Беларуская літаратура "каб душою не ачарсцвець…"



Дата канвертавання28.06.2016
Памер112.44 Kb.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
"КАБ ДУШОЮ НЕ АЧАРСЦВЕЦЬ…"

Этыка сямейных адносін бацькоў і дзяцей у лірыцы Рыгора Барадуліна.
Задачы: - на прыкладах вершаў Рыгора Барадуліна фарміраваць этычныя прынцыпы, якія сцвярджаюць узаемную павагу бацькоў і дзяцей;

- развіваць мастацкі густ і ўменне аб'ектыўна ацэніваць здабыткі нацыянальнай літаратуры ;

- выхоўваць любоў да бацькоў і да роднага дома .
Абсталяванне: фотаздымкі, грамзапіс на верш Р.Барадуліна "Трэба дома бываць часцей,"(кампазітар І. Лучанок); літаратурная карта Віцебшчыны; вершы Р.Барадуліна; Ф.Скарына "Прадмова да Бібліі".
Эпіграф:

Тэма Радзімы, роднага дома, сям'і вельмі актуальная, бо вечная. Радзіма пачатак усіх пачаткаў лёсу чалавека,выток духоўнасці. На жаль сення многія забываюцца на гэтае і часта дома бываюць толькі гасцямі.
Дэвіз урока:

Шануй бацьку свайго і маці сваю,

Каб прадоўжыць жыццё на зямлі…

Словы з Бібліі
Уступнае слова настаўніка.

У кожнага з пісьменнікаў есць свой запаветны куточак, тое маленькае акно, праз якое ён узіраецца ў вялікі свет і праз асабістае , нацыянальнае спасцігае агульначалавечыя, эстэтычныя каштоўнасці. У Рыгора Барадуліна – гэта Ушаччына, Віцебшчына. ( Паказвае на карце).

Сення мы яшчэ раз дакранемся сэрцам да паэтычных радкоў Рыгора Барадуліна. Бліжэй пазнаемімся з яго творчасцю , паспрабуем асэнсаваць яго радкі : "Каб душою не ачарсцвець…"

Паведамленне вучня.

Жыццевы шлях Рыгора Барадуліна пачынаўся ад калыханкі маці, ад цішыні хутара Верасовачка, ад бацькоўскай спагады і ласкі.

Пазней паэт раскажа ў сваей лірыцы пра непарыўную сувязь з зямлей бацькоў, з роднымі вобразамі і з'явамі. Ен не раз назаве гэты цудоўны край Бацькаўшчынай – бо тут нарадзіліся і жылі яго прадзеды, дзяды, бацькі; Маці- бо Віцебшчына, як маці, карміла яго сваім хлебам, паіла сваімі водамі, як маці, абараняла і берагла ад няшчасця; Радзімай – бо ўсё тут роднае і блізкае.

Настаўнік.

Сын ушацкай зямлі Рыгор Барадулін нямала пабачыў і перажыў. Асабліва балючай была страта бацькі, які загінуў у гады вайны. Вельмі глыбока кранаюць шчымлівыя радкі верша"Бацьку", словы – роспач, словы – трызна хлапчука з далекага 1944 года па дарагім чалавеку.



Падрыхтаваны вучань дэкламуе верш "Бацьку".

Работа са зместам верша па табліцы

Вучням прапануецца запоўніць табліцу фразамі,якія могуць інакш перадаць думку аўтара.



Фраза з верша

Іншая фраза( прыкладны адказ)

"Каторы раз сыходзіў снег…"

Змяняліся зімы веснамі

"Маці маладосць глыбей заворвалі маршчыны…"

Маці старалася

" …вяз крануў галінамі за плечы…"

Бацькаў вяз вырас

" Ты мне не падасі рукі.."

Бацькі ўжо няма

"Бацькоўскім быў мне кожны крок…"

У кожным салдаце хлопчык бачыў бацьку

Пры параўнанні выразаў вучні адзначаюць вобразнасць, метафарычнасць аўтарскага выказвання і робяць вывад.

Вывад :аўтар здолеў перадаць і бег часу, і свой неспакой, і адчуванне маці, і тое, што памяць пра бацьку заўседы жыве ў сэрцы сына.

У дзяцінстве ад непапраўнай страты хлопчыку не раз хацелася плакаць. Цяпер ен дарослы і добра разумее адчуванне тых людзей, якія выраслі сіратамі. Таму так шчыра і пранікненна гаворыць:

А шапку я заўжды здыму

Перад магілай невядомай.

Гэта азначае, што любоў да бацькі і смутак, туга па ім засталіся і ў душы сталага чалавека.

Вучань чытае ўрывак з верша "Трыпціх"

Настаўнік .

Першая частка "Трыпціха" таксама называецца "Бацьку". У ёй паэт вяртаецца да той шчаслівай пары, калі ўся сям'я была ў поўным складзе.

Сын насіў бацьку на поле абед, чакаў па вечарах яго прыходу дадому.

У памяці Р.Барадуліна бацька застаўся дужым і мужным, асветленым сонцам, прапахлым зямлёю. У яго постаці згадваюцца рысы казачнага асілка, волата. Прывабныя рысы знешняга вобліку згарманізаваны з багатай духоўнасцю і высокімі маральна-этычнымі прынцыпамі. Іменна ад бацькоў паэту перадалася павага да працы і працоўнага чалавека.

Навуку павагі да бацькоў успрыняў Рыгор-падлетак ад сваёй маці,Куліны Андрэеўны, вобраз якой праходзіць праз усю творчасць паэта. З дзяцінства запомніў будучы паэт яе праніклівы позірк, яе пяшчотныя і ласкавыя рукі,яе ўсмешку. Ен сталеў, але ў памяці на ўсё жыццё засталіся матчына хата, матчына казка, матчына навука, засталося тое, як маці "спявала , як прала, як шыла кашульку, як вышывала, як пахлі рукі яе лебядою, і хлебам жытневым, і сырадоем…" І таму такім драматычным акордам гучаць барадулінскія радкі.

Падрыхтаваныя вучні чытаюць выразна вершы пра маці: " Мама", "Матулі нашы сведчаць неўміруча", "Вогнепаклонніца", "Мамы не стала", "Веды".

- Якімі з ніжэйпералічаных рысаў характару валодала гэта жанчына? Свой адказ падмацуйце пісьмова цытатамі з вершаў па наступным узоры:



Рысы характару

Цытата з верша

1.

Руплівая

"спаць не магла да святла"

2.

Працавітая




3.

Старанная




4.

Вынослівая




5.

Мужная




6.

Чулая




7.

Разумная




8.

Мудрая




9.

Дасведчаная





Вучні робяць вывад .

Вывад: зямны, рэальны вобраз маці за апошняй рысай зліваецца з вечнасцю, набываючы рамантычнае ўвасабленне. Язычніца пры жыцці, яна свята ўшаноўвала і пакланялася агню, святлу, цяплу. Ва ўяўленні паэта маці назаўсёды засталася вогнепаклонніцай.

Давайце прыгадаем прыказкі і прымаўкі пра родны дом, Радзіму, маці.

Прыказкі і прымаўкі.

Дайду да свайго роду хоць праз воду.

Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Свая хатка- як родная матка.



Выразнае чытанне верша "Наведвайце бацькоў"

Знайдзіце і выпішыце ў сшыткі радкі, у якіх аўтар выражае просьбу, звернутую да дзяцей( наведвайце бацькоў, спяшайцеся паспець і інш.)

Вучні робяць вывад.

Вывад: з даўніх часоў наш народ адмоўна ставіўся да індывідуалізму, эгаізму, хцівасці, сцвярджаў ідэалы дабра , справядлівасці, спагады, міласэрнасці. Павага да бацькоў, гармонія паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў з'яўляецца вядучай ідэяй верша. У вершы Р.Барадулін сцвярджае трываласць тых маральных асноў, якія пераходзяць ад бацькоў дзецям, раскрывае вытокі аўтарытэту , жыццевай мудрасці прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Асабіста перажытае ўсплывае з глыбіні памяці , ажывае ў вершы з новай сілай, дзякуючы высокаму майстэрству паэта.

Вучань выразна чытае верш "Трэба дома бываць часцей…"

Праца са зместам.

- Якія пачуцці ў вас выклікаў верш?

- Як вы разумееце словы"быць дома?"(г.зн. не забываць сваю сям'ю, бацькоў; значыць быць на Радзіме, у родных мясцінах).

- У чым сувязь верша Р.Барадуліна з запаветамі, выказанымі Ф.Скарынам? (пераемнасць гуманістычных ідэй, што вызначаюць змест твораў гэтых аўтараў).

- З якой мэтай аўтар выкарыстоўвае кампазіцыйнае кальцо , пачаўшы і закончыўшы верш амаль аднолькавым чатырохрадкоўем? ( Гэтым паўторам падкрэслены вызначальны матыў верша. Сцвярджальную інтанацыю надаюць паўторы слова"не забыць", якім пачынаюцца тры страфы, і слова "помніць"- у двух сумежных строфах).

- Чаму , на думку паэта наведванне дома робіць чалавека чысцейшым душою, не дазваляе страціць "святое штосьці"? ( Аўтарская думка звернутая да беларускай духоўнасці, шукаць якую трэба дома, у роднай хаце, у роднай сям'і, на родных сцяжынах).


"Трэба дома бываць часцей…"- так называецца кніга паэзіі Р.Барадуліна.

Ад назвы гэтай, такой простай і мудрай , звернутай да кожнага з нас , на душы робіцца неяк святлей і спакайней. А назву кнізе даў верш, які мы толькі што чыталі, які стаў песняй. Прыемна і хораша ад думкі , што паэт захаваў для сябе і для нас гэтае ціхае пачуццё матчынай хаты.



Гучыць грамзапіс песні "Трэба дома бываць часцей…"

Рэфлексія.

Прадоўжыце фразу: "Каб душою не ачарсцвець трэба…"

Дамашняе заданне:

Падрыхтуйце дыялог- справаздачу з пісьменнікам на тэму:"Мы ўспрынялі Вашы вершы, Рыгор Іванавіч, розумам і сэрцам…".

БАЦЬКУ


Не выйшаў ты і ў гэты раз

Мяне спаткаць, паднесці рэчы…

Ля весніц толькі зноў твой вяз

Крануў галінамі за плечы.


Ты мне не падасі рукі,

Глядзіш удаль з-за шкла партрэта…

Ці бачыш, вырас сын які?

Скажы хоць слова для прывета.

А я… чакаў з усіх дарог

Цябе ў сорак чацвертым …летам.

Калоны ні адной немог

Я прапусціць з ахапкам кветак.


Хацелася пачуць:”Сынок…”

І крыкнуць радаснае: “Тата!”

Бацькоўскім быў мне кожны крок…

Усе ішлі, ішлі салдаты…


Каторы раз сыходзіў снег…

Дамоў вярталіся суседзі.

Я кожнаму насустрач бег

І чуў кароткае: “Прыедзе…”


Калі ж у крыўдзе мне сябры

Гразіліся падчас бацькамі,

Тады хацелася наўзрыд

Заплакаць шчырымі слязамі.


Не плакаў я - усім на злосць,

Бо ў хаце быў адзін – мужчына.

Не йшоў ты…

Маці маладосць

Глыбей заворвалі маршчыны.
І зараз - еду я здалёк,

Чакаю ўсё – зайду,а маці

Мне скажа: “Пазнаеш, сынок?

Вось наша ўся сямейка ў хаце…”


Паверыць цяжка мне таму,

Што больш не прыйдзеш ты дадому.

А шапку я заўжды здыму

Перад магілай невядомай…




ВОГНЕПАКЛОННІЦА


Мама мая хрысціянкай зжыла,

З богабаязнай душою, іконніцай.

Ды , вернападдадзеная святла,

Болей была яна

Вогнепаклонніцай.
Звідна карміла агонь з рукі,

Яму выбірала кавалкі лысыя –

Бяросту,

Крамяныя смалякі.

Ёй полымя пальцы лізала з ласкаю.
Пераважна звала агонь

Цяплом-


Гасіла цяпло,

Цяпельца разводзіла.

Назалеўшыся над бяззубым кублом,

Чакала цеплага снегу малодзіва.


Як гняўлівых суседзяў якіх

На куццю


Перуна,

Маланню


Запрашала велічна.

І , удзячная за неспакой жыццю,

Ахвярна

Лучынкі скіпала вечарам.


Іскрынкі раздзьмухвала на далані,

Нібы ад мякіны адвейвала зерняты.

Штодня да агню,

Да гарачыні

Былі і падумкі, і вочы звернуты.
Ад дыму ў чалесніка цмела чало,

Печ


Небу ўздавала пашану ахвярную.

І полымя болю мамау ўзяло-

Растала,як папялінка,за хмарамі.
Каб на сівярах не марозна было,

Каб збілася з ног снегавеяў конніца,

Пакінула мне на зямлі

Цяпло


Акуліна Андрэеўна –

Вогнепаклонніца…



***


Мама,

Я пастарэў без цябе,

Для сцен адзіноты вырас.

Мне зараз твой зразумелы выраз:

Адзін як вока ў ілбе…
Закачуся ў века з ілба я.

Калі –


Не задумвацца лепей.

Хмарыць крыўда любая,

Парушынка малая слепіць.

* * *


Матулі нашы сведчаць неўміруча –

Краса непадуладная гадам.

Садоўнік-час, што абразае сучча,

Вясною сам здзіўляецца садам.


Прывабная ў сваім адчаі круча

Дае развагу маладым слядам.

За звон ручча ручаецца прыручча.

Рачулка дазваляе быць ільдам.


Нас да саміх сябе бяда вяртае,

Як адыходзяць мамы ў нашы сны.

Спагада ў ранніх зморшчынках світае,

Сум развітання – у снезе сівізны.

Краса матуль адданнасцю святая –

Ёй са спазненнем моляцца сыны.

***

Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя,



Пакуль дымяцца коміны -

пагрэйцеся ў бацькоў.

Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые,

Не трэба анікому ён,

сум ля сляпых слупкоў.

Пішыце ім часцей,спакоем ахінайце,

Як ахіналі некалі яны ўсе вашы сны.

Без бацькавых надзей,

без ціхай ласкі маці,

Куды б ані заехалі,

вы будзеце адны.

Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя

Жывуць няўмольным клопатам,

каб вам лягчэй было.

А на глухой страсе, якую вецер крые,

Бацян забытым клёкатам

нясе ў гняздо цяпло.

Бацькі глядзяць на свет

шпакошнямі пустымі,

Адкуль у вырай вымкнулі

вясёлыя шпачкі.

А крылаў леткі след

трывогай жалю стыне,

І выбягаюць дымкія

сцяжынкі нацянькі,

Спяшайцеся паспець

душою разгавецца,

Пакуль, спагады просячы,

на выстыллым галлі

Трымціць лісток ледзь-ледзь

бяссонніцай на вейцы,

Пакуль завеі ў роспачы

шляхоў не замялі.

***

Нам застаецца ад матуль

И шчырасць іхняя,

І ласка.


Наш лёс

З няўмольнага адтуль

Не пераняць ім,

Як падпаска.


І ў свята не задобрыць лёс

Ані скаромінай,

Ні сырам.

Шуміць спагадаю бяроз

Прачысты матчын свет

Над сынам


Цяпер матуль жаданей снім,

Ад іх не тоім думкі нашы.

І крыўды,

Што чынілі ім,

Да нас саміх ідуць,

Як з пашы.



Предсловие

доктора Франъцишка Скорины с Полоцка

в книги Иудиф - вдовици

"Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих,- тако же и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають".














: wp-content -> uploads -> 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3
2015 -> Программа деятельности правительства Беларуси на 2015 год 4
2015 -> Тема недели. Выборы-2015: цик беларуси зарегистрировал четырех кандидатов на пост Президента 3
2015 -> Час правядзення Мерапрыемствы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка