Беларуская мова ў 3 класе Тэма “Састаў слова”



Дата канвертавання19.07.2016
Памер51.66 Kb.
Беларуская мова ў 3 класе

Тэма “Састаў слова”

Мэты: актуалізаваць веды вучняў пра часткі слова: аснову, корань, прыстаўку, суфікс, канчатак; практыкаваць у разборы слова па саставе, падборы аднакаранёвых слоў; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць лексічны запас вучняў, пашыраць веды пра зерневыя культуры, весці прафарыентацыйную работу .

Тып урока: замацаванне
Давайце з нашых рук зробім “Сонейка”, сагрэем цяплом сваіх рук адзін аднаго.

1.Арганізацыйны момант

На дошцы дэвіз урока: “Каб атрымаць асалоду ад працы, буду старанным і ўважлівым”

2.Праверка дамашняга задання

1-я група дзяцей чытае састаўленыя сказы са словамі ДЗЯЎЧЫНКА, ВЕРАБЕЙ, СІНІЧКА, тлумачаць састаў дадзеных слоў.

2-я група зачытвае словы з памяншальна-ласкальным значэннем, звярае іх разбор па саставу з дадзеным узорам.

3. Мэты ўрока: замацаваць атрыманыя веды па тэме “Састаў слова”, практыкавацца ў разборы слоў па саставу. Тэст, які быў выкананы вамі на мінулым уроку, паказаў прабелы ў ведах, над ліквідацыяй якіх мы сёння папрацуем.
Паўторым састаў слова. Запоўніце табліцу

…………………………….

Частка слова, якая ўтварае новыя словы; стаіць перад коранем

……………………..

Агульная частка роднасных слоў

……………………….

Частка слова, якая ўтварае новыя словы; стаіць пасля кораня

……………………..

Частка слова без канчатка

…………………………

Зменная частка слова, якая ўтварае формы слова і звязвае словы ў словазлучэнні і сказы

Паслухайце, калі ласка, скорагаворку “КАЛАСЫ КАЛАСАВАЛІ, КАЛАСАВАЛІ - ВЫКАЛАСАВАЛІСЯ”. Якія словы вы пачулі? (запісваюцца на дошцы)

Чаму іх можна так назваць? Якое з гэтых слоў самае доўгае? Запішыце яго без галосных літар.
Чыстапісанне: вклсвлс вклсвлс вклсвлс вклсвлс

Якая з гэтых літар можа быць прыстаўкай у слове? (С)

Заданне 1. Устаўце прапушчаныя літары З або С, вызначце прыстаўкі.


,,МАЛОЦЬ
,,ЖАЦЬ
,,УШЫЦЬ

,,ВЕЗЦІ


,,ЫПАЦЬ

,,,,,ЫПАЦЬ



Чым адрозніваюцца словы СЫПАЦЬ і ССЫПАЦЬ? Састаўце словазлучэнні з гэтымі словамі.

********************************************************************

На дошцы вывешваюцца малюнкі каласоў жыта, ячменя, пшаніцы- найбольш распаўсюджаных на Беларусі зерневых культур.

Хто ведае, каласы якіх культур я прымацавала на дошцы? Па якіх прызнаках іх распазнаюць?


Заданне 2. Запішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, вызначце суфіксы.

Ячме…ы, жыт..і, пшаніч..ы .

Якія літары ўставіце? У якіх выпадках пішуцца падоўжаныя зычныя?

*******************************************************************

Зерне жыта, ячменя, пшаніцы выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы на корм скату. Але мышы, хамякі і іншыя грызуны таксама не адказаліся б ад яго. Фізкультхвілінка “Хомка-хамячок”

***************************************************************

Зерне ўсіх гэтых культур выкарыстоўваецца для вырабу хлеба-булачных вырабаў. Акрамя вугляводаў і бялкоў, ў іх утрымліваюцца фосфар і калій. Нездарма нашы продкі елі хлеб з усімі без выключэння стравамі. Можа таму былі дужымі, рэдка хварэлі.

Пры выбары якой прафесіі заўсёды будзеш пахнуць хлебам? (Пекар).


Заданне 3. Знайдзіце «лішняе» слова, вызначце корань.

Хворы, хварэць, доктар, хвароба.

Вада, вадзічка, вадзіць, вадзяны.

Соль, салёны, солі, соллю.


***************************************************************************

Жыта, ячмень і пшаніцу сеюць у два этапа- восенню (азімая) і вясной (яравая). Як вы думаеце, якая з гэтых трох культур самая марозаўстойлівая ? (Жыта). Яно расце ў арктычных раёнах Скандынавіі, нават у Гімалаях на вышыні каля 4000 метраў. І тым не менш, каб атрымаць добры ўраджай, неабходны веды і любоў да зямлі. Аграномы ведаюць усе тонкасці вырошчвання сельскагаспадарчых культур.


Заданне 4.

1-я група. З дапамогай прыставак утварыце словы-дзеянні, аднакарэнныя слову РАСЦЕ.

………расце, ……….расце, ……..расце, ………расце

2-я група. Запішыце, раскрываючы дужкі.

(Вы)расла пшаніца, (пра)расла (з)зярнятак, (пад)расла (за)зіму.

………………………………………………………………………………………………..


Заданне 5. Пісьмо пад дыктоўку. Падкрэсленыя словы разабраць па саставу.

Знайшла курачка пшанічны каласок. Змалаціла яго. Намалола цэлы мех мукі. Рашчыніла цеста. Нарабіла курачка булак.


З якой казкі гэтыя радкі?( “Пшанічны каласок”)

Праверка выканання, выстаўленне адзнак.


4. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

На дошцы прымацаваны тры сказы:

Хочацца працаваць яшчэ.

Было сумна і нецікава.

Многае выклікала цяжкасці.

Выберыце адпаведны сказ для ацэнкі сваёй работы на ўроку, настрою.

27.01.2014 ………Шэйка М.М.

Заданне 1. Устаўце прапушчаныя літары З або С, вызначце прыстаўкі.


,,МАЛОЦЬ
,,ЖАЦЬ
,,УШЫЦЬ

,,ВЕЗЦІ


,,ЫПАЦЬ

,,,,,ЫПАЦЬ




Заданне 4.

1-я група. З дапамогай прыставак утварыце словы-дзеянні, аднакарэнныя слову РАСЦЕ.

………расце, ……….расце, ……..расце, ………расце
2-я група. Запішыце, раскрываючы дужкі.

(Вы)расла пшаніца, (пра)расла (з)зярнятак, (пад)расла (за)зіму.

……………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….

Заданне 1. Устаўце прапушчаныя літары З або С, вызначце прыстаўкі.


,,МАЛОЦЬ
,,ЖАЦЬ
,,УШЫЦЬ

,,ВЕЗЦІ


,,ЫПАЦЬ

,,,,,ЫПАЦЬ




Заданне 4.

1-я група. З дапамогай прыставак утварыце словы-дзеянні, аднакарэнныя слову РАСЦЕ.

………расце, ……….расце, ……..расце, ………расце
2-я група. Запішыце, раскрываючы дужкі.

(Вы)расла пшаніца, (пра)расла (з)зярнятак, (пад)расла (за)зіму.

……………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….
Заданне 1. Устаўце прапушчаныя літары З або С, вызначце прыстаўкі.


,,МАЛОЦЬ
,,ЖАЦЬ
,,УШЫЦЬ

,,ВЕЗЦІ


,,ЫПАЦЬ

,,,,,ЫПАЦЬ




Заданне 4.

1-я група. З дапамогай прыставак утварыце словы-дзеянні, аднакарэнныя слову РАСЦЕ.

………расце, ……….расце, ……..расце, ………расце
2-я група. Запішыце, раскрываючы дужкі.

(Вы)расла пшаніца, (пра)расла (з)зярнятак, (пад)расла (за)зіму.



……………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………….







Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал