Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці



Дата канвертавання13.06.2016
Памер328.32 Kb.


Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Негарэльская сярэдняя школа №1”

Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў

Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”



на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці

Аўтар работы Ціхая Дзіана Васільеўна,

настаўніца беларускай

мовы і літаратуры


2011
Змест


Уступная частка …………………………………………………………………..3
Асноўная частка

  1. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей. ………………………………...……………..4

  2. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз арганізацыю ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці ……………...………………………9

Заключэнне ……………………………………………………………………...14

Крыніцы інфармацыі .. ………………………………………………………….15

Дадатак 1.



Уступная частка
Сучасныя выхаваўчыя капцэпцыі і адукацыйпыя стандарты вылучаюцца імкненнем абапірацца на агульначалавечыя каштоўнасці і цывілізаваныя формы жыццядзейнасці ва ўсіх сферах. Ва ўсіх канцэпцыях у той або іншай меры прысутнічаюць:

  • Ідэі гуманізацыі;

  • Ажыццяўленне выхавання ў кантэксце культуры;

  • Стварэнне адчыненых выхаваўчых сістэм;

  • Зварот выхавання ў сям'ю;

  • Падтрымка і развіццё індывідуальнасці;

  • Альтэрнатыўнасць і гнуткасць метадаў і арганізацыйных форм выхавання.

Не стала выключэннем і выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай школе. Беларуская літаратура — дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Урокі ж мовы і літаратуры з'яўляюцца сродкам эстэтычнага спасціжэння жыцця, яго маральных нормаў і каштоўнасцей, з іх дапамогай паступова ствараецца духоўны набытак дзіцяці і падлетка як прадстаўніка свайго народа, носьбіта нацыянальнай культуры, абуджаецца цікавасць да агульначалавечых каштоўнасцей, асэнсоўваюцца і засвойваюцца іх асновы.

Таму не дзіўна, што перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры паўстала задача максімальна выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Мэта работы: Разгледзіць асноўныя магчымасці рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці.

Задачы:


  1. Прасачыць рэалізацыю міжпрадметных сувязей як адну з магчымасцей выкарыстання выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў.

  2. Прасачыць адметнасці рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз арганізацыю ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці



Асноўная частка


  1. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз выкарыстанне міжпрадметных сувязей.

Сярод асноўных мэт і задач навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адзначаны:

– усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнацэннай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

– далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;

– развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Для вырашэння гэтай мэты ставяцца наступныя задачы:



  • засваенне вучнямі культурнага вопыту чалавецтва праз мастацка-вобразную сістэму айчыннага і сусветнага мастацтва;

  • развіццё ўяўленняў пра нацыянальную адметнасць роднай культуры;

  • духоўна-эстэтычнае ўзбагачэнне вучняў у працэсе мастацка-зстэтычнага засваення рэчаіснасці і ўспрымання мастацкай спадчыны;

  • фарміраванне навыкаў разумення мастацтва як формы мастацка-вобразнага асэнсавання свету;

  • развіццё эмацыянальна-пачуццёвай сферы вучняў;

  • стварэнне ўмоў для развіцця творчага патэнцыялу і мастацкіх здольнасцей вучняў на аснове выяўлепчай дзейнасці;

  • фармірананне ўстойлівай цікавасці да мастацтва, умення асэнсоўваць яго спецыфічныя асаблівасці.

А для рэалізацыі прапанаваных задач лепш выкарыстаць магчымасці міжпрадметных сувязей і інтэграваных урокаў. Існуюць розныя ўзроўні інтэграцыі, якія выяўляюцца ў розных формах вучэбнага працэсу. I большасць настаўнікаў выкарыстоўваюць іх магчымасці. Гэта і спецкурсы, калі аб'ядноўваюцца некалькі прадметаў, на прыклад, літаратура і вывучэнне іншых відаў мастацтва (тэатр, этнаграфія), літаратура і мова, гэта і вывучэнне адной тэмы на аснове двух або некалькіх прадметаў, што дазваляе закласці асновы светапогляду школьнікаў.

Тыпы і віды міжпрадметных сувязей.



Формы МС

Тыпы МС

Віды МС

1. Па саставу

А) змястоўныя

па фактах, паняццях, законах, тэорыях, метадах навук

Б) аперацыйныя

па навыках і ўменнях, якія фарміруюцца, аперацыях мыслення

В) метадычныя

па выкарыстанню педагагічных метадаў і прыёмаў

Г) арганізацыйныя

па формах і спорсабах арганізацыі адукацыйна-выхаваўчага працэсу

2. Па скіраванасці

A) аднавектарныя

Б) двухвектарныя

B) шматвектарныя


прамыя

зваротныя

аднаўляльныя


3. Па спосабу ўзаемадзеяння

сувязеўтвараль-ных элементаў



Часавы фактар

А) храналагічныя

1) паслядоўныя

2) сінхронныя (паралельныя)

3) перспектыўныя


Б) хранаметрычныя

1) лакальныя

2) сярэднетэрміновыя

З) доўгачасовыя


Да сёняшняга дня не вызначаны канкрэтныя межы паміж паняццямі "міжпрадметныя сувязі" і "інтэграваны ўрок". Аднак паміж гэтымі катэгорыямі ёсць і падабенства і адрозненне.

Паспрабуем адлюстраваць адрозненні па асноўных крытэрыях паміж урокам з выкарыстаннем міжпрадметных сувязей і інтэграваным урокам.



Крытэрыі

МІЖПРАДМЕТНЫЯ СУВЯЗІ

ІНТЭГРАВАНЫ УРОК

Вызначэнне

Мэтавыя і змястоўныя супадзенні, якія аб'ектыўна існуюць паміж вучэбнымі прадметамі = вучэбны матэрыял, які з'яўляецца агульным і становіцца больш зразумелым пры адначасовым вывучэнні адпаведных школьных праграм.

Зліццё, глыбокае ўзаемапранікненне ў адным вучэбным матэрыяле абагуленых звестак з той ці іншай галіны ведаў.

Умовы рэалізаіцыі

1, Міжпрадметны матэрыял :

  1. Паняційна -тэрміналагічны (адносна поўнае або частковае супадзенне аб'екта вывучэння).

  2. Камунікатыўна-моўны (нарматыўны матэрыял на ўзроўні мовы, камунікатыўны матэрыял на ўзроўні маўлення).

  3. Вучэбна-дыдактычны матэрыял.

  1. Аб'екты даследвання павінны супадаць або быць дастаткова блізкімі.

  2. Выкарыстанне аднолькавых або падобных метадаў вывучэння з'явы.

  3. Агульнасць тэарэтычных канцэпцый і прынцыпаў вучэбных прадметаў.

Ступень рэалізацыі

1 .Унутрыпрадметная

  1. фанетыка+арфаэпія+арфаграфія

  2. лексіка+арфаграфія+этымалогія

  3. марфалогія+ арфаграфія+этымалогія

  4. марфалогія+культура мовы

  5. іншыя варыянты

М іжпрадметная (надпрадметная).



2.Міжпрадметная (літаратура і гісторыя, літаратура і мастацтва).



Прыкметы рэалізацыі

Зварот да міжпрадмстных сувязей на пэўнай стадыі ўрока з мэтай найбольш поўна раскрыць змест асноўнага матэрыялу.

1. Спецыяльна арганізаваны ўрок.

2.Спепьіфічная мэта (аб'яднаная), якая выкарыстана для :



  1. больш грунтоўнага разумення вывучаем ай тэмы;

  2. цэласнага ўспрыняцця пытанняў, якія вывучаюцца па тэме;

  3. паглыбленае выкарыстанне міжнрадметных сувязей і г.д.

Як бычым, само паняцце "міжпрадметныя сувязі" і "інтэграваны ўрок" падобныя. Розніца толькі ў ступені выкарыстання міжпрадмстных сувязей на ўроку. На сучасным этапе можна вылучыць некалькі найбольш істотных адрозненняў паміж рэалізацыяй міжпрадметных сувязей на ўроку і непасрэдна інтэграваным урокам:




АДМЕТНАСЦІ

КРЫТЭРЫИ

МІЖПРАДМЕТ -НЫЯ СУВЯЗІ

ІНТЭГРАВАНЫ УРОК

Час

1 урок

2 і больш (адпаведна колькасці прадметаў, якія аб'яднаны ў інтэграваны ўрок)

Мэта

1 мэта

2 і больш (адпаведна колькасці прадметаў, якія аб'яднаны ў інтэграваны ўрок)

Важна адзначыць, што для правядзення інтэграванага ўрока неабходна папярэдняя падрыхтоўка ( удакладненне тэмы ўрока з калегам, з якім будзе праводзіцца ўрок, узгадненне раскладу з адміністрацыяй школы, паколькі для прадуктыўнага інтэграванага ўрока патрабуецца не менш за дзве гадзіны, і іншыя моманты). Таму больш рэальна і мэтазгодна на сучасным этапе развіцця педагогікі выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі пад час рэалізацыі вучэбнага і выхаваўчага працэсаў. На гэта скіроўваюць і афіцыйныя дакументы.

Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" (І-ХІ класы) адзначае , што "мэтай вывучэння вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" з'яўляецца далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё іх здольнасцей да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з'яў літаратуры; фарміраванне эстэтычных густаў, інтарэсаў, грамадзянскай, духоўна-маральнай, камунікатыўйай культуры вучняў, выхаванне ўдумлівага чытача". (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 29.05.2009 № 32)

Канцэпцыя вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" адзначае , што “у сістэме агульнай сярэдняй адукацыі беларуская літаратура належыць да сацыяльна-гуманітарнага цыкла прадметаў, які ўключае ў сябе яшчэ і прадметы “Руская літаратура”, “Беларуская мова”, “Руская мова”, “Замежная мова”, “Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”, “Музыка”, “Выяўленчае мастацтва”. З апошнімі двума вучэбнымі прадметамі беларускую літаратуру збліжае тое, што яна фарміруе эстэтычныя густы і ідэалы вучняў, задавальняе іх патрэбы ў эстэтычнай дзейнасці” (ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 29.05.2009 № 675)

Сапраўды, рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз рэалізацыю міжпрадметных сувязей здаецца пасільнай, бо мае перад інтэграванымі ўрокамі некалькі выгод:

1. Ступень рэалізацыі міжпрадметных сувязей залежыць толькі ад аднаго настаўніка і яго магчымасцей.

2. Выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі можна на любым этапе ўрока, у залежнасці ад творчай задумы настаўніка.

3. Настаўнік можа выкарыстоўваць тыя сродкі, якія ў яго ёсць у наяўнасці.

Аднак для магчымасці рэалізацыі міжпрадметных сувязей на ўроках, у тым ліку беларускай мовы і літаратуры, настаўніку неабходна мець не толькі веды . Для таго, каб забяспечыць якасную адукацыю і прыстойнае выхаванне асобы дзіцяці ў культуралагічным асяроддзі згодна канцэпцыі і стандарту адукацыі, а таксама праграме навучання той жа беларускай літаратуры, настаўніку варта мець і ўласную медыатэку (звярніце ўвагу на спіс твораў мастацтва пасля кожнага раздзела ў праграме па беларускай літаратуры, з якімі вучняў рэкамендавана пазнаёміць, і колькі з іх прысутнічаюць на старонках падручнікаў).

Рэалізацыя міжпрадметных сувязей пры вывучэнні беларускай мовы мае свае адметнасці, і ўмоўна яе можна падзяліць на 4 асноўныя ступепі (напрамкі) :



Группа

Прадметнае асяроддзе

Мэты і адметнасці

Выхаваўчы аспект

1 група

Беларуская мова — замежныя мовы

Супастаўляльны або генетычны характар вывучэння матэрыялу

Культура маўлення, дакладнасць маўлення

2.Група

Беларуская мова. — літаратура і предметы гуманітарнага цыкла

Мова як першаэлемент вывучэння літаратуры

Знаёмства з літаратурнай спадчынай, развіццё пачуцця густу

3. Група

Беларуская мова — прадметы эстэтычнага цыкла

Лінгвакультурала-гічны аспект навучання і выхавання

Развіццё эстэтычнага густу і культуры маўлення

4. Група

Беларуская мова — вучэбныя прадметы прыродазнаўчага і фізіка-матэматычнага напрамку

Пашырэнне лексікі вучняў

Культура маўлення, дакладнасць маўлення


  1. Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз арганізацыю ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці

Закранаючы пытанне выхаваўчага патэнцыялу вучэбных дысцыплін “Беларуская мова ” і “Беларуская літаратура” , нельга не працытаваць радочкі Канцэпціі вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” : “Літаратура развівае ўяўленне, фантазію чытача, яго творчыя магчымасці, з’яўляецца дзейсным сродкам развіцця культуры асобы вучня, яго мастацка-эстэтычнага і маральнага выхавання. Дапамагаючы глыбей пазнаваць жыццё, літаратура адначасова спрыяе маральнаму, эмацыянальнаму і эстэтычнаму развіццю, духоўнаму самасцвярджэнню вучня як асобы, што адчувае сябе часткай прыроды, грамадства, здольная творча і актыўна рэалізоўваць сябе ў соцыуме. Пры пазнанні мастацкага твора надзвычай важную ролю адыгрываюць не толькі інтэлект і эмоцыі вучняў, але і іх уяўленні, густы, што плённа ўплывае на асэнсаванне матэрыялу пры вывучэнні прыродазнаўчых, фізіка-матэматычных прадметаў у агульнаадукацыйных установах.

Літаратура як від мастацтва здольная спасцігаць свет універсальна, усёабдымна, у самых розных яго вымярэннях: сучасным, гістарычным, перспектыўным, адлюстроўваючы жыццё свайго народа і жыццё народаў іншых краін.”

Безумоўна, так і павінна быць.

У сучаснай школе надаецца шмат увагі выхаванню ў навучэнцаў патрыятычных адносін, нацыянальнай годнасці, прыстойнасці, чалавечнасці, працавітасці, павагі да іншых людзей, да сваёй сям’і і продкаў і г.д. Адным словам, адбываецца сацыялізацыя школьнікаў, уключэнне вучняў у грамадскае жыццё. Усё гэта мае ў сваёй аснове :


  • фарміраванне асноўных якасцей асобы;

  • аптымальнае спалучэнне індывідуальнага выхавання, выхавання ў калектыве і самастойнага выхавання;

  • непарыўную сувязь паміж фактарамі выхаваўчага працэсу: сямейнае выхаванне, выхаванне ў пазаўрочны і ўрочны час.

Іншымі словамі, выхаванне – гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання асобы для актыўнага ўдзелу ў грамадскім і культурным жыцці ў адпаведнасці з сацыяльнымі і культурнымі нарматыўнымі мадэлямі.

Умоўна можна выдзеліць некалькі відаў выхавання:



  1. Умовы і напрамкі выхавання

  1. сямейнае

  2. рэлігійнае

  3. сацыяльнае

  4. асацыяльнае

  5. карэкцыйнае



  1. Асноўны прынцып выхавання

  1. аўтарытарнае

  2. свабоднае

  3. дэмакратычнае

  1. Па змесце выхавання

Разгледзім падрабязней як змест выхавання рэалізуецца пры вывучэнні беларускай літаратуры.




Змест выхавання

Сутнасць

Рэалізацыя

1

Гендэрнае

Фарміраванне светапогляду асобы і ўсведамленне сябе як прадстаўніка пэўнага полу

Чытаючы мастацкія творы, вучні адчуваюць боль і пачуцці іншых людзей, асэнсоўваючы жыццёвыя з’явы, падзеі, канфлікты і характары, яны выказваюць свае адносіны і меркаванні, вучацца рабіць сумленны выбар, пераймаюць мадэлі ўзаемаадносін паміж юнакамі і дзяўчынамі, асабліва ў падлеткавым узросце (на прыклад, лініі адносін Васіля-Ганны-Яўхіма і Яўхіма-Хадоські ў раманах І.Мележа з “Палескай хронікі” )


2

Грамадзян-скае

Фарміраванне асобы як прадстаўніка грамадства і пэўнай культурнай суполкі, фарміраванне навыкаў міжнацыяналь-ных зносін

Арыентацыя на гуманістычныя і культурныя каштоўнасці, краіназнаўчы аспект пры вывучэнні літаратуры набываюць асаблівае значэнне ў наш час, калі кантакты паміж людзьмі розных дзяржаў сталі рэаліямі жыцця. Таму беларуская літаратура вывучаецца ў кантэксце сусветнага мастацкага слова і вучыць паважаць прадстаўнікоў іншых краін, але не губляць нацыянальнай годнасці (паэма “Песня пра зубра” М.Гусоўскага,прадмовы Ф.Скарыны)


3

Духоўна-культурнае

Фарміраванне прінцыпаў агульначалаве-чых каштоўнасцей

Народ Беларусі – гэта складовая частка агульначалавечай супольнасці, таму ў творах беларускіх пісьменнікаў выявіліся агульназначныя ідэалы і каштоўнасці. Далучэнне да іх мае выключна важнае значэнне, паколькі спрыяе гуманізацыі асобы, духоўна ўзбагачае яе, звяртае ўвагу чалавека на трагічны лёс тых, хто побач (В.Карамазаў “Дзяльба кабанчыка”, А.Дудараў “Вечар” і інш.)

4

Культура-лагічнае

Фарміраванне трывалага разумення асобай сябе як часткай культурнага асяроддзя, культурнага пласта, фармраванне павагі культурнай спадчыны свайго народа

Пісьменнікі ствараюць мастацкі летапіс гісторыі сваёй радзімы, раскрываюць нацыянальныя характары, адлюстроўваюць асаблівасці менталітэту беларусаў, народны побыт, лад жыцця, адносіны ў сям’і. Беларуская літаратура паказвае чалавека ў пэўным сацыяльна-культурным асяроддзі, уздымае важныя філасофскія, маральна-этычныя, экалагічныя і іншыя праблемы сучаснасці, мінулага, будучыні (Я.Колас “Новая зямля”, творы К.Тарасава, У.Караткевіча і іншых аўтараў)

5

Маральна-этычнае

Фарміраванне паняцця аб маралі, годнасці, прыстойнасці

Знаёмячыся з літаратурнымі героямі, іх лёсамі, унутраным светам, іх ідэаламі, вучні праецыруюць пазнанае на сябе і такім чынам глыбей усведамляюць сваю індывідуальнасць; у іх фарміруюцца ўласныя адносіны да высокага і нікчэмнага, добрага і благога (А.Дудараў “Радавыя”, У.Караткевіч “Паром на бурнай рацэ” і іншыя творы).

6

Патрыятыч-нае

Выхаванне патрыятычных адносін да сваёй Радзімы

Развіццё мастацтва слова неад’емнае ад гістарычнага развіцця чалавецтва. Невыпадкова мастацкую літаратуру называюць гісторыяй у вобразах. У працэсе навучання беларускай літаратуры на канкрэтных прыкладах можна выхаваць у вучняў пачуцці гонару за Радзіму, народ, адданасці роднаму краю, павагу да тых, хто змагаўся за яе свабоду, незалежнасць і росквіт ( А.Ставер “Жураўлі на палессе ляцяць”, Я.Купала “Спадчына”, Л.Дайнека “Меч кназя Вячкі”)

7

Прававое

Фарміраванне законапаслухмя-насці

Біяграфіі пісьменнікаў і створаныя імі мастацкія тыпы пры пэўных умовах могуць стаць ідэалам ці антыідэалам, з улікам якіх вучні будуць канструяваць сваю мадэль асобы і імкнуцца рэалізаваць яе ў жыцці.

8

Працоўнае

Прафесіянальная арыентацыя вучняў, усведамленне працы як неад’емнай часткі жыцця чалавека

Сродкамі мастацкай літаратуры пісьменнік здольны рамантызаваць прадстаўнікоў пэўнай прафесіі (на прыклад, урач і журналіст у рамане І.Шамякіна “Сэрца на далонях”) і тым павысіць яе прэстыжнасць у вачах чытача.

9

Разумовае

Развіццё разумовых здольнасцей, фарміраванне светапогляду, фарміраванне ўменняў і навыкаў, развіццё крэатыўнасці

Літаратура як від мастацтва здольная спасцігаць свет універсальна, усёабдымна, у самых розных яго вымярэннях: сучасным, гістарычным, перспектыўным, адлюстроўваючы жыццё свайго народа і жыццё народаў іншых краін.

10

Фізічнае

Фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця, асноў бяспечных паводзін, фарміраванне навыкаў арганізацыі побыту

Пры стварэнні літаратурных вобразаў аўтары апісваюць не толькі знешнасць герояў, але і ўмовы іх жыцця і паводзіны, што ўплывае на мадэльжаццёвых паводзін чытача, калі апошні жадае быць падобным да героя або , наадварот, жадае пазбегнуць яго лёсу.

11

Экалагічнае (аўтар канцэпцыі Елка Кірылаўна Янакіева)

Фарміраванне экалагічнай культуры, беражлівых адносін да прыроды

Дапамагаючы глыбей пазнаваць жыццё праз празаічныя і вершаваныя творы, у тым ліку і пейзажнай тэматыкі, літаратура адначасова спрыяе самасцвярджэнню вучня як асобы, што адчувае сябе часткай прыроды, адчувае адказнасць за свае ўчынкі ў адносінах да навакольнага асяроддзя (А.Жук “Паляванне на апошняга жураўля”, І.Шамякін “Злая зорка”, І.Пташнікаў “Алені” і інш.)

13

Эстэтычнае

Фарміраванне эстэтычнага густу і развіццё творчых здольнасцей вучняў

Літаратура як мастацтва слова з’яўляецца сродкам фарміравання і развіцця моўнай культуры, індывідуальнага самавыяўлення вучня праз слова, у слове. З дапамогай мастацкіх тэкстаў ён спазнае багацце лексікі, адметнасць марфалагічнага, сінтаксічнага складу беларускай мовы, яе мілагучнасць.


Заключэнне
Такім чынам, рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” праз рэалізацыю міжпрадметных сувязей здаецца абгрунтаванай і мэтазгоднай, бо мае некалькі выгод:

  1. Ступень рэалізацыі міжпрадметных сувязей залежыць толькі ад аднаго настаўніка і яго магчымасцей.

  2. Выкарыстоўваць міжпрадметпыя сувязі можна на любым этапе ўрока, у залежнасці ад творчай задумы настаўніка.

  3. Настаўнік можа выкарыстоўваць тыя сродкі, якія ў яго ёсць у наяўнасці. Аднак для магчымасці рэалізацыі міжпрадметных сувязей на ўроках, у тым ліку беларускай мовы і літаратуры, настаўніку неабходна мець уласную медыатэку .

  4. Найбольш поўна выхаваўчыя магчымасці вучэбных дысцыплін “Беларуская мова ” і “Беларуская літаратура” рэалізуюцца, на маю думку, пры арганізацыі і правядзенні выхаваўчых мерапрыемтсваў. Гэта можна патлумачыць тым, што на ўроку настаўнік толькі закранае выхаваўчы аспект таго ж літаратурнага твора, а пад час пазаўрочнай дзейнасці можа выкарыстаць твор як першааснову, базіс для пабудовы ўсяго мерапрыемства, для раскрыцця сваёй аўтарскай задумы.


Крыніцы інфармацыі
1. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” (І-ХІ класы) . Адукацыйны партал www.adu.by.

2. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова” (І-ХІ класы). Адукацыйны партал www.adu.by

3. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" ў 2011/2012 павучальным годзе». Адукацыйны партал www.adu.by

4. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”. Адукацыйны партал www.adu.by

5. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. Адукацыйны партал www.adu.by

6. http://ru.wikipedia.org

7. Электронная версия учебного пособия. «Педагогика школы в двух словах».   В.В.Воронов http://mgou.h11.ru/index

Дадатак 1.

“Ці заўсёды Радзіма – гэта Беларусь ?..”


Для вучняў 7-8 класаў па вершы Н.Гілевіча “Край мой, беларускі край..”
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Ціхая Дзіана Васільеўна


МЭТА : Садзейнічаць фарміраванню ў свядомасці вучняў пачуцця нацыянальнай прыналежнасці і пачуцця павагі на прадстаўнікоў іншых нацый.

ЗАДАЧЫ :

1. Растлумачыць сэнс слоў “радзіма”, “патрыёт”, “патрыятычны”.

2. Даведацца, чаму ці каму прысвечаны твор Н.Гілевіча “Край мой, беларускі край..”

3. Пазнаёміцца з творамі мастацтва , якія прысвечаны Беларусі .

4. Высветліць, ці заўсёды Радзіма – гэта Беларусь.

НЕАБХОДНЫ МАТЭРЫЯЛ : прэзентацыя.

ФОРМА ПРАВЯДЗЕННЯ : вусны часопіс-дослед.

ВЫКАРЫСТАНЫЯ РЭПРАДУКЦЫІ :


  1. П. Масленікаў “Поўдзень”, 1989г., (фрагмент) .

  2. У. Кудрэвіч“Раніца вясны”, 1924г.

  3. А. Глебаў “Францыск Скарына”. Дрэва. 1954г.

  4. А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да кнігі М.Гусоўскага “Песня пра зубра”.М.Гусоўскі

  5. А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да кнігі М.Гусоўскага “Песня пра зубра”. Вітаўт

  6. М. Басалыга “Еўфрасіння Полацкая”

  7. Г. Вашчанка “Кірыла Тураўскі”, 2004г.

  8. М. Купава “ Кастусь Каліноўскі”, 1978г.

  9. М. Атрыганьеў “Від на раку Асцёр у Магілёўскай губерніі”, 1885г.

  10. Н. Шчасная “Валошкі”, 1972г.

  11. У. Сулкоўскі “Спаса-Еўфрасіньеўская царква ў Полацку”, 1990г.

  12. В. Шкаруба “Світанак”, 1989г.


КРЫНІЦЫ РЭПРАДУКЦЫЙ:

  1. Рэпрадукцыі 1, 2, 9, 10, 11, 12. Мая зямля : Жывапіс беларускіх мастакоў (альбом). – Укладальнік і аўтар уступнага артыкула В.Трыгубовіч. – Мн., 1996.

  2. Рэпрадукцыі 4, 5. М.Гусоўскі “Песня пра зубра”, Мн, 1973.

  3. Рэпрадукцыі 7, 8. “Родае слова” , 2008, №2

ЗАЎВАГА:

    1. Рэпрадукцыі 1, 2, 9, 10, 11, 12 выкарыстоўваюцца як фон. Іх можна замяніць любымі іншымі выявамі такой жа тэматыкі.

    2. Рэпрадукцыі 4, 5, 7, 8 выкарыстоўваюцца як узоры твораў мастацтва, прысвечаных славутым людзям Беларусі. Пры неабходнасці рэпрадукцыі можна замяніць на іншыя, якія ёсць у наяўнасці.

ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАЦА:

      1. Пазнаёміць вучняў з тэкстам верша Н.Гілевіча “Край мой, беларускі край..”

      2. Аднаму вучню даручыць выразнае чытанне твора, пажадана на памяць.

НЕАБХОДНЫ МАТЭРЫЯЛ:

        1. Тлумачальныя слоўнікі.

        2. Слоўнікі іншамоўных слоў.

        3. Папера і ручкі ці алоўкі.


ПРАВЯДЗЕННЕ МЕРАПРЫЕМСТВА


  1. Арганізацыйны момант.

Вучняў неабходна размеркаваць на 2-3 групы (у залежнасці ад колькасці і па меркаванні настаўніка), у кожнай групы павінны быць перад вачыма:

а) тэкст верша Н.Гілевіча “Край мой, беларускі край..”;

б) Слоўнікі (патрэбныя словы : радзіма, патрыёт, патрыятычны).
ІІ. ПРЫВІТАННЕ. ПАВЕДАМЛЕННЕ ТЭМЫ СУСТРЭЧЫ.

Слайд 1. В. Шкаруба “Світанак”, 1989г.

Маё шанаванне, паважаныя! Сёння з вамі мы сустрэліся вось з якой нагоды…

Нешта хвалюе мяне пытанне: “Ці заўсёды Радзіма – гэта Беларусь ?..”
ІІІ. СТАДЫЯ ВЫКЛІКУ.

Многім здаецца, што пытанне дзіўнае. Сапраўды, а як жа іначай?! А я вось прачытала верш Н.Гілевіча “Край мой, беларускі край...” і неяк засумнявалася… Таму я раздала вам тэкст верша і сёння спадзяюся, што вы дапаможаце мне адказаць на пытанне : “Ці заўсёды Радзіма – гэта Беларусь ?..”


ІV. СУРАЗМОВА ПА ТЭМЕ. Стадыя абмеркавання (рэалізацыі).
Твор вы прачыталі дома, і сёння мы прачытаем верш у класе, каб усе яго пачулі.

Знаёмства з творам . Чытае любы вучань. (Абавязкова падзякаваць вучню за чытанне)

Так, зараз мы маем ўяўленне пра твор. Але паглядзіце, што ў нас напісана перад вершам (Патрыятычная песня).

Давайце спачатку ўзгадаем, што нам вядома пра песні?

(абмеркаванне па групах, адказы вучняў)



Слайд 2. П. Масленікаў “Поўдзень”, 1989г.
Адказ: (слайд)

Да якой жа групы адносіцца наш твор?



Чакаемы адказ: аўтарскія, патрыятычныя (а значыць, выражае думкі і пачуцці аднаго чалавека).

Давайце звернем увагу на слова патрыятычны. Што яно абазначае?



Чакаемы адказ: Патрыятызм (ад патрыёт) – любоў да радзімы, адданасць сваёй бацькаўшчыне, свайму роду .( Слоўнік іншамоўных слоў. Укл. А.М. Булыка.)

У нас прагучалі словы “радзіма”, “бацькаўшчына”. Часта сярод гэтых слоў мы чуем яшчэ адно – “Беларусь”. А ці заўсёды Радзіма – гэта Беларусь? (праблемнае пытанне)

Зараз мы яшчэ раз паслухаем верш і пастараемся ўявіць тое, што так хвалюе Н.Гілевіча.

Чытанне твора падрыхтаваным вучнем.

Малайчынка. Вельмі прыгожа. А вам спадабалася чытанне?

Толькі… Верш быў прачытаны сцішана, нават ціха, што характэрна для разважанняў. А паглядзіце, якія сказы пераважаюць у творы?

Чакаемы адказ: клічныя.

Як жа мы звычайна чытаем такія сказы?



Чакаемы адказ: бадзёра, гучна.

Чаму ж нам трэба чытаць твор ціха, хоць сказы ў нас клічныя? (абмеркаванне па групах)



Чакаемы адказ: У вершы адлюстравана просьба, а не загад–патрабаванне. Гэта лірычнаму герою неабходна дапрануцца, пабачыць, пачуць свой край, а не зямлі даць яму ўсё гэта. Таму аўтар абраў форму просьбы, а не загаду. Паўторы і клічныя сказы толькі падкрэсліваюць моц яго жадання далучыцца да Радзімы.

Добра, а вы заўважылі, асобныя радочкі твора паўтараюцца ў кожнай страфе? Як называецца мастацкі прыём?



Чакаемы адказ: Рэфрэн.

Якія яшчэ прыёмы, мастацкія тропы прысутнічаюць у вершы? (абмеркаванне па групах)



Чакаемы адказ:

1.Адухаўленне (аўтар звяртаецца да Беларусі, як да жывой істоты, як да чалавека).

2.Словы-сімвалы (асобныя словы называюць вызначальныя рысы Радзімы).

У нас прагучалі два словы: Беларусь і Радзіма. А ці тоесныя яны?



Чакаемы адказ: меркаванні вучняў.(ЗАЎВАГА: хутчэй за ўсё вучні падзеляцца на дзве групы. Адны будуць гаварыць, што тоесныя, другія – не. Вельмі важна не дазволіць вучням сварыцца.)

Давайце зараз зробім наступнае. Мы складзем кластэр, у якім адлюструем асацыяцыі да слоў “Радзіма” і “Беларусь” (па групах).



Слайд (аснова кластэра)

Адказы вучняў. (ЗАЎВАГА: неабходна выслухаць вельмі уважліва ўсе меркаванні.)

Адказ: (слайд)

Параўнайце нашы запісы і скажыце, ці тоесныя гэтыя паняцці?



Адказ: Не. Радзіма ў кожнага свая, той куточак, дзе нарадзіўся. А Беларусь – краіна, у якой ёсць свае адметнасці. Але для нас, беларусаў Рэспубліка Беларусь – Радзіма.

А зараз давайце паразважаем, пра што ж піша Н.Гілевіч, пра Радзіму ці пра Беларусь?

Прачытайце і адзначце словы верша, якія сугучны са словамі нашага кластэра. Размяркуйце іх у два слупкі “Радзіма” і “Беларусь” (абмеркаванне па групах).

Слайд Аснова табліцы.

Адказ: (слайд)

Радзіма Беларусь

1. Арлы (патрыёты). 1. Лес, верас.

2. Крыніца. 2. Беларускі край.

3. Старажытная мова.
Да чаго вы схіляецеся?

Меркаванні вучняў.

Прачытайце верш, толькі паспрабуйце змяніць “беларускі край” на “ўкраінскі край”. Што змяніцца ў творы? (па групах)



Адказ: Зварот да Украіны ці Беларусі гаворыць пра нацыянальную прыналежнасць пісьменніка. Таму Н.Гілевіч піша пра Радзіму, як патрыёт, і ўдакладняе пра якую “беларускі край”, паколькі ён беларус і Радзіма яго – Беларусь.

Такія словы называюцца кантэкстуальнымі сінонімамі, яны маюць аднолькавае значэнне толькі ў пэўным тэксце.

Але чаму вы вырашылі, што Н.Гілевіч патрыёт? Што ўвогуле абазначае слова “патрыёт”?(абмеркаваць па групах)

Адказы: Патрыёт(ад patriotes) =зямляк, суайчыннік - той, хто любіць сваю радзіму. ( Слоўнік іншамоўных слоў. Укл. А.М. Булыка.)

Ён з павагай апісвае сваю зямлю, хоча захаваць сувязь з ёю, далучыцца да яе культуры і духоўнасці (напіцца гаючай вады з крыніцы вечнай), бачыць яе мірнай і светлай (ноччу пры зорах, раніцай пры сонцы, а не пры выбухах ці пажарах), хоча бачыць яе вольнай (прасторы), бачыць будучыню працавітасць народа (пожні), прыгажосць прыроды (лугі і рэкі), хоча, каб яго зямля развівалася і ішла наперад (шляхі). А галоўнае, ён хоча запомніць сваю радзіму квітнючай да апошняга моманта свайго жыцця (узяць з сабой навекі).

Малайцы. А як вы лічыце, ці можна быць патрыётам і паведаміць пра гэта іншым без слоў?

Адказ: абмеркаванні вучняў.

А ёсць людзі, якія выказалі свае пачуцці да Радзімы праз творы мастацтва, выказалі свой клопат і свае надзеі.

Прапаную вам ўважліва паглядзець на экран і паслухаць…
Сярод дясоў, пад Зоркаю Палярнай

Лісток кляновы на Зямлі ляжыць.

Там россып перлаў: Полацк, Тураў, Вятка… (слайд “Полацк”)

І Проня к Сожу стужкаю бяжыць.


Там лес гамоніць з небам чыстым, (слайд Ул.Кудрэвіч“Раніца вясны” )

І вёскі тонуць у квецені садоў, (слайд “Вішня цвіце”фота)

І жыхары з мешкаю іскрыстай (слайд “сустрэча”)

Лагодна сустракаюць усіх сяброў.


Народ там, сціплы і рахманы, (слайд “праца”)

Жыве з пяшчотаю ў душы

Па запаветах старадаўніх (слайд “Скарына”)

Біблейскіх кніжак Скарыны.


Там успамінаюць добрым словам (слайд “Славутыя сыны” )

Сыноў славутае зямлі,

Якія за народ, за годнасць, мову

Самаахвярнымі былі.


Там у ручаях іскрыцца сонца, (слайд “Рака Асцёр”)

Смяюцца ў жыце васількі… (слайд “Валошкі”)

А людзі шчырыя бясконца

І Белай верныя Русі.


А людзі шчырыя бясконца

І Белай верныя Русі…


VI. РЭФЛЕКСІЯ І ВЫНІК.

Творцы выказалі свае пачуцці такім чынам. А як вы можаце паведаміць пра свае адносіны да Радзімы? (абмеркаванне вучняў)


Слайд


 А зараз зрабіце ранжыраванне сваіх адказаў у групе і вылучыце найбольш значны (у кожнага свой адказ).

 Скажыце, выявы якіх знакамітых людзей Беларусі вы сёння ўбачылі? А ці ведаеце вы , што кожны з іх зрабіў дзеля сваёй Радзімы? (Ф.Скарына, Вітаўт, Е.Полацкая, К.Тураўскі, М.Гусоўскі, К.Каліноўскі.)

 Колькі разоў вы бачылі сёння Полацк? (2, фотаздымак і твор Ул.Сулкоўскага)

 Які твор мастацтва вам найбольш запомніўся, спадабаўся? Чаму?
 Такім чынам мы бачым , што кожны выказвае свае адносіны да Радзімы па-свойму. І гэта правільна. І для нас, беларусаў, Радзіма – гэта Беларусь.

Але варта памятаць, што ў кожнага свая Бацькаўшчына. І мы павінны паважаць норавы і звычаі іншых людзей і краін. Сапраўды, мы ж не любім Конга так, як свой край. І ад нас гэтага ніхто не чакае. Але мы павіннны паважаць іншых, не прыніжаць іх годнасці. Тады і да нас будуць адносіцца з павагай. Мы абавязаны паважаць свае традыцыі, сваю культуру, сваю зямлю і сваіх суайчыннікаў. І быць патрыётам значыць значна больш, чым выйсці на вуліцу і крычаць, каб ўсе пачулі: “Я люблю Беларусь!”… Успомніце, хто з сыноў ці дачок Радзімы так рабіў? Можа, Еўфрасіння Полацкая пісала заклікі на сценах манастыра?.. Ці Вітаўт вырываў камяні з бруку і кідаў іх ў натоўп?.. Не! Быць патрыётам – паважаць, цаніць і берагчы створанае народам. На маю думку, чалавек, які ціхенька прыбраў смецце з берага возера, праявіў большы патрыятызм, чым той, хто пракрычаў на ўсю вуліцу: “Я - патрыёт Беларусі!”…


Дзякую за ўвагу.

Ілюстрацыйны матэрыял










А. Глебаў “Францыск Скарына”. Дрэва. 1954г.

А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да кнігі М.Гусоўскага “Песня пра зубра”

А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да кнігі М.Гусоўскага “Песня пра зубра”







В. Шкаруба “Світанак”, 1989г.

М. Атрыганьеў “Від на раку Асцёр у Магілёўскай губерніі”, 1885

П. Масленікаў “Поўдзень”, 1989г., (фрагмент)







У. Сулкоўскі “Спаса-Еўфрасіньеўская царква ў Полацку”, 1990г

У. Кудрэвіч“Раніца вясны”, 1924г.

Н. Шчасная “Валошкі”, 1972г.



Каталог: MetodKabinet -> InternetForum -> UchitPredm -> UchitBel
UchitBel -> Законы навучання с. 9 Фізічная прастора ўрока
UchitBel -> Складнікі эфектыўнага ўрока беларускай мовы і літаратуры
UchitBel -> Гімназія г. Дзяржынска
MetodKabinet -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо
UchitPredm -> Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах этнасада
UchitBel -> Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў сродкамі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры і пазакласнай работы па прадмеце


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал