Беларуская мова pouczenie o zasadach I trybie przeprowadzenia kontroli legalności pobytu cudzoziemców na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej



Дата канвертавання15.05.2016
Памер37.49 Kb.
JĘZYK BIAŁORUSKI

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Pouczenie o zasadach i trybie przeprowadzenia kontroli legalności pobytu cudzoziemców na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej

Растлумачэнне аб правілах і парадку ажыццяўлення кантролю легальнасці знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча

Юрыдычная падстава рэалізаваных дзеянняў: Закон “Аб іншаземцах” ад 12 снежня 2013 г.

Мэта рэалізаваных дзеянняў: кантроль выканання норм, што датычаць умоў уезду і знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

Іншаземец падчас знаходжання на тэрыторыі Рэспубліка Польшча абавязаны мець сапраўдны праязны дакумент і дакумент, што дае яму права знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, калі такія дакументы патрэбныя.

1. Пасля прад’яўлення службовага пасведчання ці ідэнтыфікацыйнага знака адпаведны супрацоўнік можа патрабаваць прад’яўлення:

1) праязного дакумента і дакументаў, які даюць іншаземцу права знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;

2) фінансавых сродкаў на наступныя выдаткі:

а) утрыманне іншаземца падчас яго знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча,

б) зваротнае падарожжа іншаземца ў краіну паходжання ці пражывання,

в) транзіт іншаземца праз тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў трэцюю краіну, якая выдасць дазвол на ўезд;

3) дакумента, які пацвярджае магчымасць атрымання фінансавых сродкаў;

4) дакументаў, што даюць права выконваць працу, весці гаспадарчую дзейнасць ці даручаюць выконваць працу;

5) дакументаў, якія пацвярджаюць мэту і ўмовы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

2. Калі Вас правяраюць, Вы абавязаныя па патрабаванні адпаведнага супрацоўніка прад’явіць пералічаныя дакументы і фінансавыя сродкі альбо дакумент, што пацвярджае магчымасць атрымання такіх сродкаў, калі яны патрэбныя.

3. Калі ў Вас няма дакумента, які б пацвяржаў Вашу асобу, у Вас возьмуць адбіткі папілярных ліній з мэтай ідэнтыфікацыі Вашай асобы.

Акрамя таго, адбіткі папілярных ліній могуць быць узятыя з мэтай праверкі сапраўднасці шэнгенскай візы ці праверкі асобы яе ўладальніка.

Праверка адбіткаў папілярных ліній іншаземца адбываецца ў Візавай інфармацыйнай сістэме.

4. У выпадку, калі падчас кантролю апынецца, што Вы карыстаецеся дакументам, які былі абавязаныя вярнуць органу, што яго выдаў, гэты дакумент будзе затрыманы. У сувязі з гэтым, Вы бясплатна атрымаеце даведку – пацверджанне факту затрымкі дакумента, а сам дакумент будзе дасланы органу, што яго выдаў.

5. Пасля правядзення кантролю, калі апынецца, што Ваша знаходжанне нелегальнае, будзе складзены пратакол кантролю легальнасці знаходжання іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

6. Арыгінал пратакола будзе прад’яўлены Вам для подпісу. Пасля падпісання Вы атрымаеце яго копію.

У выпадку, калі Вы адмовіцеся падпісаць пратакол, адпаведны супрацоўнік, які яго склаў, пакіне Вам копію пратакола, падпісаную гэтым жа супрацоўнікам.

7. У тым выпадку, калі

1) Вы знаходзіцеся на тэрыторыі Рэспублікі Польшча без юрыдычных падстаў,

2) па патрабаванні ўпаўнаважанага органа Вы не прад’яўляеце дакументаў, што даюць права знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, каля яны патрэбныя,

3) па патрабаванні ўпаўнаважанага органа Вы не прад’яўляеце фінансавых сродкаў, ці дакумента, які пацвярджае магчымасць іх атрымання,

4) Вы ўхіляецеся ад абавязковай замены ці звароту карты побыту, польскага праязнога дакумента для іншаземца, польскага пасведчання асобы ці дакумента “згода на прымальны побыт”,

5) Вы не паведамілі аб згубе карты побыту, польскага праязнога дакумента для іншаземца, польскага пасведчання асобы ці дакумента “згода на прымальны побыт” на працягу 3 дзён ад іх страты,

6) Вы не выканалі абавязку пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў тэрмін, вызначаны ў рашэнні аб Вашым абавязку вярнуцца ці рашэнні аб працягу тэрміну добраахвотнага вяртання,

7) Вы не выконваеце абавязку з’яўляцца ў акрэсленыя прамежкі часу ў орган, указаны ў рашэнні аб працягу тэрміну добраахвотнага вяртання,

8) Вы пакінулі месца пражывання, вызначанае ў рашэнні аб працягу тэрміну добраахвотнага вяртання,

9) Вы ўехалі на тэрыторыю Рэспублікі Польшча на падставе дазволу на пераход мяжы ў рамах малога памежнага руху і:

а) Вы знаходзіцеся па-за памежнай зонай, у рамках якой мае права знаходзіцца ўладальнік дазволу, альбо

б) Вы не пакінулі тэрыторыю Рэспублікі Польшча пасля завяршэння часу знаходжання, акрэсленага ў гэтым дазволе,

- Вас могуць аштрафаваць.

Грашовы штраф можа быць накладзены шляхам выдачы аштрафаванаму пацверджання аштрафавання пасля аплаты штрафу непасрэдна адпаведнаму супрацоўніку, які яго наклаў. У такім выпадку, максімальны памер штрафу – 500 злотых.

Вы маеце права адмовіцца прыняць штраф. У такім выпадку, хадайніцтва аб Вашым пакаранні будзе накіраванае ў суд, які можа вызначыць штраф у памеры да 5.000 злотых.

Адпаведны супрацоўнік можа выпісаць Вам штраф за іншыя здзейсненыя адміністрацыйныя правапарушэнні, не пералічаныя вышэй.



8. Складзены пратакол легальнасці Вашага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча можа стаць падставай Вашага затрымання і пачатку ў адносінах да Вас вытворчасці па справе абавязковага вяртання.


Каталог: download
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Каляндар свят і знамянальных дат
download -> Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Даты. Імёны. Падзеі. Каляндар свят
download -> Тлумачальная запіска
download -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
download -> АЎтарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія
download -> Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні
download -> Пакінуць след на зямлі
download -> Літаратурная Гомельшчына. Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання
download -> Вучэбная праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал