Беларуская мова (прафесійная лексіка) Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер279.44 Kb.


Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар БДТУ па вучэбнай рабоце


____________ С.А. Каспяровіч

«_____»_________________2014 года

Рэгістрацыйны № УД / р.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей:

Шыфр спец.

Назва спецыяльнасці

Усяго

(гадз.)


Аўдытор. (гадз.)

Семестр

1-75 01 01

Лясная гаспадарка

72

34

І

1-75 02 01

Садова-паркавае будаўніцтва

66

34

І

1-89 02 02

Турызм і прыродакарыстанне

56

34

І

1-36 05 01

Машыны і абсталяванне ляснога комплексу

74

34

І

1-46 01 01

Лесаінжынерная справа

64

34

І

1-46 01 02

Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей

72

34

І

1-43 01 06

Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент

62

34

ІІ

1-54 01 03

Фізіка-хімічныя метады і прыборы кантролю якасці прадукцыі

56

34

І

1-48 01 02

Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

70

34

ІІ

1-48 01 05

Хімічная тэхналогія перапрацоўкі драўніны

54

34

ІІ

1-48 02 02

Тэхналогія лекавых прэпаратаў

58

34

ІІІ

1-48 02 01

Біятэхналогія

58

34

І

1-57 01 03

Біяэкалогія

58

34

І

1-25 01 07

Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

64

34

І

1-25 01 08-03

Бухгалтарскі улік, аналіз і аўдыт

60

34

І

1-26 02 02

Менеджмент

52

34

І

1-26 02 03

Маркетынг

50

34

І

1-36 01 08

Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў

64

34

І

1-36 07 01

Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў

70

34

І

1-53 01 01

Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей

68

34

І

1-48 01 01

Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

56

34

ІІ

1-48 01 04

Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей

71

34

І

1-57 01 01

Ахова навакольнага асяроддзя

72

34

ІІ

1-47 02 01

Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей

52

34

І

1-36 06 01

Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі

62

34

ІІ

1-40 05 01-03

Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (выдавецка-паліграфічны комплекс)

80

34

І

1-98 01 03

Праграмнае забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі мабільных сістем

59

34

І

1-40 01 01

Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій

69

34

І

1-47 01 02

Дызайн электронных і вэб-выданняў

80

34

І

Форма кантролю – залік

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі Форма атрымання вышэйшай Кафедра беларускай філалогіі адукацыі – вочная (дзённая)


Складальнік Р.В. Міксюк
2014 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы , зацверджанай

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай беларускай філалогіі:

16.05.2014 г., пратакол № _9_

Загадчык кафедры
_______________ М.В. Трус

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта ВСіП установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” (пратакол № ад 2014 г.)


Старшыня

________________М.С. Шмакаў




1. Тлумачальная запіска
Выкладанне дысцыпліны «Беларуская мова» у вышэйшай навучальнай установе забяспечвае паглыбленае авалоданне беларускай мовай, развівае пачуццё нацыянальнай самасвядомасці на аснове павагі да беларускай мовы як нацыянальнага скарбу. У студэнтаў фарміруюцца веды пра беларускую мову як нацыянальную з развітай сістэмай літаратурных нормаў. У праграме знайшлі адлюстраванне сучасныя навуковыя звесткі пра стан і перспектывы развіцця беларускай дзяржаўнай мовы, заснаваныя на новых правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года. Прасочаны асноўныя этапы развіцця беларускай мовы, паказана сістэма адметных рысаў беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай. Курс беларускай мовы прадугледжвае засваенне і паглыбленне ведаў студэнтаў па такіх раздзелах мовазнаўства, як лексікалогія, лексікаграфія, фанетыка, арфаэпія, арфаграфія, марфалогія, сінтаксіс, стылістыка, культура мовы. Асаблівая ўвага надаецца ўзбагачэнню слоўнікавага запасу і развіццю арфаграфічных навыкаў, раскрыццю шляхоў і спосабаў узбагачэння прафесійна-тэрміналагічнай лексікі.

Тэмы вуснага маўлення маюць на мэце развіццё маўленчага вопыту ў адпаведнасці з прафесійнай спецыялізацыяй студэнтаў. Прадугледжваецца функцыянальнае пашырэнне беларускай мовы на вытворчую прафесійную дзейнасць будучых спецыялістаў.



Мэтай курса з’яўляецца развіццё маўленчых навыкаў студэнтаў, авалоданне імі маўленнем ва ўсіх сферах жыццядзейнасці: навучальнай, пазнавальнай, культурнай, бытавой і інш.

Усведамленне мовы як сродку, здольнага стымуляваць нараджэнне новых форм культурнага і грамадскага жыцця, садзейнічаць самастойнасці ў паводзінах і ўчынках асобы, фарміраваць творчую індывідуальнасць будучага спецыяліста, прадугледжвае вырашэнне наступных задач:



  • асэнсаванне студэнтамі ролі мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы;

  • фарміраванне моўнай і маўленчай кампетэнцыі, якая ўключае ў сябе веды пра сістэму мовы і ўменне выкарыстоўваць іх для дасягнення арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці;

  • паглыбленне звестак аб мовазнаўстве і мовазнаўцах, функцыях мовы, яе станаўленні і развіцці;

  • фарміраванне камунікатыўнай і лінгвакультуразнаўчай кампетэнцыі;

  • набыццё неабходных звестак пра культуру, гісторыю і традыцыі беларускага народа;

  • стымуляванне актыўнай дзейнасці студэнтаў як умовы паспяховай ідэнтыфікацыі індывіда ў грамадстве.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:



ведаць:

  • ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

  • функцыі беларускай мовы як асноўнага кампанента нацыянальнай культуры;

  • месца і ролю беларускай мовы сярод іншых моў свету;

  • сістэму лексічных, граматычных, стылістычных сродкаў беларускай мовы і іх камунікатыўныя магчымасці;

  • прафесійную лексіку па спецыяльнасці:

  • тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі ў існуючай сферы навукова-прафесійнай дзейнасці;

умець:

  • карыстацца асноўнымі арфаэпічнымі, лексічнымі, граматычнымі і пунктуацыйнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы ў вусным і пісьмовым маўленні;

  • складаць афіцыйна-дзелавую дакументацыю і выкарыстоўваць яе ў прафесійнай дзейнасці;

  • перакладаць, анатаваць і рэферыраваць навуковую галіновую інфармацыю;

  • складаць і праводзіць дзелавыя прэзентацыі і перагаворы;

валодаць:

  • сістэмай норм беларускай мовы і асаблівасцямі ўжывання лексічных (прафесійна-тэрміналагічных), граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

  • навыкамі дзелавой і прафесійнай вуснай і пісьмовай камунікацыі;

  • нормамі культуры прафесійных зносін і дзелавога этыкету.



Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца ўсяго 50 гадзін, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны, з іх практычныя заняткі — 34 гадзіны. Выніковая форма кантролю ведаў – залік.

2. Змест вучэбнай дысцыпліны
Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

Прадмет і задачы курса. Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі (гісторыяй літаратурнай мовы, лексікалогіяй, стылістыкай і культурай маўлення). Метады навучання. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускнікоў ВНУ.


Тэма 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская літаратурная мова XIV XVI ст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская мова XIX – пачатку XX ст. Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З.
Тэма 2. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

3 гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20-30-я гг. XX ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў

Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміналагічная лексікаграфія XX ст. ­– пачатку ХХІ ст.


Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Паняцце моўнай нормы.

Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову. Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.


Тэма 4. Функцыянальныя стылі маўлення

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.

Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.
Тэма 5. Навуковы стыль

Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насы-чанасці зместу).

Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

Паняцце аб падмове навук: матэматыкі, хіміі, эканомікі, права і г. д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы).

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.
Тэма 6. Афіцыйна-справавы стыль

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна нісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тексту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.


Тэма 7. Культура прафесійнага маўлення

Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, арфаграфічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.).

Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці.

Падрыхтоўка да публічнага выступлсння. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

3. Вучэбна-метадычная карта

раз-дзела, тэмы





Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Форма кантролю

практычныя

заняткі


Кіруемая самастойная праца

1

2

3

4

5

1

Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

2

2

Залік


1. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

2. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская літаратурная мова XIV XVI ст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі.

3. Новая (сучасная) беларуская мова XIX – пачатку XX ст. Беларуская літаратурная мова ў часы адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст.

4. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З.




2



2




2


Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

6

2

Залік




1. Лексіка беларускай мовы паводлс паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

2. Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

3. 3 гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20-30-я гг. XX ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

4. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў

5. Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміналагічная лексікаграфія XX ст. – пачатку ХХІ ст.


2


2

2


2



3


Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

6

4

Залік




1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Паняцце моўнай нормы.

2. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

3. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.

Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне.

Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў.

Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі.

Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову.

Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.

4. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.




2
2


2



2


2




4


Функцыянальныя стылі маўлення

2




Залік




1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

2. Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

3. Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.

4. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.



2






5

Навуковы стыль

6

2

Залік




1. Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насы-чанасці зместу).

2. Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

3. Паняцце аб падмове навук: матэматыкі, хіміі, эканомікі, права і г. д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы).

4. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

5. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

6. Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.



2

2

2

2






6

Афіцыйна-справавы стыль

6

2

Залік




1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна нісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).

2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

3. Тыпы афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

4. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тексту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

5. Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.


2

2
2


2




7

Культура прафесійнага маўлення

6

4

Залік




1. Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

2. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

3. Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, новыя арфаграфічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

4. Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.).

5. Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці.

6. Падрыхтоўка да публічнага выступлсння. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.



2

2

2



2

2









УСЯГО

34

16




Рэкамендаваная літаратура

Асноўная :


  1. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В. Абабурка. – Мінск, 1994.

  2. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / Л.А. Антанюк, Б.А. Плотнікаў. – Мінск, 2004.

  3. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.

  4. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску / А. Каўрус. – Мінск, 1994.

  5. Кузьміч, В.А. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы / В.А. Кузьміч, В.В. Шахаб. – Мінск: БДТУ, 2003. – 182 с.

  6. Кузьміч, В.А. Сучасная беларуская мова. Практыкум: вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа” / В.А. Кузьміч, Р.В. Міксюк. – Мінск: БДТУ, 2009. – 217 с.

  7. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / АН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск, 1994. — 463 с.

  8. Мароз, В.К. Беларуская мова. Прафесійная лексіка / В.К. Мароз. – Мінск: БДТУ, 2004.

  9. Міксюк, Р.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэб. дапаможнік / Р.В. Міксюк. – Мінск: БДТУ, 2002.

  10. Навуковы стыль мовы. Водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, дыпломная работа / Н.Я.Савіцкая [і інш.]. – Мінск: БДТУ, 1999.

  11. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск: Нац. Цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. – 144 с.

  12. Сучасная беларуская мова / Л.М. Грыгор’ева [і інш.] – Мінск: Выш. школа, 2007. – 559 с.

  13. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка , І.Р. Шкраба , З.І. Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996.

  14. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы / А.К. Юрэвіч. – Мінск: Выш. школа, 1992.


Дадатковая:
1. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л. А. Антанюк. - Мінск, 1987.

  1. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

  2. Беларуская мова / Л.М. Адамовіч [і інш.]. – Мінск: Вышэйшая школа, 1993.

  3. Беларуская мова. Зборнік практыкаванняў / Л.М. Адамовіч [і інш.]. – Мінск: Выш. школа, 1992.

  4. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапаможнік / М.М. Аляхновіч [і інш.]. – Мінск: Выш. школа, 1993.

  5. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск, 1981. – 78 с.

Тэмы вуснага маўлення


  1. Мова – душа народа.

  2. Герб, гімн і сцяг Беларусі – галоўныя сімвалы дзяржаўнасці.

  3. Помнікі беларускага пісьменства.

  4. Эпоха Адраджэння ў беларускай культуры.

  5. Беларускае кнігадрукаванне.

  6. Славутыя людзі зямлі беларускай (навукоўцы).

  7. Мінск – сталіца Беларусі.

  8. Анамастыка як крыніца вывучэння этнічнай культуры беларусаў.

  9. Беларусь на карце свету.

  10. Фальклор – скарбніца этнічнай культуры беларусаў.

  11. Беларуская міфалогія.

  12. Святы і абрады беларусаў.

  13. Этнаграфія Беларусі.

  14. Рэлігія на Беларусі.

  15. Беларускае дойлідства.

  16. Менталітэт і нацыянальны характар беларусаў.

  17. Нацыянальныя супольнасці ў Беларусі.

  18. Музычная культура Беларусі.

  19. Беларускі тэатр.

  20. Сучасная паэзія, проза, драматургія.

  21. Беларускае выяўленчае мастацтва.

  22. Экалогія Беларусі.

  23. Гераічная Беларусь.

  24. Народная педагогіка беларусаў.

  25. Беларускі спорт.

Беларуская мова


п/п


Тэмы

Гадзіны



Беларуская нацыянальная мова ­– форма нацыянальнай культуры беларусаў. Гістарычнае развіццё беларускай мовы. Аб новых правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

2



Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання. Актыўная і пасіўная лексіка.

2



Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе. Прадуктыўныя спосабы ўтварэння тэрмінаў.

2



З гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тыпы тэрміналагічных слоўнікаў.






Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і іх асаблівасці ў параўнанні з рускай мовай.

2



Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Асаблівасці ўжывання назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў, лічэбнікаў, дзеясловаў і іх формаў, прыслоўяў.

2




Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Асаблівасці перакладу дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў на беларускую мову.

2



Функцыянальныя стылі маўлення.

2



Асноўныя рысы навуковага стылю.

2



Моўныя сродкі навуковага стылю.

2



Жанравая разнастайнасць навуковага стылю. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне.

2



Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю.

2



Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю.

2



Тыпы і кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў.






Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

2



Правільнасць маўлення і моўныя нормы.

2



Маўленчы этыкет і культура зносін.

2



Усяго


34



Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал