Беларуская мова
Прыкладнае каляндарна тэматычнае планаванне
Для 12 класа вячэрняй школы
35 гадзін на год, 1 гадзіна на тыдзень; з іх 7 гадзін – на пісьмовыя работы
Беларуская мова: вучэб. дапаможнік для 11-га класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010 – 256 с.
№ урока і дата
|
Тэма ўрока
|
Мэты і задачы ўрока
|
Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне
|
І чвэрць (8 урокаў)
|
Правільнасць маўлення (26 г, з іх 5 г – на пісьмовыя работы)
|
1
|
Марфалагічныя нормы. Ужыванне і правапіс назоўнікаў. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі. Род назоўнікаў
|
Сфарміраваць уяўленне пра марфалагічныя нормы.
Узнавіць веды пра ўмовы размежавання назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя, пра род назоўнікаў. Паглыбіць веды пра марфалагічныя нормы ўжывання адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў, назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў агульнага роду.
Удасканальваць уменні адрозніваць адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі; захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў у вінавальным склоне; правільна вызначаць род назоўнікаў; не парушаць марфалагічныя нормы пры ўжыванні назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў агульнага роду
|
С. 85;
§ 22, практ. 114, практ. 115, 116 (на выбар);
§ 23, практ. 118–120 (на выбар), практ. 121, 122 (на выбар), практ. 123, практ. 124–126 (на выбар або па варыянтах), практ. 127.
Д.з.: § 22, 23, практ. 117, 128 (на выбар)
|
2
|
Лік назоўнікаў
|
Узнавіць веды пра лік назоўнікаў як граматычную катэгорыю.
Паглыбіць веды пра марфалагічныя нормы ўжывання назоўнікаў у форме адзіночнага і множнага ліку. Удасканальваць уменні вызначаць лік нескланяльных назоўнікаў, утвараць паводле марфалагічных нормаў формы множнага ліку назоўнікаў
|
§ 24, практ. 129–134.
Д.з.: § 24, практ. 135
|
3
|
Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі першага і другога скланення
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 1-га і 2-га скланення. Удасканальваць уменне правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі 1-га скланення ў давальным, творным і месным склонах адзіночнага ліку, назоўнікі 2-га скланення ў родным, творным і месным склонах адзіночнага ліку
|
§ 25, практ. 136, практ. 137, 138 (на выбар), практ. 140, практ. 141–143, 145 (на выбар), практ. 144, 147.
Д.з.: § 25, практ. 139 (па варыянтах), практ. 146 (па варыянтах)
|
4
|
Скланенне назоўнікаў. Назоўнікі другога і трэцяга скланення. Рознаскланяльныя назоўнікі
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 2-га і 3-га скланення, рознаскланяльныя назоўнікі, асаблівасці іх скланення.
Удасканальваць уменні правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі 2-га скланення ў родным, творным і месным склонах адзіночнага ліку, назоўнікі 3-га скланення ў творным склоне адзіночнага ліку, правільна ўтвараць склонавыя формы рознаскланяльных назоўнікаў
|
§ 25, практ. 148, 150, 151, практ. 152–154 (на выбар), практ. 155, 156, практ. 157, 158, 160 (на выбар).
Д.з.: § 25, практ. 149, 159 (на выбар)
|
5
|
Скланенне назоўнікаў. Нескланяльныя назоўнікі. Канчаткі назоўнікаў у родным і месным склонах множнага ліку
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра нескланяльныя назоўнікі, склонавыя канчаткі назоўнікаў у множным ліку.
Удасканальваць уменні захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні нескланяльных назоўнікаў; правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні назоўнікі ў формах роднага і меснага склонаў множнага ліку
|
§ 25 практ. 161, 162, практ. 163, 164 (на выбар), практ. 165, 166, практ. 168, 169 (на выбар).
Д.з.: § 25, практ. 167
|
6,7
|
Кантрольны падрабязны пераказ тэксту
|
Выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў пісьмова падрабязна перадаваць змест тэксту, захоўваючы яго жанрава-стылістычныя і моўныя асаблівасці
|
|
8
|
Ужыванне і правапіс прыметнікаў
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра поўныя і кароткія прыметнікі, іх граматычныя асаблівасці; утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў; прыналежныя прыметнікі, іх значэнне, утварэнне, граматычныя асаблівасці.
Удасканальваць уменні ўжываць поўныя і кароткія формы прыметнікаў, утвараць ступені параўнання якасных прыметнікаў і прыналежныя прыметнікі паводле марфалагічных нормаў
|
§ 26, практ. 170 (пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую);
§ 27, практ. 171, 172, практ. 173, 174 (на выбар);
§ 28, практ. 175, 176 (на выбар), практ. 177
|
ІІ чвэрць (8 урокаў)
|
Правільнасць маўлення (працяг)
|
9
|
Ужыванне і правапіс лічэбнікаў, займеннікаў
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра скланенне колькасных і парадкавых лічэбнікаў, спалучальнасць зборных лічэбнікаў, асаблівасці ўжывання займеннікаў у беларускай мове.
Удасканальваць уменні ўтвараць і ўжываць склонавыя формы лічэбнікаў згодна з марфалагічнымі нормамі, ужываць займеннікі розных разрадаў у адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі
|
§ 29, практ. 178, практ. 179, 180 (на выбар), практ. 181;
§ 30, практ. 182, 183;
§ 31, практ. 185.
Д.з.: § 29–31, практ. 184
|
10
|
Ужыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра асабовыя канчаткі дзеясловаў І і ІІ спражэнняў, асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у беларускай мове, утварэнне ступеней параўнання прыслоўяў.
Удасканальваць уменні правільна ўтвараць формы дзеясловаў, утвараць формы ступеней параўнання прыслоўяў і ўжываць іх у маўленні ў адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі
|
§ 32, практ. 186, практ. 187, 188 (на выбар); утварэнне ад дзеясловаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў;
§ 33, практ. 189–191.
Д.з.: § 32, 33, практ. 192; падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 123)
|
11
|
Сінтаксічныя нормы. Правілы дапасавання і кіравання
|
Сфарміраваць уяўленне пра сінтаксічныя нормы. Узнавіць і паглыбіць веды аб правілах дапасавання і кіравання, асаблівасцях будовы сінтаксічных канструкцый беларускай мовы ў параўнанні з рускай.
Удасканальваць уменне спалучаць словы ў маўленні паводле сінтаксічных нормаў
|
§ 34, практ. 193–195.
Д.з.: § 34, практ. 196
|
12
|
Правілы спалучэння аднародных і адасобленых членаў
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра аднародныя і адасобленыя члены сказа. Сфарміраваць уяўленне аб правілах спалучэння аднародных і адасобленых членаў.
Удасканальваць уменне правільна спалучаць аднародныя і адасобленыя члены сказа ў вусным і пісьмовым маўленні
|
§ 35, практ. 197, практ. 198 (па варыянтах), практ. 199 (па варыянтах), практ. 200, 201 (на выбар).
Д.з.: § 35, практ. 202
|
13
|
Парадак слоў, сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра парадак слоў, сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, дзеепрыслоўныя звароты, правілы ужывання дзеепрыслоўных зваротаў. Сфарміраваць уяўленне пра функцыі парадку слоў у сказе.
Выпрацоўваць уменне вызначаць функцыю парадку слоў у сказе. Удасканальваць уменні правільна спалучаць дзейнік і выказнік у вусным і пісьмовым маўленні, ужываць у адпаведнасці з сінтаксічнымі нормамі дзеепрыслоўныя звароты
|
§ 36, практ. 203–205;
§ 37, практ. 206, практ. 207, 208 (на выбар), практ. 209.
Д.з.: § 36, 37, практ. 210
|
14
|
Кантрольны дыктант
|
Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных навыкаў і пунктуацыйных уменняў
|
|
15
|
Правілы пабудовы складаных сказаў
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра складаныя сказы. Сфарміраваць уяўленне аб правілах пабудовы складаных сказаў, прычынах памылак пры пабудове складаных сказаў.
Удасканальваць уменні правільна ўтвараць складаныя сказы, ужываць складаныя сказы розных тыпаў у тэкстах пэўнага стылю
|
§ 38, практ. 211, практ. 212, 214 (на выбар), практ. 213, 217 (на выбар), практ. 215 (па варыянтах).
Д.з.: § 38, практ. 216, 218 (на выбар)
|
16
|
Пунктуацыйныя нормы. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі
|
Узнавіць веды пра пунктуацыю як раздзел мовазнаўства. Сфарміраваць уяўленне пра пунктуацыйныя нормы і пунктуацыйныя варыянты. Узнавіць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі. Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць сказы з аднароднымі членамі
|
С. 149–150;
§ 39, практ. 219, 223 (на выбар), практ. 220, 221, практ. 222 (па варыянтах), практ. 224; запіс пад дыктоўку сказаў з аднароднымі членамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку
|
ІІІ чвэрць (11 урокаў)
|
Правільнасць маўлення (працяг)
|
17
|
Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.
Паўтарэнне. Асноўныя якасці культуры маўлення. Паняцце літаратурнай нормы
|
Узнавіць і паглыбіць веды аб адасобленых членах сказа, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з адасобленымі азначэннямі, прыдаткамі, акалічнасцямі, дапаўненнямі і ўдакладняльнымі членамі. Удасканальваць уменні правільна пунктуацыйна афармляць сказы з адасобленымі членамі.
Актуалізаваць веды пра асноўныя якасці культуры маўлення, літаратурныя нормы
|
С. 156;
§ 40, практ. 225, 226, практ. 227, 228 (на выбар);
§ 41, практ. 229, 230; запіс пад дыктоўку сказаў з адасобленымі членамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 40, 41, практ. 231 (напісаць сачыненне-разважанне “Роля мовы ў жыцці грамадства” (“Гукі роднай мовы”)) або практ. 232 (на выбар); паўтарыць § 1–3
|
18
|
Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.
Паўтарэнне. Арфаэпічныя нормы. Акцэнталагічныя нормы. Лагічны націск
|
Узнавіць і паглыбіць веды аб параўнальных зваротах, пабочных і ўстаўных канструкцыях, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Удасканальваць уменні афармляць сказы з параўнальнымі зваротамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі.
Актуалізаваць веды пра арфаэпічныя і акцэнталагічныя нормы, лагічны націск
|
§ 42, практ. 233, 234;
§ 43, практ. 236, практ. 237, 238 (на выбар), практ. 240;
запіс пад дыктоўку сказаў з параўнальнымі зваротамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 42, 43, практ. 235, 239 (на выбар); паўтарыць § 4, 5
|
19
|
Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі.
Паўтарэнне. Арфаграфічныя нормы. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе
|
Узнавіць і паглыбіць веды аб зваротках, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі.
Удасканальваць уменне афармляць сказы са звароткамі ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі.
Актуалізаваць веды пра арфаграфічныя нормы, прынцыпы арфаграфіі, напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе
|
§ 44, практ. 241–243; запіс пад дыктоўку сказаў са звароткамі, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку; падрыхтоўка да напісання сачынення на тэму “Мой запавет нашчадкам”.
Д.з.: § 44, практ. 243 (напісаць сачыненне на тэму “Мой запавет нашчадкам”); паўтарыць § 6–16
|
20
|
Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.
Паўтарэнне. Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе
|
Узнавіць і паглыбіць веды аб складаназлучаных сказах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні складаназлучаных сказаў.
Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць складаназлучаныя сказы.
Актуалізаваць веды пра напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе
|
§ 45, практ. 244–247; запіс пад дыктоўку складаназлучаных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 45, практ. 247 (падрыхтаваць пісьмовае або вуснае выказванне на тэму “Выбар прафесіі” (“Кім я хачу быць”)); паўтарыць § 17
|
21
|
Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.
Паўтарэнне. Правапіс мяккага знака і апострафа, малой і вялікай літар; правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна
|
Узнавіць і паглыбіць веды аб складаназалежных сказах, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні складаназалежных сказаў.
Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць складаназалежныя сказы.
Актуалізаваць веды аб правапісе мяккага знака і апострафа, малой і вялікай літар, правілах напісання слоў разам, праз злучок і асобна
|
§ 46, практ. 248, 249, практ. 250 (па варыянтах); практ. 251; запіс пад дыктоўку складаназалежных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 46, практ. 252 (па варыянтах), практ. 253; паўтарыць § 18–21
|
22
|
Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.
Паўтарэнне. Марфалагічныя нормы. Ужыванне і правапіс назоўнікаў, прыметнікаў
|
Узнавіць і паглыбіць веды пра бяззлучнікавыя складаныя сказы, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах. Сфарміраваць уяўленне аб інтанаванні бяззлучнікавых складаных сказаў.
Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць бяззлучнікавыя складаныя сказы.
Актуалізаваць веды пра марфалагічныя нормы, ужыванне і правапіс назоўнікаў, прыметнікаў
|
§ 47, практ. 254–256, практ. 257, 258 (на выбар), практ. 260; запіс пад дыктоўку бяззлучнікавых складаных сказаў, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 47, практ. 259, 261 (на выбар); паўтарыць § 22–28
|
23, 24
|
Кантрольны падрабязны пераказ тэксту
|
Выявіць узровень сфарміраванасці ўменняў пісьмова падрабязна перадаваць змест тэксту, захоўваючы яго жанрава-стылістычныя і моўныя асаблівасці
|
|
25
|
Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.
Паўтарэнне. Ужыванне і правапіс лічэбнікаў, займеннікаў
|
Узнавіць веды аб складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак, правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак.
Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.
Актуалізаваць веды пра ўжыванне і правапіс лічэбнікаў, займеннікаў
|
§ 48, практ. 262–264; запіс пад дыктоўку складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, вызначэнне іх структурных асаблівасцей, сэнсавых адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 48, практ. 265; паўтарыць § 29–31
|
26
|
Знакі прыпынку ў канструкцыях з простай мовай.
Паўтарэнне. Ужыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў
|
Узнавіць веды аб канструкцыях з простай мовай, правілах пунктуацыйнага афармлення канструкцый з простай мовай.
Удасканальваць уменне правільна пунктуацыйна афармляць канструкцыі з простай мовай.
Актуалізаваць веды пра ўжыванне і правапіс дзеясловаў, дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, прыслоўяў
|
§ 49, практ. 266, практ. 267, 268 (на выбар), практ. 269; запіс пад дыктоўку канструкцый з простай мовай, вызначэнне іх структурных і інтанацыйных асаблівасцей; тлумачэнне пастаноўкі знакаў прыпынку.
Д.з.: § 49, падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 203); выканаць заданні на падагульненне (с. 204–207 (па варыянтах)); паўтарыць § 32, 33
|
Дакладнасць і лагічнасць маўлення (1 г)
|
27
|
Дакладнасць і лагічнасць маўлення.
Паўтарэнне. Сінтаксічныя нормы. Правілы дапасавання і кіравання, спалучэння аднародных і адасобленых членаў
|
Паглыбіць веды пра дакладнасць і лагічнасць як асноўныя якасці культуры маўлення; сфарміраваць уяўленне аб прычынах парушэння дакладнасці маўлення, аб правілах лагічнасці маўлення.
Дапамагаць авалодваць дакладнасцю і лагічнасцю маўлення (удасканальваць уменні захоўваць лексічныя нормы, правільна выкарыстоўваць фразеалагізмы ў пэўным кантэксце, карыстацца лінгвістычнымі сродкамі, якія забяспечваюць лагічнасць выказвання).
Актуалізаваць веды пра сінтаксічныя нормы, правілы дапасавання і кіравання, спалучэння аднародных і адасобленых членаў
|
§ 50, практ. 270–273
|
ІV чвэрць (8 урокаў)
|
Чысціня маўлення (1 г)
|
28
|
Чысціня маўлення.
Паўтарэнне. Парадак слоў, сувязь дзейніка і выказніка ў сказе, правілы ўжывання дзеепрыслоўных зваротаў, пабудовы складаных сказаў
|
Паглыбіць веды пра чысціню як асноўную якасць культуры маўлення. Дапамагаць авалодваць чысцінёй маўлення (удасканальваць уменні выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі, пазбягаць пазалітаратурных моўных элементаў, ужывання запазычанняў без патрэбы і г.д.).
Актуалізаваць веды аб парадку слоў, сувязі дзейніка і выказніка ў сказе, правілах ужывання дзеепрыслоўных зваротаў, правілах пабудовы складаных сказаў
|
§ 51, практ. 274–277.
Д.з.: § 51, практ. 278; паўтарыць § 36–38
|
Багацце і выразнасць маўлення (1 г)
|
29
|
Багацце і выразнасць маўлення.
Паўтарэнне. Пунктуацыйныя нормы. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, адасобленымі членамі, параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткамі
|
Паглыбіць веды пра багацце і выразнасць як асноўныя якасці культуры маўлення. Дапамагаць авалодваць багаццем і выразнасцю маўлення (удасканальваць уменні карыстацца слоўнікавым багаццем сучаснай беларускай мовы, арганізоўваць маўленне ў залежнасці ад ступені валодання слоўным запасам).
Актуалізаваць веды аб пунктуацыйных нормах; правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі, адасобленымі членамі, параўнальнымі зваротамі, з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, са звароткамі
|
§ 52, практ. 279, практ. 280, 281 (на выбар);
§ 53, практ. 282, практ. 283, 284, 286–288 (на выбар), практ. 289, 290, практ. 291, 292 (на выбар), практ. 293, 294, 296 (на выбар).
Д.з.: § 52, 53, практ. 285, 295 (на выбар); паўтарыць § 39–44
|
Дарэчнасць маўлення (1 г)
|
30
|
Дарэчнасць маўлення.
Паўтарэнне. Знакі прыпынку ў складаных сказах, у канструкцыях з простай мовай
|
Паглыбіць веды пра дарэчнасць як асноўную якасць культуры маўлення. Дапамагаць авалодваць дарэчнасцю маўлення (удасканальваць уменне адбіраць моўныя сродкі ў залежнасці ад тэмы паведамлення, мэты і ўмоў камунікацыі, складу слухачоў ці чытачоў).
Актуалізаваць веды аб правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных, складаназалежных, бяззлучнікавых складаных сказах, у складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак; аб правілах пунктуацыйнага афармлення канструкцый з простай мовай
|
§ 54, практ. 297, 298, практ. 299 (падрыхтоўка тэксту віншавання сябра з днём нараджэння, прывітальнага слова да першакласнікаў 1-га верасня).
Д.з.: § 54, практ. 299 (падрыхтаваць тэкст выступлення перад аднакласнікамі на факультатыўных занятках па беларускай мове); падрыхтаваць адказы на кантрольныя пытанні і заданні (с. 223); паўтарыць § 45–49
|
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага (4 г, з іх 2 г – на пісьмовыя работы)
|
31, 32
|
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага
|
Падагульніць і сістэматызаваць веды па вывучаных раздзелах і тэмах праграмы
|
Практ. 300, 301, 303.
Д.з.: практ. 302.
Практ. 304–306; запіс пад дыктоўку слоў, сказаў, тэкстаў; рэдагаванне сказаў, тэкстаў
Д.з.: падрыхтавацца да напісання тэставай кантрольнай работы
|
33, 34
|
Тэставая кантрольная работа і яе аналіз
|
Выявіць узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу па вывучаных раздзелах, сфарміраванасці моўных і маўленчых уменняў і навыкаў; правесці аналіз памылак, дапушчаных вучнямі пры выкананні тэставай кантрольнай работы
|
|
35
|
Рэзервовая гадзіна
|
|
|
Галубовіч З.У.
Міхнёнак С.С.
Поделитесь с Вашими друзьями: |