Беларуская мова Русский язык



Дата канвертавання15.05.2016
Памер38.69 Kb.

Беларуская мова

Русский язык

Прадмет, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (нерухомыя і рухомыя матэрыяльныя каштоўнасці)


Предмет, включенный в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь (недвижимые и движимые материальные ценности)

Унікальны, унікум

Уникальный, уникум


Рарытэт, рэдкі

Раритет, редкий


Тыпавы


Типовой



Прапануем перадаваць у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь прадметы першых трох катэгорый.
Прадметы, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (нерухомыя і рухомыя матэрыяльныя каштоўнасці). Напрыклад, з Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 29 нерухомых помнікаў архітэктуры, ім нададзена ІІ катэгорыя каштоўнасці.

Найбольш каштоўны прадмет Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, комплекс срэбраных паясных блях, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як унікальны ўзор ювелірнага мастацтва XIV ст., яму нададзена І катэгорыя каштоўнасці.


Унікальны, -ая, -ае (рус. уникальный, ад лац. unicus = адзіны ў сваім родзе). Вельмі рэдкі, адзіны, выключны. Унікальны рукапіс”.1

Унікальныя прадметы з’яўляюцца, як правіла, адначасова мастацкімі і гістарычнымі помнікамі і вылучаюцца сярод усіх музейных прадметаў як рэдкія, адзінкавыя ў сваім родзе, асабліва каштоўныя. Да ліку ўнікальных трэба адносіць і прадметы, якія адлюстроўваюць тыпавую з’яву і захаваліся ў адным экзэмпляры або ў вельмі невялікай колькасці, бо інфармацыя, якую дадзеныя прадметы утрымліваюць, набывае выключны характар.

Напрыклад, калі для Дзяржаўнага Гістарычнага музея (г. Масква) слуцкія паясы (у музеі іх налічваецца – больш за 80 цэлых паясоў і больш за 60 фрагментаў) з’яўляюцца рэдкімі прадметамі, то для беларускіх музеяў яны ўнікальныя. У музеях Беларусі знаходзяцца 11 цэлых паясоў, з якіх 5 выраблены ў Слуцку, 6 – на ўзор слуцкіх – у іншых ткацкіх цэнтрах. Таму слуцкія паясы для Беларусі – творы мастацтва і гістарычныя помнікі – унікальныя прадметы.

Іншыя ўнікальныя прадметы з’яўляюцца такімі з прычыны сваёй непаўторнасці і своеасаблівасці. Гэта высокамастацкія творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, навуковыя прыборы арыгінальнай канструкцыі, адзінкавыя экземпляры помнікаў пісьменнасці.

Да ліку ўнікальных трэба адносіць і мемарыяльныя прадметы – асабістыя рэчы выдатных дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў, прадстаўнікоў навукі, культуры і мастацтва, а таксама рэчы, звязаныя са знамянальнымі падзеямі. Але падобныя прадметы – рэч аксіялагічная, таму са зменай ідэалагічнай і каштоўнаснай арыентацыі грамадства прадметы могуць пераходзіць у стан унікальных або пераставаць быць імі. Як здарылася з яшчэ нядаўна ўшаноўваемымі рэвалюцыйнымі сцягамі.

Такім чынам, унікальнымі лічацца адзінкавыя ў сваім родзе прадметы, якія адрозніваюцца асаблівай навуковай, гістарычнай і мастацкай каштоўнасцю, а таксама прадметы, якія адлюстроўваюць тыповыя з’явы, але захаваўшыеся ў адным экземпляры або ў вельмі абмежаванай колькасці.


Рарытэт, -а, м. (ням. Rarität, ад лац. raritas, -atis = рэдкасць). Рэдкасць, вельмі рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць”.2

Рарытэты – найбольш каштоўныя прадметы музейнага збору. Яны існуюць, у адрозненні ад распаўсюджаных тыпавых і адзінкавых унікальных, у некалькіх экземплярах. Напрыклад, рарытэтамі ў Беларусі з’яўляюцца антычныя манеты: старажытнагрэчаскія, старажытнарымскія.


Тыпавымі музейнымі прадметамі лічацца прадметы, якія адлюстроўваюць тыпавую з’яву і валодаюць якасцямі, характэрнымі для вялікай колькасці прадметаў, існуючых у цяперашні час. Прыкладам тыпавых прадметаў могуць служыць стандартныя прамысловыя вырабы, тыпавыя дакументы. Такі прадмет, нават калі ён захоўваецца ў музеі ў адзінкавым экземпляры, лічыцца тыпавым, таму што ў паўсядзённым жыцці існуюць або існавалі ідэнтычныя яму прадметы. Тыпавыя прадметы не абавязкова з’яўляюцца ўзорамі серыйнай вытворчасці, яны могуць быць і адзінкавымі прадметамі, якія характарызуюць тыповыя з’явы і захоўваюцца ў музеях у параўнальна вялікай колькасці. Такімі з’яўляюцца, напрыклад, каменныя прылады эпохі неаліту.

Спіс выкарыстанай літаратуры:


  1. Ольга Черкаева. От предмета к музейному собранию // Музей, №5, 2009.

  2. Музейные термины. Терминологические проблемы музееведения. – М., 1986.

  3. Музейны веснік. Выпуск 4. – Мн., 2008.

  4. Система научного описания музейного предмета: классификация, методика, терминалогия. Справочник. – СПб., 2003.

  5. Слуцкія паясы. – Мн., 2008.

  6. Уникум. Раритет // Российская музейная энциклопедия. – М., 2001. Т. 2.

  7. Юренева Т.Ю. Музееведение: Учебник для высшей школы. – М., 2006.

1 Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Нар. асвета, 1993, с. 335.

2 Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Нар. асвета, 1993, с. 271-272.

Каталог: store -> file
store -> Саламея Пільштынова
store -> 1547 – пасля 1590 Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага
store -> Эдгар Алан По Філасофія кампазіцыі
store -> Ўільям Батлер Ейтс / William Butler Yeats
store -> Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў
store -> Ціхан чарнякевіч (tsikhan livejournal com) пераклады твораў замежнай літаратуры
store -> Табліца Колькасць прадметаў, зарэгістраваных у Дзяржаўным каталогу Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь
store -> Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ламанчаскі
store -> Хорас Ўолпал (Horace Walpole) 1717—1797 Замак Отранта
file -> Умоўная класіфікацыя музейных прадметаў па ступені каштоўнасці


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал