БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце
______________ А.В. Данільчанка
____________________
(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.
МЕТОДЫКА РЭДАГАВАННЯ НАВУКОВАЙ
І АФІЦЫЙНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:
1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)
для напрамку спецыяльнасці:
1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)
2016 г.
Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-194, зацверджанага 30.05.2013.
складальнікІ:
С.В. Зелянко, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук;
П.П. Жаўняровіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
(пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.);
Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта
(пратакол № 3 ад 19.11.2015 г.)
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Падрыхтоўка будучых літаратурных рэдактараў з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне рэдактарскай кампетэнцыі, арыентаванай на ўніверсалізм у час працы з тэкстам. Вывучэнне дысцыпліны «Методыка рэдагавання навуковай і афіцыйнай літаратуры» фарміруе навыкі, неабходныя для правядзення рэдактарскага аналізу названых відаў літаратуры, і ўменні для магчымага іх карэктавання ў інтарэсах аўтара і чытача (слухача, гледача). Структурна дысцыпліна складаецца з двух модуляў: 1) «Методыка рэдагавання навуковай літаратуры» і 2) «Методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры». Вучэбная дысцыпліна «Методыка рэдагавання навуковай і афіцыйнай літаратуры» ўваходзіць у цыкл спецыяльных дысцыплін (кампанент УВА) і з’яўляецца дысцыплінай спецыялізацыі.
Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны спецыялізацыі «Методыка рэдагавання навуковай і афіцыйнай літаратуры» грунтуецца на ведах, атрыманых па дысцыплінах «Мова сродкаў масавай камунікацыі», «Стылістыка», «Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці», «Асновы творчай дзейнасці рэдактара», і суправаджаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінай «Методыка рэдагавання». Гэта дапамагае выпрацоўцы ўсвядомленага падыходу да праўкі беларуска- і рускамоўных тэкстаў.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай вывучэння дысцыпліны «Методыка рэдагавання навуковай і афіцыйнай літаратуры» з’яўляецца ўсведамленне ролі і месца кожнага моўнага факта ў структуры навуковага або афіцыйнага тэксту як адзінкі камунікацыі і выпрацоўка асноўных падыходаў да аналізу і праўкі аўтарскіх арыгіналаў розных жанраў. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны па модулях:
Модуль 1. «Методыка рэдагавання навуковай літаратуры»
Мэтай модуля «Методыка рэдагавання навуковай літаратуры» з’яўляецца прафесійна арыентаванае засваенне методыкі рэдагавання навуковай літаратуры розных відаў і жанраў. Гэта дасягаецца вырашэннем агульных і прыватных задач: выяўленне спецыфікі рэдагавання навуковых тэкстаў; выкарыстанне на практыцы прыёмаў рэдактарскага аналізу і метадаў ацэнкі навуковай літаратуры; замацаванне ведаў па агульнай тэорыі рэдагавання, а таксама ўдасканаленне атрыманых навыкаў пры правядзенні моўна-стылёвай праўкі навуковых тэкстаў; замацанне на практыцы прыёмаў ацэнкі спосабаў дасягнення камунікатыўнага ўзаемадзеяння аўтара навуковага тэксту і яго адрасата.
Модуль 2. «Методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры»
Мэтай модуля «Методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры» з’яўляецца прафесійна арыентаванае засваенне методыкі рэдагавання афіцыйнай літаратуры розных відаў і жанраў. Гэта дасягаецца вырашэннем агульных і прыватных задач: прафесійнае валоданне прыёмамі рэдактарскага аналізу і ацэнкі тэкстаў афіцыйна-справавога стылю; выпрацоўка ўменняў індывідуальнага падыходу да аўтарскага тэксту; матываванае правядзенне моўна-стылёвай праўкі; валоданне агульнай методыкай работы рэдактара над тэкстам афіцыйна-справавога стылю; выпрацоўка пытанняў прафесійнага рэдактарскага майстэрства.
Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны. У выніку вывучэння модуля ў вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:
Модуль 1. «Методыка рэдагавання навуковай літаратуры»
ведаць:
– тыпалагічныя прыкметы навуковай літаратуры;
– асаблівасці падрыхтоўкі да друку рукапісаў навуковых выданняў;
– спецыялізацыю выдавецкага рынку Рэспублікі Беларусь;
– асноўныя крытэрыі адбору рукапісаў навуковай літаратуры;
– асаблівасці рэдагавання складаных відаў тэкстаў і ілюстрацыйнага матэрыялу;
умець:
– арганізоўваць рэдакцыйна-выдавецкі працэс «ад рукапісу да кнігі»;
– вызначаць від выдання, якому адпавядае прадстаўлены рукапіс;
– праводзіць неабходную і дастатковую моўна-стылёвую праўку рукапісу навуковай літаратуры;
валодаць:
– спосабамі ацэнкі прадстаўленага рукапісу на прадмет мэтазгоднасці яго выдання;
– методыкай распрацоўкі або пры неабходнасці ўдасканалення структуры навуковай літаратуры.
Модуль 2. «Методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры»
ведаць:
– тыпалагічныя прыкметы афіцыйнай літаратуры;
– асаблівасці падрыхтоўкі да друку рукапісаў афіцыйных выданняў;
– патрабаванні да стандартызацыі афіцыйных выданняў у Рэспубліцы Беларусь;
– асноўныя крытэрыі адбору рукапісаў афіцыйных выданняў;
– асаблівасці рэдагавання складаных відаў тэкстаў і ілюстрацыйнага матэрыялу;
умець:
– арганізоўваць рэдакцыйна-выдавецкі працэс «ад рукапісу да кнігі»;
– вызначаць від выдання, якому адпавядае прадстаўлены рукапіс;
– праводзіць неабходную і дастатковую моўна-стылёвую праўку рукапісу афіцыйнай літаратуры;
валодаць:
– спосабамі ацэнкі прадстаўленага рукапісу на прадмет мэтазгоднасці яго выдання;
– методыкай распрацоўкі або пры неабходнасці ўдасканалення структуры афіцыйнай літаратуры.
Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны спецыялізацыі «Методыка рэдагавання навуковай і афіцыйнай літаратуры», акрамя традыцыйных, практыкуецца праблемны падыход да навучання. Гэта дае студэнту магчымасць сканструяваць уласны рэдактарскі вопыт, які дапамагае ўсвядоміць: спецыфіку рэдагавання рэкламнага або аналітычнага тэксту, яго лінгвістычную арганізаванасць, ролю і месца кожнай моўнай адзінкі ў структуры, чытацкі адрас, і сфармуляваць прапановы па ўдасканаленні тэксту. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.
У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны спецыялізацыі «Методыка рэдагавання навуковай і афіцыйнай літаратуры» адведзена 124 гадзіны, у тым ліку аўдыторных – 80 гадзін, з іх 10 гадзін лекцыі, 70 гадзін – лабараторныя заняткі. Дысцыпліна вывучаецца ў 6 семестры ІІІ курса (вочная форма навучання) з формай выніковага кантролю ведаў – залікам.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Модуль 1. «Методыка рэдагавання навуковай літаратуры»
1. Стандартызацыя навуковых выданняў
Віды навуковых выданняў. Класіфікацыя навуковых выданняў паводле характара інфармацыі: манаграфія (навуковая / навукова-папулярная), зборнік навуковых прац, слоўнік (энцыклапедычны, моўны, тлумачальны, тэрміналагічны) і г.д.
Дзяржаўныя стандарты і інстукцыі, якія рэгулююць выпуск навуковых выданняў. Функцыі навуковай літаратуры.
2. З гісторыі навуковай літаратуры
Сінкрэтызм старажытнай літаратуры. Гісторыя анатацый. Слоўнікі ў Сярэднявечча і эпопу Адраджэння. Зараджэнне бібліяграфічнай справы. Дзейнасць Расійскай акадэміі навук і В. С. Сопікава (“Спроба расійскай бібліяграфіі” (1813–1821) як фундаментальная і наватарская праца ў галіне анатавання, бібліяграфіі і бібліятэчнай справы). Слоўнікавая справа на Беларусі ў 20--30-я гг. ХХ ст. Дзейнасць выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”. Сучасныя беларускія слоўнікі і энцыклапедыі.
3. Навуковы тэкст як прадмет творчай працы рэдактара
Асноўныя характарыстыкі навуковага (навукова-папулярнага) тэксту. Лагічныя асновы рэдагавання навуковай літаратуры (тры законы логікі і іх прымяненне ў дачыненні да навуковага (навукова-папулярнага) тэксту, асноўныя лагічныя памылкі розных узроўняў у навуковай (навукова-папулярнай) літаратуры, прынцыпы лагічнага выкладання навуковага матэрыялу, лагічнасць доказаў і разважанняў у навуковай літаратуры).
Асаблівасці моўна-стылёвага рэдагавання навуковай (навукова-папулярнай) літаратуры. Работа над лексічнымі, марфалагічнымі і сінтаксічнымі сродкамі беларускай і рускай моў у навуковым (навукова-папулярным) тэксце. Роля і месца розных функцыянальных стыляў у навуковай (навукова-папулярнай) літаратуры. Асаблівасці моўна-стылёвага рэдагавання навуковага (навукова-папулярнага) тэксту на замежнай мове (вядомай і невядомай).
Узаемадзеянне рэдактара і аўтара навуковага тэксту. Прафесійная кампетэнцыя рэдактара ў дачыненні да праблематыкі навуковага (навукова-папулярнага) выдання.
4. Патрабаванні да навуковых выданняў
Патрабаванні да зместу навуковага (навукова-папулярнага) выдання.
Патрабаванні да мовы навуковага (навукова-папулярнага) тэксту.
Патрабаванні да структуры навуковага (навукова-папулярнага) выдання і іх рэдагаванне. Асаблівасці рэдагаванне кампанента "Змест" ("Оглавление", "Содержание") у навуковым (навукова-папулярным) выданні.
Патрабаванні да асноўнага, дадатковага і паясняльнага тэксту ў навуковым (навукова-папулярным) выданні. Асаблівасці адбору фактычнага матэрыялу для навуковага і навукова-папулярнага выдання ў залежнасці ад спецыфічных характарыстык чытацкай аўдыторыі.
Патрабаванні да апарату арыенціроўкі ў навуковым (навукова-папулярным) выданні. Асаблівасці падрыхтоўкі анатацыі, бібліяграфіі, прадмовы, зместа, пасляслоўя, падрадковых каментараў і заўваг, паказальнікаў і дадаткаў у навуковым і навукова-папулярным выданні.
5. Работа рэдактара над навуковай літаратурай
Этапы рэдактарскай працы над навуковым (навукова-папулярным) выданнем. Вызначэнне рэдактарам актуальнасці навуковага выдання. Вывучэнне чытацкай патрэбы ў пэўным навуковым выданні. Спецыялізацыя рэдактара ў пэўнай галіне ведаў. Пашырэнне прафесійнай кампетэнцыі рэдактара.
Праца рэдактара над канцэпцыяй навуковага выдання. Знешняе рэцэнзаванне навуковага выдання. Кансультаванне са спецыялістам па праблемах навуковай навізны і значнасці выдання.
Аналіз і праверка фактычнага матэрыялу ў навуковым (навукова-папулярным) выданні. Месца і роля факта ў навуковым (навукова-папулярным) тэксце. Выбар факта ў навуковай (навукова-папулярнай) літаратуры. Крыніцы праверкі фактычнай інфармацыі з навуковага (навукова-папулярнага) выдання. Метады праверкі статыстычных даных у навуковым (навукова-папулярным) выданні.
Псіхалагічныя перадумовы рэдагавання навуковага выдання. Рэдагаванне складаных відаў навуковага (навукова-папулярнага) тэксту. Удасканаленне апарату арганізацыі засваення ведаў і апарату арыенціроўкі навуковага (навукова-папулярнага) выдання. Асаблівасці падрыхтоўкі рэферата і анатацыі, бібліяграфіі, прадмовы і ўступнага артыкула, зместа, пасляслоўя, каментараў і заўваг, разнастайных паказальнікаў, дадаткаў у навуковым і навукова-папулярным выданні. Спецыфіка работы з бібліяграфіяй навуковага (навукова-папулярнага) выдання. Праца рэдактара над тэрміналогіяй навуковага (навукова-папулярнага) выдання.
Сучасны выдавецкі працэс у Рэспубліцы Беларусь і навуковая (навукова-папулярная) кніга. Навуковыя (навукова-папулярныя) выданні на кніжным рынку Беларусі: чытацкі попыт і канкурэнцыя. Арганізацыйна-маркетынгавая праца рэдактара. Спецыфіка тэматычнага планавання.
Модуль 2. «Методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры»
1. Асаблівасці афіцыйнай літаратуры, крытэрыі яе ацэнкі.
Патрабаванні да якасці афіцыйна-справавых тэкстаў
Асаблівасці афіцыйна-справавых тэкстаў пры рэдагаванні. Крытэрыі рэдактарскага аналізу і ацэнкі справавых матэрыялаў.
Вывучэнне рэдактарам прадмета рэдагавання. Тэорыя і практыка работы рэдактара. Метадалагічныя асновы рэдагавання.
Размежаванне вызначэння значэння слова як адзінкі мовы і яго суадносін з абазначанай дэфініцыяй. Ужыванне пэўнага тэрміна ў той ці іншай галіне ў мэтах пазбягання розных тлумачэнняў, садзейнічання дакладнаму выражэнню зместу афіцыйнага тэксту.
2. З гісторыі афіцыйнай літаратуры
Берасцяныя граматы як спецыфічны від афіцыйнай міжасабовай перапіскі. Літоўская метрыка XIV–XVIII стст.. Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг., «Трыбунал» 1581 г. Актавыя кнігі. Канстытуцыі БССР і Рэспублікі Беларусь.
3. Агульная методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры
Лагічныя асновы рэдагавання. Памылкі ў доказах і азначэннях.
Віды і тэхніка праўкі. Асаблівасці моўна-стылёвай праўкі ў дакументах. Этапы работы над тэкстам.
Аналіз і праверка фактычнага матэрыялу ў тэкстах афіцыйна-справавой літаратуры. Выбар фактаў, іх асэнсаванне і праверка. Правілы цытавання, рэдагаванне табліц, уніфікацыя скарачэнняў.
4. Работа над лексічнымі сродкамі мовы
Лексічнае значэнне слова. Мнагазначнасць і ўстойлівыя выразы. Універсальныя словы. Паронімы. Плеаназмы і таўталогія. Амонімы. Сінонімы і антанімічныя пары. Стылістычная афарбоўка слова. Спецыяльная лексіка, яе выкарыстанне ў сучасных тэкстах. Стылістычнае выкарыстанне ўстарэлых і новых слоў, запазычанняў. Фразеалогія справавой мовы. Выкарыстанне этыкетных слоў, актыўных у дыпламатычных дакументах. Стылістычнае выкарыстанне атрыбутыўна-іменных словазлучэнняў, стандартных выразаў, моўных штампаў і канструкцый.
5. Работа над марфалагічнымі сродкамі мовы
Агульнае ўяўленне аб стылістычным выкарыстанні назоўнікаў (цяжкасці, звязаныя з катэгорыяй роду, адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці). Варыянты склонавых канчаткаў назоўнікаў, скланенне ўласных назоўнікаў.
Цяжкасці, звязаныя з ужываннем форм прыметнікаў (поўная і кароткая формы, ступені параўнання, утварэнне прыналежных прыметнікаў).
Ужыванне займеннікаў (асабовых, прыналежных, зваротнага, указальных, няпэўных).
Цяжкасці ва ўжыванні колькасных лічэбнікаў, зборных, спалучэнняў лічэбнікаў з назоўнікамі.
Асаблівасці ўтварэння і ўжывання некаторых форм трывання дзеяслова. Дзеепрыметнікавыя і дзеепрыслоўныя звароты.
Стылістычнае выкарыстанне прыслоўяў, злучнікаў, прыназоўнікаў.
6. Работа над сінтаксічнымі сродкамі мовы
Магчымасці сінанімічнага выкарыстання прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцый.
Памылкі ў кіраванні, звязаныя з мнагазначнасцю слова, пры словах-сінонімах. Ужыванне прыназоўнікаў пры аднародных членах сказа. Сэнсавая сувязь і парадак слоў у простым сказе. Інверсія як важны стылістычны сродак. Цяжкасці ў дапасаванні выказніка з дзейнікам, пры азначэннях, прыдатках, акалічнасцях.
Лагічная і лексіка-граматычная неспалучальнасць аднародных членаў. Цяжкасці, звязаныя з ужываннем няпоўных сказаў, з увядзеннем простай мовы. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі.
7. Моўнае афармленне і рэдагаванне справавых папер
Кампазіцыйныя асаблівасці службовых дакументаў. Форма дакумента. Арфаграфічная і этыкетная асаблівасці мовы дакументацыі. Моўныя штампы ў справавой карэспандэнцыі. Моўны стандарт – перасцярога ад магчымых памылак у практыцы кіраўніцтва. Размяшчэнне матэрыялу ў дакуменце.
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Модуль 1. «Методыка рэдагавання навуковай літаратуры»
-
Нумар раздзела, тэмы
|
Назва раздзела, тэмы
|
Колькасць аўдыторных гадзін
|
Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы
|
Формы кантролю ведаў
|
Лекцыі
|
Практычныя (семіарскія) заняткі
|
Лабараторныя заняткі
|
Іншае
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
1
|
Стандартызацыя навуковых выданняў
|
1
|
|
6
|
|
|
|
2
|
З гісторыі навуковай літаратуры
|
1
|
|
6
|
|
|
|
3
|
Навуковы тэкст як прадмет творчай працы рэдактара
|
1
|
|
8
|
|
|
Тэст 1
|
4
|
Патрабаванні да навуковых выданняў
|
1
|
|
6
|
|
|
|
5
|
Работа рэдактара над навуковай літаратурай
|
2
|
|
8
|
|
|
Тэст 2
|
|
Усяго па модулі 1:
|
6
|
|
34
|
|
|
|
Модуль 2. «Методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры»
-
Нумар раздзела, тэмы
|
Назва раздзела, тэмы
|
Колькасць аўдыторных гадзін
|
Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы
|
Формы кантролю ведаў
|
Лекцыі
|
Практычныя (семіарскія) заняткі
|
Лабараторныя заняткі
|
Іншае
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
1
|
Асаблівасці афіцыйнай літаратуры, крытэрыі яе ацэнкі. Патрабаванні да якасці афіцыйна-справавых тэкстаў
|
1
|
|
4
|
|
|
|
2
|
З гісторыі афіцыйнай літаратуры
|
1
|
|
4
|
|
|
|
3
|
Агульная методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры
|
1
|
|
4
|
|
|
Тэст 3
|
4
|
Работа над лексічнымі сродкамі мовы
|
|
|
6
|
|
|
|
5
|
Работа над марфалагічнымі сродкамі мовы
|
|
|
6
|
|
|
|
6
|
Работа над сінтаксічнымі сродкамі мовы
|
|
|
6
|
|
|
|
7
|
Моўнае афармленне і рэдагаванне справавых папер
|
1
|
|
6
|
|
|
Тэст 4
|
|
Усяго па модулі 2:
|
4
|
|
36
|
|
|
|
|
Усяго па дысцыпліне:
|
10
|
|
70
|
|
|
|
ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
-
ЛІТАРАТУРА (па модулях)
Модуль 1. «Методыка рэдагавання навуковай літаратуры»
Асноўная
-
Дребушевич, З.Я. Редакционная подготовка научно-технических изданий / З.Я. Дребушевская. -- Минск : БГТУ, 2004. -- 158 с.
-
Дэвис, Д. Отбор и оценка рукописей / Д. Дэвис. -- М. : Университетская книга, 2008. -- 228 с.
-
Иванов, Г.И. От рукописи -- к книге : автор и редактор : подготовка и издание учебной и научной литературы / Г.И. Иванов. -- Минск : Акад. МВД РБ, 1997. -- 256 с.
-
Квитко, И.С. Терминоведческие проблемы редактирования / И.С. Квитко, В.М. Лейчик, Г.Г. Кабанцев. -- Львов : Вища школа, 1986. -- 150 с.
-
Клецкая, З.М. Редакторская подготовка по отраслям знаний / З.М. Клецкая. -- Минск : БГТУ, 2005. -- 136 с.
-
Коляденко, Г.С. Стилистика научной речи и основы научно-технической терминологии / Г.С. Коляденко. -- М : ИПКИР, 1978. -- 60 с.
-
Литературное редактирование: курс лекций / под ред. Н.С. Валгиной. –М. : МПИ, 1989. – 128 с.
-
Лихтенштейн, Е.С. Редактирование научной, технической литературы и информации / Е.С. Лихтенштейн. -- М. : Высшая школа, 1974. -- 312 с.
-
Мильчин, А.Э. Методика редактирования текста / А.Э. Мильчин. -- М. : Логос, 2005. -- 524 с.
-
Петрова, Л.И. Редактирование отдельных видов литературы / Л.И. Петрова, Н.И. Сушко. -- Минск : БГТУ, 2009. -- 176 с.
-
Редакторская подготовка изданий / С.Г. Антонова и др. -- М : Логос, 2004. -- 496 с.
-
Сбитнева, А.А. Литературное редактирование изданий / А.А. Сбитнева. -- М. : МГУКИ, 2005. -- 240 с.
-
Сенкевич, М.П. Литературное редактирование научных произведений / М.П. Сенкевич. -- М : Высшая школа, 1970. -- 272 с.
-
Сенкевич, М.П. Стилистика научной речи и литературное редактирование научных произведений / М.П. Сенкевич. -- М : Высшая школа, 1984. -- 320 с.
-
Сикорский, Н.М. Теория и практика редактирования / Н.М. Сикорский. – М. : Высшая школа, 1980. – 328 с.
-
Стилистика и литературное редактирование / под ред. В.И. Максимова. –М. : Гардарики, 2007. – 654 с.
-
Тяпкин, Б.Г. Научная и производственная литература / Б.Г. Тяпкин. -- М. : МПИ, 1975. -- 62 с.
Дадатковая
-
Базанова, А.Е. Литературное редактирование / А.Е. Базанова. – М. : РУДН, 2008. – 202 с.
-
Басовская, Е.Н. Стилистика и литературное редактирование / Е.Н. Бмасовская. -- М. : Изд-во Ипполитова, 2005. -- 246 с.
-
Брагина, Е.И. Редактирование сложных специальных видов текста : справочное пособие / Е.И. Брагина. -- М. : Недра, 1991. -- 126 с.
-
Введенская, Л.А. Русский язык: культура речи, текст, функциональные стили, редактирование / Л.А. Введенская, А.М. Пономарева. -- М. ; Ростов н/Д : МарТ, 2003. -- 348 с.
-
Гаранина, Н.С. Работа редактора над фактическим материалом / Н.С. Гаранина. -- М. : МГУ, 1990. -- 64 с.
-
Голуб И. Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И. Б. Голуб. – М. : Айрис-пресс, 2004. – 432 с.
-
Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий: учеб. пособие / И. К. Гужова [и др.]. – М. : МГУ, 2000. – 160 с.
-
Зелінська, Н.В. Поетика наукового тексту: украінська наукова публіцистика ХІХ -- початку ХХТ ст. : автореф. дис. ... д-ра філол. наук : 10.01.08 / Н.В. Зелінська; Київ. нац. ун-т ім. Т. Шевченка, Ін-т журналістики. – Київ, 2004. – 36 с.
-
Кравченя, Э.М. Подготовка и редактирование текстовых документов / Э.М. Кравченя. -- Минск : БГПУ, 2002. -- 98 с.
-
Мучник, Б.С. Основы стилистики и редактирования / Б.М, Мучник. -- Ростов н/Д : Феникс, 1997. -- 478 с.
-
Призмент, Э.Л. Вспомогательные указатели к научной книге : теория, методика составления, редактирование / Э.Л. Призмент, Е.А. Динерштейн. -- М : Книга, 1975. -- 142 с.
-
Теория и практика редактирования : хрестоматия / под ред. С.Г. Антоновой. -- М. : МГПУ, 2003. -- 214 с.
Модуль 2. «Методыка рэдагавання афіцыйнай літаратуры»
Асноўная
1. Антонова, Г. С. Редактирование. – М., 1999.
2. Базанова, А. Е. Литературное редактирование: учеб. пособие / А. Е. Базанова. – М.: РУДН, 2008. – 202 с.
3. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий: учеб. пособие / И. К. Гужова [и др.]. – М.: МГУ, 2000. – 160 с.
4. Жаўняровіч, П. П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі: вучэб. дапаможнік / П. П. Жаўняровіч. – Мінск: Беларусь, 2006. – 196 с.
5. Жаўняровіч, П. П. Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў / П. П. Жаўняровіч. – Мінск: РІПА, 2014. – 276 с.
6. Ивченков, В. И. Кризис современной речевой культуры. – Секретарь-реферант. – 2004. –№ 2 (29). – 6 с.
7. Ивченков, В. И. Составляем документ на белорусском языке. – Секретарь-референт. – 2004. – № 3 (30). – 4 с.
8. Ивченков, В. И. Уроки белорусского языка. Особенности перевода распоряжений и постановлений. – Секретарь-референт. – 2204. – № 5 (32). – 6 с.
7. Колесников, Н. П. Стилистика и литературное редактирование / Н. П. Колесников. – Ростов н/Д: МарТ, 2003. – 192 с.
8. Культура русской речи. – М., 1998.
9. Литературное редактирование: курс лекций / под ред. Н. С. Валгиной. – Изд. 2-е, испр. и дополн. – М.: МПИ, 1989. – 128 с.
10. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста. – М., 1980.
11. Накорякова, К. М. Литературное редактирование. Общая методика работы над текстом: учеб. пособие / К. М. Накорякова. – М.: МГУ, 2011. – 332 с.
12. Рахманин, Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов. – М., 1997. – 192 с.
13. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования: учебник для вузов по спец. «Журналистика» / Н. М. Сикорский. – 2-е изд., испр. и доп.– М.: Высш. школа, 1980. – 328 с.
Дадатковая
1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1994. – 122 с.
2. Арашонкава, Г. Ц. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы / Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова. – Мінск: Народная асвета, 1987. – 210 с.
3. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску: справаводства, бухгалтэрыя, рыначная эканоміка / А. А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 158 с.
4. Міхальчанка, А. М. Дапаможнік па справаводству: пособие по делопроизводству / А. М. Міхальчанка, Э. М. Давыдава. – Мінск: Полымя, 1993. – 333 с.
5. Сцяцко, П. Культура мовы / П. Сцяцко. – Мінск: Тэхналогія, 2002. – 444 с.
6. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для студэнтаў факультэта журналістыкі / М. Я. Цікоцкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.
ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ
У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з навуковымі і афіцыйнымі тэкстамі тэкстамі розных жанраў і з гледжання рэдактара выяўляць іх лінгвістычную арганізацыю, ацэньваць рэдактарскія падыходы пры падрыхтоўцы да друку. Неабходнасць пастаянна ўдасканальваць сваю маўленчую кампетэнцыю для якаснага рэдагавання тэкстаў патрабуе ад будучага рэдактара пастаянна сачыць за выхадам новай даведачнай літаратуры.
ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ
Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы «Методыка рэдагавання навуковай і афіцыйнай літаратуры» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае тыпавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў па модулях, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжвацца ацэнка здольнасці студэнтаў да творчай дзейнасці ў час аналізу і праўкі сказаў і тэкстаў, іх гатоўнасць весці пошук вырашэння новых задач, звязаных з недастатковасцю канкрэтных спецыяльных ведаў і адсутнасцю агульнапрызнаных алгарытмаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:
– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;
– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па практычных работах, эсэ, рэфераты і інш.;
– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.
IV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА ВЫНІКОВАГА ЗАЛІКУ
-
Маўленчыя сродкі звязнасці навуковага і навукова-папулярнага тэкстаў.
-
Стылістычны аспект рэдагавання навуковых і навукова-папулярных тэкстаў.
-
Вызначэнне актуальнасці навуковага і навукова-папулярнага выдання ў рынкавых умовах.
-
Ацэнка рэдактарам зместу, прынцыпаў папулярызацыі навуковай думкі і ступені займальнасці навукова-папулярнага выдання.
-
Паказальнікі ў навуковым і навукова-папулярным выданні. Спецыфіка іх рэдактарскай ацэнкі і праўкі.
-
Прадмова і ўступны артыкул у навуковым і навукова-папулярным выданні.
-
Фактычны матэрыял у навуковым і навукова-папулярным тэксце.
-
Бібліяграфічны спіс як неад'емны элемент навуковага і навукова-папулярнага выдання. Яго рэдагаванне. Патрабаванні ВАК РБ да афармлення бібліяграфіі.
-
Ідэалагічная і грамадская вартасць навуковага і навукова-папулярнага выдання.
-
Навукова-папулярны артыкул. Яго рэдактарская ацэнка.
-
Асаблівасці рубрыкацыі ў навуковым і навукова-папулярным выданні.
-
Навуковы артыкул. Яго рэдактарская ацэнка.
-
Захаванне законаў логікі ў навуковых і навукова-папулярных тэкстах.
-
Выдавецтвы Рэспублікі Беларусь, якія спецыялізуюцца на выпуску навуковых і навукова-папулярных выданняў.
-
Моўна-стылёвая праўка навуковага тэксту.
-
Наменклатура навукова-папулярных часопісаў Рэспублікі Беларусь.
-
Моўна-стылёвая праўка навукова-папулярнага тэксту.
-
Наменклатура навуковых часопісаў Рэспублікі Беларусь.
-
Асаблівасці рэдагавання навуковых тэкстаў.
-
Шляхі папулярызацыі навукі ў сучасным грамадстве.
-
Асаблівасці рэдагавання навукова-папулярных тэкстаў.
-
Прырода і тыпалагічныя прыкметы навуковага выдання.
-
Ілюстрацыйны матэрыял у навуковым выданні. Яго асаблівасці.
-
Віды навукова-папулярных выданняў. Іх спецыфічныя характарыстыкі і адрозненні.
-
Ілюстрацыйны матэрыял у навукова-папулярным выданні. Яго асаблівасці.
-
Віды навуковых выданняў. Іх спецыфічныя характарыстыкі і адрозненні.
-
Асаблівасці даведачнага апарату навукова-папулярнага выдання.
-
Асаблівасці даведачнага апарату навуковага выдання.
-
Мэта, задачы і методыка правядзення праўкі-скарачэння навуковага і навукова-папулярнага тэксту. Асноўныя прыёмы праўкі-скарачэння.
-
Мэта, задачы і методыка правядзення праўкі-перапрацоўкі навуковага і навукова-папулярнага тэксту.
-
Жанрава-стылістычны аспект рэдагавання афіцыйнай літаратуры.
-
Патрабаванні да прадмета афіцыйнай літаратуры.
-
З гісторыі афіцыйнай літаратуры.
-
Сістэма жанраў (відаў) афіцыйнай літаратуры.
-
Рэдагаванне фактычнага матэрыялу ў афіцыйнай літаратуры.
-
Аналіз кампазіцыі афіцыйнай літаратуры.
-
Асноўныя кампазіцыйныя схемы афіцыйнай літаратуры.
-
Асаблівасці рубрыкацыі ў афіцыйнай літаратуры.
-
Лагічны аспект рэдагавання афіцыйнай літаратуры.
-
Моўна-стылёвая праўка афіцыйнай літаратуры.
-
Праўка афіцыйных тэкстаў на арфаграфічным узроўні.
-
Праўка афіцыйных тэкстаў на пунктуацыйным узроўні.
-
Праўка афіцыйных тэкстаў на лексічным узроўні.
-
Праўка афіцыйных тэкстаў на марфалагічным узроўні.
-
Праўка афіцыйных тэкстаў на сінтаксічным узроўні.
-
Праўка афіцыйных тэкстаў на тэхнічным узроўні.
-
Асаблівасці структуры канстытуцыі як асноўнага закона дзяржавы і як афіцыйнага дакумента.
-
Закон як від афіцыйнай літаратуры, яго структура, асаблівасці.
-
Праца рэдактара над тэкстам закона.
-
Дэкрэт і ўказ як віды афіцыйнай літаратуры, іх структура, асаблівасці.
-
Праца рэдактара над тэкстамі дэкрэта і ўказа.
-
Пастанова як від афіцыйнай літаратуры, яе структура, асаблівасці.
-
Статут як від афіцыйнай літаратуры, яго структура, асаблівасці.
-
Праца рэдактара над тэкстам статута.
-
Палажэнні розных відаў, іх структура, асаблівасці.
-
Праца рэдактара над тэкстам палажэння.
-
Інструкцыі розных відаў, іх структура, асаблівасці.
-
Праца рэдактара над тэкстам інструкцыі.
-
Службовая дакументацыя, яе структура, асаблівасці.
-
Праца рэдактара над тэкстамі службовых дакументаў.
ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА
Назва вучэбнай дыcцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне
|
Назва кафедры
|
Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне
|
Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала
вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)
|
Мова сродкаў масавай камунікацыі
|
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
|
Прапаноў няма
|
Заўваг няма.
Пр. № 3 ад 08.10.2015
|
Стылістыка
|
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
|
Прапаноў няма
|
Заўваг няма.
Пр. № 3 ад 08.10.2015
|
Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці
|
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
|
Прапаноў няма
|
Заўваг няма.
Пр. № 3 ад 08.10.2015
|
Асновы творчай дзейнасці рэдактара
|
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
|
Прапаноў няма
|
Заўваг няма.
Пр. № 3 ад 08.10.2015
|
Методыка рэдагавання
|
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
|
Прапаноў няма
|
Заўваг няма.
Пр. № 3 ад 08.10.2015
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА
№ п/п
|
Дапаўненні і змяненні
|
Падстава
|
|
|
|
Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры
Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол __ ад ___201__г. )
(назва кафедры)
Загадчык кафедры
Доктар філалагічных навук прафесар_____________________ В. І. Іўчанкаў
(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан факультэта
Кандыдат філалагічных навук дацэнт ______________________ С. В. Дубокік
(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
Поделитесь с Вашими друзьями: |