Інфармацыйны ліст
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай літаратуры і культуры
Праводзяць
МІЖНАРОДНУЮ навуковую канферэнцыю
Х ТАНКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ,
прысвечаныя Году культуры
Канферэнцыя адбудзецца 16 – 17 верасня 2016 года
Праблемнае поле
-
Творчасць Максіма Танка: нацыянальны, еўрапейскі, сусветны кантэкст.
-
Новыя аспекты рэцэпцыі творчасці Максіма Танка.
-
Паэтыка твораў Максіма Танка: традыцыі і наватарства.
-
Лінгвістычныя аспекты асэнсавання спадчыны Максіма Танка.
-
Культуралагічны дыскурс як актуальная адукацыйна-асветніцкая парадыгма.
-
Нацыянальна-культурны, літаратуразнаўчы і лінгвістычны кампаненты сучаснай адукацыйнай прасторы.
-
Беларуская літаратура на мяжы тысячагоддзяў: традыцыі і перспектывы.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы дакладаў просім дасылаць да 15 мая 2016 года на адрас 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, корпус 2, БДПУ, кафедра беларускай літаратуры і культуры, аўд. 507.
Выданне зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі адбудзецца 16 – 17 верасня 2016 года з 800 да 1000 , БДПУ, корпус 2, аўд. 482.
Е-mail: belfilolog@gmail.com, natallia.zayats@gmail.com
Тэлефоны:
8-017-327-78-14 (кафедра беларускай літаратуры і культуры)
+375-29-259-12-58 (Гоўзіч Ірына Мікалаеўна)
+375-29-875-80-42 (Заяц Наталля Віктараўна)
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Аб’ём даклада – 4 старонкі, набраныя ў рэдактары Word for Windows, захаваныя ў фармаце RTF праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman 14, палі – 2,5 см. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок – назва матэрыялу. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу, з абзацным адступленнем 1,25 см. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.
Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.
Выданне зборніка дакладаў плануецца да правядзення канферэнцыі.
Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
“Х ТАНКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ”
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ______________________________________
2. Назва даклада____________________________________________________
3. Месца працы, пасада______________________________________________
4. Вучоная ступень, вучонае званне ___________________________________
5. Адрас для перапіскі (з указаннем індэкса) ____________________________
6. Тэлефоны (з указаннем кода) _______________________________________
7. Факс ___________________________________________________________
8. Е-mail __________________________________________________________
9. Патрэба ў забеспячэнні жыллём __________________________________
10. Патрэба ў сродках мультымедыйнай прэзентацыі __________________
Дата__________________ Подпіс____________________
АРГКАМІТЭТ
Поделитесь с Вашими друзьями: |