Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю 6 кастрычніка



Дата канвертавання03.07.2016
Памер35.59 Kb.
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю
6 кастрычніка –

Дзень настаўніка



10 кастрычніка –

Міжнародны дзень



псіхічнага здароўя

14 кастрычніка –

Дзень маці




Маці і бацька – нашы першыя настаўнікі
Мы ўсе помнім першага настаўніка ці настаўніцу. Але хто ведае, якія людзі з’яўляюцца нашымі першымі настаўнікамі. Так, многія здагадаліся, што гэта нашы бацькі, маці і бацька. Чаму ж менавіта яны з’яўляюцца нашымі першымі настаўнікамі? Чаму яны нас вучаць?

  1. Яны далі нам жыццё і вучаць нас жыць. А для таго, каб жыць, трэба дыхаць, і бацькі вучаць нас дыхаць поўна, лёгка. Яны сваёй прысутнасцю даюць нам радасць, упэўненасць, абараняюць нас, выконваюць нашы жаданні, дазваляюць нам свабоду. Яны вучаць нас гармоніі працы і адпачынку. Бацькі ў Беларусі вельмі працавітыя, і могуць самі парушаць гэтую гармонію і навучаюць гэтаму нас, і тады яны і мы робімся працаголікамі. А гэта ўжо хвароба. І нам трэба за жыццё вызваліцца ад гэтай залежнасці, працаваць у меру.

  2. Бацькі вучаць нас харчавацца. Маці корміць нас малаком, бацька здабывае хлеб надзённы. Потым мы самі трымаем лыжку, а потым дапамагаем бацькам гатаваць ежу, а пазней самі пачынаем зарабляць гэты хлеб і да хлеба. Мы пачынаем разумець бацькоўскую навуку – цаніць заробленае, гэта значыць сябе і сваю працу. Многія псіхолагі і псіхатэрапеўты лічаць, што калі мы не дапілі матчынага малака прыблізна да году, прапала ў мамы малако, тады вырасшы, мы будзем імкнуцца пасмактаць хоць цыгарэту, якая, быццам маміна малако, абароніць ад стрэсу. Але гэта ўжо штучная абарона, і тады з’яўляецца залежнасць, ад якой цяжка адмовіцца.





  1. Бацькі вучаць нас любіць. Любіць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях, любіць людзей, жывёл, усе поры года, любое надвор’е. Калі ідзе дождж, бацькі нам кажуць, што зямля хоча піць. Яны тлумачаць нам, што трэба любіць пажылых людзей, бо мы таксама будзем такімі. Яны праяўляюць сваю любоў, абдымаючы, цалуючы, гладзячы, тулячы нас, гаворачы “Я люблю цябе”. Гэтую навуку мы будзем успамінаць, калі сустрэнем сваю палавінку і будзем праяўляць сваё каханне да любімых, да жонкі і мужа. А потым мы створым сем’і і будзем паказваць сваю любоў да дзяцей. І гэта вельмі важная навука, таму што недалюблены, недацалаваны, недагладжаны чалавек жыве цяжка і нешчасліва. Ён не знаходзіць сваю дарогу, збочвае, апускаецца і прападае.





  1. Бацькі вучаць нас дараваць, прабачаць. Яны самі прабачаюць нам усе нашы памылкі, даруюць нам усе нашы дрэнныя ўчынкі. Калі мы пасварымся з кім-небудзь, яны кажуць нам папрасіць прабачэння. Калі нас пакрыўдзяць, яны раяць памірыцца. Яны тлумачаць нам, што трэба любіць сябра, які нас пакрыўдзіў. Яны вучаць, што ўсе людзі, якія прыходзяць у наша жыццё – гэта падарункі жыцця. Калі мы прабачаем “нядобрым” з іх, то яны дапамагаюць нам удасканальвацца, рабіцца лепшымі. Нядобрых людзей няма, ёсць нядобрыя нашы адносіны да іх. Калі адказваць на братазабойчую нянавісць жыццядайнай любоўю, то перад намі расхінецца свет любві, дабра, радасці і шчасця. Любая хвароба адыходзіць, калі мы ўмеем прабачаць.

  2. І ўвогуле, бацькі нас вучаць усяму, што нам трэба ў жыцці. Калі мы ўспрымаем гэту вучобу, то з намі ўсё будзе добра. У нас будуць бліскучыя вочы, румяныя шчокі, а на твары ўсмешка. А калі мы не слухаемся бацькоў, праяўляем фанабэрыстасць, лічым, што мы самі ўсё ведаем, то цяжка прыйдзецца ў жыцці. Негарманічнымі будуць кантакты з выкладчыкамі, з начальнікамі, з кіраўнікамі, дырэктарамі -- з усімі, хто ўяўляе сабой уладу. Любіць і паважаць бацькоў – сваіх першых настаўнікаў и кіраўнікоў – гэта асноўны жыццёвы закон. Складана зразумець гэта, калі бацькі “нехарошыя”, калі яны не працуюць, крадуць, п’юць, б’юць дзяцей, вядуць асацыяльны лад жыцця. Але закон не агаворвае, што трэба любіць толькі харошых бацькоў. Не, трэба любіць любых бацькоў, таму што яны далі жыццё. А калі дзеці пачынаюць асуджаць бацькоў, то потым самі робяць тыя ж самыя асацыяльныя дзеянні.

  3. І самае галоўнае. Бацькам трэба вучыць нас адносінам з самімі сабой і з другімі людзьмі, вучыць нас паважаць сябе, абараняць сябе, даглядаць сябе, лячыць сябе, быць упэўненымі, ставіць мэты і дасягаць іх. Але некаторыя бацькі гэтую навуку ў савецкай школе і сям’і не праходзілі. Асноўнымі выслоўямі былі – “Я – последняя буква в алфавите” і “Думают о себе только эгоисты”. І многія ў Беларусі думаюць пра дзяцей, бацькоў, людзей, але не пра сябе. Калі мы пачнём самі асвойваць навуку клопату пра сябе, то зможам перанесці гэтую навуку і на другіх людзей. Ёсць агульны духоўны закон: любі бліжняга, як самога сябе. Не забывайцеся на сябе! Тады вы будзеце гарманічнымі бацькамі для сваіх дзяцей і добрымі першымі іх настаўнікамі.

Поспехаў у працы над сабой!
Ваш педагог-псіхолаг Людміла Мікалаеўна Дзіцэвіч
Для кантактаў:

сл. тэл. (+375 17) 327-60-88

х.тэл. (+375 17) 281-04-35

МТС (+375 29) 769-29-78

velcom (+375 29) 960-14-53

e-mail spadarl@yandex.ru

220006 г. Мінск вул. Бабруйская, 25

інт. №1, пакой 16



Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал