Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю



Дата канвертавання04.07.2016
Памер30.44 Kb.
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю


Парады псіхолага Людмілы Дзіцэвіч
Першакурснікам

пра тынейджараў
Дарагія першакурснікі!

Віншую вас! Вы паступілі ў самы лепшы ўніверсітэт. І вам трэба ў ім заваяваць сваё месца пад сонцам. Вам неабходна ведаць сябе, каб дамагчыся найбольшага.



  • Вы ўжо ведаеце, што вы тынейджары ( ад англ. teenager), — маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 19 гадоў, паколькі на -teen заканчваюцца назвы гэтых лікаў.

  • Псіхолагі лічаць, што ваш перыяд жыцця – пераходны, праблемны, крызісны. Аднак ведайце, што ў перакладзе з грэчаскай мовы krisis -- гэта рашэнне, паваротны пункт, вынік. І ў гэтым вялікая пазітыўная сіла.

  • Вы аддзяліліся ад бацькоў, пераехалі ў другое месца, а калі вы мінчане, то ўсё роўна будзеце бываць дома радзей. І гэта вельмі добра. Вам трэба ўсталяваць пазітыўную дыстанцыю з бацькамі, каб усвядоміць сваю сілу, сваю незалежнасць. Вам трэба пайсці ад бацькоў, каб вярнуцца да іх зусім другімі, каб зрабіць пераход ад тынейджара да дарослага чалавека пасля 19 гадоў і ўжо кантактаваць з бацькамі на другім узроўні, як дарослы з дарослым, без прэтэнзій і крыўдаў.

  • У гэты перыяд вы мяняецеся: мяняецца ваша цела, голас, паходка, эмоцыі, мысленне, патрэбы, паводзіны. Вы пачынаеце кахаць, а гэта бывае не толькі хораша, але і балюча. Вы ўцякаеце ад кантактаў, можаце быць грубымі, спрабуеце піць, курыць, але яшчэ не ўмееце гэта рабіць і трапляеце ў негатыўныя сітуацыі.

  • Вам трэба ведаць свае негатыўныя пачуцці – гнеў, злосць, раздражненне, нянавісць, абурэнне (возмущение), трывогу, страх, віну, крыўду (обиду), няўпэўненасць, адчай – каб умець іх разумець і спраўляцца з імі, каб толькі вы маглі імі кіраваць. Вам стане лягчэй ад ведання, што негатыўныя пачуцці дадзены чалавеку для яго самаабароны, і ў гэтым іх пазітыўная сіла. Не бойцеся сваіх эмоцый, не заціскайце іх. Без эмоцый нельга нічога зрабіць. Проста можна цывілізавана іх выказаць апаненту. Агрэсія – гэта форма залежнасці. Будзьце свабоднымі.

  • Ваш узрост – гэта той момант, калі сыходзяцца ўнутры дзіця, якім вы былі, і дарослы, якім вы станеце. Гэтая адаптацыя не заканчваецца на працягу ўсяго жыцця. Калі вам прыйшлося стаць дарослым рана ( напрыклад, бацькі вас пакінулі ці па іншай прычыне), і вы заціснулі тое маленькае дзіця, то яно пастаянна будзе прарывацца ўнутры крыўдамі і абурэннем (возмущением). Але вы заўсёды можаце самі нарадзіць унутры тую гармонію з людзьмі без напружання, якая паказвае, што вы ўжо дарослы, толькі трэба гэтага захацець.

  • Калі ж вы не хочаце рабіцца дарослым – ну што ж, гэта вашае права. Вы маеце поўнае права прывозіць з сабой з дому таго мяккага мядзведзіка, у якім заключана вашае дзіця, можаце спаць з ім усё вашае жыццё. Але ці будзе яно поўным, разнастайным і цікавым? Бо толькі дарослы мае прывілегію быць самастойным і свабодным. А, можа, вы баіцеся адлучыцца ад бацькоў таму, што вы злучаеце іх, без вас рухне сям’я?

  • Гэтыя мысленні – нармальная для вас справа. Паводзіны са спадамі і ўзлётамі – гэта нармальна для вас. Але правалы заўсёды садзейнічаюць поспеху. Разрываць адносіны і хацець іх вельмі моцна – нармальна. Але гэта ўсё вопыт, які ніколі не купіш. Яго трэба набыць самому. І ваша дэманстрацыя сябе новага – улётная касметыка, прыкольная прычоска, “стрёмная” лексіка, дэцыбельная музыка, грубасць і хамства, іграманія і іншая манія, суіцыдальныя думкі, “капец і піпец”— гэтыя дэструктыўныя паводзіны і словы паказваюць, што вы яшчэ не нагуляліся ў дзіця, што вы хочаце застацца дзіцем. І тыя абмежаванні, якія справядліва ставяць перад вамі бацькі, выкладчыкі і выхавальнікі, абураюць вас. Але вам трэба сутыкацца з перашкодамі, каб умацоўвацца духам.

  • І галоўнае! Ведайце, што вас заўсёды любяць. Любяць дома, ва ўніверсітэце, у інтэрнаце. Усе людзі, якія прыходзяць да нас, -- гэта падарункі неба. І калі нядобрым людзям мы прабачаем, яны дапамагаюць нам удасканальвацца, рабіцца лепшымі. Ваш падлеткавы перыяд – гэта проста праверка на любоў сябе і тых, хто вас акружае: бацькоў, выкладчыкаў, выхавальнікаў. Вы думаеце, ці не прададуць яны вас, ці будуць любіць, калі вам не ўдасца быць цудоўным студэнтам, калі вы праматаеце ўсе бацькоўскія грошы за 7 дзён, калі ў інтэрнаце вам будуць тыкаць на непрыбраны ложак і непамыты посуд. Але помніце, як вы будзеце сябе любіць і сабе давяраць, так да вас будуць адносіцца людзі каля вас. Не трэба цягнуць да сябе іх негатыўную ўвагу. Будзьце самім сабой. Дайце спачатку сабе пазітыўнай увагі ад самога сябе, а потым атрымаеце і ад другіх. Не рабіце другому таго, чаго не хочаце, каб рабілі вам.

Поспехаў у працы над сабой!
Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал