Установа адукацыі
“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”
Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі
Кафедра беларускай філалогіі
УЗГОДНЕНА
Загадчык кафедры
Трус М.В._________________
“___”_____________________2015 г.
|
УЗГОДНЕНА
Дэкан факультэта
Долгава Т.А._________________
“___”_____________________2016 г.
|
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС
ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
“БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)”
Для ўсіх спецыяльнасцей БДТУ
Складальнік:
В.А. Кузьміч, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, заслужаны работнік адукацыі
Разгледжана і зацверджана
на пасяджэнні вучэбна-метадычнага савета ад “___”___________2016 г.,
пратакол №_____
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
да вучэбна-метадычнага комлексу па дысцыпліне
«Беларуская мова (прафесійная лексіка)»
(для ўсіх спецыяльнасцей БДТУ вочнай і завочнай форм навучання)
Вучэбна-метадычны комлекс па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» створаны на аснове Палажэння аб вучэбна-метадычным комплексе на ўзроўні вышэйшай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2013 г. №167, і адпавядае вучэбнай праграме па дадзенай дысцыпліне № УД-1677-І /р.
Пры распрацоўцы вучэбна-метадычнага комплексу забяспечана выкананне ўсіх неабходных патрабаванняў: адлюстраваны найлепшыя дасягненні мовазнаўства, вучэбны матэрыял пададзены паслядоўна і лагічна, рэалізаваны міждысцыплінарныя і ўнутрыдысцыплінарныя сувязі, забяспечана актуалізацыя вучэбнага матэрыялу на практыка-арыентаваным узроўні, прадугледжана выкарыстанне сучасных метадаў навучання, рацыянальна размеркаваны вучэбны час па тэматыцы аўдыторных і самастойных заняткаў, падрыхтавана вучэбна-метадычнае забеспячэнне самастойнай работы студэнтаў.
Вучэбна-метадычны комплекс забяспечвае паглыбленае авалоданне беларускай мовай і мае прафесійна-арыентаваны характар: вырашае задачу бесперапыннай адукацыі, абапіраецца на сумежныя дысцыпліны, спрыяе фарміраванню агульнай прафесійнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў, павышае моўную і маўленчую культуру спецыялістаў ва ўсіх сферах грамадскіх зносін. У комплексе пададзены сучасныя навуковыя звесткі пра стан і перспектывы развіцця беларускай дзяржаўнай мовы, паказана сістэма адметных рысаў беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай, прадугледжана засваенне і паглыбленне ведаў студэнтаў па такіх раздзелах мовазнаўства, як лексікалогія, лексікаграфія, фанетыка, арфаэпія, арфаграфія, марфалогія, сінтаксіс, стылістыка, культура мовы. Асаблівая ўвага надаецца ўзбагачэнню слоўнікавага запасу і развіццю арфаграфічных навыкаў, раскрыццю шляхоў і спосабаў узбагачэння прафесійна-тэрміналагічнай лексікі.
Тэмы вуснага маўлення маюць на мэце развіццё маўленчага вопыту ў адпаведнасці з прафесійнай спецыялізацыяй студэнтаў. Прадугледжваецца функцыянальнае пашырэнне беларускай мовы на вытворчую прафесійную дзейнасць будучых спецыялістаў.
Мэта стварэння вучэбна-метадычнага комплексу – забеспячэнне самастойнай работы студэнтаў па авалоданні імі маўленнем ва ўсіх сферах жыццядзейнасці: навучальнай, пазнавальнай, прафесійнай, культурнай, бытавой і інш.
Задачы вучэбна-метадычнага комплексу:
-
прадстаўленне сістэмных ведаў аб мове і маўленні, іх ролі ў працэсе сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы;
-
фарміраванне ў студэнтаў моўнай і маўленчай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічай кампетэнцыі;
-
стымуляванне актыўнай пазнавальнай дзейнасці студэнтаў;
-
тэхналагізацыя вучэбнага працэсу па дысцыпліне.
Структура вучэбна-метадычнага комплексу:
Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» складаецца з тэарэтыка-практычнага раздзелу, раздзелу кантроля ведаў, дапаможнага раздзелу.
Тэарэтыка-практычны раздзел:
Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік для студэнтаў тэхнічных спецыльнасцей / В. А. Кузьміч., Р. В. Міксюк. – Мінск : БДТУ, 2012. – 265 с.;
Асаблівасці навуковага стылю беларускай мовы ў кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу : дапаможнік для студэнтаў, магістрантаў і саіскальнікаў тэхнічных спецыяльнасцяў / В. А. Кузьміч., Г. Ф. Швед. – Мінск : БДТУ, 2013. – 96 с.;
Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” . Дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, Мн.: БДТУ, 2008 – 238 с.;
Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Практыкум для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа”. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, Мн.: БДТУ, 2004 – 182 с. (Асобныя раздзелы) ;
Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Практыкум для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа”. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, Мн.: БДТУ, 2004 – 182 с. (Асобныя раздзелы).
Раздзел кантролю ведаў:
Пытанні да заліку па дысцыпліне;
Спіс тэм для вуснага маўлення;
Практычныя заданні да заліку.
Дапаможны раздзел:
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для ўсіх спецыяльнасцей БДТУ № УД-1677-І /р., - Мн., 2014 г.
Спіс літаратуры.
Рэкамендацыі па арганізацыі працы з вучэбна-метадычным комплексам.
Комплекс мае сістэмны характар: вырашае задачу забеспячэння бесперапыннай моўнай адукацыі, абапіраецца на сумежныя дысцыпліны, спрыяе фарміраванню агульнай прафесійнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў, павышае моўную і маўленчую культуру будучых спецыялістаў ва ўсіх сферах грамадскіх зносін. Кожны раздзел – гэта стандартны элемент вучэбна-метадычнага комплексу, які фарміруе неабходныя кампетэнцыі і прызначаны для вывучэння на працягу пэўнага прамежку часу. Якасць працы фіксуецца тэставымі і заліковымі сродкамі.
Поделитесь с Вашими друзьями: |