Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт



Дата канвертавання15.05.2016
Памер45.84 Kb.
Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”


Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі
Кафедра беларускай філалогіі


УЗГОДНЕНА

Загадчык кафедры

Трус М.В._________________

“___”_____________________2015 г.



УЗГОДНЕНА

Дэкан факультэта

Долгава Т.А._________________

“___”_____________________2016 г.



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС

ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
ПРАКТЫЧНАЯ І ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ СТЫЛІСТЫКА

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”
Для спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”

Складальнік:

В.А. Кузьміч, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, заслужаны работнік адукацыі;

В.В. Шахаб, нам. начальніка вучэбна-метадычнага аддзела, к.пед.н., дацэнт


Разгледжана і зацверджана

на пасяджэнні вучэбна-метадычнага савета ад “___”___________2016 г.,

пратакол №_____



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

да вучэбна-метадычнага комлексу па дысцыпліне

“Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы”

(для спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”

вочнай і завочнай форм навучання
Вучэбна-метадычны комлекс па дысцыпліне “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы” створаны на аснове Палажэння аб вучэбна-метадычным комплексе на ўзроўні вышэйшай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2013 г. №167, і адпавядае тыпавой праграме па дадзенай дысцыпліне № ТД-І. 1269 / тып.

Пры распрацоўцы вучэбна-метадычнага комплексу забяспечана выкананне ўсіх неабходных патрабаванняў: адлюстраваны найлепшыя дасягненні лінгвістычнай навукі, вучэбны матэрыял выкладзены паслядоўна і лагічна, рэалізаваны міждысцыплінарныя і ўнутрыдысцыплінарныя сувязі, выключана дубліраванне вучэбнага матэрыялу, прадугледжана выкарыстанне сучасных метадаў навучання, рацыянальна размеркаваны вучэбны час па тэматыцы аўдыторных і самастойных заняткаў, падрыхтавана вучэбна-метадычнае забеспячэнне самастойнай работы студэнтаў.

Вучэбна-метадычны комплекс мае сістэмны характар: вырашае задачу бесперапыннай адукацыі, абапіраецца на сумежныя дысцыпліны, спрыяе фарміраванню агульнай прафесійнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў, павышае моўную і маўленчую культуру спецыялістаў-выдаўцоў ва ўсіх сферах грамадскіх зносін.

Мэта стварэння вучэбна-метадычнага комплексу – забеспячэнне самастойнай работы студэнтаў па авалоданні прафесійна арыентаваным вусным і пісьмовым маўленнем у тыповых сітуацыях будучай вытворчай дзейнасці.

Задачы вучэбна-метадычнага комплексу:


  • прадстаўленне сістэмных ведаў аб стылістычным ладзе сучаснай мовы і яе стылістычных нормах;

  • развіццё ўменняў і навыкаў студэнтаў па мэтанакіраванаму выкарыстанню моўных сродкаў у залежнасці ад камунікатыўнай сітуацыі;

  • удасканаленне маўленчага вопыту будучых рэдактараў-тэхнолагаў;

  • падрыхтоўка тэарэтычнай і практычнай базы для далейшай тэхналагізацыі навучання практычнай і функцыянальнай стылістыцы беларускай мовы праз дыстанцыйныя формы і метады.

Структура вучэбна-метадычнага комплексу:

Вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы” складаецца з тэарэтычнага, практычнага раздзелаў, раздзелу кантроля ведаў, дапаможнага раздзелу.



Тэарэтычны раздзел:

  1. Курс лекцый па практычнай і функцыянальнай стылістыцы беларускай мовы (электронны варыянт) – аўтар – В.А. Кузьміч;

  2. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” . Дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, Мн.: БДТУ, 2008 – 238 с.;

  3. Асаблівасці навуковага стылю беларускай мовы ў кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу : дапаможнік для студэнтаў, магістрантаў і саіскальнікаў тэхнічных спецыяльнасцяў / В. А. Кузьміч., Г. Ф. Швед. – Мінск : БДТУ, 2013. – 96 с.

Практычны раздзел:

  1. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Практыкум для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа”. Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, Мн.: БДТУ, 2004 – 182 с.

Раздзел кантролю ведаў:

  1. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Праграма, метадычныя ўказанні і кантрольныя заданні для студэнтаў 2-га курса завочнай формы навучання спец. 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» , Мн.: БДТУ, 2012 – 35 с.;

  2. Пытанні да заліку па дысцыпліне;

  3. Тэксты для стылістычнага аналізу;

  4. Практычныя заданні да заліку.

Дапаможны раздзел:

  1. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Тыпавая вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-47 01 01 Выдавецкая справа, Рэгістрацыйны № ТД -І. 1269 / тып. – Мн., 2014.

  2. Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: Вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-47 01 01 Выдавецкая справа, Рэгістрацыйны № ТД -І. 1627 /І-р. – Мн., 2014.

Рэкамендацыі па арганізацыі працы з вучэбна-метадычным комплексам.

Комплекс мае сістэмны характар: вырашае задачу тэхналагізацыі працэсу бесперапыннай адукацыі, абапіраецца на сумежныя дысцыпліны, спрыяе фарміраванню агульнай прафесійнай кампетэнцыі будучых спецыялістаў, павышае моўную і маўленчую культуру спецыялістаў-выдаўцоў ва ўсіх сферах грамадскіх зносін. Кожны раздзел – гэта стандартны элемент вучэбна-метадычнага комплексу, які фарміруе неабходныя кампетэнцыі і прызначаны для вывучэння на працягу пэўнага прамежку часу. Якасць працы фіксуецца тэставымі і заліковымі сродкамі. З дапамогай дадзенага вучэбна-метадычнага комплексу рэкамендуецца паэтапная тэхналагізацыя вучэбнага працэсу па дысцыпліне.
: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка