Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт



Дата канвертавання15.05.2016
Памер316.83 Kb.


Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”


Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

___________________С.А. Каспяровіч

«___» __________________ 2013 г.

Рэгістрацыйны № УД - /р.


ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1–47 01 01 - Выдавецкая справа

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі

Кафедра беларускай філалогіі
Курс II

Семестр 3

Лекцыі - 34 гадзіны

Практычныя заняткі - 34 гадзіны Экзамен 3 семестр


Усяго аўдыторных гадзін Форма атрымання вышэйшай

па дысцыпліне - 68 адукацыі − дзённая

Усяго гадзін

па дысцыпліне - 94

2013
Праграма складзена на аснове тыпавой праграмы, зацверджанай першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Жукам (рэгістрацыйны № ТД- І. 126 / тып.)

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай філалогіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” (пратакол № 9 ад  29.05. 2013 г.)
Загадчык кафедры

М.В. Трус

_______________________

Складальнік

Т.М.Федарцова
________________________

Адобрана і рэкамендавана для зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта выдавецкай справы і паліграфіі (пратакол № ад 2013 г.)

Старшыня метадычнай камісіі

факультэта ВСіП,

дац. М.С.Шмакаў

________________________



1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

«Гісторыя беларускай літаратуры»
Спецыяльнасць “Выдавецкая справа” патрабуе ад будучых прафесіяналаў добрай дасведчанасці ў такой галіне ведаў, як гісторыя беларускай літаратуры, бо сярод гуманітарных прадметаў ёй належыць асаблівая роля. Як форма грамадскай свядомасці і від мастацтва літаратура вобразна адлюстроўвае жыццё, стварае свет эстэтычных і мастацкіх каштоўнасцяў, фарміруе жыццёвыя ідэалы, маральныя погляды і прынцыпы, далучае асобу да сферы духоўнага і прыгожага. Яна здольна цэласна, сістэмна ўплываць на інтэлект, пачуцці, волю, светабачанне і светаразуменне, агульную культуру кожнага, хто судакранаецца з яе багаццямі.

З гэтых асаблівасцяў літаратуры вынікаюць мэты і задачы сучаснай канцэпцыі літаратурнай адукацыі, якая накіравана на ажыццяўленне гуманізацыі працэсу навучання. Таму сёння асабліва актуалізуецца роля літаратуры ў гуманізацыі і гуманітарызацыі навучання, фарміраванні духоўна багатай асобы, зарыентаванай на агульначалавечыя, гуманістычныя каштоўнасці.

Канцэпцыя рэкамендуе ўключаць у праграму навучання лепшыя высокамастацкія творы з мэтай паглыблення ўяўленняў студэнтаў аб гуманізме і пераадолення былых меркаванняў аб супрацьпастаўленні так званага рэальнага гуманізму абстрактнаму. Таму сёння варта шырэй абапірацца на духоўныя каштоўнасці мінулых эпох, у тым ліку на гуманістычныя традыцыі хрысціянства і Рэнесанса.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны «Гісторыя беларускай літаратуры» вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі. Адно з асноўных палажэнняў канцэпцыі літаратурнай адукацыі  арыентацыя на нацыянальныя і агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці. Прыярытэт агульначалавечых ісцін мае на ўвазе пазбаўленне ад сацыялагічнага дагматызму і ідэалагічнай зададзенасці ў вывучэнні літаратуры. Адыход ад празмернай ідэалагізацыі літаратурнай адукацыі павінен праяўляцца не толькі ў абнаўленні зместу, але і ў практыцы аналізу мастацкіх твораў.

Сучасная канцэпцыя літаратурнай адукацыі прадугледжвае параўнальны аналіз з аналагічнымі працэсамі і з’явамі ў сусветнай літаратуры. Напрыклад, аналіз рамана А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя” падаецца ў параўнанні з раманам чэшскага пісьменніка Я. Гашака “Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну”, п’есай французскага драматурга, аднаго з заснавальнікаў мадэрнісцкага “тэатра абсурду” Эжэна Іанескі “Насарог” і п’есай Самуэла Бэкета “У чаканні Гадо”, а драматургія Францішка Аляхновіча (яго “новая драма”) разглядаецца ў кантэксце творчасці такіх знакамітых майстроў драматургічнага жанру, як Генрык Ібсен, Марыс Метэрлінк, Бернард Шоу, Герхарт Гаўптман, Юхан Аўгуст Стындберг.
Задачы курса:

Галоўная асаблівасць новага падыходу да методыкі выкладання літаратуры заключаецца ў тым, што аналіз мастацкага твора становіцца актам пошуку ісціны. Студэнты з дапамогай выкладчыка прасочваюць аўтарскую пазіцыю, адкрываюць у творы сугучныя думкі, знаходзяць у ім важны для сябе значымы сэнс. У працэсе аналізу мастацкага тэксту студэнты павінны самастойна вызначыць эстэтычную вартасць твора, што спрыяе актыўнай выпрацоўцы ўласнай жыццёвай пазіцыі.



Мэтай вывучэння дадзенай дысцыпліны з’яўляецца прафесійная падрыхтоўка выдаўцоў па спецыяльнасці 47 01 01 шляхам далучэння іх да эстэтычных вартасцяў беларускай літаратуры. Таму важнейшымі мэтавымі функцыямі выкладання дысцыпліны з’яўляюцца:

а) забеспячэнне ўмоваў для поўнага і ўсебаковага авалодання літаратурна-гістарычным і мастацкім матэрыялам твораў;

б) захаванне і памнажэнне ў працэсе навучання інтэлектуальнай спадчыны і прывіццё павагі да культурна-гістарычных каштоўнасцяў і роднага мастацкага слова, выпрацаванага беларускім народам на працягу тысячагоддзяў;

в) прывіццё ўмення самастойна арыентавацца ў жывым літаратурным працэсе;

г) выпрацоўка маўленчых і філасофска-эстэтычных навыкаў;

д) выхаванне самасвядомасці, паважлівых адносінаў да нацыянальнай культуры і літаратурнай спадчыны беларускага народа;

ж) садзейнічанне развіццю творчых здольнасцяў студэнтаў.

З гэтых асаблівасцяў літаратуры вынікаюць мэты і задачы сучаснай канцэпцыі літаратурнай адукацыі, якая накіравана на ажыццяўленне гуманізацыі працэсу навучання.



Мэты выкладання дысцыпліны ў вышэйшай навучальнай установе:

 развіць аналітыка-сінтэтычныя ўменні і навыкі студэнтаў;

 забяспечыць умовы для поўнага і ўсебаковага авалодання літаратурна- гістарычным (крытычным і літаратуразнаўчым) і мастацкім матэрыялам твораў;

 паспрыяць захаванню і памнажэнню ў працэсе навучання інтэлектуальнай спадчыны, прывіць павагу да культурна-гістарычных каштоўнасцяў і роднага мастацкага слова, выпрацаванага беларускім народам на працягу тысячагоддзў;

 прывіць студэнтам уменне самастойна арыентавацца ў жывым літаратурным працэсе;

 дапамагчы студэнтам выпрацаваць маўленчыя і філасофска-эстэтычныя навыкі;

 выпрацаваць паважлівыя адносіны да нацыянальнай культуры і літаратурнай спадчыны беларускага народа;

– садзейнічаць развіццю творчых здольнасцяў студэнтаў.

Акрэсленыя мэты выкладання гісторыі беларускай літаратуры ставяць перад выкладчыкамі наступныя задачы:

 арганізоўваць навучальны працэс так, каб ён найлепш спрыяў засваенню галоўных напрамкаў у неабсяжным багацці слоўнага мастацтва, грунтоўнаму аналізу твораў пісьменнікаў;

 сродкамі роднага слова выхоўваць чалавека-гуманіста, патрыёта, які з любоўю і шанаваннем будзе ставіцца да літаратурнай спадчыны свайго народа;

 фарміраваць светапогляд студэнтаў, іх інтэлектуальнае, маральна-этычнае, патрыятычнае, нацыянальна-культурнае аблічча на лепшых узорах беларускай літаратуры;

 навучыць студэнтаў асэнсаванню пераймальных сувязяў літаратурных эпох і плыняў;

 развіваць аналітыка-сінтэтычныя ўменні і навыкі;

 садзейнічаць падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны
Патрабаванні да ўзроўню засваення курса гісторыі беларускай літаратуры вызначаны Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па першай ступені (спецыяльнасць 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”), які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. У п. 7.5.4. “Цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін” дадзенага стандарту адзначаны асноўныя патрабаванні да кампетэнцый па дысцыпліне, якімі павінен валодаць выпускнік ВНУ.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен



ведаць:

  • класіфікацыю літаратуры паводле роду, віду і жанру;

  • перыядызацыю літаратуры;

  • жанрава-стылявыя асаблівасці твораў;

  • канцэпцыю духоўных каштоўнасцяў мінулых эпох і сучаснасці;

  • гуманістычныя традыцыі хрысціянства, Рэнесанса, сучаснасці.;

умець:

 характарызаваць эвалюцыю маральных каштоўнасцяў, маральных нормаў і ідэалаў кожнай літаратурнай эпохі;



  • вызначаць жанрава-стылявыя асаблівасці твора;

  • аналізаваць твор з улікам аўтарскай пазіцыі;

  • самастойна вызначаць эстэтычную вартасць твора;

  • прымяняць тэарэтычныя асновы курса для вырашэння канкрэтных практычных задач;

  • аналізаваць канкрэтныя маральныя сітуацыі ў кантэксце твораў беларускай літаратуры.



валодаць навыкамі:

 вызначэння эстэтычнай вартасці твора праз розныя мастацка-выяўленчыя сродкі (архетыпы, сімвалы, метафары, эпітэты, колер і г.д.);

 вызначэння жанравых асаблівасцяў твораў, архетыпаў ментальнага беларускага светапогляду (з мэтай доказу прыналежнасці да беларускай літаратуры шматмоўных твораў).

Такім чынам, мэты і задачы літаратурнай адукацыі на сучасным этапе трэба бачыць у выхаванні чалавека з глыбокім гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, разважлівага патрыёта, адданага інтэрнацыянальным агульначалавечым ідэалам.



Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

складаецца з:

– курса лекцый, які раскрывае тэарэтычныя аспекты гісторыі беларускай літаратуры;

– практычных заняткаў по выпрацоўцы навыкаў аналізу мастацкіх твораў і уменню даваць рэдактарскі водгук на прачытаны твор.


Метады (тэхналогіі) навучання
Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адэкватна адпавядаюць мэтам вывучэння «Гісторыі беларускай літаратуры», з’яўляюцца:

– праблемнае навучанне (праблемнае выкладанне лекцыйнага матэрыялу , часткова – пошукавы і даследчы метады);

– тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

– тэхналогія навучання

– актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі, скіраваныя на уменне вызначаць жанрава-стылявыя асаблівасці літаратуры кожнай эпохі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

– тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз ацэнку твораў.

Адукацыйны стандарт прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны «Гісторыя беларускай літаратуры» 94 гадзіны, з іх 68 гадзін аўдыторных, у тым ліку 34 гадзіны лекцый, 34 гадзіны практычных заняткаў, 26 гадзін самастойная праца.
2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
1. Уводзіны ў курс «Гісторыя беларускай літаратуры»
Гісторыя беларускай літаратуры як прадмет навуковага вывучэння і як вучэбная дысцыпліна.

Род, від, жанр літаратуры. Агульныя тыпы перыядызацыі беларускай літаратуры. З гісторыі вывучэння беларускай літаратуры. Вывучэнне беларускай літаратуры за мяжой.

Вусная народна-паэтычная творчасць. Узнікненне мастацтва слова. Міфатворчасць. Беларускі народны эпас: “Заклятая магіла волата”, “Дунай”, “Тураўскія саркафагі”. Адлюстраванне ў легендах і паданнях гісторыі народа. Вусна-паэтычная творчасць: абрадавая і неабрадавая. Маральна-этычныя вартасці беларускага фальклору.
2. Гісторыя старажытнай літаратуры
Станаўленне старажытнай беларускай літаратуры: сінтэз двух светапоглядаў, дзвюх культур  паганства і хрысціянства; асаблівасці перакладной літаратуры і яе жанры; асаблівасці арыгінальнай літаратуры; тэматычны абсяг апокрыфаў, патрыстыкі, “жыціяў”.

“Жыціе Ефрасінні Полацкай” як адзін з першых прыкладаў беларускай рэгіянальнай літаратуры. Сувязь твора з хрысціянскім веравучэннем. Сцвярджэнне ў творы ідэалаў хрысціянскага гуманізму.Вобраз Е. Полацкай у сучаснай літаратуры: раман Т. Бондар “Спакуса”; раман В. Іпатавай “Прадыслава”; раман А. Асіпенкі “Святыя грэшнікі”, драма А. Дударава “Крыж”.

Творчасць Кірылы Тураўскага: праблема чалавека ў творчасці пісьменніка; праблема асветы, эстэтызм і высокая духоўнасць прытчаў і словаў, метафарычнасць мовы; алегарычнасць твораў; сімвалізм.
3. Літаратура эпохі Адраджэння: XVIXVIІ ст.
Біблія як старажытны помнік сусветнай літаратуры, энцыклапедыя чалавечага вопыту і мудрасці. Асноўныя этапы жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны, важнейшыя рысы рэнесансавага гуманізму ў яго творчасці (прадмовы да Бібліі і кніг “Руф”, “Эсфір”, “Юдзіф”).Эстэтычныя ідэалы ў мастацкай творчасці і асветніцкая праграма першадрукара. Вобраз Скарыны ў беларускай літаратуры. Творчасць М. Гусоўскага як прадвесне рамантызму.

Рэфармацыйная публіцыстыка. Асаблівасці літаратурнага руху. Рэлігійна-маральная, царкоўна-дыдактычная, вучэбная і перакладная літаратура. Новыя жанры публіцыстыкі. Гуманістычныя тэндэнцыі ў творчасці Сымона Буднага, яго літаратурнае майстэрства і перакладчыцкі талент. Выдавецка-асветніцкая дзейнасць Васіля Цяпінскага. Асаблівасці паэмы Я. Вісліцкага “Пруская вайна”.

Літаратура перыяду Контррэфармацыі. Культурна-асветніцкі рух. Літаратура праваслаўных царкоўных брацтваў. Парадыйна-сатырычныя творы: Царкоўна-палемічная публіцыстыка. Творчасць Мялеція Сматрыцкага і Афанасія Філіповіча. Гісторыка-мемуарная літаратура.

Станаўленне старажытнай паэзіі. Зараджэнне і развіццё сілабічнай паэзіі: паэзія Ф. Скарыны, С. Полацкага, А. Рымшы, С. Буднага; геральдычная паэзія (эпікграмы); жанры сямейна-абрадавай паэзіі (генеталіконы, матрыманіяльныя і фунеральныя творы).


4. Літаратура эпохі Барока: першая палова XVIII стагоддзя
Развіццё і пашырэнне еўрапейскай сістэмы родаў і жанраў у беларускай літаратуры. Духоўная (сілабічная) і свецкая (сілаба-танічная) паэзія. Грамадска-філасофская, філасофская, песенна-інтымная і інтымная лірыка. Парадыйная проза. Школьная драматургія. Творчасць С. Полацкага і А. Белабоцкага, Ф. Утчынскага, І. Іеўневіча, Дамініка Рудніцкага. Канты.

Сістэмы вершаскладання: метрычная, або антычная; сілабічная; сілаба-танічная; танічная. Паняцце метрыкі ў сілаба-танічнай сістэме.


5. Літаратура эпохі Асветніцтва: другая палова XVIII стагоддзя
Асноўныя літаратурныя кірункі: класіцызм і сентыменталізм. Паэзія: бурлескна-сатырычныя творы, героіка-патрыятычныя творы. Асаблівасці драматургіі другой паловы ХVШ стагоддзя. Нараджэнне камедыі як жанру. Батлейка. Творчасць Каятана Марашэўскага і Міхаіла Цяцерскага.

Беларускія інтэрмедыі з “Ковенскага зборніка” 1731 года — “Селянін і вучань”, “Селянін і вучань-уцякач”, “Літаратар, селянін, Самахвальскі”, “Ігра Фартуны” і інш.

Сатырычна-публіцыстычныя творы. Зборнік. Караля Жэры “Торба смеху”. Беларуская песенна-інтымнай лірыкі
6. Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя
Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця новай беларускай літаратуры; беларуская літаратура ХІХ стагоддзя і вызваленчы рух; літаратурныя традыцыі філамацкага руху, асаблівасці беларускага рамантызму.

Развіццё тэндэнцыяў адыходу ад класіцызму і захапленне паэтамі-філаматамі народнай тэматыкай. Архетыпы, сімволіка, колер у творчасці Тамаша Зана, Антонія Эдварда Адынца, Міхаіла Рукевіча, Ануфрыя Петрашкевіча, Аляксандра Ходзькі.

Асаблівасці беларускай літаратуры 40-х гадоў ХІХ стагоддзя. Творчасць Яна Баршчэўскага. Культываванне метамарфозы як мастацкага прыёму і ўвядзенне элементаў карнавалізацыі. Фантастычна-філасофскія творы Яна Баршчэўскага і яго змаганне за чысціню “душы чалавека”. Вобраз Беларусі як самабытнага краю з адметнай духоўнай культурай і своеасаблівай народнай паэтыкай.

Узмацненне рэалістычных тэндэнцыяў у літаратуры першай паловы ХІХ стагоддзя. Ананімныя творы сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Гутаркі як уласнабеларускі паэтычны жанр: ананімныя гутаркі Гутарка як уласна-беларускі жанр. Чатыры вядучыя матывы ў ананімнай літаратуры: матыў асуджэння; наіўнай радасці; ідэалізацыі будучай волі; развянчання міфа аб неабходнасці пана для кіраўніцтва мужыком. Творчасць Адэлі з Устроні (паэма “Мачыха”). Агляд творчасці Арцёма Вярыгі-Дарэўскага, Адама Кіркора, Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэся Каратынскага і інш. Другі этап новай беларускай літаратуры. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча.

Асаблівасць літаратурнага працэсу другой паловы ХІХ стагоддзя. Гуманістычныя ідэалы чалавека ў паэзіі Ф. Багушэвіча і сатырычныя вобразы прыгнятальнікаў народа ў вершах са зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”. Значэнне прадмоў да абодвух зборнікаў для адраджэння духоўнай культуры беларусаў. Паэзія Янкі Лучыны і яе асаблівасці. Элементы псіхалагічнай індывідуалізацыі ў паэме “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся”. Інтэлектуалізм у творах Янкі Лучыны.

Новыя рысы беларускай літаратуры парэформеннага перыяду. Прыход у літаратуру пісьменнікаў-дэмакратаў. Творчасць Адама Гурыновіча, Альгерда Абуховіча, Кандрата Лейкі, Фелікса Тапчэўскага, Марыі Косіч і адлюстраванне ў іх творчасці беларускага этнаграфічнага свету.


7. Літаратура XХ – пачатку ХХІ ст.
Агульная характарыстыка беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя.

Уплыў рэвалюцыі 1905 года на адраджэнне беларускай літаратуры. Нацыянальная ідэя і тыпы вобразаў у беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Нашаніўскі перыяд як перыяд Рэнесансу беларускай літаратуры. Асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу. Асноўныя ідэі. Матывы. Вобразы. Стыль і метады. Станаўленне беларускай паэзіі, прозы, драматургіі на пачатку ХХ стагоддзя.

Станаўленне беларускай драматургіі першай паловы ХХ стагоддзя. Традыцыі і наватарства драматургіі. Творчасць Каруся Каганца, Уладзіслава. Галубка, Янкі Купалы, Францішка Аляхновіча. Паняцце “новая драма”. Адлюстраванне нацыянальнай ідэі ў драматургіі Янкі Купалы (“Паўлінка”, “Тутэйшыя”).

Жанрава-стылявыя асаблівасці творчасці Максіма Багдановіча. Традыцыі і наватарства. Матывы стварэння цвёрдых жанравых формаў. Асаблівасці санетаў, трыялетаў, верлібра, танкі, рандо, рубаі і іншых класічных вершаваных формаў.

Асаблівасці беларускай літаратуры 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Літаратурныя аб’яднанні: “Маладняк”, “Полымя”, “Звенья”, “Узвышша”, “Мінскі перавал”, “Пробліск”, “Беларуская літаратурна-мастацкая камуна”, БелАПП. Развіццё крытыкі і літаратуразнаўства ў 2030-я гады.

Станаўленне сацрэалізму. Асаблівасці рэалізму ў беларускай і сусветнай літаратуах ХХ стагоддзя. Сацрэалізм. Канцэпцыя асобы ў літаратуры. Тэорыя бесканфліктнасці. Адмаўленне літаратурнаму герою ў свабодзе самавыяўлення. Фактаграфічнасць. Наватарства і традыцыі.

Паэзія 20  30-х гадоў. Авангардысцкая паэтыка Міхася Чарота. Урбаністычная тэма ў паэзіі А. Александровіча. Паэма З. Бядулі “Зачараваны край”. Алегарычная карціна гістарычнага шляху Беларусі. Асаблівасці паэмы Я. Коласа “Новая зямля” і нізкі вершаў 1921 года са зборніка “Водгулле.” Творчасць Я.  Пушчы і У. Дубоўкі.

Проза першай паловы ХХ стагоддзя. Развіццё беларускага апавядання: асэнсаванне мінуўшчыны, гуманістычная праблематыка, філасофскае асэнсаванне чалавечага лёсу, хрысціянскія пачуцці справядлівасці, чуласці, міласэрнасці і любові .

Станаўленне і развіццё беларускага рамана і аповесці. Пафас і тэматычны абсяг. Жанрава-стылявыя асаблівасці.

Сацыяльныя і псіхалагічныя праблемы калектывізацыі ў творчасці П. Галавача і М. Зарэцкага. Асаблівасці аповесці П. Галавача “Спалох на загонах”. Асноўная тэма і праблемы рамана М. Зарэцкага “Вязьмо”.

Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. К. Чорны і яго роля ў развіцці эпічнага і філасофскага пачатку, псіхалагічная заглыбленасць у раманах “Вялікі дзень”, “Пошукі будучыні” і “Млечны Шлях”. Пераасэнсаванне ваеннай тэматыкі пісьменнікамі другой паловы ХХ стагоддзя. Тэма пасляваеннага аднаўлення. Патрыятычны пафас літаратуры. Спрошчанасць канфліктаў і сітуацый. Тэма вяртання ў родны дом былых франтавікоў.

Раман другой паловы ХХ стагоддзя. Жанрава-стылявая разнастайнасць беларускага рамана. Узбагачэнне новымі тэмамі. Развіццё гістарычнай тэматыкі. Паняцце экзістэнцыялізму. Экзістэнцыялізм у беларускай літаратуры. Паказ сацыяльных і маральных канфліктаў праз пастаноўку пытанняў экалогіі ў эпічных творах.

Паэзія другой паловы ХХ стагоддзя. Майстэрства публіцыстычнай і філасофскай лірыкі П. Панчанкі. Цэласны аналіз зборнікаў. Школа Панчанкі ў літаратурным працэсе. Зварот паэта да агульначалавечых праблемаў. Наватарства Максіма Танка, А. Куляшова, А. Звонака, А. Сіпакова і інш. Ідэйна-эстэтычная шматграннасць сучаснай паэзіі. Грамадзянска-публіцыстычная і патрыятычная лірыка. Медытацыйная лірыка. Пейзажная лірыка. Інтэлектуальная паэзія і яе жанры. Увядзенне ў абсяг паэзіі тэмы Чарнобыля. Традыцыі і наватарства. Мадэрнізм і постмадэрнізм у сучаснай паэзіі. Усталяванне новага, універсальнага стылю ў сучаснай паэзіі.

Беларуская драматургія другой паловы ХХ стагоддзя. Творчасць А. Макаёнка (“Трыбунал”, “Лявоніха на арбіце”, “Зацюканы апостал”). Творчасць М. Матукоўскага (“Мудрамер”, “Амністыя”). Гістарычная тэма і яе ўвасабленне ў творчасці А. Дударава (“Князь Вітаўт”, “Палачанка”). Драматургічныя творы Алеся Петрашкевіча (“Меч Рыгвалода”, “Воля на крыжы”, “Напісанае застаецца”).

Сучасны стан літаратурнага працэсу. Развіццё паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі. Грамадска-сацыяльныя абставіны. Рэалістычныя і мадэрнісцкія тэндэнцыі. Рускія і замежныя кантакты. Рознастылёвасць прозы і паэзіі. Змястоўны і фармальны эксперымент. Дасягненні крытыкі.

3. Вучэбна-метадычная карта


Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, темы, заняткаў; пералік вывучаемых пытанняў



Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне студэнтаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)

Літаратура


Формы контролю




лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


лабараторныя

заняткі


кіруемая

самастойная праца студэнта



1

2

3

4

5

6

7

8

9

1.

Уводзіны Ў курс “ГІСТОРЫЯ беларускаЙ ЛІТАРАТУРЫ”

2

2




4







Экзамен




  1. Гісторыя беларускай літаратуры як прадмет навуковага вывучэння і як вучэбная дысцыпліна.

  2. Род, від, жанр літаратуры..

  3. Агульныя тыпы перыядызацыі беларускай літаратуры.

  4. З гісторыі вывучэння беларускай літаратуры.

  5. Вывучэнне беларускай літаратуры за мяжой

  6. Вусная народная творчасць:

а) абрадавая;

б) неабрадавая.



2

2





2

2






[1]

[18]


[4]
[7]
[32]

[40]
[18]

[20]






2.

ГІСТОРЫЯ СТАРАЖЫТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

2

4




4







Экзамен




1. Станаўленне старажытнай беларускай літаратуры:

а) сінтэз двух светапоглядаў, дзвюх культур

 паганства і хрысціянства;

б) асаблівасці перакладной літаратуры і яе жанры;

в) асаблівасці арыгінальнай літаратуры;

г) тэматычны абсяг апокрыфаў.

2. Слоўнае мастацтва Кірылы Тураўскага: праблема чалавека ў творчасці пісьменніка; праблема асветы, метафарычнасць мовы твораў; алегарычнасць і сімвалізм твораў Кірылы Тураўскага.

3. Жыцце і дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Вобраз Ефрасінні Полацкай у сучаснай літаратуры: раман Т. Бондар «Спакуса»; аповесць В. Іпатавай «Прадыслава»; раман А. Асіпенкі «Святыя грэшнікі»; драма А. Дударава «Крыж», раман В. Коўтун «Пакліканыя» і інш..



2

2

2





2
2






[1]

[7]
[9]

[10]

[18]



[31]
[25]

[40]






3.

ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ:

XVI – XVIІ  СТСТ.

2

2




4







Экзамен




  1. Станаўленне старажытнай паэзі. Паэзія Ф. Скарыны, А.Рымшы, С.Буднага Г. Пельгрымоўскага і інш;

  2. Геральдычная паэзія («эпікграмы»). Жанры сямейна-абрадавай паэзіі (генеталіконы, матрыманіяльныя і фунеральныя творы).

  3. Творчасць Сімяона Полацкага.

2

2





2
2




[1]

[7]


[15]

[26]


[24]

[38]


[32]




4.

ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ БАРОКА: ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVIII СТ.

2

2




2







Экзамен




  1. Развіццё і пашырэнне еўрапейскай сістэмы родаў і жанраў у беларускай літаратуры эпохі Барока.

  2. Паэзія. Проза. Драматургія.

2

2





2




[7]

[30]


[40]




5.

ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АСВЕТНІЦТВА: ДРУГАЯ ПАЛОВА XVIII СТ.

2

2




2






Экзамен





  1. Літарартура эпохі Асветніцтва.

  2. Асноўныя літаратурныя напрамкі – класіцызм сентыменталізм.




2


2











[7]

[9]


[10]








  1. Асаблівасці беларускай паэзіі другой паловы XVIII стагоддзя.

  2. Развіццё драматургіі. Нараджэнне камедыі. Творчасць Каятана Марашэўскага, Міхала Карыцкага, Адама Нарушэвіча і інш










2





[11]

[18]


[26]

[35]




6.

ЛІТАРАТУРА XІХ СТ.

10

8




4







Экзамен




  1.  Гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця новай беларускай літаратуры. Літаратурныя традыцыі філамацкага руху. Асаблівасці беларускага рамантызму.

  2. Узмацненне рэалістычных тэндэнцыяў у літаратуры пачатку ХІХ стагоддзя. Ананімныя творы сярэдзіны ХІХ ст. Гутаркі як уласнабеларускі паэтычны жанр:

  3. Другі этап новай беларускай літаратуры. Творчасць Вінцэта Дуніна-Марцінкевіча.

  4. Новыя рысы беларускай літаратуры парэформеннага перыяду. Прыход у літаратуру пісьменнікаў-дэмакратаў. Творчасць Францішка Багушэвіча, Адама Гурыновіча, Альгерда Абуховіча.

  5. Творчасць Янкі Лучыны. Асаблівасці інтэлектуальнай паэзіі.

2

2


2
2

2


2

2

2


2





2

2





[3]
[7]

[8]


[10]
[11]

[18]
[20]

[21]
[34]






7.

ЛІТАРАТУРА ХХ – пачатку ХХІ СТСТ.

14

16




6







Экзамен




  1. Агульная характарыстыка беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Уплыў рэвалюцыі 1905 года на адраджэнне беларускай літаратуры. Нацыянальная ідэя і тыпы вобразаў у беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя.

  2. Нашаніўскі перыяд» як перыяд ренесансу беларускай літаратуры. Асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу. Асноўныя ідэі. Матывы. Вобразы. Стыль і творчыя метады. Жанрава-стылявыя асаблівасці твораў пачатку ХХ стагоддзя.

  3. Асаблівасці беларускай літаратуры 20-40-х гадоў ХХ стагоддзя. Літаратурныя аб’яднанні. Развіццё крытыкі і літаратуразнаўства.

  4. Асаблівасці беларускай літаратуры перыяду вайны і пасляваеннага часу.

  5. Развіццё беларускай паэзіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.

  6. Развіццё беларускай прозы ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.

  7. Развіццё беларускай драматургіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст.

2

2
2


2
2
2
2

2

2

2


4
2
2.


2



2
2


2





[2]

[3]


[4]

[5]


[6]

[8]


[12]

[13]


[14]

[15]


[16]

[17]


[19]

[22]


[23]

[21]


[22]

[28]


[29]

[33]


[36]

[37]








УСЯГО

34

34




26











4. ІНФАРМАЦЫЯЙНАЯ ЧАСТКА

СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Асноўная літаратура


  1. Адамовіч, Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры: дапам, для настаўнікаў / Г.Я.Адамовіч  Мінск: БелЭн., 1998.

  2. Багдановіч, І.Э. Янка Купала і рамантызм / І.Э. Багдановіч. – Мінск: Маст. літ., 1989.

  3. Багдановіч, І.Э. Авангард і традыцыя / І.Э. Багдановіч. – Мінск: Беларус. навука, 2001.

  4. Бельскі, А.І. Краса і смутак.: дапам. для настаўнікаў / А.І. Бельск і. – Мінск: Маст. літ., 2000.

  5. Бельскі, А.І. Сучасная беларуская літаратура (80  90-я гг.) / А.І.Бельскі. – Мінск, 1997.

  6. Гаранін, Л.Я. Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя / Л.Я. Гаранін. – Мінск: Маст. літ., 1996.

  7. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў: у 2-х т. / Т. 1: Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя /  Нац. акад. навук Беларусі, І-нт літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Бел. навука, 2006; Т. 2: Новая літаратура:  другая палова ХVІІІ– ХІХ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, І-нт літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У.І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. – Мінск: Бел. навука, 2007.

  8. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4-х т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск: Бел. навука, 1999-2003. – Т. 4.

  9.  Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд / пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча.  Мінск: Вышэйшая школа, 1998.

  10.  Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд: у 2-х т. / пад рэд. А. Лойкі. – Мінск, 1989.

  11.  Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ – пачатак ХХ ст.: падручнік для філал. фак. пед. ВНУ / І.Э. Багдановіч [і інш.]; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча.  2-е выд., дапрац.  Мінск: Выш. шк., 1998.

  12.  Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ ст. (20  50-я гады ХХ стагоддзя): падручнік / У.В. Гніламёдаў [і інш.]; пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча.  2-е выд., дапрац. і дап.  Мінск: Выш. шк., 2000.

  13.  Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941–1985 / пад рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча.  Мінск, 1982.

  14.  Гніламёдаў, У.В. Янка Купала: Новы погляд: дапам. для настаўніка/ У.В. Гніламёдаў. – Мінск: Нар. асвета, 1995.

  15.  Драздова, З.У. Творчасць А. Мрыя і Л. Калюгі / З.У. Драздова. – Мінск: Беларуская навука, 1997.

  16.  Жураўлёў, В.П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В.П. Жураўлёў. – Мінск: Бел. навука, 1991.

  17. Зубараў, Л. Максім Багдановіч / Л. Зубараў.  Мінск: Выш. шк., 1989.

  18.  Каваленка, В.А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В.А. Каваленка. – Мінск: Навука і тэхніка, 1981.

  19.  Кісліцына, Г.М. Алесь Разанаў. Праблемы мастацкай свядомасці / Г.М. Кісліцына. – Мінск: Бел. навука, 1997.

  20.  Лойка, А. А. Старабеларуская літаратура: падручнік / А.А. Лойка  Мінск: Выш. шк., 2001.

  21.  Макмілін, А. Беларуская літаратура ў 50 – 60-я гады ХХ стагоддзя / А.Макмілін. – Мінск, 2001.

  22.  Малахов, Н.Я. Социалистический реализм и модернизм / Н.Я. Малахов. – М.: Искусство, 1970.

  23.  Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. Партрэт пісьменніка і чалавека / А. Мальдзіс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990.

  24. Марціновіч, А.А. Шляхам праўды: дапам. для настаўніка / А.А. Марціновіч. – Мінск: Нар. асвета, 1994.

  25.  Мельнікаў, А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Светапогляд. Спадчына / А.А. Мельнікаў  Мінск: Беларуская навука, 1997.

  26.  Мішчанчук М.І. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя / М.І. Мішчанчук, І.С. Шпакоўскі. – Мінск: Выш. шк., 2001.

  27.  Мішчанчук, М.І. Літаратура беларускага замежжа: вуч. дапам. / М.І. Мішчанчук. – Мінск: БДПУ імя Максіма Танка, 1999.

  28.  Мушынскі, М.І. Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага  /  М.І. Мушынскі. – Мінск: Маст. літ., 1991.

  29.  Навуменка, І.Я. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. – 2-е выд., дап. і перапрац. / І.Я. Навуменка. – Мінск: БДУ, 1981.

  30.  Парэцкі, Я. І. Сымон Будны / Я.І. Парэцкі.  Мінск, 1975.

  31.  Перкін, Н. Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20–30-х гадоў / Н. Перкін. – Мінск: Навука і тэхніка, 1960.

  32.  Саверчанка, І. Старажытная паэзія Беларусі ХVІ  першай паловы ХVІІ стагоддзя / І. Саверчанка. – Мінск: Выш. шк., 1992.

  33. Саннікаў, А. Сатырычны характар беларускіх камедый / А. Саннікаў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1961.

  34.  Федарцова, Т.М. Асаблівасці літаратуры ХІХ стагоддзя: дапам. для студэнтаў спецыяльнасці “Выдавецкая справа” і “Філалогія” / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 1999.

  35.  Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2008.

  36.  Чыгрын, І. Проза “Маладняка” /  І. Чыгрын. – Мінск: Маст. літ., 1988.

  37. Чыгрын, І. Проза “Узвышша” /  І. Чыгрын. – Мінск: Маст. літ., 1988.

  38.  Штэйнер, І. Ф. Беларуская балада: / І.Ф. Штэйнер; рэд. М. М. Грынчык.  Мінск: Навука і тэхніка, 1989.

  39. Штэйнер, І.Ф. Варожаць балады вякоў / І.Ф. Штэйнер; навук. рэд. М.М. Грынчык.  Мінск: Навука і тэхніка, 1993.

  40.  Яскевіч, А. Падзвіжнікі і іх святыні / А. Яскевіч.  Мінск, 2001.


Дадатковая літаратура

  1. Аристотель. Об искусстве поэзии / Аристотель. – М.: Гослитиздат, 1957.

  2. Аристотель. Поэтика: в 4 т. / Аристотель.  М., 1983.  Т. 4.

  3. Барычэўскі, Я.І. Паэтыка лірычных жанраў / Апрац. на ўзорах бел. літаратуры Ул. Дзяржынскі. – Мінск: ДВБ, 1927.

  4. Барычэўскі, Я. Тэорыя санету / Я. Барычэўскі. – Менск: ЦБ “Маладняк”, 1927.

  5. Гарадніцкі, Я.А. Думка і вобраз / Я.А. Гарадніцкі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986.

  6. Грынчык, М.М. Шляхі беларускага вершаскладання / М.М. Грынчык. – Мінск: БДУ, 1973.

  7. Жирмунский, В. Композиция лирических произведений / В. Жирмунcкий.  Л., 1975.

  8. Жураўлёў, В.П. Структура твора. Рух сюжэтна-кампазіцыйных форм В.П. Жураўлёў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1978.

  9.  Лазарук, М.А. Уводзіны ў літаратуразнаўства / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу.  Мінск: Выш. шк., 1982.

  10.  Пяткевіч, А.М. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар / А.М. Пяткевіч.  Мінск, 1981.

  11.   Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. Рагойша.  Мінск, 2001.

  12.  Ралько, І.Д. Беларускі верш / І.Д. Ралько.  Мінск, 1969.

  13.  Ралько, І.Д. Вершаскладанне / І.Д. Ралько.  Мінск, 1977.

  14.  Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т.  Мінск: Беларуская навука, 19971999.

  15.  Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры.  Мінск, 1959.



Даведкавая літаратура





  1. Квятковский, А. Поэтический словарь / А. Квятковский.  М.: Сов. энциклопедия, 1966.

  2. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: дапам. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу.  Мінск: Нар. асвета, 1983.

  3. Макарэвіч, А.А. Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік / А.А.  Макарэвіч.  2-е выд.  Мінск, 1969.

  4. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Выш. шк., 1987.

  5. Современный словарь-справочник по литературе / сост. и науч. ред. С.И. Корнилов.  М.: Олимп: ООО «Фирма “Изд-во АСТ”», 1999.

  6. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т.  Мінск, 1984  1987. – Т. 5.

Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці




Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)






Кафедра

Рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)



Заўваг няма

Узгоднена

Загадчык кафедры РВТ М.А.Зільберглейт




Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал