Беларускі відэаклуб



Дата канвертавання15.05.2016
Памер51.91 Kb.
БЕЛАРУСКІ ВІДЭАКЛУБ

прэзентуе


Шаноўнае спадарства!
Пасля працяглага перапынку ў нашай дзейнасці мы зноў рады прадставіць вашай увазе пераклады навінак сусветнага кіно на беларускую мову.
Гэтым разам мы прапануем фільм Фарсаж 5 (“Fast and Furious 5 / Fast Five”)




Фарсаж 5 (“Fast and Furious 5 / Fast Five”)

Рэжысёр: Джастын Лін У ролях: Він Дызель, Пол Уокер, Джардана Брустэр, Тайрыз Гібсан, Мэт Шульцэ,Санг Кенг Гал, Гадот, Тэго Калдэрон, Дон Амар
Былы паліцыянт Браян О'Конар разам з бывалым ліхачом Дамінікам Тарэта трохі захапіліся жыццём па-за законам. Пасля таго, як Браян і Мія Тарэта вызвалілі Дамініка, яны не рызыкуюць доўга затрымлівацца на адным месцы, бо на іх палююць раз’юшаныя копы.

Якасць: TeleSynch / Фармат: AVI / Відэакодэк: XviD / Аўдыякодэк: MP3 /
Відэа: 720x304; 23.976 fps; XviD; ~1269 kbps avg; / Аўдыё: MPEG-1 Audio layer 3, 192 kbps (CBR), 48.0 KHz, 2 c

Плануецца пазней: варыянт ў DVD-якасці з тытрамі. Калі Вас цікавіць гэты варыянт, дашліце нам заяўку.
Кошт DVD-дыска з перасылкай: 1,85 долара (ці ў рублях паводле курсу на дзень аплаты)
РЫХТУЕЦЦА ДА ВЫХАДУ

"Панда-кунгфуіст 2" (Kung-Fu Panda 2)

"Піраты Карыбскага мора: у незнаёмых водах"
(
Pirates of the Caribbean: On Stranger Tides)




По шчаслівы, жыве ў Даліне Міру і ахоўвае яе разам са сваімі сябрамі, майстрамі кунг-фу: легендарнымі ваярамі Тыгрыцай, Малпай, Багамолам, Гадзюкай і Жураўлём. Але цудоўнаму жыццю По пагражае з'яўленне небяспечнага злыдня, які плануе выкарыстаць сакрэтную зброю, каб заваяваць краіну. Героям наканаванае вандраванне праз увесь Кітай, каб устаць перад злом і перамагчы яго. Але як По зможа спыніць зброю, мацнейшую за кунг-фу? Ён павінен звярнуцца да сваёй мінуўшчыны мінулага і раскрыць сакрэты свайго таямнічага паходжання; толькі тады ён зможа знайсці сілу, якая дапаможа яму перамагчы.



На шляху капітана Джэка Вераб'я сустракаецца Анжаліка — жанчына з яго мінулага. Яна сілай прымушае яго зайсці на карабель «Помста Каралевы Ганны», якім кіруе падступны злыдзень Чорная Барада. Джэк аказваецца ў сітуацыі, калі ён не ведае, чаго яму баяцца больш — жудаснага злыдня альбо сваёй даўняй сяброўкі...


Кошт DVD-дыска з перасылкай: 1,85 долара (ці ў рублях паводле курсу на дзень аплаты)
БУДУЧЫЯ НАВІНКІ




Супер 8
Дзея фільма адбываецца ў штаце Агаё ў 1979 годзе. Шасцёра маладзёнаў здымаюць фільм пра зомбі на камеру «Супер 8». Аднойчы ўначы яны аказваюцца на закінутым участку чыгункі, дзе назіраюць сутыкненне грузавіка і састава, з якога пасля катастрофы вырываецца «нешта», зусім не падобнае да чалавека


ЯК НАБЫЦЬ


Папоўніць тэлефон:
На пошце, ў банку і г.д. папоўніце баланс тэлефона
МТС: № (029) 5701924
Квітанцыю пра аплату дашліце на адрас: Менск, 220107, а/с 150, на квітанцыі напішыце назву фільма і колькасць дыскаў. На ўсялякі выпадак зрабіце для сябе копію квітанцыі.

Наяўнымі:
Праз аўтаматы АСМП , якія можна пабачыць у крамах (падрабязней – гл. сайт www.osmp.by).

У аўтамаце выберыце пункт "Электронная камерцыя", потым "Webmoney" і, кіруючыся інструкцыямі, пакладзіце грошы на рахунак № B141177615162. Квітанцыю пра аплату дашліце на адрас: Менск, 220107, а/с 150, на квітанцыі напішыце назву фільма і колькасць дыскаў. На ўсялякі выпадак зрабіце для сябе копію квітанцыі.



Карткай перадаплаты МТС * ці Webmoney *
Купіце картку перадаплаты МТС ці Webmoney (“Вэбмані”) на адпаведную суму грошай і дашліце яе нам наступным чынам:

  • самі карткі на адрас: Менск, 220107, а/с 150 (далучыце ліст, дзе будзе пазначаная назва фільма і колькасць дыскаў)

  • коды з карткі на электронную пошту info@ekran. be
    УВАГА: для карткі Webmoney трэба пазначаць і код, і нумар!

  • перавесці грошы карткай Webmoney можна праз Інтэрнэт па спасылцы
    http://TINYURL.COM/APLATA-KARTKA

Праз пошту:
У паштовым аддзяленні перавядзіце грошы на электронны рахунак сістэмы "Вэбмані" - № рахунку: B141177615162. Квітанцыю пра аплату дашліце на адрас: Менск, 220107, а/с 150, на квітанцыі напішыце назву фільма і колькасць дыскаў. На ўсялякі выпадак зрабіце для сябе копію квітанцыі.

Праз банкі, аддзяленні, інфакіёскі, банкаматы сістэмы «Расчет» (ЕРИП)
Гэтаксама, як і ў варыянце “Праз пошту”. Спіс пунктаў сістэмы «Расчет» - на сайце www.raschet.by
ці па тэл. (017) 306-43-45


Webmoney:
Калі маеце кашалёк Webmoney, можаце пералічыць грошы на кашалёк:
Z342460568588 / R117899656168 / E118991841703 / B141177615162

Вы можаце завесці кашалёк вэбмані самастойна на сайце www.webmoney.ru/.



Яндекс.Деньги (http://money.yandex.ru/)
Рахунак 41001161716492

Moneybookers (www.moneybookers.com)
Рахунак info@ekran.be


.___________________________
* Карткі МТС даступныя ў кіёсках Белсаюздруку, аддзяленнях пошты, на аўтазаправачных станцыях.
**
Інфармацыя, як і дзе набыць карткі вэбмані – па тэлефоне (017) 237-43-94 ці на старонцы http://wmtransfer.by/buywmb1.asp.
АХВЯРАВАННІ НА ВЫХАД НОВЫХ ФІЛЬМАЎ
Каб беларускія пераклады новых сучасных фільмаў выходзілі аператыўна, на кожны фільм выдаткоўваецца 300 долараў. Мяркуем, што выдаткі акупяцца за кошт замовы дыскаў, і пры гэтым разлічваем на тое, што выпуск новых перакладаў можа быць таксама забяспечаны за кошт ахвяраванняў. Верым, што агульнымі высілкамі мы зможам забяспечыць стабільную плынь беларусізацыі відэа. Ад паспяховасці кампенсацыі выдаткаў на “Фарсаж 5”, “Панду” і “Піратаў” будзе залежаць, ці будуць перакладацца новыя фільмы.
Калі вы можаце і жадаеце нам дапамагчы, зрабіце ахвяраванне ў памеры, які палічыце дарэчным, адным з вышэйапісаных спосабаў. Калі Вы жадаеце адрасаваць ахвяраванне на канкрэтны фільм, дашліце нам разам з ахвяраваннем інфармацыю так, як апісана вышэй.

Спосабы ахвяраванняў:


1) Гл. вышэй у раздзеле “Як набыць”
2) Платным SMS-паведамленнем:


У Беларусі: дашліце на нумар 3336 тэкст 79kopilka3494 Кошт - 9900 рублёў (мы з гэтага атрымаем толькі чвэрць).
Падрабязней пра новы падыход “Беларускага відэаклуба” можна пачытаць на сайце www.BELVIDEA.info
КАНТАКТЫ
E-mail: info@ekran.be | Пошта: Беларусь, 220107, Менск, а/с 150 | Інтэрнэт: www.BELVIDEA.info

: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка