Белорусская государственная сельскохозяйственная академия



Дата канвертавання15.05.2016
Памер73.17 Kb.
БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ

ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА

командный зачет

Команда PERSONAE GRATAE

КАНСТЫТУЦЫЙНАЕ І АДМІНІСТРАЦЫЙНАЕ ПРАВА



СТАСЕВИЧ СЕРГЕЙ МИХАЙЛОВИЧ, 4 курс дневное отделение, капитан

8 029 765 08 47



ЮДИЦКАЙТЕ ВАЛЕРИЯ ЮРЬЕВНА, 5 курс дневное отделение, 8 029 749 11 19

АРГУНОВА еКАТЕРИНА Николаевна, 5 курс дневное отделение, 8 029 244 24 29

ВАЙНИЛОВИЧ ЮЛИЯ АЛЕКСАНДРОВНА, 5 курс дневное отделение, 8 029 548 75 30

ШИДЛОВСКИЙ АНДРЕЙ ГЕННАДЬЕВИЧ, 5 курс дневное отделение, 8 029 745 19 08

ЗАПАСНЫЕ


ИЩЕНКО НАТАЛЬЯ ПАВЛОВНА, 5 курс дневное отделение, 8 029 748 57 76

ТЕТЕРВЁНОК ОЛЕГ ВЛАДИМИРОВИЧ, 5 курс дневное отделение, 8 029 218 06 36

ГОРКИ, 2008



КОДЭКС АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ КІРАВАННІ І МЯСЦОВЫМ САМАКІРАВАННІ: КАНЦЭПЦЫЯ ПРАЕКТА

Адпаведна падпункту 33.5 пункта 33 Канцэпцыі ўдасканальвання заканадаўства Рэспублікі Беларусь, адобранай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2002 года № 205 у мэтах удасканальвання заканадаўства аб дзяржаўным ладзе Рэспублікі Беларусь неабходна ажыццявіць кадыфікацыю або кансалідацыю заканадаўства па пытаннях статусу органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, мясцовага кіравання і самкіравання.

Наяўнасць шматлікіх нарматыўных праваых актаў, прадметам рэгулявання якіх з’яўляюцца адносіны ў вобласці дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, сведчыць аб неабходнасці кадыфікацыі асноўных заканадаўчых актаў і ў далейшым прывядзення ў адпаведнасць іншых актаў заканадаўства з нормамі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным кіраванні і мясцовым самакіраванні (далей - Кодэкс).

Галоўная мэта падрыхтоўкі праекта Кодэкса – кадыфікацыя нарматыўных прававых актаў, рэгулюючых арганізацыю і дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання для рашэння пытанняў дзяржаўнага і мясцовага значэння, накіраваная на стварэнне эфектыўнага прававога механізму забеспячэння кансцітуцыйнага права грамадзян на удзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы, замацаванага ў арт. 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Змест Канцэпцыі асновываецца на прынятых законах у сферы дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання і не прадугладжвае канцэптуальных змяненняў палажэнняў дзеючага заканадаўства пры падрыхтоўцы праекта Кодеса.

У выпадку неадпаведнасці нормы Кодэкса павінны мець большую юрыдычную сілу, чым нормы іншых заканадаўчых актаў у воблаці дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.

Метадалагічнай асновай для распрацоўкі Канцэпцыі сталі Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года № 361-З “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь”, Правілы падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, устаноўленныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2003 года № 359 “Аб мерах па ўдасканальванню нарматворчай дзейнасці ”.

Улічваючы складаны характар адносін у вобласці дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, структурна Кодекс падраздзяляецца на Агульную і Асаблівую часткі. У Агульна й частке замацаваны асноватворныя нормы прававога рэгулявання адносін у сферы дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання ў мэтах стварэння зыходнай базы для далейшай распрацоўкі лагічнай сістэіы норм і інстытутаў Кодэкса. У Агульную частку ўключаны прынцыпы, на аснове якіх будуецца дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне, нормы, якія прадугледжваюць дзеянне Кодэкса ў часе, у прасторы і па кругу асоб. У мэтах пераадольвання недаглядаў заканадаўства ў Агульную частку, у прыватнасці ў Главу 1, павінны быць уключаны прадпісанні, якія прадугледжваюць магчымасці прымянення права па аналогіі. Акрамя таго, у Асаблівай частке прадугледжаны нормы, замацоўваючыя спецыфіку адносін, уваходзячых у прадмет прававога рэгулявання Кодэкса. Так, у Асаблівай частке прадугледжаны нормы, якія вызначаюць пералік органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, іх кампетэнцыю, парадак утварэння і дзейнасці, структуру і колькасць работнікаў органаў дзяржаўнага кіраванняі і мясцовага самакіравання, прававы статус кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіраванняі і мясцовага самакіравання, парадак назначэння на пасаду кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіраванняі і мясцовага самакіравання.

У сувязі с асабовым статусам сталіцы Рэспублікі Беларусь – горада Мінска, які замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2000 года № 410-З “Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь – горада Мінска”, мэтазгодна вызначыць у Асаблівай частке Кодекса Главу “Асаблівасці дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання у сталіцы Рэспублікі Беларусь – горадзе Мінску”.

Улічваючы меркаваны аб’ем работы па прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з Кодексам і прыняццю іншых мер па яго рэалізацыі мэтазгодна прадугледзець у Раздзеле XV “Заключныя палажэнні” уступленне Кодэкса ў сілу ў цэлам па сканчэнні шасці месяцаш пасля яго афіцыйнага апублікавання, а артыкулаў, якія вызначаюць срок уступлення ў сілу і неабходнасць прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з Кодэксам, а таксам прыняцце мер, якія накіраваны на яго рэалізацыю, - са дня яго афіцыйнага апублікавання.



СТРУКТУРА КОДЭКСА

Агульная частка

Раздзел I “Агульныя палажэнні” (Глава 1 “Асновы, задачы і прынцыпы дзяржаўнага кіравання і мясцовага сама кіравання”, Глава 2 “Заканадаўства ў сферы дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання і яго дзеянне”).

Раздзел II “Кантроль за дзяржаўным кіраваннем і мясцовым самакіраваннем” (Глава 3 “Кантроль за органамі дзяржаўнага кіравання”, Глава 4 “Контроль за мясцовым самакіраваннем”).

Асаблівая частка

Раздзел III “Паўнамоцтвы Прэзідэнта Республікі Беларусь у вобласці дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання” (Глава 5 “Паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці дзяржаўнага кіравання”, Глава 6”Паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці мясцовага самакіравання”.).

Раздзел IV “Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь – цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання” (Глава 7 “Структура і парадак фарміравання Савета Міністрў Рэспублікі Беларусь”, Глава 8 ”Кампетэнція Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, Глава 9 “Арганізацыя і парадак дзейнасці Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, Глава 10 “Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь”).

Раздзел V “Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (Глава 11 “Парадак фарміравання і арганізацыя дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, Глава 12 “Кампетэнція Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі”, Глава 13 “КіраўнікАдміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

Раздзел VI “Сістэма рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання” (Глава 14 “Міністэрствы”, Глава 15 “Дзяржаўныя камітэты”, Глава 16 “Дэпартаменты пры міністэрствах і дзяржаўных камітэтах”, Глава 17 “Аб'яднанні юрыдычных асоб, іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь”).

Раздзел VII “Органы кіравання абласнога узроўню” (Глава 18 “Абласныя выканаўчыя камітэты”, Глава 19 “Старшыня абласнога выканаўчага камітэта”, Глава 20 “Структура і колькасць работнікаў абласнога выканаўчага камітэта”).

Раздзел VIII “Органы кіравання базавага узроўню” (Глава 21 “Гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раенныя выканаўчыя камітэты”, Глава 22 “Старшыня гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання), раеннага выканаўчага камітэта”, Глава 23 “Структура і колькасць работнікаў гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання), раеннага выканаўчага камітэта”, Глава 24 “Мясцовыя адміністрацыі”, Глава 25 “Кіраўнік мясцовай адміністрацыі”, Глава 26 “Структура і колькасць работнікаў мясцовай адміністрацыі”).

Раздзел IX”Органы кіравання першаснага узроўню” (Глава 27 “Сельскі выканаўчы камітэт”, Глава 28 “Пасялковы выканаўчы камітэт”, Глава 29 “Гарадскі (гарадоў раеннага падпарадкавання) выканаўчыя камітэты”, Глава 30 “Старшыня сельскага, пасялковага, гарадскога (гарадоў раеннага падпарадкавання) выканаўчага камітэта”, Глава 31 “Структура і колькасць работнікаў сельскага, пасялковага, гарадскога (гарадоў раеннага падпарадкавання) выканаўчага камітэта”).

Раздзел X. “Мясцовыя Саветы дэпутатаў абласного тэрытарыяльнага узроўню” (Глава 32 “Абласныя Саветы дэпутатаў”, Глава 33 “Старшыня абласнога Савета дэпутатаў”).

Раздел XI “Мясцовыя Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага узроўню” (Глава 34 “Гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раенныя Саветы дэпутатаў”, Глава 35 “Старшыня гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання), раеннага Савета дэпутатаў”).

Раздзел XII “Мясцовыя Саветы дэпутатаў першаснага тэрытарыяльнага узроўню” (Глава 36 “Сельскія Саветы дэпутатаў”, Глава 37 “Пасялковыя Саветы дэпутатаў”, Глава 38 “Гарадскія (гарадоў раеннага падпарадкавання) Саветы дэпутатаў”, Глава 39 “Старшыня сельскага, пасялковага, гарадскога (гарадоў раеннага падпарадкавання) Савета дэпутатаў”).

Раздзел XIII “Органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і иншыя формы мясцовага самакіравання” (Глава 40 “Рэспубліканскія сходы”, Глава 41 “Мясцовыя сходы”, Глава 42 “Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне”, Глава 43 “Мясцовы рэферендум”, Глава 44 “Ажыццяўленне праватворчай ініцыятывы насельніцтва”, Глава 45 “Іншыя формы прамога ўдзелу насельніцтва ў асці дзяржаўнага кіравання і самакіравання ў сталіцы Рэспублікі Беларусь – дзяржаўных і грамадскіх справах”).

Раздзел XIV “Асаблівасці дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання ў сталіцы Рэспублікі Беларусь- горадзе Мінску” (Глава 46 “Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт”, Глава 47 “Старшыня Мінскага выканаўчага камітэта”, Глава 48 “Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў”, Глава 49 “Старшыня Мінскага гарадского Савета дэпутатаў”).

Раздзел XV “Заключныя палажэнні”.


Пералік выкарыстаных крыніц

1. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь ад 15 сакавiка 1994 г., за змяненнямi i дапаўненнямi, прынятымi на рэспублiканскiх рэферэндумах ад 24 лiстапада 1996г. i 17 кастрычнiка 2004г.–Мінск: Амалфея, 2005. -48с.

2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года № 362-З “Аб мясцовам кіраванні і самакіраванні” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 8).

3. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года № 361-З “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 7, 2/136).

4. Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2000 года № 410-З “Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь – горада Мінска” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 67, 2/185).

5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2003 года № 359 “Аб мерах па ўдасканальванню нарматворчай дзейнасці ” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 92, 1/4856).



6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 года № 289 “Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 76).
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка