Бібліятэкі міншчыны ў 2015 годзе: агляд дзейнасці мінск



старонка4/10
Дата канвертавання06.08.2016
Памер2.46 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Вечнае рэха Чарнобыля

Бібліятэкі вобласці арганізавалі і правялі шэраг культурна-асветніцкіх акцый, прысвечаных чарговай гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС: вечар-сустрэчу “Чарнобыль у нашай памяці” (Даматканавіцкая сельская бібліятэка), дзень смутку “Попел Чарнобыля стукае у дзверы” (Сякерыцкая сельская бібліятэка), Клецкі раён; круглы стол “Балючы ўспамін” (Сугваздаўская сельская бібліятэка), відэафільм “Чарнобыльскія джунглі” (Івянецкая гарадская пасялковая бібліятэка), Валожынскі раён; літаратурны набат “Чарнобыльская рэха” (Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка), абмеркаванне твораў беларускіх пісьменнікаў “Бедой зажжённое слово” (Вежская сельская бібліятэка), слайд-рэквіем “Чернобыльской весне забвенья нет” (Лучнікоўская сельская бібліятэка), Слуцкі раён; гадзіну памяці “Чарнобыль – наш боль” (Хацежынская сельская бібліятэка), вечар памяці “Вечное эхо Чернобыля” (Замастоцкая сельская бібліятэка), відэалекцыю “Чарнобыль – наша памяць” (Юзуфоўская сельская бібліятэка), Мінскі раён; выставу-рэквіем “Чарнобыль. Трагедыя. Мужнасць” (Камароўская сельская бібліятэка), літаратурную гадзіну “Чарнобыль – боль, які спальвае сэрцы” (Сваткаўская сельская бібліятэка), гадзіну-роздум “Чарнобыль


у нашай памяці” (Будслаўская сельская бібліятэка), гадзіну памяці “Чарнобыль звоніць у званы” (Старлыгская сельская бібліятэка), інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Экран пра Чарнобыль: 29-гадовы шлях ” (Мядзельская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Танка); тэматычную кампазіцыю-рэквіем “Спаси и помилуй нас, Черный аист” (Старадарожская цэнтральная раённая бібліятэка), мультыпрэзентацыю “Чернобыль – трагедия 20 век” (Залужская сельская бібліятэка-клуб), дзень смутку “Чернобыль и мы” (Ляўкоўская сельская бібліятэка), Старадарожскі раён; дзень смутку “Чорны летапіс Беларусі” (Лагойская цэнтральная раённая бібліятэка), гадзіну памяці “Чарнобыль – вечны неспакой” (Янушкавіцкая сельская бібліятэка), гадзіну смутку “Балючая памяць Беларусі” (Плешчаніцкая гарадская бібліятэка), вечар-успамін “Чарнобыль вачамі сведкі” (Каменская сельская бібліятэка), Лагойскі раён; вечарыну-смутак “Чернобыль в нашей памяти” (Куркаўская сельская бібліятэка), гадзіну смутку “Чарнобыль – наш боль і перасцярога” (Арджанікідзіеўская бібліятэка-філіял), літаратурную хвіліну “Чарнобыль у беларускай паэзіі” (Прылепская сельская бібліятэка), Смалявіцкі раён; вечар-рэквіем “Чернобыль – чёрная боль” (Заўшыцкая сельская інтэграваная бібліятэка), літаратурна-музычную гадзіну “Чернобыль в белорусской поэзии” (Велічкоўская сельская бібліятэка), Салігорскі раён; экалагічны вечар “Чарнобыльскі бумеранг” (Негарэльская сельская бібліятэка), Дзяржынскі раён; абмеркаванне аповесці А.Аляшкевіча “Чарнобыльскія матылькі”, цыкл “Ахвяры Чарнобыля – дзеці” (Багушэвіцкая сельская бібліятэка-клуб), вечарыну памяці “Званы Чарнобыля ў сэрцах любашанцаў” (Любашанская сельская бібліятэка), Бярэзінскі раёні інш.
  1. Бібліятэкі ў дапамогу фарміраванню

  2. здаровага ладу жыцця

Работа па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры з мэтай прафілактыкі ў насельніцтва шкодных звычак стала неад’емнай і планамернай часткай дзейнасці бібліятэк Мінскай вобласці. Сёння ў краіне створана адзіная дзяржаўная сістэма па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Сведчанне гэтаму Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на


2011-2015 гг., Дзяржаўная праграма нацыянальных дзеянняў па папярэджванні і пераадольванні п’янства і алкагалізму на
2011-2015 гг., рэспубліканскія акцыі “Скажи СПИДу – нет”, “Беларусь без тытуню”, “Да 21 года без алкаголю”, абласная акцыя “Шкодным звычкам – не, жыццю – так”. Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк у гэтым напрамку шырокія і разнастайныя. Асноўны матэрыял бібліятэкары чэрпаюць з кніжных фондаў, перыядычных выданняў, Інтэрнэта. Карыстальнікам прадастаўляецца інфармацыя, назапашаная ў пакетах дакументаў, электронных каталогах, электронных базах дадзеных, праз Інтэрнэт.

Ва ўсіх бібліятэках вобласці афармляюцца куткі здароў’я, кніжныя і электронныя выставы, адкрытыя прагляды літаратуры, тэматычныя паліцы, накіраваныя на папулярызацыю здаровага ладу жыцця. Бібліятэкары імкнуцца разнастаіць формы прадастаўлення матэрыялу, выкарыстоўваючы ілюстрацыі і відэаматэрыялы, ствараючы інсталяцыі, прапануюць карыстальнікам новыя формы выстаў.

Дзеля больш шырокага інфармавання аб шкодных звычках у Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы створаны і сістэматычна папаўняюцца электронныя БД “Алкоголизм: профилактика и лечение”, “Здоровый образ жизни”, “Вредные привычки”, “Алкоголь и здоровье”. Змястоўныя выставы былі аформлены ў бібліятэках г.Жодзіна: прэзентацыя электронных часопісаў “Здаровы лад жыцця”, выстава-пытанне “Хотите дожить до 100 лет?», выстава “Спасай взятых на смерть”, выстава-напамін “Коварный разрушитель здоровья” (цэнтральная гарадская бібліятэка). Выставы “За здаровы лад жыцця”, “Здароўе – жыцця крыніца” аформлены ў бібліятэках Клецкага раёна. У Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена выстава-парада “Праз кнігу – да здароўя”, у Лучнікоўскай сельскай бібліятэцы – выстава “Ствары і захавай сваё здароўе”, у Падлескай сельскай бібліятэцы Слуцкага раёна – выстава “Пресса от недуга и стресса”. У бібліятэках Мінскага раёна арганізаваны выставы “Неверагодна, але факт” (Ждановіцкая сельская бібліятэка), “Быць здаровым – модна, карысна, прыгожа”, “Здароўе і прыгажосць – лепшыя сябры” (Каладзішчанская сельская бібліятэка), “К здоровью с книгой” (Самахвалавіцкая сельская бібліятэка) і інш.

Устаноўка на змяненне адносін да свайго здароўя, да прынцыпаў здаровага ладу жыцця закладзена у рэгіянальных праграмах і праектах, распрацаваных бібліятэкамі вобласці. Так, сетка бібіліятэк Салігорскага раёна працуе ў рамках мэтавага праекта “Здоровый Я – здоровая страна!”; бібліятэкі Слуцкага раёна працягваюць праграму “За здаровы лад жыцця”; бібліятэкі Нясвіжскага раёна працуюць па праграме “Здоровье – образ жизни”; Праўдзінская сельская бібліятэка Пухавіцкага раёна рэалізуе праграму “Здаровы лад жыцця – гэта шлях для кожнага” (2015-2016гг.); бібліятэкі Бярэзінскага раёна працягваюць працу па праектах “Тэрыторыя агітацыі і прапаганды – дыскатэка” (2012-2016гг.), “Дзяўчыне ў эпоху рызыкі”, “Жывая кніга”, “Усёй грамадой супраць п’янства” (2015-2016гг.) і інш. У рамках праекта “С.М.С. (Семья. Молодежь. Социум)” гарадская біябліятэка №1 г. Барысава і


УА “Барысаўскі дзяржаўны коледж галіновых тэхналогій” арганізавалі гульнёвы марафон “Формула здоровья” і гадзіну пратэсту “Наркотики: реальность или мир иллюзий”. Ва ўсіх бібліятэках вобласці адбыліся сустрэчы з медыцынскімі работнікамі, дзе спецыялісты знаёмілі чытачоў са статыстыкай у раёне, расказвалі аб шкодзе, якую наносяць чалавеку алкаголь, курэнне, наркотыкі, выпадковыя сувязі. Менавіта ўдзел спецыялістаў, валодаючых пэўнай інфармацыяй і здольных адказаць на самыя разнастайныя пытанні, дапамагае наладзіць дыялогавыя формы работы з чытачамі.

У бібліятэках Слуцкага раёна адбыліся сустрэчы з медыкамі, псіхолагамі, сацыяльнымі работнікамі, прадстаўнікамі праваахоўных органаў. У рамках акцыі “ВИЧ! Скрытая угроза – открытая борьба” праведзены: інфармацыйны кур’ер “Моладзь за жыццё без СНІДУ і наркотыкаў” (гарадская бібліятэка-філіял №2), урок “СНІД: не застанемся абыякавымі” (Сяражская інтэграваная сельская бібліятэка), прэс-рэвю “ХХІ стагоддзе і СНІД” (Лучнікоўская сельская бібліятэка). Слуцкая цэнтральная раённая бібліятэка правяла бібліядрайв “Каб жыць было здорава” і інфармацыйную сераду “Стыль жыцця – здароўе”.

Бібліятэкі Салігорскага раёна у рамках мэтавага праекта “Здоровый Я – здоровая страна!” правялі шэраг мерапрыемстваў “Под знаком милосердия и гуманности”. Гэта мультымедыйная прэзентацыя “Сёстры милосердия” (цэнтральная раённая бібліятэка), тэматычны вечар “Здоровое поколение – здоровое будущее” з удзелам псіхолога, вечар карысных парад “Из копилки советов здоровых людей” (цэнтральная раённая бібліятэка).

У бібліятэках Чэрвеньскага раёна адбыліся вечары-сустрэчы з псіхологам ТЦСАН “Смяротная дыета”, з інспектарам па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС “Кайф или Life? Вот в чем вопрос”, з інспектарам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях “Пусть знает каждый гражданин – пожарный номер 101”, з медсястрой раённай бальніцы “СНІД не выбірае – выбіраеш ты”.

Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка правяла слайд-рэпартаж “Не отнимай у себя завтра”, гадзіны пытанняў
і адказаў “Обманутые судьбы, или Унесённые спайсом”, актуальны дыялог “Падение в пропасть” з дэманстрацыяй відэафільма. Цікавае мерапрыемства ў фармаце ток-шоу «Современная молодежь» : надежды на будущее или потерянное поколение?“ адбылося ў Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Труса. У адкрытым дыялогу ўдзельнічалі моладзь, настаўнікі, супрацоўнікі РАУС, урачы, настаяцель храма і інш. У рамках акцыі “Здароўе і маладосць” бібліятэкі Валожынскага раёна правялі конкурс “Здароўем даражыць умейце”, (цэнтральная раённая бібліятэка); у бібліятэках Нясвіжскага раёна праведзены дыскусія “За здоровое поколение”, пазнавальная праграма “Подросток. Стиль жизни” з удзелам медыцынскіх работнікаў і інш.

Ва ўсіх бібліятэках вобласці арганізоўваліся месячнікі, тыдні моды на здароўе, тыдні цвярозасці, дэкады барацьбы з СНІД, наркаманіяй, аб’яўляліся шматлікія акцыі.

Бібліятэкамі вобласці праводзілася актыўная работа да Сусветнага дня прафілактыкі СНІД, да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, да Міжнароднага дня без тытуню. Тэматыка мерапрыемстваў рознабаковая і запатрабаваная. Карыстальнікі бібліятэк з цікавасцю знаёміліся з літаратурай, якую прапанавалі бібліятэкары па тэме мерапрыемстваў, з электроннымі рэсурсамі.

Цікавая работа ў гэтым напрамку праводзілася ў бібліятэках Любанскага раёна. Гадзіну шчырай размовы “Не загубі свой лёс” правяла цэнтральная раённая бібліятэка, актуальны дыялог “Вредным привычкам – книжный заслон” – Рачэнская сельская бібліятэка, мультымедыйную прэзентацыю “Моладзі аб СНІДзе” – Малагарадзяціцкая сельская бібліятэка, урок ведаў “СНІД: ведаць і змагацца” – Забалацкая сельская бібліятэка. У бібліятэках Стаўбцоўскага раёна праведзены трэнінг “Як кінуць курыць?”, дыскусійны стол з удзелам фельчара “Рабства па ўласным жаданні”, круглы стол “Бацькі супраць наркотыкаў” з удзелам сацыяльнага работніка (Горкаўская сельская бібліятэка). У бібліятэках Лагойскага раёна адбылася гадзіна здароўя “Суд над курэннем: за і супраць”, “Курэнне – небяспечная звычка” (Акцябрская сельская бібліятэка), інфарміна “Бясшкодных наркотыкаў не бывае” (Плешчаніцкая гарадская бібліятэка), у рамках тыдня падлетка ў Засоўеўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася сустрэча з фельчарам ФАП “Падлетак і здароўе”. У Смалявіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя М.Багдановіча, Слабадскойя сельскай бібліятэцы – “Мы против курения”

Актыўную работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак сярод насельніцтва праводзяць бібліятэкі Бярэзінскага раёна. Вось прыклады некаторых мерапрыемстваў: тыдзень прафілактыкі ўжывання спайсаў “Стоп спайс”, агітмарафон “Дай жыццю шанс – не ўжывай спайс!”, тыдзень прафілактыкі ўжывання курыцельных сумесяў “Спайс”, тыдзень антытытунёвай прапаганды “Нікацін – вораг №1!”, акцыі “Школа без тытунёвага дыму”, “Вакзал без тытунёвага дыму”, “Жанчыны супраць курэння”, “Калектыў без цыгарэтнага дыму”, “Моладзь супраць СНІДу”. Доўгатэрміновы праект Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі “Усёй грамадой – супраць п’янства” адзначаны падзякай губернатара вобласці. Многа цікавых мерапрыемстваў адбылося ў рамках пералічаных акцый. Сельскія бібліятэкі раёна прынялі актыўны ўдзел у прапагандзе здаровага ладу жыцця. Можна назваць акцыі на дыскатэках: “Цыгарэта спальвае маладосць”, “Хочаш жыць – кідай курыць” (Багушэвіцкая, Брадзецкая сельскія бібліятэкі), дзень здароўя “Як курэнне ўплывае на здароўе” (Паплаўская сельская бібліятэка), урок бяспекі “Мабільная атака: чым небяспечны мабільнік” і агіт-акцыя “Курыць не модна – дыхай лягчэй” (Сялібская сельская бібліятэка).

Беларускія чацвяргі цыкла “Кніга супраць шкодных звычак” прадугледжвалі гутаркі з наведвальнікамі сельскіх бібліятэк з выкарыстаннем адпаведных тэме твораў беларускіх пісьменнікаў. Моладзі былі адрасаваны дні прафілактыкі шкодных звычак “На прыступках пекла”, “Дзеці ночы – служкі зла”, літаратурныя “суды” па кнігах Я.Хвалея, Ю.Станкевіча і інш.

Цікавыя і актуальныя мерапрыемствы былі арганізаваны ў бібліятэках Мінскага, Мядзельскага, Пухавіцкага, Барысаўскага, Вілейскага, Валожынскага, Клецкага, Капыльскага і іншых раёнаў. На многіх мерапрыемствах педагогі, урачы, псіхолагі і іншыя спецыялісты знаёмілі прысутных з статыстычнымі звесткамі аб распаўсюджванні шкодных звычак у вобласці і раёнах, расказвалі пра прафілактычныя меры, якія прымаюцца ўладамі і медустановамі, даводзілі, наколькі важна кожнаму чалавеку, асабліва моладзі, беражліва ставіцца да свайго здароўя, адказвалі на шматлікія пытанні.

Фізічная культура і спорт – неад’емная частка фарміравання здаровага ладу жыцця. Таму бібліятэкі праводзяць шматлікія акцыі, прысвечаныя фізічнаму здароўю падрастаючага пакалення. У бібліятэках вобласці праведзены наступныя мерапрыемствы: спартыўны калейдаскоп “Выбірай спорт, выбірай здароўе” (Гатаўская сельская бібліятэка), гадзіна здароўя “Спорт – элексір здароўя” (Каладзішчанская сельская бібліятэка Мінскага раёна), літаратурна-спартыўнае інфармацыйнае рэвю “Спорт і здароўе – адзіныя сябры”


(ДУ “Мінскі РЦК”); інфармацыйная гадзіна “Алімпійскія зоркі Беларусі” (Сароцкая сельская бібліятэка), спартыўная гульня “Зов пущи” (Соснаўская сельская бібліятэка Любанскага раёна); спартыўная гадзіна “Алімпійскі настрой”, спартыўнае свята “Галоўны рэкорд – здароўе”, гульнёвая праграма “Краіна Спартландыя”, хвілінкі здароўя “Сонца, паветра і вада – нашы лепшыя сябры” (Капыльская цэнтральная раённая бібліятэка імя А.Астрэйкі); дзень здароўя “Улыбка, спорт, здоровье – нам в жизни ценное подспорье”, “Жизнь прекрасна – не трать её напрасно” (Чырванасцяжская сельская бібліятэка Смалявіцкага раёна) і інш.

Цікавыя мерапрыемствы праходзілі на пасяджэннях клубаў і аматарскіх аб’яднанняў. Прыхільнікаў здаровага ладу жыцця збірае на свае пасяджэнні культурна-аздараўленчы клуб “АІР”, які больш 15 гадоў плённа працуе пры Клецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Для ўдзельнікаў клуба арганізаваны пазнавальныя мерапрыемствы: “Свет мой зеркальце, скажи, или Что говорит наш окружающий мир”, “Релаксация и сонастройка организма человека”, “Модель семейных отношений”, “Древо жизни” і інш.

У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Багдановіча працуе маладзёжны клуб “Гармония”, дзе прайшлі наступныя пасяджэнні: “Истина жизни в здоровье”, “Горькие плоды сладкой жизни” з удзелам урача скурна-венералагічнага дыспансера, занятки з псіхолагам РТЦСАН. На занятках “Школы здароўя” (гарадская бібліятэка-філіял №1) Маладзечанскага раёна прайшлі мерапрыемствы “Быць здаровым – гэта здорава”, “Дарога да добрага здароўя”, “Лёсы, разбітыя ўшчэнт”. У рамках клуба “Ключ к здоровью” (Жодзінская цэнтральная гарадская бібліятэка) адбыліся такія мерапрыемствы: асарці карысных парад ад урача-рэабілітолага “Физические методы реабилитации”, ад кансультанта клуба “Здоровый образ жизни” пад назвай “По ступенькам правил здорового питания”, майстар-клас “Уход за кожей лица” менеджара кампаніі “Oriflame”, гутарка з урачом “Туберкулёз –профилактика”, кансультацыя “Бросьте вызов лишнему весу” і інш.

Партнёрства з установамі адукацыі, медыцыны, культуры стала дадатковым і вельмі важкім рэсурсам у прапагандзе здаровага ладу жыцця. Цеснае супрацоўніцтва наладжана бібліятэкамі вобласці з цэнтрамі гігіены і эпідэміялогіі, тэрытарыяльнымі медыцынскімі аб’яднаннямі, аб’яднаннем “Чырвоны крыж”, аддзеламі па рабоце з моладдзю, БРСМ, праваахоўнымі органамі і інш.



  1. : sites -> default -> files -> metod
    files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
    files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
    files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
    files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
    files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)
    metod -> Ду «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна» Аддзел бібліятэказнаўства
    metod -> Кантрольная работа
    metod -> Па курсу «Элементарная матэматыка І прз» для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Матэматыка» завочной формы атрымання адукацыі
    metod -> Метадычныя рэкамендацыі па запаўненні формы ўліку


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка