Білет № 8
-
Спробы эканамічных рэформ у другой палове XVIII ст. Магнацкае прадпрымальніцтва
1. Шматлікія войны, у т. л. вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. і Паўночная вайна 1700—1721 гг., прынеслі вялізныя разбурэнні і знішчылі значную частку насельніцтва Беларусі. ІІасля спынення ваенных дзеянняў былі зроблены спробы эканамічных рэформ, перш за ўсё звязаныя з аднаў- леннем сельскай гаспадаркі. Асноўнай формай сельскагаспадарчай вытворчасці заставаўся фальварак — феадалыіая гаспадарка, заснаваная на працы прыгонных сялян і арыентаваная на выраб прадукцыі для продажу. Назіраўся перавод сялян на грашовы чынш. Заховаўся і такі від сялянскай павіннасці, як паншчына — прымусовая адпрацоўка сялянамі з уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала.
3 мэтай павялічэння прыбытковасці дзяржаўных зямель у 1765 г. па ініцыятыве падскарбія ВКЛ Антонія Тызенгаўза была праведзена аграрная рэформа. На тэрыторыі Беларусі яна праводзілася ў Гарадзенскай, Берасцейскай, Кобрынскай, Магілёўскай эканоміях, якія раней здаваліся дзяржавай у арэнду шляхце з уплатай адной чвэрці ад сваіх прыбыткаў. Але на сойме Рэчы Паспалітай было прынята рашэнне аб перадачы такіх каралеўскіх эканомій у дзяржаўнае кіраванне. Рэформа прадугледжвала аднаўленне ў каралеўскіх уладаннях фальваркаў і паляпшэнне апрацоўкі зямлі праз пашырэнне чатырохполля і травасеяння. Даходы ад земляробства прадугледжвалася выкарыстаць для арганізацыі мануфактур, якія таксама павінны былі даць свой прыбытак дзяржаве.
На дзяржаўных землях, падзеленых на добрыя, сярэднія і дрэнныя, былі арганізаваны фальваркі. Селянін за карыстамне надзелам у чвэрць валокі адпрацоўваў 2 дні паншчыны на тыдзень з уласнымі прыладамі працы, 4 згоны (гвалты) штогод, г. зн. адпрацовачную феадальную павіннасць, рабіў грашовыя выплаты і даваў натуральную даніну. У вёсках ствараліся «камунальныя магазіны», г. зн. агульныя для членаў абшчыны запасы збожжа, куды кожны гаспадар рабіў уклад на выпадак неўраджаю, стыхіі, дапамогі бедным. Былі арганізаваны і «камунальныя касы», грошы з якіх шлі на добраўпарадкаванне вёскі, аплату дапамогі доктара і г. д.
Для сялян уводзіліся правілы ўнутранага распарадку, у адпаведнасці з якімі, напрыклад, гандляваць сялянам дазвалялася толькі ў дзяржаўных мястэчках і гарадах.
У выніку рэформы павялічылася колькасць сялян, якія выконвалі паншчыну. Было абвешчана права селяніна на перадачу надзелу ў спадчыну. На некаторы час дзяржава павялічыла прыбытак ад сваіх уладанняў. Аднак большасць сялян не прыняла рэформу, паколькі яна павялічыла іх павіннасці перад дзяржавай.
2. Пасля ліквідацыі забароны займацца гандлёва-гаспадарчымі справамі магнаты сталі актыўна ўключацца ў прадпрымальніцкую дзейнасць. Граф Іахім Храптовіч у шэрагу маёнткаў замяніў паншчыну на чынш і ўсталяваў адносіны з прыгоннымі на падставе дагавору, згодна з якім прыгонным стала выгадна мець як мага большыя ўраджаі. У выніку даходы з яго маёнткаў павялічыліся ў 3 разы. Таксама Храптовіч арганізаваў металургічныя мануфактуры, якія працавалі на мясцовай балотнай рудзе. На адной з іх упершыню на тэрыторыі Беларусі была пабудавана доменная печ.
Актыўную прадпрымальніцкую дзейнасцьу Гародні разгарнуў і граф Антоній Тызенгаўз. Акрамя адкрыцця мануфактур, ім праводзілася ачышчэнне рэчышча Нёмана, была наладжана гадоўля мяса-малочных парод жывёл, прыменена парнікова-цяплічная сістэма.
Грандыёзныя праекты па пракладцы дарог праз палескія балоты і па меліярацыі, г. зн. асушэнні забалочаных зямель, прапанаваў Мацей Бутрымовіч, які быў адміністратарам Міхала Казіміра Агінскага. Пачалося будаўніцтва капала, які звязаў басейны Дняпра і Нёмана. У Слоніме пачалі працаваць ткацкія мануфактуры па вырабе шаўковых тканін, шпалер, ворсавых дываноў. Аднак магнацкае прадпрымальніцтва не набыло масавага характару, засталося абмежаваным. Большая частка магнатаў не падтрымала новаўвядзенняў.

Поделитесь с Вашими друзьями: |