ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ
Установа адукацыі
“БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”
Кафедра беларускага літаратуразнаўства
Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя
Кафедра гісторыі славянскіх народаў
19 лістапада 2015 года
праводзяць
ІІІ Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю
студэнтаў і магістрантаў
“Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў
у кантэксце культурнай спадчыны славян”
Праблематыка канферэнцыі:
-
навукова-тэарэтычныя праблемы, метадалогія даследаванняў па фалькларыстыцы, гісторыі, літаратуразнаўстве;
-
крыніцы для вывучэння фальклору, літаратуры і гісторыі беларусаў і іншых славян;
-
пытанні аналізу і інтэрпрэтацыі знакава-сімвалічных форм беларускай духоўнай культуры ў славянскім кантэксце;
-
палявая фалькларыстыка і этналогія: даследаванне лакальных культур;
-
актуальныя пытанні гісторыі, этнаграфіі і краязнаўства беларусаў і іншых славянскіх народаў;
-
грамадска-палітычныя, канфесійныя праблемы, сацыякультурная дзейнасць беларусаў у кантэксце гісторыі славянскіх народаў;
-
міждысцыплінарныя даследаванні фальклору, міфалогіі, літаратуры і гісторыі;
-
мова фальклору і мастацкай літаратуры;
-
беларуская літаратура ў сусветным мастацкім працэсе.
Рэгламент канферэнцыі:
Пленарны даклад – 15 хв.
Секцыйны даклад – 10 хв.
Рабочыя мовы – беларуская, руская і інш. славянскія мовы.
Плануецца выданне зборніка навуковых матэрыялаў.
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 12 лістапада 2015 г. неабходна даслаць заяўкі (форма дадаецца) на адрас: 224016, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28, каб. 312, кафедра беларускага літаратуразнаўства. Заяўкі можна накіроўваць па электроннай пошце: bellit@brsu.brest.by. Матэрыялы ў электронным і раздрукаваным выглядзе, а таксама арганізацыйны ўзнос (50 тыс. бел. руб.) падаюцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Пачатак рэгістрацыі – у 9.30 (корпус № 2, аўд. 312).
Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт арганізацыі, якая камандзіруе, або за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
аб’ём – да 5 стар. камп’ютарнага набору, выкананага ў рэдактары Word for Windows, шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1, без знакаў пераносу; палі: верхняе, левае, ніжняе і правае – 25 мм. Першы радок – злева прозвішча(ы) і ініцыялы аўтара(ў), горад. Праз радок – назва даклада. Абзацнае адступленне – 1,25 см. Абзацныя і іншыя адступленні з дапамогай клавіятуры “Табуляцыя” не дапускаюцца. Спасылкі на літаратурныя крыніцы падаюцца ў тэксце ў квадратных дужках з указаннем парадкавага нумару крыніцы па алфавітным спісе выкарыстанай літаратуры і праз коску ўказваецца нумар адпаведнай старонкі, напр.: [4, с. 15]. Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту (Літаратура, 12 кегль). Файл з тэкстам выступлення пажадана захаваць у фармаце RTF.
Пры выданні зборніка матэрыялаў канферэнцыі аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.
Кантактныя тэлефоны:
(код г. Брэста: 8–0162) 21-64-22 – кафедра беларускага літаратуразнаўства;
21-90-78, 790-47-01 (кафедра гісторыі славянскіх народаў, загадчык кафедры Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч).
Аргкамітэт
ЗАЯЎКА
на ўдзел у ІІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі
студэнтаў і магістрантаў
«Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян»
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (аўтараў) _______________________
2. Навучальная ўстанова _____________________________________________
3. Студэнт (магістрант), курс _________________________________________
4. Назва даклада ____________________________________________________
5. Навуковы кіраўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку, навук. ступень, вуч. званне) __________________________________________________________________
6. Хатні адрас _____________________________________________________
7. Кантактны тэлефон, e-mail аўтара(ў) ________________________________
8. Браніраванне гатэлю (адзначыць):
– 1-месны нумар
-
2-месны нумар
-
Не патрэбна
Подпіс _________________ Дата __________________
Поделитесь с Вашими друзьями: |