Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя а. С. Пушкіна



Дата канвертавання15.05.2016
Памер26.8 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Установа адукацыі

“БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя


19 кастрычніка 2011 года
праводзяць
Рэспубліканскую студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю

ФАЛЬКЛОР, ГІСТОРЫЯ І ЛІТАРАТУРА БЕЛАРУСАЎ У КАНТЭКСЦЕ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ СЛАВЯН”


Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Тэарэтычныя праблемы вывучэння гісторыі, літаратуры, фальклору беларусаў.

  2. Метадалогія сучасных гісторыі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства.

  3. Гістарычнае вывучэнне фальклору і літаратуры беларусаў і іншых славян.

  4. Пытанні аналізу і інтэрпрэтацыі знакава-сімвалічных форм беларускай духоўнай культуры ў славянскім кантэксце.

  5. Палявая фалькларыстыка: даследаванне лакальных культур.

  6. Актуальныя пытанні гісторыі і этнаграфіі беларусаў і іншых славянскіх народаў.

  7. Фальклор як прадмет міждысцыплінарных даследаванняў.

  8. Мова фальклору і мастацкай літаратуры.


Рабочыя мовы: беларуская і іншыя славянскія
Для ўдзелу у канферэнцыі да 10 кастрычніка 2011 года неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку (узор прыкладаецца) на адрас: 224016, г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28, кафедра беларускага літаратуразнаўства, вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя, аўдыторыя 303. Е-mail: metbellit@brsu.brest.by. Матэрыялы ў электронным і раздрукаваным выглядзе, а таксама арганізацыйны ўзнос (20 тыс. бел. руб.) падаюцца пры рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Пачатак рэгістрацыі – у 9.30. (аўдыторыя 303).

Патрабаванні да афармлення даклада: аб’ём – да 5 стар. камп’ютарнага набору, выкананага ў рэдактары Word for Windows, шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1, без знакаў пераносу; палі – верхняе – 35, левае, ніжняе і правае – 25 мм. Першы радок – злева прозвішча(ы) і ініцыялы аўтара(ў), горад. Праз радок – назва даклада. Абзацнае адступленне – 1,25 см. Абзацныя і іншыя адступленні з дапамогай клавіятуры “Табуляцыя” не дапускаюцца. Спасылкі на літаратурныя крыніцы падаюцца ў тэксце ў квадратных дужках з указаннем парадкавага нумару крыніцы па алфавітным спісе выкарыстанай літаратуры і праз коску ўказваецца нумар адпаведнай старонкі, напр.: [4, с. 15]. Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту (Літаратура, 12 кегль). Файл з тэкстам выступлення пажадана захаваць у фармаце RTF.

Пры выданні зборніка матэрыялаў канферэнцыі аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.

Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста: 8-016), 21-64-22 (кафедра, фальклорна-краязнаўчая лабараторыя) 48–73–76, 791–23–24 (заг. кафедры Мельнікава Зоя Пятроўна); 24–50–51, 792–70–74 (кіраўнік лабараторыі Швед Іна Анатольеўна).



ЗАЯЎКА
на ўдзел у Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі

«Фальклор, гісторыя і літаратура беларусаў у кантэксце культурнай спадчыны славян».

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (аўтараў) ________________________


2. Вучэбная ўстанова ________________________________________________
3. Студэнт (магістрант), курс _________________________________________
4. Назва даклада ____________________________________________________
5. Навуковы кіраўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку, вуч. ступень, вуч. званне) __________________________________________________________________
6. Хатні адрас ______________________________________________________
7. Кантактны тэлефон, e-mail аўтара(ў) _________________________________
8. Браніраванне гатэлю (адзначыць):

– 1-месны нумар





Подпіс _________________ Дата __________________
Каталог: sites -> default -> files
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал