Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч



Дата канвертавання15.05.2016
Памер20.5 Kb.
Буйніцкі Ігнат Цярэнцьевіч
Беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.

Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям’і 10 жніўня 1861 г. ў вёсцы Палевачы Празароцкай воласці, Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер - Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці).

Скончыў Рыжскае зямлямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драматычнай студыі ў Вільні. Працаваў у родных мясцінах каморнікам. У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палевачах заснаваў самадзейны тэатр, у пастаноўках якога першапачаткова прымалі ўдзел яго сваякі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палевачах, Празароках і суседніх вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.

12 лютага 1910 г. ў Вільні тэатр Буйніцкага прыняў удзел у мерапрыемстве, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «Першая беларуская вечарына ў Вільні». Выступленне танцавальнай трупы Буйніцкага мела на гэтай вечарыне каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага». У 1910 – 1913 гг. тэатр гастраляваў па Беларусі (Мінск, Слуцк, Полацк), двойчы выступаў у Пецярбургу, а таксама ў Варшаве.

Ігнат Буйніцкі падтрымліваў тэатр на ўласныя сродкі. У рэпертуары тэатра былі песні, танцы, невялікія сцэнкі, пастаноўкі п'ес Марка Крапіўніцкага, Элізы Ажэшкі, братоў Далецкіх, Антона Чэхава, Янкі Купалы. Ігнат Буйніцкі меў сяброўскія і творчыя адносіны з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Элізай Ажэшка, Змітраком Бядулем, Цёткай (удзельнічала ў спектаклях трупы як актрыса).

Яшчэ пры жыцці яго называлі бацькам беларускага тэатра. Буйніцкі ўпершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну як выканаўца і пастаноўшчык, паказаўшы невычэрпныя магчымасці і прыгажосць беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях.

Тэатру ўвесь час прыходзілася пераадольваць прыдзіркі цэнзуры і ўсялякія перашкоды мясцовых уладаў, якія бачылі ў дзейнасці трупы пагрозу вялікадзяржаўнай палітыцы царызму. З-за матэрыяльных цяжкасцяў і прыгнёту царскіх уладаў у 1913 г. дзейнасць трупы была спынена.

У 1914 г. Буйніцкі паспрабаваў стварыць новую трупу, аднак Першая сусветная вайна перашкодзіла ажыццявіць гэтую задуму. У пачатку 1917 г. Ігнат Цярэнцьевіч з'явіўся ініцыятарам арганізацыі прафесійнага тэатра ў Мінску - Першага беларускага таварыства драмы і камедыі.

Падчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся на вайсковай службе ў Маладзечне.

Памёр 9 верасня 1917 г. на сцэне падчас рэпетыцыі, займаючыся салдацкай мастацкай самадзейнасцю. Быў пахаваны недалёка ад Маладзечна, а затым перапахаваны ў Празароках на цэнтральнай плошчы. Сядзіба Ігната Буйніцкага, якая знаходзілася за чыгуначным пераездам Палевачы, не захавалася.



У вёсцы Празарокі ў будынку сярэдняй школы створаны музей заснавальніка беларускага тэатра (адкрыты ў 1982 г.), у экспазіцыі якога прадстаўлены афішы спектакляў, фатаграфіі трупы, лісты, успаміны празароцкіх старажылаў. У скверы размешчана магіла Ігната Буйніцкага і помнік яму (усталяваны ў 1975 г., выкананы скульптарам І. Міско).
Каталог: uploads -> documents
documents -> Месца для фотакарткi
documents -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
documents -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
documents -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
documents -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
documents -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
documents -> Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея
documents -> Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал