Бульбяны банкет. 1-ы вядучы



Дата канвертавання18.06.2016
Памер103.31 Kb.
Бульбяны банкет.
1-ы вядучы: Добры дзень, сябры.

2-і вядучы: Мы рады сустрэчы з вамі.

1-ы вядучы: Сёння ў нас самы незвычайны дзень у нашым самым звычайным жыцці.

2-і вядучы: А чаму незвычайны?

1-ы вядучы: Дык у нас жа сёння банкет.

2-і вядучы: Банкет… Што гэта? І з чым яго ядуць?

1-ы вядучы: Банкет – гэта пір, стол, сталаванне, званы абед, вячэра, гэта значыць застолле, у час якога адзначаюць якое-небудзь свята або чый-небудзь юбілей.

2-і вядучы: Так, зразумела. Значыць. банкет…

1-ы вядучы: Але, банкет.

2-і вядучы: І каго мы тут будзем ушаноўваць?

1-ы вядучы: А ўшаноўваць будзем… Зараз даведаецеся.

Чытальнік:

Пасадзілі бульбу вясною

У цёплую вільготную зямлю.

Сонца нахілілася над ёю,

Воблака паіла дажджавое,

Вецер напяваў ёй: “Люлі-лю!”


Падрамала бульбіна ў зацішку,

Як і сёстры меншыя яе.

Потым паднатужылася крышку –

І да сонца, ветру і хмурынак

Распасцёрла парасткі свае.
Як яна запрэглася ў работу!

Сілы набіралася, расла.

Пад зямлёй яе таўсцела цела,

Вопратка наверсе зелянела –

Цветам светла-бэзавым цвіла.
Адкапалі бульбіну пад восень:

Ну і дзіва: важыць паўкіло.

Так ужо спрадвеку павялося:

Лепей нашай бульбы беларускай

А нідзе на свеце не было!
Ля кастра прыемна ёй сагрэцца,

Вось ляжыць і млее на баку.

А калі на славу падпячэцца –

На ладонь шырокую кладзецца

У рудавата-шэрым кажушку.

(Э.Агняцвет. “Бульба ў кажушку”).


1-і вядучы: Значыць, толькі сёння і толькі ў нас адбудзецца незвычайны банкет, на якім мы будзем весці размову аб самай цудоўнай, аб самай простай заморскай гародніне – аб бульбе.

1-ы вядучы: Толькі ў нас вы можаце адчуваць сябе як дома, і толькі з намі будзеце і гасцямі, і ўдзельнікамі адначасова.

2-і вядучы: Ітак, мы запрашаем сюды яе Непараўнальную вялікасць міс Бульбіну са світай.

(Выходзіць міс Бульбіна (дарослая) і світа – некалькі фрэйлін (дзеці), садзяцца.)



1-ы вядучы: Вітаем юбіляра апладысментамі.

2-і вядучы: Паважаная міс Бульбіна, у ваш гонар гэта свята. (Звяртаецца ў залу). Як вы думаеце, паважаныя, чаму мы рашылі ўшаноўваць менавіта гэту гародніну? (Адказы гледачоў). У нас у народзе кажуць: “Бульба – хлебу падмога”, “Бульба – карміліца”. Гэта праўда?

Бульбіна: Безумоўна. Без мяне нельга ўявіць ні абедзенны, ні ўрачыста-святочны стол. Заўсёды я побач з хлебам, і ніхто не грэбуе мною. Мяне вараць, пякуць, смажаць, параць, фаршыруюць, сушаць. А якія апетытныя – толькі што з патэльні – дранікі.

Саладзей за пранікі

І смачней за дулі

Бульбяныя дранікі,

Што спякла матуля.

Вядучы: У адной літоўскай казцы расказваецца…

Раз батрак спазніўся на работу і у адказ на паследаваўшую лаянку пана растлумачыў: “Пан, прабачце, калі ласка. Я спазніўся, таму што еў 20 блюд”. “Якія 20 блюд?” – зацікавіўся пан. Батрак стаў пералічваць: ”Бульбу вараную, бульбу печаную, бульбу жараную, бульбу мочаную, бульбу тоўчаную…”



У гэтай казцы, няхай і жартам, паказана значэнне бульбы ў харчаванні: бульба-карміліца, падчас яна адна-адзіная магла насыціць селяніна-бедняка.

1-ы вядучы: Міс Бульбіна, а адкуль вы родам?

Бульбіна Радзіма мая – Паўднёвая Амерыка. Упершыню выявілі мяне індзейцы каля 14 тысяч год таму назад. Я расла паўсюду: у вечназялёных вільготных лясах, у саванах, на горных лугах, у стэпах і на высокіх пласкагор’ях. Індзейцы выкопвалі клубні і раскладвалі іх на адкрытым месцы. Ноччу яны прамярзалі з-за начных замаразкаў, а на наступны дзень адтайвалі на сонцы. Нагамі адціскалі з іх вадкасць. а затым давалі ім высахнуць пад пякучымі сонечнымі промнямі. Так атрымоўвалася чуньё – высахшыя клубні, якія маглі захоўвацца працяглы час. Чуньё ратавала ад голаду у суровыя месяцы зімы . Але не ўсе гады былі ўраджайнымі, і па-гэтаму індзейцы пачалі разводзіць клубняносныя расліны. Так я стала дамашняй. У Перу і Чылі, дзе і сёння можна сустрэць мяне ў дзікім выглядзе, я вырошчвалася яшчэ ў самым пачатку нашай эры.
2-і вядучы: Як так сталася, што бульба ў нас стала другім хлебам?
1-я фрэйліна:У 1492 годзе знакаміты мараплаўца Генуі Хрыстафор Калумб адкрыў Амерыку. Прайшло амаль 45 гадоў пасля гэтага адкрыцця, перш чым прышэльцы звярнулі ўвагу на тое, што індзейцы ўжывалі ў ежу клубні невядомай ім расліны. Падарожжа бульбы па Еўропе пачалося ў сярэдзіне 16 стагоддзя. З далёкай заакеанскай краіны іспанскія мараплаўцы прывезлі ў ліку іншых дзіковінных трафеяў і некалькі дзесяткаў бульбін да сябе на радзіму. Сачатку яе разглядалі як заморскае дзіва, дэкаратыўную расліну, вырошчвалі ў батанічных садах. Многія модніцы вышэйшага свету прыколвалі букецікі кветак бульбы ў валасы. дзіковінныя кветкі выстаўляліся ў Парыжы і Берліне ў спецыяльных аранжарэях. А аптэкары пачалі разводзіць бульбу як лекавую расліну.

2-я фрэйліна: У Расіі бульба паявілася ў канцы 17 стагоддзя. Ёсць меркаванне, што Пётр 1 асабіста адправіў мяшок клубняў з Галандыі ў сваю сталіцу. Цяжка прабівала бульба сабе шлях да нашага стала. Яе клубні называлі чортавымі яблыкамі, нячыстымі землянымі арэхамі з пекла, паколькі былі вядомы выпадкі атручвання зялёнымі клубнямі. Спатрэбілася цэлае стагоддзе, каб бульба распаўсюдзілася па ўсёй Расіі. Афіцыйна карысць бульбы ўрад прызнаў пры Кацярыне ІІ ў 1765 нодзе. Яна выдала спецыяльны ўказ і выпусціла “Настаўленне аб развядзенні і спажыванні земляных яблыкаў”. І ўсё ж нягледзячы на рэкамендацыі і рэкламу, бульба марудна рухалася на палі. У 60-х гадах 18 стагоддзя, калі ў краіне здарыўся неўраджай зерневых культур, Медыцынская калегія, звярнуўшыся ў Сенат. пісала, што лепшы спосаб барацьбы з голадам “…развядзенне земляных яблыкаў”. Урад прыняў крутыя меры па распаўсюджанню і вырошчванню бульбы. Незадаволеныя сяляне ўпарціліся. Па краіне пракацілася хваля “бульбяных бунтаў”.

1-ы вядучы. А як жа трапіла бульба на тэрыторыю Беларусі?

3-я фрэйліна: Шляхі пранікнення бульбы на тэрыторыю Беларусі праходзілі праз Прыбалтыку, Польшу і расійскія губерні. У Гродзенскай губерні бульбу пачалі разводзіць пры каралі польскім і вялікім князі літоўскім Аўгусце ІІІ (1736-63г.) . Найбольш буйныя плошчы пад бульбу спачатку адводзіліся ў Полацкім намесніцтве. У той жа перыяд у Суражскай акрузе бульбу вырошчвалі на агародах, а ў некаторых паноў – і на полі. Але гэта быў толькі этап азнаямлення з новай культурай пераважна на агародах. З пераўтварэннем бульбы ў палявую культуру яна стала асноўным сродкам харчавання сялянскіх мас і бяднейшай часткі насельніцтва.

1 вядучы: Сёння ў Беларусі цяжка знайсці калектыўную або асабістую гаспадарку, дзе б не вырошчвалі бульбу, якая з’яўляецца сапраўдным нацыянальным прадуктам харчавання. Невыпадкова называюць беларусаў “бульбашамі”. Не адразу яна ў нас прыжылася, затое з цягам часу яе пачалі называць другім хлебам.

2-і вядучы. Так, у вас паважаная Бульба, багатая радаслоўная!

Бульба: Хоть хвалиться неприлично,

Но должна я вам сказать:

Без картошки на “отлично”

Ни поесть, ни поплясать.

Даже вкусный огурец

Лишь с картошкой молодец!

Из картошки там и тут

Нужный делают продукт.


2-і вядучы: А цяпер давайце праверым вашу ўважлівасць, назіральнасць і хуткасць рэакцыі. Хочаце пагуляць? гэта вельмі проста. На любое маё пытанне будзеце адказваць: “Бульба”. Я магу задаць пытанне ўсім, а магу спытаць каго-небудзь аднаго. Напрыклад: “Што ў цябе на гэтым месцы?” (Паказвае на нос). Адказ: “Бульба”. Хто памыляецца, выбывае з гульні.

Прыкладныя пытанні:

1. Што вы елі на абед?

2. Што б вы хацелі з’есці на вячэру?

3. А хто гэта спазніўся і цяпер заходзіць у залу?

4.Аб чым вы марыце ноччу?

5. Як завуць тваю любімую сабаку?

6. Што прывезла вам у падарунак сёння мама?

Самым уважлівым – прыз – бульбіна.

1-ы вядучы: А цяпер я прапаную вам прыняць удзел у некалькіх конкурсах.

Конкурс “Міс доўгая лупіна”.

Удзельнікі бяруць бульбіну і ножык. Пераможа той, у каго ў працэсе абірання бульбіны акажацца самая доўгая лупіна.


Конкурс “Данясі, не ўпусці”.

У ложцы бульбіна. Трэба як мага хутчэй пранесці яе да вызначанага месца і назад. Упусціўшы бульбіну вяртаецца на старт. Перамагае тая каманда, удзельнікі якой хутчэй справяцца з заданнем.


Конкурс, хто хутчэй абярэ 5 бульбін.
1-я фрэйліна: Паслухайце, як піша пра бульбу Уладзімір Караткевіч у нарысе “Зямля пад белымі крыламі”: “Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на начлезе, якую так добра выкаціць з прыску, абскрэбсці, разламаць і, калі яна яшчэ дыміцца, саліць і, захлынаючыся глытаць – ад гэтай, печанай, і да “клёцак з душамі” (вялізныя клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам), да бульбы, фаршыраванай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы. Апісаць усе спосабы намагчыма. Але і проста вараная, з падгарэлымі вяршкамі, высыпаная на абрус на стале яна – дзіва!”.
2-я фрэйліна: Бадай, няма іншага прадукта, як бульба, з якой можна прыгатаваць шмат смачных і карысных страў. Яна выдатна спалучаецца з рыбай, мясам, грыбамі, гароднінай. вараная і жараная. печаная і цёртая. тушаная, фаршыраваная… З ёй і суп смачней і салата апетытней. Ды і сама па сабе адвараная, рассыпчатая бульба з’яўляецца ўпрыгожаннем не толькі будзённага, але і святочнага стала. Нездарма ж у народзе кажуць “Хлеб – бацюхна, бульба – матухна”, “Бульба – хлебу прысошка”.

Бульба: Я так рада, што мяне так любяць, што мяне так цэняць. Што ж яшчэ вы пра мяне ведаеце?

1-ы вядучы: і загадкі ведаем, і прымаўкі, і прыпеўкі.

З а г а д к і

1.У лысай галоўкі ёсць вочкі і броўкі.

Вочы трохі раскасы, а бровы – безвалосы.
2. Што капалі мы з зямлі, жарылі, варылі,

Што ў попеле спяклі, елі і хвалілі?


3. Між гор, між ям сядзіць птушка халуян,

Нясе яйкі – божы дар.


4. Курачка пустадом, звіла гняздо за дваром,

Яйкі нясе. у зямлю кладзе.


5. Не крот, а капае, лап не мае. а сеянае з зямлі выкідвае.
6. Белые кисти – напрасный наряд,

Зелёные кисти – опасный яд,

Но под ногой – клад золотой.
7. Он и в дождик, он и в зной

Прячет клубни под землёй.

Клубни вытянешь на свет –

Вот и завтрак, и обед.


2-і вядучы: А хто ведае прымаўкі пра бульбу?

1. “Галодны і гнілой бульбіне рады”.

2. “Бульбяная кашка з маслам смачна”,

3. “Калі картофля ёсць, то мужыку не пост”.

4. “Хто бульбы не з’еў, то галодны чалавек”.

5. “Да бульбінкі хопіць і скарынкі”.

6. “Бульбу вараць, бульбу жараць, а пад’есці не дадуць”.
1-ы вядучы: Беларусы славяцца сваёй гасціннасцю. Толькі госць на парог – пачастунак на стол. І паспрабуй тут нечага не пакаштаваць – гаспадыня пакрыўдзіцца…

1-ы чытальнік: …а на стол

тым часам едзе ў місе бабка

І парай дыхае пад столь:
З бакоў запечаная ў меру,

У бульбе скварачкі тырчаць…-

І так жа ўслед пайшла на змену –

Хоць замычы – каб не маўчаць!


2-і чытальнік: “Усё! - сказаў. - На гэтым дзякуй!”

А на абрус – нясуць бліны

І к ім – мачанку-верашчаку

З наборам рэбрачак свіных!


Хвіліну выстагнаў ты моўчкі:

“Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?”

І неўпрыкмет на два-тры вочкі

Паслабіў пас на жываце…


Ужо не здыхацца! Падперла –

Няйначай крушня камянёў!..

А перад носам ставяць цёрла

Гарачых, тоўстых калдуноў!


3-і чытальнік: Калдун!.. Духмяны, самавіты,

У масле ўсмяглы, а паўзверх –

Смятанкай свежаю паліты!..

Ну, што? Ізноў глядзіш як звер?


І адчуваеш, адчуваеш:

Няхай хоць згэтуль у труну –

А не зганьбуеш, не стрываеш –

Дасі прытул і калдуну!


1-ы чытальнік: Калі на свеце нехта дзесьці

Умее добра працаваць, -

То ўмее ён і смачна з’есці

І – адпаведна – згатаваць!

(Н.Гілевіч. “Родныя дзеці”).
Бульба: Усе ведаеце, колькі блюд можна з мяне згатаваць?

(называюцца блюды з бульбы).


Вядучая 1-я: Мне здаецца, на нашых сталах ёсць сёння ўсё, што мы сёння згадалі: і аладкі, і хрушчы, і бабка, і дранікі. Малайцы! Зараз нашы гаспадынькі падзеляцца рэцэптамі прыгатавання гэтых смачных страў. Калі ласка…

Вядучая 2-я: А цяпер паслухайце прыпеўкі пра бульбу.

1. Гаварыла мужыку,

Што я хлеба не пяку.

Яшчэ буду гаварыць,

Каб і бульбу не варыць.
2. Говорят, что бульбу сьели

Колорадские жуки.

Пусть бы всё они поели,

Лишь бы были мужики.


3. За столом сидела Алла

У тарелки задремала.

Буратино к ней подсел

И картошку с кашей сьел.


4. Я – картошка, так скромна –

Слова не сказала,

Но картошка так нужна

І большим и малым.


5. Ем я бульбу и сметану

У меня силёнки есть.

Всё же драться я не стану

Только ты ко мне не лезь.


6. Распроклятая картошка,

Что ж ты долго не кипишь?

Гости все исцеловались,

Ты холодная стоишь.


7. На горе стоит козёл,

Золотые рожки.

Мальчик девушку целует

Посреди картошки.


8. Мы пропели – что хотели,

Поплясали от души.

Выходи на круг, кто смелый

Пой позвонче и пляши!


1-я фрэйліна: Яшчэ ў 60-х гадах 18 стагоддзя вядомы рускі вучоны-аграном Андрэй Цімафеевіч Болатаў пісаў аб карысці бульбы. Сярод гародніны бульбе належыць адно з першых месц па ўтрыманню вітаміна С. Акрамя яго яна ўтрымлівае вітаміны групы В, клятчатку, пектынавыя рэчывы, ферменты, арганічныя кіслоты.

2-я фрэйліна: Пагэтаму выкарыстоўваюць бульбу і ў медыцыне. Сок сырых клубняў аказвае дабратворнае ўздзеянне пры гастрытах з павышанай кіслотнасцю і запорах. Яго ўжываюць і пры язвенных захворваннях страўніка і дванаццаціперснай кішкі. спыняе пякотку, млоснасць, ліквідуе болі ў страўніку і кішэчніку, яго п’юць пры галаўных болях. печаную бульбу “у мундзіры” рэкамендуюць есці разам з чыста вымытым лупіннем пры гепертаніі.

3-я фрэйліна: Устаноўлена, што бульба ўтрымлівае туберазін, які пагубна дзейнічае на мікрабактэрыі туберкулёза. Кветкі бульбы рэкамендуюць пры ракавых пухлінах. Пар гарачай варанай бульбы ўдыхаюць пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў. Вось так шырока бульба выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Бульба: Прыйшла пара мне з вамі развітацца. Але не сумуйце. Мы з вамі сустракаемся амаль кожны дзень за сталом. Да пабачэння! Бывайце здаровы!
: blocks -> scenarii
scenarii -> Школьнікам аб праваслаўнай веры” (прэзентацыя кнігі Ф. А. Палачаніна) Бібл
scenarii -> Франтавікі, надзеньце ордэны
scenarii -> Дзе памяць сэрца ходзіць басанож”…
scenarii -> Героямі не нараджаюцца, імі становяцца
scenarii -> Памяці” гартаючы старонкі
scenarii -> Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жыві, роднае слова”
scenarii -> У тыле ворага патрыятычная гадзіна 1-ы вядучы: Добры дзень, паважаныя госцІ! 2-і вядучы
scenarii -> Над Белай Руссю белы бусел
scenarii -> Дзецям вайны прысвячаецца …
scenarii -> Падрыхтоўка да ўрока памяці: падрыхтоўка слайд шоу з фотаздымкамі мемарыяла “Хатынь”, “Шунеўка”, помнікамі на месцы спаленых вёсак


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал