БРО́ВЫ мн. Бровы. Багданава.
БРО́ЛЕР м., БО́ЛЕРЫ мн. Бройлер; свойская птушка, якая гадуецца спецыяльным спосабам. Бролер – гусі і качкі. Буй. Болеры дзержым. Закур’е.
БРО́СІЦЬ зак. 1. Пакінуць. Дзевачку свекрыві́ бросіла. Багданава. 2. Перастаць. Ці галава бросіла балець? Міцюкова. Цяпер нешта ўсё бросіла радзі́ць, нъграшылі людзі пірад Богам. Вялікі Азярэцк, Нямойта.
БРО́ЦЬКА агульн. Валацуга. Броцька бръдзяжыць абы-дзе. Савінічы.
БРО́ШКА ж. Ашыйнік. Кала шыі ў сабакі брошка, ашэйнік. Партызаны.
БРОТ м. Брод. У брот пераехъў возера. Гарадок.
БРУЖМЕ́ЛЬ м. Бружмель. Бружмель – дрэва дробненькае, нявысокае, упярод было, як куст скарэй, цяпер усё пасушылі павыдралі. Багданава. Бружмель нападобіе воўчага лыка. Каралевічы.
БРУЗЕ́НТ м. Брызент. Шылі обуй з брузенту. Алексінічы.
БРУК м. Брук. Брук – ета камінная дарога. Багданава.
БРУКАВА́ЦЬ незак. Варкаваць (пра галубоў). Брукуюць галубы, лётаюць па садах. Мянюцева.
БРУ́КВІНА ж. Бручка. У вайну бруквіну на тры часці рэзалі, згрызём – і спаць клаліся. Партызаны.
БРУ́КІ мн. Штаны. Рас прыехаў, што такоя, брукі ў мяду. Cянно.
БРУСНЕ́ЦЬ незак. Цвярдзець (пра вымя). Як ві́ма бруснеіць, тады стралой гладзюць. Закур’е.
БРУСНІ́ЦЫ мн., БРУСНІ́КА ж. Брусніцы. У тым бару брусні́цы, чарні́цы, малі́ны. Мянюцева, Леснікова, Каралевічы, Парэчча, Цясішча. Брусні́ка была ў лясу, клюква. Цясішча, Парэчча. Брусні́ка ёсь, малі́н поўна. Дуброўкі.
БРУСНІ́ШНІК, БРУШНІ́ЧНІК, БРУШНІ́ШНІК м. Бруснічнік. Там брусні́шнік расцець. Запруддзе, Алексінічы, Каралі, Партызаны. І брушні́чнік, і суні́цы ёсь. Буй. Брушні́шнік ад ламоты касці́. Каралевічы. Брушні́шнік, чарні́шнік топім і п’ем. Каралі. Брушні́шнік ат почак. Партызаны, Буй, Каралевічы.
БРУСО́К м. Брусок; тачыльны камень прадаўгаватай формы, мянташка. Брускамі нажы точуць. Гарадзец. Бруском точуць касу. Манголія, Гарадзец, Жохава, Запруддзе.
БРУСО́К м. Частка грабель, куды ўстаўляюцца зубы; стаўпец. У брусок устаўляліся зуб’я, а патом грабі́лна. Жохава, Гарадзец.
БРУ́ХА н. 1. Чэрава, бруха. Бруха ў каровы. Парэчча, Вялікі Азярэцк. 2. перан. Ніжняя частка пілы. Бруха ў пілы выпукнутае. Вялікі Азярэцк.
□ Слухай вухам, а не брухам. Каралевічы.
БРУХА́ТЫ прым. З вялікім жыватом, трыбухаты. Брухатая карова ідзець. Парэчча.
БРУ́ЧКА ж. Бручка. Бручку варылі, дралі, праснакі́ пяклі́. Алексінічы.
БРУ́ШКА н. Брушка, грудка (у насякомых). Брушка ў пшчалы. Закур’е.
БРУШТЫ́НАВЫ, БРУШТЫНО́ВЫ прым. Бурштынавы. Бруштынавыя бусы красна-бурачныя. Каралевічы. Бруштыновыя бусы, як купаю рабёнка, палажу ў нагах, у хустачку завярну – ад зглазу.
БРУ́ШЫНА ж. 1. Жывот, скура жывата. Уся брушына была сінела. Івоні. 2. Сала з падчарэўя. Вялікі Азярэцк.
БРЫВІНА́ ж. Брыво. Ударыла карова ў брывіну. Цясішча.
БРЫГА́ДА ж. Брыгада. Адна ў нас брагада. Гарадзец.
БРЫГАДЗІ́Р м. Брыгадзір. Ён шчытаводам работаў, брыгадзі́рам і ў кузніцы быў. Заазер’е, Каралі.
БРЫГАДЗІ́РКА ж. Кіраўніца брыгады. Была ў нас брыгадзі́рка. Мянюцева.
БРЫ́ГНУЦЬ зак. Успыхнуць. Як брыгнуў агонь – гръза была. Кішуроўшчына.
БРЫДА́ ж. Брыда. Кату гэту брыду аддалі́. Багданава.
БРЫ́ДКІ прым. Непрыемны. Такі́м брыдкім націраннем націрала. Нямойта.
БРЫ́ЖЫКІ мн. Брыжы; вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборкі. Чапец надзеніць з брыжыкамі. Закур’е.
БРЫЖДЖЭ́ЦЬ незак. Звінець. Свадзьбу ладную здзелалі, на конях шарыкі брыжджаць, пасці́лачкі пъслалі. Багданава.
БРЫЖ, БРЫШ м., БРЫЖЫ́ мн. 1. Край дошкі. Брыш у дошцы. Вялікі Азярэцк. 2. Бакавое рабро ў ложку. Бакі́ ў ложку у нас называлі брыжы. Марозаўка. 3. Прымурак, выступ зверху ўздоўж печы. Брыш у каждай печы – спі́чкі класці. Фасаўшчына.
БРЫ́ЗГІ мн. Пырскі. Брызгі б’юць, аж атлітаюць. Баравікі.
БРЫЗГЛЁНЫ прым. Буйны, ліўневы. К вечару даў дошч, брызглёны, буйны. Баравікі.
БРЫКЕ́Т м. Брыкет. З брыкету попел сыпала на гарот. Ракаў Засценак. Была запісаўшыся на брыкет. Багданава.
БРЫЛЬ м. 1. Капялюш, брыль. Брылі́ насі́лі Лі́дзіны Іванішкі. Партызаны. Два брылі́ грошай ахвіраваў. Каралевічы, Гарадзец. 2. Мянушка жыхароў вёскі Кішуроўшчына. Да вайны мы хлеп і гарох добра палучалі, а тады з гэтымі брылямі далучылі, і горш стала. Партызаны.
БРЫ́НДЫ мн. Брыжы; вузкая палоска тканіны, сабраная ў зборкі. Брынды прышывалі [на спадніцу]. Турава.
БРЫ́ТВА ж. 1. Брытва. Брытва апасная была, як ножык, тэй брытвай брыліся. Багданава.
□ Як топішся, дык (то) і за брытву ўхопішся (хопісся). Серкуці, Леснікова.
БРЫ́ТКА прысл. Брыдка, непрыемна. Брытка яму сматрэць. Савінічы, Жохава.
БРЭ́ДЗІНЬ, БРАДЗЕ́НЬ м. Браднік; спецыяльная сетка для лоўлі рыбы. Спляцём брэдзінь, ідуць на рыбу. Кляпчэва, Нямойта. Брадзень завуць, браднём рыбу ловюць. Фасаўшчына. Вязалі брэдні – сеткі. Баравікі.
БРЭДНІ́К м. Тое ж. З брэдніком у рэчку сходзіць, зловіць шчучак, плотак, язькоў. Самсоны.
БРЭСЦЯ́НІЦ м. Брэстаўчанін, жыхар Брэстчыны. А ён брэсцяніц, па-свойму гаворыць. Запруддзе.
БРЭСЬ выкл. Раптоўна ўпасці. Брэсь – і ляжыць. Парэчча.
БУБЕ́НЧЫК м. Званочак. На дузе бубенчыкі звоняць. На шыю каню вешалі бубенчыкі. Міцюкова.
БУБЁН м. Бубен. Бубён быў, цымбалы, скрыпачка. Вялікі Азярэцк, Багданава, Самсоны, Закур’е.
БУ́БКА ж. Кветка, суквецце. У пі́жмы бубкі жоўтыя. Каралі.
БУ́БНІЦЬ незак. Іграць у бубен. Чатыры часы, а ён бубніць пъд вакном. Алексінічы, Багданава.
БУБЫ́ мн. ◊ НА БУБА́Х. У адзіноце і нястачы. Цяпер астълася на бубах, сама жыву. Кішуроўшчына.
БУБЫ́ШКА, БУ́БЫШКА ж., БУБУ́ШКІ мн. Бутон. Ладная бубышка ў свірэпіцы, адарвём і ядзём, гаркавая. Запруддзе, Багданава, Каралі, Партызаны. Мальва ў бубышках. Багданава. Бубушкі пачарнелі. Запруддзе. БУБЫ́ШАЧКА памянш. Мята сыбаччыя, на ёй во бубышачкі растуць, як цвіці́ць. Заазер’е.
БУВА́ЛАШНІ прым. 1. Даўні. Яны ціперашнія ня ўмеюць бувалашніх песінь. Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Нямойта, Партызаны, Сукрэмна, Фасаўшчына, Закур’е. Бувалашнія людзі ткалі накладаныя рушні́кі. Багданава, Нямойта, Серкуці, Чуцькі. 2. н. Даўняе, мінулае. Бувалашніга нільзя забываць, нільзя закі́нуць. Запруддзе. Гэта ўсё бувалашняе: рушнікі́ тканыя, пасці́лкі. Вялікі Азярэцк, Гарадок, Ульянавічы, Партызаны, Чуцькі.
БУГАРО́К м. Бугарок (на целе). У жабы бугаркі́ па целу, яна ўся рабая, яны бальшэі водзюцца. Вялікі Азярэцк.
БУГЛАЁЎКА ж. Сорт ігруш. Буглаёўкі растуць бальшэя, адну з’ясі́ і до. Самсоны.
БУГРА́К м. Узгорак, бугор. На буграку лі Мышканей курган быў. Алексінічы. БУГРАЧО́К памянш. На буграчку касі́лі цімахвеіўку. Алексінічы.
БУГРА́Н м. Курган, узгорак. Магі́льнік тут у лесі, тут былі́ туркі, памёрзлі, іх зъкъпалі ў буграны. Рассвет.
БУГРЫ́СТЫ прым. Бугрысты, няроўны, хвалісты. Страчкі́ бугрыстыя такея. Вялікі Азярэцк.
БУ́ДА ж. Дом, хата. А прыедзь, брацец, у маю буду, / А хоць жъбъраваць буду, / Цябе частуваць буду (з песні). Рассвет. БУ́ТКА памянш. Невялікая хата. Я сама гэту бутку строіла. Нямойта.
БУ́ДЗІН прым. ○ БУ́ДЗІН ДЗЕНЬ. Рабочы дзень, невыхадны. У будзін дзень пралі, ткалі. Багданава, Буй, Ульянавічы.
БУДЗІ́ЦЬ незак. Будзіць. Будзіць пятух, кап ні праспала. Буй, Гарадзец.
БУ́ДКА ж. Будка для сабакі. Будка сыбаччъя, для събак. Запруддзе.
БУДУВА́ЦЬ незак. Будаваць. Хату будуваў сам. Леснікова, Запруддзе, Нямойта.
БУДЫ́НАК м. Дом, будынак. Я й замуш прышла ў гэты будынак. Гарадок.
БУЗА́ ж. 1. Смецце. Болей нядзелі ні міла, буза ў хаці. Леснікі. 2. Гразкае, багністае месца. Уехала ў бузу ў канаве па калена. Заазер’е, Гарадок, Ульянавічы.
БУЗІ́ЦЬ незак. Бузіць. Ні бузі́це, жыві́це харашо. Я бузі́ць ня буду, знаю закону. Цясішча, Багданава.
БУЗЯ́НЫ прым. Гразкі. Бірагоў нет, бузяная такоя возера, топкае, вяскае. Турава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Пожанькі, Турава.
БУ́ЙНА прысл. Буйна, моцна. Гэты наш пулямёт дробна, а нямецкі буйна сакочыць. Леснікова.
БУЙНЫ́ прым. Буйны. Чарні́ка буйная такая, харошая. Апечкі, Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Запруддзе, Нямойта.
БУК м. Бук. Дзерава бук. Кляпчэва.
БУ́КАВІЦА ж. Буквіца (лекавая расліна). А ета мы завём букавіца, а па кні́ге – васілёк лугавы, от ламаты касцей. Серкуці. Букавіца высокая, розавым цвіці́ць, лі́сцікі прыкладаеш, як парэжаш, як парывы. Па лугах, кала дарогі і дзе пожні ёсь, расцець. Каралі, Каралевічы, Марозаўка, Сукрэмна.
БУКЕ́Т м. Кветка, суквецце. Гэта стулетнік, а гэта гарсензія, як цвіці́ць – букеты бальшыя. Міцюкова.
БУКЕ́ЦІНА ж. Тое ж. Ды паглядзі́, усю букеціну сарвалі. Запруддзе.
БУКЛА́ШКА ж. Металічная біклага, фляга. Буклашкі былі от сълдат. Запруддзе.
БУКСУВА́ЦЬ незак. Буксаваць. Трактары буксувалі. Нямойта.
БУЛА́НЫ прым. Буланы. Буланы – ні жоўты, ні белы конь. Нямойта, Вялікі Азярэцк, Сянно.
БУЛА́ЎКА ж. Булаўка. Нада насі́ць булаўку на грудзях, у пъдалу. Каралевічы.
БУЛА́Ш м. Булка, вялікая булачка. Нъ Съракі́ булашы пяклі́ доўжызныя. Партызаны.
БУЛДА́ ж. ◊ БЫЦЬ ПАД БУЛДО́Й. Знаходзіцца ў нецвярозым стане. Быў пъд булдой, зъяві́ў, што ў жонкі сок яблышны стаі́ць. Прыйшла мілі́цыя і штрапу далі. Сянно.
БУЛДО́ЎКА ж. Лілея. Булдоўкі белыя і жоўтыя. Багданава.
БУЛЁН м. Булён. Булён – бульба і въда. Гарадзец, Багданава, Неўгадава. З баравікамі і булён смяецца. Рассвет. БУЛЛЁНЧЫК памянш. Буллёнчык – картошачка адна, а як пярлоўка, то суп. Багданава.
БУ́ЛКА ж. Баханка, булка. Пяклі́ па сем і пъ чатыры булкі, як ікая сім’я. Цясішча, Заазер’е, Чуцькі. Прынесла булку хлеба з магазі́на. Багданава, Вялікі Азярэцк, Чуцькі.
БУЛЬ-БУЛЬ-БУЛЬ выкл. Падзыўныя для качак. Станюкі.
БУ́ЛЬБА ж. Бульба. З Іллі́ бульбу пачынаюць къпаць, ніхто ні къпаў да Ллі. Вялікі Азярэцк. Людзі атсаджвалі бурукамі бульбу. Запруддзе. У пяску бульба пачынае печыся. Партызаны. І траву елі, і бульбу елі. Буй, Алексінічы, Гарадзец, Каралевічы, Ракаў Засценак, Чуцькі, Неўгадава.
БУЛЬБЕ́ШНІК м. зб. Бульбоўнік, бацвінне бульбы. Бульбешнік адкі́нь. Закур’е.
БУ́ЛЬБІНА, БУЛЬБІ́НА ж. Бульба. Бульбі́на свая толькі, а што ў дзярэўні? Багданава.
БУЛЬБО́ЎНІК м. зб. Бульбоўнік, бацвінне бульбы. Бульбоўніку зжала, развесіла сушыць. Міцюкова, Баравікі, Запруддзе, Кляпчэва, Розмыслава.
БУЛЬБЯ́НІШЧА н. Бульбянішча; поле, дзе расла бульба. На бульбянішчы пшані́цу сеілі. Гарадок, Міцюкова.
БУЛЬБЯ́НКА ж. Сорт ігруш. Былі́ ў нас бульбянкі [грушы]. Пожанькі.
БУЛЬБЯНЫ́ прым. Бульбяны, прыгатаваны з бульбы. Клёцкі хто надзярэць з бульбы – бульбянэя, а хто мучанэя. Нямойта.
БУМА́ГА ж. Папера. Э́та тока нъ славах і на бумазі ўважаюць, а ў самам дзелі, ніхто ня спросіць, ці табе помачы нада ці не. Леснікова.
БУНТАНІ́НА ж. Блытаніна. Бунтані́на была тъкая. Фасаўшчына.
БУНТО́ЎКА ж. Сварлівая жанчына. □ Залоўка – бунтоўка. Запруддзе.
БУ́РА ж. Бура, моцны вецер. У нас на Пітра абычна буры бываюць. Вялікі Азярэцк, Багданава, Каралі, Ракаў Засценак. ○ МАГНІ́ТНАЯ БУ́РА. Змяненне магнітнага поля Зямлі, звязанае з утварэннем на Сонцы цёмных плям. А дзе ш тая бура магні́тная? Нямойта.
БУРА́К м. Бурак. Буракі́ содзім, гуркі́ содзім на ляхах. Гарадзец. Сотак восім бурукамі засеіла. Баравікі, Вялікі Азярэцк, Леснікі, Леснікова, Цясішча. БУРАЧО́К, БУРУЧО́К памянш. Лехі робім: і лук, і моркву, і бурачкі́, і капусту содзім. Каралі. Буручка парэжу, бульбіны. Багданава.
БУРА́К м. Невялікая жалезная печка (буржуйка?). Бурак – печка залезная, яе купляюць, прыдаецца. Нямойта.
БУРАКЛІ́ВЫ прым. Бардовы (пра колер). Бураклі́выя кветкі на плацці. Запруддзе.
БУРА́Н м. Буран, моцны вецер. Буран быў скі́нуў гняздо, сабраліся мужыкі́ і ўсцягнулі наверх. Запруддзе, Цясішча.
БУРА́ЧНІК, БУРА́ШНІК м. зб. Бурачнік, бацвінне буракоў. Лі́сце морквы – маркоўнік, буракоў – бурачнік, капусты – капуснік. Гарадзец, Кішуроўшчына. Бурашнік скоту даем. Самсоны.
БУРА́ЧНЫ прым. Бардовы (пра колер). Бурштыновыя бусы карычлевыя, красныя, бурачныя – усякія мела. Каралевічы.
БУРГО́МІСТР, БУРМІ́СТР м. Бургамістр. Бургомістрам ён быў, дзялі́ў зямлю. Леснікова, Партызаны. Сістра паехала к бурмі́стру ў Уллянавічы. Фасаўшчына.
БУРДА́ ж. ◊ ЯК БУРДА́. Пра перакіслае малако. Як бурда мълако. Заазер’е.
БУРДЗЮЧО́К м. эмац.-ацэн. Мажны, сыты чалавек. Яе папа бурдзючок ладны, тоўсценькі такі́. Партызаны.
БУРДО́ВЫ прым. Бардовы (пра колер). Бурдовымі цвіцяць гваздзі́кі. Багданава.
БУРКУЛЁЗНЫ прым. Хворы на туберкулёз. Усё хрыпі́ць карова, думалі, што буркулёзная. Запруддзе.
БУРЛА́ТЫ мн. Апошняе бервяно ў зрубе, да якога мацуюцца кроквы. На бэльку ложуцца бурлаты. Па бурлатах страпі́лы ложаць. Марозаўка. Ложуцца на сцяну бурлаты, ставюць на бурлаты кроквы. Сукрэмна. Крыша стаі́ць на бурлатах. Міцюкова, Алексінічы, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Дольдзева, Запруддзе, Леснікова, Нямойта.
БУРНО́С м. Вопратка з даматканага сукна. Цяпер гавораць польты, а раньшы быў бурнос. Партызаны.
БУРСА́ ж. Сварка. Каб ні было бурсы ў хаці, я яго адправіла. Каралевічы.
БУРТ м. Бурт; вялікі капец бульбы, буракоў. Бульба ў бурт кладзецца на полі, дома – капец. Партызаны, Гарадзец, Неўгадава.
БУРТУВА́ЦЬ незак. Буртаваць. Кучу буртувалі. Савінічы.
БУРУЗДЗІ́ЦЬ незак. эмац.-ацэн. Плявузгаць, гаварыць абы-што. Буруздзі́ць абы-што. Дольдзева.
БУРУНУВА́ТЫ прым. Бураваты (пра колер). Я́гады, чарні́цы, такі́я бурунуватыя, бурыя такі́я, яшчэ не чорныя. Ракаў Засценак.
БУРЧА́ЦЬ незак. 1. Бурліць. Бурчыць вада ў балоці. Багданава. У драгбе не скрозь, а містамі вокны. Бурчыць вада там. Запруддзе. 2. Сярдзіта, незадаволена мармытаць, выказваць незадавальненне. Бурчыш ты, як старая баба. Вялікі Азярэцк.
БУРЧУ́Н м. Буркун, мармытун. Бурчун еты бурчыць і бурчыць. Гарадзец.
БУРЫ́ЦЦА незак. Разбурацца, развальвацца. Калодзеш ужо бурыцца. Кішуроўшчына, Івоні, Леснікова, Нямойта, Сукрэмна, Фасаўшчына.
БУРЭ́НЯ ж. Карова бурай масці; клічка такой каровы. Міцюкова.
БУРЭ́Ц м. Буркун, мармытун. Бурэц бурчыць і бурчыць. Багданава.
БУРЭ́ЦЬ незак. Спець (пра злакавыя расліны). Ужо бурэіць жыта. Ульянавічы.
БУ́СЕЛ м. Бусел. Када бусел яйцо выкі́дываіць – лета мачлі́вая, а када рабёнка – галодная лета (прыкмета). Запруддзе.
БУСЛІ́ННЫ прым. Бусліны. Буслі́ннае гняздо прошлы год на башні было. Багданава.
БУ́ТЭЛЬ ж. Бутэлька. Вады бутэль з сабой. Багданава.
БУЎТА́ЦЦА, БУТА́ЦЦА незак. Хістацца, дрэнна трымацца на нагах. Як вецер той, буўтаецца. Міцюкова. Гълъва, што п’янъя, аш бутаюся. Кішуроўшчына, Каралевічы.
БУХНУ́ЦЬ зак. Ударыць. Ні разу мужык ні бухнуў, пражыла з ім пядзесят тры гады. Самсоны, Міцюкова.
БУХТО́РЫЦЦА незак. Многа працаваць. Я занімалася з гародам гэтым, цэлаю нядзелю бухторылася. Багданава.
БУЦЯ́Н, БАЦЬЯ́Н, БУЦЬЯ́Н м. Бусел. На Благавешчане буцян прылітаіць. Дольдзева. Грэх будзіць, як гняздо буцяна разбурыш. Самсоны, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Леснікова, Міцюкова, Нямойта, Партызаны, Ракаў Засценак, Розмыслава, Серкуці, Сукрэмна, Ульянавічы, Чуцькі, Закур’е. У тэй дом, дзе бацьян жывець, не ударыць маланка. Гарадзец, Дуброўкі. Дзе буцьян жывець, то пярун ні ўдарыць. Дуброўкі. БУЦЯНО́К, БУЦЯНЁНАК памянш. Буцянок сядзі́ць і ўсё дзюпкъй – тар-тар-тар. Нямойта, Сянно. Е́слі буцянёнка ські́ніць, то на голът, а есьлі яйцо – нъ ўръжай (прыкмета). Серкуці, Сянно.
БУЦЯНІ́ХА ж. Бусліха. Буцян прыляцеў з буцяні́хуй [з выраю], ажані́ўся. Сянно.
БУЦЯНО́ВЫ прым. Бусліны. Гняздо буцяновае вецер раскалашлаціў. Нямойта, Багданава. ○ БУЦЯНО́ВА ЯЙЦО́. Порхаўка (неядомы грыб). Буцяновы яйцы ў нас пъ лагу растуць. Партызаны.
БУЧ м. Рыбалоўная снасць, зробленая з лазы, ніцяной сеткі і абручоў. Бучамі ракуў лаві́ў. Рассвет.
БУШУВА́ЦЬ незак. Дурэць, буяніць. Прыдуць у дзярэўню і давай бушуваць: што ўздумаюць, той дзелаюць. Запруддзе.
БУЯ́Н м. Баян. Ціпера іграюць на буян адзі́н маці́ў. Кавалі.
БЫВА́ЛА, БУВА́ЛА, БА́ЛА часц. Бывала. Бывала, увесь свет аб’ездзіць, абойдзіць. Савінічы. Матка, бувала, паедзіць і кажыць: купі́ла рыбёнка. Буй, Багданава, Заазер’е, Нямойта. Бала туды ездзілі глі́ну къпаць. Багданава.
БЫВА́ЦЬ незак. Быць, здарацца. Бываець сумна, настраенія ніякага. Запруддзе, Багданава, Міцюкова, Самсоны.
БЫК м. Бык (жывёліна). Дзве дойных каровы дзіржала і быка. Баравікі, Запруддзе, Марозаўка, Міцюкова, Чуцькі. БЫЧАНО́К памянш. Нада бычънка гэтага нъкармі́ць. Марозаўка.
БЫК м. Памылка пры ткацтве, снаванні. Нарабі́ла быкоў, калі́ снъвалі, яго разабраць было трудна быка. Дуброўкі.
БЫ́ЛЛЕ н. зб. Дудкі бульбоўніку. Была бульба, асталося адно былле, такое дудзейка асталося, усё жукі́ з’елі. Апечкі.
БЫ́ЛЬНІК м. Чарнобыль (расліна). Быльнік высокі, у рост чалавека вырасцець. Запруддзе, Багданава, Дольдзева, Заазер’е, Каралі.
БЫ́СТРА прысл. Хутка, шпарка. У холат кожды молад, быстра бяжыць. Гарадзец.
БЫ́СТРЫ прым. Хуткі, жвавы. Мальчык харошы – тут ёсць, тут німа – быстры. Фасаўшчына, Запруддзе.
БЫТ м. ◊ СТАРЫ́ БЫТ. Сталы ўзрост. Дажываюць да глыбокай старасці старога быту людзі. Чуцькі.
БЫ́ТНАСЦЬ ж. Жыццё, бытнасць. Усё пірмяні́лася на маёй бытнасці. Нямойта, Марозаўка.
БЫ́ТТО часц. Нібы, быццам. Бульба бытто здарова, а йна порчана. Неўгадава, Дуброўкі, Цясішча.
БЫЦЦЁ н. Жыццё, існаванне. Пры маі́м быцці́ ні хадзі́ў пастух. Багданава.
БЫЦЬ ж. Тое ж. На маёй быці [так]: дзень раблю, а вечарам іду гуляць. Нямойта.
БЫЦЬ незак. Быць, жыць. Вот быў, быў, балела нъга, патом атнялі нагу. Серкуці.
БЫЧЫ́ЦЦА незак. Бегаць; пра перыяд палавой актыўнасці ў кароў. Бычыцца карова, быкоў нада весці. Нямойта.
БЭЗ м. Бэз. Бэз сірэневы і белы. Буй, Багданава.
БЭ́ЛЕЧНЫ прым. Бэлечны; які мае адносіны да бэлек. Бувала, былі́ бэлечныя гвазды. Вялікі Азярэцк.
БЭ́ЛЬКА ж. Бэлька. Бэлькі клалі на зруб’е. Леснікова, Багданава, Гарадзец, Міцюкова.
БЭНЦ, БЭЦ выкл. Бухнуцца, кінуцца. Памыюся перад ноччу – бэнц і лягу. Закур’е.
БЭ́РЫ мн. Сорт ігруш. Бэры – старынны сорт, плі́тъмі раслі́ на адной галі́нцы, малінькуй ветъчкі – стрэсці цяшка. Пожанькі.
БЭХ выкл. Бухнуцца, паваліцца, упасці. Я бэх туды, увалі́лъся ў яму. Партызаны, Вялікі Азярэцк, Каралевічы.
БЭ́ЦА ж. Гразкае, топкае месца. Такая бэца была, гразь, торф, прама коні топяцца, гразна дужа, топка, дужа вяска. Буй.
БЮЛЮЦЕ́НЬ м. Бальнічны ліст, бюлетэнь. Прыехалі с абеда, бюлютні́ прывезлі. Партызаны.
Поделитесь с Вашими друзьями: |