БЯГУ́Н м. Карова, якая ідзе на чале статка. Міцюкова.
БЯГУ́ЧЫ прым. ○ БЯГУ́ЧАЯ ВАДА́. Праточная вада. На бягучай вадзе пускалі вянкі́. Дуброўкі, Закур’е.
БЯДА́ ж. Двухколка-саматужка. Бяду цігалі нъ сабе послі вайны. Закур’е.
БЯДА́, БІДА́ ж. Бяда, гора, няшчасце. Калі́ курыца пяець, то на бяду (прыкмета). Гарадзец, Сукрэмна. У яе палучылася біда с першым мальчыкам. Міцюкова. ◊ НІ БІДА́. Ну дык што ж. Тога, ні біда, прывязуць на некалькі часоў. Запруддзе, Гарадзец. ◊ БІДА́ ПА БЯДЗЕ́. Пасля аднаго няшчасця здараецца другое. Біда па бядзе – купі́лі парасёнка, вынесла малінэз, скрынку, ён выпіў і здох. Леснікова. ◊ А БІДА́ ЯГО́ ВЕ́ДАІЦЬ (ЗНА́ІЦЬ). Невядома. А біда яго ведаіць, як называецца. Рулёўшчына, Рэчкі. А біда яго знаіць. Запруддзе.
□ Бяду на кані́ не аб’едзеш, вадой не пераплывеш. Запруддзе. □ Біду вадой не пераплывеш. Запруддзе, Гарадзец. □ Дзе вада, там і біда. Гарадзец. □ Адна біда ні ходзіць. Каралевічы, Запруддзе. □ І біда ідзе і другую вядзе. □ Нъ бяду паспеіш і нъ валу. Каралевічы. □ Адна біда – ні біда. □ Ні хавайся ад біды, біда съма найдзіць. □ Біда пъ лясу ні ходзіць, а па людзях ходзіць. □ Ні смейся чужой бядзе, свъя нъ градзе! Каралевічы. □ Хто бяду пірабудзіць, събакъм будзіць. Каралевічы. □ Німа горшай бяды, як ні хлеба, ні лібяды. Вялікі Азярэцк.
БЯДРО́ н. Бядро. У бядрэ нага так балі́ць. Буй. Бядро ударыў. Гарадзец.
БЯЗБО́ЖНА прысл. Безліч, шмат. Піў бязбожна. Каралевічы.
БЯЗДЗЕ́ТНЫ прым. Бяздзетны. Гэтая з дзецьмі, а старшая бяздзетная. Багданава.
БЯЗДО́ЛЛЕ н. Цяжкае, гаротнае жыццё. Бяздолле маё, праклінаці буду. Партызаны.
БЯЗДЭ́НЧА н. Бяздонне. Бяздэнча, дзе крыні́ца. Заазер’е.
БЯЗМЕ́Н м. Бязмен, ручныя вагі. У бязмена пабі́тыя точкі – значкі́ такі́я. Вялікі Азярэцк. Бязмен быў, і важылі на бязмене. Гарадзец. Бязмен такей з гълавой. Сукрэмна, Нямойта. ◊ ЯК БЯЗМЕ́Н. Пра неразумнага, бесталковага чалавека. Я ўжо як бязмен стала, дурная. Заазер’е, Сукрэмна.
БЯЛІ́ЛА н. Бяльмо. Бялі́ла на воку – зацягнула белым і ня ві́дзіць. Багданава.
БЯЛІ́ЦЬ незак. 1. Бяліць (пра палатно). Белюць палатно і сцелюць на пожнях. Карпавічы, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадок, Каралі, Фасаўшчына, Неўгадава. 2. Дадаваць малако. Заці́рка – дзелаіш з мукі́, а тады мълаком беліш, заліваіш. Заазер’е.
БЯЛЛЁ н. Бялізна. Бяллё папасціраю і папалашчу. Ульянавічы, Багданава, Буй, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Каралі, Партызаны.
БЯЛЬМО́ н. Бяльмо. Бяльмо – на глазу: вока жувое. Вялікі Азярэцк, Баравікі, Сукрэмна.
БЯЛЯ́Ш м. Светлавалосае дзіця. Бяляш ты! Апечкі.
БЯРНО́ н. Бервяно. Ступа – выдзяўбуць бярно – крупы таўклі́. Партызаны, Запруддзе, Гарадзец, Манголія, Серкуці. Ногі там, што бёрны былі́! Запруддзе.
БЯРО́ЗА ж. Бяроза. Бярозу у нас толькі пъдпушчаюць. Пракруцяць дзі́рачкі і саломку уторкнуць. Багданава. БЯРО́ЗАНЬКА, БЯРО́ЗКА памянш. Багданава, Буй, Гарадзец, Партызаны. ◊ АД БЕ́ЛАЙ БЯРО́ЗЫ ДА ЧО́РНАГА ДУ́БА. Ад краю да краю. Цяпера за рання трактарам узлупюць ад белай бярозы да чорнага дуба. Цясішчы.
БЯРО́ЗАВІК м. Бярозавы сок. Бярозавік – з бярозы сок. Жохава, Багданава.
БЯРО́ЗАВЫ прым. ○ БЯРО́ЗАВЫ ГРЫБ. Чага. Серкуці.
БЯРУ́ЧЫ прым. Учэпісты; які вельмі чапляецца, бярэцца. Сівец – тръва бяручъя, за якое дужа бярэцца. Леснікова.
БЯРЭ́ЗІНА ж. 1. Бяроза. Русалкі косы распускаюць, калышъцца на бярэзіне. Ракаў Засценак. 2. Матэрыял бярозы. Тапарышча можна з бярэзіны, кляні́ны дзелаць. Жохава, Нямойта.
БЯРЭ́ЗІНКА ж. Бяроза. Кала хаты бярэзінка была, зязюліна на ёй кукувала. Нямойта, Заазер’е, Міцюкова, Закур’е.
БЯРЭ́ЗНІК м. 1. зб. Бярозавыя галінкі. Каза ела малі́ннік, бярэзнік, лазу. Багданава, Міцюкова, Партызаны. 2. Бярозавы сок. Не салодкі бярэзнік – падзолістая зімля. Партызаны, Багданава. 3. Гай. У бярэзніку срэзаў бярэзіну. Нямойта, Серкуці.
БЯСЕ́ДА ж. Бяседа; збор гасцей з пачастункам. Як бяседа йкая, гаварылі: просім за стол! Міцюкова, Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Каралевічы, Леснікова, Нямойта, Партызаны, Ракаў Засценак, Ульянавічы, Неўгадава.
БЯССМЕ́РТНІК, БЕССМЕ́РТНІК м. Агаткі. Кала кладбішча бяссмертнік расцець. Багданава. Бессмертнік любіць пішчаныя лясы. Міцюкова.
БЯСХІ́ТРЫ прым. Прастадушны, адкрыты. Дачка такая бясхі́трая, яна з усі́мі ўсё падзеліць. Нямойта.
БЯСХЛЕ́БІЦА ж. Бясхлебіца. Ай-яй, бясхлебіца была ў трыццаць васьмым годзе, нацярпеліся. Савінічы, Чуцькі.
БЯШКО́М прысл. Бягом, подбегам. Бяшком, бяшком – і ў канаву. Фасаўшчына.
В
ВА́БІЦЬ незак. Вабіць, заманьваць. Вабілі ваўкоў, зайцуў, а лісі́ца – хі́трыя. Нямойта.
ВАБРАЖЫ́ЦЕЛЬНЫ прым. Уражлівы. Ён маліц стройны, харошы, але вабражыцельны. Багданава.
ВАВЁРКА ж. Вавёрка. Белка пушыстыя такая, а вавёрка жоўцінькая, толькі меншая. Багданава, Нямойта.
ВАГА́ ж. Вагі. Вага – той жа бязьмен, кантарок вешаіш на пут і важыш. Фасаўшчына, Івоні, Нямойта.
ВАГА́ЦЦА незак. Гайдацца, зыбацца. Вагалася балота. Парэчча.
ВАДА́ ж. Вада. Первы раз як дзяцёнка купалі, ваду пат печ лілі́. Мянюцева. Паўрадзі́ў гуркам дож, залівень такі́ быў, што у баразнах вада стаяла. Ракаў Засценак, Багданава, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Цясішча, Закур’е, Неўгадава. ◊ ПЯ́ТАЯ ВАДА́ НА КІСЯЛІ́. Пра далёкае сваяцтва. Яны пятая въда на кісялі́. Чуцькі.
□ Абажглася на малацэ, будзіш студзі́ць і на ваду. Запруддзе, Вялікі Азярэцк. □ Бяло ні бяло, абы ў вадзе пабыло. Нямойта, Савінічы, Сянно. □ Пъд ліжачый камінь і въда ні патходзіць. Нямойта.
ВАДДАЛЁННАСЦЬ ж. Аддаленасць. У выддалённасці стъяў ток, у гэтым таку быў наш конь. Міцюкова.
ВА́ДЗІСТЫ прым. Вадкі. Цеста вадзістае на пірагі́ ня йдзёт. Заазер’е.
ВАДЗІ́ЦЦА незак. Пладзіцца, размнажацца (пра жывёл, птушак). У хаці водзяцца ластаўкі. Фасаўшчына, Багданава, Заазер’е, Нямойта, Закур’е.
ВАДЗІ́ЦЬ незак. 1. Вадзіць. Кароў краў і вадзі́ў прудуваць. Заазер’е, Багданава, Запруддзе. 2. Разводзіць. Усё ўрэмя ваджу клубні́ку. Гарадзец, Івоні. Пчол вадзі́ць буду. Вялікі Азярэцк, Закур’е. ◊ ВАДЗІ́ЦЬ РУСА́ЛКУ. Выконваць абрад праводзін русалкі з вёскі ў жыта. На Купалле русалку вадзі́лі. Вялікі Азярэцк.
ВАДЗЯНІ́СТЫ прым. Вадзяны, які расце ў вадзе. Дзедзвіль вадзяні́сты, шырокае лі́сце, як разное, у балоце [расце], сві́нні ядуць. Мянюцева.
ВАДЗЯ́НКА ж. 1. Пухіры на вадзе. Вадзянкі, як па вадзе па свежай паходзіш. Гарадзец. 2. Пухір. Вадзянка цячэць, як разарваць. Гарадзец, Самсоны. 3. Пасудзіна для вады. Въдзянка нъ чатырі-пяць вядзёр вады. Нямойта.
ВАДЖА́Й м. Правадыр. Той ваджай і́хны, глаўны і́хны, гляжу – ідзець. Багданава.
ВА́ЖНЫ прым. Важны, карысны. Ніважна, кім бы ня быў, абы ні пръвъляў, хоць глі́ну ляпі́, усякъя работа важнъя. Каралевічы.
ВА́ЖЫЦЬ незак. Важыць, узважваць. Пазычалі хлеп, а тады важылі нъ тапарышча – нъ тапарышчы насечка была на кончыку і важылі тъпаром. Нямойта, Багданава, Гарадзец, Заазер’е, Каралевічы.
ВАЗАВЫ́ прым. Прызначаны для воза (пра хамут). Вазавы хамут – хамут запрагаць каня ў воз. Гарадзец, Дольдзева.
ВАЗГРЫ́ВЫ прым. Саплівы. Во які́ дзяцёнык гразны і саплі́вы, то ета вазгрывы. Алексінічы.
ВАЗІ́ЦЦА незак. Займацца. Я пчол баюся і ні хачу з і́мі вазі́цца. Івоні, Марозаўка, Нямойта.
ВАЗІ́ЦЬ незак. Вазіць. Кръснапёрку възамі вазі́лі. Пожанькі, Багданава, Гарадзец, Самсоны.
ВАЗО́К м. Выязныя сані. Вазок – праязны, на ім груз вазі́ць ня будзіш. Міцюкова, Гарадок, Нямойта, Серкуці.
ВАЗО́ЎНЯ ж. Вазоўня; памяшканне для транспартных сродкаў і вупражы. Вазоўню здзелъюць, дзе вазок, санкі, хамут там ставюць, кап ні замінала, ні гніло. Нямойта.
ВАЗРО́СЛЫ прым. Дарослы, старэйшы. Вазрослы сын – у горадзе. Жохава, Багданава.
ВАЙЛУ́ШАЧКА ж. памянш. Ваўнянка. Дзет з Кішураўшчыны зваў вуўнянкі вайлушычкі. Партызаны.
ВАЙНА́ ж. Вайна. Болей як сорак лет вайне. Кавалі, Самсоны, Ульянавічы, Чуцькі, Цясішча, Дуброўкі, Неўгадава.
ВАЙСТРАКО́М прысл. Вострым краем уверх. Камінь стаі́ць вайстраком. Гарадзец.
ВАЙСТРЫ́ЦЬ, ВАСТРЫ́ЦЬ незак. Вастрыць. Вайстрыць бруском касу. Міцюкова, Розмыслава. Вастрыць касу. Міцюкова.
ВАЙЦЯ́ЦЬ незак. Гаварыць незразумела. Хто што гаворыць не па-і́хняму, то вайцяіць. Нямойта.
ВАКЕ́ННІЦА ж. Падаконнік; ніжняя частка акна. Пъстаў нъ вакенніцу вазона! Нямойта.
ВАКО́ЛІЦА ж. Ваколіца, наваколле. Ваколіца ўся гъворыць пръ яе. Нямойта.
ВАЛ м. Валок сена. Пракос сена разбіваеш, варочаеш, сушыш, у вал зграбаеш. Гарадзец, Багданава, Нямойта.
ВАЛА́Н м. Валан. З въланъм плацце шылі. Фасаўшчына.
ВАЛАВО́ДЗІЦЬ незак. Валаводзіць, марудна рабіць. Што ты валаводзіш? Дзелъіш і ня дзелъіш! Нямойта.
ВАЛАВЯ́ННЫ прым. Алавяны. Послі вайны ложкі былі́ і мі́скі вълъвянныя. Нямойта.
ВАЛАКІ́ДЗІЦЬ незак. Валакіціць, марудна рабіць. Дзелъць ня хочыць, а толькі вълакі́дзіць! Нямойта.
ВАЛАКІ́ТА ж. Валакіта, цяганіна. Ой, з гэтым сенъм толькі валакі́та! Нямойта.
ВАЛАКІ́ЦІЦЦА незак. Працаваць. Сколькі тут пажыць асталося, а тут валакі́ціцца нада. Вялікі Азярэцк.
ВАЛАКНО́ н. Валакно (з канапель). Каноплі сушылі, дзелалі валакно, вяроўкі самнуць. Гарадзец.
ВАЛАКУ́ША ж. Валакуша; прылада для сцягвання сена і пад. Дзве жэрдкі, на які́я клалі сена і цігалі да стога. Валакушъмі цігалі сена к стогу, на іх клалі па дзве, тры, чатыры вълъцэнькі. Нямойта.
ВАЛАСА́ТЫ прым. Валасаты, аброслы валасамі. Вылъсатыя морды – во-о! [пра маладых эстрадных выканаўцаў]. Дольдзева.
□ Валасаты да валасатага, насаты да насатага. Ульянавічы.
ВАЛАСЕ́НЬ м. Валасень; хвароба костачак пальцаў. Въласень на пальцы бываіць, як уколіш ці што. Нямойта. У пальцы валасень, палец рвець. Багданава. Въласень – стулетнік прыкладаюць, заъгаъварваюць. Ракаў Засценак, Апечкі, Леснікі.
ВАЛАСІ́НА ж. Валасіна. Валасі́на дзе застраніць – не магу, ірвець. Міцюкова.
ВАЛАСІ́ННЕ н. зб. перан. Мяккае цягучае начынне цукеркі. Бывае валасі́нне длі́ннае ў канхветах, сцёклачкі. Парэчча.
ВАЛАСЫ́ мн. Валасы. Бярозавым веннікам [вадой з веніка] мылі валасы. Цясішча. Распусці́ла въласы, як русалка, длі́ныя такі́я, шэрыя ў яе. Гарадзец. ◊ ВАЛАСЫ́ СТА́ЛІ ДУ́БАМ (ДУ́БАРАМ). Пра пачуццё жаху, вялікага страху, зведанага кім-н. Сталі въласы дубъм, я палъчкуй ударыў, і ён [фосфарны чалавек] рассыпуўся. Ракаў Засценак. Дубърам въласы сталі [так перапалохаўся]. Ракаў Засценак.
ВАЛАСЯ́НКА ж. Валасянка (птушка). Вълъсянка сі́вінькая, вядзецца ў кустах, гняздо ўець з валасоў грывы, хвыста [коней]. Багданава.
ВАЛАТО́ЎКА ж. Курган. Валатоўкі ў нас з вайны 1812 года. Валатоўка кладбішчэ ёсь, рускія салдаты захаронены. Дуброўкі, Закур’е.
ВАЛАЦНЯ́ ж. Капа сена. Склалі сена ў валацню. ВАЛАЦЕ́НЬКА памянш. Вълаценька сена – дзесіць ці дванаццаць пудоў. Нямойта.
ВАЛАЦУ́ГА агульн. Валацуга, абібок. Ходзіш, як валацуга, работъць ня хочъш! Нямойта, Запруддзе.
ВАЛАЧО́БНІК, ВАЛАЧЭ́БНІК м. Валачобнік. Валачобнікі хадзі́лі па хатах. Алексінічы. На Вялікодня хадзі́лі валачобнікі. Запруддзе, Гарадзец, Дольдзева, Леснікова, Мянюцева, Нямойта, Фасаўшчына, Чуцькі, Неўгадава. Валачэбнікі на Паску ходзюць. Багданава, Вялікі Азярэцк, Самсоны.
ВАЛАЧО́БНЫ м. Тое ж. Валачобные – людзі добрые. Чуцькі.
ВАЛАЧЫ́ЦЦА незак. Валачыцца, ісці павольна. Валачэбнічкі валачылісі, / Валачылысі, памачылісі, / Перайшлі́ муроўку – найшлі́ кароўку, / Перайшлі́ другую – пацяралі тую (з песні). Багданава, Нямойта, Партызаны, Фасаўшчына, Чуцькі.
ВАЛАЧЫ́ЦЬ незак. Валачы, несці. Дамоў крадзенае вълачэць і вълачэць. Нямойта, Багданава, Леснікова, Чуцькі.
ВАЛЕР’Я́НАЎКА ж. 1. Валяр’ян. Як лох, ідзеш на Катова, там валер’янаўка была. Апечкі. 2. Настойка валяр’яну. Валер’янаўку купляеш і п’еш ат сэрца. Партызаны, Апечкі.
ВАЛЁК м. Кругляк, частка палена. Адрэзаў валёк на дровы. Нямойта.
ВАЛЁНКІ, ВА́ЛЕНКІ, ВА́ЛЕНЦЫ мн. Валёнкі. З воўны валі́лі валінкі, і валёнкі гавораць. Міцюкова. Валінкі с воўны, са вечък кътаюць. Нямойта. Воўну куплялі і валенкі валі́лі. Закур’е. Як сталі разжывацца, сталі валенцы дзелыць. Цясішча, Вялікі Азярэцк.
ВА́ЛІК м. Мялка, церніца. Валікі такі́я з зубамі: два ўнізу, два навярху – мялка кругавая эта. Фасаўшчына.
ВАЛІ́ЦЦА незак. 1. Падаць, не трымацца на нагах. Іду і валюся, спужалася. Запруддзе, Дольдзева, Нямойта, Сукрэмна. 2. Ападаць. Ліст жаўцеіць і валіцца. Падняў ліст, ён зноў валіцца. Буй, Фасаўшчына.
ВАЛІ́ЦЬ незак. Валіць валёнкі. З воўны валі́лі валінкі. Міцюкова, Багданава, Самсоны, Фасаўшчына.
ВАЛІ́ЦЬ незак. 1. Валіць, спілоўваць (лес). Е́ты лес валі́лі, выразалі, распахвалі зямлю. Буй, Запруддзе, Нямойта. 2. Паднімацца, густа дыміць. Толькі дым валіць трубой. Цясішча.
ВАЛІСІПЕ́Д, ВАЛІСІПЕ́Т м. Веласіпед. Валісіпет мне далі́, на валісіпедзі ездзіў. Багданава.
ВА́ЛКА ж. Сукнавальня, валюшня. Раншы ў валку сукно ні прънясеш бяз грошы. Запруддзе, Каралі, Неўгадава.
ВАЛКАВА́ТЫ прым. Сыраваты, сыры (пра сена). Вълкаватоё, сыроё сена. Заазер’е. Валкавата сена, не складвай яго. Нямойта. Валкаватая сена на ноч трэба класці ў капешку, кап ні сагрэлася. Леснікова.
ВАЛКА́ВЫ прым. Тое ж. Вълкавыя сена – дасушы! Запруддзе.
ВАЛЛЁ, ВАЛЛЕ́, ВАЛЁ, ВАЛЕ́ н. 1. Валлё. Валё – дзе яда знаходзіцца. Буй. Курыца набі́ла валё. Нямойта. Вале наела курыца. Валле ў яе, у курыцы. Буй. ВАЛЮ́ШКА, ВАЛЮ́ШАЧКА памянш. Валюшка ў курыцы вісі́ць. Сукрэмна, Багданава. Снігіры ось, [у іх] краснінькъя валюшычка. Сянно. 2. перан. Вялікі жывот. Валлё наеў [на тоўстага мужыка]. Розмыслава.
ВАЛО́К м. Валок сена. Валкі́ пераварачвалі. Багданава, Сукрэмна.
ВАЛО́КА ж. Мера плошчы зямлі. Валока была, чатыры надзелы было ў валоцы. Нямойта, Сукрэмна.
ВАЛУ́Й м. Грыб з сямейства сыраежкавых. Валуй, у яго шапка път сябе, тоўсты корань. Сянно, Нямойта.
ВАЛЧЫ́НЫ прым. ○ ВАЛЧЫ́НЫЯ ГРЫБЫ́. Неядомыя грыбы. Шампіньёны называлі валчыныя грыбы. Дуброўкі.
ВАЛЧЫ́ЦЦА незак. перан. Сварыцца, лаяцца. Яна з ім валчыцца, ругаіцца. Нямойта.
ВАЛЫ́НДЗІЦЦА незак. Валэндзіцца, цягацца, валачыцца. Валындзіцца пъ лясу. Нямойта.
ВАЛЫ́НКА ж. перан. Валынка, важданіна. Пакласці грошы на кні́шку – будзе толькі валынка зняць іх. Нямойта.
ВАЛЬСЫ́ мн. Вальцы; вальцовы млын або машына, абсталяваная вальцамі. Семя малолі вальсмі́. Кляпчэва.
ВА́ЛЬШЧЫК м. Валюшнік; той, хто валіць валёнкі. Вальшчык валіць валінкі. Запруддзе. Вальшчыкі валі́лі валінкі, хадзі́лі пъ дзіраўнях. Нямойта, Вялікі Азярэцк.
ВАЛЯР’Я́Н, ВІЛІР’Я́Н м. Валяр’ян. Валяр’ян ат сэрца, корань капаюць. Партызаны. Залоўцы пасылала дайжа на Украі́ну вілір’ян. Алексінічы.
ВАЛЯР’Я́НКА, ВАЛЕР’Я́НКА, ВІР’Я́НКА ж. Тое ж. Валяр’янка на балотах расцець. Каралі. Валер’янка па балотах расцець, карэнне нада къпаць, сушыць. Каралі. Вір’янку рвалі, карэнне здавалі ў апцеку. Багданава, Гарадзец.
ВАЛЯ́ЦЦА незак. Валяцца, ляжаць без патрэбы. Цяпер дужа добрае ў дарозі ні валяецца. Ульянавічы, Багданава, Серкуці.
ВАМЛЕ́ЦЬ зак. Самлець, страціць прытомнасць. Вамлела, калі́ хлапушкай лопнулі пад ногі. Запруддзе.
ВАНДРАВА́ЦЬ незак. Валачыцца, цягацца. Вандруе – хто недзе ходзіць, туляіцца. Фасаўшчына, Багданава, Манголія, Сукрэмна.
ВАНІТАВА́ЦЬ незак. Ванітаваць. Ванітуіць яго, ірвець. Вялікі Азярэцк.
ВАНТРОБ’Е н. зб. Унутраныя органы, унутранасць. Вялікі Азярэцк.
ВАНТРО́БНАСЦЬ ж. зб. Тое ж. Усю вантробнасць зварым – і пад камень. Марозаўка.
ВАНТРО́БЫ толькі мн. Тое ж. Як б’еш пърасёнка, то ўсё ўнутръныя называіцца вантробы. Нямойта, Вялікі Азярэцк, Запруддзе.
ВАНЮ́ЧЫ прым. Ванючы, смярдзючы. Цыбуля гнілая да ванючая, чуць на семя выбрала. Багданава, Жохава, Запруддзе. ○ ВАНЮ́ЧЫ ГРЫБ. Вясёлка (неядомы грыб). Ванючы грып бралі на лікарства. Серкуці, Міцюкова.
ВАПЕ́ННІЦА ж. Печ для абпальвання вапны. Вапенніца – у гарэ тэй, наложуць камнюў, палюць, палучаіцца вапна. Нямойта.
ВАПЕ́ННЫ прым. Вапнавы; які мае адносіны да вапны. У нас було камення на полі вапеннъга многа. Міцюкова.
ВА́ПНІЦЬ незак. Бяліць вапнай. Вапніць печку вапнъй. Нямойта.
ВАР м. Кіпень. Вада кіпі́ць – ета вар. Вялікі Азярэцк. Аблі́ць курыцу варам, каб сышлі́ пер’е. Буй. У вар кідалі клёцкі. Нямойта, Дольдзева, Міцюкова, Рэчкі, Серкуці.
ВАРАЖБА́ ж. Варажба, гаданне. Я век жыла і ў варажбу ні верыла. Вялікі Азярэцк, Манголія, Нямойта.
ВАРАЖБЁНЫ прым. Гадальны; час, у які можна варажыць. На Каляды – ета варажбёны дзень. Нямойта.
ВАРАЖБІ́Т м. Чараўнік. Въражбіты былі́ і въражылі. Запруддзе, Нямойта, Чуцькі.
ВАРАЖБІ́ТКА ж. Чараўніца. Яе свякрова была варажбі́тка. Нямойта, Запруддзе, Міцюкова, Неўгадава.
ВАРАЖЫ́ЦЬ незак. Варажыць, гадаць. На Купалу песні пелі, въражылі. Парэчча, Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Чуцькі.
ВАРАННЁ н. зб. Вараннё. На кладбішчы варъннё, гнёзды там і́хнія. Баравікі, Апечкі.
ВАРАНЫ́ прым. Чорны (пра масць каня). Вараны конь – чорны, аж блішчыць. Сянно, Буй, Вялікі Азярэцк, Міцюкова, Нямойта, Ульянавічы.
ВАРВА́РЫ мн. Варвара; прысвятак у народным календары, дзень хрысціянскай пакутніцы, які лічыўся ў народзе жаночым святам.
□ Вырвары пылаві́на начы атырвалі. Вялікі Азярэцк. □ Прышлі́ Варвары, палаві́на (кусок) ночы (начы) ўварвалі. Запруддзе, Буй, Вялікі Азярэцк, Жохава, Леснікова, Міцюкова, Партызаны, Ракаў Засценак.
ВАРГО́ЛЫ мн. Кіпень. Варголы – эта кіпяток, закіпеўшы кіпяток варголы называлісі. Марозаўка.
ВАРО́НА ж. Варона. Варон поўна, пціц мала. І летъсь тута на Сі́наі хадзі́ў тэй ворън, у якога варону забі́лі с руж’я. Сянно, Баравікі, Гарадзец, Манголія, Нямойта, Розмыслава, Самсоны, Сукрэмна.
□ Пъпала ў въраны, каркъй, як яны. Партызаны, Фасаўшчына. □ Мъкарону – абы ні варону. Чуцькі.
ВАРО́ННІ прым. Варонін. Залезуць дзеці на елку, варонніх яец набяруць, пажараць [у вайну]. Баравікі.
ВАРО́ТЫ толькі мн. Вароты. Вароты ў мяне зачыняюцца на двор. Вялікі Азярэцк, Алексінічы, Нямойта, Партызаны, Пожанькі. ВАРО́ЦЕЙКА н. памянш. Пастукалася ў вароцейка. Фасаўшчына, Дуброўкі.
ВАРО́ЧАЦЦА, ВАРАЧА́ЦЦА незак. Вяртацца. Цяпер варочаюцца да веры. Каралевічы, Запруддзе, Нямойта. Усё въръчаецца старъя, абдумаліся, але позна. Заазер’е.
ВАРО́ЧАЦЬ незак. Варочаць, пераварочваць. Дзе варочаў сена, чабарку, зверабою нарваў. Івоні, Баравікі, Міцюкова, Нямойта, Розмыслава.
ВАРТУВА́ЦЬ незак. Вартаваць, ахоўваць. Въртувалі ноччы, кап ні загарэўся хто, кап што. Нямойта.
ВА́РТЫ прым. Годны. Яна варта свайго чълавека: ён работнік, і іна ня мені. Нямойта.
ВАРУ́ШКА ж. Вясенняя апенька. Варушкі сярод лета растуць на пнях. Цясішчы, Апечкі, Дольдзева, Каралі, Міцюкова, Нямойта, Дуброўкі, Неўгадава. ВАРУ́ШАЧКА памянш. Дзве варушачкі нашоў. Баравікі, Партызаны.
ВАРУШЫ́ЦЬ незак. Варочаць. Сталі варушыць сыроя сена. Нямойта.
ВАРЦА́ЦЬ незак. Ванітаваць. Малый рабёнък варцаіць. Нямойта.
Поделитесь с Вашими друзьями: |