Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»


ВА́РЫВА н. Страва, звараная з бацвіння. Раншы бурашнік лумалі і варылі варыва. Нямойта. ВАРЫЎНЯ́



старонка14/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   51

ВА́РЫВА н. Страва, звараная з бацвіння. Раншы бурашнік лумалі і варылі варыва. Нямойта.

ВАРЫЎНЯ́ ж. Варыўня; кладоўка для захавання гародніны. Вырыўня – ета яблакі, картошку храні́лі. Марозаўка.

ВАРЫ́ЦЬ незак. Варыць, гатаваць (страву). Суп можна варыць, боршч, капусту. Буй. Дзягно варылі с канопляў. Яго стаўчэш, сеілі, шълупачкі астаюцца, у печы варыш, як смітана, сахър калі́ ёсь [дадасі], і блі́ны макаць. Каралі, Багданава1, Заазер’е, Запруддзе, Леснікова, Марозаўка, Пожанькі, Сукрэмна.

ВАРЭ́ННЕ н. Варэнне. Многа варэння варылі з ві́шань, с парэчак, з агрэсту. Каралевічы, Нямойта.

ВА́СІЛЁК м. Валошка. Васілёк сі́ненькім цвіцець у жыці. Багданава, Алексінічы, Каралі, Партызаны. ○ ДАМА́ШНІ ВАСІЛЁК. Від васілька, акультураны (?). Серкуці.

ВА́СІЛЬКА м. Тое ж. Васілька ў жыці ёсь. Ракаў Засценак, Нямойта, Партызаны.

ВАСКАВЕ́НЬ м. Мяшок для воску. Васкавень – мяшок, што даві́лі воск. Вялікі Азярэцк.

ВАСКАТО́ПКА ж. Васкатопка; прыстасаванне для ператопкі воску. Чорную вашчыну ператапляюць і дабываюць мёт – васкатопка. Запруддзе.

ВАСПАЛЯ́ЦЦА незак. Запаляцца. Въспаляюцца глазы – зъкапаюць сталетнікам. Нямойта.

ВАСЦЯРАГА́ЦЦА незак. Засцерагацца. Васцярагацца пазычаць бярэмянныя жэншчыны. Багданава.

ВАСЬМІНІТО́ВЫ прым. Тканы ў восем нітоў. Рушнікі́ васьмінітовыя, выкладалі бірягі́. Дуброўкі.

ВАСЬМІНІТО́ЎКА ж. Абрус, тканы ў восем нітоў. Васьмінітоўкі ў восім нітоў ткалі. Нямойта.

ВАСЬМІРУ́ЧКА ж. Від касы. Васьміручка каса добра косіць. Нямойта.

ВАТО́ЎКА ж. Вопратка з даматканага сукна. Ватоўка была, а цяперака кухвайка. Нямойта.

ВАЎНАЧО́СКА, ВАЎНАЧЭ́СКА ж. Ваўначоска; машына для часання воўны. Ваўначоску здзелаў, воўну часалі, разбурылі патом. Леснікова. Меў ваўначэску – воўну часаць. Каралевічы.

ВАЎНЯ́НКА, ВАЎНЕ́НКА ж. Ваўнянка. Ваўнянкі бяруць некаторыя. Багданава, Каралі. Ваўненкі късмацінькыя, мълако [у іх], чарвей у іх німа. Алексінічы, Латыгаль.

ВАЎЧА́ТЫ мн. Ваўчаняты. У тым імху знайшлі́ малых ваўчат. Багданава.

ВАЎЧО́ВЫ прым. ○ ВАЎЧО́ВЫЯ Я́ГАДЫ. Крушына. Я́гады ваўчовы – крушына, як чорна смародзіна. Багданава.

ВАЎЧЫ́НЫ прым. ○ ШАМПІЁНЫ ВАЎЧЫ́НЫЯ. Неядомыя грыбы, падобныя на шампіньёны. Дуброўкі.

ВАЎЧЫ́ХА ж. Ваўчыха. Ваўчыху з ваўчанятамі ў лесе сустрэлі. Багданава.

ВАЎЧЫ́ЦА ж. Тое ж. Ваўчыца з вуўчанёнкам бежала. Багданава.

ВАШЧЫ́НА ж. Вашчына, пчаліныя соты. Вашчына чэраз два-тры гады пастаі́ць, нада абнаўляць. Запруддзе, Вялікі Азярэцк, Каралевічы, Нямойта, Закур’е.

ВАШЧЫ́ЦЬ незак. Націраць, насычаць воскам. Смалой ні́тку вашчаць. Нямойта, Турава.

ВАЯВА́ЦЬ незак. перан. Супакойваць. Ваявала ноч з мальчыкъмі етымі. Ульянавічы, Вялікі Азярэцк.

ВЕ́ДАЦЬ незак. Ведаць. Па песнях ужо ведалі, што жыта дажнуць. Багданава, Каралі, Мянюцева, Партызаны, Рассвет.

ВЕ́ДАШНЫ прым. Вядомы. Ён ведашны, знатны чълавек. Багданава.

ВЕК м. 1. Жыццё, перыяд існавання. На наш век доля выпъла очань плъхая. Гарадзец. 2. прысл. Ні разу, ніколі. Сена ў мяне век ні астаецца. Жохава, Запруддзе, Кішуроўшчына, Цясішча. Я век ні ўдарыла дзяцёнка. Каралі. ◊ ВЕК ВЯКО́М. Заўсёды, спрадвеку. Век вяком так было. Каралевічы.

На вяку не паспі́ш на баку. Дуброўкі. □ Век жыць – не мех шыць. Дуброўкі. □ Век жыві́ – век учыся, а дураком памрэш. Запруддзе, Буй, Вялікі Азярэцк, Каралевічы, Леснікова, Міцюкова, Нямойта, Самсоны, Ульянавічы, Чуцькі, Неўгадава.



ВЕ́КА ж. Века, накрыўка. Е́та века і́лі крышка. Фасаўшчына. Дзяжу, што хлеп рашчыняць, векам закрывалі. Вялікі Азярэцк. Века ў дзешцы. Дольдзева, Багданава, Гарадзец, Нямойта.

ВЕКАВА́ЦЬ незак. Векаваць, жыць. Удавец, калі́ старэй, то і так вякуіць. Чуцькі.

ВЕЛІКО́ДНЫ, ВЯЛІКО́ДНЫ прым. Велікодны. Велікодныя песні пяём. Партызаны. Як пост, дык паставыя песні пелі, як Вялі́кдзень – вялікодныя. Партызаны, Дольдзева, Карпавічы, Чуцькі. ○ ВЯЛІКО́ДНАЯ СУБО́ТА. Субота перад Вялікаднем. У Вялікодную суботу свяці́лі хлеп. Запруддзе. ○ ВЯЛІКО́ДНАЯ НЯДЗЕ́ЛЯ. Велікодны тыдзень. Вялікодная нядзеля длі́лася ат нядзелі і да аўторніка. Багданава.

ВЕ́ЛЬМІ прысл. Вельмі, надта. Бярыце мёт з гуркамі, вельмі смашна. Фасаўшчына.

ВЕ́НА ж. Крывяносны сасуд. Вена ў мяне на пальцу. Нямойта, Запруддзе.

ВЕНГЕ́РКА ж. Венгерка (танец). Раньшы гулялі кадрылю і лявоніху, і венгерку. Цясішча. У нядзелю гулялі кадрэлю, вінгерку і какетку. Кавалі, Вялікі Азярэцк.

ВЕ́НІК м. Венік. Венікуў візалі пъ дваццаць пар. Багданава. Венікі, што мяцеш, так у печ спалі́ць, то дош будзіць (павер’е). Гарадзец, Баравікі, Запруддзе, Каралі, Нямойта, Сяргейкі.

ВЕ́РА ж. Вера. Табе ніхто ні дась веры, што ты бальная. Каралевічы.

ВЕРАБЕ́Й, ВАРАБЕ́Й м. Верабей. Каб вераб’і́ ня елі ячмень, нада ў Къляды вытапіць печ. Ракаў Засценак, Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Партызаны. Вараб’і́, як жыды які́я, ад іх адбі́цца ні можна. Партызаны.

ВЕРАБ’І́НЫ прым. ◊ ВЕРАБ’І́НАЕ МАЛАКО́. Дастатак, заможнасць. Яму ні хватаіць вераб’і́нага малака. Запруддзе.

ВЕРАПЛА́Н м. Самалёт. Старыя ўсё къзалі вераплан, а ні съмалёт. Багданава.

ВЕ́РАС, ВЕ́РУС м. Верас. Верас расцець у лясу. Буй. Верус па лесу расцець, сірэневум цветам цвіці́ць, як ельнічак, каровы ядуць. Каралі, Багданава, Запруддзе, Каралевічы, Партызаны.

ВЕРАЦЕ́ННІЦА ж. Вераценніца, гадзюка. Вераценніцу не ві́дзела. Вялікі Азярэцк.

ВЕРБАЛО́ЗА ж. Вербалоз. Багданава, Кішуроўшчына.

ВЕРБАЛО́ЗІНА ж. Тое ж. Ля возера вербалозіна стаі́ць. Кішуроўшчына, Багданава.

ВЕ́РБНІЦА ж. Вербніца; нядзеля перад Вялікаднем. Вербніца перат Паскай. Багданава. За СаракомВербніца і Пасха. На Вербніцу вербу свецяць. Вербу нясуць у цэркву і свецюць, патом у жыта торкаюць, каб жыта радзі́ла. Міцюкова, Каралевічы, Ракаў Засценак, Самсоны, Цясішча.

ВЕРЛУ́Н м. Чалавек, які ўмее дагадзіць. Зяць тожа верлун, так абыйшоўся ласкава. Парэчча.

ВЕ́РНА прысл. 1. На самай справе, абавязкова. Нада ш верна ў бальні́цу іці́. Заазер’е. 2. Відаць, магчыма. Дзет на рыбі верна. Багданава. Бог з неба верна скідаець такі́х людзей [гутарка пра экстрасэнса]. Партызаны, Буй, Гарадзец, Каралевічы, Нямойта.

ВЕРТАВА́ЦЬ незак. Заляцацца. Вертуіць з мужыком. Ракаў Засценак.

ВЕРХ м. 1. Верхняя частка чаго-н. Даўней печы былі бяз верху. Нямойта, Вялікі Азярэцк, Міцюкова, Партызаны. 2. Верхняе адзенне. Усё ручное: і ніз і верх, ні було лавашнага. Багданава.

ВЕ́РХАМ, ВЯРХО́М прысл. Вярхом. На кані́ ездзіў верхам. Нямойта, Баравікі, Цясішча. Е́дзіць вярхом за намі нехта. Фасаўшчына.

ВЕРХАВО́ДКА ж. Сялява (рыба). Верхаводка мо ўскочыць у калодзісь. Вялікі Азярэцк, Чуцькі.

ВЕ́РХНІ прым. Які знаходзіцца ўверсе. Ні́жні камень у жорнах, верхні. Міцюкова.

ВЕ́РЫЦЬ незак. Верыць. Народ табе ня верыць. Леснікова, Багданава, Міцюкова.

ВЕ́СІЛА, ВЯСЁЛА прысл. Весела. У мяне цяпер весіла – поўная хата людзей. Багданава. Бядней было, а было дужа вясёла. Запруддзе, Алексінічы, Багданава, Гарадзец, Заазер’е.

ВЕ́СЦІ незак. Весці, заводзіць. Даўней карова целіцца, яе ў хату вядуць. Багданава, Запруддзе, Нямойта, Фасаўшчына. ◊ ВЕ́СЦІ ЛАТ. Рабіць належным чынам. Нада й мълаці́ць, у тры цапы мълаці́лі, лат вялі́. Заазер’е.

ВЕ́СЦІСЯ незак. 1. Пладзіцца, разводзіцца. Кърасі́ вядуцца многа. Запруддзе, Багданава, Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Міцюкова. 2. Радзіць, не зводзіцца. Вот яна шчэ вядзецца, бульба «снешка», даўнішняя. Запруддзе.

ВЕСЯЛІ́ЦЦА незак. Весяліцца. Каб не весялі́ўся, даўно б засі́ліўся. Каралевічы.

ВЕСЯЛО́СЦЬ, ВЯСЁЛАСЦЬ ж. Весялосць. Весялосць на дзень, а цяжэсць на век. Каралевічы. Вып’іш дзеля вясёласці. Багданава.

ВЕ́ТАХ, ВЯТО́Х м. 1. Ветах; месяц у апошняй квадры, на зыходзе. Сход ветаха – не нада воласы падразаць, а маладзіком – расці́ будуць. Багданава, Цясішча. 2. Месяц; месяц у першай фазе. Узышоў вятох, сярпок ужо. Багданава. ВЕТАШО́К памянш. Веташок маленькі, а тады большы. Багданава.

ВЕ́ТКА ж. Галінка. Пъмяло з ветак сасновых. Карпавічы, Ульянавічы.

ВЕ́ТРАНКА ж. Дошка, якая замацоўвае дах (?). Ветранкі ў хаці прыбі́, кап шыхвер ні пъдъмала. Мянюцева.

ВЕТРА́НКА ж. Вятранка, ветраная воспа. Ветранка апсыпала дзіцёнка. Нямойта.

ВЕ́ТРАЦЬ незак. Ветрыць, ачышчаць на ветры (пра збожжа). Ветраюць – і чыстае зярно астаецца, пасейкі адлятаюць. Міцюкова, Тады зярно ветраіш, бярэш лупку і ветраіш. Дольдзева, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Гарадок, Нямойта, Розмыслава.

ВЕ́ХАЦЬ ж. Вехаць; пучок травы, якім мылі посуд. Іс травы вехъць. Савінічы.

ВЕ́ЦЕР м. Вецер. С ветру, с сквазняка прахвоціць глаз – і ячмень. Нямойта. Как вецер хваціць, пыл сталбом. Дуброўкі, Гарадзец, Запруддзе. ВЕЦЯРО́К памянш. Як вецярок дунець, дык такі́ запах. Запруддзе.

ВЕ́ЦЦЕ н. зб. Вецце, галінкі. З дуба вецце хі́ба ўсё зберыць? (з песні). Дуброўкі. ◊ САБІРА́ЦЬ З ДУ́БАМ ВЕ́ЦЦЕ. Гаварыць абы-што. Сабіраць будзіць з дубам вецце. Чуцькі.

ВЕ́ЧАР м. Вечар. Сонца ні́ска – вечар блі́ска. Запруддзе. Кожды вечър і кожды дзень купаюцца. Каралевічы. Вечаром узяла салому і ў печ паслала. Партызаны, Багданава, Вялікі Азярэцк, Ульянавічы. ◊ ДАЖДА́ЦЬ ВЕ́ЧАРА. Бажба. Каб я вечара даждала – усё у сваі́м дзеці школу канчалі. Цясішча.

ВЕЧАРУ́ШКІ толькі мн. Вячоркі. Вечарушкі тыя самыя, што супраткі, толькі вечарам. Партызаны, Дольдзева, Леснікі, Закур’е.

ВЕЧАРЫ́НКА ж. Вечарынка, гулянка з музыкай і танцамі. Ідуць мальцы і дзеўкі на вечарынку. Марозаўка, Леснікі, Нямойта, Партызаны.

ВЕ́ЧНА прысл. Заўсёды. Вечна ў мяне ў калідоры вядро з вадою. Рэчкі. ◊ ВЕ́ЧНА ВЯКО́М. Спрадвеку. Вечна вяком як лі́па зацвітаець – холад. Рэчкі.

ВЕ́ШАЛА н. Прыстасаванне для сушкі бобу, гароху і інш. Вешала – боп сушыць. Запруддзе, Дольдзева.

ВЕ́ШАЦЬ незак. ◊ ХОЦЬ ТАПО́Р ВЕ́ШАЙ. Дзе няма чым дыхаць. Накурылі, хоць ты тапор вешай. Серкуці. ◊ ХОЦЬ НА КІЙ ВЕ́ШАЙ. Вельмі шмат. Ай, тут баб хоць на кій вешай, а мужукоў німа, пуўміралі. Запруддзе.

ВЕ́ШКА ж. Гронка. Вешкамі нада рваць парэчкі. Рэчкі, Запруддзе.

ВЕ́ЯЛКА ж. Веялка; драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Дабра кучу наложуць і веелкай кідаюць далёка. Розмыслава, Гарадзец, Фасаўшчына.

ВЕ́ЯЦЬ незак. Веяць. Веілі жыта, луччъе дабро дальшы ляцела. Каралі, Вялікі Азярэцк, Нямойта.

ВЁРТКІ прым. Вёрткі. Вёрткі такі́, быстры. Багданава.

ВІ́ГА ж. Гнілая бульба. Ві́га – гэта ж ні гнілая бульба, усё ікая мучына, малолі і елі. Чуцькі.

ВІД м. 1. Знешні выгляд, твар, аблічча. Ві́дам нічога, але неапратная. Дольдзева. 2. Від, разнавіднасць. Усякага ві́ду зверабой. Серкуці, Нямойта, Фасаўшчына.

ВІДАВО́ЧНА прысл. Яўна, відавочна. Яно ж відавочна, што ў другую рэспубліку збываюць. Ульянавічы.

ВІ́ДЗЕЦЬ незак. Бачыць. Ня ві́дзелі дзеці гора. Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Каралевічы, Розмыслава, Рэчкі, Ульянавічы, Закур’е, Неўгадава.

ВІДНЕ́ЦЦА незак. Світаць. Ужо віднеіцца. Гарадзец.

ВІДНЕ́ЦЬ незак. Тое ж. Якая там вясной ноч! – ужо залачаіць, віднеіць. Гарадзец, Івоні.

ВІДЭ́ЛЕЦ м. Відэлец. Ві́лъчкі відэльцъмі звалісі. Відэльцы іх завуць. Каралі. Відэльцы былі́, але іх мала пользъвалі. Буй.

ВІ́ДНА прысл. Відно, светла. Мы праспалі, ужо ві́дна. Серкуці. ◊ ДА ВІ́ДНА. Да світанку. Да ві́дна з вечара сядзеў у сатку. Ульянавічы, Серкуці.

ВІЖЖА́ЦЬ незак. Зумкаць, гудзець. Пчала ета віжжыць інакшай. Вялікі Азярэцк.

ВІЗА́ЛЬШЧЫЦА ж. Тая, хто вяжа што-н. Ай, вяжыць іна, візальшчыца харошъя. Багданава.

ВІЗА́НКА ж. Вязка, звязак аднародных прадметаў. Ідзеш у лес, ламаіш красі́выя ветачкі і нясеш цэлую візанку. Карпавічы.

ВІ́КА, ВІ́ГА, ВІ́ҐА, ВІХА́ ж. Віка. Пасеіна і ві́ка, і гарох, усё будуць касі́ць. Яны разам пасеіны. Фасаўшчына. Ві́гу сеілі для карма, малаці́лі і елі. Чуцькі. Летась къла нас была ві́ґа. Гарадзец, Багданава, Жохава, Запруддзе, Каралевічы, Каралі, Сукрэмна, Фасаўшчына. Ві́ха – каровам урэдна, як з’есць карова, падыхаіць. Багданава1, Багданава.

ВІ́ЛАЧКІ толькі мн. 1. Дэталь калаўрота. У пралцы верх – ві́лачкі. Вялікі Азярэцк, Каралі. 2. Раздвоены канец у нізе грабільна. Распілі́ў грабі́льна, здзелуў ві́лъчкі. Леснікова.

ВІ́ЛАЧНІК, ВІ́ЛАШНІК м. Дзяржанне ў вілах. Ві́лкі паламаюцца ці ві́лачнік – усе рабі́ла. Баравікі. Ві́лъшнік у ві́лках. Рэчкі, Багданава, Сукрэмна. Баба ві́лъшнік зъклъдала, калі́ палкі німа, каб ні атхадзі́ў бальшы навой. Закур’е.

ВІЛЁК м. Пранік (?), любы спадручны сродак (?). Запарваеш [кудзелю], паб’еш вільком, высахнець, навіваеш на ставы. Апечкі.

ВІЛІЗІ́НКА, ВІЛІЗГІ́НКА ж. Танец. Вілізі́нку танцавалі толькі ўдваі́х. Вілізгі́нку умела. Самсоны.

ВІЛІР’ЯНАВЫ, АВЯР’Я́НАВЫ прым. 1. Які мае адносіны да валяр’яну. Цвіцяць вілір’янавыя корні. Алексінічы. 2. Прыгатаваны з валяр’яну. Авяр’янавых капель і тых няма. Гарадзец.

ВІ́ЛКА ж. Развілка ў калодзежным жураўлі. Гарадок.

ВІ́ЛКІ толькі мн. 1. Вілы (сельскагаспадарчая прылада). Чълавек пъдаець сена ві́лкъмі на стох. Леснікова. Той гной трэба ня ві́лкамі, а рукамі растрэсці. Багданава. Ві́лкі былі́ капаць, растрасаць, на два зубкі́. Ві́лкі, што гной разбіваць. Гарадзец, Марозаўка. 2. Прылада, з дапамогай якой ставяць у печ і вымаюць з яе гаршкі, чыгуны і пад. Ві́лкамі бяру чугун. Закур’е. 3. Развіліна, развілка. Стоўп зь ві́лкъмі. Кляпчэва.

ВІ́ЛЫ толькі мн. Вілы (сельскагаспадарчая прылада). На ві́лы пъкладу карові сена. Гарадок.

ВІ́ЛЬЧЫК м. Верхні стык страхі. Ві́льчык сама, дзе саедзіняецца з аднэй стараны крыша і з другей. Запруддзе, Багданава, Гарадзец.

ВІЛЯ́ЦЬ незак. перан. Махаць, біць. Бацька віляець цапом, а я нічога ні ўмею. Баравікі.

ВІНАВА́ЦЬ незак. Абвіначваць. Вінуюць Гарбачова каторые, а я ні даю. Заазер’е.

ВІНАГРА́Т м. Вінаград. Вінъграт троху накрывалі, ужо зацві́ў. Апечкі.

ВІНАГРЭ́Д м. Вінегрэт. Лі́тър смітаны куплю, здзелую вінагрэду й паем. Дольдзева.

ВІНАКУ́РНЯ ж. Бровар, вінакурны завод. Дарма што блі́ска была вінакурня. Закур’е.

ВІ́НДА ж. Жэрдка ў калодзежным жураўлі. Ві́нда, што ў калодзісь палка, дъ яе вядро чаплялі. Алексінічы, Каралевічы, Фасаўшчына.

ВІ́ННЫ прым. З рэзкім смакам. Тады саладуха ў хлебніцы пастаі́ць дзень і станіць такая ві́нная, рэская. Багданава.

ВІНУВА́ТЫ прым. Вінаваты. Што людзі вінуваты? Фасаўшчына. Я вінуват, кажыць. Багданава. Баба душой была ні вінувата, а ён яе трах і забі́ў. Жохава.

ВІНЧА́ЛЬНЫ, ВЕЛЬЧА́ЛЬНЫ прым. Вянчальны. Сундук вінчальны стаі́ць, замуж ішла з сундуком. Марозаўка, Нямойта. Кальцо вельчальнае. Дуброўкі, Неўгадава.

ВІР м. Вір. У віры бяллё мыла. Запруддзе, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадок, Парэчча, Ульянавічы.

ВІРАЎЧА́НЫ прым. Вераўчаны, зроблены з вяроўкі. Супоні былі́ віръўчаныя. Гарадзец.

ВІРАЦЯНО́, ВІРЦЯНО́ н. 1. Верацяно. Пралі ў нас нъ вірацёнъх. Багданава, Вялікі Азярэцк, Заазер’е, Карпавічы, Марозаўка, Савінічы, Закур’е. 2. Вертыкальны шпень у жорнах, на які насаджваецца верхні камень. Вірцяно, штобы верхні камінь ні саскочыў. Вялікі Азярэцк.

ВІРЛАВО́КІ прым. Лупаты, зіркаты (пра чалавека). Вірлавокія вочы ў яе. Гарадзец, Багданава, Вялікі Азярэцк.

ВІРЛУ́П м. Тое ж. Як бальшыя вочы – вірлуп. Нямойта.

ВІРЛЫ́ мн. Пра нешта вялікае, пукатае (звычайна вочы). У яе вочы як вірлы. Вялікі Азярэцк.

ВІРО́К, ВІЛЁК, ВІЮРО́К м. Юрок; прыстасаванне для звівання нітак. Вірок, потым на матаві́ла, прасыхалі ні́ткі – з матаві́ла на клубок. Дуброўкі. Снавалі вільком ні́ткі. Апечкі. Лапці падплітаць віюрок быў з косці. Буй.

ВІРТАНУ́ЦЦА зак. Вярнуцца. Віртанулася назад адна ад яблані. Нямойта.

ВІРХА́МІ прысл. Вярхом. На конях пад’іжджалі вірхамі. Нямойта.

ВІСЕ́ЦЬ незак. Вісець. Вісока вісі́ць дзіця ў люльцы. Каралі.

ВІСКІ́ мн. Скроні. Коліць у віскі́. Сянно.

ВІ́СНУЦЬ зак. Віскнуць, крыкнуць. Кап хто пі́снуў, кап хто ві́снуў: усе панямелі. Самсоны.

ВІСО́КА прысл. Высока. Дзе вісока, там не ўсходзіць. Гарадзец. Саўецца рой на грушы вісока. Вялікі Азярэцк, Багданава, Запруддзе, Партызаны.

ВІСУ́ШЧЫ прым. Вісячы. А послі ланпы вісушчыя пъяві́лісі. Фасаўшчына.

ВІСЯЛЕ́Й прысл. Весялей. Раньшы было вісялей жыць у дзярэўні, хоць галодныя, хоць халодны, ну як-то усталасць ні брала. Фасаўшчына.

ВІСЯЛУ́ХА ж. Вясёлае гулянне. Ну, вісялуха будзіць! Нямойта.

ВІ́ТКА ж. Скручаны лазовы ці бярозавы дубец, якім перавіваюць плот і інш. Ві́ткі бралі і пляцень рабі́лі, піравівалі ві́ткамі. Алексінічы, Леснікова, Нямойта.

ВІТКАВА́НЫ прым. Перавіты віткай. Іна ш ні віткъванъя гэтъя згарода, іна ш прыбі́та. Партызаны.

ВІТРА́К м. Вятрак. Вітрак быў на пъгорку. Багданава, Гарадок.

ВІХ м. Міфічная істота. Е́хаў віх па берагах, па лясах, па зялёных лугах – пахухаеш і плюнеш (з замовы). Запруддзе, Серкуці.

ВІХА́ ж. Вяха, знак (указанне мяжы). Віха стаіць, кароў ні гані́, нільзя. Леснікова.

ВІХО́Р м. Віхор, моцны вецер. Віхор часта ходзіць, пясок закруціць. Віхор дайжа дрэва зломіць. Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Ракаў Засценак, Партызаны.

ВІХО́Р м. Узнятая ўверх пасма валасоў. У каго два віхры, то шчаслі́вы чълавек. Нямойта.

ВІЦІРА́Н, ІЦІРА́Н м. Ветэран. Віціран ён, адзі́н тутацькі. Вялікі Азярэцк. Гэтым іціранам усё цяпер. Нямойта.

ВІЦІНА́Р, ЛІЦІНА́Р м. Ветэрынар. У мяне сын віцінаръм. Гарадок, Багданава, Вялікі Азярэцк. Я думала ліцінар прыехаў. Чуцькі.

ВІЦЬ незак. Віць, плесці. У жыта ідуць, вянкі́ ўюць. Алексінічы, Багданава, Буй, Дольдзева, Кавалі.

ВІЧАРЭ́ЦЬ незак. Вечарэць. Въръзалі лес, а тут вічарэіць. Міцюкова.

ВІШНЁВЫ прым. Вішнёвы. Вішнёвы цвет гаворуць. Запруддзе.

ВІ́ШНІНА ж. Вішня, асобнае дрэва вішні. За ві́шніну, за слі́віну плаці́лі. Фасаўшчына.

ВІ́ШНЯ ж. Вішня (дрэва). Ві́шынь разных сартоў було. Пожанькі.

ВІ́ШЫНА ж. Вішня, асобнае дрэва вішні. Ві́шына цвіці́ць, ужо старая. Латыгаль.

ВО часц. Вось. Бур’ян во, зъръстаюць буракі́. Запруддзе, Багданава, Гарадзец, Міцюкова, Нямойта, Партызаны.

ВО́БАЎ, О́БУЙ м. Абутак. І вобъва ні было, лапці плялі́. Багданава. Шылі обуй з брузенту. Алексінічы, Замошша.

ВО́БЖЫ мн. Аглоблі ў баране, сасе. Вобжы – дзве жардзі́ны ў сахе, запръгаць къня. Гарадзец, Фасаўшчына.

ВО́БЛАК м. Воблака. Партызаны.

ВО́БЛАКА н. Тое ж. Воблака находзіць – дош будзіць. Багданава, Запруддзе. ВО́БЛАЧКА памянш. Ракаў Засценак.

ВО́БМАЛЬ прысл. Мала. Цяпер дажджэй не дастаць, цяпер вобмаль гэтага стала. Партызаны, Нямойта.

ВО́БМАРАК м. Стан непрытомнасці. Біз памяці была, у вобмарак упала. Запруддзе, Вялікі Азярэцк, Дольдзева.

ВО́ГНІК м. Хвароба, якая выклікае высыпку на губах. Вогнік свярбі́ць, уся бъръда, губы ўсыпаны. Запруддзе, Багданава, Міцюкова, Ракаў Засценак.

ВО́ГНІШЧА н. Месца, дзе гарэў касцёр. Вогнішча – дзе спалі́лі што, дзе кучы палюць. Запруддзе, Нямойта.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал