ВО́ДДАЛЬ, ВО́ДАЛЬ прысл. Воддаль, на пэўнай адлегласці. Сусет чырыс мяжу косіць, не, не чырыс мяжу, а так, воддыль. Галашчакіна. Сядзі́ воддыль ноччы і ўві́дзіш тады [як нехта падыдзе]. Міцюкова. Водаль дзярэўня Смалоўка. Вялікі Азярэцк. У мяне водъль, сярот гародаў пограп. Нямойта, Апечкі, Багданава, Міцюкова, Партызаны, Неўгадава.
ВО́ДКА ж. Гарэлка. Толькі адно: пі́ва, водка, а тады дурная гълъва, [бо] дурная глотка. Каралевічы.
ВО́ЖКІ, ВО́ШКІ мн. 1. Лейцы. Запражэш каня, вожкі ў рукі і паехаў. Багданава, Каралевічы, Чуцькі. 2. Лейцы для паўсядзённага карыстання. Выязныя – так лейцы называюцца, а не выязныя – то вошкі. Гарадзец, Манголія.
ВО́ЖЫК, ЁЖЫК м. Вожык. Вожык мышэй ловіць і есь. Гарадзец, Запруддзе. Надуўся ты, як ёжык. Вялікі Азярэцк.
ВОЗ м. Воз. Воз мяхоў наложана. Дуброўкі. ВАЗЁНАК памянш. Два вазёнкі саломы прывёс. Марозаўка, Нямойта.
□ На чыі́м вазу (кані́) едзіш, таму і песні пей. Ульянавічы.
ВО́ЗДУХ м. Паветра. Пахніць, воздух харошы. Рэчкі, Запруддзе, Дольдзева.
ВО́ЗЕРА, АЗЯРО́ н. Возера. Возера ў канцы дзярэўні канчаецца. Багданава, Запруддзе, Нямойта, Пожанькі, Турава. Ці́ну ў возіры дужа гусі ядуць. Закур’е, Неўгадава. Там – азяро, уні́з дзярэўню спалі́лі. Дуброўкі, Кляпчэва. АЗЯРКО́ памянш. На тое азярко пайшоў. Марозаўка, Турава.
ВО́ЙКАЦЬ незак. Войкаць, енчыць. Войкала, камбікорм незашта купі́ць. Нямойта.
ВО́ЙЛАК м. Лямец. Войлък валюць з воўны. Гарадзец.
ВО́ЙСТРА прысл. перан. Хутка, рэзка. Лягушкі скачуць войстра. Запруддзе.
ВО́ЙСТРЫ прысл. Востры. Нош такі́ войстры. Багданава, Ульянавічы, Фасаўшчына.
ВОЛ м. Вол. Валоў я ні запрагу. Сукрэмна.
ВО́ЛАВА н. Волава. Волава цяшкое, лошкі вылівалі з яго. Запруддзе.
ВО́ЛАС м. Валасня; лёска, звітая з валасін конскага хваста. Вуда у шэсь въласоў. Багданава.
ВО́ЛЯ ж. 1. Воля. Вольнаму – воля, а дурным – поле. Каралевічы, Вялікі Азярэцк, Запруддзе. 2. Магчымасць. Кап далі́ волю, можа б і не разбіралі усё. Ульянавічы.
□ Дай кі́шцэ волю – праясі́ шчасце і долю. Вялікі Азярэцк.
ВОНЬ, ВЭНЬ ж. Дрэнны пах. Тхор як дась воні, вані́ць крэпка. Багданава, Нямойта. Вэнь такая, дыхаць нечым. Ульянавічы.
ВО́ПРАТКА ж. Верхняе адзенне. Вопрътка – верхнія адзівання. Запруддзе.
ВО́ПУХА ж. Пухліна. Ат вопухі п’ю таблеткі. Запруддзе.
ВО́ПУХАЛЬ, О́ПУХАЛЬ ж. Тое ж. О́пухаль і сталі балець рукі – застуджанне. Партызаны.
ВОР м. Злодзей. Вароў у нас нету, очань спакойна. Запруддзе.
ВО́РАН м. Воран. Нямойта. □ Воран ворану вока не выдзяўбаіць. Вялікі Азярэцк.
ВО́РАШНА прысл. Страшна. Пярун як трэсне, аш ворашна стала. Вялікі Азярэцк, Сянно.
ВО́РКА ж. Аранне. Паехалі на ворку бульбы. Парэчча.
ВО́РСА ж. Поўсць. У авечак ворса харошыя была. Запруддзе.
ВО́РЧЫК м. Ворчык. У пастромках, што к плугу – каромісел, а некаторыя завуць ворчык. Гарадзец. Ворчык, зъ каторы пастромкі чапляюць. Манголія, Алексінічы.
ВО́РЫВА н. Ворыва, узараная зямля. Ворыва ўзаратъя. Запруддзе.
ВО́СЕМ, ВО́СІМ ліч. Восем. Збунтуваліся і не знаем, калі́ місает: прас дзевяць, шэсць, сем, восем нядзель. Багданава. У нас ёсь гарушъчка сем-восім метруў, на ёй нічога ні расцець, а камінь на ёй разный, усякіх сартоў: красный, белый, на золъта пахож. Самсоны.
ВО́СЕНЬ ж. Восень. Лі́павы мёд цэнны, пад восень па верусу бяруць – не такі́. Вялікі Азярэцк.
□ Восень на рабам (серым) каню ездзіць. Гарадзец, Багданава, Жохава, Запруддзе, Чуцькі, Неўгадава.
ВО́СЕНЬСКІ прым. Восеньскі. Гуркі́ буваюць восеньскія, срэднія, раннія. Запруддзе, Апечкі, Заазер’е.
ВОСК м. Воск. Вашчыну палучаем, купляем толькі на воск. Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Жохава. ◊ ЯК ВО́СКАМ САЛЛІ́ЦЬ. Зрабіць акуратна. Ёмка ткала Сямёніха – як воскам саллець. Багданава.
ВО́СПА, ОСПА ж. 1. Воспа; інфекцыйнае захворванне. Воспа, кор – дужа часта дзеці балелі. Леснікі, Гарадзец, Леснікова. 2. Мазолісты нарост на скуры на нагах у каня. Во ўсіх коней ёсь оспа. Сянно, Замошша.
ВО́СТРАЎ м. Востраў. Востраў срэдзі́ возіра ў Багданаві. Запруддзе.
ВО́СЦІ толькі мн. Прылада з вострымі жалезнымі прутамі для лоўлі рыбы. Восцямі шчук б’юць. Багданава.
ВОСЬ ж. Вось. Раньшы былі дзіравяныя восі. Гарадзец, Жохава.
ВО́СЬМЕРА, ВО́СЬМІРА ліч. Васьмёра. Іх было восьмера, шэсць братоў. Мянюцева. Восьміра было ўсіх дзяцей. Цясішча, Гарадок, Заазер’е, Дуброўкі.
ВОТ часц. Вось. Кааць [кажуць], вот выкінылісі раншы мыхаморы, многа, то і грыбы будуць. Алексінічы.
ВОТАЧЭ́НЬКІ, ВО́ТАЧАНЬКІ прым. Вось такі маленькі. Бульбачку сеялі вотачэнькую. Партызаны. Бульба малінькая, вотачънькъя сядзі́ць. Ракаў Засценак.
ВО́ТРАНА, ВО́ТРЫНА ж. 1. Амецце, адходы (звычайна буйныя) пры малацьбе збожжа. Вотрына – асцяўё ад зярна. У адходах вотрана и мякі́на. Гарадзец. Апіхалі зярно ат вусцяў, ветраеш, вотрана астаецца. Розмыслава. Вотрына крупнейшъя, каровам аддавалі, а мякі́ну бралі сві́нням. Каралі. Раньшы запарвалі вотрыну у ушату. Дольдзева, Каралевічы, Нямойта, Неўгадава. 2. Адходы пры веянні збожжа. Як ветраеш зярно, вотрана астаецца. Розмыслава. 3. Корм для скаціны, які ўтрымлівае мякіну ці салому. Вотрына – зъпаруць карові мякі́ну ў цэбар. Каралевічы. Вотрана, як парэжаш салому, замішаеш, даеш. Дольдзева.
ВО́ТРАНІЦА ж. Месца за ёўняй, дзе ссыпалі адходы пры малацьбе збожжа. За ёўняй быў катух, вотраніца, у вотраніцу мякі́ну [клалі]. Карпавічы.
ВО́ТЧЫМ м. Айчым. З вотчымам узяла і злюбі́лася дачка. Запруддзе.
ВОЎК, ВОЛК м. Воўк. Коні събярэць у кучу і вуўка ні патпусціць тэй конь: ён, як сві́сніць у ноздры, то воўк спужаіцца. Міцюкова, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Запруддзе, Каралевічы, Ульянавічы, Ракаў Засценак, Сукрэмна. Волкі людзей елі. Багданава.
□ Воўк у сваі́м стадзе авечак ні бярэць. Мянюцева. □ Ваўка ногі кормюць. Вялікі Азярэцк, Гарадзец.
ВО́ЎНА ж. Воўна. Воўна с авечык. Сукно ткалі з воўны. У нас была белая [авечка], то воўна была, як кужаль. Багданава. Аддавалі валі́ць воўну шупувалам. Вялікі Азярэцк. Прасці нада – прадзём. Воўну прала нявестке. Леснікова. Войлак валіцца з воўны. Гарадзец, Каралевічы, Каралі, Міцюкова, Сукрэмна, Самсоны, Закур’е.
ВО́ЎЧЫ прым. Воўчы. Па грыбы пайшлі́, а там логавы воўчыя – касцей поўненька. Багданава. ○ ВО́ЎЧАЕ ЛЫ́КА. Дзікарослая расліна з ядавітымі пладамі. Воўча лыка – дрэва нібальшоя. Каралевічы. Воўчае лыка красі́вым цвіці́ць. Багданава, Дуброўкі. ○ ВО́ЎЧЫ АГІ́Р. Тое ж. Воўчы агі́р жоўтым цветам цвіці́ць. Запруддзе. ○ ВО́ЎЧЫЯ Я́ГАДЫ. Тое ж. Воўчыя ягъды кустом растуць, ягъды красныя, дробныя. Міцюкова, Багданава. ○ ВО́ЎЧЫЯ ГРЫБЫ́. Неядомыя грыбы. Ёсь з’ядомыя грыбы і воўчыя грыбы. Рассвет.
ВО́ЦЦІПІЛЬ, О́ТЦІПІЛЬ ж. Адліга. Чуць воцціпіль, вылізаюць тады ціцірукі́ са снегу. Нямойта. Сонца сонцам, а отціпілі ні відаць. Багданава.
ВО́ЧАП, О́ЧЭП м. Калодзежны журавель. Хто гаворыць журавель, хто – вочъп. Кляпчэва, Гарадзец, Міцюкова. За очэпам патчэпішся – і паляці́ш. Нямойта.
ВО́ЧАРАДЗЬ ж. 1. Чарга. Пашла ў вочарадзь стала. Кляпчэва, Багданава, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Серкуці, Неўгадава. 2. Чарга пасвіць жывёлу. Па вочарадзі пасём кароў. Сукрэмна, Партызаны. 3. Кулямётная чарга. Немцы вочарадзь пусці́лі – матка з дзяцёнкам і павалі́ліся. Вялікі Азярэцк.
ВО́ЧКІ мн. Вочкі (у бульбе). Вочкі ў бульбы абразалі і садзі́лі ў вайну. Сукрэмна, Нямойта.
ВО́ЧЫ мн. 1. Вочы. Вочмі́ хочацца ўсё зрабі́ць, а сіл німа. Партызаны, Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Нямойта, Рэчкі, Закур’е. 2. Позірк. Ёсь вока такое – карову ня можна падаі́ць. Каралевічы. ◊ НІ ЗВЕ́СЦІ ВО́КА. Не заснуць. Учърашнюю ноч вока ні звіла. Гарадзец. ◊ ГЛЯ́НУЦЬ АДНЫ́М ВО́КАМ. Паглядзець. Дайце хоць глянуць адным вокам. Запруддзе. ◊ ВО́ЧЫ НА ЛОБ ПАВЫЛА́ЗІЛІ. Пра вялікае здзіўленне. Ажно вочы на лоб павылазілі. Розмыслава. ◊ ВО́ЧЫ НЕ ПРАСЫХА́ЮЦЬ. Злоўжываць спіртным. П’ець і п’ець – не прасыхаюць вочы. Кляпчэва. ◊ САДЗІ́ЦЦА НА ВО́ЧЫ. Слепнуць. Коні ат натугі садзі́лісі на вочы, слеплі. Сянно. ◊ СЛА́БЫ НА ВО́ЧЫ. Слепавокі. Стала слабъя на вочы. Баравікі. ◊ (быць) НА ВАЧА́Х. Побач, пад прыглядам. Яна на маі́х вачах была. Багданава.
ВОШ ж. Вош. Каб табе вошы жані́ліся за каркам (праклён). Запруддзе, Багданава, Міцюкова.
ВО́ШТА займ. Што. Пра вошта гэта? Міцюкова.
ВО́ШТА-НІБУ́ДЗЬ займ. Што-небудзь. Ён такі́ жадны на вошта-нібудзь. Запруддзе.
ВО́ШЫНА ж. Вош. Цяпер вошыны ні знойдзіш. Міцюкова.
ВРЭ́МЕМ прысл. Часам. Врэмем псіханець. Каралевічы.
ВУ́ГАЛЬ, ВУГА́ЛЬ м. Вугаль. Вугаль сасновы палі́лі ў горне. Міцюкова, Вялікі Азярэцк. Нада ўзяць вугаль. Каралевічы. ○ ДРАВЕ́СНЫ ВУ́ГАЛЬ. Драўляны вугаль для кузні. Вугаль палі́лі ў кузні сасновы, дравесны. Міцюкова.
ВУ́ГАЛ м. Край. На вугле жылі. Нямойта, Закур’е. ○ НЯМЕ́ЦКІ ВУ́ГАЛ. Гладкі без выступаў вугал. Рубі́лі хаты у нямецкі вугал. Міцюкова. ○ ПРАСТЫ́ ВУ́ГАЛ. Спосаб складання зруба. У прасты вугал зрублены дом. Мянюцева. На прастэй вугал складалі хату. Марозаўка. У прасты вугал дом зрублены. Мянюцева.
ВУГА́ЛЛЕ н. зб. Вуголле. Вугалле даюць сві́нням, як пол грызуць. Леснікова, Міцюкова, Фасаўшчына.
ВУ́ДА ж. Вуда. Вудъмі ловюць рыбу. Серкуці, Багданава, Запруддзе.
ВУДАЎЁ н. Вудзільна. Вудаўё ў вудзе. Дольдзева, Багданава, Запруддзе.
ВУДЫ́Р м. Пухір. Вудыры ат крапі́вы бываюць. Вялікі Азярэцк, Нямойта, Чуцькі.
ВУ́ДЗГАЦЬ незак. Есці хутка, з апетытам. Нъклаў кашы і вудзгъй ложкуй! Заазер’е, Запруддзе, Самсоны.
ВУ́ДЗІЦЬ незак. Лавіць рыбу вудай. Мой пашоў вудзіць рыбку. Запруддзе.
ВУЖ, ВУШ м. Вуж. Ад вужоў, ад зві́ху і я ўмею дъваць, ад зубоў умею. Запруддзе. Вуж ні кусаіцца, а вужака кусаіцца. Буй. Вуш як паўзець, на галаве такі́ жоўцінькі вяночак. Багданава, Алексінічы, Гарадок, Жохава, Заазер’е, Запруддзе, Леснікова, Нямойта, Самсоны.
ВУЖА́КА ж. 1. Самка вужа. Хто вужаку заб’ець, трэцяя часць грэху прашчаецца. Самсоны. Як укусі́ла вужака бы паросная, ланпасы сі́нія, яд дайшоў да серца, ат трынаццаці чалавек воду бралі для яго. Багданава, Гарадзец, Дольдзева, Запруддзе, Каралевічы, Леснікова, Нямойта, Партызаны, Ракаў Засценак, Рулёўшчына. 2. Гадзюка. Узіла къчаргу і пор у яе, думъла вужака. Багданава. ВУЖА́ЧКА памянш. Міцюкова.
ВУЖАЧО́НАК м. Вужаня. У вужакі трынаццаць вужачонкъў было. Багданава.
ВУЖО́ЎНІК м. Куча, загрувашчаны сметнік. Дзе што-небудзь доўга ляжыць у кучы, то кажуць вужоўнік. Запруддзе.
ВУ́ЗА ж. Вашчына. Яшчэ вуза ляжыць у вуллі старъя. Кішуроўшчына, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Каралевічы, Манголія, Фасаўшчына, Сянно.
ВУ́ЗГАЛУЎЯ н. Пярэдняя частка воза. У калёсъх вузгалуўя заднія і пярэднія ё. Запруддзе, Гарадзец.
ВУ́ЗКІ прым. Вузкі. Тут вузкъя места, ні прайці́. Запруддзе. ВУ́ЗЕНЬКІ памянш. У адну руку сеіць – вузенькая сцежачка будзе. Багданава, Неўгадава.
ВУ́ЛАЧКА ж. Завулак. Пашоў у ету вулачку. Запруддзе.
ВУ́ЛЕЙ м. Вулей. У вулей селі пчолы. Кішуроўшчына, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Закур’е.
ВУ́ЛІЦА ж. Вуліца. Пятрок Давыдавіч на тэй вуліцы жывець, то ён вам усяго раскажыць. Міцюкова, Запруддзе.
ВУ́ЛКА ж. Маленькая вузкая вуліца. Па вулкі пашлі́ піскляняты. Каралевічы, Запруддзе.
ВУЛЬ-ВУЛЬ выкл. Выгукі, якімі падзываюць качак, галубоў. Вуль-вуль-вуль – так вутъчък завуць, сама так і гулубоў. Запруддзе.
ВУЛЬГА́РСТВА ж. Непрыстойная лаянка, брыдкаслоўе. Адна вульгарства чуіцца. Нямойта.
ВУМУВА́ЦЬ незак. Вымываць, прыбіраць. Перат Пасхай усё вумувалі. Карпавічы, Багданава.
ВУ́НАЦЬКІ часц. Вунь, вось, во. Пустырнік вунъцькі кала нізі́ны расцець. Алексінічы, Запруддзе.
ВУНЬ, ВУН, ВУ́НА часц. Тое ж. Дубок белым цвіці́ць, вунь у хаце [хрызантэмы]. Малы Азярэцк. Вун там Мар’я. Запруддзе, Заазер’е, Нямойта. Ідзець вуна кума. Чуцькі, Марозаўка.
ВУРНУ́ЦЬ зак. Піхнуць, штурхнуць. Як вурну яго рукой. Міцюкова, Запруддзе.
ВУ́ПАР м. Упарты чалавек. Вупър – чалавек настырны. Запруддзе, Заазер’е.
ВУ́РЗАЦЬ незак. Есці хутка, з апетытам. Самсоны.
ВУ́РСТА ж. Крывяная правяленая каўбаса. Кашу вараную з дробных круп дамішаюць з кроўю і ў кі́шкі таўстэя наллюць, павісі́ць, прычарствеіць – вурста. Кусок – на скавароду і ядуць. Гарадзец.
ВУ́РУЧЫЦЬ незак. Моцна балець. Скулы вуручыла ноччу, ня сплю. Алексінічы.
ВУРЧА́ЦЬ незак. Муркаць. Вурчыць кошка. Дольдзева, Багданава, Жохава, Запруддзе, Рулёўшчына.
ВУСА́ТЫ прым. Асцюкаваты. Вусаты ячмень расце. Апечкі, Заазер’е.
ВУ́СЕНЬ м. Вусень. Бабачкі аткладаюць лічынкі, тады вусені выводзяцца. Партызаны.
ВУ́СНА прысл. Вусна. Вусна мне пірідалі, што так і так. Запруддзе.
ВУ́СНІНА ж. Губа (чалавека). Так распохла вусніна – зуб балі́ць. Запруддзе, Кішуроўшчына.
ВУ́СНЫ толькі мн. Вусны. У мяне, як ё вудуры, і вочы, і вусны распёрла. Чуцькі, Запруддзе, Кішуроўшчына.
ВУСЫ́ мн. 1. Вусы. У варажбі́ткі вусы былі́, як у мушчыны. Міцюкова, Запруддзе. 2. Асцюкі. У ячменю вусы даўгі́я. Апечкі, Запруддзе. ВУ́СІКІ памянш. Партызаны.
ВУ́ТКА ж. Качка. Разводзюць вутак, гусей. Багданава. Вутка знесла яйцо няпеўнае. Каралевічы, Багданава, Буй, Запруддзе, Кішуроўшчына, Манголія, Нямойта, Ульянавічы, Закур’е, Дуброўкі. Купляецца, як вутка таўстая, і на бок ідзець. Міцюкова. ВУ́ТАЧКА памянш. Вутачку забі́ла. Неўгадава. ◊ ЯК У ВУ́ТКІ (згарэць). З’есці без наступстваў. Гэта баба і пыганкі есь, у яе як у вуткі згарыць. Сянно.
ВУ́ХА н. 1. Вуха. За вушы цягнулі, каб рос малец. Партызаны, Гарадзец, Запруддзе, Івоні, Каралевічы, Нямойта, Серкуці, Закур’е. 2. Прыстасаванне ў розных прадметах для больш зручнага карыстання. У мяне цэбър з вушамі ёсь шчэ. Нямойта, Буй. ◊ УНЕ́СЦІ Ў ВУ́ШЫ. Расказаць, давесці да ведама. Яму ў вушы ўнясуць, што ён прыёмны сын. Чуцькі. ◊ БРА́ЦЦА ЗА ВУ́ШЫ. Здзіўляцца. За вушы бярэцца: такая любоў. Міцюкова. ◊ ВУ́ШЫ ВЯ́НУЦЬ. Прыкра, непрыемна слухаць што-н. Як станіць расказваць – аш вушы вянуць. Партызаны. ◊ ВУ́ШЫ НЯ СХВО́ЦІШ. Не ўсё пачуеш з таго, што нагаворана. Нъгаворуць плётък, што й вушы ня схвоціш. Запруддзе. ◊ ПРАПУСКА́ЦЬ СКРОЗЬ ВУ́ШЫ. Не звяртаць увагі. Скрозь вушы сама прапусці́ла. Баравікі. ◊ ХОЦЬ У ВУ́ХА ЎЛЕ́ЗЦІ. Пра нешта мяккае. Хоць у вуха ўлазяць тыя сапошкі – мякенькія. Жохава.
ВУ́ХНУЦЬ зак. Ударыць (пра гром). Такі́ пярун вухнуў, аш сцены зъдрыжэлі. Міцюкова, Савінічы, Фасаўшчына.
ВУ́ЧАНЫ прым. Адукаваны. Дзяўчонка высокая, граматная, вучаная. Запруддзе, Багданава.
ВУ́ШЛЫ, У́ШЛЫ прым. Кемлівы, вельмі хітры. Мальцы былі́ вушлыя, то ні зівай, а то абчысцюць. Каралевічы. Маліц-то ушлы такі́. Серкуці, Каралевічы.
ВУЎКУЎНЯ́ ж. Месца, дзе водзяцца ваўкі. Вуўкуўня ў лесі, дзе ваўкі́ вядуцца. Багданава.
ВУЦЁНАК, ВУЦЯНЁНАК м. Качаня. І пісклянёнка хочъцца дзіржаць, і вуцёнка. Малы Азярэцк. У аднэй быў вуцянёнак, дык сарока забі́ла. Серкуці, Запруддзе.
ВУЦІ́НЫ прым. Качыны. Вуці́ныя яйцы крапчэйшыя, чым курыныя. Запруддзе, Багданава, Ракаў Засценак.
ВУЦЯ́К м. Качар. Вуцяк большы, а вутъчка меншая. Запруддзе, Багданава, Манголія.
ВУЦЯ́ЦІНА ж. Мяса качкі. Вялікі Азярэцк.
ВУ́ЧАНЫ прым. Адукаваны, граматны. Э́тые дзеці дзеці ўсе вучаные. Запруддзе.
ВУЧЫ́ЦЕЛЬ м. Настаўнік. Вучацялі́ яго хваляць. Вялікі Азярэцк.
ВУША́К, УША́К м. Вушак; вертыкальная частка дзвярной або аконнай каробкі. Вушакі́ ў дзвярах. Гарадзец. Пашоў асаджъваць ушак у хаці. Запруддзе.
ВЫ́БАЛІЦЬ зак. Выпасці. Як зълатушны, то выбъліць валосся нъ гълаве. Нямойта.
ВЫБАЧА́ЦЬ незак. Прасіць прабачэння. Выбъчайця, я ні знала, послі ета ня будзіць. Запруддзе.
ВЫ́БЕГАЦЬ зак. Абабегчы, бегаючы, пабыць у многіх месцах. Дзеці выбегаюць зімою болей. Міцюкова.
ВЫБЕ́ЛІВАЦЬ незак. Выбельваць. Нада выбелівъць суравесь с пълътна. Запруддзе, Багданава.
ВЫ́БЕРЫ толькі мн. Выбары. Ікрас пірат выберамі. Малы Азярэцк.
ВЫБІВА́ЦЦА незак. Высякацца. Къмяга з дзеръва, тоўстая і выбіваецца такей сякерай загнутай. Запруддзе.
ВЫБІВА́ЦЬ незак. Выстукваць. Нагамі выбіваіць, рукамі выдзелыіць [у танцы]. Багданава, Нямойта.
ВЫБІРА́ЦЦА незак. Заканчвацца. Вада ні выбіраецца з калодзеся – поўны і поўны. Партызаны, Малы Азярэцк.
ВЫБІРА́ЦЬ незак. ◊ ВЫБІРА́ЦЬ СЦЕНЬ. Выганяць хваробу загаворамі. Выбірайця з Насці сцень з галавы, з касцей (з замовы). Каралевічы.
ВЫБІРА́ЦЬ незак. Выбіраць. Выбіраць можна бульбу, моркву, жъніха, дзеўку. Запруддзе, Багданава, Заазер’е, Леснікова, Манголія, Фасаўшчына.
ВЫ́БІТЫ дзеепрым. Забіты. Курпаткі былі́ выбіты, а дзе крупатъчкі гіктар з’ядаюць жукоў. Сянно.
ВЫ́БІТЫ дзеепрым. Утрамбаваны, выбіты. Пры старым урэміні пол глі́най выбіты быў. Багданава, Серкуці.
ВЫ́БІТЫ дзеепрым. Спрацаваны. Я чалавек вырабатаны, выбіты. Вялікі Азярэцк, Партызаны.
ВЫ́БІЦЦА зак. Выйсці, выбрацца з цяжкасцямі. Паўлі́тра мълі́ны нъбрала і чуць з лесу выбілася. Серкуці. ◊ ВЫ́БІЦЦА З ГО́РА. Зажыць у дастатку. Я думала, век з гора ня выб’юся. Багданава, Запруддзе. ◊ ВЫ́БІЦЦА ІЗ СІЛ. Вельмі стаміцца, аслабець, знемагчы. З маладых гадох выбілася із сіл. Багданава, Запруддзе, Партызаны.
ВЫ́БІЦЬ зак. Выбіць. Нъ танцах гъпъка як даў і выбіў мне костку на назе. Нямойта, Запруддзе.
ВЫ́БЛЯСНУЦЬ зак. Выбліснуць. Выблясніць сонца, тады павяжэм снапкі́. Чуцькі.
ВЫБО́Р м. ◊ НА ВЫБО́Р. З правам выбару. Які́я хочъця, на выбор. Каралевічы.
ВЫБРАКО́ВАЧНЫ прым. Выбракаваны. Выбраковачных свінней пръдаюць. Багданава.
ВЫ́БРАЦЦА зак. Выбрацца. Чуць выбралася, плоха ўбралі дзілянку, ногі зломіш. Серкуці.
ВЫ́ВАДАК м. Вывадак. Там нільзя высікаць алешнік, там ля возіра птушкі, штоп вывъткі вадзі́лісі. Багданава, Вялікі Азярэцк.
ВЫВАДЗІ́ЦЬ незак. Выводзіць (пра птушак). Дзве ластаўкі, і двое вывялі. Фасаўшчына.
ВЫ́ВАЛАЧЫ зак. Выцягнуць, вывесці. Маці вывалакла дзяцей, немцы хату спалі́лі. Алексінічы.
ВЫ́ВАЛІЦЦА зак. Выпасці. Зуб вываліцца – з радні́ нехта ўмроць. Каралевічы, Багданава, Вялікі Азярэцк.
ВЫ́ВАРАЦЕНЬ м. Выварацень. Выварацень – бурай абярнула с каранём дзерава. Багданава, Гарадок, Запруддзе.
ВЫ́ВЕЗЦІ зак. Вывезці. Раньшы навос вывязеш і дайжа вуліцу пъдмяцеш – і ўсё на поля. Фасаўшчына.
ВЫ́ВЕРНУЦЦА, ВЫ́ВІРНУЦЦА зак. 1. Выпасці, вырвацца з коранем. Дрэва вывірнулъся, яго ні бяруць у дом, як строюцца. Запруддзе, Міцюкова. 2. Спрытным рухам абмінуць перашкоду. Яны вывернуліся – і як далі ў плячо. Запруддзе.
ВЫ́ВЕСЦІ, ВУ́ВЕСЦІ, ВЫ́ВІСЦІ зак. 1. Завесці. Вывілі нъ гумно, зъ гумном хадзі́лі коні. Міцюкова, Нямойта. 2. Выседзець з яйка (пра птушак). Пасадзі́ў курыцу на яйца, ціплят вувела. Жохава, Леснікова, Неўгадава. 3. Праспяваць, выцягнуць голасам. Я маці́ў так вывесці не магу. Каралевічы.
Поделитесь с Вашими друзьями: |