ВЫ́ВІСКА ж. Раўнавага шаляў. Здзелъйця вывіску правільную. Запруддзе.
ВЫ́ВУДЗІЦЬ зак. перан. Выпрасіць, выманіць. Усё вывудзіць у яе: сала ці капейчыну. Міцюкова.
ВЫВЯ́ЗВАЦЬ незак. Вывязваць. Вывязвала так, у вайну пабралі. Баравікі.
ВЫ́ГАБЛЯВАЦЬ зак. Выгабляваць. Трэба выгъбляваць габлюшком гладзінька. Запруддзе.
ВЫ́ГАДА ж. 1. Карысць. Цяпер усе выгаду шукаюць. Сукрэмна, Запруддзе, Дольдзева. 2. Вельмі добра. Цяпер выгада жыць. Дуброўкі, Багданава, Фасаўшчына, Чуцькі.
ВЫ́ГАДАВАЦЬ зак. Выгадаваць. Я сумею дзяцей выгадаваць. Запруддзе, Цясішча. Птушкі пяюць, пъка дзяцей выгъдаюць. Гарадзец.
ВЫ́ГАДНА прысл. Выгадна. Выгадна там жыць. Запруддзе.
ВЫ́ГАН м. Выган. На выган выгнала карову. Запруддзе, Багданава, Гарадок.
ВЫГАНЯ́ЦЬ незак. 1. Выганяць (пра жывёлу). Выгъняць кароў у поля. Запруддзе, Савінічы, Цясішча. 2. Праганяць. Каб прыйшла якая разумная, ні выгъняў бы, а так ні хачу [пра жаніцьбу]. Рэчкі, Багданава, Запруддзе, Савінічы, Закур’е.
ВЫГАРА́ЦЬ незак. Выгараць, гінуць ад спёкі. Выгъраіць на глі́ні пасеў. Запруддзе, Леснікова, Марозаўка, Партызаны.
ВЫГА́РТАЦЬ незак. Выграбаць. Выгартаеш чапялой жар наперад, каб запякаўся хлеп. Міцюкова.
ВЫ́ГАРАДЖАНЫ дзеепрым. Выгараджаны. Пад акном у каго бываіць выгараджаны палісаднік. Заазер’е, Багданава.
ВЫ́ГАРАДЗІЦЬ зак. Абгарадзіць, загарадзіць. Стойла для цілят выгъръдзілі, а дажджы, то грась пъ калена, яны ня хочуць туды іці́ць. Баравікі, Запруддзе.
ВЫ́ГАРАДЗЬ ж. Загароджанае месца каля кароўніка, канюшні. Самсоны.
ВЫ́ГАРАДКА ж. Агароджанае месца для дзённай дойкі кароў. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́ГАРКА ж. 1. Выгаралае месца. Выгарка, дзе выгъръць зімля, торх. Гарадок. 2. Яма, запоўненая вадой. Выгарка – такая калдобіна ў зямлі́, вада стаі́ць. Партызаны, Запруддзе, Дольдзева, Нямойта, Ульянавічы. Скуты вымачвалі на выгарках і слалі. Савінічы.
ВЫ́ГАРНАЦЬ зак. Выграбці. Жар выгарніш, аі́рам пасцеліш і засодзіш хлеп. Неўгадава, Запруддзе, Фасаўшчына.
ВЫ́ГАФТАВАЦЬ зак. Вышыць. Я выгафтую табе, а ты вяжы. Савінічы.
ВЫГІНА́ЦЬ незак. Выгінаць. Выгіналі доскі, дзелалі лоткі зімой. Дольдзева, Леснікова.
ВЫГЛЯДА́ЦЬ незак. Выглядаць. Дзед слабей выглядае за бабу. Манголія.
ВЫ́ГЛЯДЗЕЦЬ зак. Разгледзець. Ачкі́ надзела, выглядзела яго харашо. Міцюкова, Запруддзе.
ВЫ́ГЛЯДЫ толькі мн. 1. Агледзіны. Бацька ў выгляды прыіжджаў, такі́ пъляк! Рэчкі. 2. Падгледзіны. Выгляды – як мъладую выглядваюць. Нямойта, Запруддзе, Рэчкі. ◊ У ВЫГЛЯ́ДЫ (хадзі́ць). Прыходзіць, каб паглядзець на немаўля. Хадзі́лі ў выгляды. Хлопцавы бацькі́ і маладухіны прыхадзі́лі. Бацькі́ хадзі́лі ў выгляды глядзець. Леснікі Сен.
ВЫГО́ННАЯ ж. Пачастунак для пастуха. На Ю́р’я выгонную пастуху выносілі. Гарадзец.
ВЫГО́ННАЯ н. Тое ж. Пастуху выгоннъга дъвалі. Чуцькі.
ВЫГРАБА́ЦЬ незак. Выграбаць. Выграбаіш попіл і – на агарот. Багданава, Запруддзе.
ВЫ́ГРЫЗЦІ зак. Аб’есці. Выгрызуць цяляты ўсё да зямлі́. Цясішча.
ВЫ́ГУДУЦЦА зак. Выгадавацца, вырасці разам. А эта мае сябры, я з і́мі рос, выгудуўся. Серкуці.
ВЫДА́ТАК м. Частка, пэўная колькасць чаго-н. Іна мне выдатък выдзіліла пумідор. Запруддзе.
ВЫДА́ТНЫ прым. Выдатны, цудоўны. Выдатны мой сын, пумъгаіць. Запруддзе.
ВЫ́ДЗЕЛАЦЬ зак. Выпацкаць. Карова ўсю мяне выдзелала ў гразь. Запруддзе.
ВЫ́ДЗЕЛАЦЬ, ВЫ́ДЗІЛАЦЬ зак. Вырабіць. Выдзелъюць авеччую скуру. Нямойта. Лошкі самі выдзілъюць, як ляльку. Неўгадава.
ВЫ́ДЗЕРЖКА ж. Вытрымка. Выдзержку бальшую дзяржыць. Нямойта.
ВЫДЗІРА́ЦЬ незак. 1. Выдзіраць. Ласка ходзіць, шэрсць выдзіраіць у каровы. Багданава, Жохава, Запруддзе. 2. Даставаць (мёд з калоды). Выдзіраюць мёт – аткрываюць і выдзіраюць. Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Леснікова.
ВЫ́ДЗІРЖАЦЬ зак. Вытрымаць. На маёй жысці ніхто п ні выдзіржаў. Нямойта, Цясішча, Закур’е.
ВЫДЗЯ́ЎБЫВАЦЬ незак. Выдзёўбваць. Каромысел выдзяўбываюць. Каралевічы.
ВЫ́ДРА ж. 1. Выдра. Выдра водзіцца ў вадзе. Багданава. 2. перан. Злая, сварлівая жанчына. Калі́ жанчына злая, яе выдрай клі́чуць ці ведзьмай. Багданава.
ВЫ́ДРАІЦЬ зак. Вымыць. Мост вымаіш, выдраіш, паложыш аі́ру ў ёлачку, красі́ва. Карпавічы.
ВЫ́ДРАЦЦА зак. Вылезці. Уваліцца ў тую яму, а аттуль не выдзерыцца. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́ДРАЦЬ зак. Вырваць. Кап ёй вочы каршун так выдраў! (праклён). Багданава, Рэчкі, Сянно.
ВЫ́ДУМКА ж. Выдумка. Гэта выдумка старых бап. Партызаны.
ВЫДЫМА́ЦЬ незак. Выдзімаць. Стала выдымаць ветръм пыл, дзе ні́ва, усю зямлю ветръм вынісла. Запруддзе.
ВЫ́ЕХАЦЬ, ВЫ́ІХАЦЬ зак. Выехаць, з’ехаць. Тут была нейкая мітрэнга, і яны выехалі ў Сібі́р, а там радзі́лі і Гарбачова. Фасаўшчына. Ён за ноч выіхаў, уцёк. Заазер’е, Кляпчэва.
ВЫ́ЖАЎЦІЦЬ зак. Зрабіць жоўтым. Выжаўціла дом краскуй жоўтуй. Запруддзе.
ВЫЖЫГА́ЦЬ незак. Выпальваць. Урэскі намочыш у попілі і на пожню бялі́ць, сонца выжыгаіць. Закур’е.
ВЫ́ЖЫЦЬ зак. Выжыць, застацца жыць. Яе бі́лі, а іна выжыла. Запруддзе.
ВЫ́ЖЫЦЬ зак. Зжаць. Выжыла харашо, многа жыта жжала. Запруддзе, Багданава.
ВЫ́ЗВАЛІЦЬ зак. 1. Вызваліць. Там і вызвалілі нас у тым лагеры. Ульянавічы. 2. Дапамагчы. Вызваліць мяне хоча чълавек, пазычуў. Запруддзе.
ВЫ́ЗНАЧЫЦЬ зак. Выдзеліць. Вызначылі мне карову, а я ш сена не накасі́ла. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́ЗРАЦЬ зак. Выспець (пра нарыў і да т. п.). Сам вызраў палец і лопнуў. Неўгадава.
ВЫ́ІСЦІ зак. Выесці. Мышы выілі дзі́рку і лазілі ў хату. Запруддзе.
ВЫЗЫВА́ЦЬ, ВЫЗАВА́ЦЬ незак. 1. Выклікаць. Летась вызывалі, ні ўзялі сына ў армію. Багданава. 2. Клікаць. Мой тата вызаваў ваўка ў трубу. Багданава.
ВЫ́ЙГРАЦЬ зак. Выйграць. Як выйгралі грошы, сразу стаў строіцца. Рэчкі.
ВЫ́ЙЦІ зак. 1. Выйсці. Выйці на вуліцу ні было ў чым. Запруддзе, Гарадзец. 2. Пакінуць месца знаходжання. Выйдзіць з цюрмы і зноў у цюрму. Рубеж. 3. Стаць жонкай каго-н. Мая сястра выйшла замуж за паповага сына. Багданава, Нямойта. 4. Споўніцца (пра пэўную колькасць гадоў). Год выйшаў дзіцёнку, і жонка пайшла работаць. Запруддзе. 5. Атрымацца. Не выйшла мне, а я хацела купі́ць. Запруддзе.
ВЫКАБЕ́ЛІВАЦЦА незак. экспр. Дурачыцца, паводзіць сябе непрыстойна. Выкабеліваліся, а што было дзелаць. Чуцькі.
ВЫ́КАЗАЦЬ зак. Паведаміць, данесці (аб чым-н.), выдаць (каго-н.). Яўрэі ўзялі і выказалі, чаго ён дабіваецца. Самсоны, Запруддзе.
ВЫ́КАНЬКАЦЬ зак. Выпрасіць. У маткі грошы выканькала. Запруддзе.
ВЫ́КАПАЦЦА зак. Набыць прыстойны выгляд. Выкапаўся, аблюднеў той, што въласаты быў. Партызаны.
ВЫ́КАПАЦЬ зак. Выкапаць. Калодзіш выкъпъў пъд вакном, кап далёка ваду ні насі́ць. Неўгадава, Каралі, Леснікова, Турава.
ВЫ́КАРМІЦЬ зак. Выкарміць. Біз мукі́ ня выкарміш къбъна. Буй, Фасаўшчына.
ВЫ́КАРЧАВАНЫ дзеепрым. Выкарчаваны. Буй.
ВЫ́КАРЧАВАЦЬ зак. Выкарчаваць. Выкарчъвалі сат, ён цвіці́ць выкарчаваны. Буй.
ВЫ́КАТАЦЬ зак. Выбраць (пра мёд). Летам мёд выкаталі і прадавалі. Латыгаль, Нямойта.
ВЫ́КАЦІЦЦА зак. Выкаціцца. Выкаціўся клубок. Багданава.
ВЫ́КАЧАЦЬ зак. Выкачаць, разгладзіць. Выкачаеш палатно, аш гладзенькая. Багданава.
ВЫКА́ШВАЦЬ незак. Выкошваць. Да поўвасьмога выкашвала ні́ўку. Партызаны.
ВЫ́КАШЛЯЦЬ зак. Адкашляць. Бралі сахар, палены, лі́лі шкіпідар на сахар, лі́лі керасі́н, пакуль сваё ня выкашляіць – як кохлік у дзяцёнка. Гарадзец.
ВЫКІДА́ЦЦА незак. З’яўляцца, вырастаць (пра грыбы). Варушкі выкідаюцца сярот лета. Неўгадава, Багданава, Баравікі, Дольдзева, Рудніца.
ВЫКІДА́ЦЬ, ВЫКІ́ДАЦЬ незак. Выкідаць. Ні выкідайці пралку! Неўгадава, Багданава, Гарадзец, Гарадок, Заазер’е, Нямойта, Партызаны. ◊ ВЫКІ́ДАЦЬ НА ВЕ́ЦІР. Дарэмныя выдаткі. Купляла абрыкосы пъ два рублі́ – рублі́ на вецір выкі́дыіш. Рулёўшчына.
ВЫКІ́ПЛІВАЦЬ зак. Выкіпаць. Выкі́пліваіць варэнне. Дуброўкі.
ВЫ́КЛАСЦІ зак. Кастрыраваць. Як выкладуць, так конь. Рассвет.
ВЫ́КЛЕІЦЬ зак. Паклеіць. Пусці́ ў хату, мы табе столь памыім, сцены выклеім. Партызаны.
ВЫКЛІНА́ЦЬ незак. Клясці. Матка вышла, стала выклінаць: нашто ты ламаеш, каб цябе зламала. Запруддзе.
ВЫ́КРУЦІЦЬ зак. Станцаваць з выкрутасамі. Любі́ла польку выкруціць. Багданава.
ВЫКРУ́ЧВАЦЦА незак. перан. Знаходзіць выйсце. Выкручваіцца, ездзіць да Размыслова. Нямойта.
ВЫКРУ́ЧВАЦЬ незак. Моцна балець. Судырга як возьміць, так выкручваіць. Нямойта.
ВЫ́КРЫШЫЦЦА зак. Выкрышыцца. Якраз выкрышыўся зуб. Нямойта.
ВЫКУІ́РАВАНЫ дзеепрым. Эвакуіраваны. Іна ў нас жыла, гэта матушка, іна была выкуі́раваная. Буй.
ВЫКУЛІ́РАВАЦЬ незак. Эвакуіраваць. А нас выкулі́равалі тады. Буй.
ВЫ́КУП м. Выкуп. Выкуп прыняслі́. Сянно.
ВЫ́КУРАЦЦА зак. Выкурыць увесь тытунь. Выкуралася ўсё. Міцюкова.
ВЫ́ЛАГЧЫЦЬ зак. Выжлукціць, выпіць. Вылагчыць стакан – п’ець так. Баравікі.
ВЫЛА́ЗІЦЬ, ВЫЛЯЗА́ЦЬ незак. 1. Вылазіць. Стральба абратна нъчълася, вылазюць геніралы с нашай стъраны. Івоні, Гарадзец, Кішуроўшчына, Леснікова. 2. перан. Паднімацца, выступаць адкуль-н. Хлеп з дзяжы вылязаіць. Каралі. ◊ ВЫЛА́ЗІЦЬ ДУХ. Адчуваць сябе вельмі стомлена. Валачу я ета сена, дух вылазіць. Чуцькі. ◊ ВЫЛА́ЗІЦЬ З КО́ЖЫ. Старацца з усіх сіл. А вы с кожы вылазіце, ну вылізьце, а работаць нада. Каралевічы.
ВЫ́ЛАМАЦЬ зак. Выламаць. Дзверы выламалі і гэтыя стулы забралі. Леснікова, Алексінічы.
ВЫ́ЛЕЖАЦЦА зак. Вылежацца (пра лён і пад.). Вылежыцца лён, а тады на ёўню содзюць, мнуць у мялку. Багданава, Закур’е.
ВЫ́ЛЕЗЦІ, ВЫ́ЛІЗЦІ зак. Вылезці. Кап табе вочы вылезлі! (праклён). Вялікі Азярэцк, Багданава. ◊ ВЫ́ЛЕЗЦІ БО́КАМ. Не праходзіць бясследна. Вылезець табе ета бокам. Запруддзе. ◊ ВЫ́ЛІЗІЦЬ ВО́КА. Аслепнуць. Як ні дасі́ кока, вылізіць табе вока (з песні). Дольдзева.
ВЫ́ЛІВАК м. Вылівак. Курыца вылівак знесла, зажырэла. Запруддзе.
ВЫЛІВА́ЦЬ незак. Выліваць. Въда сорък дней стаі́ць, а тады выліваюць нъ захъд сонца. Закур’е, Багданава.
ВЫЛІТА́ЦЬ незак. ◊ ВЫЛІТА́ЦЬ З ГАЛАВЫ́. Забываць. Усё вылітаіць з гълавы. Кішуроўшчына.
ВЫ́ЛІЧЫЦЦА зак. Вылечыцца. Вылічысся ім, грыбам, як сарока на коліку насядзіць. Серкуці.
ВЫ́ЛУПІЦЬ зак. перан. Узяць. Што ты з яго вылупіш калі-што. Багданава.
ВЫЛУ́ПЛІВАЦЬ незак. Выдзіраць. Дрэвы вылупліваюць з каранём віхры. Запруддзе.
ВЫ́ЛУЧЫЦЦА зак. Выбрацца ў госці. Я вот ніяк ні вылучусь. Леснікі.
ВЫ́ЛЯНАВАЦЬ зак. Выліняць (пра птушак, жывёл). Курыца не вылянавала. Багданава.
ВЫМАГА́ЦЬ незак. Старацца рабіць што-н. Ты с паследняга вымагай, а давай. Багданава.
ВЫ́МАКНУЦЬ зак. Вымакнуць. Вымак як курыца. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́МАЛІЦЦА зак. Намаліцца. Вымъліцца, а тады красць пойдзіць. Запруддзе.
ВЫ́МАНІЦЬ зак. Выманіць, выпрасіць хітрыкамі, падманам. Дъвай пъгъдаю гаворыць. Кі́нула мне на карты. І ўсё просіць: то сала, то рушні́к. Выманіла многа чаго. Заазер’е.
ВЫ́МАРЫЦЦА зак. Стаміцца. Вымърыўся за дзень і захроп. Сянно.
ВЫ́МАТАЦЬ зак. Змучыць. Ой, ты мяне вымътаў сваёй працъй. Запруддзе.
ВЫМА́ЦЬ незак. Кастрыраваць. Кънъвал вымаіць ядры ў къбъна. Заазер’е.
ВЫ́МАЦЮКАЦЬ зак. Аблаяць. Ён мяне вымъцюкаў. Савінічы.
ВЫМА́ЧВАЦЬ незак. Вымочваць. Сві́нні [грыбы] трэба вымачваць два разы. Вялікі Азярэцк, Алексінічы.
ВЫНА́ШУВАЦЬ незак. Выносіць. Іна многа вынашувала грыбоў з лесу. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́МЕРАЦЬ зак. Вымераць. Плялі́ лупкі́ с саломы, вымераць іх, і тады і́мі пользъваліся, мерылі. Фасаўшчына.
ВЫ́МЕРЗНУЦЬ зак. Вымерзнуць. У фі́нскую вайну вымерзлі яблыны. Івоні.
ВЫ́МЕШАЦЬ зак. Вымешаць. Дралі картошку, атцэжывалі, вымесіш, вымесіш і пакачаіш клёцкі. Багданава.
ВЫМІРА́ЦЬ зак. Выміраць, адміраць. Выміраіць Буй гэты – людзей німа. Буй, Баравікі.
ВЫМІТА́ЦЬ незак. Вымятаць. Пъмяло з ветак сасновых, вымітаіш печ. Карпавічы.
ВЫ́МЯ, ВІ́МА н. Вымя. Вымя, што доіцца. Гарадзец, Гарадок. У каровы вымя. Запруддзе. Ві́ма апухнець і кроўю доіцца карова. Ракаў Засценак, Багданава, Гарадзец, Каралевічы, Партызаны. ВІ́МЦА памянш. Чуцькі.
ВЫ́МЯКНУЦЬ зак. Вымакнуць, згнісці. Вымякла ўся бульба. Багданава, Манголія, Самсоны.
ВЫНАСІ́ЦЦА незак. Сыходзіць. Вынасі́цеся с хаты – пятнаццаць мінут сроку. Партызаны.
ВЫ́НЕСЦІ зак. Вынесці. Выкачаіш, вынесіш палатно, павесіш, яно высахніць. Багданава.
ВЫНІМА́ЦЬ незак. Вынімаць. Стаў сваё вынімаць с чумудана. Запруддзе, Апечкі, Неўгадава.
ВЫ́НУШАНЫ дзеепрым. Вымушаны. Я вынушан скъзаць табе тоя. Запруддзе.
ВЫ́НЮХАЦЬ зак. перан. Пазнаёміцца. Унучка шчэ не вынюхала нікога. Нямойта.
ВЫ́ПАЛАШЧАЦЬ зак. Выпаласкаць. Нада ж выпалашчаць палатно, як цёпла. Чуцькі.
ВЫ́ПАЛІЦЬ зак. Выпаліць, спаліць. Іх усі́х выпалілі, яны падзелалі сабе зімлянкі. Нямойта.
ВЫ́ПАЛІЦЬ зак. Выпалаць. Буракі́ бальшэя былі́, выпаліла. Сукрэмна, Сянно.
ВЫ́ПАНДЗІЦЬ зак. Моцна пабіць, адлупцаваць. Ён яе выпандзіў за тое, што гуляла. Розмыслава.
ВЫ́ПАСЦІ зак. Выпасці. Калі́ выпадзіць зуб зверху, то кідай пат печ. Нямойта.
ВЫ́ПАСЦІ зак. З’явіцца, вырасці. Во цяпер могуць выпасць апенкі, жытнікі. Запруддзе.
ВЫПАЎЗА́ЦЬ незак. Выпаўзаць. Ня можна іці́ нъ Благавешчыння ў лес – вужы выпаўзаюць, а на Узві́жання – хуваюцца. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́ПАЎЗІНЬ м. Вылінак, скінутая скура гадзюкі. Выпаўзінь з гадзюкі вазьмі́ця ў трапъчку і дуваць, як целіцца карова, то дуваць у хлеб, штоб вышла паследства. Заазер’е.
ВЫ́ПЕРЫЦЬ зак. Выперыць. Як ужо выбелюцца скуты, нада іх запарыць, у возера несці і іх выперыць. Багданава, Вялікі Азярэцк.
ВЫ́ПЕЧКА ж. Печаныя вырабы. Выпечкі дзелалі, салоткія, рассыпаюцца. Фасаўшчына.
ВЫ́ПЕЧЫСЯ зак. Выгараць, выліняць. Выгарыла, выпеклася адзіяла. Леснікова.
ВЫПІКА́ЦЬ незак. Выпальваць, выбельваць. Залу бралі, мачылі лён, на сонцы выпікалі. Нямойта.
ВЫПІКА́ЦЬ незак. Выпякаць, пячы. Так жа ні выпікалі раньшы. Гарадзец.
ВЫПІНА́ЦЦА незак. перан. Высільвацца, намагацца. Крычыць, выпінаецца. Дольдзева, Манголія. ◊ ВЫПІНА́ЦЦА З КО́ЖЫ. Вельмі старацца. Мы выпіналіся з кожы засеяць гарод. Дольдзева.
ВЫ́ПІЎКА ж. Выпіўка. Ёсь у мяне выпіўка, то даю. Міцюкова.
ВЫ́ПІЦЬ зак. Напіцца гарэлкі. Ні да чога яму дзела нет – толькі выпіць. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́ПЛАКАЦЬ зак. Выплакаць. Што яна выплакала, ён уз’ехаў на ету бабу, яго асудзі́лі. Запруддзе.
ВЫПРА́МІСТЫ прым. Больш прамы, роўны. Смарчок гэты болі такі́ выпрамісты, тонінькі. Баравікі.
ВЫПРА́СТВАЦЬ незак. Выпростваць, выпрамляць. Ты старайся нагу выпрастваць. Каралі.
ВЫ́ПРАСТАЦЬ зак. Перацягнуць, ударыць. Як выпрастъў палкъй па плічах. Чуцькі.
ВЫ́ПРЫГНУЦЬ зак. перан. Вываліцца. Тая сціна, іна скора выпрыгніць туды ў дом. Баравікі.
ВЫ́ПУКНУТЫ прым. Выпуклы. Выпукнутае бруха ў пілы. Вялікі Азярэцк.
ВЫПУСКА́ЦЬ незак. 1. Выпускаць. Трэба курэй выпускаць. Багданава. 2. Адкладваць лічынкі. Белінькія мятлухі выпускаюць чарвей нъ капусту. Сукрэмна. 3. Даставаць насенне. Выпускаю сіміна з памідора, пірабіраю і блюду. Леснікова.
ВЫПЫ́РХВАЦЬ незак. Выскакваць. Мальцы сталі выпырхваць з аўтобуса. Кляпчэва.
ВЫ́РАБАТАНЫ дзеепрым. Выпрацаваны. І цяпер вырабатаная натура: чатыры часы – не сплю. Апечкі.
ВЫ́РАБАТАЦЦА зак. Напрацавацца, спрацавацца. Цяпер вырабъталіся як нада, век работаўшы. Буй.
ВЫ́РАБАТАЦЬ зак. Апрацаваць. Хто вырбътъіць добра сваё поля, то яно і зародзіць. Цясішча.
ВЫРАБА́ТВАЦЬ незак. Выпрацоўваць. З гърнастая вырабатваюць кожычкі. Багданава.
ВЫ́РАДАК, У́РАДАК м. Вырадак. Род біз выратку ні бываіць. Багданава. У́ръткі былі рэтка, тут у кругу ні было. Такі́х уръдкаў у нас ні було. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́РАДЗІЦЬ зак. Нарадзіць. Дзяцей толькі тры вырадзіла. Заазер’е, Каралевічы.
ВЫРАЗА́ЦЬ незак. Выразаць. Вокна послі выразаюць, як пастроюць. Фасаўшчына, Заазер’е.
ВЫ́РАЙ м. Вырай. Сорак выраяў прылятаець, сорак клёцак дзелаюць, завецца свята Саракі́. Розмыслава, Буй, Азярэцк, Запруддзе, Міцюкова, Мянюцева, Нямойта, Парэчча.
ВЫ́РАСЦІ зак. Вырасці. Вырасціць бараві́к за суткі. Багданава, Гарадок, Запруддзе, Карпавічы, Латыгаль.
ВЫ́РАТАВАЦЬ зак. Выратаваць. Іна вырътъвала, жонка яго. Заазер’е.
ВЫ́РАЎНАВАЦЬ зак. Выраўняць. Хацелі выраўнаваць нагу пад наркозам – не дала. Апечкі, Цясішча.
ВЫ́РВАЦЦА зак. Адарвацца. Вырвъўся гузік у сароццы. Гарадок.
ВЫ́РВАЦЬ зак. ◊ ВЫ́РВАЦЬ НЕ́РВЫ. Знерваваць. Ён усе мае нервы вырваў. Розмыслава. ◊ ВЫ́РВІ ДЫ ПАДА́Й. Пра нецярплівага чалавека. Зяць такі́: вырві ды падай. Жохава.
ВЫ́РУБІЦЬ незак. Вырубаць, высякаць. Дзе лес вырубюць – дзялянка, карчы там. Манголія.
ВЫ́РУГАЦЬ зак. Аблаяць. Ніводнай бацька не выругаў. Мянюцева.
ВЫ́РУСУВАЦЬ зак. Намаляваць. Вырусуюць узор карандашом каторые і вышываюць. Запруддзе.
ВЫ́РУЧЫЦЬ зак. Выручыць. Хоць памры, а выруч. Серкуці, Багданава.
ВЫРЫВА́ЦЬ незак. Вырываць. Макрыцу, лібяду, асот палю, вырываю, свірэпку, конскі шчавель, крапі́ву. Вялікі Азярэцк.
ВЫ́САДЗІЦЦА зак. Высадзіцца, выйсці. Нас – у Пітразавоцк, прыехалі, у Пітразавоцку высадзілісь. Івоні.
ВЫСА́ДЖАВАЦЬ незак. Выкладаць, высцілаць. На хундамінт под высаджъваюць у печы. Неўгадава.
ВЫ́САДКІ мн. Насенне. Высадкі палажыць у прыскрынак. Гарадзец. ◊ НА ВЫ́САДКІ. Для пасеву. Думае, на высадкі нада ўзяць рэдзькі. Нямойта, Гарадзец.
ВЫСАКАМЕ́РШЧЫЦА ж. Высакамерная асоба. Харакцер, кап яго ў белым свеці. Такая высакамершчыца. Івоні.
ВЫ́САЛАПІЦЬ зак. Высалапіць. Бяжыць, аж язык высалапіць. Запруддзе.
ВЫ́САЛІЦЦА зак. Прасаліцца. Пічанёўка вісі́ць, іна высаліцца. Дольдзева.
ВЫ́САХНУЦЬ зак. 1. Высахнуць. Дровы высахнуць, а на зі́му у драўні́к [складваем]. Серкуці, Багданава, Каралі. 2. перан. Схуднець. П’е гарэлку штодзень, дык во высах. Заазер’е, Каралевічы.
ВЫСАЧЭ́Й прысл. Вышэй. Выбіраюць места для хаты, каб высачэй. Запруддзе.
ВЫ́СВАТАЦЬ зак. Сасватаць. Скарэй дзеўку замуж высватаць, як цябе на песню ўгаварыць. Баравікі, Гарадзец, Кішуроўшчына, Леснікі, Розмыслава.
ВЫСВЯШЧА́ЦЬ незак. Асвячаць. На Ллю высвяшчалі цэркву. Каралевічы.
ВЫ́СЕКЧЫ зак. Высекчы. Цяпер лес высеклі. Манголія, Нямойта.
ВЫ́СЕЛКА ж. Прымусовае высяленне. Чорная даска была – пупаў на яе і на выселку пашоў [у гады калектывізацыі]. Нямойта.
ВЫСІДА́ЦЬ незак. Вырастаць (пра грыбы). Е́слі дажджоў німа, то падбярозавікі высідаюць. Партызаны, Багданава.
ВЫСКА́КВАЦЬ незак. Выскакваць. Выскакваець с хаты мужык. Нямойта, Гарадзец, Міцюкова, Розмыслава. ◊ ВЫСКА́КВАЦЬ З КО́ЖЫ. Вельмі старацца. А ты с кожы выскакваеш, нашто? Каралевічы.
ВЫ́СКВАРКА ж. Выскварка. Нутраноя сала жаруць, выйдзіць тук, а астануцца выскваркі. Заазер’е.
Поделитесь с Вашими друзьями: |