ҐА́РАЦм. Гарнец; старая мера сыпкіх і вадкіх рэчываў. Жохава, Пожанькі.
ГАРАЦКІ́прым. Гарадскі. Там кварта, а ў нас крушка. Так нас гарацкі́мі звалі. Ой, наша Наталля Іванаўна гърацкая стала, ні баі́цца нічога, ўсё харашо. Заазер’е.
ГАРА́ЧАпрысл. Горача. Вам ні гърача? Ульянавічы.
ГАРА́ЧКАж. Гарачка. Кап на цябе гаърачка наъпала (праклён). Вялікі Азярэцк. Можа я ўжо ніжывая, с гарачкі ўскочыла, яна так думала. Леснікова.
ГАРА́ЧЫпрым. 1. З высокай цеплаадачай. Альховыя дровы, бяроза – гаърачыя дровы. Партызаны. Бярозавыя дровы сама луччы, гарачыя. Станюкі. 2. Моцна нагрэты. Нільзя гарачыю траву даваць каровам, божа спасі́! Чуцькі.
ГАРАЧЫНЯ́ ж. Гарачыня, цяпло. Гърачыня па ўсей руцэ разышлася ат укола. Фасаўшчына.
ГАРБАНО́СЫпрым. Гарбаносы. Доўгі нос – гарбаносы. Запруддзе, Міцюкова.
ГАРБА́Рм. Землякоп. Гарбар – хто къпаў кънавы. Гарадзец.
ГАРБА́ТЫпрым. Гарбаты. Гарбаты пляменнік такі́, баба маленькага ўпусці́ла, і ён гарбаценькі ходзіць. Гарадзец, Багданава. ГАРБА́ЦЕНЬКІ памянш. Гарадзец.
ГАРБЕ́ЦЬнезак. Гарбець, карпець на працы. Ні нада гарбець, пасці́лкі тыя ткаць, можна купі́ць. Баравікі.
ГАРБУ́Зм. 1. Гарбуз. Гърбузу нада сеяць, як цяплей. Гарбузы сеяць у начале іюня, холаду баяцца. Партызаны. Полнае семячка – знаць гарбуз паспелы. Розмыслава, Багданава, Гарадзец. 2. Страва з гарбуза. Гурбуза варыла. Пъкалоціш гурбуза і смашны. Гарадзец.
ГАРБУЗО́ВЫ прым. Гарбузовы. Гарбузовае семечка парэзала затравай, перамяшала. Крыса на адну ноч з’ела, на другую, а натрэцюю не трогала. Нямойта.
ГАРКА́ВЫпрым. Гаркаваты. Чорныя грузды гаркавыя. Запруддзе. Валуйі́ растуць, як чашкі, яны гъркавыя. Партызаны. Яны гъркавыя, вуўнянкі. Каралі. Плотка – бізуўкусная рыбіна, гъркава ў голуві́. Сянно. Мідуні́ца расцець, белым цвіцець, яна цвёрдая і гаркавая. Марозаўка, Вялікі Азярэцк. ГАРКА́ВІНЬКІ памянш. Валуй гъркавінькі, ні прыхадзі́лъся салі́ць. Дольдзева, Марозаўка.
ГАРКАТА́ж. Горыч, гарката. За шчаку тъбакі і ссець тую гъркату. Багданава.
ГАРКА́ЦЬж. Тое ж. Красныя сыраешка аддаець, у яе гъркаці [болей]. Пожанькі. Раскладзём капусту, з яе выйдзіць гъркаць, гъркаці́ німа. Вялікі Азярэцк, Чуцькі. У плоткігъркацьёсь. Сянно.
ГАРКА́Чм. Горыч, гарката. Капуста гарэніць, пакуль гаркач выйдзе з яе. Вялікі Азярэцк.
ГА́РКНУЦЬзак. Гаркнуць, злосна гаўкнуць. Сабака гаркнула, я забалела. Міцюкова.
ГАРКУ́ШАж. Гаркуша (грыб). Сянно.
ГАРКУ́ШКАж. Тое ж. Гаркушкі мы бяром. Сянно.
ГАРЛАВІ́НА ж. 1. Горла. Гарлаві́на у каровы, гор’е. Парэчча. 2. Трубка ў горне (у кузні). Ат меху ідзець гърлаві́на с кірпіча [з каптура] на выхът, дзе сыпліцца вуголля. Запруддзя.
ГАРЛА́Чм. Гарлач; збанок для малака. Гарлачы з глі́ны раньшэ былі́. Буй. Гарлач біз ручкі. Леснікова. Гарлачы бываюць з ручкай, бываюць бяз ручкі. Кляпчэва, Багданава. У нас гырлачы чомбырым паруць. Дольдзева. Карову падоіш, працэдзіш мъылако ў гарлач, ські́сьнець, верх еты сьні́меш сьмітану, масла саб’еш. Запруддзе. Гарлач – эта малако раньшэ лілі́. Марозаўка, Леснікова, Нямойта. Гарлачы з глі́ны, выпаляць іх, малако цадзі́лі. Закур’е. ГАРЛА́ЧЫК памянш. У мяне есць гърлачък для мълака. Вялікі Азярэцк. Гаърлачык ат кі́слага маълака. Закур’е, Неўгадава.
ГАРЛА́ЧЫКм. Званочак (кветка). Гарлачыкаў нарвала, такі́я во каляныя, кармяныя. Міцюкова.
ГАРЛЯ́НКАж. 1. Гарлянка (расліна). Гарлянка, як у горле балі́ць, стопіш, пап’еш і праходзіць. Каралевічы. Гърлянкі нада нарваць, папарыць. Гърлянка, як у горлі балі́ць, бувала тапі́лі да пілі́. Багданава, Алексінічы. Тръва гърлянка. Параць яе, нът парай сідзяць. Вялікі Азярэцк. Сёліта гърлянкі ні назберыла. Дуброўкі. 2. Хвароба горла. Гърлянка – як у горлі балець станіць. Каралевічы. Гърлянка – глотка балі́ць. Манголія. Гърлянка, як забалі́ць у горле. Багданава, Вялікі Азярэцк.
ГАРМО́НІКм. Гармонік, гармонь. Гармонік зайіграіць – су сі́х дзіравень сабіраюцца. Бувае й музыка іграець на гармонік. Вялікі Азярэцк. Гармонік быў да многіх лет. Каралевічы. Ніхто дайжа й гармоніка ня чуў: кап хто пі́снуў, кап хто ві́снуў. Самсоны. Музыка была, гармонікі ігралі. Гарадзец, Запруддзе.
ГАРМО́НІЧКІмн. ◊ У ГАРМО́НІЧКІ. У складкі, складваючы адно на адно. У гармонічкі складзеш яго, скут. Турава.
ГАРМО́ННЫпрым. Звязаны з гармонікам (гармонню). Павёз я сваю гармонь нъ гармонны рынък у О́ршу. Сянно.
ГАРМО́ШКАж. Гармонік, гармонь. Іграў харашо дзед на гармошку. Цясішча.
ГАРНАСТА́Йм. Гарнастай. Гарнастаі гладка белыя. Гърнастай – ён белай. З іх вырабатваюць кожычкі, яны цэнныя. Багданава. Гърнастайі белыя, паўбі́лі йіх. Запруддзе.
ГА́РНІЦ, ҐА́РНІЦм. 1. Гарнец; старая мера сыпкіх і вадкіх рэчываў. Ґарніц – эта мерка была такая. Дзень атработаіш – ґарніц зірна дась. Скока гарнцъў? Ґарніц – мерка была, бес крышкі. Кляпчэва, Рулёўшчына. Ґарніц плялі́ с саломы, муку браць. Ґарніц жыта быў і тры фунты, і дзесяць. Лупкі, ґарніц быў і пяць фунтаў і сем фунтаў. Ґарніц гарэлкі тожа быў [тры літры]. Вялікі Азярэцк. Ґарніц меншы, як лупка. Дольдзева, Пожанькі. Ґарніц – бутылкі такі́я, лі́тры тры. Заазер’е. Ґарніц лі́траў і калі пяці́, і дзісяці́, і па тры лі́тры. Ґарніц – эта кілаграм дзесяць, наверна. Былі́гарнцы, чыцьвярык, лупкі. Марозаўка. 2. Саламяная ці драўляная пасудзіна такой меры. Гарцы плялі́ з саломы. Поўвідра улезіць у яго. Багданава. А етаґарніц дзірвянны. Фасаўшчына, Савінічы. ГА́РНІЧАК памянш. Гарнічкі плялі́ с саломы муку браць сві́нням. Вялікі Азярэцк.
ГАРНО́н. Горан. Гарно ў кузні запръста дзелъць. Запруддзе.
ГАРНУ́ШАКм. Гаршчок з шырокім рылам, пузаты. Гарнушък –у печку ставілі сьмітану. Савінічы.
ГА́РНЭКм. Тое ж. Сестра прышла с гарнэкам ка мне. Ульянавічы.
ГАРО́ВАНЫ, ГУРУВА́НЫдзеепрым. Гаротны, няшчасны. Баба гарованая, удавой засталася. А зяць харошы, сам гуруваны. Багданава. Дзед не гарованы, найдзе што з’есць. Парэчча.
ГАРО́Д, ГАРО́Тм. Агарод. Лес быў чуць ні да гароду. Гароду есь, толькі пашы, баба. Нямойта. Пайкі даюць на карову, сена хватаіць, на гародзі сеілі. Фасаўшчына. Гарот вымяк. Фасаўшчына. Прыехалі дзеці, гарод трохі засеялі. Маймугароду дажджы нада – высокі. У гародзі пъсадзі́ла куркурузу, а нам далі ў полі. Алексінічы. Увесь гарод ні паллеш, а толькі градкі. Гарот я пасеіла ў Торбінцы. Партызаны, Багданава, Вялікі Азярэцк, Каралевічы, Серкуці, Чуцькі. Дый два гароды у сястры. Неўгадава.
ГАРО́ДНІНАж. Агародніна. Ня дужа ураджай на гародніну. Вялікі Азярэцк. Гародніну падрылі краты. Серкуці. Гародніна ў гэтым годзе будзіць. Партызаны.
ГАРО́ДЧЫКм. Агародчык, кветнік. Сярэнь расла ў гародчыку і ябланька. Нямойта.
ГАРО́Хм. 1. Гарох (расліна). Гарох пасеялі з гарчыцай, ён пляцецца і стаі́ць, апора яму. Партызаны. Гарох любіць глі́нку [гліністую глебу]. Пожанькі. Гарох събярэш граблямі ў кучкі, малаці́лі цапамі. Неўгадава. 2. Насенне расліны. Гарох жоўцінькій быў. Каралі. У Каляды боб ясі́, гарох – дзічы за тое выскачаць (прыкмета). Багданава.
ГАРО́ХАВЫпрым. Гарохавы, прыгатаваны з гароху. Гарохъвъя бліны пяклі́, жоўцінькіе. Гарохъвъя бліны к Кълядъм пяклі́. Каралевічы.
ГАРО́ХВІНАж. Сцябло гароху. Гарохвіны ні ядуць каровы. Заазер’е. Гарохвіны ня есць скот. Гарохвіны – сцебель, як змалоціць. Міцюкова.
ГАРО́ХВІШЧАн. Гарохавішча; поле, дзе рос гарох. Міцюкова.
ГАРО́ШЫНАж. 1. Гарошына, гарохавае зерне. Гарошыну ўкі́нем у горла курынае – дзеці бавяцца. Буй. 2. Жаўлак, гузак у форме гарошыны. Ві́цебскія медзікі къпалі бульбу, абнаружылі на грудзі́ ў мяне, як гарошыну. Нямойта.
ГАРСЕ́НЗІЯ ж. Гартэнзія. Гэта гарсензія, як цвіці́ць, букеты бальшыя. Міцюкова.
ГАРСО́ЎКА, ГАРЦО́ЎКАж. Бутля (гарэлкі) ёмістасцю тры літры. Бацька дваццаць пудоў насі́ў: закладаліся па гарсоўцы. Закладаліся на гарцоўцы: чатыры чалавекі нёс на сабе. Міцюкова.
ГАРУ́ШКА ж. Горка, невялікі ўзгорак, узвышша. У нас тутыцька гарушка, а радъм балота. Алексінічы. Гарушкабудзіць нібальшэнькая. Партызаны. З гарушкі ехаў і бах – звалі́ўся. Як іду пыд гару, мне луччы, а як з гарушкі,мне хужэй. Запруддзе, Кішуроўшчына, Самсоны. Тут гарушка, як трактару хадзі́ць? З гарушкі дзеці катаюцца. Закур’е. Мая бацькъўшчына была на гарушцы. Неўгадава. Къла возіра Слідзяцкъя ёсь гарушка. Дуброўкі. ГАРУ́ШАЧКА памянш. У нас поля – ўсё гарушъчкі. Самсоны. Тут за гарушъчкай возіра. Малы Азярэцк, Заазер’е, Кішуроўшчына, Самсоны.
ҐА́РЧЫКм. Гарнец; мера ад трох да дзесяці фунтаў або бутэлек. Яґарчык вынісла жыта. Вялікі Азярэцк.
ГАРЧЫ́ЦАж. Свірэпа. Гарчыцу – у сілос з гарохам. Партызаны.
ГАРЧЭ́ЙШЫ прым. Больш горкі. Можа гуркі́ і гарчэйшые. Вялікі Азярэцк.
ГАРШО́Км. Гаршчок. Гънчар дзелаў гърлачы і гаршкі́. Апечкі, Леснікова. Гаршкі́ з глі́ны ў печку ставілі. Заазер’е. Гаршком грошы мерылі – звонкую манету. Каралевічы. Гаршкі́ чорныя куплялі, з глі́ны. Буй. ГАРШЧО́ЧАК, ГАРШЧЭ́ЧАК памянш. Гаршчочкі былі́, гърлачы, гаршкі́, лошкі дзірвянные. Гарадзец. У гаршчэчак збіраюць смітану, у печку, аттопіцца, сальеш і калоціш. Смітану ў гаршчэчык збірала матка. Турава.
ГАРЫ́СТЫпрым. Гарысты. Я ехуў з дзедъм, там гарыстыя места, і конь папудзіўся. Самсоны.
ГА́РЫЦЦАнезак. Імкнуцца. У горад гаруцца усе маладыя. Розмыслава.
ГАРЭ́ЛАШНЫпрым. З-пад гарэлкі, у якім змяшчалася гарэлка. Здъла гарэлышныя бутэлкі, то йдзі, баба, зъ гарэлкъй. Фасаўшчына.
ГАРЭ́ЛКАж. Гарэлка. А яны гарэлкі паставюць, дадуць бутэльку. Запруддзе. А гарэлка с хлеба, /і яе піць трэба, /А хто гарэлкі ня п’ець, / ніхай таму запрэць (з песні). Каралевічы. Толькі гарэлка язву вылечыла. Баравікі. Прыці́снулі зъ гарэлкъй і лунула. Запруддзе. Мъхаморы красныйі нъ гарэлцы нъстайівъюць. Цясішча. З дурні́ц брат гарэлку гнаў. Кішуроўшчына, Багданава, Фасаўшчына. Гарэлкуй рукі абмыла, пчолы гарэлку любюць. Неўгадава. ГАРЭ́ЛАЧКА памянш. Як да гарэлачкі, я ж сама, а як работаць, так ні́ма (прыпеўка). Вялікі Азярэцк.
ГАРЭ́ЛЛЯн. Пагарэлішча. Дзе згарэлы дом, лажысся на гарэлля. Міцюкова.
ГАРЭ́НІЦЦАнезак. Гарэць. У нас хаты ні гарэнілісі, нічога. Неўгадава.
ГАРЭ́НІЦЬ, ГАРЭ́ЙНІЦЬнезак. Гарэніць, мець горкі прысмак. Падгробы гарэніют, йіх атварыют. Карпавічы. Капуста гарэйніць, пакуль гаркач выйдзе з ніе. Вялікі Азярэцк.
ГАРЭ́ЦЬнезак. 1. Гарэць. А тады пъдыйшоў і скъзаў: «Брат, гарым!» Міцюкова. Тады лучынка гарэла, я трохі помню. Запруддзе. 2. Смылець ад укусаў, апёкаў. Я яе рукамі голымі рву [крапіву], пстрыкаіцца, рукі гараць. Заазер’е. Пясок, дык гараць падошвы. Багданава. 3. Цвісці (пра агуркі). Гарэлі яны, гэтыя агуркі́. Партызаны. ◊ ГАРЫ́ ТЫ (ЯНО́) ГА́РАМ (праклён). Пра пільную неабходнасць, патрэбу ў нечым. 1. Гары ты гарам, паедзім у Ві́цебска. Запруддзе. Гары яно, цяпер позна зубы станаві́ць. Ракаў Засценак. 2. Нізашто, ні ў якім выпадку. Гары яно гарам – абазляцца з працсідацелям. Партызаны.
ГАСІ́ЦЬнезак. Выключаць. Утрачкам пакупаю дзяцёнка, спаўю, а цяпла гасі́ць некалі – пятнаццаць дзянькоў ні гасі́ла. Цясішча.
ГАСПАДА́Р м. □ Як жыта красуе, дак гаспадар галасуе. Багданава.
ГАСПО́ДЗЬм. ◊ ГАСПО́ДЗЬ НА СВЕ́ЦІ! Выгук пры незвычайным здзіўленні. Гасподзь на свеці! – так ругаюцца – уцікай. Запруддзе. ◊ ГАСПО́ДЗЬ МОЙ БОГ! Тое ж. Што там было, гасподзь мой бог! Ульянавічы. ◊ ГАСПО́ДЗЬ ВІСО́КІ. Тое ж. Людзей – гасподзь вісокі! Брэшуць так, гасподзь вісокі, як брэшуць. Партызаны.
ГАСУДА́РЫНЯж. Жонка, гаспадыня. Каб мъя гусударыня жыла, то б нъ руках насі́ў. Закур’е.
ГАСЦІ́ЦЬнезак. Гасцяваць, частавацца. У первую очырыдзь ехалі к мыладзёну маладухіны бацькі́, і там ужо гасці́лі. Серкуці. Іна усюдых гасці́ць. Багданава.
ГАСЦЯВА́ЦЬнезак. Частаваць. Госці прыедуць – няма чым гасцяваць. Міцюкова.
ГАТАВА́ЦЬ, ГАТУВА́ЦЬнезак. 1. Гатаваць, рыхтаваць. Як гатуюць на стол мёртвых, так і тады гътувалі. Нямойта. 2. Нарыхтоўваць, квасіць. У бочках капусту гатуем. Вялікі Азярэцк.
ГА́ТАРШЧЫКм. Рабочы лесапільні, які тачыў пілы. Работаў гатършчыкам на пілъраме. Пілы стаяць, і туды браўно патсоўваюць, ён наводзіў гэтыя пі́лы. Баравікі.
ГАТО́ВАЕн. Несаматужна зробленае, тавар фабрычнай вытворчасці. Цяпер выгада жыць: усё гатовае. Дуброўкі.
ГАТО́ЎНАСЦЬж. Гатовы, звараны, падрыхтаваны. Куцця – чыста выбіраюць пшані́цу, кіпіцяць яе, ні да гатоўнасці, із мёдам разводзюць. Карпавічы.
ГАТУ́-ГАТУ́выкл. Выгукі, якімі адганяюць ваўкоў. Гату-гату, ваўкі́! – крычалі бабы. А ён паследнію згароду піралез і пашоў у лес. Міцюкова.
ГА́ЎКАЦЬнезак. Гаўкаць, брахаць. Сабака гаўкаіць і брэшыць. Дольдзева.
ГАФТ, ҐАФТ м. Ажурная тканіна. Ґафт такоя, як кружава. Багданава. Ґафту кусочак быў, гафтам абшыла. Нямойта. Гафт прышывалі. Самсоны.
ГАФТАВА́ЦЬ, ҐАФТАВА́ЦЬ, ҐУХТУВА́ЦЬнезак. 1. Рабіць гафт. Ґафтаваць сама ґафтавала. Кляпчэва. А я ґухтуваць умела усе гета. Савінічы. 2. Упрыгожваць, абшываць гафтам. Гафтавала камбінацыю. Кляпчэва.
ҐА́ХАРм. Кавалер, хлопец, які заляцаецца да дзяўчыны. Мо які́ґахар хадзі́ў нанъчкі? Дольдзева. А іна с этым гахрам сваі́м ездзіць на машыне, а ён нудзіцца. Вялікі Азярэцк.
ГАЦА́Км. Блін з перамёрзлай бульбы. Бульбу збіралі, як перамерзніць, астаецца толькі кръхмал, і тады укапаем, збіраім і таўчом, і такі́я пяклі́ бліны, гацакі́, а хто ташноцікі зваў. Серкуці.
ГАЦІ́ЦЬ незак. ◊ ХОЦЬ ГАЦЬ ГАЦІ́. Вельмі многа, вялікая колькасць чаго-н. Хоць ты гаць гаці́ – столькі дроў загатовіць. Дольдзева.
ГА́ЧЫКм. Матыка. Скапваць гачык, ён без зубцоў. Закур’е.
ГБА́ЛА, ҐБА́ЛАн. Прылада, пры дапамозе якой гнулі палазы, дугі і інш. Гбала к сцяне і на гета гбала гнулі дугі. Запруддзе. І паруць і гнуць на гбала палоззя. Міцюкова. Гбала – эта гнуць дугуз палкі, каторая ня лопаіцца. Кляпчэва. Гбала – гнулі пълазы на сані, з дзерва талстога. Ґбалаз тоўстъга дзерава высікалъся. Турава. Ігбала пакажу, якпълазы [гнуць]. Марозаўка.
ГБАЦЬнезак. Гнуць. Гбалі дугі. Запруддзе.
ГВАЗДАДЗЁРм. Прылада для выцягвання цвікоў. Гваздадзёрам гвазды выцягваюць, жалезны, з двух кончыкаў, падсодзіш цясней гвозд і выдзернеш. Вялікі Азярэцк. Як палы перасцілаюць, крупныя гвоздзя вытаскваюць гваздадзёрам. Запруддзе. Гвоздзя вымаць быў гвъздадзёр. Гвъздадзёр уві́дзі лома, а другі́ во, як мълаток. Лом-гваздадзёрімълаток-гваздадзёр. Жохава. Гвъздадзёр быў – раздвоенаё зялеза. Манголія.
ГВАЗДЗІ́Км. Гваздзік. Гваздзікі́ цвіцяць пад вакном. Багданава.
ГВАЛТ, ҐВАЛТм. 1. Крык, шум, лямант. Гвалт тожа, як крычаць. Манголія. Ці мала было тады ґвалту, крыку, ръзарэння. Гарадзец. Як справілі ґвалт, як справілі крык. Міцюкова. Гвалт пъдняла, але я знаю, яе рука пъхадзі́ла. Нямойта. 2. Прымяненне фізічнай сілы. Во гвалтуюць. Кажа [бацька]: кладзі́ зат, то гвалт! [і дзіця падымала гвалт]. Багданава.
ГВОЗДм. Цвік. На сцяне гвозд. Запруддзе. Унука папрасі́ў гвозд убі́ць. Багданава. Гваздэ бальшэя і малые. Вялікі Азярэцк, Запруддзе.
ГВО́ЗДЗЯн. зб. Цвікі. Гвоздзя набіваеш. Апечкі.
ГЕ́БЛІКм. Невялікі гэбель, рубанак. Быў геблікапчышчаць, штоп быстрэй як можна накрыць. Сукрэмна.
ГЕКТА́Р, ГЕ́КТАР, ГАКТА́Рм. Гектар. Давалі, каму маласямейным, пуўтура гектары, у каго большы сям’я – два гектары, шчэ большая – тры гектары давалі зямлі́. Леснікова. Гектар буракоў далі́ выпалаць. Къла гектъра зямлі́ тая увалока. Нямойта. Лёну выбяры два гектары. Кляпчэва. Раньшы надзел, як цяпер гектары. Чатыры гектары у тым надзеле. Самсоны. Ні́ва буваіць шэсь гактар. Гарадок.
ГЕРМА́НЕЦм. Немец. Германцы тут і пілі́ і гулялі. Запруддзе.
ГЕСТА́ПАВЕЦ, ІТА́ПАВЕЦм. Гестапавец. Гестапаўцы тут ці былі́, ня помню, немцы у нас былі́. Ітапаўцы нъда мной стъялі. Нямойта.
ҐЕ́СТКАж. Какетка, гестка. Сґесткамі кофты, курткі шылі. Багданава. Зґесткамі кофту пашыйця мне. Нямойта. ҐЕ́СТАЧКА, ГЕ́СТАЧКА памянш. Вот так вот ґестъчка была, дзяцём плаційкі шылі, бывала ні хватаіць, то дзелълі. Гарадзец. У кофтачцы толькі была гестъчка. Запруддзе.
ГІ́БЕЛЬж. Шмат, многа. Чарвей гі́бель у сырках. Запруддзе. Бумагі гі́бель ёсць цяпер у печку паттапі́ць. Станюкі. ◊ ДА ГІ́БЕЛІ. Тое ж. Жукі́ на бульбу уселі, лічынак да гі́белі. Партызаны.
ГІ́БКІпрым. Гнуткі. Яе стругалі, штоп была больш гі́бкъя. Дольдзева.