ГО́ДНЫ прым. Годны. К вайне годныя. Неўгадава.
ГО́КНУЦЬ зак. Стукнуць, моцна ўдарыць. Кулі́ трэслі, натрасеш, звяжыш, аб ток гокніш і гатоў. Багданава. Бонбу як гокніць, дык уся дзярэўня грымела. Фасаўшчына. ГОК. Раптоўна, нечакана ўпасці. Самалёт ляці́ць – гок. Запруддзе.
ГО́ЛАД, ГО́ЛАТ м. 1. Голад. Людзі з голъду распухлі. Заазер’е. А голат глаўно быў. Партызаны. Тут быў голът і збегла йна пат Крупку. Багданава. 2. Галадоўка. Аб’яўляю голат, яду не бяру. Жохава.
□ Голад ня цётка. Вялікі Азярэцк.
ГО́ЛАС м. 1. Голас. Кап пачуў голас чълавеку, тады ён ідзець. Багданава. І я гуляла, як была малъя, у голас крычала: дъвай. Буй. Я ўжо голъсу ня ймею. Нямойта. 2. Мелодыя, тон. Каб яны ў адзі́н голас дзіржалі. Ульянавічы. 3. Галашэнне. Дома – у голас, у крык. Ульянавічы. ◊ ГО́ЛАСАМ ГАЛАСІ́ЦЬ. Вельмі моцна плакаць, галасіць. Голасам галосіць тая матка. На галаву рукі склала і галосіць голасам. Запруддзе.
ГО́ЛУБ м. Голуб. Галубы, вераб’і́, сарокі ў нас водзюцца. Багданава. Гулубоў поўна тут, пъ хатъх вядзецца, яго мяса ядуць. Сукрэмна.
ГО́ЛЫ прым. 1. Голы, нічым не пакрыты. Калі́ на голы лес гром грымі́ць – неўражай будзіць (прыкмета). Дольдзева. Е́слі гром на голы лес – год будзіць ніхарошы, адзеўся лес – хаърашо (прыкмета). Запруддзе. На голы лес закукувала зязюлька – эта ні хърашо (прыкмета). Партызаны. Е́слі мужчына голы лезіць [так сасніш] – балезнь (павер’е). 2. Бедны, нішчы. Голая баба, пальца абвярнуць німа чым. Запруддзе. ◊ ГОЛ ЯК САКО́Л. Дужа бедны, нічога не мае. Багданава. ◊ РАБО́ТАЦЬ ЗА ГО́ЛЫ ТРУДАДЗЕ́НЬ. Праца без аплаты ці з невялікай аплатай. Работалі за голы трудадзень. На эты трудадзень палучалі ні болій пяць капеік у канцы года і грам дзвесця-дзвесці підзісят хлеба. Фасаўшчына. ◊ НА ГО́ЛЫ ЖЫВО́Т. Нашча. На голы жывот выпіла. Міцюкова. ◊ (прыйсці́) НА ГО́ЛЫ КА́МЕНЬ. Там, дзе пуста, нічога няма. Спалі́лі ўсю дзярэўню – прышлі́ на голы камень жыць. Багданава.
ГОЛЬ ж. ◊ ГОЛЬ ПЕРАКА́ТНАЯ. Галеча, бядняк спрадвечны. Былі́ голь пірыкатнъя ат веку. Гэта голь перъкатнъя – беднъя тъкая. Запруддзе.
ГО́МАН м. Гоман, шумная размова. Нейкі гоман у кватэры. У кваці́ры гоман. Дольдзева. Чую: усё гоман там. Неўгадава.
ГОН м. Зямельны надзел, які арэцца. Узялі́ каня, прыняслі́, на гон паставілі. Міцюкова.
ГО́НКА прысл. Хутка, шпарка. Вол жа гонка ні бяжыць. Каралевічы. Гонка пашла машына. Багданава. Гонка ідзець. Вялікі Азярэцк.
ГО́НКІ прым. 1. Хуткі, быстры, рухавы. Яна гонкая, я не саганюся за ей. Йна гонкъя баба, йна здаровъя, што біч [палка]. Запруддзе. «Я́ва» дужа гонкая. Багданава. 2. Выносісты, высокі. Сасонка, іна гонка была. Багданава. 3. Тонкі, худы. Яна гонкая, ідзе – ад ветру шатаецца. Багданава.
ҐОНТ м. Гонта. Дзелалі ґонт с асі́ны крыць крышу, ґонт нада драць. Во цяпер ужо ґонтаю хаты [крыюць]. Багданава. Ґонтам крылі, шыфірам, шчапой, дранкай, бляхай крылі. Запруддзе. Ґонтам, дранкай крылі. Леснікі. Ну, ґонт, дранка называіцца. Ґонт стругаюць станком такі́м, шчапак называіцца. Нямойта. Ґонт – чуў, у нас жыў за ракою, у яго ґонтам [накрыта]. Манголія.
ҐО́НТА ж. Тое ж. Багданава.
ГО́НЧЫ м. Ганчак, гончы сабака. Гончы [сабака] пасець кароў. Баравікі.
ГО́НЯ ж. Гоні; старая мера ворнай зямлі. Тры гоні атсадзі́ла. Чуцькі.
ГОП выкл. Хутка, імгненна скочыць. Кот – гоп у вакно. Самсоны. Я – гоп на зямлю, ай, вочачка выкачваецца. Партызаны.
ГО́ПІКІ, О́ПІКІ мн. 1. Перамёрзлая, перазімаваная бульба. Ходзім па полі, збіраем гэтыя гопікі – бульбу леташнюю. Кішуроўшчына. Збіралі па полі [пасля вайны] бульбінкі, звалі гопікі, яны буйныя, але засталі́ся на полі, мёрзлыя. Ракаў Засценак. Послі вайны гълата, есь хочыцца, дык з гопікаў пышкі рабі́лі. Заазер’е. 2. Страва (аладка, блін), згатаваная з перамёрзлай бульбы. Гопікаў пад’ясі́ – панос станіць у людзей. Ракаў Засценак. Гопікі пяклі́ з мёрзлай бульбы. Дуброўкі. Траву рвалі абы-якую, таўклі́ бульбу гнілую – опікі называліся. Рэчкі.
ГО́РА н. 1. Гора, бяда, няшчасце. Не адно гора, дык другое: пальцы адрэзаў. Сколька тут той жызні астаецца пажыць, а ўсё гора і гора. Гора заставіць, усяму навучыць. Гора бываіць ні адно, дык другое. Апечкі, Багданава. ГО́РАЧКА памянш. А-яй-яй, пасле вайны такое ж было горачка! Запруддзе. 2. Клопат, турбота, цяжкасці. Трава спарыш дужа карані́стая, выпалаць яе дык гора. Гарадзец. ◊ ГО́РА ПА ГО́РУ. Пра бяду, што не пакідае чалавека. Гора ёй па гору: муж прапаў, унук напі́ўся ў школе, бі́ўся. Е́тай жанчыне гора па гору. Запруддзе.
□ Ад гора ні ў мора – въда халодная. Каралевічы. □ Гора з бядою у абдымку ходзяць. Запруддзе.
ГО́РАД, ГО́РАТ м. Горад. Толькі пъ гаръдах асталіся цэрквы. Заазер’е. Ну, я пайшла на горът. Нямойта.
ГО́РАН м. Горан (у кузні). Бярэш жалеза, абгінаіш на клін, кусок жалеза ложыш і уварыіш у гарне, кап [было] жыткае, як вада. Жохава. Мех быў у кузні, горан. Міцюкова. Каля горна заллюся потам. Ульянавічы.
ГО́РАСЦЬ ж. Клопаты, турбота. У каждага свае горасці. Жохава.
ГО́РАЧКА ж. Горка, невялікі ўзгорак, узвышша. Там горъчка тъкая, лясок. Вялікі Азярэцк, Каралевічы.
ГОРБ м. Пагорак. Коззі – там горбп сярот балота. Багданава.
ГО́РДАЦЬ незак. Грэбаваць, пагарджаць. Раз так гордуюць – на парог не зойдуць. Ня гордайця, ежце малако. Ня гордайця, супу нада была пачэрпаць. Міцюкова. Толькі ня гордайця. Нямойта.
ГО́РДЫ прым. Ганарысты, пагардлівы, фанабэрысты. Жохава.
ГО́РКІ прым. Горкі. Пъдалешнікі жоўтыя, горкія. Алексінічы. Казлы былі́, жоўцінькім цві́ціць, высокія такі́я, горкія-горкія, настаівалі і аблівалі [ад клапоў]. Горкі, як палын. Багданава. А, гэта горкая трава падбел. Заазер’е. Жугушка горкъя, яе мені ўкладзі́ [у вар] й хърашо піць [ад нерваў]. Чуцькі. А лісткі́ красі́вые з медуні́цы, але горкія. Серкуці. ГО́РЧЫНЬКІ памянш. Піўко горчынькъя, а болі нічога. Чуцькі.
ГО́РЛА н. Горла. Цвёрдае горла ў курыцы, паложыш гароху ў горлышка, і яно барабаніць. Горла курынае пасушыш, паложыш дзве-тры гарошыны, кальцо зробіш, як баранак, дзелалі дзіцям. Буй. ГО́РЛЫШКА памянш. Буй.
ГО́Р’Е н. Тое ж. Гарлаві́на у каровы, гор’е. Парэчча.
ГО́РЛІК м. Лясны голуб. На горліка ахоцілісь. Сянно.
ГО́РНІЦА ж. Збудаваны цалкам (пад ключ) дом. Я сама гэту будку строіла, а цяпер даюць горніцу. На табе ключы – усё гатова. Нямойта.
ГО́РНІЦА ж. Дарога. Закур’е.
ГО́РТАЧКА ж. Мера лёну, роўная дваццаці жменям. Лён на таку засцілалі, па дваццаць жмень звязвалі. Тады гетыя гортачкі кладзеш, на гортачкі даску. Багданава.
ГО́СПІТАЛЬ м. Шпіталь. Паеду ў госпіталь у Ві́цебска. Нямойта.
ГОСЦЬ, ГОСЬ м. Госць. Ён госць у яго. Бывала ў госці ездзілі, госці зваліся. Запруддзе. Садзі́цеся, дърагея госці. Міцюкова. Гасцю ўсігда пачотнъе места. К вам гось яшчэ прыехаў? Партызаны. Па гасцях хадзі́лі. Неўгадава. ◊ НА ГО́СЦІ. У госці. Так, на госці прыедуць у выхадные. Партызаны. Вы на госці прыехалі? Ульянавічы. ◊ ПАБЫВА́ЦЬ У ГАСЦЁХ. Быць за госця. Можа яшчэ дзе ў гасцёх пабываеце. Каралевічы.
□ Які́ гось, такая і чэсь. Багданава. □ Насі́ Бох гасцей – і я каля іх часцей [часцей як пажаданне]. Ульянавічы. □ Дай Бох гасцей часцей – будзе сям’і́ лягчэй. Дуброўкі, Каралевічы.
ГО́ТКІ мн. Аднагодкі, равеснікі. У сельсавеці работаіць, дужа здаровая. Мълъдая, с Тамарай маёй готкі. Багданава.
ГО́ХКАЦЬ незак. Таўчы да знясільвання (крупы, зерне). Гохкаеш крупу, пакуль рука не аблезіць. Міцюкова.
ГО́ЦАЦЬ незак. Гоцаць, падскокваць, прыкладваючы намаганні. У лес паедзіць, заві́сніць дзерава – на другое паві́сне, ён гоцае, пакуль ні зваліць. Жохава.
ГРАБАНУ́ЦЬ зак. Крыху пагрэбці. Сядзела з дзіцямі, калі́ сена грабану трохі. Чуцькі. Сена ў гародзі грабану, ляху выпалю. Чуцькі.
ГРАБА́Р, ҐРАБА́Р, ГРА́БАР м. Землякоп, грабар. Грабар ён быў і спецыяльна кънавы капаў. Парэчча. Ґрабар калодзезь капаў. Глубока дужа выкапаў. Грабар пайшоў абедаць. Нагнала агі́ру і асакі́, няможна было зліць: глыбока выкапаў [калодзеж]. Дольдзева. Грабары звалі, канавы яны капалі. Гарадзец. Грабары былі́, къпалі раку, і бацька мой хадзі́ў, гръбаром звалі. Манголія, Сукрэмна. Нанімалі людзей кънавы капалі, грабары называліся. Турава.
ГРА́БАЦЬ незак. Працаваць, корпацца. Работай, пакуль рукі грабаюць. Запруддзе.
ГРАБЁНКА ж. Грабянец, грэбень (для расчэсвання валасоў). Грабёнку кала куста пацярала. Фасаўшчына.
ГРАБЁШКА ж. Тое ж. А воўк дзеўчыню – хапыль і панёс ў лес, нашлі́ касынку, грабёшку. Партызаны.
ГРАБІ́ЛКА ж. Грабілка; сельскагаспадарчая машына для зграбання сена. Грабі́лкай саграбалі, на трактар сена клалі, пад Канева наша сена. Партызаны.
ГРАБІ́ЛЬНА, ГРАБІЛНО́, АГРАБІ́ЛЬНА, ГРАБІ́ЛНА, АГРАБІ́ЛНА н. Грабільна; ручка (дзяржанне) у граблях. У гръблях грабі́льна, брусок, зуб’я ёсь. Леснікова. Грабі́льна і брусок з зуб’ямі ў граблях. Розмыслава, Дольдзева. Грабі́лна зламаў. У мужыка грабі́лна у руках. Нямойта. У гръблях грабілно, брусок, зуб’я. Баравікі. Аграбі́льна ў граблях ламаіцца. Гарадзец. Ён стук аграбі́лнам аб пол. Нямойта.
ГРА́БЛІ, АГРА́БЛІ, АГРАБЛІ́ толькі мн. Граблі. Зуб’я з дуба ў граблі дзелълі. Заазер’е. У граблях аграбі́лна, брусок, зубы. Гарадзец. Возьмеш аграблі, сор увесь адсунеш. Дольдзева. Што ты аграблямі дзелаіш. Вялікі Азярэцк.
ГРА́БІЦЬ незак. Рабаваць. Яны [паліцаі] бралі, грабілі ў людзей. Багданава.
ГРАБЯНЕ́Ц м. Грабянец, грэбень (для расчэсвання валасоў). Грабянец – адзі́н бок часты, другі́ – рэткі. Багданава. Гръбянцы алюмі́нівые дзелалі. Серкуці. Грабінца ў галаву німа. Вялікі Азярэцк.
ГРАБЯНЁК м. Грабеньчык (у птушак). Курупаткі зваліся, іх ловюць, грабянёк такі́, галоўка красненькая, жоўценькая. Цясішча.
ҐРА́ҐАЦЬ незак. Каркаць. Вароны ґраґаюць. Качкі ґраґаюць. Розмыслава.
ГРАД, ГРАТ м. Град. Каб граду ні было і пъмяло бралі і лъпату пераверчвалі тым бокам, дзе хлеб бралі, як пяклі́, каб усе перавярнуліся (прыкмета). Чуцькі. Не на маёй памяці градт выбіў зярно. Нямойта. Як грат летам – лапату выбрасіш (прыкмета). Старынная эта прыхамаць, цяпер эта ні нада. Савінічы. Як дош моцны йдзець, кі́дай лъпату вон [з хаты], штоп грат ні пабі́ў (прыкмета). Партызаны.
ГРАДА́ ж. 1. Штабель дроў. Грады былі́ пат сцяной, для дроў былі́ драўнікі́. Вялікі Азярэцк. Града дроў была, сама сцягнула у хлеў. Багданава. Грады дроў ляжаць, альховыя. Партызаны. Грыда дроў. Можна кругла складаць, можна так. Савінічы. Пайду дровы складаць у граду. Я іх [дровы] рэзала, калола й складывала ў граду. Заазер’е, Станюкі, Серкуці, Ульянавічы. 2. Дрывотня; месца, дзе складваюць дровы. Града завём мы ета, дзе дровы складыюць. Фасаўшчына. 3. Стос, пак (газет, папер). Цэла града газет. Вялікі Азярэцк.
ГРАДАБІ́ДНЫ прым. ○ ГРАДАБІ́ДНАЯ СЕРАДА́ (СІРІДА́ ГРЫНАБІ́ТНАЯ). Градавая серада; дзень (серада) пасля Вялікадня. На градабі́дную сераду нільзя пярыць бяллё праннікам. Багданава. Сіріда грінабі́тная бываіць летам, ета грат бываіць. Самсоны.
ГРА́ДКА ж. 1. Градка (для вырошчвання раслін). Дужа градкі ні палола на русальную нядзелю. Вялікі Азярэцк. 2. Штабель дроў. У градку складзены дровы. Леснікова. Складвалі дровы у градку. Станюкі, Рэчкі, Чуцькі.
ГРАЗА́ ж. Навальніца. Граза – ета такі́ клубок, ні дай бох гразы. Нъйшла такая граза, цёмна. Нъйшла граза, адну бабу забі́ла, а другую асмаліла. Багданава. Послі Прачыстай граза ужэ канчаецца (прыкмета). Нямойта. Я ві́дзіў, як ува бед стала нъхадзі́ць гръза – светлъя хмара. Міцюкова. Вутрачкам устанеш, ідзеш у лес, разные цвяты рвеш, а тады ў цэркву свяці́ць нясеш, а тады усе вешалі ў хаці, у хлеві – ад гразы. Цясішча.
ГРАЗІ́ШЧА н. Вялікая гразь. У нас тады гразі́шча было. Буй.
ГРА́ЗНА прысл. Гразна, гразка. Дужа гразна было увясну і ўвосень. Самсоны.
ГРАЗНЕ́Й прысл. Больш гразны, гразкі. Што гразней, то здаравей. Запруддзе.
ГРА́ЗНЫ прым. Гразны, гразкі. Гразныя рукі, павымазъліся: у пяску качаюцца. Багданава. Дужа вуліца гразная была. Самсоны.
ГРАЗЬ, ГРАСЬ ж. Гразь, бруд. Пълажылі ў кулею, у гразь, перат шафёрам. Багданава. І гразь елі, і ў гразі́ жылі́, а здаровыя былі́, як мядзведзі. Ульянавічы. Лепюць гняздо [ластаўкі] з гразі і быстра, і дні за тры. Фасаўшчына. Здзелала А́лю на гразь, на мазь. Парэчча. Хто пойдзіць у гэту гразь. Закур’е. Грась на руках. Вялікі Азярэцк, Заазер’е. Грась на вуліцы. Заазер’е. І с песнямі жылі, а цяпер заняло. Азярэцк. ◊ ЯК ГРАЗІ́. Шмат, многа. Летысь яблык як гразі́ было насыпана. Ульянавічы. Жукоў як гразі на бульбі. Серкуці.
ГРАЗЮ́ГА ж. Вялікая гразь. Гразюга тъкая на той хермі! Пожанькі.
ГРАК м. Грак. Гракі́ ў чатыры часы начынаюць крычаць. Баравікі. Ні былі́ ж тыя гърацкі́я, а з дзярэўні гледзяць, як гракі́! Савінічы.
ГРА́КНУЦЦА зак. Грукнуцца, упасці з моцным шумам, грукатам. Гэдакімі мазгамі сваі́мі гракнуўся аб дзежку. Дольдзева.
ГРА́КНУЦЬ зак. Грукнуць, грымнуць, з сілай ударыць. Як гракнула качалкай аб стол – вон з хаты. Дольдзева.
ГРАМ м. Малая колькасць чаго-н., трохі, няшмат. Каб грама што пъмаглі́, а пярун жа абпалі́ў хату. Апечкі. ◊ ДА ГРА́МА. Цалкам, поўнасцю. Пагнілі́ ўсі да грама яблыкі. Запруддзе. ◊ НІ ГРА́МА. Ніколькі. Ні хачу жыць ні грама. Самсоны. ◊ НІ ГРА́МАЧКІ. Тое ж. Ні грамъчкі ні засну: так балі́ць почка. Нямойта.
ГРА́МАТА ж. Пісьменнасць, адукацыя. Раз-два-тры-чатыры – / Мяне грамаце ні ўчылі, / Ні пісаць, ні чытаць, / Толькі ў палачкі гуляць. / Я ў палачкі гуляла, / Сабе ножаньку зламала (дзіцячая лічылка). Запруддзе. А грамаце нас ні навучылі. Неўгадава.
ГРАМАТВО́Т м. Громаадвод. Сталі граматвоты ставіць. Багданава.
ГРАМАТНЕ́ЙШЫ прым. Больш пісьменны, адукаваны. Дочка і́хная граматнейшая. Міцюкова.
ГРА́МАТНЫ прым. 1. Пісьменны, адукаваны. Бацька грамътны быў, а брат быў грамътнейшы. Чуцькі. Іна троху граматнъя была. Багданава. 2. перан. Які выяўляе адзнакі розуму. Пятух сі́льна грамътны: моніць пісклянят, кап збігалі з дарогі. У мяне каровы грамътныя: мы клункі на плечы – ў лес, і яны у лес, а там знойдуць нас. Каралевічы.
ГРА́МАЦЬ ж. Пісьменнасць, адукацыя. Запруддзе.
ГРАМІ́ЛА агульн. Высакарослы, вельмі мажны, грузны чалавек. Во грамі́ла, здаровы, бальшы чълавек. Грамі́ла кажуць, хто здаровы. Багданава.
ГРА́МІНА ж. Малая колькасць, трошкі, няшмат. Я во геткае граміны ні ўзяла ў рот. Багданава.
ГРАМІ́ЦЬ незак. Знішчаць, разбураць. Можа грамі́ў ён царкву? Буй.
ГРАМНІ́ЦЫ толькі мн. Грамніцы, Стрэчанне; зімовае свята народнага календара (пэўны дзень у лютым месяцы, калі, паводле традыцыйных уяўленняў, зіма сустракаецца з вясной). Пітнаццатага фівраля Грамні́цы. Гарадзец. Грамні́цы былі́ зімой, у феврале, свечы свяці́лі, атправа была. Савінічы. На Грамні́цы бацюшка свечы свеціць. Свечка гета ад грымоту, ад перуна. Каралевічы. У нас жа завуцца Грамні́цы, а ў Ленінградзе – Встрэчанне. Нямойта. После Грамні́ц сена нада скату траці́на, а хлеба палаві́на. Запруддзе. На Грамні́цы каб вол напі́ўся, то вісна будзіць ранняя (прыкмета). Гарадзец. Калі́ на Грамні́цы въда, тады жыта пасьпеіць да Льлі (прыкмета). Ракаў Засценак. Свячой, што на Грамні́цы прынясуць, дзецям въласы пътпальвалі. Гарадзец.
□ Грамні́цы – палаві́на зімі́цы, скідай рукаві́цы. Буй, Каралевічы, Чуцькі. □ На Грамні́цы – здзівай (скідай) рукаві́цы. Запруддзе, Жохава. □ Да Грамні́ц не скідай рукаві́ц. Міцюкова. □ Дъждаў Грамні́ц – пълаві́на зімі́цы, хлеба траці́на, а корму пълаві́на. Дольдзева, Вялікі Азярэцк, Партызаны. □ На Грамні́цы <пад вуглом> нап’ецца пятух вадзі́цы. Запруддзе, Вялікі Азярэцк, Міцюкова, Леснікова. ГРАМНІ́ЧКІ памянш. □ Грамні́чкі – пълаві́на зямі́чкі. Ракаў Засценак.
ГРАМУ́ЛЬКА ж. Малая колькасць, трошкі, няшмат. Грамулькі сена німа. У самога сена ні грамулькі німа. Буй.
ГРАНІ́СТЫ прым. Пакрыты кучавымі (белымі) воблакамі. Неба грані́стъя – [гэта] неба ў гранкъх, па небу кургунамі воблъкі ходзюць. Запруддзе. Як бульбу сеюць, неба грані́стае – бульба добрая будзе (прыкмета). Сёння неба грані́стае – будзе бульба ўраджайная (прыкмета). Багданава.
ГРА́НКА ж. Баразна, радок, градка. Бульба атмякла, гранкі шчэ паганяў. Гранкъмі пъганяй і давай буракі́ садзі́ць. Багданава. Гранка цыбулі. Розмыслава. Варона з’ела гранку квасолі: зъ ціціві́ну і цягніць. Сукрэмна. Нъга балі́ць хадзі́ць пъ гранках. Вялікі Азярэцк.
ГРА́НКІ мн. Кучавыя (белыя) воблакі. Гранкі, неба грані́стае. Багданава. Неба ў гранках. Запруддзе.
ГРАНО́К м. Край (печы), акраек. На гранку мыла ляжыць. Рэчкі.
ГРАНЯ́ЦЬ незак. Абворваць, акучваць. Бульбу граняюць акушнікам. Мянюцева.
ГРА́СКІ прым. Гразкі, брудны. Граская кофта. Серкуці.
ГРА́ТКА ж. Хваля, складка на паверхні чаго-н. Страчкі́, смарчкі́ ні рызьлічаю: граткімі такі́мі яны. Вялікі Азярэцк.
ГРА́ТКІ незак. Гуляць (пра дзяцей). Дзеці пайшлі́ граткі, я тут адна. Дзеці ўцяклі́ граткі, ні пумугаюць. Партызаны.
ГРА́ЎЦЫ мн. Жыхары вёскі Граўшчына. Пожанькі.
ГРАЦЬ незак. 1. Іграць. Як граіць музыка, як пойдуць друтуваць, як хата ні разваліцца. Вялікі Азярэцк. 2. Блішчаць, пералівацца рознымі колерамі. На Івана рана сонца граець, то падымецца, то апусціцца, разбігаіцца рознымі цвітамі – сі́німі, краснымі, жоўтымі. Запруддзе.
ГРАЧА́НЫ, ГРЭЧА́НЫ прым. Грэцкі. Крупы былі́ грачаныя, свайе, з свайе грэчкі. Грэчаныя крупы былі́. Партызаны.
ГРАЧНЁВЫ прым. Грачнёвы, грачаны. Гръчнёвая салома з грэчкі. Гръчнёвая салома длі ската. Жохава. Грачнёвае звару кашы, яна скарэй варыцца, яе ні перавараць. Вялікі Азярэцк. Грачнёвы мёд сама лучша. Грачнёвы мёд мне нісмашны. Міцюкова.
ГРАЧЫ́ХА ж. Грэчка. Грачыха любіць пішчаную почву. Грачыха цвіцець – с пыльцой пчала ідзець. Нямойта. Грачыха у нас родзіць харошая. Жохава.
ГРАЧЭ́ЎНІК м. Грачанішча. Міцюкова.
ГРОБ, ГРОП м. Труна. Ля гроба дайжэ ні стъяла [пра жонку]. Багданава. І гроп здзелалі таму рабёнку. Алексінічы. У нас адзі́н памёр ат гарэлкі, дык пълажылі ў гроп бутылку. Некаторым кладуць газету, кні́шку. Партні́ха была, то пълажылі кусочък мацерыялу і ні́так. С правъга боку кладуць. Ракаў Засценак.
Поделитесь с Вашими друзьями: |