Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»



старонка23/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   51

ГУЛЬТУЯВА́ТЫ прым. Гультаяваты. Гэтая нявестка гультуяватая. Нямойта.

ГУЛЯВЫ́ прым. Свабодны, нічым не заняты. Каждый дзень мы гулявыя ціпер. Кожны дзень мы гулявэя, то тое, то тое, работы німа. Багданава.

ГУЛЯ́ННЕ н. Гулянне, бяседа. Въла зарэзълі, пърасёнка ўцягнуў у хлеў і гулянне справі́лі. Міцюкова.

ГУЛЯ́ЦЕЛЬ м. Гулец. Я́ры гуляцель у карты. Ульянавічы.

ГУЛЯ́ЦЬ незак. 1. Гуляць, нічога не рабіць. Зімой гуляй і бувай, а летам лепш і гнілую калоду грысці. Дольдзева. 2. Гуляць, бавіць час у гульнях, на вечарынках. Я бувала любі́ла пець і гуляць на вечарынках. Галашчакіна. Я гуляла дзеўкъю, папрыдзім на йгрышчы. Запруддзе. Разам гулялі нъ танцах. Леснікова. Былі́ гулялі, у фанты гулялі, пацалуі і тады. Заазер’е. Гуляць к Рыману у хату ў Вялі́кім Сяле ўсё хадзі́лі. Яны хадзі́лі там, а мы самі гулялі. Міцюкова. 3. Танцаваць, скакаць. А як кадрылю гулялі. Галашчакіна. Е́та не гулялі кадрыль, за кадрыляю полька пайшла. Багданава, Кавалі. Мы пы танцах хадзі́лі, там кадрылю гулялі. Партызаны. Гулялі ў чатыры пары ці ў шэсць, во гулялі. Закур’е. 4. Спраўляць вяселле, радзіны, провады і інш. Адзі́н рас свадзьбу гулялі. Галашчакіна. У трэцюю суботу маладэя ўжо бацькі́ прыглашаюць, перазоўкі тожа гуляюць. Запруддзе. Як радзі́ны гулялі, то бабу ў начоўкъх цігалі, а лі калодзіша вадой абаллюць, смяюцца, весіла було. Партызаны. 5. Сябраваць, дружыць, заляцацца. Гуляйіць сабе дзеўка, ні нъравіцца ён, сабе хлопца другога найдзіць. Цясішча. 6. Пуставаць, быць незанятым. Цяпер выгада, бох знаіць радзі́ць і год-два гуляіць. Галашчакіна. 7. Веснаваць (пра свойскіх птушак). Пятух, гусак, індзюк абычна гуляіць, і топчуць яны. Вялікі Азярэцк. 8. Пералівацца, зіхацець (пра сонца). Сонца гуляіць на первый дзень Паскі, у Чысты чэцьвірг і на Благавешчанне. Дуброўкі. ГУЛЯ́ЦЬ ЛІНЦЯ́Я. Нічога не рабіць, гультайнічаць. Я буду лінцяя гуляць. Партызаны.

ГУЛЯ́ШЧЫ прым. Разбэшчаны, распусны. Яна гуляшчая, круці́лася з усі́мі. Запруддзе.

ГУМЕ́ННІК м. Цяля пэўнага ўзросту, якое гадуецца на выпасе на сенажаці. – Які́ цялёнак? – Гуменнік, па гумну ходзюць. Во цялёнак бальшыгуменнік, навязваюць водзюць. Нямойта. Цялёнак ёсь гуменнік, на гумне прывязуюць. Хамінічы. ГУМЕ́ННІЧАК памянш. Гуменнічъкяк толькі нъвязываюць, ён нікуды ня ходзіць. Леснікова.

ГУМНІ́ШЧА н. Частка двара з гаспадарчымі пабудовамі. Гумні́шчадзе ставяць пастройкі, хлеп там абмалачывалі. Нямойта.

ГУМНО́ н. 1. Пляц, дзе размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку і будынак для складвання і малацьбы збажыны, а таксама прылеглая да іх частка сенажаці. Гумноета обшча, тут і пуня, ток, і ёўня, і кусок сінакоса. Дольдзева. Гумнотам пожня, сърай стаі́ць, ток. Галашчакіна. Сена растрасалі, сушылі, там пуня стаяла і ток, і гумно называлася. Леснікова. 2. Комплекс гаспадарчых будынкаў разам з месцам для малацьбы. Ток, пуня, ёўня усе разам звалася гумно. Гумно называлі, стаялі там пуня і ток. Да вайны ета было. Ціпер амбары і́лі ток у калхозі. Пуня і ток нъзываліся гумно. Гарадзец. У каждага сваё гумно, свая пуня і ток там. Самсоны. Гумноместа нъзъвалася, дзе ток, дзе склъдалі дабро, а пуня для сена і места ля току прусушыць сена, снапы. Гумнодзе пуня стаяла, ток, ёўня. Алексінічы. 3. Прыгуменне, месца каля гумна, за гумном. Гумноместа кала пуні, дзе склъдалъся сена. Гарадок. Цялёнка ў гумно вывіў. Манголія. За гумнам сёліта будзіць жыта расьці́. Серкуці. 4. Абгароджанае месца каля тока і іншых гаспадарчых пабудоў. Раньшы былі́ гумныкала току выгараджана места, гумно кала такоў. Нямойта. Гумно было выгъръджъна. Там быў ток, пуня. Міцюкова. 5. Абгароджанае гаспадарчае месца, сенажаць. Гумно касі́лъся, восінню авечку туды запруць, къня пусьціш. Серкуці. 6. Гумнішча; месца, дзе стаяла гумно. Было гумно, месца, дзе было гумно. Гарадзец.

ГУ́НЬКА ж. Гунька; посцілка накрываць каня. Гунька ета къня накрывалі, як свадзьба у каго ці што. Алексінічы. Гунькі, дзяругі ткалі. Гунькай къня накрывалі. Манголія. На конях шарыкі брыжджаць, пасці́лачкі, гунькі пъслалі. Багданава.

ГУРО́К м. Агурок. Копамі пръдавалі гуркі́. Вялікі Азярэцк, Гарадзец. У маладзіку ставюць венік на ляху, штоб раслі́ гуркі́ (прыкмета). Гуркі́ содзяць на Пахома. Вялікі Азярэцк. Гуркі́ содзяць у суботу, як у бані мушчыны мыюцца, у панядзелаккаб первы цвет быў. Чуцькі. Дай пайду выбіраць гуркі́. Запруддзе. Гуркі́ ў сенцах стаяць акалеўшы, смаку няма цяпер на іх. Закур’е. ГУРО́ЧАК памянш. На крапіве, як гурочкі жоўтыя, ураджай на гуркі́ будзіць (прыкмета). Партызаны.

ГУРО́ШНІК м. зб. Агурочнік. Гурошнік убрала. Міцюкова.

ГУ́РТАМ прысл. Гуртам, разам. Вы гуртам выступайце. Закур’е.

ГУРТУВА́ЦЬ незак. Гартаваць (жалеза). Гуртувацьета ў кузніцы, ета нажы будзіць войстрыць, загартоваіць. Сукрэмна. Жалеза гуртувалі, згуртуваў. Манголія.

ГУСА́К м. 1. Гусак. Усе гусакі́ у мяне. Манголія. 2. перан. Бутля на тры або пяць літраў з вузкім горлам. Гусак нъ пяць лі́тръў. Дольдзева. Трохлітровы гусак. Савінічы. Мы бутлі называлі гусакі́. Фасаўшчына.

ГУ́СЕНІЦА ж. Вусень. Гусініцы капусту ядуць. Турава.

ГУ́СІ мн. Гарлачыкі (кветкі). Гусі белыя, жоўтыя на азярэ. Самсоны.

ГУ́СІНА, ГУ́СІНЯ ж. Гусь, гуска. Адна ў цябе гусіна, ляжыць распласталася. Каралевічы, Манголія. Курыца, гусіня й індзюк роўныя, а мяса цэніцца па-рознъму. Фасаўшчына.

ГУСІ́НЫ, ГУСІ́ННЫ прым. Гусіны. Е́та гусі́ны жыр. Дольдзева. Гусі́ннае сала з гуся. Багданава. ○ ГУСІ́НЫЯ ЛА́ПКІ. Гусялапка (?). Спарыш і лапкі гусі́ныя очань ядуць хърашо сві́нні. Серкуці.

ГУ́СТА прысл. Густа. Назаўтра калоціш, падліваіш вады, як густа, варыш разы два-тры, каб закіпела. Густа сеіш, а рэдка ўсходзіць. Багданава.

ГУСТАТА́ ж. Густата. Да густаты дзелалі. Багданава.

ГУСТЫ́ прым. 1. Часты, густа пасаджаны. Густы сат, садзі́лі здаецца рэтка. Кляпчэва. 2. Круты, густы. Густы суп чараз ложку. Багданава. ГУСЦЕ́НЬКІ памянш. У дзягноцыбулі, часначыну, яно тады гусценькае. Багданава.

ГУСУДА́РСТВА н. Дзяржава, краіна. І для гусударства нядрэнна было п, і для калхоза. Гарадзец.

ГУСЦЕ́ЧА ж. Гушчар, гушчыня. Гусцечаяк густэй лес ці тръва. Гусцеча тъкаяне можна пралесці. Кішуроўшчына.

ГУСЦЕ́ЙШЫ прым. Больш густы, не пульхны (пра хлеб з крутога цеста). Гусцейшы хлеб болей сядзі́ць. Чуцькі.

ГУСЦЕ́Ш м. Адтопленае малако. А там ужо ўсё: і сырватка, і гусцеш. Багданава.

ГУСЦЮВА́ННЕ н. Гасцяванне, пачостка. Гасці́лі ў яе, было харошыя гусцювання. Запруддзе.

ГУСЦЯРА́, УСЦІРА́, ГУСЦІРА́ ж. Гусцяра; рыба, знешне падобная на ляшча. У возеры водзяцца шчукі, акуні́, гусцяра. Усціра сухаллё такоя, сухая, худая, шыршэй плоткі. Усціра – краснінькая пёрушка. Багданава. Гусцірахудая плотка, такі́ сорт. Къстлявая, шырэй плоткі і худзей. Падобна нъ лішча, бізукуснъя рыба, паследні сорт рыбы. Сянно.

ГУСЯ́ТНІК м. 1. Гусялапка, драсён птушыны. Гусятнікдробненькі, длі́нна цягнецца. Гарадзец. Парыць гусятнік і піць райіла баба. Сянно. Гусятніку многа на лясе, палю, аш пальцы баляць. Сукрэмна. Гусятнік ядуць сві́нні. Запруддзе. 2. Пырнік. Гусятнік карані́сты, даўгое карэнне, сянні парвеш, а заўтра ізноў вырасла. Багданава. Гусятнік карнясты, нібальшэнькі. Каралі.

ГУСЯ́ЦІНА ж. Гусяціна. Гусяціна была, гусі былі́. Вялікі Азярэцк.

ГУТАТА́-ГУТАТА́ выкл. Гукі, якія суправаджаюць гушканне на арэлях. Калыхні́це высока-высока, / Каб увідзець далёка-далёка – / Гутата-гутата [на Масленіцу гушкаюцца і пяюць]. Міцюкова.

ГУ́ТАЦЦА незак. Гушкацца. На Маслянку гутаімся дзень на вяроўках у пуні. Гутаімся у пуні, пяём. Міцюкова. І тады мы гутата-гутатакалышымся, калышымся [на арэлях]. Самсоны.

ГУЦІ́ЦЬ незак. Спецыяльна скарыстоўваць салому для гною. Саломы было, то ён і гуці́ў салому у гной, пътсцілаў. Баравікі.

ГУШКА́ЦЬ незак. Гушкаць. Я думала маю пляменніцу заб’іцёгушкаіце, гушкаіце. Гушкалі, гушкалі так вісока. Партызаны.

ГУШЧЭ́Р м. Гушчар, гушчыня. Гушчэр, грыбоў німа, ягад німа. Баравікі.

ГЫ́РКАЦЬ незак. Груба размаўляць. Яна, халера, усё гыр-гыр з людзьмі́, усё гыркала. Запруддзе. ГЫР-ГЫР. Гаварыць адрывіста, пагрозліва, падобна на гырканне сабакі. Запруддзе.

ГЭЙ выкл. Гэй. Гэй, гэй, Васька, дзе ты дзеўся? Цяпер граматныя пяюцьгэй-гэй. Ракаў Засценак.

ГЭ́ЙКНУЦЬ зак. Падаць голас (пра чалавека). Гэйкнуўголас падаў. Нямойта.

ГЭ́НЫ, ГЕ́НЫ займ. Гэты, гэны. У гэным возеры купацца неяк. Гэны асі́ннік у печы згарыць. Закур’е. Як бы геныя жылі́, то было п лепій, але пръдалі́ хату, паехалі. Кішуроўшчына. Генай вады холонной хачу. І гену хату збіраўсі шчакатуркуй [абабіць]. Неўгадава.

ГЭ́СТЫ, Е́СТЫ, ГЕ́СТЫ, Э́СТЫ займ. Гэты. З гэстага боку не пройдзеш, з тагопройдзеш. Закур’е. Жывеш з магазі́на із гестага. Варэнне дужа ўкуснае з гестых адуванчыкаў. Багданава. Церас парог гесты не падніму ногі. Жохава. З гестых лясоў апенак пацягалі з Макаўя, Тукаўца, Чапеліна. Нямойта. Сыйшлася з естым і стала жыць у чужой сям’і́, у дурнэй. Алексінічы. З естых ні́так з магазі́нных вязалі падзорнікі. Запруддзе, Каралі, Карпавічы, Кляпчэва, Латыгаль, Леснікова, Нямойта, Розмыслава, Сукрэмна, Ульянавічы. Ён прышоў іс эстага іс нашлегу. Нямойта.

ГЭ́ТА, Е́ТА, ГЭ́ТТА, ГЕ́ТА, ЭТА часц. Гэта. Гэта саўсі́м мышак. Гарадзец, Вялікі Азярэцк. Дык гэта гэдак: нада грошы даць. Гарадзец. Гэтта няма хат, паўміралі, лапікі адные. Закур’е. Каліўе – гета цяці́ўе ў бульбе. Кішуроўшчына. Тоўчынъя бульба – гета каша бульбянъя. Каша бульбіная тоўчънъя і каша дранъя з бульбы. Кішуроўшчына. Ну, клапаці́цца – ета забоціцца. Багданава. Е́та ш келіх, чарка на ношках і біз ножак. Алексінічы. Ці ета чалавек, што ідзець с кійком, сагнуўшысі? Самсоны. Угол – эта ві́лкі, качарга стаялі, качарэжнік звалі. Станюкі. Кірмаш – эта як ярмалка ікая, там усе людзі будуць са ўсей акругі збірацца, тургувалі, скот прывазі́лі ... і пелі, і скакалі. Серкуці.

ГЭ́ТАК, ГЭ́ДАК, ГЕ́ДАК, Е́ДАК, Е́ТАКА прысл. Гэтак, так. Клопат такі́: есці што на газі звару. Такі́ клопат і гэтак дзякуй. Запруддзе. Ну што дзелаць, як жа жыць гэдак: давай строіць зімлянкі. Леснікова. На русальніцу дзелалі гэдак. Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Міцюкова. Гэдак і жыву адна. Во гэдак цыбулю пляцём. Закур’е. Так, гэдак прымудрыцца сесць. Дуброўкі. І ў абед гедак дзялі́лі хлеб па скі́бцы. Запруддзе. І гедак прышлі́ дамоў удваі́х. Гедък цяшка мы пръработълі. Гарадзец. Што я буду едак давадзі́ць: я прывыкла блін-дзяронік і сала. Блін-дзяроннік смашны с салам. Вялікі Азярэцк. У нас прысігаюць чырыз йіконы, дай ты руку і я руку, ты з етыя сторыны, а я з етыя сторыны – у нас едък. Багданава, Дольдзева, Запруддзе, Турава. А дзе была? І етака гавораць. Багданава.

ГЭ́ТАШКІ займ. Такі, вось такі. Гэташкія кілі́шкі былі́. Закур’е.

ГЭ́ТАКІ, ГЭ́ДАКІ, Е́ТАКІ, ГЭ́ТКІ, ГЕ́ТКІ, ГЕ́ТКІЙ, Е́ТКІ, Э́ТКІ займ. 1. Такі, гэтакі. Ну во гэтакі нідалужнік. Запруддзе. У мяне гэткая гълъва! Дольдзева. Гэткая басня была. Багданава. Яны і цяпер гэткія. Міцюкова. Гэткія былі́ людзі. Стаў худы, жоўты, а чаго ты гэткі. Неўгадава. Пра геткія грыбы ня чула, німа геткіх. Рудніца. І скажы геткій малый! Чуцькі. А йна ў нас гэдъкъя. Запруддзе. Раньшы гладзілі, былі́ къчалкі, етакая з рупчыкамі, качалі. Запруддзе. Дзе ёсь еткъя застойная въда. Партызаны, Закур’е. Ніколі эткая ні була бульба. Неўгадава. У яе рука была во эткая, гузлак. Запруддзе. Біў у галаву, і яна эткая здзелалася. Закур’е. 2. н. Гэтакае, такое. Е́ткае не дзелалі, як цяпер. Багданава. 3. прысл. Так, гэтак. Я гэткі ні дзелъла. Запруддзе. ◊ ГЕ́ТКАЙ ПАРО́Й. У гэты час. Як тэя гады, так геткай парой можна аткрыць і узяць мёду. Вялікі Азярэцк.

ГЭ-ТУЙ-ГА выкл. Выгукі, якімі адганяюць ваўка. Гэ-туй-гана ваўка. Вялікі Азярэцк.

ГЭ́ТЫ, Е́ТЫ, ГЕ́ТЫ займ. Гэты. Ты ня с тэй песні гэтэ слово ўзяла. Салома гета ляжала на скрыні. Партызаны. У гэтуй суседкі бальшая бульба. Неўгадава. На гетай вайне быў. Багданава, Гарадзец. Памёрла ў гетай хаце. Закур’е. Тады кулі́ етыя вытрасім ві́лкамі дзірвяннымі, быстра высыпаласё. Траслі́ кулі́, ёўню насодзім, а тады цъпамі. Каралі. До яму й ета [хопіць яму і гэтага]. Вялікі Азярэцк, Багданава, Карпавічы, Ульянавічы.

Д
ДА прыназ. 1. Да (указанне на час). Топюць у Чысты чэцверх. Памыцца да дня нада. Багданава. Да сонца гэта нада гаварыць так: ранняя зарыца, усяму свету памашні́ца, мъя дъчка, ваш сын, – і ў калыску нада класць і калыхаць. Заазер’е. Чугун стайі́ць да вечыра ў печы, а ўвечыры дъстаніш. Сяргейкі. Да Ллі месіцы два будзіць. Запруддзе. Сядзець буду да самага цёмнага, да вечара. Леснікова. 2. Указанне на ступень стану. Забі́лась да смерці. Гарадзец. 3. Указанне на прадмет зацікаўленасці. Дъ навукі страмі́ліся, ні то, што цяпер. Фасаўшчына. 4. Указанне на накіраванасць дзеяння, руху. Я хацела йці дъ вас. Закур’е. 5. Да, перад. Дъ тые вайны мы тутыцькі пыъсялі́ліся. Турава.

ДАБАЎЛЯ́ЦЬ, ДУБУЎЛЯ́ЦЬ, ДУБАЎЛЯ́ЦЬ незак. 1. Дадаваць. Дажа мак дъбъўлялі [у гарэлку]. Дольдзева. Снегу дъбаўлялі, як жаркая вада. Вялікі Азярэцк. Бульбы ні ўсігда дубуўлялі у хлеб. Гарадок. 2. Прыбаўляць. Тую зямлю дзялі́лі, дъбъўлялі. Самсоны. Карова дъбъўляйіць мълако дъ чатырох цілят. Неўгадава.

ДАБІРА́ЦЬ незак. Заканчваць уборку лёну. Як дажынаем, вянок дзелаім [з жыта], а як лён дабіраем із лёну. Нямойта.

ДАБІРА́ЦЬ незак. Вырошчваць, даглядаць (лён і інш. культуры) у адпаведнасці з патрабаваннямі. Дабіралі рост, дабіралі сорт лёну, такая была мука. Кляпчэва.

ДАБІ́РКІ, ДАБО́РКІ толькі мн. 1. Дадатковы абмалот. Дабі́ркі ільна былі́, дъмалоткі с пустых снапоў, біз галовък. Запруддзе. 2. Дзень (свята) заканчэння ўборкі лёну. Дабі́ркі, як лён выбралі. Дабі́ркі гуляюць, спраўляюць вечар, дажэ калхоз атпускаў грошы на гэту гульню, самі латкі пяклі́. Нъ дабі́ркі пъскачуць і пупяюць. Партызаны. Як дабі́ркі льна, то съ льна робім вянок і прыздравім брыгадзі́ра. Во геткі вянок плятуць, нясуць прадсядацелю і даборкі гуляюць. Запруддзе. Як даборкі лёну, вянок вілі́ звенявому і працядацелю. Даборкі ужо гуляюць. Марозаўка. Як выбралі лён, даборкі гуляюць. Чуцькі.

ДАБІ́ЦЦА зак. 1. Дабрацца, патрапіць. Думай, як з Нямойты да Буя дабі́цца. Буй. Ну дабі́ся ты туды, у Смалляны, стары чалавек. Леснікі. Да фермы дабі́цца ніяк не магу. Закур’е. 2. Дамагчыся. Не дабі́цца здаць яблык. Івоні. Нада дабі́цца пъглядзець мъладуху. Ракаў Засценак. А хат у Міцюкові дабі́ліся. Міцюкова. Дабі́лъся бабка да нічога. Багданава. Нічога не дабі́лася у тым горадзе і назад прыехала. Дуброўкі.

ДАБІ́ЦЬ зак. 1. Замацаваць вытканае пэўнай колькасцю ўдараў (набіліцамі). Кросны як ні даб’еш, то ні́ткі мшацца, а як пераб’еш, то ні́ткі рвуцца. Вялікі Азярэцк. 2. Скараціць, зменшыць (пра жыццё). І дабі́ла век троху іна. Багданава. 3. перан. Дажыць, дабыць. Мне нада старась дабі́ць сваю. Чуцькі.

ДАБЛЮСЦІ́ зак. Захаваць, прытрымаць. Даблюла вам калбасы. Багданава.

ДАБРАДУ́ШНЫ прым. Добры, з чулай душой, добразычлівы. Хазяін быў дабрадушны: як не было, дык не было, а такнічога не жалеў. Багданава.

ДАБРА́НАЧ выкл. Дабранач. Як атходзюць увечыъры, то кажуць дабранаъч. Запруддзе.

ДАБРАТА́ ж. Дабрыня, ласка, пяшчота. Ад маткі дабраты ня ві́дзеў і ў калонію пупаў. Багданава. Хочаш ты, кап дъбръта была. Запруддзе. Іна ні з дабраты, а з гора купляіць. Кішуроўшчына.

ДАБРА́ЦЬ зак. 1. Закончыць уборку (пра лён, бульбу і інш.). Пайду сваю постаць дъбраць, свой лён. Партызаны. Увечары дъбяром [бульбу], на полі събяруцца і пяюць. Гарадзец. 2. Падабраць, выбраць. Ні можна яды сабе дабраць. Партызаны. Старому дъбраць да сябе трудна. Кішуроўшчына.

ДАБРО́ н. зб. 1. Злакавыя расліны. Жыта, ячмень, пшані́цаета ўсё дабро. Багданава. Усё дабро рукамі жалі. Гарадзец, Каралі. Там дабро родзіць, а бульба не. Кішуроўшчына. Гот дабро сеіцца, гот бульба. Савінічы. Сёліта і дабро харошъя, усё зърадзі́ла. Закур’е. 2. Збожжа. Складалі дабро, снапы вазі́лі на ток. Рэчкі, Баравікі, Запруддзе, Нямойта. Лупкі плялі́ с саломы, дабро сеілі. Вясы былі́, як што бальшоесена ці дабро – [на іх важылі], а такбязмен. Гарадзец. Дабро [жыта, ячмень і інш.] сні́цца – хърашо (прыкмета). Мъладуха едзіць да мъладога, вязець канхвет, бъранкаў і авёс. Абізацільна дабро. Рассыпіць усё па двару і у хаці усё пъапсыпіць. Ракаў Засценак. Дабро давалі за лён, грошай не давалі. Закур’е. ДАБЕ́РЦА памянш. Даберца высъхніць на полі. Міцюкова. 3. Багацце, набытак. Дабро аткапалі немцы. Багданава.

ДАБРО́ н. Добрая справа, адносіны. Я дзелала, каб людзям дабро было. Каралевічы. ◊ КАБ ТАБЕ́ ДАБРА́ НЕ БЫЛО́. Пажаданне няшчасця (пры сварцы). Каб табе дабра не было. Запруддзе.

Не бываіць худа без дабра, а дабра без худа. Сянно.



ДАБЫ́ЦЬ зак. Прыдбаць, займець. Каб рубаль дзе дабыць, кап хлеба купі́ць. Фасаўшчына.

ДАБЭ́РА ж. Сорт бульбы. Дабэра была цвёрдая бульба. Баравікі.

ДАВАДЗІ́ЦЬ незак. 1. Дагаджаць, патрапляць. Нъдаела моды ім [жанчынам] дъвадзі́ць. Стаў шыць толькі мушчынскае. Леснікова. 2. Рыхтаваць адзенне і іншыя рэчы да смерці. Хаўтуль звізала: ці сын будзіць мяне давадзі́ць? Леснікова. 3. Падабраць, выбраць неабходнае. Нада самому сабе яду давадзі́ць. Самсоны.

ДАВАЛІ́ЦЦА зак. Дажыцца, дайсці. Да чаго ж давалі́ўся? Дружыць ніхто не хочыць. Вялікі Азярэцк.

ДАВА́ЦЦА незак. Даваць, аддаваць. Вот выкъпаеш дзесяць карзі́нак бульбыпяць дъвалъся сабе. Фасаўшчына. У дзвірах ні даецца, цірыъс парох нільзя [даваць] (прыкмета). Запруддзе. А каса сколька давалася: я ш і касі́ла. Па шэсць, па сем скашывала, як мушчына. Леснікова.

ДАВА́ЦЬ незак. 1. Даваць. На Паску валачобнікам яйцы давалі. Дольдзева. Як на ўроду, тады больш давалі [збожжа на працадзень]. Каралі. Ну, але раду находзяць, ёсць такі́я, што ваду даюць, вылечываюць. Запруддзе. Бох смерці ні даець. Дуброўкі. 2. Спрыяць, дарыць. Хай бы Бох дъваў усё харошае. Івоні. 3. Прадаваць. Даець канхветы [прадавец] пъръзъйшоўшы [расплаўленыя, якія страцілі таварны выгляд]. Партызаны. 4. Забяспечваць чым-н. Дзярэўня хлеб пашэць, гораду даець, а цъна большъя. Гарадзец. 5. Турбаваць, не даваць пакою. Тая [унучка малая] тады ні дась ні паляжаць, ні пасядзець. Вялікі Азярэцк. 6. Замаўляць. Ад вужакі, ад зві́ху і я ўмею дъваць, ад зубоў умею. Запруддзе. 6. Рабіць уколы. Серца, даўленне. Ліжала, люкозу давалі. Вялікі Азярэцк. 7. Штрафаваць. Штрафу ходзіць пъжарнік даець, хто сена нъ чърдъках ложыць. Марозаўка. 8. Устанаўліваць, уводзіць абмежаваную колькасць водпуску тавараў. Сянно перадавала, што норму даюць нъ мъкароны. Вялікі Азярэцк. ◊ ДАВА́ЦЬ (ДАЦЬ) У ДОЎГ. Пазычаць. Пан даваў дабро ў доўг. Неўгадава. Ідзі́, у доўг дасць. Серкуці. ◊ НІ ДАВА́ЦЬ ХО́ДУ. Не дазваляць нешта рабіць. Ні даваў ходу мне гуляць. Хлопцы так былі́ ў мяне, а ён жыў радам і бацькоў упрасі́ў, кап аддалі за яго. Заазер’е.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   19   20   21   22   23   24   25   26   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал