Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»


ДАВЕ́Р м. Давер, давер’е. Яму даверу нет! Сянно. ДАВЕ́РАННАСЦЬ



старонка24/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   51

ДАВЕ́Р м. Давер, давер’е. Яму даверу нет! Сянно.

ДАВЕ́РАННАСЦЬ ж. Тое ж. Хто любіць выпіць, салгацьу сям’і́ давераннасці нет. Каралевічы.

ДАВЕ́СЦІ незак. 1. Давесці да ладу, прыгатаваць. Нъсъбірайіш грыбоў і трэба давесці йіх. Пожанькі. Хлеб нада давесці, то не укі́снець, то абжарыць. Самсоны. 2. Падрыхтаваць, зрабіць дасканалым. Папа дъвядзець касу, йіна хърашо косіць. Дуброўкі. 3. Дайсці да пэўнага стану. Ідзі́ ат сіла да сілацябе жысь давіла. Чуцькі. ◊ ДАВЁЎ ДА НІ МАГУ́. Пра стан (сітуацыю), калі нельга вытрываць. Івоні.

ДАВІДНА́ прысл. Давідна, да світанку. Давідна сядзеў, пілнаваў згароду. Ульянавічы.

ДАВІ́ЦЬ незак. Давіць, душыць. Крысы бываюць сі́выя, бываюць чорныя. Мае каты іх давюць. Кляпчэва.

ДАВО́ДА ж. Наедак. Ні бальшыя даводы ат капусты. Міцюкова.

ДАВО́ДЗІЦЬ незак. Даводзіць да гатоўнасці, кандыцыі. Сарціравалі лён, даводзілі усё і здавалі. Заазар’е.

ДАВО́ЛЬНЫ прым. Задаволены. Даволін сын. Неўгадава.

ДАВУ́ЧАВАЦЬ незак. Вучыць, давучваць. Мала яна разбіраецца, нада давучаваць яе. Нямойта.

ДАВЯРА́ЦЦА незак. Давяраць, аказваць давер. Мне яны дъвяралісь. Івоні.

ДАГАВАРЫ́ЦЦА зак. Дагаварыцца, дамовіцца. Ён служыў у пана, і яны з дзеўкуй дъгъварылісі, і ён яе дамоў прывёў, пъляк быў. Заазер’е. Як яны дъгъварыліся? Дольдзева.

ДАГАВАРЫ́ЦЬ зак. Тое ж. Гаворуць, гаворуць, а што яны дъгаворуць, ці ўсё ці нічога. Партызаны.

ДАГАВО́Р м. Дагавор, дамоўленасць. У нас быў дъгавор, а дъгавор дарожы дзеніг. Запруддзе.

ДАГАДА́ЦЦА зак. Здагадацца, зразумець. А свякроў ужэ дъыгъыдалася. Заазер’е.

ДАГАЛА́, ДА́ГАЛА прысл. Дагала. Дагала, дагала раздзеніцца, голінькая, чудная жэншчына была. Багданава.

ДАГАВА́РВАЦЬ незак. Дамаўляць. У дзярэўні раньшы дъгаварвалі [пастухоў], кармі́лі, па радоўкі яны хадзі́лі. Заазер’е.

ДАГАРЫ́ прысл. Дагары, на спіне. От храпі́ць крэпка, асобенна, як дагары ляжыць. ◊ ДАГАРЫ́ НАГА́МІ. Пра парушэнне звычайнага парадку. Свет даъгары нъгамі перавярнуўся. Партызаны.

ДАГЛЕ́ДЗЕЦЬ, ДАГЛЯДЗЕ́ЦЬ, ДАГЛЕ́ДЗІЦЬ зак. 1. Дагледзець, накарміць свойскую жывёлу. Нада карову, цялушку, къбъна дагледзіць. Нада дагледзіць курэй. Гарадзец. Іна выдаіць і дагледзіць кароў. Запруддзе. Нада ш і сьві́ней, і кароў дагледзіць. Станюкі. 2. Прыгледзець. У нас карова цялі́лъся, нада было дагледзіць. Нямойта. І ён яшчэ дагледзеў пчолы. Нямойта. 3. Упільнаваць. А во ні дагледзь, праспі́, усё паламаюць. Самсоны. Я старъя, ні дагледзіла памідоры. Каралевічы. 4. Дагледзець (хворага). Ты бальная мяне даглядзела. Дольдзева.

ДАГЛЕ́ДЖАНЫ дзеепрым. Дагледжаны, упарадкаваны. У іх дом харошы, дагледжъны, абшалюваны. Нямойта.

ДАГЛЯ́Д м. Догляд. За йі́мі [пчоламі] дъглят нада, ухот. Фасаўшчына. ДАГЛЯ́ДЗІК памянш. А, знаць, садзікупа даглядзіку, / Што некаму даглядаць, / Стаяць яблыні непадпёртыя – / Некаму падпіраці (з песні). Каралевічы.

ДАГЛЯДА́ЦЬ незак. 1. Даглядаць, карміць свойскую жывёлу. Хто ш мне будзіць яе [карову] даглядаць: сын месяц пабыў і ня можыць. Леснікова. 2. Клапаціцца, дбаць. Аставаліся дзеці, і дзеці бацькоў даглідалі. Марозаўка. Даглідаць некаму было яе. Даглідаць, купаць, пілінаць нада дзіця. Нямойта.

ДАГНА́ЦЬ зак. 1. Нагнаць. Зладзеюў дъгналі, пълажылі дъгары, на йіх пълажылі вароты і камнімі бі́лі пу варотъх: цераз вароты ні заб’еш. Заазер’е. 2. Дакаціць (кола). Тъкая гульня была: рэхвы качалі па дзярэўні. Пяць чълавек у гэту сторану, пяцьу гэту. Хто дъ кънца дзярэўні дагоніць, той пъбядзі́ць. Фасаўшчына.

ДАГРУ́КАЦЦА зак. перан. Дайсці да нейкага стану, упадобіцца. Да чаго ты, Федзя, дагрукаўся, божа-божа. Нямойта.

ДАГЭ́ТУЛЬ, ДАЕ́ТУЛЬ, ДАГЕ́ТУЛЬ прысл. Дагэтуль, да гэтага часу. Дагэтуль жылі́ нашы дзяды і прадзеды. Серкуці. Дзе ш ты дагэтуль была? Чуцькі. Дагэтуль каровы кармі́лі. Неўгадава. Даетуль, да сёлішняга было, ішлі́ на танцы, грошы ні плаці́лі. Нямойта. Іна дагетуль жыла тут. Заазер’е.

ДАДА́Н м. Спецыяльны пчаліны домік. Ёсць домікідаданы, у іх дванаццаць рамак для расплоду і дванаццацьмагазі́ны упоперак. У даданах лётка ні́жняя, лётка вышняя. У даданах квадраты і рамкі ставяцца, магазі́н навярху. Вялікі Азярэцк.

ДАДЗЕРЖА́ЦЦА зак. Датрымацца. Да вечара дадзержалася, вочачка рвець. Партызаны.

ДАДО́МУ прысл. Дадому. Хадзі́, мой татачка, дадому: / Німа паратку ні ў чому (з песні). Каралевічы. Прышлі́ мы дадому. Партызаны.

ДАЁНКА ж. Даёнка. Даёнка дзірвянная, із ручкай, і рыльца там такоя. Каралі. Даёнка з ручкай. Баравікі. Даёнку рабі́ў з дрэва. Буй. ДАЁНАЧКА памянш. А даёнъчкі дзірвянныя былі́. Баданава.

ДАЖЫ́НКІ толькі мн. Дзень (свята) заканчэння жніва. Дажынкі кажуць, як кончуць жаць. Міцюкова. Дакопкі былі́, дажынкі, як зярно сажнуць. Як дажынаюць, то завуцца дажынкі. Як дажынкі, астаўляюць на полі дзевяць жыці́н, хлеба крошачку. Дажынкі усе врэмя гулялі. Запруддзе. На дажынкі гулялі, пелі. Марозаўка. Спраўлялі дажынкі, весела было. Чуцькі. Іграў дажынкі. Каралевічы, Гарадзец, Заазер’е, Кавалі, Нямойта. А цяпер ніякіх дажынак німа, нічога. Самсоны, Багданава.

ДАЖА́ЦЬ зак. Дажаць. Як даждзёму жыта, як яно паспеіць і тады дажнём. Багданава.

ДАЖДА́ЦЬ зак. Дачакацца. Празнічкаў дъждалі. Багданава. Мы можа ні дажджом новъга закона. Гарадзец. Каб ты не даждаў таго дня! (праклён). Запруддзе. Як даждуць, тады вянок сплятуць. Рулёўшчына. Даждала я жызні. Станюкі.

ДАЖДЖАВЫ́ прым. Які з’явіўся пасля дажджу. Дъжджавэя сыраешкі тонінькія. Вялікі Азярэцк.

ДАЖЫВА́ЦЬ незак. Дажываць. Раньшы старыя дажывалі ў сям’і́. Буй. Я ні дажыву, ты дажывеш. Нямойта.

ДАЖЫДА́ЦЬ незак. 1. Чакаць. А послі Вялі́кадня ўжо во Троіцу дажыдаім. Запруддзе. Яшчэ унука дажыдаю, сынне. Дуброўкі. 2. Прыждаць. Каб таго ні дажыдаць, што было. Баравікі.

ДАЖЫНА́ЦЬ незак. Дажынаць, заканчваць жніво. Жніво пелі, дъжынаюць і пяюць. Багданава. Як дажынаем, вянок дзелаім, а як лён дабіраеміз лёну. Нямойта. Як дажынаюць жыта, завязвалі узялок, хлеба трошачку укладуць, укручваюць круцёлачкай і куляюцца прас ета. Розмыслава.

ДАЖЫ́ЦЦА зак. Дайсці да пэўнага стану. Быў пан Хварошча і дъ такога дажыўся, што прапі́ўся, але баб ні любі́ў. Рэчкі.

ДАЖЫ́ЦЬ зак. 1. Пражыць, пабыць. Бывала старык прыходзіць: «Як ты с хлебушкам, ці дажывеш?». Вялікі Азярэцк. Колькі тут той жызні астаецца дажыць, а ўсё гора і гора. Запруддзе. 2. Дачакацца. Дажылі́ жызні мы [пра добрае жыццё цяпер]. Ульянавічы.

ДАЗНА́ЦЦА зак. Дазнацца, даведацца. Дазнаўся, хто ета быў, і зволіў з работы. Галашчакіна.

ДАЗНА́ЦЬ зак. Распазнаць (?). Можа я ні дазнаю, луччы змоўчу. Запруддзе.

ДАІ́ЦЦА незак. Даіцца. Ну, туга доіцца карова, і слабая мълако ёсь. Багданава.

ДАІ́ЦЬ незак. Даіць. Стаялі каровы тут у саседа, я хадзі́ла даі́ць. Леснікова. У каровы кроў з вымя. Хто, кажаць, удараў [вымя], а хто, як доіш на полі, ластаўка падляці́ць пад жывот (прыкмета). Запруддзе.

ДАІЖДЖА́ЦЬ незак. 1. Даязджаць, дабірацца да месца. Толькі сталі дъйіжджаць да лесу, а яны сталі біць ш чаго-та бальшога. Гарадок. 2. Прыязджаць, наведваць. А сколькі ж народу дъйіжджаіць [да шаптухі]. Чуцькі.

ДА́ЙЖА, ДА́ЙЖЭ, ДА́ЖА часц. 1. Нават. Дайжа даўней лучыну палі́лі і свяці́лі. Алексінічы. Грызець дайжа лазі́ну къза. Багданава. І ня курыць дайжа. Дайжа у рот ні бярэць! Заазер’е, Вялікі Азярэцк, Каралі, Нямойта. У нас дайжэ съмалёт сеіць удабрэння. Багданава. Дайжэ буракі́ адзі́н раз палола. Дайжэ і цяпер лапата ёсь. Сукрэмна. Дажа былі́ курныя хаты. Дольдзева. 2. Аж, ажно. С тэй стораны [немцы] спалі́лі пяць дайжа хат. Жохава.

ДАЙСЦІ́, ДАЙЦІ́ зак. 1. Дайсці, прыйсці. Ат самъга Ві́цепска дайшоў пяшком да Масквы. Івоні. Я ўжо старъя, ды ўжо ні дайду у Бъгданава. Чуцькі. Ні магу дайці́, німа сі́лы. Забор’е. 2. Дазнацца, даведацца. Ну, а людзі ш [расказалі] людзям, і пашло і да мяне дайшло. Леснікова. Німа праўды, нідзе нічога і дайці́ ня можна. Станюкі.

ДАКАЗА́ЦЬ зак. 1. Даказаць, расказаць да канца. Къзала вам і ні дъкъзала. Чуцькі. 2. Данесці, нагаварыць. А нехта дакажыць немцам, і ўсё, забяруць. Серкуці.

ДАКАЛЫХА́ЦЬ зак. перан. Праіснаваць, дабыць. Як-нібуць дажывём, дъкалышым. Серкуці.

ДАКАРЫ́ЦЬ зак. 1. Дакарыць. Даъкарыла старшыну сільсавета. 2. Дамовіць, угаварыць. Даъкарыла старшыні́ рой даць: мушчыны распісалі і столь, і хату да вакон разабралі. Партызаны.

ДАКАРЭ́ЦЬ зак. перан. Праіснаваць, дабыць. Нам мала асталося жыцьдъкарэім. Марозаўка.

ДАКІ́НУЦЬ зак. Падкінуць, пакласці. Пайду сухі́х дроў дакі́ну. Вялікі Азярэцк.

ДАКО́ПКІ толькі мн. Час заканчэння копкі бульбы. Дакопкі, як кънчалі къпаць бульбу. Гарадзец. У йіх ужо дакопкі, усю бульбу скъпалі. Дакопкі ні атмічаюць. Запруддзе. І дакопкі буваюць. Нямойта.

ДАКО́СКІ толькі мн. Дзень (свята) заканчэння касьбы. Дакоскіяк дакошваюць травы. Дакоскіяк дакончуць, а болей ні пойдуць касі́ць. Запруддзе. У нас дакоскі. – Спасі́ба, мальцы! Леснікова. Дажынкі, дакоскі справілібітон спі́рту пашло. Міцюкова.

ДАКТО́РКА ж. Жанчына-ўрач. К дакторкі с пляменніцай хадзі́ла. Рулёўшчына. Напраўленне ўзялі́ ў дакторкімесяц паліжаў і кончыўся. Нямойта.

ДАКТО́РКІН прым. Які належыць доктару-жанчыне. Старшыні́ сын і дакторкін сын так дзелаюць. Нямойта.

ДАКТО́РША ж. Жанчына-ўрач. Пъразышлі́сі ўсе, анна дакторша. Каралі.

ДАКУ́ЛЬ прысл. 1. Дакуль, да якога часу. Ну, дакуль жа будзеш жыць. Ракаў Засценак. Дакуль ты будзіш къбъна дзіржаць. Малы Азярэцк. 2. Да якога месца, мяжы. Ужо зналі, дакуль ягоная зімля. Самсоны.

ДАКУМЕ́НТ м. перан. Асаблівасць, адзнака. Каровы ў нас з дукументъм: грамычкі лугавэя, травы, ні ядуць, дувай клевір, кунюшыну! Баравікова.

ДАКУПІ́ЦЦА зак. Купіць, набыць. Цяпер свінней не дакупісся. Багданава. Цяпер ні дакупісся гэтых страі́цяляў. Серкуці.

ДАКУЧА́ЦЬ незак. Надакучаць. Сляпні́ і людзям дакучаюць. Вялікі Азярэцк.

ДАЛАЦІ́ЦЬ незак. Даймаць, дапякаць. Матка яму далаці́ла: «Калі́ ты мне Ні́ну прывядзеш?» Багданава.

ДАЛАЧЫ́ЦЬ незак. Гаварыць абы-што. Я вам далачу [гавару абы-што]. Вялікі Азярэцк.

ДАЛДАЎНІ́К м. Чарадзей, калдун. Ёсь дълдъўнікі́. Карову будзіш мець, а мълъка ня будзіш есці. Нямойта.

ДАЛЕ́Й, ДА́ЛЕЙ, ДА́ЛІЙ, ДА́ЛЕЕ прысл. 1. У пэўным аддаленні. Ігнат, лажыся далей. Каралевічы. Сама харошаё зярно адлітаіць далій. Дольдзева. 2. У вызначаным кірунку. Піракруцісся ды пайшоў далій. Багданава. 3. Потым. У Юстына быў сат, а далей было ў трох хъзяйінуў. Мала було садоў. Гарадок. 4. Глыбей. А потым кіёчак далее утарківает. Багданава. 5. прыназ. За. Далей Лепля ні была. Партызаны. ◊ ДА́ЛІ-ПАДА́ЛІ. Чым далей. А далі-пъдалі хужэй сталі. Чуцькі.

ДАЛЕКУВА́ТА, ДАЛІКУВА́ТА, ДУЛЮКУВА́ТА прысл. Далекавата, даволі далёка. Далекувата ў Запруддзе. Далекувата ў мъгазі́н хадзі́ць, ні церас дарогу. Свечы. Далікувата толькі туды ехаць. Запруддзе. Дълікувата ат нас. Нямойта. Троху дулюкувата, слубуватая я. Міцюкова.

ДАЛЁКА прысл. Далёка. А ехаць жато гразь, то далёко. Заазер’е. Нада далёка іці́. Серкуці.

ДАЛЁКІ прым. 1. Аддалены. З далёкіх краёў прыедзіць, а мёртвы не прыдзе. Рэчкі. 2. Які знаходзіцца далёка ад каго-н., чаго-н. Далёкі сын часцей бываіць. Ульянавічы. 3. Даўні, мінулы. Далёкая басня пра гора расказываець. Гарадзец. 4. н. Аддаленае месца. З далёкага прыедуць, а з глубокага ня прыдзіць. Рэчкі.

ДАЛІКА́ТНЫ, ДЗІЛІКА́ТНЫ прым. 1. Уражлівы, спакойны. У садзіку так шумна, а іна далікатная такая. Багданава. 2. Тактоўны. Дзілікатны па разгаворах. Савінічы. 3. Які патрабуе догляду. Памідорыдалікатнае расценіе. Далікатные агурцы. Што паўрадзі́ла, ня знаю. Івоні. 4. Пераборлівы. Сві́нні былі́ не такі́я далікатныя [у ядзе], як цяпер. Багданава.

ДАЛІКА́ТНЕЙ прысл. 1. Больш далікатны (пра смакавыя якасці і знешнія асаблівасці). Летнія апенкайна далікатней, святлей, няжней, йна таней такея. Пожанькі. 2. Не па-мясцоваму, з выкарыстаннем сродкаў літаратурнай мовы. Цяпер ужо далікатней [гавораць]. Вялікі Азярэцк.

ДАЛІ́НА ж. Даліна, раўніна, на якой знаходзіцца луг. Брыгадзі́р казаў, што далі́ну выкасілі. Гарадок.

ДАЛО́Ў, ДАЛО́Й прысл. 1. Прэч. Як тока сьнех далоў, так яны у лесі ёсь, тэя пралескі. Гарадок. Як тока снех далой, так мы босыя і да самае зімы босыя. Буй. 2. Далоў, на падлогу. Падушку далоў скі́нула. Ракаў Засценак. ◊ І С КАПЫ́ЛЛЯ ДАЛО́Ў. Паваліцца, упасці. І с капылля далоў баба. Запруддзе. Мы ат удабрэнія ўжо і с капылля далоў. Мянюцева.

ДАЛЯВЫ́ прым. Прадольны. Атсеклі лазі́ны алешын, звізалі чатыры макушкідылявую і пъсярот [папярочную]. Леснікова. ○ ДАЛІВА́Я ПІ́ЛКА. Прадольная піла. У яго была пі́лка дълівая, ні пъпярэчнъя. Рудніца.

ДАЛЖНО́ прысл. Павінен. Далжно прыехаць з дзевъчкай сюды. Багданава.

ДА́ЛЬШЫ прысл. Даўней, раней. Адзі́н сат быў дальшы, цяпер пънасадзі́лі. Каралі.

ДАМАВІ́К м. Дамавік; у народных павер’ях злы або добры дух, які жыве ў хаце. А расказывалі дъмаві́к быў. Дъмаві́к ета, як ляжым спаць, койку падымаіць і будзіць ляпаць, і въда піраліваіцца. Багданава.

ДАМАВІ́Н м. Труна. Памёр, нада дъмаві́н дзелаъць. Багданава.

ДАМАВІ́НА ж. Тое ж. Ляжыць у дъмаві́не прыбранъя. Кішуроўшчына.

ДАМАВЫ́ прым. Звязаны з домам, падворкам. Дамавая крыса хадзі́ла, серая. Нямойта.

ДАМАГА́ЦЦА незак. Намагацца, імкнуцца. Ні дъмагаіцца яго пазваць. Партызаны.

ДАМАЛО́ТКІ толькі мн. 1. Дадатковы абмалот. Дъмалоткі ільна былі́, с пустых снапоў, біз галовак. Запруддзе. 2. Дзень (свята) заканчэння ўборкі (звычайна пра лён). Як дамалоткі льна, то вянок спляцём з лёну і нясём у кантору. Запруддзе. Дамалоткі, а дабыць гърачай нейдзе. Нямойта.

ДАМАРО́ДНЫ прым. Які жыве (народжаны) на падвор’і. Вужы такея дъмародныя, свае, йіх во бяры, ня ўкусіць. Алексінічы.

ДАМАТКА́НЫ прым. Самаробны, саматканы. Усё дыъмыътканыя у лух, пыъляжыць і станіць белым. Запруддзе.

ДАМАХАЗЯ́ЙКА ж. Невылётная нерабочая пчала. Пчолы, што сідзяць дома, – гэта даъмаъхазяйкі. Вялікі Азярэцк.

ДАМА́ШНІ прым. Хатні. Тут работы свае, дамашняе. Малы Азярэцк.

ДАМО́Ў прысл. 1. Дадому, дамоў. Бацька тута ў кыня атамкнуў і верхъм нъ кані́ паехуў дамоў. Гарадок. Дзевер прышоў дамоў. Партызаны. Ня гоніць карову дамоў. Цясішча. Нада сьпішацца ісці́ дамоў. Запруддзе, Багданава, Заазер’е, Кішуроўшчына. 2. перан. На вечны спакой. Старыкі хто жывець, хто дамоў паехъў. Гарадзец. Паспеем яшчэ дамоў [памерці]. Кішуроўшчына. Яй-богу, ужо пъра дамоў [старым]. Баравікова.

ДАНКРА́Т, БАНКРА́Т м. Дамкрат. На данкратах паъднялі́ хату, падрубі́лі і асадзі́лі хату на новыя два вянкі́. Савінічы. Банкрат – ім падымалі сцяну. Багданава.

ДА ПАБАЧЭ́ННЯ выкл. Да пабачэння. Нямойта.

ДАПАЗНА́ прысл. Дапазна. Дапазна хадзі́лі на лён, да часу. Чуцькі.

ДАПАМАГА́ЦЬ незак. Дапамагаць. Мне ніхто не дъпъмъгаў, я расці́ла сваі́х [дзяцей]. Гарадзец.

ДАПА́ШКІ толькі мн. Заканчэнне сяўбы (арання глебы). Дапашкі звалі і дасеўкі. Гарадзец.

ДАПЕ́ВАК м. Прыпеў (да песні). І яшчэ такі́ дапевак. Каралевічы.

ДАПІ́ЦЬ зак. Дапіць, выпіць цалкам. А ты ні дапі́ла сваё. Івоні.

ДАПЫТА́ЦЦА зак. Дапытацца. Хто вас ведаіць, у вас дапытацца няможна. Манголія.

ДАПЯРЫ́ЦЬ зак. перан. Вывесці з цярпення. Дапярыла старшыну сільсавета. Партызаны.

ДАРАГІ́, ДАРАГЕ́Я прым. Дарагі, высокага кошту. Ні свае дърагея гуркі́. Авечкі цяпера даърагея. Партызаны.

ДАРАГУ́ША ж. Любая, дарагая. Ён на мяне: «Дарагуша, красотка», а калі́ і матам краянёт. Каралевічы.

ДАРАЖЭ́НЬКІ прым. Ласкавы зварот да чалавека (да асобы мужчынскага полу). Дъражэнькі мой. Міцюкова. Вот, мой даражэнькі. Забор’е.

ДАРАЖЭ́НЬКІЯ прым. Ласкавы зварот да групы людзей. Дрэнна, даражэнькія. Забор’е.

ДАРМА́ прысл. 1. Дарма, бясплатна. Што табе дърма аддаць ці што? Заазер’е. Ён табе так дарма ні паможыць. Запруддзе. Граблі ёсць, дарма далі́. Каралевічы. Посьлі вайны работалі у калхозі дърма. Кішуроўшчына. Тады прасі́ людзей, ніхто дарма ня дзелаіць. Самсоны, Багданава, Буй, Міцюкова, Цясішча. 2. Дарэмна. Дърма ў Бога хлеба не будзеш ні сеяць, ні есьці. Каралевічы. Цяпер жыві́ і хочацца. Свінурка дарма грошы палучаіць: іна крант аткроіць і корміць. Нямойта.

ДАРМАВЫ́, ДАРМАВО́Й прым. 1. Бясплатны. Лес тады дармавы быў. Нямойта. Есць дармавыя булкі. Міцюкова. Праезд цяпер дармавой для віціранаў. Дольдзева. 2. н. Бясплатнае, дармавое. Яны сагласяцца на дармавое. Міцюкова.

ДАРМАЕ́Д м. Дармаед. Як ні станіць такі́х дърмаедаў, як дзед і баба, тады будзіць усё. Ульянавічы.

Дзякуй за абет, што пад’еў дармает. Сянно.



ДАРО́БКА, ДАРО́ПКА ж. Састарэлая пасудзіна, рэч. Даробка ёсь у мяне, можа курыцу пъсаджу. Во ікая даропка дрэннаяяк ёсь ікая дзешка дрэная. Кішуроўшчына.

ДАРО́ГА ж. 1. Дарога. Дарога называлась Кълавъръць, і хрэст у канцы тыя дарогі стаяў. Багданава. Пастроілі дамы на дарогі на тэй. Мянюцева. 2. Паласа, зыб на воднай паверхні. Па возеру дарогідош будзіць (прыкмета). Багданава. Къля дзярэўні Пъдгайі ёсь возіра Слідзяцкъя, і як бура, то ві́дна там дарога, белая пълъса. А само возіра сі́нія. Дуброўкі.

ДАРО́ЖНІК м. Трыпутнік, падарожнік. Дарожніктрыпутнік. Міцюкова.

ДАРЫ́НА ж. Дор; адарваная пласціна кары дрэва. Дарыну аддзіралі ат сасны. Жохава.

ДАРЫ́ЦЬ незак. 1. Адорваць, дарыць. Дарылі пълатно купленае. Багданава. На хрэсьбінах не доруць. Дару мех буракоў, каб ня быў муж дураком (вясельнае пажаданне). У нас дык так даряць: жалаю грошы машну і сына на вясну (вясельнае пажаданне). Каралевічы. 2. Падаваць міласціну. Я б ні́шчъга нікъгда сам ні дарыў, але баюся сам ні пайсці́ ні́шчым. Каралевічы. 3. Аддаваць. Насі́ць ёсецька: дочкі доруць [сваё адзенне]. Неўгадава.

ДАСА́ДА ж. Прыкрасць, непрыемнасць. Дасада, што няма сада. Нямойта. У мяне гэткая гълъва і дасада тъкая. Дольдзева.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал