Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»



старонка26/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   51

ДЗЕ́ВЯЦЬ ліч. Дзевяць. Дзевяці́ гадоў пашла служыць к пану. Самсоны. Як дажынкі, астаўляюць на полі дзевяць жыці́н, хлеба крошачку. Запруддзе.

ДЗЕД, ДЗЕТ м. 1. Дзед, стары мужчына, бацька маці ці бацькі. Дзед польскую прайшоў, фі́нскаю прайшоў. Багданава, Фасаўшчына. Баба скачыць, а дзет плачыць. Вялікі Азярэцк. 2. Муж. А што ты будзіш дзелаць бяз дзеда? Запруддзе.

ДЗЕД м. Шула; апорны слуп у гаспадарчым будынку. Дзядыпатпоры такі́я ў хлеві. Сталбы такі́я, у хлеві што ставюць, патпоры, называюць дзядамі. Запруддзе.

ДЗЕД м. Чартапалох (расліна). Дзед што коліцца, а шапытнік расцець аддзельна. Сукрэмна.

ДЗЕ́ДАЎ прым. Дзедаў. Быў бязмен яшчэ дзедаў. Нямойта. Там сат дзедаў быў такі́, пуні. Багданава.

ДЗЕ́ДЗВЕЛЬ, ДЗЕ́ДЗІЛЬ, ДЗЕ́ДЗВІЛЬ, ДЗЕ́ДЗВЕЛ м. Асот балотны. Дзедзвель рос па балотах. Дзедзвіль на балотах. Каралі. Дзедзвел у лесе расцець, жоўтым цвіці́ць, шырокае лі́сце. Мянюцева. Дзедзільшырокае лі́сця на ім, высокі, лапушаны. Багданава. Дзедзіль – беражкі́ калючкуваты, сві́нням даюць. Запруддзе. Дзедзіль, але ні знаю для чаго, свіней кормяць, лапы [у яго], лі́сты, бальшэя. Леснікі.

ДЗЕ́ДУЎШЧЫНА ж. Дзедаўшчына; спадчына пасля дзеда. Тут дзед жыў, маёмысць дзедаваета мыя дзедуўшчына. Запруддзе. Дзедуўшчына асталыся унукым пу прыродзі. Мацюкова.

ДЗЕ́ЖКА, ДЗЕ́ШКА ж. Дзежка, дзяжа. Як спякуць хлеб, паставяць дзежку на пары, нож уторкнуць [у перавернутую дзежку], потым цыбуліну, солі, кмі́ну. Выцераш па баках дзежку, і добра [так лечаць дзежку]. Запруддзе. У дзешках гуркі́ засольвалі. Гарадзец. Дзешка път капусту ведзер кала трыцаці́. Жохава. Кабъна заб’ем, то косці у дзежку паложым. Цыбуляй с соллю дзежку націралі. Багданава, Баравікі, Рулёўшчына, Чуцькі. Наносяць халоднай вады ў дзешку і туды яго, дзяцёнка, з галавой. Карпавічы. Дзве дзежшкі сялёдткі завязём ў ёўню і ўсё з’ядзі́м. Закур’е. ДЗЕ́ЖАЧКА памянш. Дзежачка дубовая, хлебная, із трох клёпак. Жохава. Дзежачка была для хлеба. Нямойта, Гарадзец.

ДЗЕ́ЙКІ мн. Чуткі, пагалоскі. Нейкіе дзейкі ідуць. Дзейкі ідуць, што ў рэстаранах даюць не па сто. Міцюкова.

ДЗЕ́ЙСТВАВАЦЬ незак. Рабіць, рухаць. Я гэтай ня дзействую рукой і во чуць хаджу. Фасаўшчына.

ДЗЕ́ЛА н. Справа. Абы пры дзелі былі́ людзі. Жызьнь пражыцьдужа бальшое дзела. Ульянавічы. Якоя табе дзела да майго цела. Запруддзе, Партызаны.

ДЗЕ́ЛАЦЦА незак. Арганізоўвацца, стварацца. Стаў калхоз дзелацца. Неўгадава.

ДЗЕ́ЛАЦЬ незак. 1. Рабіць. Я сані магу дзелаць, калёсы, хамут. Марозаўка. У яго быў катарак, яму дзелалі апірацыю. Багданава. Дзьвянаццатага юля Пятро будзе, ня можна дзелаць. Вялікі Азярэцк, Гарадзец. 2. Губляць здольнасць думаць. Ужо й гълъва абы-што дзелаіць. Кішуроўшчына.

ДЗЕ́ЛЯ, ДЗЕ́ЛІ прыназ. 1. Дзеля. Дзіржаць дзеля лі́тра мълъка. Леснікова. Я́йца красюць у цыбулі, а ракаў вараць у крапі́ві дзеля кръсаты. Яны тады красненькіе. Нямойта, Запруддзе, Карпавічы, Цясішча. Толькі ш дзелі калхоза карова, я тры тысячы мълъка летась здъла. Малы Азярэцк. Каноплі дзелі пянькі́ сейілі. Каралі. 2. Для. Ён дзеля сябе выкарміць. Серкуці. 3. З-за. Дзелі грому ў хаці курылі май. Ракаў Засценак.

ДЗЕ-НІЙДЗЕ́, ДЗЕ-НЕЙДЗЕ́, ДЗЕ-НЯДЗЕ́, ДЗЕ-НЯЙДЗЕ́ прысл. 1. Дзе-нідзе. Дзе-нійдзе сыраежынка, лісі́чкі, ваўнянкі. Баравікі. Слі́вы пашці́ не цвіцелі, ві́шні дзе-нейдзе. Вялікі Азярэцк. Саўсі́м атмякла бульба, дзе-нядзе паўсходзіла. Багданава. 2. Крыху, няшмат. Снегу было дзе-няйдзе, а выда пыдыйшла ў погрыаб. Чуцькі.

ДЗЕ-НЕ́БУДЗЬ, ДЗЕ-НІБУ́ДЗЬ прысл. Дзе-нідзе. Дзівасі́л дайжа лякарства. Дзівасі́л у гародзі дзе-небудзь. Багданава. Дзе-нібудзь суні́цы троху ёсь у бару. Вялікі Азярэцк.

ДЗЕНЬ м. 1. Дзень. Дзень паліць, а ноч смаліць (загадка, адгадка мароз). Партызаны, Дольдзева, Нямойта. ДЗЯНЁК памянш. Інаў міне шэсь дзянькоў паліжала. Дольдзева. Ужо дзянёк быў. Фасаўшчына. Кождый дзянёк п’яный. Чуцькі. 2. Працадзень. Піцісот дней было ў мяне. Дуброўкі. ○ РАСТО́ЎСКІ ДЗЕНЬ. Калядны дзень, у які сячэцца што-н., каб засцерагчыся ад пошасці на жывёлу з-за парушэння забароны на працу вечарам на працягу двух калядных тыдняў. У Кыляды дзелыць нільзя вічырамі дзве нядзелі. Дзелыйіш жа. Тады длі скыта, кап нічога ні случылыся, у тэй дзень, як пачыналісі Кыляды, возьміш і пысячэш што. Е́та і ёсь растоўскі дзень. Сукрэмна. ◊ ДЗЕНЬ ПРЫ ДНІ. Штодзень, кожны дзень. Дзень пры дні работа, усігда работаіць, яму работы хватаіць. Каралі. ◊ ДЗЕНЬ У ДЗЕНЬ. Тое ж. Дзень у дзень хадзі́ла і дзяцей гудувала. Заазер’е.

Вясенні дзень год корміць. Багданава. □ Ні хвалі́ся у тры дні, а хвалі́ся у тры гады. Івоні.



ДЗЕ́НЬГІ толькі мн. Грошы. Дзеньгі, рублёў трыста браў, ні хувалі нікуды. Вялікі Азярэцк.

ДЗЕ́РАВА, ДЗЕ́РВА н. Дрэва. Дзераваў каля дваццаці́, ў кажнага сады. У сусеткі дзераў дванаццаць. Нямойта, Кляпчэва. Дзе памітнік, там апсадзі́лі дзервымі. Алексінічы. Варушкі растуць на гнілым дзерыві. Неўгадава.

ДЗЕРАВЕ́НЕЦ, ДЗІРАВЕ́НЕЦ м. Вясковец, жыхар вёскі. Дзеравенцы кажуць: які́ ён спакойны. Багданава. Атсыпалісь с васьмога класа ўсе дзеравенцы. Кляпчэва. Паехылі ўсі дзіравенцы ў лес. Гарадок, Нямойта.

ДЗЕРАВЕ́НШЧЫНА ж. Вясковыя былі, прыгоды. Дзеравеншчына ўсё гета, пра што расказваем. Мянюцева.

ДЗЕРАВУ́ШКА ж. Вёсачка. Дзеравушка такая худзенькая. Алексінічы.

ДЗЕРАВЯ́ШКІ, ДЗЕРВЯ́ШКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве са скураным верхам. Дзеравяшкізверху кожа, а там дзеравянная. Багданава . Дзеравяшкі дзелалі, кожай абівалі, ніз дзервянны. Нямойта. У лупцях хадзі́ла, тады дзеравяшкі зладзіў хадзяін. Цясішча. У дзервяшках дзервянные падошвы. Цясішча.

ДЗЕРАЗА́, ДЗІРАЗА́ ж. Дзераза, павітуха (расліна). Дзераза ў лесе, па гаърах, паспеіць, страсаюць пылок, [ён] як мучыца, раны засыпаюць. Багданава. Дзераза ў лесу цягнецца. Каралі. Дзіраза ўецца, як суконненькая, на Тройцу нарвуць, вянкі́ наплятуць. Запруддзе, Сянно.

ДЗЕРВЯ́НЫ, ДЗІРАВЯ́ННЫ, ДЗІРВЯ́НЫ прым. Драўляны. Лътачок дзервяны сдзелалі. Багданава. Быў дзірвяны зруп у калодзізі. Мянюцева. Ёсць яшчэ дзірвяныя жорны. Пень зрэжыш, шырокі, потым наб’еш чарэп’я, чърапкоў, і ніз, і верх такі́ чугунных чърапкоў, кап роўнінька было. Вялікі Азярэцк. Дзірвяныя былі́ казлы, а во цяпер спъяў, кап ні ръзвалі́ліся. Нямойта. Дзірвяныі вёдры пыцігала – і зраніла дзіця. Багданава. Свыя бырына дзірвянныя, а кляцы жалезныя. Сам зьдзелуў. Міцюкова, Гарадзец, Марозаўка.

ДЗЕСІНФЕ́КЦЫЯ ж. Дэзынфекцыя. Узяла залы, закіпяці́ла, карасі́на, сама сваю дзесінфекцыю здзелала. Партызаны.

ДЗЕ́СІЦЬ ліч. Дзесяць. Мы удвайі́х аблупі́лі дзесіць штук авец і пувязлі́ ў Сянно. Міцюкова, Цясішча. Разоў дзесіць прыдзець. Дуброўкі, Неўгадава.

ДЗЕСЯ́ТАК м. Дзясятак. Пад дзесятак ёсць. Нямойта.

ДЗЕСЯЦІГО́ТКА ж. Школа з дзесяцігадовым тэрмінам навучання. У Нямойце школа дзесяціготка. Баравікі, Ульянавічы.

ДЗЕСЯЦІ́НА, ДЗІСЯЦІ́НА ж. устар. Дзесяціна (мера зямлі). Па старай меры дзісяці́на шчыталася дзве тысячы чатырыста квадратных сажаней. У нас па дзевіць дзісяці́н на мушскую гълаву. Марозаўка. Раньшы называліся дзісяці́на, валока, паўвалока. Дольдзева. Дзесяці́наета мені гектара, сотак сем. Фасаўшчына.

ДЗЕСЯЦІТЫ́СЯЧНІК м. Падбел (расліна). Дзесяцітысячнік розавенькіжэньскі, белымужчынам. Запруддзе.

ДЗЕ́ТКА н. Ласкавы зварот да асобы. Ай, дзетка мае. Партызаны. Дзетка, йна золытым ні ўладзеіць. Нямойта.

ДЗЕ́ТКА ж. зб. Лічынкі пчол, чарва. Матка пчалі́ная начынаіць ухажываць за дзеткай, кармі́ць гэту дзетку. Кляпчэва.

ДЗЕ́ТКІ мн. Дзеткі, дзеці. Растуць твае дзеткі як грыбы ат цёплага дожджу. Вялікі Азярэцк, Фасаўшчына.

Малыя дзеткімалые беткі, бальшыя дзеткібальшыя беткі. Розмыслава. □ Будуць дзеткібудуць беткі. Каралевічы.



ДЗЕ́ТКІ мн. Ласкавы зварот да людзей, чалавека. А, дзеткі мае, і усяк было: і холадна і голадна. Цясішча.

ДЗЕ́ЎКА ж. Дзяўчына. Якая яна ё дзеўка, ні нада смяяцца над дзеўкамі. Запруддзе. Трое дзяцей і ўсе дзяўкі́. Ульянавічы. Дзеўцы кап красі́вы малец, ніважна, што бедны. Дагаварылася з бедным да красі́вым, украў яе. Вялікі Азярэцк. Дзеўку будзіш браць ці не? Закур’е. ◊ (радзі́ць) У ДЗЕ́ЎКАХ. (Нарадзіць дзіця) да замужжа. Матка яе ў дзеўках радзі́ла. Багданава, Сянно. ◊ У ДЗЯЎКО́Х. 1. У дзявоцтве, да замужжа. У дзяўкох з Матрунай гулялі. Сянно. 2. Заставацца (застацца) незамужняй. Паследні год ёй быць у дзеўках: малец з арміі прыйдзіць і вяселле згуляюць. Нямойта. Асталася ў дзяўкох і усё клянець. Алексінічы.

Аўгустоўская муха, як дзеўка-сядуха. Алексінічы. □ Журавы прыляцелі – дзеўкі замуш захацелі. Каралевічы, Багданава.



ДЗЕЎЧЫНЯ́ ж. Дзяўчынка. Малец і дзеўчыня памерлі. Партызаны.

ДЗЕ́ЦКІ прым. ○ ДЗЕ́ЦКАЯ БАЛЕ́СЦЬ. Від дзіцячай хваробы (?). Дзецкая балесьць пала на сэрцахрап і ўсё. Багданава.

ДЗЕ́ШАВА прысл. Танна, нядорага. Трошку дзешава праъдала казу. Запруддзе. Дзешава аддаў. Заазер’е. Карандашы дзешава у то ўрэмя стоілі, пакупалі й пісалі. Парэчча.

ДЗЕШАВЫ́ прым. Танны, недарагі. Была ж дзешавая гарэлка, на Міколшчыну гулялі. Чуцькі, Запруддзе.

ДЗЕ́ЦЦА зак. 1. Дзецца, знайсці прытулак. Як дзярэўню спалі́лі, нам жа дзецца нейдзе было. Што дзелаць, дзе дзецца з естай ямы, і усе паразбегліся. Леснікова. Паслухаў, усі́х растралялі, дзецца недзе. Фасаўшчына. 2. Прапасці, знікнуць. Дзей-та рыдлёўка мъя дзелъся? Запруддзе. Сама ні знаю, дзе дзеўся галень. Кляпчэва. Дзе ён дзеўся? Нямойта, Багданава, Ульянавічы. Я ш і касі́ла, дык во дзе сі́ла дзелась. Леснікова. 3. Растаць. Снех выпъдзіць, а тады няведыма дзе дзеніцца. Кішуроўшчына.

ДЗЁГАЦЬ м. Дзёгаць. Дзёхцім збрую мазълі, боты мазълі, юхтовыя боты. Гарадзец. Дзёгъць, што калёсы мазаць, быў, у бочцы вазі́лі. Нямойта.

ДЗЁРАН м. 1. Дзёран; верхні ўдзервянелы пласт глебы. А я ўжо дзёран ні атрызала, а так вот разрэзала. Леснікова. 2. Выразаны пласт дзёрну. Дзірнамі зълажывалі яго, тое поля, а яно спаўзаіць. Запруддзе. Калі́ зямля хужэйшая, то дзёран кладуць. Лён дзёрнамі націскалі, як мачылі. Закур’е.

ДЗЁРЗКІ прым. Няўступчывы, рашучы, смелы. Дзёрзкая такая, не ўступіць. Савінічы.

ДЗЁРКА ж. Цёрка, тарка. Дралі на дзёрку бульбу, дабаўлялі мяса, сала, ладкі пяклі́. Ракаў Засценак.

дзёрты прым. Здробнены на тарцы. Каша з дзёртай бульбы: дробнымі кусочкамі сала пакрышыш, валлеш – дужа любі́ла есці. Леснікі.

ДЗЁЎБАЦЬ незак. Дзяўбці, дзяўбаць. Дзяціл і ўдотета адзінакавыя, яны дзёўбаюць. Вялікі Азярэцк.

ДЗІБАНУ́ЦЬ зак. Дзеўбануць. Сагнулася даваць мешанку у сараі, а курыца мне як дзібанула ў зенка. Леснікова.

ДЗІБЯЛЕ́ЙШЫ прым. Паздаравелы, падужэлы. А с Полацка ён прыехаў дзібялейшы [пасля бальніцы]. Буй.

ДЗІ́ВА н. Дзіва, незвычайнасць. Е́та дзі́ва, што калі́ матка застанецца адна. Запруддзе. А мне прама так дзі́ва. Нямойта.

ДЗІВАБРА́Т м. Дзівасіл. Дзівабрат ат прастуды, жоўтым цветам цвіці́ць къла лесу. Самсоны.

ДЗІВАСІ́Л м. Тое ж. Дзівасі́л кала рэчкі расцець. Красные, як каралькі́, пучочкі вісяць. Буй. Дзівасі́л, як патсолнечнік, бальшэя шапкі [у яго], ат язвы яно, ат усякіх хвароб. Запруддзе, Алексінічы, Чуцькі. Дзівасі́л жоўтым цвіцець. Корань капаюць і сушуць яго, настаўляюць. Каралі. Дзівасі́л прыкладаюць, як раны ні зажываюць. Леснікова, Леснікі. Настаівала дзівасі́л у гарэлцы да піла – паляхчэла. Як ёсць кароста, у вайну была, дзяруць корань дзівасі́лу на цёрку. Толу разламаеш, растаплюеш сала авечча, смешваеш, мажаш. Як парцізаны былі́, смазвалі. Партызаны.

ДЗІВА́ЦЬ незак. Дзяваць, выкарыстаць. Кусок палатна, нікуды яго ні дзівалі. Гарадзец.

ДЗІВІТНА́ЦАЦЬ ліч. Дзевятнаццаць. Дзівітнацаць курак у мяне, ядуць яйцы: ім мінералы нада. Вялікі Азярэцк.

ДЗІВІ́ЦЦА незак. Глядзець, углядацца. Як дзіві́ліся ўсе чыста на дзеда. Кляпчэва.

ДЗІВІ́ЦЬ незак. Здзіўляцца. Я не дзіві́ла: яна [нявестка] са скам’і́ толькі, нічога ня ўмела. Розмыслава.

ДЗІВЯ́ТКА ж. Від касы для касьбы. Былі́ косы сямёркі, васьмёркі, дзівяткі. Леснікова.

ДЗІВЯТНА́ДЦАТЫ ліч. Дзевятнаццаты. Дзівятнадцаты год выхадзі́ла замуж. Самсоны.

ДЗІВЯ́ТНІК м. Невядомая расліна. Дзівятнік ад галавы. Самсоны.

ДЗІВЯ́ТЫ ліч. Дзявяты. Ны дзівятым гаду толькі яблычкімі станіць жырабёнык. Сянно.

ДЗІВЯЦІ́НЫ толькі мн. Памінкі на дзявяты дзень пасля смерці чалавека. Трацці́ны зваліся, а тады шасці́ны, а тады дзівяці́ны, а тады гот. Нямойта. Дзівяці́ны сабіраюць, шасці́ны, сарачынышэсць нядзель, эта ужо нада сваі́х усі́х [на памінкі]. Вялікі Азярэцк. Дзівяці́ны, шасці́ны пасля пахарон. Леснікі, Багданава, Баравікі.

ДЗІЕ́Т м. Дыета. На дзіет пасадзі́лі куму. Нямойта.

ДЗІЕ́ТА ж. Тое ж. Суп курыны ем: дзіету назначылі. Буй.

ДЗІКАЛО́Н м. Адэкалон. Дзікалон стаі́ць, вылейце вон. Івоні. Ад дзікалона прама калоціць, як зубы вазьму паъласкаць. Мальцам брыцца тэй дзікалон ладна будзіць. Нямойта.

ДЗІКАМЕ́НТЫ мн. Медыкаменты. Ён пулучыў дзікаменты [таблеткі] і ўбі́ўся. Чуцькі.

ДЗІ́КІ прым. Дзікі, пужлівы. Проста дзі́кая курыца, дзіч, а гетыя спакойныя, з рук будуць дзіўбаць. Вялікі Азярэцк. ○ ДЗІ́КАЕ МЯ́СА. Нарасць, пухліна. Як дзі́кае мяса выпіраіць збоку. Багданава. Дзі́кае мяса нараъсло. Гарадзец. ○ ДЗІ́КІ КЛЕ́ВЕР. Дзяцеліна. Дзі́кі клевер пахучы, небальшэнечкі. Багданава. ○ ДЗІ́КІЯ ПЧО́ЛЫ. Непрыручаныя, якія жывуць на волі. Дзі́кія пчолыгэты ёсць жа такі́я пчолы, на клевярным полі. Закур’е.

ДЗІКЛІ́ВЫ прым. Палахлівы, асцярожны. Кошка была дзіклі́выя, яе ня зловіш. Багданава.

ДЗІЛЯ́НКА ж. Высечаны ўчастак лесу, пасека. Дзялянкі высякалі ў лесе. Нямойта. Дзілянка, дзе лес вырубюць. Манголія. У нас тут дзілянка, суні́цы растуць. Серкуці. Дзілянку убяруць чысьцінька, пъд граблі. Серкуці.

ДЗІРА́ВЫ прым. Дзіравы. Таз быў дзіравы, зяць забраў. Нямойта.

ДЗІРАВЯ́ШКІ, ДЗІРВЯ́ШКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве са скураным верхам. Дзірывяшкі былі́. Баравікі. А хто прыдзіць у дзірвяшках: зверху сапох, які́ парваўся, а зні́зу дзерыва. Алексінічы.

ДЗІРБА́К, ДЗЯБРА́К м. Драпач; прылада з загнутымі зубамі для рыхлення глебы. Дзірбак зялезны, дзірбачыць зямлю. Дзябраком падзярбачуць бульбу. Сукрэмна.

ДЗІРБА́ЧЫЦЬ незак. Рыхліць, матычыць. Дзірбачыць гароды загнуты дзірбак. Сукрэмна.

ДЗІРВЯ́НКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве са скураным верхам. Дзірвянкі насі́лі: дрэва высякуць і абіваюць кожай. Нямойта.

ДЗІРҐАҐА́Н м. Хапуга. Дзірґаґаны былі́ [атрымалі плату за рамонт тэлевізара і зніклі адразу]. Неўгадава.

ДЗІРҐАНУ́ЦЬ, ДЗЫРҐАНУ́ЦЬ зак. Лінуць, пайсці (пра дождж). Доджык, доджык, дзіргані́, бабъў с поля пръгані́ (з дзіцячай песенькі). Нямойта. Дош, дош, дзырґані́, матку с поля прыгані́ (з дзіцячай песенькі). Партызаны.

ДЗІРЖА́ЎШЫ дзеепрысл. Трымаючы, гадуючы. Ні дзіржаўшы нікога, есць німа чаго. Станюкі.

ДЗІРЖА́ЦЦА незак. 1. Трымацца. Ад бярозы доўга жар дзяржыцца. Партызаны. Засохніць кіт і дзяржыцца гадамі. Багданава. У міня рука правая ні дзержыцца. Запруддзе. Усё за ей, усё хазяйства за ей дзяржыцца. Партызаны. 2. Прытрымлівацца традыцый. Усё дзіржацца свайго [прытрымліваюцца старых звычаяў, традыцый]. Запруддзе. 3. Трымацца пэўнага кірунку. Павук, павук, калі́ нъ харошая, дзяржыся ўверх, а нъ плахоякладзі́ся ўніс [гаворыцца, як павук спускаецца на павуціне]. Сукрэмна.

ДЗІРЖА́ЦЬ незак. 1. Гадаваць, вырошчваць. Гусей раньшы дзіржала. Дзіржацьнікога ні дзяржу. Багданава. Некътарыя ёсь у нас па дзве каровы дзіржаць. Каня усе дзіржалі: пахалі конямі. Гарадзец, Багданава, Каралі, Нямойта, Серкуці. Мы так чатыры каты дзяржым. Дзе кот, там мышы ня будуць. Каралі, Заазер’е, Рулёўшчына. 2. Трымаць. Беднячок дзіржаў хлеба кулачок, а бъгаты саўсем другоя меў. Станюкі. 3. Трымаць на сваіх харчах. Во інвалі́т, ён сапожнічаў, а пъхаць ні мох, дзіржаў работніка, яго за гэта выслалі. Івоні. 4. Памятаць. Дзе ш у галаве усё дзіржаць. Чуцькі. 5. Валодаць. У сорак трэцюм ужо стъялі пъ дзіраўням. Бягомяль і Халопенечы дзіржалі парцізаны. Фасаўшчына. 6. Біцца. За іх, пісклят, бой дзіржала. Запруддзе. 7. Галадаць. Бабушка, вы здаровая, галадоўку будзіця дзіржаць і усе роўна ні памрэце. Нямойта.

ДЗІ́РКА ж. Дзіра, дзірка. Нада ж выйісьці такую дзі́рку [пра мышэй]. Запруддзе. У камні дзі́рка ёсь. Марозаўка. Дзі́ркі зашывалі. Турава. ДЗІ́РАЧКА памянш. Пракруцяць дзі́рачкі і саломку уторкнуць. Багданава.

ДЗІСА́НТ м. Дэсантнік. Я сем дзісантаў спасла. Дакумент быў. Партызаны.

ДЗІСК м. Дыск (пра пазванкі). Бабушка дзі́скі ўставіла ў пазваночніку сына. Розмыслава.

ДЗІСЯНЦІ́Р м. Дэзерцір. Нас пашчытаюць дзісянці́рамі. Вялікі Азярэцк.

ДЗІСЯ́ТНІК м. 1. Манета вартасцю дзесяць капеек. Адзі́н тут дзісятнік забыў, пірашчытаў і назат прыйшоў. Партызаны. Ныъбрала дзісятнікаў ныъ ўлазіны. Запруддзе. 2. Кіраўнік рабочай групы. Ён дзісятнікам быў. Розмыслава.

ДЗІСЯ́ТЫ прым. Дзясяты (клас сярэдняй школы). Ці дзісятую кончыў сёліта ці будзіць канчаць, алі́ дома. Ракаў Засценак.

ДЗІТВАРА́ н. зб. Дзеці, дзетвара. Там дзітвара, тожа гандлююць. Запруддзе. Збярэцца дзітвъра і паелі бандзёшкі тэя ны Сыракі́. Партызаны, Гарадзец.

ДЗІЎБАНУ́ЦЬ зак. Дзяўбнуць. Пятух зразу дзіўбанець, а тады крыламі б’ець. Мянюцева. Дзе дзіўбануць што шпакі́. Чуцькі.

ДЗІЎБА́НЫ дзеепрым. Выдзеўбаны. Каромысла с плечкамі дзіўбанае, с калодзізя ваду носюць. Каралевічы.

ДЗІЎБА́ЦЦА незак. Дзяўбаць, дзяўбці. Яна пойдзіць яйцы збіраць, а пятухдзіўбацца. Нямойта.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   22   23   24   25   26   27   28   29   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал