ДЗІЎЧАНЁШКА ж. Дзяўчынка. Была дзіўчанёшкуй, то зрэб’е прала. Неўгадава.
ДЗІФЦЕРЫ́Й, ДЗІФЦЕРЫ́Т м. Дыфтэрыя. Дзіфцерый – у сабе воздуху ўзяць не можыць дъчка. Затапі́ла я шчыт, масла разагрэла цёпла-цёпла, мёду і дала выпіць. Нямойта. Дзіфцерыт у яе быў. Гарадзец.
ДЗІЦЯ́ н., ДЗЕ́ЦІ мн. 1. Дзіця. Хай вам бог дасць, каб вашы дзеці так асталі́ся! Запруддзе. Маі́м дзяцём трыпкача ні пупыдала, я ня бі́ла. Каралі. Дзіцям – дзецкі падход. Каралевічы. Дзяцём трэба дорага плаці́ць за хату. Ат пуду загъварвала дзіцём [дзецям]. Дзяцём там [на тым свеце] ні даюць яблык. Арэшніку там було многа, то нашчыпім, а тады зімой дзелім дзяцём. Партызаны. Глядзі́це, вы ня йдзі́це к дзіцям. Вялікі Азярэцк. Матка яе на пенсіі па дзіцях. Розмыслава, Чуцькі, Закур’е, Неўгадава. 2. Птушаня. Граза як ударыла, елку зламала, дзяцей буцяноў пабі́ла. Нямойта.
□ Малый дзіця спаць не даець, ад бальшога сам не заснеш. Забор’е. □ Малыя дзеці – малыя гора. Нямойта. □ Што хата без дзяцей, што ногі без лапцей. Каралевічы. □ Дзяцей гадуй – торбу гатуй. Марозаўка. □ Ні радзі́ў – ні дзіця, ні гудуваў – ні слуга! Багданава. □ Дзе многа нянек, дзіця бяз носа. Буй, Нямойта. □ Якая матка, такая дзіцятка. Гарадзец.
ДЗІЦЯНЁ н., ДЗІЦІНЯ́ТЫ мн. 1. Дзіця. А воўк ззаду дзіцянё схапі́ў. Партызаны. 2. Птушаня. Дзіціняты буцяна пабі́лісі [бурай заваліла елку з гняздом]. Нямойта.
ДЗІЦЯ́ТАЧКА н. Ласкавы зварот да асобы. Яны, дзіцятъчка, ня хочуць кароў дзіржаць. Було, дзіцятъчка, грыбоў многа летысь. Чуцькі.
ДЗІЦЯ́ТУХНА ж. Ласкавы зварот да дзіцяці. А мъя ты дзіцятухна. Міцюкова.
ДЗІЧ ж. Бародаўка, нарасць. Дзіч на руцэ вырасла. Дзіч, дзі́чка – эта адно і тожа. Запруддзе. Дзічы на руках бываюць. Гарадзец. Дайжа па руках дзічы былі́, пасадзі́ць кап цвыркуна, каб дзіч выеў. Калі́ дзічы на руках, адуванчыкі выціскаюць. Багданава. Дзічы на руках некаторыя вывязывалі. Нямойта. Трава была нападобіе як укроп, малако ідзець, ім змазвалі дзічы. Нямойта, Ракаў Засценак.
ДЗІЧ ж. зб. Дзічына, дзікія звяры. Дзі́чы ёсь троху: алень, къбан, козы ёсь. Марозаўка.
ДЗІЧ ж. Дзікі, пужлівы. Проста дзі́кая курыца, дзіч, а гетыя спакойныя, з рук будуць дзіўбаць. Вялікі Азярэцк.
ДЗІ́ЧКА ж. Бародаўка, нарасць. Дзіч, дзі́чка – эта адно і тожа. Запруддзе. Калі́ дзі́чкі на насу – дзі́кая мяса, то матка шыла у Каляды (павер’е). Чыстацел [каб] дзі́чкі выводзіць ім. Вялікі Азярэцк, Фасаўшчына. Чыстацел можна ад усяго, машся этым сокам када дзі́чкі [на руках]. Заазер’е, Сукрэмна. Дзі́чкі выкусъувалі цыркуны. Серкуці.
ДЗІ́ЧКА ж. Дзікая груша. Дзі́чка пасоджана нъ гародзі. Вялікі Азярэцк.
ДЗІЧЫ́НА ж. зб. Дзічына, дзікія звяры. Ўсякая дзічына у пушчы була. Дзі́чыны ў лесі многа було. Багданава.
ДЗІШАВЫ́ прым. Танны, недарагі. Дзішъвая гарэлка была любая. Запруддзе.
ДЗУГ-ДЗУГ-ДЗУГ выкл. Выразна, ціха стукнуць. Дзуг-дзуг-дзуг – у вакно. Савінічы.
ДЗЫН-ДЗЫН выкл. Гукі, якія перадаюць удары званочкаў. Калакольчыкі – дзын-дзын. Ульянавічы.
ДЗЮ-ДЗЮ-ДЗЮ выкл. 1. Выгукі, якімі падганяюць свіней. Е́слі гоніш парсюка, гаворыш дзю-дзю-дзю. Фасаўшчына. 2. Выгукі, якімі падзываюць свіней. Свінню клі́чуць: дзю-дзю-дзю. Вялікі Азярэцк.
ДЗЮ́БА ж. перан. Нос. Так піў, што дзюба ссінеіць. Міцюкова.
ДЗЮ́БКА, ДЗЮ́ПКА ж. 1. Дзюба. Дзюбкай курыца дзяўбецца. Курыца дзюпкай дзяўбець, па-руску клёў. Буй. Дзюбпка у куры. Дзюпка – дзяўбець птушка. Багданава. Дзюбпкай клюець зярно пятух. Розмыслава. Сарока ў дзюпку яйцо і пыънісла. Сянно, Вялікі Азярэцк, Серкуці. 2. Рот. Вады ў дзюпку уліла гусі́не. Каралевічы.
ДЗЮХ-ДЗЮХ выкл. Выразна, ціха стукнуць. Чуем у вакно: дзюх-дзюх кто-то. Савінічы.
ДЗЮ́ШКА-ДЗЮ́ШКА выкл. Выгукі, якімі падзываюць свінню (парася). Як уцячэць свіння, заву да сябе: дзюшка-дзюшка. Розмыслава.
ДЗЯБЁЛЫ, ДЗЮБА́ЛЫ прым. 1. Дзябёлы; крэпкі, дужы. Дзет быў дзюбалы, крэпкій, сам рубі́ў, сам імшыў. Міцюкова. Дзет быў такі́ дзюбалы, харошы. Кішуроўшчына. 2. Дужы, агрэсіўны. Стоіць усердзіць – яна дзеўка дзябёлая, дасць. Ульянавічы.
ДЗЯВО́СТВА н. Дзявоцтва. А гета шчэ дзявоства, як дзяўчынай была. Нямойта.
ДЗЯВО́ЦКІ, ДЗЯВО́ЧЧЫ прым. Дзявочы. Хай будзіць дзявоцкая фамі́лія. Баравікі. Дзявоччае фамі́лі я ні знала. Багданава.
ДЗЯВО́ШЧЫНА ж. Дзявоцтва. У маей дзявошчыне ета было. Гарадзец.
ДЗЯ́ГА ж. Рэмень. Дзягъю табе як дам. Багданава. Дзет, я ні найду твае дзягі. Фасаўшчына.
ДЗЯГНО́ н. 1. Страва, прыгатаваная з канапель. Патаўчэш, расцярэш вадой жмыхі́ тые, зварыш, цыбуліну, трошкі пасалі́ць, і дзягно. Ракаў Засценак. Дзягно с каънапель, перамелюць, мука ёсць, замешваюць. Розмыслава, Запруддзе, Кляпчэва, Рэчкі, Чуцькі. 2. Страва з варанага канаплянага малачка. Дзягно варылі с кънапель, малачко такоё беленькаё. Багданава. Дзягно – смітана такая, таўклі́, варылі каноплі, збіралі пену перад полымем, дужа смашная. Марозаўка. Дзягно варылі: таўклі́ каноплі, злівалі мълако, з мълъка варылі дзягно. Пъставіць варыцца, станіць ускіпаць, збіраіць зверху, зноў варуць і збіраюць. Яно пахучае, бліны мъкалі. Дзягно дзелълі с кънапель, таўклі́ каноплі, змувалі мълако, з гэтъга мълъка варылі дзягно. Кішуроўшчына, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Дольдзева, Каралі, Партызаны, Рэчкі.
ДЗЯ́ДЗІНА ж. Жонка дзядзькі. Дзядзьку схарані́лі і дзядзіну за ім у нъгах. Баравікі, Закур’е.
ДЗЯ́ДЗЬКА м. 1. Дзядзька. Мы на полі ў дзядзькі былі́. Алексінічы. У сваты бралі свата, дзядзьку за свата, содзюць іх на куце. Леснікі. 2. Любы мужчына. Гэта прышоў тэй дзядзька, што летъм прыходзіў, сянні прышлі́. Міцюкова.
ДЗЯДО́К м. Калок (для кіравання крыгай). Дзядок у канцы крыгі пыддзіржайіць. Багданава.
ДЗЯДО́ЎНІК м. Лопух. Дзядоўнік калючы расцець, бурачковым цветам цвіці́ць, яго поўна. Каралі. Дзядоўнік колкі, як іголкай уколіць, як даторкнішся. Запруддзе, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Рулёўшчына, Фасаўшчына. Дзядоўнік вешалі у хляве перад Купаллем, ссячэш тапаром, вешаеш у хлеве. Цясішча. Дзядоўнікам – карэннем – мыюць гълаву. Мянюцева. Дзядоўнік сабіраюць, па бабках ходзюць, ваду бяруць – ад пуду. Дзядоўнік сабіраюць, тады вадзі́чкай дзяцёнка скупаюць і піць даюць. Цясішча. Дзядоўнік, як атлажэнне салей, к нагам прыкладаюць. Гарадзец, Алексінічы, Марозаўка, Рулёўшчына.
ДЗЯДО́ЎНІНА ж. Тое ж. А кълючая тъкая тръва дзядоўніна. Во зъ яе неік узяцца. Іна бъльшая расцець, бъльшая. Запруддзе, Цясішча.
ДЗЯДУ́ЛЯ м. Дзядуля, дзед. Дзядуля, пакажыця, які́я грыбы вы бірыцё. Сукрэмна.
ДЗЯДЫ́ толькі мн. 1. Дзень памінання памерлых. Іх троя Дзядоў буваюць. Бываюць Дзяды увосінь. Запруддзе. Дзяды бываюць адны перат Акцябрскімі, адны нъ Маслінку і нъ Раданіцу Дзяды і Духа – чэцьвіра Дзядоў бываіць. Нямойта. Дзяды перат новым годам, перат Тройцай бываюць Дзяды. Вялікі Азярэцк. Трэція Дзяды бываюць ат Пакрова да загвін, пасярэдзіне. Чацвёртыя Дзяды – як Маслінка, перад Маслінкай. Каралевічы. 2. Рытуальная вячэра ў памяць памерлых. На Дзяды абізацільна поліўка, каша, клёцкі, мяса, астальное па вазможнасьці. Гарадзец. ○ ДУХАЎСКІ́Я ДЗЯДЫ́. Дзень памінання памерлых, які выпадае на свята Духа (Сёмуху або Тройцу). Духаўскі́я дзяды – ета Духа, Троіца, ета летам. ○ МІСАЕ́ДНЫЯ ДЗЯДЫ́. Дзень памінання памерлых, які выпадае на мясаед, – тыдзень, што папярэднічае Масленіцы і на працягу якога дазвалялася есці мяса. Місаедныя Дзяды – ета во зімой. Запруддзе, Гарадзец. ○ ДЗМІ́ТРАЎСКІЯ ДЗЯДЫ́. Дзень памінання памерлых, які выпадае на Дзмітраўскую суботу. Гарадзец. ○ ПАКРО́ЎСКІЯ ДЗЯДЫ́. Дзень памінання памерлых, які выпадае на Пакровы, – старажытнае земляробчае свята. Гарадзец. ○ РА́ДАНСКІЯ ДЗЯ́ДЫ. Дзень памінання памерлых, які выпадае на Радаўніцу. Радънскія дзяды пасля Паскі ўва ўторнік. Багданава. ○ РА́ДАЎНІЦКІЯ ДЗЯДЫ́. Тое ж. Дзяды будуць Радаўніцкія послі Паскі. Дзяды бываюць у мясавіт, мясаедныя, і на Троіцу. Багданава.
ДЗЯЖА́ ж. Дзяжа. У дзяжы рашчына находзіцца. На рэшата прасеіш муку, картошкі здзярэш, размесіш, солі сыпіш, вымесіш, каъчаргой жар выгартваеш, пъмялом вымеціш, на лапату дзервянную – і ў печ. Так хлеб пяклі́. Міцюкова, Вялікі Азярэцк. ◊ СПОР <ТАБЕ́>У ДЗЯЖУ́! Пажаданне жанчыне, якая замешвае хлеб. Як хлеп месіш, кажуць: спор табе ў дзяжу! Багданава.
ДЗЯ́ЖКА, ДЗЯ́ШКА ж. Рэмень, папруга. Дзяшкай падперазваецца. Каралі. Хуць плач, ні плач, Сонечка, / Павязуць цябе, / Там плакаці не дадуць. / Уні́муць сэрданька ласкаю, / Уватруць слёзачкі дзяжкаю (з песні). Вялікі Азярэцк.
ДЗЯЙСЦВІ́ЦЕЛЬНЫ прым. ○ ДЗЯЙСЦВІ́ЦЕЛЬНАЯ (служба). Тэрміновая вайсковая служба. Атслужыў два гады дзяйсцві́цельнай [службы]. Карпавічы.
ДЗЯК м. Дзяк. Прыяжджалі поп і дзяк, глядзелі цэркву. Буй.
ДЗЯ́КАВАЦЬ незак. Дзякаваць, выказваць падзяку. Я дзякаваў доктару. Запруддзе. Дзякуй вам, што пазычылі. Нямойта, Запруддзе, Міцюкова, Ульянавічы.
ДЗЯКО́Ў прым. Дзякаў. У дзяковым домі жыў тэй сырыкатысішнік. Алексінічы.
ДЗЯ́КУЙ, ДЗЯ́КУЙЦЯ выкл. 1. Выяўленне ўдзячнасці. Пъмыгай бох! – Дзякуй! Каралі. 2. м. (?). Падзяка. Ай, Сашачка, кажу дзякуй табе. Вялікі Азярэцк. Калі́ што бярэш у каго, то гаворыш дзякуйця. Нямойта.
[Жанчына з в. Нямойта не зусім упэўнена тлумачыла, што так гавораць, калі нешта бяруць у другога чалавека. Звычайна кажуць спасіба.]
ДЗЯЛЕ́ННЕ н. Метка, пазнака на чым-н. На дышле дзяленні кап глыбей, мельчы [пахаць], для глубіны ўспашкі. Нямойта.
ДЗЯЛІ́ЦЦА незак. 1. Дзяліцца, рабіць падзел гаспадаркі. Ну й жылі́, жылі́ разам, а тады задумалі дзялі́цца. Самсоны. 2. Аддаваць. Хто серца ймеў, той с паследнім дзялі́ўся. Марозаўка.
ДЗЯЛІ́ЦЬ незак. Дзяліць, размяркоўваць. Дзялі́лі ету зямлю, што была. Марозаўка. У Юстына была грушына лі мяжы, то дзялі́лі с суседам яе папълам. Гарадок. Пъсля вайны было пяціра. Адно яйцо нъ дваі́х дзялі́ла. Манголія. Як што было ў каго дзялі́ць, так дзялі́лі. Самсоны. А тут Бох дзеліць пораўну: і багатага і беднага – усі́х бярэць к сабе, на той свет ўсіх бярэць к сабе: і харошага і дрэннага, і сляпога і крывога. Запруддзе.
ДЗЯРАВЕ́НСКІ прым. Вясковы. Кап тут дзяравенскаму так есці давалі. Вялікі Азярэцк.
ДЗЯРНЕ́ЎЯ н. зб. Дзёран. Зімой як стануць къпаць дзярнеўя, як харонюць. Дзярнеўя кідаюць на дъмаві́ну. Багданава.
ДЗЯРНУ́ЦЬ зак. Моцна пацерці, церануць. Як дзярнеш мачалкай, як крапі́вай абдзернесся, апстрыкнесся. Багданава.
ДЗЯРО́НІКІ, ДЗЯРО́ННІКІ м. Дранікі; бліны з дранай бульбы. Дзяронікі пяклі́, дзерлі на тарцы. Гарадзец. Дзяронікі з дзяронай бульбы. Фасаўшчына. Бліны былі́ дзяронікі, мъкалі ў дзягно. Кішуроўшчына. Дзяронікі надзяром, атцэдзім, ці ладачкамі паджарым, ці ў які́ тук – і ў чугунок. Леснікова. Дзяроннікі дзелалі, укусна. Багданава, Запруддзе, Леснікі, Рэчкі. ДЗЯРО́ННІЧКІ памянш. Бліноў-дзяроннічкаў напячэць. Багданава.
ДЗЯРО́НКА ж. Тое ж. Рэчкі.
ДЗЯРУ́ГА ж. 1. Дзяруга; посцілка, вытканая з парванага на стужкі старога адзення, тканіны. Ткалі дзяругі трапачныя, накрываліся і́мі. Запруддзе. Дзяруга – з трапак ткалі, накрывалісі, капа ціпер завуць. Партызаны. 2. Посцілка або коўдра з палатна. З пълатна – ета дзяругі звалі, накрываліся і́мі. Дзяруга ў дзве рэдзі, паснуеш і вытчэш. Як спалі, накрываліся дзяругай, обшчая на ўсіх, усярэдзіну наложуць кудзелі. Гарадзец.
ДЗЯРЭ́ЎНЯ, ДЗЯРО́ЎНЯ ж. Вёска. У дзярэўні тры такі́х чълавекі. Багданава. Дзярэўня хлеб пашэць, гораду даець, а цъна большъя. Гарадзец, Каралевічы. Воўк знёс мальчыка і яшчэ тры душы ў нашай дзяроўні. Вялікі Азярэцк. Там была дзярэўня бальшая, хата на хаце. Закур’е, Дуброўкі, Неўгадава.
ДЗЯ́СНА ж. Дзясна. Дзяснамі што-небудзь атці́сну. Партызаны.
ДЗЯТВА́, ДЗІТВА́ ж. зб. 1. Дзеці, дзетвара. Дзятве пасцілаюць гарохвіны спаць. Неўзгадава. 2. Лічынкі пчол, чарва. Дзітва – чарвячкі́, з іх пчолы выводзяцца. Вялікі Азярэцк. Дзітва ў пчол ёсь. Сянно. Ва ўрэмя мідазбора [трутні] саграваюць дзятву, носяць ваду. Нямойта.
ДЗЯ́ТЛІНА, ДЗЯ́ЦІЛІНА ж. Дзяцеліна, канюшына. А гэта клевір дзі́кі, дзятліна, дзяціліна. Заазер’е. Кунюшына ета, а хто дзятліна скажыць. Алексінічы. Дзятліну накосіш на пожні. Самсоны. Зь дзятліны пчолы бяруць. Кляпчэва. ДЗЯ́ТЛІНКА памянш. Белая дзятлінка драбней, а красная большая. Кавалі.
ДЗЯЎБА́ЦЬ, ДЗІЎБА́ЦЬ незак. 1. Дзяўбаць, дзяўбці. Дзяцел у лесі дрэва дзяўбець. Каралевічы. Бульба згніла, і птушкі німа чаго дзіўбаць. Міцюкова. Куры дзяўбуць усё, і ёршыкуў. Проста дзі́кая курыца, дзіч, а гетыя спакойные, з рук будуць дзіўбаць. Вялікі Азярэцк. 2. Выдзёўбаць чым-н. Вуллі былі́ із дзерава, дзіўбалі стамескай. Багданава. 3. Стукаць чым-н. Што ты там дзяўбеш мълатком ці тъпаром? Нямойта. 4. экспр. Есці патроху. Ідзеш і дзяўбеш гэту булку. Запруддзе.
ДЗЯЎЧО́НКА ж. Дзяўчынка. Малая дзяўчонка была ў мяне, дзяцёнык. Багданава. Я прыехала сюды яшчэ дзяўчонкай. Міцюкова. Яна б мне і палы падцёрла, дзяўчонка. Дольдзева, Самсоны. ДЗЯЎЧО́НАЧКА памянш. Тъмара с дзяўчонъчкай пъшла. Багданава.
ДЗЯЎЧУ́РЫЧКА ж. Дзяўчо. Схадзі́, дзяўчурычка, вады. Запруддзе.
ДЗЯЎЧЫ́НА, ДЗЕ́ЎЧЫНА ж. Дзяўчына. Дзяўчына бъльшая ўжо. Партызаны, Марозаўка. Я ў вакоп з дзяўчынъй пабегла. Неўгадава. Сеннінская дзеўчына, чаму ш ні знаіш. Партызаны, Вялікі Азярэцк. Мама захварэла, памерла, асталося пяць дзяўчын. Закур’е.
□ Гадуй дзяўчыну, рыхтуй пярыну. Запруддзе.
ДЗЯ́ЦЕЛ, ДЗЯ́ЦІЛ м. Дзяцел. Дзяцел астаецца на зіму, ён у дупле. Леснікова. Шэры дзяціл стукаіць у дзерава. Багданава. Дзяціл ёсь і цяпер. Буй.
ДЗЯЦЁНАК, ДЗІЦЁНАК м. Дзіця. Содзюць дзяцёнка на кажух лахматы, каб быў багаты. Ложуць хлеб і грошы, і бумагу, і карандашы. Што возьмець, тады ужо тое і будзіць. Запруддзе. Век ні дась дзяцёнку. Кішуроўшчына. І нъ дзяцёнка скажуць: татъчка мой роднінькій і нъ бацьку. Міцюкова. Дзіцёнък ні къцянёнък. Дзе б атдыхнуў дзіцёнак, дак усе к старым едуць на помач. Запруддзе, Заазер’е, Самсоны, Фасаўшчына, Ульянавічы. На хутарах жылі́, дзяцёнкаў дванаццаць. Дуброўкі. Як спужайіцца дзіцёнък, то тамыцька бабы вады бяруць. Закур’е. ДЗІЦЯНЁНАК памянш. Сяджу адна з тым дзіцянёнкам. Запруддзе.
ДЗЯЦЁНЫШ, ДЗЯЦЁНУШ м. Маладая істота звера або птушкі. Вавёрчын дзяцёнуш на ветку скок. Багданава. У буцяна пары, толькі пары. Е́слі будзіць пяць яец, то ён ці яйцо скі́ніць, ці дзяцёныша свайго. Нямойта.
ДЗЯЦІ́НЫ, ДЗЯЦІ́ННЫ прым. 1. Дзіцячы; які мае адносіны да дзяцей, належыць дзецям. Можа сыйдуцца, памі́ръцца, дзяці́нны бацька будзе. Багданава. Гэта дзяці́нъя койка. Рэчкі. Дзе дом дзяці́ны, там і прыстарэлыя. Серкуці. 2. Які мае адносіны да дзятвы, чарвы. Буць трутні, буць чаърва дзяці́нная, матка [пчаліная] ад дзяцей нікуды не пойдзіць. Вялікі Азярэцк. ◊ ХАЙ ТАБЕ́ ДЗЯЦІ́ННЫ РО́ЗУМ. Засцерагальныя словы, як пажаданне не развівацца разумова. Свякроўка мая гаворыць: «Калі́ цябе ругаюць, ты толькі скажы: хай табе дзяці́нны розум». Багданава.
ДЗЯЦЮ́К м. Дарослы хлапчук, хлопец. Ты ўжо дзяцюк. Запруддзе.
ДЗЯ́ЧЫЦЬ незак. Раіць, казаць. Свякрова мне дзячыла, што ні бярыся ні разу за цела, а то знак будзіць у дзяцёнка. Чуцькі.
ДЗЯШЭ́ВЕЙ, ДЗЯШЭ́ВІЙ, ДЗЯШЭ́ЎЛІ прысл. Дзешавей, танней. У гарадах прадукты дзяшэвей, чым у дзярэўні. Гарадзец. Як не выйдзіць, дзяшэвій куплялі. Дольдзева. Дзяшэўлі прадалі свіней. Дуброўкі.
ДЛІННА́ ж. Даўжыня. У длінну складалі. Турава.
ДЛІННАНО́ГІ, ДЛІНАНО́ГІ прым. Даўганогі. Дліннаногі еты малец. Длінаногі пашоў еты. Гарадзец.
ДЛІННАНО́СЫ прым. Даўганосы. Худы, дліннаносы такі́. Каралевічы.
ДЛІННУВА́ТЫ прым. Даўгаваты. Нос троху дліннуваты. Багданава.
ДЛІ́ННЫ прым. Высокі, доўгі. Длі́нны, як жэрдзіна. Розмыслава.
ДЛЯ, ДЛІ прыназ. Для. Была каморка для сала. Нямойта. Для помачы ўзялі́ тры чълавекі. Марозаўка. Свінню сем гадоў дзіржалі, длі пъръсят харошъя была. Рулёўшчына.
ДМУХАВЕ́Ц м. 1. Дзьмухавец, адуванчык. Къла дарох расьцець дмухавец. Кляпчэва. Дмухавец завуць, як усё поля цвіці́ць. Леснікова. 2. Казелец, кураслеп (?). Дмухавец – ета люцік, ат яго могуць пчолы пагібаць. Кляпчэва.
ДНУ́ШКА ж. Дашчэчка. Кіндзюк с сала, мяса, нада трошачкі падварыць і ў марлю палажу, звяжу і днушкай націскаю і пат камень. Жохава.
ДНЯ́МІ прысл. 1. У бліжэйшы час. Карова далжна цялі́цца днямі. Запруддзе. 2. Нядаўна. Днямі ка мне захадзі́ла. Нямойта.
ДО, ДОСЬ, ДОСТ прысл. Досыць, дастаткова, хопіць. Тры кънавы косім, так нам сена і до. Багданава. Ціпер зямлі́ до усі́м. Самсоны. Абжора, ясі́ ні пакуль до, а пакуль усё [не з’ясі]. Нямойта. У нас ны брыгадзі буракі́ – па сем кілаграмуў бурак! Два буракі́ і до несьць. Баравікі. Мне днэй грып і до. Сукрэмна. Усяго до было на маі́м жыцці́. Партызаны, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадок, Запруддзе, Леснікова, Нямойта, Чуцькі. У дзярэўні працы дось. Манголія. Дось ужо наъкалыхала. Дуброўкі. Ёй дост, работы многа. Каралі.
ДО́БРА прысл. 1. Добра. Маўчыць ён, ці худое ці добрае, ці яму добра ці худа. Вялікі Азярэцк. Добра, што колодзісь выкъпалі. Міцюкова. 2. Шмат, многа. Добра плаці́лі, пъ чатыры підзісят плаці́лі зъ жывэй вес авечкі. Неўгадава.
ДО́БРЫ прым. 1. Добры, гаспадарлівы. У добръга хъдзяіна усюдых добра. Каралевічы. 2. Шчыры, сардэчны. Але была дужа добрая [суседка]. Леснікова. 3. н. Добрае, тое, што стварае злагоду, камфорт. Калі́ прышла за добрым, прыхадзі́, а зы плахі́м – за дзверы [так сустракала жанчыну шаптуха ў в. Свечы]. Заазер’е. Што я ві́дзела доброё? – Нічога. Заазер’е. ◊ ДО́БРАГА ВУ́ТРА. Прывітанне раніцай. Міцюкова. ◊ ДО́БРЫ ДЗЕНЬ. Прывітанне днём. Добры дзень у хату. Багданава, Міцюкова, Нямойта. ◊ ДО́БРЫ ВЕ́ЧАР. Прывітанне вечарам. Нямойта. ◊ У ДО́БРЫ ЧАС. Пажаданне поспеху. Ну, у добры час – на ўлучшэнне. Заазер’е.
ДОЖДЖ, ДОШЧ, ДОШ м. Дождж. Дажджу не было, а цяпер ллець і ллець. Дош ішоў нъ Івана – пяць дней будзіць послі ісці́ (прыкмета). Вялікі Азярэцк. Без дажджу і трава ні расцець. Дольдзева. Просіш ты каня, як дожджу. Буй. Перадавалі: дожджу ня будзіць, а ўсё круціць, ломіць. Нямойта. Цімахвейіўка дожджу ні баі́цца. Гарадок. Як дажджу німа, тады пыл на дарозі. Нада узяць маку і усыпаць у калодзесь, тады дош пойдзіць (павер’е). Багданава, Мянюцева, Ракаў Засценак, Чуцькі. Мак сыпалі ў калодзесь. Венікі, што мяцеш, так у печ спалі́ць, то дош будзіць. Так я летась кідала. Як хъваць вязуць і дош ідзець, то къзалі: ён спрыяець таму, у тую сям’ю, дзе ён жыў (павер’е). Гарадзец. Е́слі пітухі́ паюць у дошч, будзіць пагода (прыкмета). Розмыслава. Птушкі ні́ска лётаюць – дош будзіць (прыкмета). Каралевічы. Пітухі́ пяюць на дош. Серкуці. Дош будзіць, калі́ на шчыкет лезуць куры. Дош ідзець як вяселле, скажуць: мъладуха лізала кълатоўку. Дольдзева. Скажуць, кълатоўкі лізалі і пенкі елі, затым дош ідзець нъ вяселлі. Як дош ідзець на вяселлі, скажуць, што шчаслі́въя пара, добра, калі́ дош. Сні́цца: дош ідзець – слёзы бальшэя. Ракаў Засценак. Штоп дош пашоў, то ўсяго дзелалі. Німа дожджу, то мак у калодзіш сыпалі. Сукрэмна, Фасаўшчына. Кап дош пашоў, цікун – мак – сыпалі ў калодзеш, кап ніхто ня ві́дзіў. Мак каб лета пірабыў, кап прашлагодні. Кап дош пашоў, дзеўкі ръздзіваліся, голыя дарогу аралі на крыжавухі, тры-чатыры плух цягнуць. Нямойта. Дош бокам пашоў – нехта на святэй нядзелі гърадзі́ў – дош зъгърадзі́ў (павер’е). Нямойта. ◊ СЛЯПЫ́ ДОЖ (ДОШ). Дождж з сонцам. Сьляпы дож – як сонца і дош, на тым свеці пакойнікъм рай. Кішуроўшчына. Сьляпы дош – калі́ сонца і йдзець дош. Ракаў Засценак.
□ Ні тады дош ллець, як просіш, а тады, як косіш. Дольдзева.
Поделитесь с Вашими друзьями: |