Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»


ДЫ́ХАЦЬ незак. Дыхаць. Трохі дыхаіць мышка. Міцюкова. ДЫ́ХЛЫ



старонка30/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   26   27   28   29   30   31   32   33   ...   51

ДЫ́ХАЦЬ незак. Дыхаць. Трохі дыхаіць мышка. Міцюкова.

ДЫ́ХЛЫ прым. Няякасны, зроблены з нізкаякасных (мясцовых) прадуктаў. Кылбаса дыхлая, сдохлая, сенненская.

ДЫХНУ́ЦЬ зак. Дыхнуць, перавесці дух. Гетаму некалі дыхнуць. Дольдзева. Толькі дыхнець і німа яе. Неўгадава.

ДЫ́ШАЛЬ м. Дышаль; жэрдка, прымацаваная да сярэдзіны пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. Дышаль у павозках, у фунгонце, дзе пара коній зъпрагалісі. Манголія.

ДЫ́ШЛА н. 1. Дышаль; жэрдка, прымацаваная да сярэдзіны пярэдняй восі калёс пры парнай запрэжцы. Два кані́ зыпрагалі з дышлам. Карпавічы. 2. Жалезная выцягнутая пласціна ў плузе, да пярэдняга канца якой прымацоўваецца ворчык. Гарадок.

ДЭ́НКА ж. Дашчэчка, кружок для кухонных патрэб. Дэнкасала пакрышыць. Партызаны. Хацелі нысалі́ць варушык. Нынасі́ў цэлую выварку, соль даў, дэнку пылажыў. Праўду кызалі, што ні стыяць. Сталі, як гной, вывірнуў. Міцюкова. ДЭ́НАЧКА памянш. Дэначка – такая дашчурачка. Дэначка для сыроў, на дэначку камушок клалі. Вялікі Азярэцк. Дэначка для сала рэзаць, скваркі зваліся. Каралі. На дэначку выставіш крывавую каўбасу. Міцюкова, Багданава.
Е
ЕДЗІНАЛІ́ЧНА прысл. Аднаасобна. Як едзіналі́чна жылі́, гэтае было. Заазер’е.

Е́ЖА ж. Ежа. Ні адзежы, ні ежы. Каралевічы.

ЕЖА́ ж. Сорт травы; трава падобна на цімафееўку. Траву ежу сеялі. Е́ту ежу, як старая, і каровы ні ядуць, як два ўкосы, а толькі тры ўкосы, тады ядуць. Сукрэмна.

Е́ЗДЗІЦЬ незак. Ездзіць. Раней зъ гваздом к Леніну ездзілі. Фасаўшчына. Е́здзіў ажны ў Лепля – хлеп прывазі́ў. Ульянавічы, Гарадок, Нямойта, Закур’е. Раншы людзі ў коні ездзілі. Фасаўшчыны. У падводы ездзюць – дзевак праважаць. Партызаны. Е́здзілі пасля вайны на конях сена ўбіраць. Багданава.

ЕЙ-ЖА БО́ГУ выкл. Бажба. Ей-жа богу, праўда. Міцюкова.

Е́ЙНЫ займ. Яе. Троху ні́зкі ў бацькоў гарод, дык бацькі́ пашуць гарод ейны. Е́йны папа быў Высілеўскі Флор. Алексінічы, Багданава, Запруддзе, Каралі, Латыгаль, Нямойта, Розмыслава, Рубеж.

ЕКАТА́ЦЬ незак. 1. Екатаць, скавытаць. Якочыць на дварэ [сабака], кап с сабой узяў просіцца. 2. Галасіць, плакаць, енчыць. Стагнала, екатала пра любоў. Міцюкова.

Е́ЛЬНІК м. 1. Ельнік. Е́льнік мълады, ён такі́ жуўтлеваты. Смаршкі́ і страчкі́ – раннія вясеннія грыбы, па ельніку растуць. Багданава, Запруддзе, Серкуці. 2. зб. Яловыя лапкі. Е́льніку прывязлі́ дочкі да навалі́лі на лёткі лапак, пчолы могуць задушыцца. Вялікі Азярэцк.

Е́МЯ, Е́МА н. Ежа, прадукты харчавання. Бульбы няма ні на семя, ні на емя. Серкуці. Бульба – гета на сема, а гэта на ема. Кішуроўшчына.

Е́НЧЫЦЬ незак. Енчыць, стагнаць, крычаць ад болю. Сусет з рукой енчыць. Каралі.

ЕРУНДО́ВЫ прым. Кепскі, дрэнны. Жызня ерундовая мая. Розмыслава.

ЕРУНДО́ЎСКІ прым. Кепскі, дробны, неўрадлівы. Ерундоўская бульба была. Вялікі Азярэцк.

ЕРУНДЗІ́ЦЬ незак. Гаварыць глупства, бязглуздзіцу. Шчэ каб у вас ерундзі́ла. Багданава.

Е́СЦІ незак. Есці. Касцеру ела. Бліны ела з естъя травы. Станюкі. Яш, Я́куў? – Ем, дзякуй. – А чъго, Я́куў, ні ясі́? – А чъго лошкі ні дасі́? Каралевічы. На, бацюшка, еш, колькі гэтъга дабра [іранічна] – поўна (з анекдота). Ульянавічы, Багданава, Буй, Гарадзец, Запруддзе, Кавалі, Нямойта, Неўгадава.

Е́ТУЛЬ прысл. Пагэтуль. Снег быў пу ву йетуль! Дольдзева.

Е́ХАЦЬ незак. Ехаць. Е́дзьця, я вас прывязу. Жохава, Нямойта.

Е́ШЧЫ прым. Непераборлівы ў ядзе, з добрым апетытам. Іна дужа ня ешчая [малое дзіця не хоча есці]. Манголія, Ракаў Засценак.
Ё
Ё выкл. Пры здзіўленні, неадабрэнні. А ё, бросцьце вы гаварыць. Міцюкова.

ЁЛАЧКА ж. Хвошч палявы. Зімлянэй арэх, а ны вярху ёлычка тыкая расце. Нямойта.

ЁЛКА, Е́ЛКА ж. Елка. Ёлкі і тэя павысахлі. Кляпчэва. Я дзве ночы нучуваў на елкі, зублудзі́ўся. Е́лка любіць цень, но с аткрытый гылавой. Гарадок, Канева, Пожанькі, Рассвет. ЁЛАЧКА, Е́ЛАЧКА памянш. Рыжыкі пад ёлачкай і ольхуй растуць. Багданава, Дуброўкі. Сонца, сонца с тарэлачку, зъкаці́ся за елачку, сонца, сонца з арашок, зъкаці́ся за лясок [прыгаворваюць, калі колюць свіней]. Нямойта. ◊ ПАХО́ТКА Ў ЁЛАЧКУ. Своеасаблівая паходка. Пахотка ў ёлъчку – калені ў кучу, а ступні́ ўрось. Сянно.

ЁЛКІ, Е́ЛКІ прым. Ёлкі, з непрыемным рэзкім пахам. Масла порціце, ёлкая. Багданава1. Як не бяруць ваду ў калодзезі, елкая въда, воздух цяжолы. Партызаны. Даўнае сала елкое. Вялікі Азярэцк.

ЁЛКУВА́ТЫ прым. Елкаваты, крыху ёлкі. Ёлкуваты жыр. Багданава.

ЁМКІ прым. Зручны. Ня дужа ёмкія іх строяць. Запруддзе.

ЁН займ. Ён. Мальчык увесь па ім. Багданава, Дуброўкі.

ЁРЗАЦЬ незак. перан. Хвалявацца, непакоіцца. Душа ёрзаіць цэлы дзень, што там дома, што там дома. Ульянавічы.

ЁРК выкл. Гук, які выдае карова пры адрыгванні змесціва страўніка. Карова адно праглынець, ёрк – і другое, ей усё нада с трыбуха атрыгнуць. Гарадзец.

ЁРШ м. Ёрш (рыба). Ёрш, як окунь, ён сама ўкусныя рыба. Лаві́лі ны кручок, ёрш хі́тры, адзіночна жывець, у норых, ні сямействінная рыба. Багданава, Фасаўшчына, Сянно.

ЁСЦЕКА, ЁСЕЦЬКА, ЁСІТКА, ЁСІКА незак. Ёсць, маецца. Сколькі прыказак ёсьцека. Ульянавічы. Насі́ць ёсецька: дочкі доруць [сваё адзенне]. Неўгадава. Такі́я грыбы ёсітка, мы йіх завём мышакі́. Вялікі Азярэцк, Партызаны, Ульянавічы. Ёсітка канфеты. Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Заазер’е, Малы Азярэцк, Міцюкова, Партызаны, Ульянавічы. Калі́ ёсіка пастройка, вазі́лі, у ёўні вазі́лі лён. Карпавічы.

ЁСЦІ, ЁСЬ, Ё, ЕСЬ незак. Тое ж. Бараві́к ёсь, лісі́чкі ёсь. Закур’е. У рыбы есь пузыр, кі́шкі, жоўць, зябры кыла шчок. Багданава. Варушкі на пні ё. Багданава, Буй, Жохава, Кавалі, Кішуроўшчына, Партызаны, Рудніца. Гарэлка ёсці, настайівый мухаморы. Багданава, Запруддзе, Рассвет.

ЁЎНЯ, Е́ЎНЯ ж. Ёўня; будынак для сушкі снапоў, лёну. Ёўня сымшыныя, застоліныя была. Траслі́ кулі́, ёўню насодзім, а тады цъпамі. Каралі, Багданава, Баравікі, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Дольдзева, Запруддзе, Карпавічы, Манголія, Міцюкова, Нямойта, Партызаны, Рэчкі, Савінічы, Ульянавічы, Чуцькі, Закур’е. У еўні сушылі лён. Серкуці, Дуброўкі.
Ж

Ж, Ш часц. Ж. Жугучка стрыкучая, візаў венік ж жугучкі. Багданава. Ну, роў ета ш [завецца ля возера]. Гарадок, Ракаў Засценак.

ЖА́БА ж. Жаба. Е́слі жабу заб’еш – дож будзіць (павер’е). Жаба аддзельна, а лягушка аддзельна, не тое самае. Жабы, гаворуць, бы чараўнікі́, уродзі бы карову сасець, за соску ўчэпіцца. Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Запруддзе, Карпавічы, Міцюкова, Партызаны. (набрацца) ЯК ЖА́БА ГРАЗІ. Быць моцна п’яным, залішне напіцца. Ульянавічы, Серкуці. ЛЕ́ЗЦІ ЯК ЖА́БА НА КОРЧ. Пра чалавека, які некуды моцна імкнецца. Вялікі Азярэцк.

ЖА́БІЦА ж. Памылка пры тканні. Жабіца палучыцца, калі́ анну прапусціш трасціну, тады й пълатно хоць цыруй. Закур’е.

ЖА́БІЦА ж. Рэгулятар камянёў у жорнах. А як апусці́ш жабіцай камінь, тады змалоць неік. Запруддзе.

ЖАБРА́К м. Жабрак, старац. Былі́ жабракі́ – з музыкай ходзюць. Рассвет.

ЖА́БРЫ, ЗЯ́БРЫ мн. Жабры. У рыбы ёсь жабры, жоўць, кі́шкі, пузыр. Сянно. У рыбы есь пузыр, кі́шкі, жоўць, зябры кыла шчок. Багданава.

ЖА́ВАРАНАК, ЖА́ЎРАНАК, ЖА́ЎНАРАК м. Жаваранак. Жавъранкі пяюць. Багданава. Жаўранкі далжны на Саракі́ прыляцець. Жаўранкі шэранькія – пяюць красі́ва, як верабейка. Багданава, Запруддзе, Карпавічы, Латыгаль, Леснікова, Міцюкова, Нямойта, Сукрэмна. На Саракі́ жаўнаркі, кні́гаўкі налітаюць. Дольдзева. ЖА́ЎВАРАНАЧАК памянш. Жаўвараначкі прыляцелі. Багданава. ЖА́ЎНАРАЧКА ж. памянш. Жаўнарачку паслухаць – вясной не паслухаеш, іх усё менш і менш. Дуброўкі, Нямойта.

ЖАВІ́НЫ мн. Ажыны. Жаві́ны ў гародзе свае. Багданава, Каралевічы, Леснікова, Міцюкова, Цясішча, Дуброўкі.

ЖАГА́ЛА н. Джала. Пчала жагалам жгнёць, распохніць ліцо. Каралі.

ЖА́ДЗІНА агульн. Прагны, скупы чалавек. Жадзіна ты! Гарадзец.

ЖА́ДНАСЦЬ ж. Прагнасць, скупасць. Э́та ш ад жаднасці бярэць. Багданава.

ЖА́ДНЫ прым. Прагны, скупы. Гарадзец.

ЖАК м. Рыбалоўная прылада: нерат з двума крыламі. Жак такі́ здзеланы з ні́так, рыбу лаві́ць. Сукрэмна, Алексінічы.

ЖАКЕ́ТКА ж. Жакетка; мужчынская і жаночая кароткая вопратка. Жакеткі іс сукна на патклатке шылі. Каралі.

ЖА́ЛА н. Джала. Жала з пчолы, пшчалы выходзіць з нутра. Закур’е.

ЖА́ЛА н. Лязо. Жала тъпара точаць, як тупый тапор. Вялікі Азярэцк.

ЖАЛАБО́К м. Жолаб. Засекі ў драчку дзелалі, жълапком такі́м дзелалі. Гарадзец.

ЖА́ЛАСЛІВЫ прым. Схільны да жаласці, спачування, спагадлівы, чуллівы. Душой жалеіць, жалъслівы. Багданава.

ЖА́ЛАСНА прысл. Прачула, выклікаючы жаласць, спачуванне. Гэта бувала мая матка ай як пяець, а жаласна! Буй.

ЖА́ЛАСНЫ прым. Жаласны, спагадлівы, чуллівы. Жаласны, цалуіць мяне. Багданава.

ЖА́ЛАСЦЬ ж. Жаласць, спагада, спачуванне. Німа дзяцей і жаласці німа: а то каждага нада пірадумаць. Запруддзе.

ЖАЛА́ЦЬ незак. Жадаць. Буць шчасьлі́ва ўсігда і жылай мне, што я табе. Баравікі, Каралевічы, Латыгаль, Нямойта.

ЖАЛЕ́ЗЗЕ н. 1. Жалеза. Там жалеззе рэзаў, бълванкі рэзаў. Багданава. 2. зб. Жалезныя рэчы, жалезны лом. Жалеззе ложыш [у бакі]. Нямойта.

ЖАЛЕ́ЗІНА, ЗЯЛЕ́ЗІНА н. Жалезіна, жалезны прадмет. Жалезін наставілі ўсякіх. Гарадзец, Каралевічы, Партызаны, Фасаўшчына, Неўгадава. Зялезіну атвярнулі і бульбы дасталі. Леснікова.

ЖАЛЕ́ЗЫ мн. Жалезны капкан. Дзет пласкагупцамі чуць ръзняў тыя жалезы. Ульянавічы.

ЖАЛЕ́ТКА ж. Камізэлька. Надзела жалетку – і къшалёк у къарман. Багданава, Гарадзец, Леснікі, Нямойта, Неўгадава.

ЖАЛЕ́ЦЬ незак. Шкадаваць, адчуваць жаласць да каго-н. Жалець – ета къда пажалеіш рабёнка. Жалеў жонку і не ўжалеў. Багданава, Леснікова, Партызаны, Рэчкі, Сукрэмна.

ЖА́ЛІЦЦА незак. Наракаць, скардзіцца на боль. Куды жаліцца? А ён серцам ні жаліўся, раптоўна памёр. Багданава, Буй, Заазер’е, Запруддзе, Кляпчэва, Леснікова.

ЖА́ЛІЦЬ незак. Джаліць. Жаліць пчъла. Запруддзе.

ЖА́ЛКА прысл. Шкада. Мне ўсіх жалка. Багданава, Рэчкі, Цясішча.

ЖАЛО́БА ж. Смутак з прычыны чыёй-н. смерці. Гот у жалобі. Фасаўшчына.

ЖАЛО́БНЫ прым. ○ ЖАЛО́БНЫ СТОЛ. Памінкі пасля пахавання. Куццю ядуць, як жалобны стол. У нас гэдак. Як кынчайіцца жалобны стол, то ставюць нъ канец столу ваду ў стыкані, то ўсе знаюць і выходзюць [з-за стала]. Жалобны стол ні ўбіраюць да заўтра. На заўтра сходзяць на кладбішча, тады паабедаюць на гэтых сталах, а тады ўжо разбіраюць. Закон такі́. Так робяць хоць шасці́ны, хоць угодкі. Закур’е.

ЖАЛУ́ДАК м. Страўнік. Дзівясі́л жоўтым цвіці́ць, бальшы-бальшы куст быў, ат жалутка. Дзівясі́л ат каросты. Чуцькі.

ЖАЛЬ ж. Жаль, засмучэнне, туга. Нейкая абі́да і жаль узіла. Леснікова.

ЖАЛЬЧЭ́Е прысл. Больш шкада. А сыночка свайго жальчэе. Леснікова.

ЖАЛЯЗЯ́КА ж. Жалезны прадмет. Мяне так не жалеіш, як жалязяку. Партызаны. ЖАЛЯЗЯ́ЦІНКА памянш. Там жалязяцінка ўстаўляецца. Марозаўка.

ЖАМАНУ́ЦЬ, ЖМАНУ́ЦЬ зак. Ціскануць. Яшчэ жамануць нагу, паламаюць. Апечкі. Узяў руку, жмануў, а дачка па макушцы пашлёпала. Нямойта.

ЖАМЯРА́, ЖАМІРА́ ж. Сухая абалонка льнянога альбо канаплянага семя. Жаміра с канапель. Жаміра ат лёну. Семя патсушыш, аж жамяра ідзець са льна, спаруць бульбу, на рэшата прасеюць, сала – і елі, солі не было. Запруддзе, Розмыслава.

ЖАНА́ТЫ прым. Жанаты. Тата ўжо жанаты быў. Самсоны.

ЖАНІ́ЦЦА незак. Жаніцца. Лапці надзенуць, і во – мъладзён, паехаў жані́цца. Багданава.

ЖАНІ́ЦЬ незак. Жаніць. Патом жэнюць яго. Закур’е.

ЖАНІ́ШКА ж. Нявеста. Што ты, з глузду з’ехаў, якая яна жані́шка? Партызаны.

ЖАНЧЫ́НА, ЖЭ́НШЧЫНА ж. Жанчына. Я худзенькая жанчына. Буй, Марозаўка. Е́слі жэншчына голая прысні́цца – плоха. Каралевічы, Цясішча, Закур’е.

ЖАПЁНКА ж. Зад, азадак. Гляджу, варона ны лясе квасоль выламыйіць, аж жапёнка пыдлятыйіць. Сукрэмна.

ЖАР м. Жар, гарачае вуголле. Жар клалі ў уцюгі́. Станюкі. Жар – наперад, хлеб на лапату і ў печ, спераду закі́нець, каб запекаўся. Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Партызаны, Ульянавічы.

ЖАРА́ ж. Гарачыня, спёка. Бярозъвы сок [кіслы] у жару піць хърашо. Дольдзева. Ён далёка дужа, там жъра бъльшая. Заазер’е, Розмыслава, Серкуці, Фасаўшчына.

ЖАРАБЕ́Ц м. Жарабок. Жырабец называюць непакладанага. Рассвет, Рулёўшчына. У нас быў жырабец Лысы, Васька, Рыжы, Шэры. Леснікова.

ЖАРАБЁНАК м., ЖАРАБЯ́ТЫ мн. Жарабя. Жарабёнак лысы. Дольдзева, Сукрэмна. Думал – мъладыя лошадзі ці жърабяты, а то – ласі́. Вялікі Азярэцк. ЖАРАБ’ЁНАЧАК памянш. Жараб’ёначка схваці́ў за ноздры воўк, і прапаў жараб’ёначак. Багданава, Партызаны.

ЖАРАБО́К м. Жарабок. Тры браты жъръпка дзіржалі. Марозаўка, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Запруддзе, Рассвет.

ЖАРАЛО́, ЖЫРАЛО́ н. Круглая адтуліна для ўваходу. Выкъпалі яму бальшую, жърало ні дзелылі, а так травой закрылі. Леснікова. Сак пахожы на тъптуна, у сірадзі́не жырало. Фасаўшчына, Леснікова.

ЖАРДЗЁ, ЖЭ́РДЗЯ н. зб. Жэрдзе. Жардзём вымъсьціна, каб ні гніло дабро [у гумне, на таку]. Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Серкуці, Фасаўшчына. Прывязуць жэрдзя. Запруддзе, Дольдзева, Нямойта.

ЖАРДЗІ́НА, ЖЭ́РДЗІНА ж. Жэрдка. Жардзі́ну ставілі ўверьх, штоп ні прыъпала сыраватаъя сена, срадзі стога. Каралевічы, Леснікова. Сцелюцца доскі прымерна шырына шэсць санціметраў і набіваюцца на жардзі́ну планкі, эта называіцца прасла. Нямойта, Фасаўшчына. Жэрдзіна тъкая прычэплена, гэта крусодня. Каралевічы. Вырас, як жэрдзіна. Запруддзе, Алексінічы, Багданава, Гарадзец, Гарадок, Кляпчэва, Розмыслава.

ЖАРДЗІ́НКА ж. Жэрдка ў ёўні. Ёўня була, у ёўні – жардзі́нкі, цапкі звалісі. Вялікі Азярэцк.

ЖА́РКА прысл. Горача, душна. Хто кажыць жарка, а хто душна. Багданава, Вялікі Азярэцк.

ЖА́РКІ, ЖАРКІ́ прым. 1. Спякотны. Ой, як жаркое лета – страх іх, гадзюк. 2. Цёплы, гарачы. Тады жаркай вадой памочыш хлеп. Вялікі Азярэцк. Пяклі́ пръснак, пасодзіш на жаркую скавароду. Праснак на скавародзе жаркай пяклі́. Каралі. Не еж жаркі хлеб, хай прастыніць. Бярэш жаркі хлеб, качаеш па целцу, як крыкуны загаворваць. Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Каралевічы, Леснікова, Міцюкова, Парэчча, Ульянавічы. 3. Які дае многа цяпла. З ясеню дровы жаркія. Нямойта. 4. Хворы з высокай тэмпературай (?). Быў і галодны, быў і халодны, быў і жаркі. Ульянавічы.

ЖАРНАСЕ́К м. Майстар, спецыяліст, які робіць жорны. Жырнасек дзелуў жорны – выцясаў, пръбіваў тонінькую дзі́рычку у ні́жнім камені, куды устуўлялі вірцяно, а ў верхнім прыбіваў йічайку – большую ступку. Заазер’е.

ЖАРО́БКА ж. Жаробка. Жаропку і Грышку пярун забі́ў. Ракаў Засценак. ЖАРО́БАЧКА памянш. Жаробачка стрыжэць вушмі́. Гарадзец.

ЖАРО́БЧЫК, ЖАРЭ́ПЧЫК м. Непакладаны жарабок. Пі́рышка – малінькій, а тады жаробчык. Багданава. Жарэпчык – ета нялехчаны жарабок, еслі малады. Нямойта, Сукрэмна.

ЖАРСТВА́ ж. Буйны пясок, дробныя каменьчыкі. Была рэчка, аж жарства відаць. Багданава, Ульянавічы.

ЖАРТ м. Жарт. Кароў на Купалу папрывязвалі, павывелі з хлявоў, які́ ж гэта жарт, гэта дур. Нямойта, Партызаны.

ЖАРЧЭ́Й прысл. Гарачэй. Хто хоча жарчэй, лезе вышэй нъ цапкі́. Вялікі Азярэцк, Леснікі.

ЖАРЧЭ́ЙШЫ прым. Больш гарачы. Два часы хлеб пъсядзі́ць у печы, каторая булка на жарчэйшым, каторая на халаднейшым – сартуем. Міцюкова.

ЖАРЫ́ШЧА ж. Спёка, гарачыня. Такая цеплата, жарышча. Цясішча.

ЖАРЭ́НЦЫ толькі мн. Жорны, ручны млын малога памеру. Забыліся ўзяць жарэнцы (з казкі). Вялікі Азярэцк.

ЖАСМІ́Н, ЖЭ́СМІН м. Язмін. Куст жысмі́ну пад вакном, пахнець так. Багданава. Жэсмін цвіці́ць красі́ва. Леснікова.

ЖАСЦІ́НА ж. Кавалак бляхі. Дзе йікая жасці́на, то ён прынясе і пызыкладыйіць. Запруддзе.

ЖАСЦЯ́НКА ж. Рэч, зробленая з жэсці. Вазу, жыъсцянку, здзелана з глі́ны нашлі́ там. Жохава.

ЖАСЦЯ́ННІК м. Бляхар. Бляхір паехаў, жасцяннік, каму крушку здзелаіць, каму што. Манголія.

ЖАЎЛА́К м. Жаўлак, гузак, нарост. Жаўлакі́ грызці нада. Абразуваўся нейкі жъўлак, і ў бальні́цу пълажылі. Багданава. ЖАЎЛАЧО́К памянш. Ударыў руку, і нейкі жъўлачок пъяві́ўся. Рэчкі.

ЖАЎНА́ ж. Жаўна, чорны дзяцел. Жыўна – красі́выя птушка, як грак росту. Сянно.

ЖАЎТУ́ХА ж. Жаўтуха (хвароба). Жаўтуха – печань балі́ць. Баравікі, Гарадзец, Каралі, Леснікі, Леснікова.

ЖАЎЦЕ́ЦЬ незак. Набываць жоўты колер. Жаўцеіць і валіцца ліст, пъдмяту, ён зноў валіцца. Багданава, Буй.

ЖАЎЦІЗНА́ ж. Жаўтлявасць. Белый конь урыждайіцца белый, у яго й капыт белый, у йім [белым капыце каня] ацценык жаўцізны ёсь. Сянно.

ЖАЎЦІ́ЦЬ незак. Фарбаваць у жоўты колер. Э́та сукно ды жаўці́ла. Багданава.

ЖАЎЦЯ́НКА ж. Жаўтабрушка (птушка). Дуброўкі.

ЖАХ выкл. Рэзкі, імклівы рух, дзеянне. Дзверы жах на кручок і закрыла. Латыгаль.

ЖАЦЬ незак. Жаць. Папрыгаіш па спіне, кап ні балела, жаць жа нада. Багданава, Вялікі Азярэцк, Заазер’е, Каралевічы, Каралі, Кляпчэва, Ракаў Засценак, Цясішча.

ЖБАНО́К м. Збанок. Жбанок, што малако цадзі́лі. Савінічы.

ЖВАЦЬ незак. 1. Жаваць, жваць. Прышла с поля карова, жвачку ня жвець. Гарадзец. Жвець, у рот бярэць кірпічыну рабёнак. Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец. 2. перан. Балець, круціць. Рукі во бъляць, жвуць. Партызаны.

ЖВА́КА ж. Жвачка. Калі́ карова ня жвець жваку, лыка звяжуць і сала ў лыка, і йна тады жвець. Чуцькі.

ЖВА́ЧКА ж. Тое ж. Карова жвачку жвець. Гарадзец.

ЖВЫ́ГНУЦЬ зак. Скакануць. А труска як жвыгнець са шчыта. Багданава.

ЖҐА́ЛА н. Джала. Кусаіць жґалам етым – жґала у попі. Вялікі Азярэцк.

ЖГУ́ЧКА, ЖҐУ́ЧКА ж. Жыгучка; пякучая крапіва з дробным лісцем. Жгучку крапі́ву не ядуць. Жгучка стрыкучая, у бані як напаруцца, труць як ногі баляць. Багданава, Буй, Запруддзе, Каралі.

ЖДАЦЬ незак. Чакаць. Мае гады сваё ўзялі́, жджы, зялёны гаёчак. Багданава, Каралевічы, Леснікова, Рэчкі.

ЖЖЫ́ЦЦА зак. Зжыць, пражыць (жыццё). Усе людзі жжылі́ся. Фасаўшчына.

ЖМЕ́НЬКА ж. 1. Мера, колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў далоні. Зажыналі, бувала, такі́ малінькі снапок, там са жменькі са тры. Дольдзева, Заазер’е Самсоны. 2. прысл. Няшмат, трохі. Там жа людзей тых жменька. Каралі, Нямойта, Чуцькі.

ЖМЕ́НЯ ж. 1. Жменя. У жмені сці́снеш палец с кроўю і ланна. Міцюкова. 2. Мера, колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў далоні. Дару жменю медзі, каб жылі, як мядзведзі. Вялікі Азярэцк, Багданава, Гарадзец, Нямойта, Закур’е.

ЖМУ́РА агульн. Той, хто часта прыжмурваецца. Жмура – які́я плюскаюць вачамі. Дольдзева.

ЖМУ́РЫЦЬ незак. Жмурыцца, прыжмурвацца. Жмуруць глазамі. Багданава, Розмыслава.

ЖМУТ м. Жмут, пук. Жмут шуму вынілі з ціліві́зара. Неўгадава.

ЖМУХА́, ЖМАХА́ ж. Жамерыны; адходы пасля адціскання соку, алею альбо іншага прадукту. Жмуха, кагда поснае масла дзелалі. Багданава. Алей цёк, астаецца жмъха, скот пъідаў. Кляпчэва.

ЖМЫХ м., ЖМЫ́ХІ, ЖМЫ́КІ мн. Тое ж. Жмых вывазі́лі скату. Латыгаль. С кънаплянага [семя] дзягно. Пасушуць [семя], расцяруць, цэдзюць на сі́тца, жмых выкінуць, варылі. Вялікі Азярэцк. Жмыхі́ выкініце – кісель аб’ядзенне. Дольдзева, Ракаў Засценак, Неўгадава. Дзяцька жмыкі з бульбы прывёс. Кляпчэва.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   26   27   28   29   30   31   32   33   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал