Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»


ЖМЫХ выкл. Імгненна выкаціцца і знікнуць. Жмых, як шарык, і пыкаці́ўся гром [пра шаравую маланку]. Ракаў Засценак. ЖНЕ́ЙКА



старонка31/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   ...   51

ЖМЫХ выкл. Імгненна выкаціцца і знікнуць. Жмых, як шарык, і пыкаці́ўся гром [пра шаравую маланку]. Ракаў Засценак.

ЖНЕ́ЙКА ж. Жняярка, жатная машына. Жнейка конная была, а мы рукамі вязалі. Гарадзец.

ЖНЕЯ́РЫЦЬ незак. Жаць. Бывала, хто-небудзь жнеярыць. Запруддзе.

ЖНІВАВЫ́ прым. Жнівеньскі. Жнівавэя апенькі ніхто не браў. Каралі.

ЖНІВО́ н. 1. Жніво. 2. Жніўныя песні. Пяюць песні ў жніво, жніво пелі. Апечкі, Багданава, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Каралі, Леснікі, Марозаўка, Нямойта.

ЖНІВО́ЧЫ прым. Жніўны. Въйна змірылася, а мы пяём жнівочые песні. Баравікі.

ЖНІ́Я ж. Жняя, жнейка. Тое палучаець, што і харошая жні́я. Нямойта.

ЖНЯЯ́РКА ж. Тое ж. Бувала, як жнеш жыта, ідуць жняяркі, скажуць: «Пъмагай бог». Скажаш: «Спасі́ба». Запруддзе.

ЖО́НКА, ЖЫ́НКА ж. Жонка. Шчэ жывая жонка будзіцьпъбяжыць к другей. Нямойта. Жынка ўмерла. Баравікі.

Събаку выбіраюць пъ псярні, а жонку пъ радні́. Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Леснікі, Леснікова, Закур’е. □ Пакуль жонка сніданне зварыць, сем раз мужа абманіць. Каралевічы.



ЖО́ПА ж. 1. Зад. І мамачка, й папачка, і бабачка – і ў жопі ямачка [гавораць, як дзіця енчыць]. Багданава. 2. Ніжняя частка ступы. У ступі жопа, срака ш у чълавека. Фасаўшчына.

ЖО́ПКА ж. Патоўшчаная частка яйка. Жопка ў яйца і дзюбъчка, носік, бялок і жаўток. Вялікі Азярэцк, Розмыслава.

ЖО́РАЎ м. Жораў. Журавы прыляцелі, дзеўкі замуж зъхацелі. Каралевічы.

ЖО́РНЫ толькі мн. Жорны, ручны млын. У жорнах два камяні́. Жорны есць дзеравянныя, чыгуном набі́тыя. Міцюкова, Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Каралі, Марозаўка, Цясішча, Дуброўкі, Неўгадава.

ЖО́РТКА ж. Жэрдка. Е́та во ручкі, ета во жортка. Замошша.

ЖО́СТКІ прым. 1. Цвёрды. Сьпі́нка, сядзенне [у вазку] у каго мякка, у каго жосткае. Нямойта. 2. перан. Кастлявы. Жосткая я, худушчая. Нямойта. 3. перан. Жарсткаваты. Жосткая такая баба. Гарадзец. Цяжолая карова, жосткая. Каралевічы. 4. перан. Натурысты. Жосткі конь, нізашто не дасць сесці мальчукам, сцягніць зубамі. Рэчкі.

ЖО́СТКІ прым. Рухавы, вёрткі, жвавы. Жосткі, дак і ў ступі ня зловіш. Каралевічы, Багданава.

ЖОЎ м. Нажаваная маса ў роце. Ныбівайіцца жоў зы шчаку ў кыня, ён дажа шчаку зыйідаіць. Самсоны.

ЖО́ЎТА-РЫЖУВА́ТЫ прым. Жоўта-рыжаваты. Бальшэі ласі́, жоўта-рыжуватыя, рогі дужыя. Багданава.

ЖО́ЎТЫ прым. Жоўты. Капыты – жоўтыя грыбы. Баравікі, Запруддзе. ЖО́ЎЦЕНЬКІ, ЖО́ЎЧЫНЬКІ памянш. Луг такі́ жоўценькі ад адуванчыкаў. Запруддзе, Багданава, Неўгадава. Стаі́ць у печы мълако, стопіць – жоўчынькая. Нямойта.

ЖО́ЎЦІНЬКА прысл. памянш. Жоўта, жоўтага колеру. Пудалешкі красныя зверху, а пад ні́зам жоўцінька. Галашчакіна.

ЖОЎЦЬ, ЖОЎЧ ж. Жаўцізна, жоўтае адценне. Жоўць па пячонкі у курыцы. Буй. Чым ні націрала ногі, жоўч брала. Нямойта.

ЖОЎЦЬ м. Жоўцевы пухір. Зразу ўдалі́лі жоўць. Івоні.

ЖУДЗІ́ЦЬ незак. Непакоіць, турбаваць. Яна дажа і жудзі́ць малым, мішаіць. Заазер’е.

ЖУГУ́ЧКА, ЖУГУ́ШКА, ЖАГУ́ЧКА ж. Жыгучка; пякучая крапіва з дробным лісцем. Крапі́ва тъкая жагучка, іна мелінькая. Савінічы. Крапі́ва дзі́кая – завуць жугушка. Заазер’е, Багданава, Запруддзе, Міцюкова, Мянюцева, Нямойта, Ракаў Засценак, Партызаны, Чуцькі, Закур’е.

ЖУ́ЖАЛЬ м. Гной ад свіней. Жужаль – ат свіней навос, жыжа. Фасаўшчына, Алексінічы, Галашчакіна, Нямойта.

ЖУК м. 1. Жук. Заазер’е. 2. перан. Пра чалавека, які шчыра працуе на зямлі. Земляныя жукі́ былі́ тыя людзі, каго атстрані́лі ад зямлі́. Вялікі Азярэцк. КАЛАРА́ДСКІ ЖУК. Жук, які аб’ядае лісце бульбы. Як кралі, вісяць каварацкія жукі́, хай на іх халера! Ат жукоў каварацкіх не атабрацца было. Багданава. Кънапля харашо ат каларацкага жука. Жохава. Жукі́ каралацкія ёсь. Рулёўшчына. Мала каларацкіх жукоў стала ў гэтым годзе. Партызаны. За кълърадскъга жука бульбы німа. Буй, Апечкі, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Сянно. ЖУК КРА́СНЫ. Чырванацелка. Ай, ратуйце, дрэнна стала ад жукоў красных. Запруддзе. ЖУК МА́ЙСКІ. Хрушч. На кустах, як хмель, вісяць пачкамі жукі́ майскія. Майскія жукі́ – сколькі іх ві́дзіш – у вочы, у ліцо стукаюць. Майскія жукі́, бувала, на цябе садзяцца. Нямойта. Бувала майскія жукі́ ой як лётаюць, а цяпер німа, не ўві́дзіш майскага жука. Вялікі Азярэцк. Майскі жук на къштане, на калі́ні. Жохава. ЖУК МАЁВЫ. Тое ж. Бувало, жукоў маёвых што іх було, ціпер нідзе німа. Усё сілікаты гэтыя: маёвых жукоў не відаць. Багданава. ЖУК-НАВО́ЗНІК. Жук-гнаявік. Жукі́-навозьнікі чорныя, тоўстыя, поўзаюць па навозу, прама сі́нія. Запруддзе.НАВО́ЗНЫ ЖУК. Тое ж. Навозны жук – чорна-сі́ні, рэдка дзе уві́дзіш. Вялікі Азярэцк. ГАЎНЯ́НЫ ЖУК. Тое ж. Гаўняны жук ета. Рулёўшчына.

ЖУЛЕ́ЙКА ж. Жалейка; народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з раструбам. Жулейка йграць была тыкая. Нямойта. Жулейка – глінянъя, длі́ннъя, і дырачкі дзелалі. Кляпчэва.

ЖУ́ЛІК м. Гаворыцца ў адносінах да малых дзяцей. Жулік ві́цепскі гэты малы. Станюкі.

ЖУ́ЛІК м. перан. Маленькая бутэлечка гарэлкі. Жулікі былі, ета маленькія бутылачкі гарэлкі. Леснікі.

ЖУМСЦЕ́ЦЬ незак. Хрумсцець. Жумсці́ць жорскае штось на зубах. Нямойта.

ЖУРАВЕ́ЛЬ, ЖУРА́ЎЛЬ м. Калодзеж з жураўлём. Калодзеш з жураўлём – гэта журавель. Кляпчэва. Жураўль кала калодзіжа ё. Гарадзец.

ЖУРАВІ́НЫ мн. Журавіны. У сосніку жураві́ны раслі́. На Узьві́жанне ў жураві́ны ходзюць, ядуць ягады, каб галава ні балела. Багданава, Гарадзец, Дольдзева, Заазер’е, Запруддзе, Каралевічы, Кішуроўшчына.

ЖУРА́ЎЛЬ, ЖУРА́Ў м. Жораў. Жураўлі́ ляцяць высока – зіма яшчэ далёка, а калі́ ні́зка – зіма блі́зка (прыкмета). Гарадзец, Вялікі Азярэцк, Партызаны. Жураўі́ былі́, чаплі. Гарадзец, Багданава.

ЖУРБА́ ж. □ Журба бядзе ня помач. Каралевічы.

ЖУРЫ́ толькі мн. Вантробы, унутраныя органы. Каб табе журы вышлі – з сярэдзіны папавышла (праклён). Запруддзе.

ЖУТКІ́ прым. ◊ ЖУТКО́Ё ДЗЕ́ЛА. Надзвычай многа. Машын – жуткоё дзела. Ульянавічы.

ЖУЎТЛЯВА́ТЫ, ЖУЎТЛЮВА́ТЫ прым. Жаўтаваты. Е́льнік мъладый, ён такі́ жуўтляваты. Багданава. Жуўтлюватыя пыдасі́нывікі растуць, дзе больш асі́ны. Багданава.

ЖУЎТЛЯ́ВЫ прым. Тое ж. Тэя грыбы жуўтлявыя такея. Алексінічы, Сянно. ЖУЎТЛЯ́ВІНЬКІ памянш. У варушкі галоўка жуўтлявінькыя. Сукрэмна.

ЖУЎТУВА́ТЫ прым. Тое ж. У нас пяскі́ жуўтуватыя, на йіх расцець. Самсоны.

ЖУЧО́К м. Невялікі жук. Як у кыня чэрві, то дувалі жучкі́ са ўсом, яны такея бліскучыя, зылаці́стыя. Самсоны.

жушчЭ́ць незак. Скрыгатаць, хрусцець. Буваіць, што ў хлебу пясок жушчыць на зубах. Сукрэмна, Алексінічы, Фасаўшчына.

ЖЫ́ВА прысл. Хутка, паспешліва. Жыва работаць пайшоў. Баравікі.

ЖЫВІ́ЧНЫ прым. СМАЛА́ ЖЫВІ́ЧНАЯ. Жывіца; вадкая празрыстая смала, што выцякае са ствалоў хвойных дрэў у месцах іх пашкоджання. Мёду, вуксусу, смалы жыві́чнай з сасны – і націранне такое. Вялікі Азярэцк.

ЖЫВО́Т, ЖУВО́Т м. Жывот. Ваду загавараюць ат зълатніка, на жываце зъгавараюць. Каб ты ездзіў жыватом! (праклён). Запруддзе, Багданава, Партызаны. Жувот неяк забалі́ць, нешта верціцца, залатні́к зыгаварваіць. Заазер’е. ЖЫВАТО́К памянш. Дай божа здароўя ў ручкі, у ножкі, у жываток трошкі. Каралевічы.

ЖЫВУ́ШЧЫ прым. Жывучы. Каты жывушчыя. Багданава, Неўгадава.

ЖЫВЫ́ прым. 1. Жывы. Можа, яна і цяпер жыва была. Каб я так жыва была. Запруддзе, Алексінічы, Самсоны. Але я асталася жыва. У іх жывэі пчолы? Вялікі Азярэцк. 2. Жвавы, рухавы. Яна така жывая баба. Каралевічы. ◊ ЖЫ́ВЫ-ЗДАРО́ВЫ. У добрым здароўі. ◊ НА ЖЫВЫ́ БОХ. З цяжкасцю. Леснікова, Буй, Запруддзе, Латыгаль, Партызаны, Цясішча. ◊ НА ЖЫВО́Е. Для жыцця. Во шчэ на жывое асталі́ся, а елі і краскі, і шчавель, і гнілушку. Цясішча.

Жывы ў яму ні ляжыш. Хоць жывому ў яму лезь. Каралевічы.



ЖЫГ выкл. Хутка пабегчы. Карова жыг у лес. Каралевічы, Гарадзец.

ЖЫГ-ЖЫГ выкл. Пра імклівыя, хуткія рухі, дзеянні. Жыг-жыг – (а)палоннікі у якой выгарцы ці што. Багданава, Каралевічы.

ЖЫГА́ЛА, ЖЫ́ГАЛА, ЖЫГА́ЛО н. Джала. Жыгала ў пчалы. Запруддзе, Каралі. А жыгала ў въдня во тут, як ужаліць жыгалам! Серкуці. Жыгала пчала упусці́ла. Жыгало упусці́ла пчала і памерла. Закур’е.

ЖЫГА́ЛА н. Лязо, вастрыё ў касе. На вострую бапку атбі́ў касу, а на тупую пуправіў жыгала. Леснікова.

ЖЫГА́ЦЦА незак. Жыгаць, апякаць (пра крапіву). Жыгучка дужа жыгаіцца. Савінічы.

ЖЫ́ГАЦЬ незак. Бліскаць. Жыгаіць мълъння жыгаіць. Дольдзева.

ЖЫ́ГНУЦЬ, ЖЫ́ГНАЦЬ зак. 1. Моцна ўдарыць. Малання мяне жыгнула, ня помню, сколькі ляжала. Вялікі Азярэцк. 2. Бліснуць. Жыгнала малання. Як малання жыгнець, потым ня бось, стуку не нада баяцца. Вялікі Азярэцк.

ЖЫГУ́Н м. перан. Гарэза, непаседа. Во жыгун, тут ёсць, тут німа [пра дзіця]. Фасаўшчына.

ЖЫДЗЕ́Й прысл. Радзей. Катора густа зварыцца, катора – жыдзей. Вялікі Азярэцк.

ЖЫДЗЕ́ЙШЫ прым. Драбнейшы. Картошка жыдзейшая такая. Міцюкова.

ЖЫ́ДКІ, ЖЫ́ТКІ прым. Вадкі. Грудзью як корміш, жыдкім каб пітаўся. Каралевічы, Міцюкова. Жыткі суп нейкі еў. Міцюкова.

ЖЫ́ЖА ж. Жыжка, цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў. Жыжу навозную зяць аткатаець. Буй, Станюкі, Цясішча.

ЖЫ́ЖКА, ЖЫ́ШКА ж. Жыжка, вадкая частка стравы. Жыжку пасёрбаў. Кляпчэва, Гарадзец, Нямойта, Цясішча, Неўгадава.

ЖЫ-ЖЫ-ЖЫ выкл. Гукі, якія перадаюць патрэскванне кастрыцы пры абпальванні. Увой на крук і смурыжылі – жы-жы-жы, каб кастры ні было, і ўвой быў гладкі, мяккі. Запруддзе.

ЖЫ́ЗНЕННЫ прым. Гаспадарлівы, руплівы, спрактыкаваны. Хызяін быў харошы, талковы, жызьненны, цяпер такога ні найці́. Савінічы.

ЖЫ́ЗНЯ, ЖЫ́ЗІНЬ, ЖЫЗНЬ, ЖЫСЬ ж. Жыццё. У песні жызня ўся. Каралевічы, Вялікі Азярэцк, Розмыслава, Рэчкі, Неўгадава. Жызінь мыя тыкая, у мяне горе ёсь, ёсці яно ў кождыга. Сянно. А у нас свая жызінь: сядзі́м старыкі́ ды гаруім. Марозаўка, Мянюцева, Дуброўкі. Там у Крыму жысь была! Кішуроўшчына, Буй, Нямойта, Ракаў Засценак. Жызнь пражыць – дужа бальшое дзела. Ульянавічы. Усю жысь касі́ла і жала. Партызаны, Багданава, Запруддзе, Каралевічы, Нямойта, Міцюкова, Неўгадава, Дуброўкі.

Жысь прайці́ – ня поля перайці́. Ульянавічы.



ЖЫ́ЛА ж. Жыла, крывяносны сасуд. Жыла на руках. Кап табе жылы пацягнула (праклён). Запруддзе, Вялікі Азярэцк, Серкуці. На руках жылы панабухалі. ◊ НА ЎСЕ ЖЫ́ЛЫ. Як мага больш. Бяры на ўсе жылы. Закур’е.

ЖЫ́ЛІСТЫ прым. Моцны фізічна, дужы, вынослівы. Такі́я жылістыя былі́ [хлопцы]. Дольдзева.

ЖЫ́ЛІШЧА н. Жыллё. Прасі́ла, каб далі жылішча. Гарадок.

ЖЫ́ЛКА ж. Крыніца. Нівялі́кая жылка працікаіць, іна ні замірзаіць. Латыгаль.

ЖЫ́ЛЛЕ н. зб. Жылы, крывяносныя сасуды. Я перавязваю, жылле балі́ць усё. Партызаны. ◊ ПАДЦЯГНУ́ЦЬ ЖЫ́ЛЛЕ. Аслабнуць здароўем. Падцягнула жылле мне, хадзі́ць ні магу. Цясішча, Міцюкова, Серкуці.

ЖЫЛЛЁ н. Жыллё. І хлеба ні хватала, і жылля ні хватала. Латыгаль.

ЖЫ́ЛЫ прым. Жылы, прызначаны для пражывання. Жылы дом ці хлеў – нізвесна. Савінічы, Фасаўшчына.

ЖЫ́ЛЫ прым. Карэнны жыхар, тубылец. Гэта нада, сынок, кап тут хто жылы быў. Буй.

ЖЫР м. Тук. Жыр жоўценькі, у капусту ўкі́ніш, у суп. Буй, Жохава.

ЖЫ́РНЫ прым. 1. Тоўсты. Ён быў такі́ жырны, але недзе быў тры дні, стаў худы. Нямойта. 2. Тлусты. Жырнаё сала. Вялікі Азярэцк, Багданава.

ЖЫ́РНЫ прым. Чарназёмны. На жырнай зямлі́ бульба ні распарваецца. Запруддзе.

ЖЫ́ТА н. Жыта. Зямля як няўдобраная, жыта плахое, зарадзі́ў касцер. Багданава. Богу бараду дзелалі, як дажыналі жыта. Багданава. На Йвана Купалу йдуць па жытох. Запруддзе. Мітла расцець у жыці. Розмыслава.

Сухі́ май – будзе жыта як гай. Марозаўка, Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Дольдзева, Заазер’е, Каралі, Кішуроўшчына, Партызаны, Ракаў Засценак, Чуцькі, Закур’е.



ЖЫ́ТНІ, ЖЫТНЫ́, ЖЫ́ТНЫ прым. Жытні, з жыта. З жытняй мукі́ пяклі́. Карпавічы. Жытная мука. Запруддзе. Жытнэя была мука. Запруддзе. Жытное збожжа. Міцюкова, Вялікі Азярэцк, Партызаны.

ЖЫ́ТНІК м. Апенька, якая расце ў час цвіцення жыта. Ё ў нас апенькі-жытнікі, яны драбнейшыя. Цясішча, Запруддзе, Пожанькі, Сянно.

ЖЫ́ТНІК м. Сорт яблыкаў. Жытнікі салоткія. Пожанькі.

ЖЫ́ТНІШЧА н. Жытнішча. На жытнішчы сейілі бульбу і зярно. Гарадок.

ЖЫ́ТЦА н. Жыта (пра зерне). Жытца звеіць. Баравікі.

ЖЫХ выкл. Імклівы рэзкі рух. Кот жых у сторану, а я цісь дзвярамі. Багданава.

ЖЫ́ХАР н. 1. Жыхар, насельнік. Старыя жыхары па піцісят сотык агароду маюць. Каралевічы, Лытагаль, Партызаны, Ульянавічы. 2. Гаспадар. Як не будзеш скот мець, які́ ж ты жыхар. Дольдзева, Манголія.

ЖЫХА́РКА, ЖЫ́ХАРКА ж. Жылец, жыхар. Ніякая жыхарка я, с койкі устаць ні магу. Розмыслава. А я ікая жыхарка адна. Дольдзева, Вялікі Азярэцк.

ЖЫ́ЦІЛКА ж. Жыхарка. Я тут ні старыя жыцілка. Рулёўшчына.

ЖЫ́ЦІНА, ЖЫЦІ́НА ж. 1. Каліва жыта. Дзевяць жыцін, хлеба крошачку скруцяць у кружолачку і астаўляюць на полі – як дажынкі. Запруддзе, Багданава. 2. Адно зерне жыта. Адну жыціну ўкінеш, а колькі адросткаў іна дасць! Самсоны.

ЖЫ́ЦЦА незак. Жыць, існаваць. Як гета жылося. Багданава.

ЖЫЦЦЁ, ЖЫ́ЦЦЕ н. 1. Жыццё. Я п ні пръдъла п на сваём жыцці. Кішуроўшчына. 2. Лад жыцця. Усякія жыцці папробавала. Гарадзец.

ЖЫЦЬ незак. Жыць, існаваць. Жывеш дзень да вечъра. Жывець на свеці, як у карэці. Гарадзец, Багданава, Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Запруддзе, Кляпчэва, Леснікова, Нямойта, Партызаны, Ульянавічы, Цясішча. Нада жыць, пакуль жывецца. Гарадок. ◊ НА́ДА ЯК ЖЫЦЬ. Пра пільную патрэбу. Кішуроўшчына, Багданава, Нямойта, Сянно. ◊ Жыць аб аднЫ́м дні. Не клапаціцца пра будучыню. Жылі́ аб адным дні. Серкуці.

ЖЫ́ЦВІК м. 1. Ліпеньская апенька. Жыцьвікі будуць у юлі месяцы. Міцюкова. 2. Ранняя апенька. Жыцьвікі для солкі ні гыдзяцца. Міцюкова.

ЖЭ́ГНУЦЬ зак. Стукнуць, ляпнуць. А ён як жэгнуў у разетку. Кішуроўшчына.

ЖЭ́МЕР м. Жамерыны; адходы пасля адціскання соку, алею альбо іншага прадукту. Цэт белінькі, як мълачко, жэмер выбрасываць, у трапачкі астаецца. Багданава.

ЖЭ́НСКІ прым. Жаночы. Запруддзе.

ЖЭ́РАБЯ, ЖЭРАБ’Я́ н. Жэрабя. Цягнуць жэрабя нада была. Запруддзе. Пыцягнуць жэарыб’я, так дзялі́лісі. Заазер’е.

ЖЭ́РДАЧКА ж. Курасадня. На жэрдачках сядзелі куры, зімуюць у хлеві. Станюкі, Вялікі Азярэцк.

ЖЭ́РТВА ж. Міласціна. Былі́ жабракі́ з музыкай, ходзюць, і выносілі жэртву якую. Рассвет.

ЖЭРЦЬ ж. Жэрдка. Ны таку вос ні абірачыйіш, катком ток вырыжыць, а жэрць пыт снапы, і пайедзіш. Міцюкова, Гарадзец.

З
З, ІЗ, ІС прыназ. 1. З. Карэц рабі́лі з кары, чыні́лі калбасы ім. Буй. Е́хуў я з Янова. Жохава, Нямойта, Запруддзе, Міцюкова. Карзі́ны самі плялі́ із лазы, а цяпер с провалкі плятуць. Сеілка круглая іс саломы, палаценца на шыюі сеюць. Запруддзе. Карэц із лазі́ны здзелаіш і ў кішку ўторкніш і тады мяса ці́скаіш, ці́скаіш, і яно ідзець. У рукі карцом! Багданава. Рэшата із сасны рабі́лі. Жохава. Дош іс градъм пъласой прайшоў. Гарадзец. Іс съмалётаў нас бамбі́лі. Серкуці. Із жыта русалкі, як красуюцца, выскакываюць. Багданава. 2. У час. Міколы тры, во неік з восіні бываіць. Запруддзе. 3. Пасля. З вайны асталісі, нічаво ні было. Гарадзец, Багданава, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Дольдзева, Партызаны. 4. Ад, з-за. Із вады стала мне [хвароба]. Запруддзе. Іна памірла з гарэлкі. Запруддзе, Пожанькі. Матка з роду памерла. Буй. 5. З ліку. Цяпер із восімдзісяці́ хат зъсталося з дзесяць хат. Фасаўшчына.

ЗА прыназ. 1. За. Зъ гародъмі выда ёсь, а ён і калодзіш нъ дварэ выкапаў. Добра жыла за ім. Вялікі Азярэцк, Гарадок, Івоні, Каменшчына, Партызаны, Рассвет, Сянно, Неўгадава. За цялёнка дзесіць сотык даюць. Чуцькі, Заазер’е. 2. На. Сена за і́мі, дровы за і́мі, і бульбу къпаюць дзеці. І скот за ёю, усё робіць хъзяйства зъ бабъй. Заазер’е, Партызаны. 3. Па, з мэтай. Нада вяровачку ўзяць, хлеба кусочак і пайду за каровай. Латыгаль, Міцюкова. 4. З-за, ад. Я за слёзы і зрэньне пацірала. За гэту хату і гарую. Баравікі, Кішуроўшчына. За гэта, што въда стъяла, высокія грады. Рассвет. Знаіця, за што младзёш ні хацела? Фасаўшчына. Выстръйіўсі сын зъ мяне. Неўгадава. 5. У час. Нас за вайну бамбі́лі верна раза тры. Івоні. 6. Замест. Нам цёлку далі зъ кабылу. Серкуці. 7. Праз, цераз (пры ўказанні на прамежак часу). Заўтра Пятро, ат Івана за пяць дней. Вялікі Азярэцк, Заазер’е. 8. У якасці. За бапку хадзі́ла. Мяне брала атцова сістра за дочку. Нямойта, Заазер’е. 9. Да пэўнай мяжы. Сак за калена быў. Багданава.

ЗА ТО́Е ШТО злучн. Таму што, бо. За тое што старыкі́ былі́, прывыклі дъ зямлі́. Гарадзец.

ЗААЦЕХНІ́ЦА ж. Заатэхнік. Заацехні́цай тут работала. Міцюкова.

ЗАБАБО́НІСТЫ прым. Зморшчаны. Смаршкі́ і страчкі́ ўсе, як кішка ў кабана, ўсе забабоністыя, ў забаборушках, кыля зямлі́, увалістыя. Серкуці.

ЗАБАБО́НЫ толькі мн. Забабоны, прымхі. Я забабонам гетым ня верыла. Жохава, Алексінічы.

ЗАБАБО́РУШКА ж. Звіліна, складка. Смаршкі́, як кішка ў кабана, ў забаборушках, увалістыя. Серкуці.

ЗАБАБУ́РЫ мн. 1. Няроўнасць на лязе брытвы, касы. Стаў брыць, а там такі́я зъбабуры. Ульянавічы. Зъбабур паълучайіцца ны касе. Заазер’е. 2. Зморшчакі. У зыъбабуры рукі бяруцца посьлі сьцірання білля. Заазер’е.

ЗАБАБРУ́ХІ мн. Няроўнасць на лязе брытвы, касы. Зъбабрухі ў касе буваюць ад пераклёпу кляўцом пылытна касы. Леснікова, Заазер’е.

ЗАБАБУ́РЫСТЫ прым. Зморшчаны. Страчок болі такі́ зъбабурысты, паморшчыный. Баравікі.

ЗАБАБЫ́РКІ мн. Зморшчакі. Забабыркі сталіся, кожа сабралася. Манголія.

ЗАБА́ВА ж. Забаўлянне, гульня. Мальчакі́ цэлы дзень у званы звоняць – забава ім. Нямойта.

ЗАБА́ВІЦЬ зак. Закалыхаць. Баба зъбавіла, спаць зъхацела? Галашчакіна.

ЗАБА́ВІЦЬ зак. Затрымаць. Можа, хто зъбавіў бапку. Цясішча.

ЗАБАЛЕВА́ЦЬ, ЗАБА́ЛІВАЦЬ незак. 1. Захворваць. Заъбалеваў дзяцёнак. Цясішча, Нямойта. 2. Заражаць інфекцыяй. Забалівала дзіцёнка там. Цясішча, Нямойта.

ЗАБАЛЕ́ЦЬ зак. Захварэць. Ні адзі́н мой ні забалеў дзіцёнък [тыфам], пубяру адзежу, памыю. Багданава, Пожанькі, Цясішча.

ЗАБАЛТА́ЦЬ зак. Закалаціць, размяшаць. Забалтаіш кулеш і ў печ, кап скіпеў, і жырам запраўляюць. Нямойта.

ЗАБАРАНІ́ЦЬ зак. Абараніць. Богу молімся, кап Бох засцярох, забарані́ў. Багданава, Леснікова, Мянюцева.

ЗА́БАРСНІ мн. Аборы. Забарсні у лапцях засмаргаваеш. Савінічы.

ЗАБЕРАСТО́ЎКА ж. Запячатванне мёду ў сотах. Кляпчэва.

ЗАБІВА́ЦЦА незак. Біцца. Каждую вясну прыляці́ць адзі́н буцян і зъбівайіцца да паўсмерці, і дзюбкъмі, крыллім, і ня пусціць пару буцяноў ні за што. Нямойта.

ЗАБІВА́ЦЬ незак. 1. Зарастаць. Травой забіваець картошку. Івоні. 2. перан. Займаць многа часу. Закон Божы забіваў усё на свеце. Станюкі.

ЗАБІДУВА́ЦЬ зак. Забядаваць, засмуціцца. А іна забідувала. Нямойта.

ЗАБІРАСТАВА́НЫ, ЗАБЯРЭ́СТАВАНЫ дзеепрым. Запячатаны ў сотах (пра мёд). Калі́ мёт забіраставаны, ён вады не імеіць. Къда мёт зъбярэстъвъны, он імеіць трыццаць працэнтъў влагі. Кляпчэва.

ЗАБІРА́ЦЬ незак. перан. Разбіраць, апаноўваць. Відаць было, што яе забіраець. Запруддзе.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   27   28   29   30   31   32   33   34   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал