ЗАПРУ́ДЗІЦЬ зак. Перагарадзіць плацінай. Ставюць перагаротку на рэчцы, усё запрудзюць, пакідаюць дзі́рачкі – язы. Фасаўшчына.
ЗАПРЭ́ЖАНЫ дзеепрым. Запрэжаны. С аграномам ездзілі ў калёсах запрэжаных. Запруддзе, Гарадзец.
ЗАПРЭ́ХЧЫ, ЗАПРЭ́ХЧ зак. Запрэгчы. Каня нада запрэхчы. Гарадзец, Нямойта. Дапусцім, я къня запрягу да і вы б къня запряглі́. Багданава. Ёсь каго запрэхч, ёсь коні. Кляпчэва.
ЗАПУ́ПКАЦЬ зак. Забрадзіць. Зварыла вареня, сахару мала, дык закатала яго крышкамі, кап ні запупкала. Партызаны.
ЗАПУСКА́ЦЦА незак. Запускацца, пераставаць даіцца. На зіму карова запускаецца. Багданава, Жохава, Партызаны, Станюкі.
ЗАПУСКА́ЦЬ незак. Пакідаць без догляду, даць заплысці брудам. Ён дзіржаў канаву, ні запускаў, уся цяга вады была: на вуліцу, пад мост і ў реку. Самсоны.
ЗАПУСЦІ́ЦЬ зак. Адрасціць, адгадаваць. Запусці́ў бараду і росту вышэй – мы завем Будулай. Нямойта.
ЗАПУСЦІ́ЦЬ зак. Напусціць. Зълатуха і кор жаркыга ня любюць, каб ні зъпусці́ць пары. Заазер’е.
ЗАПУ́ТАЦЦА зак. Заблытацца. Бальшая [рыба] запутаіцца ў рэзь. Багданава.
ЗАПУ́ТНІК м. Жыхар вёскі, якая знаходзіцца далёка ад шашы. Ні на шляху запутнікі жывуць. Заазер’е.
ЗАПУ́ТНЫ прым. 1. Далёкі, да якога цяжка дабрацца. Такі́я запутныя дзярэўні. Запутны быў магазі́н. Баравікі, Партызаны, Ульянавічы. 2. Закінуты, які знікае. Расходна: тъкая запутная дзярэўня, там можа пяць хъзяінаў жывець. Нямойта.
ЗАПУ́ХНУЦЬ, ЗАПО́ХНУЦЬ зак. Апухнуць. Пакусалі вадні́ – запухла ліцо. Партызаны. Як абступі́лі осы, як укусі́лі, запохла, зраўнувала ліцо, укусы едаві́тые. Партызаны, Гарадзец.
ЗАПУ́ШЧАНЫ дзеепрым. Запушчаны, завезены. На эткае ўрэмя былі́ запушчаны каларацкія жукі́ – чым іх не траві́лі толькі. Партызаны.
ЗАПУ́ШЧАНЫ, ЗАПУШЧО́НЫ дзеепрым. Запушчаны; пра карову, якую перасталі даіць перад ацёлам. Зімой нарасцець у каровы луска, запушчаная карова. Баравікі. Як мая кароўка была запушчона, вазі́ў мне малако. Івоні.
ЗАПЫЛІ́ЦЦА зак. Запыліцца. Запылі́ўся увесь. Дольдзева.
ЗАПЯРШЫ́ЦЬ зак. Запяршыць (у горле). Я ш ні магу і лошкі ат мёду палізаць, зъпяршыць у горлі. Нямойта.
ЗАПЯТЛІ́ЦЦА зак. Трапіць у сіло. Заіц зъпятлі́ўся, я яго нагою – і во прынёс. Ён запятлі́ўся, заіц. Рэчкі.
ЗАПЯЧА́ТАВАНЫ дзеепрым. Запячатаны (пра мёд). Запячатаваная рамка мёду. Закур’е.
ЗАРА́ ж. Зара. Золак зълъі́ць, када зара падымаецца. Запруддзе.
ЗАРАБІ́ЦЬ, ЗАРО́БІЦЬ зак. Зарабіць, атрымаць. Людзі галюцца, кап зарабі́ць болей. Багданава. Што здзелаў, тое і заробіў. Багданава. Заробіла пенсію семдзісіт пяць рублёў. Баравікі, Багданава, Вялікі Азярэцк, Галашчакіна, Марозаўка, Мянюцева, Нямойта, Закур’е.
ЗАРАБЛЯ́ЦЬ незак. Зарабляць, атрымліваць. Хай грэху зърабляюць сабе. Багданава.
ЗАРАБО́ТАК м. Заробак. А послі вайны які́ ш зъработак! Таму ш нам і пенсія малая! Леснікова, Нямойта, Ракаў Засценак, Чуцькі.
ЗА́РАБАТАЧНА, ЗАРАБО́ТАЧНА прысл. Магчымасць добра зарабіць. Там было заработъчна, зъръблялі грошы. Запруддзе.
ЗА́РАВА н. Зара. Зарава шчэ ні схаваецца – утра начынаецца – красі́вая пара. Партызаны.
ЗАРАДЗІ́ЦЦА зак. Укараніцца. Зарадзі́ўся касцер, як жыта плахое. Багданава, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Нямойта, Партызаны, Ракаў Засценак, Фасаўшчына.
ЗАРАДЗІ́ЦЬ зак. Урадзіць. У каго зърадзі́ла вось што, у каго нічога ні зарадзі́ла. Ульянавічы. Пасеюць жыта – адзі́н бур’ян зародзіць, ніякай пользы с таго балота. Ракаў Засценак.
ЗАРАДЗІ́ЦЬ зак. Устанавіць. Мы паснувалі на сцяну і зарадзі́лі кросны. Карпавічы.
ЗАРАДЖО́НЫ дзеепрым. Забруджаны. Дъжджъвая въда зъраджонъя. Каралевічы.
ЗА́РАЗ прысл. Зараз, цяпер. Мы такі́х свіней ніколі ня бі́лі, як у іх заръз у хлеві стьяць. Каралевічы. Хадзі́ця ўжо абедаць, а то зъ вамі заръс і прыедуць. Фасаўшчына.
ЗАРА́ЗА м. 1. Інфекцыя. Хоць бы зараза ні прычапі́лася. Партызаны. 2. перан. эмац-ацэн. Дрэнны чалавек. Кап на яго халера, зъраза дык зъраза. Нямойта, Чуцькі. 3. эмац.-ацэн. Гадзюкі, гады. Заразы етай поўна – вужакаў. Партызаны.
ЗАРАЗЗЁ н. зб. эмац.-ацэн. Нягоднікі. Яноты зъставілі сабе ваду на рэццы, во зараззё. Марозаўка.
ЗАРА́ЗНЫ прым. Заразны. Ціф, ён жа заразны. Багданава.
ЗАРА́НЕЙ, ЗАРАНЕ́Й, ЗАРА́НІ прысл. 1. Раней. Варушкі растуць зъраней, чым апенькі. Партызаны. 2. Вельмі рана. Воўча лыка зърані цвіці́ць. Дуброўкі. 3. Заўчасна. Памёрла зараней, у 53 гады. Буй.
ЗАРА́ННЯ прысл. Заўчасна. Жонка яго зарання памерла, балела. Багданава, Вялікі Азярэцк, Заазер’е, Леснікова, Міцюкова, Нямойта, Чуцькі, Неўгадава.
ЗАРАСІ́ЦЦА зак. Замачыцца расой. Лунацік устане ноччы, пойдзіць, зарасі́цца па расе. Багданава.
ЗА́РАСЛЬ ж. Зараснік, гушчар. Мянюцева.
ЗАРАСТА́ЦЬ незак. Зарастаць. Вокны на балоці, яны ні зърасталі, і въда стаяла. Заазер’е.
ЗАРАСЦІ́ зак. Зарасці. Зарасла быльнікам уся дзярэўня. Багданава, Сянно.
ЗА́РАСЦІНЬ м. Зараснік, хмызняк. Лесу німа, а зарысцінь! Галашчакіна.
ЗАРАЎНАВА́ЦЬ зак. Зараўняць. Кап зараўнаваць, кап было роўная поля. Запруддзе.
ЗАРАШАЦІ́ЦЬ зак. Закрыць рашоткай. Я зарашаці́ла лёткі і дъмаром пчол увагнала. Вялікі Азярэцк.
ЗАРВА́ЦЬ зак. Узяць самавольна. Лі́ха яны дадуць, дзе зарву, там маё. Партызаны.
ЗАРУБІ́ЦЬ зак. Зрубіць, пачаць будаваць. Нада сені зарубі́ць. Багданава.
ЗАРУГА́ЦЦА зак. Насварыцца. Я заругаўся, дак пабеглі ў другі́ канец. Гарадзец, Леснікова.
ЗАРЫ́ЦА ж. Зара. Зара-зарыца, родная сястрыца, мой сынок, твая дачушка, хай разам спяць (з замовы). Заазер’е, Запруддзе.
ЗАРЭ́З м. Зарубка, выступ. У мыльніцы два зарэзы. Леснікова.
ЗАРЭ́ЗАЦЬ зак. Зарэзаць. На Паску курыцу зарэжуць. Каралі.
ЗАСА́ДЖВАЦЬ незак. Запаўняць снапамі. Засаджваць у ёўні снапы, ёўню топюць, сушуць. Розмыслава.
ЗАСАДЗІ́ЦЬ зак. Пасадзіць у турму. Яжоўшчына была, усі́х первых камуні́стаў засадзі́лі ў цюрму. Чуцькі.
ЗАСА́ДКА ж. Месца ў хляве для адкормных свіней. А кормныя сві́нні сідзяць у засадцы. Каралевічы.
ЗАСАКАТА́ЦЬ зак. перан. Загаварыць. Засакатала, як сарока. Багданава.
ЗАСА́ЛІВАЦЬ незак. Засольваць. Бывала, рыжыкаў было, матка зъсалівъла іх. Баравікі.
ЗАСАЛІ́ЦЬ зак. Засаліць. Ці ты яе зъсалі́ць, ці ты яе пасушыць. Нямойта. ◊ ЗАСАЛІ́ЦЬ НА ДУ́ШУ. Абяцаць, выклікаючы давер. Насулі́ў, зъсалі́ў сі́льна на душу. Запруддзе.
ЗА́САЎКА ж. Засаўка. Засаўкі былі́ ў дзвірах. Века – кубіл закрываць, і засъўка, яшчэ і замыкалі. Гарадзец, Багданава, Каралевічы, Каралі.
ЗАСАХАРО́НЫ дзеепрым. Зацукраваны. Такі́ ўжо ён [мёд] засахароны. Вялікі Азярэцк.
ЗАСВАРЫ́ЦЦА зак. Засварыцца. Засварацца ні з таго ні з сяго. Запруддзе, Ульянавічы.
ЗАСВЯРБЕ́ЦЬ зак. Засвярбець. А іна засвярбела мне, засвярбела [рука], і яе падрала. Самсоны.
ЗАСЕ́ДЗІЦЦА зак. Заседзецца. Прамнецца хай іна троху, а то заседзілася. Багданава.
ЗАСЕ́К, ЗАСІ́К м. 1. Засек, адгароджаная частка гумна, клеці, дзе захоўваюць збожжа. У засек яго чысценька, тады на мельніцу. Вялікі Азярэцк, Гарадзец. Зерне збіраюць і ў засі́к сыпюць. Фасаўшчына, Каралевічы, Манголія, Партызаны, Дуброўкі. 2. Адгароджаная прастора ў месцах зняволення. Усе былі́ па засеках, пленыя каждага гасударства. Ульянавічы.
ЗАСЕ́КА ж. Месца ў хляве для адкормных свіней. Хоць ты ў засеку садзі́, ён худэй дык худэй. Багданава.
ЗАСЕ́КЧЫ зак. Засячы. Мужчына мужчыну засек. Нямойта.
ЗАСЕ́СЦІ зак. 1. Засесці, надоўга размясціцца дзе-н. Засела з вамі і сяджу. Рэчкі. 2. Схавацца, скрытна размясціцца. Мы ў кусты, і заселі. Фасаўшчына.
ЗАСЕ́ТНІК, ЗАСЁТНІК м. Месца за асеццю (ёўняй). У таку къла ёўні засетнік, тут ссыпалі мякі́ну, вотрыну. Гарадзец. Засётнік – дзе салому складаеш. Партызаны.
ЗАСЕ́ЎКІ толькі мн. Пачатак сяўбы. Перад засеўкамі, каб радзі́ла, куклу рабі́лі.
ЗАСЕ́ЎРАЦЬ зак. Зашурпаціцца. Бульба і засеўраець, пасінеіць, як сразу ні закрыюць у цёмнае. Партызаны.
ЗАСЕ́ЦЬ ж. Месца за асеццю. Мякі́ну сыпылі ў засець скоту. Цясішча.
ЗАСІВЕ́ЦЦА зак. Страціць бляск. Папава кальцо біражэць і ціпер, яны засівеліся, замуцелі [пярсцёнкі]. Міцюкова.
ЗАСІДА́ЦЬ незак. Сіпнуць, прападаць. Засідаіць голас. Баравікі.
ЗАСІ́ЛІЦЦА, ЗАСІЛІ́ЦЦА зак. Павесіцца, задушыцца. Засі́ліўся ў яе ўнук. Ульянавічы, Гарадзец, Жохава, Партызаны. Зъсілі́цца хто, то збоку кълы кладбішча хавалі. За два гады тры быкі́ засілі́лісі. Цясішча, Багданава, Баравікі, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Латыгаль, Партызаны, Ракаў Засценак, Рулёўшчына.
ЗАСІЛІ́ЦЬ зак. Задушыць. Вы мяне судзі́лі, сказалі, што засілі́ў. Запруддзе.
ЗАСІ́ЛЬНА прысл. Празмерна. Ён засі́льна тоўсты. Івоні.
ЗАСІ́М м. Дзень ушанавання святога Засіма, які ходзіць у розныя дні народнага календара (2 кастрычніка, 30 красавіка па н. ст.); шанаваўся як заступнік пчол. Засі́м – свята, кажуць, што будуць пчолы вылятаць. Каралевічы.
ЗАСІНЕ́ЎШЫ дзеепрым. Пасінелы. У вадзе зъсінеўшы зруп. Кляпчэва.
ЗАСІНЕ́ЦЦА зак. Пасінець. Засінеліся храсткі́. Нямойта.
ЗАСІНІ́ЦЬ зак. Пабіць да сінякоў. Засіні́ў яе ўсю, біў – плоха з мужыком жывуць. Запруддзе.
ЗАСІПЕ́ЦЬ зак. Зашыпець. Засіпела вужака. Багданава, Міцюкова. Вуголь атваліцца ў ваду і засіпі́ць. Гарадзец.
ЗАСКАРАДЗІ́ЦЬ зак. Заскародзіць. А тады дзёран назат палажыла, граблямі заскарадзі́ла. Леснікова, Розмыслава.
ЗАСКО́ЧЫЦЬ, ЗАСКАЧЫ́ЦЬ зак. 1. Скочыўшы, апынуцца дзе-н. Іна хацела яго ўдарыць, ён за стол заскочыў. Запруддзе. 2. Завітаць на кароткі час. Як быў у Сянно, заскачыў да радні́. Партызаны.
ЗАСКУГО́ЛІЦЬ зак. Заскуголіць. Чаго-та скуголіш, заскуголіў тута. Багданава.
ЗАСЛАНІ́ЦЬ зак. Засланіць, закрыць. Заслонкай заслоніць печ. Гарадзец, Вялікі Азярэцк, Каралевічы, Неўгадава.
ЗАСЛАНЯ́ЦЬ незак. Пра хваравітае адчуванне ў грудзях, якое выклікае цяжкасць пры дыханні. Дык у яе грудзі засланяіць, ні дыхнуць. Буй.
ЗАСЛА́ЦЬ зак. 1. Заслаць, пакрыць чым-н. Стулік засцеліш, ну пълаценцам хто, салфеткай. Запруддзе. 2. Замошчваць. Кладзі кладуць, а патом засцілаюць доскамі. Вялікі Азярэцк.
ЗАСЛО́Н м. Засланка (у печы). Зачынеш заслон, калі́ шэсць булак, калі́ меньш. Чуцькі.
ЗАСЛО́НКА ж. Тое ж. Зачыні́ печ заслонкай. Заслонку заслоніш, і хлеб упячэцца. Фасаўшчына, Багданава, Каралі, Леснікова, Нямойта, Неўгадава.
ЗАСМА́ЛІВАЦЬ незак. Засмаліваць, апрацоўваць расплаўленай смалой. Троху зъсмалівалі лотку, забівалі. Багданава.
ЗАСМАЛІ́ЦЬ зак. Засмаліць; апрацаваць расплаўленай смалой. Смалы распушчу ды й засмалю. Алексінічы.
ЗАСМЕ́РДНУЦЬ зак. Засмярдзець (у выпадку смерці ў адзіноце). Засмердну у сваей хаты, а нікуда ні паеду. Заазер’е.
ЗАСМЕ́РНУЦЦА зак. Засмярдзець, пачаць непрыемна пахнуць. Варушкі засмерліся, гаўном запахналі, з іх смурот пашоў. Міцюкова.
ЗАСМІЯ́ЦЦА зак. Засмяяцца. Раншы увыжалі, гаварылі: «Татка, мамка, вы», – папробый зъсміяцца, то палучыш ложку па лбу. Заазер’е.
ЗАСМЫЛЕ́ЦЬ зак. Падгарэць. Каб табе дзе засмылела. Неўгадава.
ЗАСМЯРДЗЕ́ЦЬ зак. Засмярдзець, пачаць непрыемна пахнуць. Зъсмярдзела мяса. Нямойта.
ЗАСНАВА́ЦЦА зак. Заснавацца, пачаць існаванне. Літва ўладзела Беларуссю, дык у то время наша дзярэўня зъснавалася. Нямойта.
ЗАСНО́ВАНЫ дзеепрым. Аснаваны (пра кросны). Сынкі́, хоць заснована, але яшчэ ні выткана. Рэчкі.
ЗАСНУ́ЦЬ зак. Заснуць. Прыдзіш, толькі заснеш і ўстаеш. Заазер’е.
ЗАСО́ДЖАНЫ дзеепрым. Засаджаны. Быў папоў сат, усё было засоджана къла цэрквы. Нямойта.
ЗАСО́РЫЦЬ зак. Запарушыць (вока). Вока засорыла, вадой прамываю, німа спасу. Нямойта.
ЗАСО́ХНУЦЦА зак. Перасохнуць. Летась засохлася возера, і ўся вада вышла. Закур’е.
ЗАСО́ХНУЦЬ зак. Засохнуць. Засохніць і дзяржыцца гъдамі. Багданава.
ЗАСПА́ЦЬ зак. Праспаць. Сёння зъспала карову гнаць. Нямойта.
ЗАСПЕ́ЦЬ зак. 1. Заспець, застаць. Аўтобуса ні заспею я ужо. Партызаны, Запруддзе, Міцюкова, Савінічы. 2. Паспець. Кап красныя ні заспелі, то яе убі́лі п. Жохава, Багданава.
ЗАСПІВА́ЦЬ зак. Заспяваць. Во яны заспіваюць. Багданава.
ЗАСПО́РУВАЦЬ незак. Спрачацца. Быў выпіўшы, заспорувыў з йім. Жохава, Сянно.
ЗАСПЯШЫ́ЦЦА зак. Заспяшацца. Як зъспяшуся – валюся, а паці́ху раблю. Нямойта.
ЗАСТА́ВА ж. Запруда, плаціна. Заставы, што воду зъставлялі. Нямойта.
ЗАСТАВА́ЦЦА незак. Заставацца. Усе дзеці зъставаліся з бъцькамі. Манголія. Жыта, пшані́ца – зъграні́ца, ячмень, авёс – МТС павёс, а касцёр з засеку смяецца: што калхозу зъстаецца? Кляпчэва.
ЗАСТА́ВІЦЬ зак. 1. Заставіць, перагарадзіць. Яноты зъставілі сабе ваду на рэццы, здзелалі зъстаў. Марозаўка. 2. Уставіць. Ключы дзелалі, заставяць і атсуваюць засаўку. Багданава.
ЗАСТАЛІ́ЦЬ зак. Пакласці столь. Нада засталі́ць – палажыць паталок. Марозаўка.
ЗАСТАРО́НАК м. Засек для мякіны. Зъстаронкі былі́ за ёўнюй длі макі́ны. Міцюкова.
ЗАСТАРЭ́ЦЬ зак. Моцна захацець. Што табе застарэла. Запруддзе.
ЗАСТА́Ў м. Запруда, плаціна. Яноты зъстаў здзелылі на рэчцы. Марозаўка.
ЗАСТАЎЛЯ́ЦЬ зак. Прымушаць. Застаўлююць на ферме падводзіць, а ён ні хочэць. Леснікова, Гарадок.
ЗАСТА́ЦЦА зак. Застацца. Паехалі, пънаравілі і засталі́ся там. Запруддзе.
ЗАСТА́ЦЬ зак. Мець удосталь, застацца. Што зъстаў, то не ўток! [Пажаданне жанчыне, якая снуе кросны, каб ёй засталося, хапіла ад снавання пражы выткаць кросны]. Партызаны, Жохава, Неўгадава.
ЗАСТО́ЙНЫ прым. Стаячы, не праточны (пра ваду). Ці́на еткыя ёсь, дзе застойнъя въда. Закур’е.
ЗАСТО́ЛІНА ж. Дошка са столі. Трэбы было застоліну ўзадраць. Заазер’е.
ЗАСТО́ЛЛЕ н. 1. Сумеснае ўжыванне стравы сям’ёй. Ад застолля ды за ўголля! [(выслоўе); кажуць пра таго, хто паводзіць сябе непрыстойна]. Заазер’е. 2. Бяседа. Коліць калі́ румачку, калі́ дзве вып’ець – і вылазіць з застолля. Гарадзец, Багданава.
ЗАСТРА́ЙВАЦЬ незак. Забудоўваць. Хай бы во застрайвалі часцей, вугол каля вугла! Нямойта.
ЗАСТРАЛІ́ЦЬ зак. Застрэліць. Міліцыянер кажыць, што я вуўка зъстралю. Міцюкова, Нямойта.
ЗАСТРА́ШВАЦЬ, ЗАСТРА́ШЫВАЦЬ незак. Запалохваць. Застрашвалі нас, што русалка пъймаіць, калі́ ў жыта пойдзіце. Дольдзева. Застрашывалі нас, кап ні хадзі́лі. Дольдзева.
ЗАСТРА́ШЫЦЬ зак. Запалохаць. Застрашыць дзецей русалкай. Гарадзец.
ЗАСТРО́ЙКА ж. Пляц для будоўлі. Пъжані́ліся, ўзялі́ застройку, строіцца пъчалі́. Запруддзе.
ЗАСТРУГА́ЦЬ зак. Застругаць, завастрыць. Як къръндаш застругаіш? Фасаўшчына.
ЗАСТРЫ́КНУЦЬ зак. Пачаць стрыгчы вушамі (пра каня). Конь застрыкнуў вушамі, байі́цца, чуйіць вуўка, сыбаку. Самсоны.
ЗАСТРЭ́ШША н. Застрэшак; месца паміж навіслым краем страхі і сцяной. Дзе застрэшша, ластаўкі могуць сялі́цца. Запруддзе.
ЗАСТУДЗІ́ЦЦА зак. Загусцець. Застудзі́цца, як студзінь, вада у салцісоні. Міцюкова.
ЗАСТУДЗІ́ЦЬ зак. Застудзіць. Зъстудзі́ла ногі. Замошша, Багданава.
ЗАСТУПА́ЦЬ незак. Зацяняць, заступаць святло. Кап ні заступалі ім. Партызаны.
ЗАСТУПІ́ЦЬ зак. Заняць, захапіць. Парцізаны атступі́лі, немцы заступі́лі. Нямойта.
ЗАСТУПІ́ЦЬ зак. Пачаць працаваць. Я толькі заступі́ла работаць. Гарадзец.
ЗАСТЫ́ЦЬ зак. Застыць, загусцець. Воск застыніць ны вадзе у тазі. Сянно.
ЗАСУ́НУЦЬ зак. Зачыніць на засаўку. Дзверы засунула. Каралевічы.
ЗАСУПО́НІВАЦЬ незак. Засупоньваць; сцягваць клешчы хамута супоняй. Гарадзец, Леснікова.
ЗАСУПО́НІЦЬ зак. Засупоніць. Засупоніць каня нада і рассупоніць. Сперва галаву засупоніваюць. Гарадзец, Леснікова.
ЗА́СУХА ж. Засуха. І засухі калі былі́, лета сухоя было. Савінічы.
ЗАСУШЫ́ЦЬ зак. Засушыць, высушыць. Апенкі засушыць добра. Пожанькі.
ЗАСЦЕ́НАК м. Хутар або невялікі населены пункт. Я з засценку, там хат можа трыццаць. Буй.
ЗАСЦЕ́НЧЫВЫ прым. Баязлівы, забіты. Яны былі́ засценчывыя, ні развітыя, быяцца ўсяго. Сянно.
ЗАСЦЕ́НЧЫСТВА н. Глуш, захалусце. Засценчыства цяпер, цішына такая [пра жыццё ў вёсцы]. Нямойта.
ЗАСЦЕРАГА́ЦЬ зак. Аберагаць. Хай Бох засцірыгаіць мяне! Богу молімся, кап Бох засцярох, забарані́ў. Багданава, Серкуці.
ЗАСЦІ́ГНУЦЬ зак. Заспець. Вайна нас тутацькі засці́гла. Розмыслава, Карпавічы, Рубеж, Неўгадава.
ЗАСЦІЛА́ЦЬ незак. Рассцілаць. Трэплены лён на таку засцілалі. Багданава.
ЗАСЦЯГНУ́ЦЬ зак. Зашпіліць. Танечка, хадзі́, зъсьцягні́ пугавічку дзеду. Ульянавічы.
ЗАСЫ́ПАЦЦА зак. З’явіцца (пра высыпку). Засыпіцца кароста, чэшуцца рукі, як сагрэісся. Гарадзец.
ЗАСЯЧЫ́ зак. Пагрызці (пра мышэй), пашкодзіць. Цяжарная жанчына што просіць, ёй аткажаш, мышы штось засякуць. Вялікі Азярэцк.
ЗАТАНУ́ЦЬ зак. Утапіцца. У балоце касі́лка затанула. Хай затоня гора. Каралевічы, Заазер’е. Каб ты затануў! (праклён). Запруддзе. Хай іна затоніць, гэтъя работа! Каралевічы. ◊ ЗАТО́НЬ ТЫ НІХА́Й. Выказванне моцнага раздражнення, злосці з прычыны чаго-н. Затонь ты ніхай! Нашто мне к доктару! Ульянавічы.
ЗАТАПІ́ЦЦА зак. 1. Пакрыцца, заліцца вадой (у час паводкі). Кругом затапі́лася, кругом. Запруддзе. 2. Утапіцца. Зътапі́лася ў возеры. А хто затапі́ўся, засі́ліўся, ці што яшчэ здзелаў – эта ў пекла. Каралевічы, Нехта спіхнуў лотку ў возіра, іна і зътапі́лъся, дзеці верна. Багданава, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Заазер’е, Малы Азярэцк. Каб ты затапі́ўся! (праклён). Запруддзе.
ЗАТАПІ́ЦЬ зак. Запаліць. У печы зътапі́ць нада. Алексінічы, Багданава, Баравікі.
ЗА́ТАЎКА, ЗА́ТУЎКА ж. Заскварка, прыправа са смажанага сала і цыбулі для якой-н. стравы. З затаўкай суп. Затуўкі ні хватаіць на ўсю сям’ю. Міцюкова. На затыўку зъпраўляны ета суп, костычкай, смашны. Вялікі Азярэцк.
ЗАТАЎКА́ЦЬ зак. Закрасіць, прыправіць. Супоў зварыш, зътъўкаіш, ды кап свежъга. Запруддзе.
ЗАТАХА́ЦЦА незак. Набываць спецыфічны непрыемны пах і смак. Затахаецца въда ў калодзізі, як не браць. Партызаны.
ЗАТВАРЫ́ЦЬ зак. Утварыць. Замкнуць, затворуць тое-сёе на Купала. Рэчкі.
ЗА́ТКАЛА н. Корак. Заткала ў бочцы было. Нямойта.
ЗАТКНУ́ЦЬ зак. Падперці. Калідор дзеці заткнуць на Івана Купалу, вылезці няможна. Партызаны.
ЗАТЛУ́М м. Памутненне розуму. У яго ў галаве ўжо затлум. Багданава.
ЗАТЛУ́МІЦЦА зак. Затлуміцца, заблытацца. У гылаве затлуміцца і ні знайіш, куды йціць. Вялікі Азярэцк.
ЗАТО́ПАЦЬ зак. Датупаць, дайсці. Пакуль затопала – замарылася. Партызаны.
ЗАТО́РКНУТЫ, ЗАТО́РНУТЫ дзеепрым. Заторкнуты, заткнуты. Клямка была во палкай заторкнута. Запруддзе. Калосся вянком сплецена, заторнута кала акна [на дажынкі]. Міцюкова.
Поделитесь с Вашими друзьями: |