ЗВЕ́ЗЦІ зак. 1. Звесці ў адно месца. Звесці сена нада. Чуцькі, Латыгаль. Пасёлак з хутарэй звязлі́ да вайны. Дуброўкі. 2. Вывезці, перасяліць. Даргейкі была вёска – усё звезлі, усё зняслі́. Мянюцева, Апечкі, Запруддзе, Леснікова.
ЗВЕ́КУ прысл. Спрадвеку. Бані зьвеку былі́ ў нас. Гарадок.
ЗВЕННАВА́Я ж. Звеннявая. Я коні пасціла, звеннавой была. Баравікі.
ЗВЕР м. Воўк. Цяпер жа звяроў нет! Міцюкова.
ЗВЕРАБО́Й, СВЕРАБО́Й, СВІРАБО́Й м. Зверабой. Зверабой лячэбная, як галава ў каго балі́ць. Самсоны, Багданава, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Запруддзе, Каралі, Леснікі, Міцюкова, Нямойта, Цясішча, Чуцькі. Сверабой парылі ат усі́х хвароб. Рэчкі. Свірабой у юлі зьбіраюць. Самсоны.
ЗВЕРАВА́ТЫ прым. Нелюдзімы. Нявеста звераватая, адшыла ад усяго. Партызаны.
ЗВЕ́РХУ прысл. Зверху. Зверху пячэ, зні́зу – цячэ [вясной]. Нямойта. Сарвець зверху, а не вырываіць с карнём. Запруддзе, Леснікова, Партызаны, Дуброўкі.
ЗВЕ́СЦІ зак. 1. Знішчыць, пазбавіцца. Раншы многа коней было, а цяпер звялі́. Заазер’е, Багданава, Нямойта. 2. Замучыць, загубіць. Звялі́ дзеда, памёр. Гарадзец.
ЗВЕ́СЦІ зак. Падвесці, падмануць. Яе, дзеўку, звёў, а жонку кі́нуў. Яна яго звяла. Івоні, Багданава. ◊ НЯ ЗВЕ́СЦІ ВО́ЧЫ. Аб чым-н. вельмі прыгожым, прываблівым. Маладая надзенусь – ня звесці вочы. Самсоны.
ЗВЕСЦЬ ж. Вестка, навіна. Павучок спускаецца – звесць будзе. Запруддзе.
ЗВЕ́ТРАЦЬ зак. Зветрыць, звеяць. Мак абаб’юць, зветраюць. Гарадзец.
ЗВЕ́ЧАРА прысл. Звечара. Па шпульцы напрадуць звечара і пяюць. Нямойта.
ЗВЁСКА ж. Вапна. З марґылю звёску выпалююць. Самсоны, Сукрэмна.
ЗВІ́ДНАВАЦЬ незак. Світаць, днець. Ляжу, зві́днаваіць, а я і не спала. Партызаны.
ЗВІЗА́ЦЬ ж. Звязаць. Сама сабе звізала спадні́цу. Вялікі Азярэцк.
ЗВІЗДАКО́ЛІНКА ж. Белая пляма на мордзе жывёлы. Звіздаколінка радзі́лася – са звёздачкай жаробачка. Вялікі Азярэцк.
ЗВІЗНА́Я ж. Сувязная. Дык запёрлі ў сарай і спалі́лі парцізанскую звізную, Кацю са Смаленска. Жохава.
ЗВІ́ЛІСТЫ прым. Які мае звіліны. Шапкі ў страчкоў зві́лістыя такея. Вялікі Азярэцк.
ЗВІНЕ́ЦЬ зак. 1. Звінець. Шумейкі звіняць красі́ва. Гарадзец. 2. Выдаваць гукі, падобныя на звон. Пчолы звіняць. Вялікі Азярэцк. 3. перан. Шумна гуляць. Ну, атправа была – усё зьвінела. Нямойта.
ЗВІСА́ЦЬ незак. Звісаць. Звісая страха. Карпавічы.
ЗВІ́СНУЦЬ зак. Звесіць. А ві́шанька к ві́шні галованькі зві́слі. Мянюцева.
ЗВІХ м. Вывіх. Іна [шаптуха], выгъняіць вълъсьня, ад рожы, зьві́ху [шэпча]. Зві́хі былі́, як зві́хі, на парог кладзешся, і па табе ступаюць. Рулёўшчына, Багданава, Запруддзе, Каралевічы, Міцюкова.
ЗВІХНУ́ЦЬ зак. Вывіхнуць. Звіхнець нагу, то загаворуць. Багданава, Гарадзец.
ЗВІЦЬ зак. Звіць. Аборы ўжо свае саўець. Серкуці, Кавалі. Пяюць, вянок саўюць, прыдсідацелю паднясуць [на дажынках]. Самсоны.
ЗВО́ДЗІЦЬ незак. ◊ ЗВО́ДЗІЦЬ СПЛЕ́ТНІ. Пляткарыць. Сплетніца, толькі зводзіць сплетні. Дольдзева.
ЗВОН м. Звон. Звоняць у званы. Нямойта, Багданава.
ЗВУЧЭ́ННЯ н. Гучанне. У гармоні кі́руўскій работы харошыя звучэння. Сянно.
ЗВЫ́РЫЦЬ незак. Плакаць. Я па ім звырыла, то цяпер гулува балі́ць. Турава.
ЗВЯ́ГАЦЬ незак. Назойліва прасіць, патрабаваць. Што ты звягаіш, маўчы ці́ха. Фасаўшчына.
ЗВЯГЛІ́ВЫ прым. Залішне гаваркі. Звяглі́вы чалавек, любіць пагаварыць. Леснікова.
ЗВЯ́ЗАК м. Вузел, клунак. Звязкі звяжъш і нъ гарот выкініш [каб не згарэла]. Неўгадава.
ЗВЯЗА́ЦЦА зак. Мець агульныя справы. Звяжыся з вамі, мёртвъй клятбой кліла. Нямойта, Серкуці.
ЗВЯ́ЗВАЦЬ, ЗВЯ́ЗУВАЦЬ незак. Звязваць. Дрэвы звязвалі нат калі́ткай на Івана, накладалі доскі на комін. То ні́ткі звязуюць, то прадуць і пяюць на супратках. Партызаны.
ЗВЯ́СКА ж. Звязка, жмут. Натрэпім лён, звяскі нъвяжым, нъвяжыш тъкую жмутку. Каралі.
ЗВЯ́ЛЫ прым. Звялы, пасохлы. Кукуруза ляжыць тая зьвялъя. Запруддзе, Багданава.
ЗВЯ́НУЦЬ зак. перан. Засмуткаваць. Серцэ яго звяла. Жохава.
ЗВЯРНУ́ЦЬ зак. 1. Зрушыць з месца. Хай камень звернуць і к сабе возьмуць. Самсоны. 2. Збочыць. Куды-нібуць зверніць. Ульянавічы. ◊ ГАЛАВУ́ ЗВЯРНУ́ЦЬ. Загінуць. Глядзі́, каб ты галаву ні звярнуў. Партызаны.
ЗВЯРЧЫ́ЦЬ зак. Закруціць, захутаць. Кум куме атдаець, а кума тады яго звярчыць. Заазер’е.
ЗВЯСЦІ́СЯ зак. Звесціся, перастаць існаваць. Пчолы, гляджу, звялі́ся. Малы Азярэцк. Мята звялася, не расцець. Каралі.
ЗВЯЦЬ зак. Засохнуць, прапасці. І цьвяты звялі, ссохлі, здохлі. Запруддзе.
ЗВЯШЧЭ́ННЕ н. Паведамленне. Звяшчэнне было, што пагі́б муж 23 аўгуста. Багданава, Леснікова.
ЗГАВАРЫ́ЦЦА зак. Дамовіцца. Згъварылісі лаві́ць рыбу ў возеры. Запруддзе.
ЗГАДАВА́ЦЬ, ЗГУДУВА́ЦЬ зак. Выгадаваць. Я свае дзеці згъдъвала і ні разу ў бальні́цы ні была. Каралевічы. Пяцера згудувала, а трое дзяцей памёрлі. Багданава.
ЗГАДЖА́ЦЬ незак. Згаджацца. Мы ўжо згаджаім с этай цаной. Дольдзева.
ЗГА́ЙСТАЦЬ зак. Знішчыць. А лесу, лесу тут было – і так усё згайстаць! Чуцькі.
ЗГАН м. Ганьба. Згану німа мальцу, харошы малец. Запруддзе, Нямойта.
ЗГАНІ́ЦЦА зак. Загнаіцца. Ні залі́ць чым, ні замазаць чым, згані́ўся мой паліц. Леснікова.
ЗГАНЯ́ЦЬ зак. 1. Выгнаць на пашу. Згъняў рас карову ў поля. Самсоны. 2. Вяршыць. Згонюць стох, усё вузей і вузей, каб не замъкала. Гарадзец. ◊ ЗГАНЯ́ЦЬ АХО́ТУ. Задаволіць жаданне, здаволіцца. Зганяйце ахоту есці. Міцюкова.
ЗГАРАВА́НЫ прым. Гаротны. Згараваны чалавек. Закур’е.
ЗГАРАДЗІ́ЦЬ зак. Загарадзіць. Гарадзец.
ЗГАРБНЕ́ЦЬ зак. Згорбіцца. Згарбнела я, старая ўжо. Серкуці.
ЗГАРО́Д м. Плот, агароджа. Стаі́ць парсюк на згародзі і пішчыць, мяне за плячо хватаіць. Багданава.
ЗГАРО́ДА, ІЗГАРО́ДА ж. Тое ж. Згароду з жэрдак здзелаў тата. Серкуці. Іна ш ні віткъванъя гэтъя згарода, іна ш прыбі́та. Партызаны, Багданава, Буй, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Гарадок, Заазер’е, Замошша, Запруддзе, Карпавічы, Леснікова, Марозаўка, Міцюкова, Нямойта, Ракаў Засценак, Рулёўшчына, Фасаўшчына, Цясішча. Пайдзём ізгароду парубім – дажджу німа. Карпавічы. Дзелуў ізгароду, а іна съгніла ўжо. Запруддзе. Прывязеш воз пяску, высыпіш пъд ізгароду, і яны тады къпаюцца [куры]. Міцюкова. Ізгароду дзеці парасцягнуць. Манголія.
ЗГАРЭ́ТЫ дзеепрым. Згарэлы. Хата згарэта, жонка памёрла. Дольдзева.
ЗГАРЭ́ЦЬ зак. Згарэць. А, мі́лая, а згарэла, а дзеткі былі́, вучэцца трэба было! Заазер’е, Турава, Фасаўшчына. Кап ты згарэла! (праклён). Багданава. У мяне хата згарэла і сын у той хаці – дваццаць сем гадоў – згарэў. Чуцькі.
ЗГІБА́ЦЦА зак. Згінацца, гнуцца. Выбіралі касу і так носікъм у зямлю і нъжымайіш нъ пятку… Калі́ ні згібайіцца, то къса хъръша. Леснікова.
ЗГІ́НУЦЬ зак. Прапасці. Там усё згі́нула, усё разарылась. Буй.
ЗГЛАЗ м. Сурокі. Зглаз верна, карова закульгала ні з таго ні з сяго. Запруддзе.
ЗГЛУМІ́ЦЬ зак. Загубіць, звесці са свету. Ён зглумі́ў гэтага чалавека. Каралевічы.
ЗГНАІ́ЦЬ, СГНАІ́ЦЬ зак. Згнаіць. Растраслі́ сена, дошч згнаі́ў. Запруддзе. Хто сгнаі́ў [сена], хай бы атвічаў. Кляпчэва.
ЗГНІЦЬ зак. Згнісці. А яно [сучча] згніець так, патрэцца. Заазер’е.
ЗГОН м. Заход пры апрацоўцы валакна лёну, пянькі. Патрэп’я – як первы згон. Дольдзева.
ЗГУБІ́ЦЬ зак. 1. Загубіць, звесці са свету. Ты ж німала каго згубі́ў. Чуцькі. 2. Стаць прычынай няшчасця каго-н. Дзевачкі мяне згубі́лі. Заазер’е.
ЗГУБЛЮВА́ЦЬ зак. Згабляваць. Згублюваў шаршэткуй коркі, а тады фуґанкым чысціў. Рудніца.
ЗГУРЦІ́ЦЬ зак. Сабраць у адно месца. Усё згурці́ла ў гэты гарот. Серкуці.
ЗГУШЧО́НАСЦЬ ж. Скучанасць. Згушчонасць была, дом возле дома. Манголія.
ЗДАБЫ́ЧА ж. Паляванне. Кошка на здабычу хадзі́ла. Марозаўка.
ЗДАВА́ЦЦА незак. Здавацца, уяўляцца. Здъвалъся, што памёршы прыходзіць і ходзіць у хаця, і ён здъваўся, ляжым на печы, чуім, аткрылася хата, ідзець, сеў за стол, узяў бутылку, напі́ўся, хату атчыні́ў і пайшоў. І кап адной, а то двум здалося. Ракаў Засценак, Савінічы. Самой здані здъваліся. Багданава.
ЗДАВА́ЦЦА незак. Спадзявацца. Спаць кладуся, на Бога здаюся. Нямойта.
ЗДАВА́ЦЬ, ІЗДАВА́ЦЬ незак. Здаваць. Здаём зъ калхос мълако. Гарадзец, Буй, Латыгаль, Дуброўкі. Мъкарон ні забелюць, булён ці суп варуць, а малако йна іздавала. Неўгадава.
ЗДАЕ́ЦЦА, ЗДЭ́ЦЦЭ, ЗДЭ́ЦЭ незак. Здаецца, быццам бы, нібыта. Здэцэ, сонца красі́ва свеціць, але халодна. Багданава. Здаецца, ні жыву, ні гнію. Гарадзец, Багданава, Нямойта, Станюкі.
ЗДА́ІВАЦЬ незак. Здойваць. Як кроў з вымя, здаіваюць і аддаюць сабаке чэраз парог. Запруддзе.
ЗДА́ЛЕКУ, ЗДА́ЛІКУ, ЗДА́ЛІКА прысл. Здалёк. Здалеку бачыла воўка. Гарадзец, Запруддзе. Здалеку глядзі́м. Неўгадава. Я яе здаліку ві́дзела. Багданава, Нямойта. Мы так стъялі здаліка. Каралевічы.
ЗДАЛЁЧКУ прысл. У канец печы. Саладуху ставілі здалёчку ў печку. Багданава.
ЗДАЛЯ́ прысл. Здалёк. Ён здаля браў жонку. Кішуроўшчына.
ЗДА́НКІ, ЗДА́НЬКІ мн. Прывіды. Памерла маць, а рабёнак астаўся, нейкія зданкі здъваліся. Тады попілу насыпалі, казалі, сляды к калыскі былі́. Нямойта. Зданькі могуць здацца ў лесе. Запруддзе, Вялікі Азярэцк, Каралевічы, Фасаўшчына.
ЗДАРАВЕ́Й прысл. Лепш. Чълавеку здаравей, калі́ чълавек думаіць, дзяцей расці́ць, што-небудзь содзіць, скот гадуіць. Каралевічы, Рэчкі.
ЗДАРАВУ́ШЧЫ прым. Вялізны, таўшчэзны. Была здъравушчая, а нічога німа, събака і схуднела. Запруддзе.
ЗДАРО́ВЫ прым. 1. Здаровы. Калі́ здароў, усё багацце ў руках. Нямойта. 2. Шчаслівы. Дзяцёнка ў хату пускалі новую, каб жысць здаровая была. Баравікі, Багданава, Запруддзе, Ульянавічы, Чуцькі, Дуброўкі, Закур’е. Кап ты здароў быў! (прыгаворка). Багданава. 3. Мажны. А ён маліц такі́ вісокі, здаровы. Заазер’е. 4. Вялікі. А ляшчы здаровыя. Багданава.
ЗДАРО́Ў выкл. Вітанне. Здароў, як жывеш? Савінічы, Багданава, Каралевічы, Міцюкова, Чуцькі.
ЗДАРО́ЎЕ н. Здароўе. Пасадзі́ў ён мне троху здароўе. Ракаў Засценак. С кім ты йдзеш? – С хлебам і с сольлем, і з добрым здароўем! Запруддзе, Алексінічы, Каменшчына. ЗДАРО́ЎЕЙКА памянш. Хай Бох здароўейка вам даець, што вы мне памаглі́ ўчора! Багданава. ◊ НА ЗДАРО́ЎЕ! Пажаданне пры адказе на «дзякуй». Багданава, Сукрэмна.
ЗДАЎНА́, І́ЗДАЎНА прысл. 1. Здаўна, спрадвеку. Здъўна рэчка была, канаву пракъпалі, пасушылі, паразработалі. Багданава. Я кажу, як гавораць старыя здуўна. Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Фасаўшчына. 2. Даўно. І́здаўна тут жывём. Рэчкі.
ЗДАХАТА́ ж. Страта, гібель чаго-, каго-н. Курыца пяець на здахату, на убыткі, абізацельна нада ўбіць. Жохава.
ЗДАЦЬ зак. 1. Здаць, перадаць для далейшага выкарыстання. Я быка здъла, пърасёнка здъла. Марозаўка, Самсонава. 2. Аддаць. А меншага ў ХЗУ сдаў. Нямойта.
ЗДВІГА́ЦЦА незак. Рухацца, збірацца ў адно месца. Гадзюкі ўсе здвігаюцца на Здві́жанне. Алексінічы, Леснікова.
ЗДЗЕК м. Здзек. Той пан усякія здзекі тварыў. Ульянавічы.
ЗДЗЕКА́ЦЦА, ЗДЗІКА́ЦЦА незак. Здзекавацца. Не нада здзекацца з дзевак. Запруддзе. А мачыха здзікалася з яго. Вялікі Азярэцк, Буй, Заазер’е, Запруддзе, Кляпчэва, Ульянавічы.
ЗДЗЕ́ЛАЦЦА зак. 1. Здарыцца. Месяц нъзад, як эта зьдзелълъся. Гарадзец, Запруддзе. 2. Стацца, зрабіцца. І ён што на карову здзелаў, чуруваў, соскі, ві́мя – ўсё карой здзелалъся. Багданава.
ЗДЗЕ́ЛАЦЬ, СДЗЕ́ЛАЦЬ зак. 1. Зрабіць. Гняздо здзелаіць пці́ца ета. Вялікі Азярэцк. Ён так сдзелаіць, што і птушка зваліцца. Заазер’е. 2. Наслаць хваробу. Ёсць чараўні́цы, мне самэй сдзелалі, ужо пры смерці была. Заазер’е.
ЗДЗЕ́ЛЬШЧЫНА ж. Здзельная аплата. Усё на здзельшчыну перавялі́. Закур’е.
ЗДЗЕ́РЖАЦЬ зак. Вытрымаць. Зямля п ні здзержала, кап усе жылі́. Партызаны.
ЗДЗЕ́РЖЫЦЬ зак. Стрымаць. І скъзалі: стары ты шафёр, с чаго ты ня сдзержыў машыну? Савінічы.
ЗДЗЕ́РЦІ зак. 1. Падраць. Куры здзяруць усе буракі́, тады баба мяне заб’ець. Чуцькі. 2. Надраць. Аднэй дачкі́ дзесяць падушак здзерла. Ульянавічы.
ЗДЗЕ́ЦЦА зак. Раздзецца, распрануцца. Здзеньцесь, у хаці ш цёпла. Нямойта.
ЗДЗЕЦЬ зак. 1. Здзець, распрануць. Куртку зьдзеньце, а то жарка. Ульянавічы. Здзень гэты, што, німа больш піджакоў? Рэчкі, Міцюкова. 2. Садраць. Бык цэпам здзеў яму ўсю кожу. Кішуроўшчына.
ЗДЗЕ́ШНІ, ЗДЗЕ́ШНЫ, ЗДЗЕ́ШНЫЙ, ЗДЗЕ́ЧНЫ прым. Тутэйшы, мясцовы. Іна здзешняя, тут радзі́ўшысі. Нямойта. Здзешная дзевушка, далёка адсюль паехала. Партызаны. Ён ня здзешны быў, я брала прымуша. Нямойта. Вы здзешный? Рубеж. Яны тута ня здзечныя. Вялікі Азярэцк.
ЗДЗІВА́ЦЦА незак. Здзекавацца. Так з дзецьмі здзівалася. Алексінічы. Зьдзіваіцца нът табой. Савінічы.
ЗДЗІРЖА́ЦЬ незак. Стрымліваць. Як бытта вяроўка здзіржаць будзіць. Дольдзева.
ЗДО́БА, ЗДО́БІЯ ж. зб. Здобнае печыва. Пяклі́ здобу на Саракі́, у анну клалі капейку, каму манета ў сям’і́ прыдзець, той самы шчаслі́вы. Запруддзе. І можна здобію здзелаць. Заазер’е.
ЗДОР м. Здор; нутраны свіны тлушч. Здор салі́лі, напячэць дзяронікаў, мазалі і елі. Гарадзец, Багданава, Дольдзева, Міцюкова, Партызаны. Мазалі дзяроннікі здорам. Гарадзец. Сядзі́ць і дзяронікі мажыць здоръм. Сянно.
ЗДО́ХЛАЕ н. зб. Здыхляціна, падаль. Я ні хадзі́ла па здохлае, ні ела. Рэчкі.
ЗДО́ХЛЯ, ЗДЫ́ХЛЯ ж. 1. зб. 1. Худая жывёла. Заўцехніць любіць сміяцца: «Бапка, бяры гэту здохлю, ты выгудуіш». Нямойта. 2. Слабы, худы чалавек. Здыхля ты! Худы! Сукрэмна. 3. Нешта, што мае пах здохлай жывёліны. Гэты грып здыхляй смярдзі́ць. Міцюкова.
ЗДО́ХНУЦЬ зак. 1. экспр. Памерці. А каб ты здох! (праклён). Запруддзе. Пад Каневам здох мядзведзь, нешта яму ні даходзіць. Партызаны, Нямойта. 2. Засохнуць, прапасці. І цьвяты звялі, ссохлі, здохлі. Запруддзе.
ЗДРА́СТУЙ выкл. Вітанне. Нямойта.
ЗДРА́ХНУЦЬ зак. Згнісці, струхнець. Палка здрахла, і на ёй апенькі растуць. Пожанькі, Сянно.
ЗДРУЖЫ́ЦЦА, СДРУЖЫ́ЦЦА зак. 1. Здружыцца, пасябраваць. Яны сьпеліся мі́жду сабой, сдружыліся, у адну лі́нію гнуць. Запруддзе. 2. Злюбіцца. А ён здружыўся з другой, мужука адбі́ў. Багданава.
ЗДРУТУВА́ЦЬ зак. Здратаваць, спляжыць. Фасаўшчына.
ЗДРЫГАНУ́ЦЬ зак. Зрушыць з месца. А я забі́лася, здрыганула почкі, матка мне і плацце на смерць купі́ла. Вялікі Азярэцк.
ЗДРЫ́ЖНІК м. Дрыжнік, слёзкі (?). Нейкъя тръва ёсь здрыжнік. Апечкі.
ЗДРЭ́ХВІЦЬ зак. Спалохацца. Там дзерава стаі́ць, як паглядзі́ш, на йім жывая рысь шэрыя сядзі́ць – здрэхвіш. Партызаны.
ЗДУБАВЕ́ЦЬ зак. Высіліцца, знясіліцца. Тут здубавець можна: і тоя хопіш, і тоя: многа работы. Вялікі Азярэцк.
ЗДУ́ЖАЦЬ зак. Змагчы. Дзед з бабай ня здужаюць есці. Запруддзе.
ЗДУ́МАЦЬ зак. Захацець, задумаць. Хто як здумаіць, так і ладзіць цяпер. Партызаны. Хто як здумаў, той так і рабі́ў. Цясішча. Як хто здумаў, так і называў. Сам па сабе, як здумаў, так і вучыўся. Багданава, Гарадзец, Серкуці.
ЗДУМА́ЦЬ зак. Здзімаць. С поля здумець снех. Каралевічы.
ЗДУМЛЯ́ЦЬ незак. Прыдумваць. На Купалу абы-што здумлялі: калідор запруць, згароду вывярнуць. Патрызаны, Леснікова.
ЗДУРЭ́ЦЬ зак. Здурэць; зрабіць глупства. Здурэіш, вучыцца не будзіш, будзіш гаўно таптаць на фермі, як маці. Нямойта.
ЗДУЦЬ зак. перан. Знішчыць. Здулі, зняслі́ дзярэўню немцы. Партызаны.
ЗДЫ́БАЦЦА зак. Здырдзіцца, памерці. І здыбаўся ат п’янкі. Чуцькі.
ЗДЫХЛІ́НА ж. Здыхляціна, здохлая жывёла, птушка. Могуць здыхлі́ны ў возіра ўперці. Багданава. Здыхлі́на валяецца, косткай патрэш руку, назад ні варочаешся, і рука праходзіць. Чуцькі.
З’Е́ДНІК м. Насякомае або чарвяк, якія шкодзяць расліне. Новая сісцема з’еднікаў бульбы – чаървякі́ сівыя, аб’ядаюць усе карні́. Партызаны.
З’Е́ДЖАНЫ дзеепрым. З’едзены. Віцінар скызаў, віха зьеджына, карова з’ела ету траві́ну. Чуцькі.
з’Е́здзіць зак. З’ездзіць. У лес з’ездзіш за дроўмі і ляжыш: так балі́ць усё. Нямойта.
ЗЕ́ЛЕНЬ ж. зб. Няспелая садавіна, гародніна. Як бы пагода, зелені хватаець. Цясішча, Нямойта.
ЗЕ́ЛІЦЬ незак. Гаварыць недарэчнае, балбатаць. Абы-што зеліш, ні дуры гълавы, ні зялі́. Запруддзе.
ЗЕ́ЛЛЯ, ЗЕ́ЛЬЯ н. 1. Пустазелле. Плахоя зелля: лібіда, макрыца, асот, пувілі́ка. Леснікова. 2. Зёлкі (?). Ё і зелья дзеравенскі. Багданава.
ЗЕЛЯНІ́НА ж. зб. Зелень. Летам хърашо, зеляні́на, цвяты. Запруддзе. Вянок съўём, а там і жыта, і цвет ідзе, які́ найдзем, і зеляні́на, яку найдзем. Багданава.
ЗЕМЛЯНІ́КА ж. Суніцы. Як цвіцець земляні́ка, нада сабіраць, чай укусны і палезны. Цясішча.
ЗЕ́НКА н. Вока. Сагнулася даваць мешанку у сараі, а курыца мне як дзібанула ў зенка. Леснікова.
ЗЕ́РКАЛА н. Люстэрка. Гадалі на Каляды, у зеркала неяк гаъдалі, туфлі брасалі. Буй, Багданава.
ЗЕ́РНЕТЫ мн. Зярняты. Як які́я зернеты мълаці́лі, нада сціпнена, акуратна събраць. Гарадзец.
ЗЕ́РНЕШКА ж. перан. Кропля лякарства (?). Штук з дзесяць зернешак дъстала, каплі – ад даўлення. Дольдзева.
ЗЕЎ м. Зеў; прастора паміж верхняй і ніжняй часткамі асновы. У зеў чаўначком кідаеш. Багданава, Закур’е.
З’Е́СЦІ зак. 1. З’есці, ужыць у ежу. Мама з’ела парадачна ягад с яленцу, троху серцам качалася. Партызаны, Багданава, Ульянавічы. Блін зьеў і до. Гарадок. Сынка ў вайну ваўкі́ з’елі. Вялікі Азярэцк. 2. Пакусаць. Мяне пчолы з’ядуць глатка. Кішуроўшчына. 3. перан. Пазбавіць жыцця, здароўя. Вот мяне сын і з’еў. Запруддзе. Вайна мужука з’ела. Дольдзева. Бадай цябе ваўкі́ з’елі! (праклён). Партызаны.
З’Е́СЦІСЯ зак. Сцерціся ад жавання. У дзеда [117 год] кап табе адзі́н зуп вываліўся, толькі з’еліся, сталі роўна з дзяснымі. Алексінічы, Міцюкова.
З’Е́ХАЦЬ зак. 1. Паехаць. Ці ён куды з’ехаў? Ні знаю. Самсоны. 2. перан. Асунуцца, пахудзець. Я цяпер пахудзела крэпка, з’ехала. Партызаны, Закур’е. ◊ З’Е́ХАЦЬ З ГЛУ́ЗДУ. Страціць розум, развагу. З глузду з’ехаў – якая яна жані́шка! Партызаны.
ЗЁЛКІ мн. Лекавыя травы. Лячэбная трава – зёлкі. Дольдзева.
ЗЖАЎЦІ́ЦЬ зак. Пафарбаваць у жоўты колер. Зжаўці́ць што? Хрантон? Запруддзе.
ЗЖАЦЬ, ЖЖАЦЬ, СЖАЦЬ зак. 1. Зжаць. Жыта жжалі, на полі стъяла ў снапах. Гарадок, Гарадзец. Як прыйшло то врэмя, што жаць нада, і сжала. Багданава. 2. Сціснуць; пра хваравітае адчуванне ў грудзях. Як зжалі грудзі. Дольдзева.
ЗЖЫВА́ЦЬ незак. ◊ ЗЖЫВА́ЦЬ ДВА ВЯКІ́. Доўга жыць. Заазер’е.
ЗЖЫ́ЦЦА зак. Зрасціся. Пальцы зжылі́ся, нада было іх разразаць. Запруддзе, Малы Азярэцк.
ЗЖЫЦЬ, ІЗЖЫ́ЦЬ, ЖЖЫЦЬ, ІЖЖЫ́ЦЬ зак. 1. Знішчыць, загубіць. Яна за ета яго зжыла. Кляпчэва, Сянно. 2. Пазбавіцца, ліквідаваць. Іх ужо іжжылі [даўбешкі]. Дольдзева. 3. Пражыць. Век свой у горы, як я жжыла свой век. Буй. Ужо век іжжылі́ тут. Серкуці. 4. Перажыць, пражыць даўжэй за некага. І тры мужукі́ зжыла баба, і крэпкая была. Запруддзе, Баравікі.
ззА́ду, ІЗЗА́ДУ прысл. Ззаду. А воўк ззаду дзіцянё схапі́ў. Партызаны. Скрыню вязуць маладой іззаду. Дуброўкі.
Поделитесь с Вашими друзьями: |