Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»



старонка4/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   51

Спіс населеных пунктаў быў складзены Н. В. Сівіцкай, правераны паводле даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць»7 В. М. Курцовай. Назвы некаторых населеных пунктаў, якія былі перайменаваны, прыводзяцца ў дужках. Тыя населеныя пункты, якія перасталі існаваць, суправаджаюцца запісам страчаная назва.



Спецыяльныя паметы


адгадка

велікодная гульня

вясельнае пажаданне

выслоўе


дражнілка

жарт


з анекдота

з дзіцячай калыханкі

з дзіцячай песенькі

з замовы


з казкі

з малітвы

з падання

з песні


загадка

звычай


зычэнне

дзіцячая лічылка

лаянка

павер’е


праклён

прыгавор


прыгаворка

прыкмета


прыпеўка

урочышча




Прынятыя скарачэнні


адкуль-н. – адкуль-небудзь

абраз. – абразлівае

агульн. – агульны (назоўнік агульнага роду)

выкл. – выклічнік

г. д. гэтак далей

груб. – грубае

зак. – закончанае трыванне

да т. п. – да таго падобнае

дзеепрым. – дзеепрыметнік

дзеепрысл. – дзеепрыслоўе

дзіц. – дзіцячае

ж. – жаночы род

займ. – займеннік

зб. – зборны назоўнік

злучн. – злучнік

інш. – іншае

каго-н. – каго-небудзь

куды-н. – куды-небудзь

ласк. – ласкальная форма

лаянк. – лаянкавае

ліч. – лічэбнік

м. – мужчынскі род

мн. – множны лік

н. – ніякі род

незак. – незакончанае трыванне

нескл. – нескланяльнае

па н. ст. – па новым стылі

пад. – падобнае

памянш. – памяншальная форма

памянш.-ласк. – памяншальна-ласкальная форма

перан. – пераноснае значэнне

прым. – прыметнік

прыназ. – прыназоўнік

прысл. – прыслоўе

спец. – спецыяльнае

устар. – устарэлае

хто-н. – хто-небудзь

чаго-н. – чаго-небудзь

часц. – часціца

чый-н. – чый-небудзь

чым-н. – чым-небудзь

што-н. – што-небудзь

экспр. – экспрэсіўнае

эмац.-ацэн. –– эмацыянальна-ацэначнае

якое-н. –– якое-небудзь

якой-н. –– якой-небудзь

якія-н. –– якія-небудзь

якога-н. –– якога-небудзь

якую-н. – якую-небудзь



Асобныя сімвалы і знакі
() – заключаюцца словы, якія ўдакладняюць значэнне загалоўнага слова, а таксама варыянты слоў у сінтаксічна звязаных адзінках і словы-суправаджальнікі ў фразеалагізмах

○ – абазначэнне састаўнога тэрміна

◊ – абазначэнне фразеалагізма

□ – абазначэнне прыказкі і іншых адметных выслоўяў



< > – пры расшырэнні кантэксту

(?) – пры меркавальнасці значэння або няўпэўненасці ў ім



/ – пры размежаванні радкоў песні

А
А злучн. А. Смаршкі́ ш шапъчкуй, і он расцець цвярдзейшый і як гармошычка нъ вярху, а страчкі́ вышый. Латыгаль.

А часц. А. А ўперат кмі́ну ўсыпіш і добра. Манголія. А там абычна клець, амбар, зярно, калбасы вешалі. Нямойта. А як адчаяцца, мамка мая любая! Савінічы.

АБ, АП прыназ. 1. Аб, пра (пра прадмет гаворкі). Не, аб етъм нічога не було чуваць. Вялікі Азярэцк. Міліцыянер спрашываў аб аднаго старыка. Рэчкі. Аб чэм прышоў? – Аб хаці. Рассвет. Ты ні знаіш, ап што мы гаворым. Чуцькі. 2. За (пра час). Бандаш шылі аб адным дні. Серкуці. 3. На, пад, у час. Аб Новым годзе адна жэншчына памерла. Карпавічы. 4. На (указвае на прадмет харчавання). Месіц аб аднэй вадзе жыла. Заазер’е.

АБА́БАК м. Бабка; снапы, састаўленыя ў кучку для абмалоту або прасушкі. Складаюць у ток нескалькі абабкаў у адну кучу. Вялікі Азярэцк.

АБА́БАК м. Абабак, падбярозавік. Абапкі пад бярозамі яны, у іх жоўценькая ношка. Чуцькі.

АБАБРА́ЦЦА зак. Сабрацца, сустрэцца. Абабраліся чатыры – і пашлі́ на гару. Самсоны.

АБАБРА́ЦЬ зак. Абабраць, аграбіць. Знашлі́, абабралі яго і забі́лі. Савінічы, Леснікова.

АБАБРА́ЦЬ зак. Абабраць, сабраць. Чарні́цы абабралі, а тады дурні́цы будуць браць. Кляпчэва.

АБАГНА́ЦЬ зак. Абысці (па крузе). Раньша па днэй чаркі абгонюць і ўсё. Серкуці.

АБАГРЭ́Ў м. Абаграванне. Шчыт – бальшынство для абагрэва хаты. Фасаўшчына.

АБАГУ́Л прысл. ◊ У АБАГУ́Л. На грамадскае выкарыстанне. Усё пашло ў абагул, усё уместа. Савінічы.

АБАГУ́ЛІВАЦЬ незак. Абагульваць. Сохі сабіралі, бароны – што ў каго – кароў абагулівалі, коней, усё опшчэм. Заазер’е, Запруддзе, Нямойта, Рулёўшчына.

АБАГУ́ЛІЦЬ зак. 1. Абагуліць. Абагулілі скот увесь у камуну. Баравікі. Хто сваю палоску сжаў, хто аддаў – усё абагулілі. Савінічы. 2. Забраць для агульнага карыстання. Аднаго къня пръдавайця, а то абагуляць. Рулёўшчына.

АБАЗЛЁНЫ дзеепрым. Узлаваны, злы. Які́я сталі абазлёныя людзі: бойся к каму зайці́. Багданава.

АБАЗЛЯ́ЦЦА незак. Сварыцца, псаваць адносіны. Не хачу абазляцца з працсідацелям. Партызаны.

АБАЗЛІ́ЦЦА зак. Пасварыцца, сапсаваць адносіны. Гарбачоў са ўсі́мі абазлі́ўся, цяпер адчуваюцца ўсе: і Літва, і Латвія. Буй.

АБАЗНА́ЦЦА зак. Абазнацца. Ці я абызналъся, ці не. Сянно.

АБАЗНАЧА́ЦЬ незак. Значыць. А я й не знаю, што ён абазначаіць – Іван-гълаварэз. Самсоны.

АБА́ПАЛ прысл. Абапал. Абапал былі́ два пъграбы, а мой пъсярэдзіні. Міцюкова.

АБАПЕ́РЫЦЦА зак. Абаперціся. На мяне абапрэцца і ідзець па хаці. Розмыслава. Прыдзець Дашка, абапрэцца аб гарод і Малахавіча з языка не спускаець. Міцюкова.

АБАРА́НАК, БАРА́НАК м. Абаранак. На Съракі́ пяклі́ бъранкі. Запруддзе. ◊ ДЗІ́РКА АД АБАРА́НКА. Нічога (не мець, нічога не застацца). Засталася толькі дзі́рка ат абаранка. Міцюкова.

АБАРВА́ЦЬ зак. Нарваць; апухнуць і нагнаіцца. Палец абарваў – къласкі́ палі́чуць і прыкладаюць, а сколькі іх, чорт ведаіць. Ракаў Засценак.

АБАРО́НА ж. Абарона. Ты мъя зашчыта і абарона! Сянно.

АБАРО́Т м. Канец загона, баразны. Ці выкапаў абарот? Багданава.

АБАСЛАЎЛЯ́ЦЬ незак. Благаслаўляць. Радзі́целі абъслъўляюць сына, дачку: бяруць йікону, хлеб бяруць і соль нъ тарэлъчку. Запруддзе.

АБАСТРЫ́ЦЦА зак. Пачаць балець (з-за абвастрэння). Нешта пад грудзьмі́ абастрылася. Гарадзец.

АББЕ́ГЧЫ зак. Аббегчы. Аббяжы кругом хаты тры разы. Партызаны.

АББІВА́ЦЦА незак. Зношвацца, драцца (пра адзенне, тканіну). І не работаю, а рукавы аббіваюцца. Ульянавічы.

АББІВА́ЦЬ незак. Вымалочваць зерне (пра лён). На таку аббівалі лён. Рэчкі. Да вайны болі лён аббівалі. Фасаўшчына, Нямойта.

АББРЫ́НДАЦЦА зак. Знасіцца, падрацца (пра адзенне, тканіну). Аббрындалася юбка. Нямойта.

АББЯЛІ́ЦЬ зак. Аблупіць, зняць скуру. Карову, авечку зарэзаў, а тады аббялі́ў. Гарадзец.

АБВА́РАНЫ дзеепрым. ◊ (пабегчы) ЯК АБВА́РАНЫ. Вельмі хутка, імкліва. Пабех як абваръны. Серкуці.

АБВАЗГРЫ́ЦЦА зак. Абсаплівіцца. Абвазгрылася ты! Нямойта.

АБВАЛА́КАЦЬ незак. Пакрывацца ахоўнай абалонкай. Абвълакъіць дупло ў лі́пе і апяць жыве, а другое дрэва ўсыхаіць. Кляпчэва.

АБВАЛІ́ЦЦА зак. ◊ АБВАЛІ́ЦЦА Ў ВО́БМАРАК. Страціць прытомнасць. У вобмарак абвалі́ся: яна змыла дзеньгі. Дольдзева.

АБВАРЗО́ПАЦЦА зак. Запэцкацца. Абварзопаўся ты ўвесь ужо. Нямойта.

АБВАРЫ́ЦЬ зак. Абварыць, заліць варам. Пірямыць грыбы, абварыць і варыць. Карпавічы.

АБВІ́ЦЦА зак. 1. Абвіцца. Вуш абаўецца кълы нагі́ каровы, ссець. Алексінічы. 2. Вырасці абапал, аплесці. Дзе лес вырубюць, там дзілянка, а къля карчоў абаўюцца суні́цы. Манголія.

АБВІНЦІ́ЦЬ зак. Абгарнуць, абкруціць. Бяростай абві́нціць гърлач. Нямойта.

АБВЫ́КНУЦЬ зак. Звыкнуцца, прызвычаіцца. Конь абвыкніць, ня будзіць бъяцца, ня ўпудзіцца. Самсоны.

АБВЯ́ГНУЦЬ зак. Абвянуць. Картошка абвягла была ад жары. Багданава.

АБВЯ́ЦЬ зак. Часткова страціць жыццядзейнасць. У цябе лёхкія абвялі, як тръва. Заазер’е.

АБГАВАРЫ́ЦЬ зак. 1. Абмеркаваць, параіцца. Абгаварылі, што тут зъ хлявом ня будзім [будавацца]: ні́ска. Гарадок. З іх старшы сабрання праводзіць, і тады абгаворуць, каго саслаць. Напі́шуць, патпі́шуць; прыедуць, забяруць. Пашлюць, і ўсё – ня верніцца ён. Ніхто не вярнуўся. Буй. 2. Абгаварыць, зняславіць. Абгъвърылі з гълавы да ног. Запруддзе.

АБГАВО́РАМ прысл. Абгаворваючы; нядобразычліва выказваючыся пра каго-н. Не абгаворам: дзеўка была знасі́лена. Запруддзе.

АБГА́ІВАЦЦА незак. Загойвацца. Хай маленькага парсючка скастрыруюць: быстра абгаіваюцца. Партызаны.

АБГАЛЕ́ЦЬ зак. Збяднець. Абгалеў саўсем, аблянеў, абанкроціўся. Нямойта.

АБГАЛІ́ЦЦА зак. Агаліцца. Абгалі́ўся провад – як траханула яе! Багданава.

АБГАЛІ́ЦЬ зак. ◊ АБГАЛІ́ЦЬ НА ГО́ЛУЮ БЕ́ЛКУ. Абрабаваць; забраць усё. Нас абгалі́лі на голую белку, зладзеі, усё абчысцілі. Запруддзе.

АБГАРАДЗІ́ЦЬ зак. Абгарадзіць. Хаты згарэлі, абвалі́ліся, а печы асталіся. Абгарадзі́лі мушчыны [печы], хлеп пяклі́. Багданава.

АБГАРО́ДА ж. Агароджа. Зърасло кладбішча: ні абгароды німа, нічога. Чуцькі. Кругом хаты – абгарода. Закур’е.

АБГАРО́ДЖАНЫ дзеепрым. Абгароджаны, абнесены агароджай. У нас було абгароджыныя стойла. Гарадок. Дрэвам абгароджаны. Закур’е.

АБГАРО́ДКА ж. Абгародка; спецыяльнае прыстасаванне, якое прыстаўлялася да жорнаў, каб не рассыпалася мука. У жорнах – абгародка, кап мука ні сыпълъся. Марозаўка.

АБГАРЭ́ТЫ дзеепрым. Абгарэлы. Абпалі́ў пярун: абгарэтая столь, сціна. Апечкі.

АБГАРЭ́ЦЬ зак. Абгарэць. Пярун ударыў – хата абгарэла. Апечкі.

АБГІБА́ЦЦА незак. Прагінацца. Аж лёд абгібаўся. Закур’е.

АБГІБА́ЦЬ незак. Загінаць. На чатыры капылы дзелалі сані і абгібалі. Марозаўка.

АБГІНА́ЦЬ незак. Абгінаць. Бярэш жалеза, абгінаеш на клін, кусок жалеза ложыш і уварыіш у гарне, каб жыткае, як вада. Жохава.

АБГЛЕ́ДЗЕЦЬ зак. Агледзець, абшукаць. Я усюдых абгледзела: нідзе рыбы німа. Серкуці.

АБГРЫ́ЗАК м. Недагрызак. Сядзім есь, то абгрызкаў бульбы нъкладзеш, а тады пірабіраіш, дъідаіш. Цясішча.

АБДА́ЦЬ зак. Абмыць, абліць. Бярозавым лі́сцем цела абдаваць харашо. Цясішча. А патом – кіпятком абдасі́. Манголія.

АБДЗЕ́ЛЬВАЦЬ незак. Абдзяляць. Як абдзельвала яна мяне. Нямойта.

АБДЗІ́Р м. Адходы пры трапанні льну. Абдзі́р – пакулля, кастра падалі. Апечкі.

АБДЗІРА́ЦЦА незак. Абдзірацца, драпацца. Ручкі аслабадзі́ць [дзіця], то абдзіраіцца. Міцюкова.

АБДЗІРА́ЦЬ незак. Шатраваць; ачышчаць (зерне) ад абалонкі перад тым, як малоць або пускаць на крупы. Пшані́цу ні абдзіралі, мякінька малолі. Багданава.

АБДРЫ́ПАНЫ прым. Задрыпаны, неакуратны, неахайны. Абдрыпаная жэншчына, неакуратная. Нямойта.

АБДУ́МАЦЦА зак. Абдумацца; перадумаць, прыйсці да іншага рашэння. Абдумаліся, і гэтыя тръктъра ніхто ні бярэць, а дай трактар маламошны. Фасаўшчына. Усё въръчаецца: абдумаліся, але позна. Заазер’е, Багданава, Вялікі Азярэцк, Івоні, Каралевічы.

АБДУ́ЦЦЕ, АБДУ́ЦІЕ н. Уздуцце. Абдуцце каровы – гъняюць яе, пакуль паносам прахвоціць. Нямойта. Абдуціе у каровы: разапрэць яе. Парэчча.

АБДУВА́ЦЬ незак. Раздзімаць. Абдуваіць карову, нада віцінарка вызываць. Гарадзец.

АБДУ́МАЦЦА зак. Падумаць, успомніць. Абдумаўся манах, што ў яго ў гълавах. Каралевічы.

АБДУРЫ́ЦЬ зак. Абдурыць, падмануць, ашукаць. Абдурыў дзяўчонку, а шчэ шкурай абзываіш. Гарадзец.

АБЕ́Д м. Абед. Тушонкі на абед пъставіла, болей ні варыла нічога. Міцюкова. У абедзе і пъсля работы пъмъгаў. Баравікі.

АБЕ́ДНЯ ж. Абедня; набажэнства ў хрысціян, якое адбываецца раніцай або ў першай палове дня. Абедня ета кончыцца, тады ідуць па дзіръўнях і танцуюць. Запруддзе. ◊ НА АБЕ́ДНІ. У абед. Прыяжджаіць на абедні дочка. Фасаўшчына.

АБЕ́ДАШНІ, АБЕ́ДЗЕШНІ прым. Абедзенны, абедні. Абедашняе пъдаі́ла. Багданава. Вячэрышнія мълако с абедышнім змішаюць, то яно адразу і атсядзіцца. Турава, Сянно. Абедзішняе мълако можа ў каго ёсь, можа хто пръдась. Баравікі.

АБЕ́Е, АБЕ́І ліч. Абедзве. Мае дзяўчаты пайшлі́ с калхоза абее. Баравікі. Абеі ходзяць у дзівяты клас. Вялікі Азярэцк, Івоні, Розмыслава.

АБЕРАГА́ЦЦА незак. Аберагацца, сцерагчыся. Ніхто ня робіў у празнічны дзень: абірагалісі. Савінічы.

АБ’Е́ДДЗЕ н. зб. Аб’едкі. Воўчына аб’еддзе ляжыць. Фасаўшчына.

АБ’Е́ЖДЖАНЫ дзеепрым. Аб’езджаны (пра каня). Коні былі́ яшчо ні аб’ежджыныя, спужаліся і панеслі яго. Фасаўшчына.

АБ’Е́ЗДЗІЦЬ зак. Аб’ездзіць. Бывала, увесь свет аб’ездзіць, абойдзіць. Савінічы.

АБ’Е́ХАЦЬ зак. Аб’ехаць. Аб’едуць, а ніколі здароў ні кажуць. Савінічы.

АБЖА́ЛАВАЦЬ зак. Абскардзіць. Патом я абжалаваў, і мне далі́ апяць фтарую групу. Фасаўшчына.

АБЖЫ́ВАЦЦА зак. Абжывацца; прызвычайвацца да жыцця на новым месцы. Ён толькі што абжываецца, толькі хату паставіў. Багданава.

АБЖЫНА́ЦЬ незак. Абжынаць; жаць навокал ці пражаць праход. Кала мяжэ абжынай ячмень. Багданава. Мама кажыць: «Абажні́ хоць мяжу». Рэчкі, Нямойта.

АБЗА́ ж. Паверхневы слой дрэва без кары. Падлогу масці́ць ці дзверы ставіць, абза здымаецца. Нямойта. Абзу нада зняць, дзе къра астаецца [верхавіна дрэва з карой]. Нямойта.

АБЗЫВА́ЦЬ незак. Абзываць. Цяпер ніхто ні абзываіць плохім словам. Рэчкі.

АБІВА́ЦЬ незак. Абіваць; вымалочваць зерне (пра лён). Такі́я дзеці хадзі́лі лён абіваць. Закур’е.

АБІ́ДА ж. Крыўда. Ат жалі, ат абі́ды я яму уступі́ла. Мянюцева. Абі́да ш на яе: ты ж знала, што эта дзіравенскія, сваёй дзярэўні. Багданава.

АБІ́ДЖАНЫ дзеепрым. Пакрыўджаны. Сі́льна абі́джаны горам чалавек. Фасаўшчына.

АБІ́ДНА прысл. Крыўдна. Абі́дна, што пенсія невялі́кая. А як я работала! Партызаны.

АБІ́ДНЫ прым. Крыўдны. Абі́днае палажэнне – первая судзьба не са мной. Каралевічы.

АБІЖА́ЦЦА незак. Крыўдзіцца. Ні нада біжацца. Вялікі Азярэцк.

АБІРА́ЦЬ незак. Есці, пажыраць. Дурак нейкі пісаў, што вуткі абіраюць жукоў. Сянно.

АБ’ІСНЯ́ЦЬ незак. Тлумачыць, гаварыць. Аб’існялі па радзіву. Самсоны.

АБІЧА́ЙКА ж. 1. Драўляная аснова (вобад) у рэшаце. Абічайка – як рэшата дзелалі. Нямойта. 2. Круг з лубу для намотвання пражы. Я цэлу абічайку напрала – ета вірцяно. Галашчакіна.

АБІЧА́ЙНЫ мн. Зубцы ў грэбені. Хто абічайны паробіць красі́выя у грэбні. Серкуці.

АБІШЧА́ЦЦА незак. Абяцаць. Абішчаліся, што прыедзем после Тройцы. Буй. Абішчаўся усё прыехаць, а не прыяжджае. Івоні.

АБКАРЫ́ЦЬ зак. Абкарыць; ачысціць ад кары. Жардзі́ну любую нада абкарыць, а то трухнуць будзець пат карой. Нямойта.

АБКАРЭ́ЦЬ зак. Пакрыцца коркай. Бульбу абалюць семям ляным, яна абкарэіць, і – смачна. Партызаны.

АБКАСІ́ЦЬ зак. Абкасіць. Загадалі берагі́ канавы абкасі́ць. Гарадзец.

АБКАЎЗНУ́ЦЦА зак. Паслізнуцца. Унучка ягоная абкаўзнулася і ручку пабі́ла. Розмыслава.

АБКАЦІ́ЦЬ зак. Абліць сценкі пасудзіны тлушчам. Чыгунок абкоціш, тады скарынка смашнъя. Кішуроўшчына.

АБКЕ́ШКАЦЦА зак. Запэцкацца. Абкешкаўся ўвесь. Нямойта.

АБКЛА́ДЗЕНЫ дзеепрым. ◊ АБКЛА́ДЗЕНЫ ПА-ЦВЁРДАМУ. Пра заможнага, багатага чалавека. Па-цвёрдаму абкладзены – то значыць багаты. Серкуці.

АБКРА́СЦІ зак. Абакрасці. Нікога не абкралі, ні забі́лі. Запруддзе.

АБКУ́САЦЬ незак. Абкусваць. Да году ногці ні стрыгуць, абкусыюць зубамі. Нямойта.

АБЛАБЗА́ЦЬ зак. Пацалаваць. Адзі́н яго [Хрыста] знаў і прадаў. Кажыць: «Я яго аблабзаю, апшчаплю». Ну й апшчапі́лі яго й ўзялі́ с Тайнае вячэры. Буй.

АБЛАВІ́ЦЬ зак. Злавіць, пералавіць (пра ўсіх, многіх). Аўчаркі былі́ асталі́сі, пакуль йіх ні аблаві́лі. Закур’е.

АБЛАВУ́ХІ прым. Дурнаваты, неразумны. Ах ты аблавухая – гавораць, калі́ ругня. Нямойта. ◊ ДУРА́К АБЛАВУ́ХІ лаянк. Дурань. Дурак ты аблавухі, я цябе, дурака, любі́ць ня буду. Дольдзева.

АБЛА́САВАЦЦА зак. Паласавацца; наесціся. Ваўкі́ абласъвъліся чълавечънуй у вайну. Пожанькі.

АБЛІВА́ХА ж. экспр. Моцны дождж. Абліваха, мъкрата, растанець, а тут – марозец. Нямойта.

АБЛІЗА́ЦЦА зак. перан. Ачуняць, паправіцца (пасля хваробы). Аблізаўся пасля балезні і – у парцізаны. Нямойта.

АБЛІЗА́ЦЬ зак. Аблізаць. Пудпусці́ла, хай яна [сабака] іх аблі́жыць. Запруддзе.

АБЛІНА́ЦЬ зак. Паліняць, аблезці. У мяне аблінаў фартух. Каралі.

АБЛІ́ЦЬ зак. Абліць. Печка пылаіць, гарыць, пірат полынню патпячэць мухамор, смітанай абальець, на акно паложыць, яны [мухі] й дохнуць. Запруддзе. Крапявы насячэш, бульбы абальеш і сьвіннёнку даеш. Партызаны, Манголія.

АБЛО́ГА ж. Аблога; даўно не воранае поле, зарослае травой. Былі́ аблогі сярод лесу, пашці́ чыстыя, там мъладзёж на Купалле гуляла. Рэчкі. Дзе якая аблога – узрыць. Каралі.

АБЛО́ЖНЫ прым. ○ АБЛО́ЖНЫ ДОЖДЖ. Заложны дождж. Абложны дождж: пузуры ускакуюць на возеры. Багданава.

АБЛУ́ПЛІВАЦЦА незак. Аблуплівацца, абдзірацца; страчваць афарбоўку. Белім шчыт і́звісцю – аблупліваецца. Каралі.

АБЛУПІ́ЦЬ зак. Аблупіць; зняць скуру. Усё сала аблупюць наскрозь. Галашчакіна. Мы удвайі́х аблупі́лі дзесіць штук авец і пувязлі́ ў Сянно. Міцюкова.

АБЛЮБАВА́ЦЬ зак. Аблюбаваць, выбраць. Стаўкі́ ставіліся для прыманкі пчол. І рой можыць аблюбъваць. Марозаўка.

АБЛЮДНЕ́ЦЬ зак. Стаць прыгажэйшым. Аблюднеў троху, як вырас, які́ малец стаў! Партызаны.

АБЛЯНЕ́ЦЬ зак. Стаць лянівым, разленавацца. Аблянеў: ляні́цца работаць. Нямойта. Маладзёш цяпер аблянелі. Рэчкі.

АБЛЯПІ́ЦЬ зак. Абляпіць, заляпіць. Быў убі́ты гвозд, яны [ластаўкі] абляпі́лі яго і кала вакна дзелаюць гнёзды. Фасаўшчына.

АБЛЯПЛЯ́ЦЬ незак. Аблепліваць. Брусочак, як мыла, ім замазвалі; яго трошку пагрэіш, тады аблеплііш вокна. Багданава.

АБЛЯСЦІ́ЦЦА зак. Узлавацца, раззлавацца. Глядзі́ш – аблясці́цца, а нам тут жыць. Цясішча.

АБМА́ЗАЦЬ зак. Намазаць; пакрыць слоем чаго-н. Крухмалам хлеб абмажэш, ён блісці́ць, жоўценькі такі́. Каралі.

АБМА́ЗВАЦЬ незак. Абмазваць, замазваць. Мел і алі́фу мяшаюць і абмазваюць вокны. Багданава.

АБМА́ШКА ж. Памылка. Абмашка вышла, абмылка. Нямойта.

АБМАЛА́ЧЫВАЦЬ незак. Абмалочваць. Гумні́шча, дзе ставяць пастройкі, хлеб там абмалачывалі. Нямойта.

АБМАЛО́ТКІ толькі мн. Дзень (свята) заканчэння малацьбы. Кончылі усё, дъмълаці́ліпашлі́ на абмалоткі. Запруддзе.

АБМА́Н м. Падман, ашуканства. Конь сні́цца – абман. Ракаў Засценак.

АБМАНІ́ЦЬ, АММАНІ́ЦЬ зак. Падмануць, ашукаць. Глядзі́, а то і цябе так абмоняць. Савінічы. Ён аммані́ў маю дачку. Нямойта.

АБМА́ННЫ, АБМА́ННЫЙ прым. ○ АБМА́ННАЯ АПЕ́НКА. Несапраўдная апенька. Абманную апенку ніхто ні бярэць. Сукрэмна. ○ АБМА́ННЫЙ БАРАВІ́К. Несапраўдны баравік. Абманный бараві́к, іх бываіт многа вырышшы. Карпавічы.

АБМАХНУ́ЦЦА зак. Памыліцца. Абмахнуўся чалавек. Нямойта.

АБМЕ́РЗЦІ, АБМЁРЗЦІ зак. Замерзнуць, памерзнуць. Былі́ ногі абмерзлі. Кляпчэва. Тут, пад вакном, клубні́ка расла – абмёрзла. Івоні.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал