ІРВА́ЦЬ, РВАЦЬ незак. Ванітаваць. Ванітуіць яго, ірвець. Вялікі Азярэцк. Мяне рваць. Марозаўка.
ІРДА́НСКІ прым. Іарданскі. Поснъ къліда, йірданскъя въда, спасі́ нас, Госпадзі, ўсех на каждъя месце (з замовы). Каралевічы.
ІРЖА́ ж. Іржа (на балоце). Паложаш палатно, іржой нацягніць у балоце. Чуцькі.
ІРЖАВІ́ННЯ н. Балоцістае, зарослае месца. Я б іх у іржаві́ння выкінула. Івоні.
ІРЖЭ́ЎНІК, РЖЭ́ЎНІК м. Іржышча. Зжалі жыта, авёс – тады іржэўнік. Касі́лі каровам іржэўнік з травой. Іржэўнік, бувала сена ні было, іржэўнік касі́лі. Гарадзец. На пожні слалі, на ржэўніку скот хадзі́ў. Вялікі Азярэцк. Што ні сажнуць, то ржэўнік, жытны, пшані́чны ржэўнік. Гарадзец. Яр сейілі так па ржэўніку [без гною]. Гарадок. У ржэўніку брат-сястра расцець. Запруддзе. Сі́нія знакі? Жала, дзёрнула аб ржэўніку вену, разбалелася у бальні́цы ляжала. Нямойта. РЖЭ́ЎНІЧАК памянш. Ржэўнічак паложыць сярпы, паложыць і къчайся, кажуць. Багданава.
ІСК м. Пчаліная разведка, пошукавы палёт пчол. Іск, кагда яны [пчолы] шукаюць месца атыйці́. Закур’е. Іск атходзіць, яны находзяць сабе места, дзе дупло ў лясу. Кляпчэва. Іск за дваццаць пяць кілометраў ляці́ць. Вялікі Азярэцк. Сёліта ні аднэй пчалы ні було і́ску. Фасаўшчына.
ІСКО́ВЫ прым. Пошукавы (пра пчол). Ісковая пчъла ляці́ць на іск, і́шчыць, гдзе ўзяткі браць, прылітаець і вядзець пчол. Запруддзе.
ІСКО́ЎКА ж. Пчала-разведчыца. Іскоўкі места найдуць [для роя]. Сянно.
І́СКРА ж. Іскра; яркі зіхатлівы водбліск. Асі́ннік трэскаіць, разлятаюцца і́скры. Заазер’е.
ІСКУ́СНЫ прым. Штучны. Жалетка іскусная, не цёплая. Нямойта.
ІСПАРА́ЦЦА незак. Выпарацца. Балота наша іспараіцца, во тут і стукаіць. Міцюкова.
ІСТРЫ́ЦЬ, СТРЫЦЬ незак. Вастрыць. Істрылі косы бруском. Гарадзец. Ён істрыць касу бруском. Запруддзе. Брусок, што косы істрыць. Кішуроўшчына. Малатком кліпалі касу, істрылі бруском. Гарадзец. Лъпаткай стрылі касу. Дольдзева.
ІСТУ́ШКА ж. Істужка; палоска каляровай тканіны, якая ўпляталася ў касу. Істушкі ў косы ўпляталі. Каралі. Істушку якую ў косы ўпляцеш. Гарадзец.
ІСЦІ́, ІЦІ́ незак. 1. Рухацца, крочыць. На перадавэй ішоў ат Масквы да Каўкаса. Станюкі. І скачуць, і пяюць, музыка йдзець, іграець. Ідзі́ця вы к столу, убі́ліся ў шчыт. Багданава. Кот к рукам ідзець, я яго ўлаўлю і заб’ю. Партызаны. Хацелі ў альховыя шышкі йці. Гарадок. І ў ночы йду, і ў дзень робіць. Дуброўкі. 2. Расці (пра расліны). Ня йдзець у рост. Малы Азярэцк. 3. Цячы. Въда вясной ішла, як паваткі. Серкуці. Ръка Крывіна аттуль выцікаіць і ідзець у Дзвіну, у Дзвіну ўпадаіць. Багданава. 4. Праходзіць (пра час). Врэмя як няскора ідзець. Нямойта. 5. Выходзіць замуж. Маладуха шла с кублам замуш, трупкі нісла. Багданава. 6. Прападаць, гнісці. Усё ў землю ідзець, а топчыцца сколькі! Тъкая ўборка поля. Фасаўшчына. 7. Паўзці, робячы шкоду. Адзі́н гот чэрві ішлі́ і з’ідалі ўсё на свеці. Ульянавічы. 8. Успрымаць арганізмам. Салоткае мне ні йдзець. Вялікі Азярэцк. ◊ ІЦІ́ ДАМО́Ў. Паміраць. Нада ўжо іці́ дамоў. Нямойта.
ІСЦІКА́ЦЬ незак. Знікаць. Ісцікаіць усе с завода. Багданава.
І́ХНІ, І́ХНЫ займ. Іхны. І́хнъя цешча къзашка. Кішуроўшчына. І́хныя дзеці хлеб наш з’ядуць. Партызаны. І́хну чась атправілі на БАМ. Сукрэмна. Баба і́хная ці ходзіць, ці ляжыць. Багданава. І́хныя вешчы пръвіралі ў Сянно. Буй. І́хні поп жывець. Закур’е.
І́ЦВІНА ж. Закрутка, заварацень; сплеценае з лазы прыстасаванне ў выглядзе васьмёркі, пры дапамозе якога прывязвалі аглоблю да саней. І́цьвіна ісяновыя зъгібайіцца нъ капыл і нъ галоўку ў санёх, у парні́ дзелълі. Аглоблі ўстуўлялісі ў і́цьвіны, якея дзелъліся з лазы, спаруць і скруцюць. Гарадзец.
ІЧА́Й м. Адтуліна ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаюць збожжа. Ты поўна ічайі ні насыпай, а то крупна змеліш. Вялікі Азярэцк.
ІША́ЧЫЦЬ незак. Ішачыць; выконваць цяжкую працу. Ішачыць, як волік у мяне. Міцюкова.
ІШО́ часц. Што. Тады прыхаджу – ішо... Нямойта.
ІШО́ЎШЫ дзеепрысл. Ісці. С каровай месяц ішоўшы сюды. Івоні.
К
К прыназ. Да. Усе мы бъяліся к ім хадзі́ць. Рулёўшчына. Бацька к вянцу пашыў новыя баці́нкі. Нямойта. У павеці к гэтаму боку ляжыць. Пъставі́ць кап к сонцу. Запруддзе. Апенькі салі́лі ґ зіме. Каралі, Багданава, Гарадок.
КА прыназ. Да. Чаго ты ка мне прыстала. Гарадок. Ка мне сын прыехаў. Запруддзе. Вы ш ка мне ня роўны. Міцюкова.
КАБ злучн. Каб. Але кажух пасцелюць, у хату як ідзець на тым кужуху, каб багатыя былі́ [на вяселлі]. Запруддзе. Гляджу, каб стойка не павалі́лася. Цясішча. Ні даюць мне, кап я гаварыла. Запруддзе. Ён прыцягнуў камінь і пъклаў лі хаты, кап ня ездзілі. Дуброўкі.
КАБА́Н м. 1. Самец свінні. Клыкі́ бальшэя ў кабана, ек кі́нецца на чалавека, то можа разарваць. Алексінічы. Мяне сёлета кабан хацеў з’есці, ён бальшы, зімавы. Партызаны. Карову, къбана, авец дзіржала. Вялікі Азярэцк, Нямойта, Рассвет. 2. Кастрыраваны самец свойскай свінні. Къбан – тожа кнур, алі́ кастыравъны. Каралевічы. КАБА́НЧЫК памянш. Пърасі́ла сем къбанчыкаў і пяць сві́нък. Каралевічы. І цяпер ё къбанчык. Міцюкова.
КАБАНЁНАК м. Невялікі кабан. Я прышла сюда, тры авечкі прынясла і кабанёнка. Леснікова. Кароўку дзіржалі, кабанёнка заб’ём. Алексінічы. Нейкага къбанёнка выкармім – і добра. Вялікі Азярэцк.
КАБАНЯ́ТНІК м. Браканьер, які адстрэльвае дзікоў. Къбънятнікі мелі сваю групу. Пожанькі.
КАБАЧО́К м. Кабачок (расліна). Кабъчкі́ завуцца, у гародзі растуць. Багданава. На скаварадзе жаруць кабачкі́. Запруддзе.
КАБЕ́ТА ж. Кабета; сталая жанчына, звычайна замужняя. Звалі і кабета і маладзі́ца. Леснікі.
КАБЫ́ЛА ж. Кабыла; самка каня. Ну й у нас кабыла была такая, Пралётка. Запруддзе. На трох была дна кабыла, пъзабралі ш коней, мала была. Леснікова. Разумна кабыла – ары съма [не падабаецца гэтак, сам зрабі лепш]. Каралевічы. КАБЫ́ЛКА памянш. Кабылку далі нъ дваёх [у вайну]. Заазер’е.
КАБЫЛЁНА ж. Кабылка. Кабылёну замкнець, а съма пръз вакно вылізіць і нъ чърдаку сядзі́ць. Заазер’е.
КАБЫ́ЛЛІ прым. ○ КАБЫ́ЛЛІЯ СІ́СКІ. Асеннія смаржкі. Пожанькі.
КАБЫЛІ́ЦЦА ж. Жаробка; маладая рослая кабыла. Кабылі́цца ў нас плімінная, харошая была, усё аддалі. Савінічы.
КАБЫ́ЛКА ж. Пятля ў ніце. Кабылка първалъся, вяжы ні́тъчкуй. Заазер’е, Закур’е.
КАВАЛА́ ж. Кавяла; самаробная палка для апоры пры хадзьбы. На двух къвълах хадзі́ў. Багданава.
КАВАЛІ́ мн. Чыстыя грыбы. Бальшэе, цвярдэе, къвалі́ – чысты грыб, чэрві іх не ядуць. Жохава.
КАВА́ЛЬ м. Каваль. Къваль куець у кузні, сані акоўвъйіць прымерна. Запруддзе.
КА́ВЕЛ м. Адзінка вымярэння зямельнага надзелу. Як два надзелы – сем кавел. Вялікі Азярэцк.
КАВЁР м. Дыван. Харошы кавёр, цёмна-зялёны цвет. Запруддзе. Прыбеглі, са сцяны сарвалі кавёр паліцаі. Баравікі.
КАВІ́ЛКА, КАВЫ́ЛАКА ж. Папярочная планка, якая прымацоўвалася на версе дзяржання лапаты. Каві́лка ў лъпаці. Заазер’е. Кавылъка ў рытаўё дзелълъся. Заазер’е. КАВІ́ЛАЧКА памянш. А каві́лачка ў рътаўе. Заазер’е.
КАВІЛЫ́ мн. Кастылі, мыліцы. Тады нъ къвілах соўваліся. Хадзі́лі яшчэ нъ кавілах. Нямойта, Багданава.
КАВІЛЯ́ЦЬ незак. Ісці кульгаючы. Як па роўнаму, троха кавіляю. Марозаўка.
КАВЫЛІ́НА ж. Каліва кавылю. Вазмём тры къвылі́ны, тры жыці́ны, тры къласы. Багданава.
КАВЫ́ЛЬ м. Кавыль (расліна). Багданава.
КАВЯРКО́Т м. Назва мясціны. Къвяркот – назывішча было [месца]. Нямойта.
КАГА́Л м. 1. Родзічы па ўсіх лініях. Вот яны ўсе ръдня, къгал быў бальшы. Кагал еты папрапісалі. Запруддзе. 2. Група людзей. Къгал стъяў там, і сълдата ўхапі́лі, а на трэці дзень прывялі́ на тое самае места. Запруддзе. 3. Гурт дзяцей. Во кагал дзяцей. Гарадзец.
КАГА́ЛАМ прысл. Гуртам. Жалі къгалам, па тры, па чатыры постаці. Гарадзец. І бабы етыя стаяць къгалам і песьні пяюць [на вяселлі]. Самсоны. Сабралісі ўсе кагалам. Партызаны. Як кунпанія, то скажуць: «Што вы тут къгалам пасубралісі?» Міцюкова.
КАДЗІ́ДЛА н. Кадзіла. Бацюшка пасвеціць кадзі́длам. Каралевічы.
КА́ДКА, КА́ТКА ж. Кадка, кадзь; драўляная пасудзіна з клёпак для захоўвання прадуктаў. Катка вады ў хаці была [каб гатаваць гаспадыні]. Нямойта. КА́ДАЧКА памянш. Кадачка – муку дзяржалі. Багданава.
КАДРЫ́ЛЯ, КАДРЭ́ЛЯ ж. Кадрыля (танец). І кадрылю гуляла, і лявоніху. Цясішча. Кадрэлю ў пары танцавалі, сабіраюцца ў чатыры, шэсць, восім пар. Самсоны. Вічарынка ў нядзелю, гулялі кадрэлю і вінгерку, какетку, і хойру. Кавалі, Багданава, Заазер’е, Запруддзе, Закур’е.
КАДРЫ́ЛЬ ж. Тое ж. Кадрыль, а потым лінцяя танцуюць. Марозаўка.
КАДУ́К м. Чорт, д’ябал. Кап на цібе кадук нъвалі́ўся. Запруддзе. ◊ КАДУ́К ЯГО́ (ЯЕ́) ЗНА́ІЦЬ. Нічога невядома (пра каго-н.). Кадук яе знаіць, бацька гъварыў. Рэчкі. Кадук яго знаіць. Запруддзе.
КА́ДУЎБ м. Драўляная бочка. Кадуўб і даўбёка – адно. Фасаўшчына.
КА́ДУЎБА, КА́ДАЎБА ж. 1. Драўляная бочка. Кадуўба. Вялікі Азярэцк. КА́ДАЎБАЧКА памянш. У кадаўбачку высыпіш муку. Багданава. 2. Глыбокая яма з вадой, у якую ўстаўлялася бочка. Пан выкъпаў кадъўбу, і бочку ўставіў, дзе крыні́ца. Вялікі Азярэцк.
КАДУ́ШКА ж. Кадушка, кадка; невялікая драўляная або саламяная бочка. Кадушка для зірна, мукі́, іна сълъмянъя, лазой пераплеценъя, і крышка ёсь. Кляпчэва. Такая кадушка – вады нагрэю і дзяцей абмываю. Цясішча, Гарадзец.
КАЖА́Н м. Кажан. Хто кажыць къжан, хто – лятучъя мыш. Дольдзева. Кажан ня любіць торгання. Галашчакіна. Кажаны ляталі ў пунях, дзе сена. Багданава.
КАЖНАРА́ННЯ прысл. Штораніцы. Кажнарання пляменнік заходзіць. Вялікі Азярэцк.
КА́ЖНЫ, КО́ЖДЫ, КА́ЖЫН, КА́ЖДЫЙ 1. займ. Кожны. Кажны празнік празнавалі. Міцюкова. У кажнъга хъзяіна была ёўня. Серкуці. У кажную саломінку цячэць сок. Багданава. Кажны дзень, можа, так не работаюць? Закур’е. Кожды гот у мяне былі́ квъціранты. Чуцькі. Кожды дзень мъсквіча піў і залечыў язву. Баравікі. Кождъму [на вяселлі] была чарка съмагонкі. У кажынага вада патходзіць [пад падлогай]. Неўгадава. Ні кажын гот бываюць яблыкі. Серкуці. Багданава. Каждый кусок зямлі́ называлі. Хамінічы. Каждый хъзяін нъд сабой барын. Каралевічы. 2. м. Кожны. На ўзносы кажны і даў. Буй. Кажны сам сабе стоіць. Кляпчэва.
КАЖО́К м. Невялікі кажух. Кажок падсцелюць і маладыя перад іконай молюцца. Партызаны.
КАЖУ́Х м. Кажух. Кажухі́ шылі, польты. Каралі. Кажух сні́цца – цяжэсць. Ракаў Засценак. Але кажух пасцелюць, у хату як ідзець на тым кужуху, каб багатыя былі́ [на вяселлі]. Запруддзе. КУЖУШО́К памянш. Кужушок быў у нас, с авечък. Багданава.
КАЖЭ́ЎНІК м. Гарбар; той, хто займаецца апрацоўкай шкуры. Наверна, кажэўнік кожы абрабатываў. Нямойта.
КАЗА́, КО́ЗА ж. 1. Каза; самка казла. Каза аказі́ла козачкаў і казлоў. Запруддзе. С козы, с казі́нъга мълъка смітана ні атбіраецца. Ракаў Засценак. Коз дзяржала, а цяпер кармі́ць не магу. Закур’е. Мая тут коза атвязана. Багданава. 2. Каза, сажань; двухметровая драўляная прылада для абмервання зямельных участкаў. Къза – два метры, на трох палках. Серкуці. Брыгадзі́р возьміць казу і памерыіць. Фасаўшчына. Калі́ жнец атстаець, то скажуць: на казе едзіць. Дольдзева. 3. Памылка пры снаванні кроснаў. Къза – ета як поперак пакладзеш ні́тку ні туды. Багданава. 4. Дзіцячыя саначкі-палазы з дроту. Дзеці з гары на казе кътаюцца, с провълакі рабі́лі. Міцюкова.
□ Зъдърма і воўк казе ні пляшыць. Сянно.
КАЗАРЭ́З м. Забойца (чалавека). Къзарэз звалі, што зарэзуў чълавека. Заазер’е.
КАЗА́ЦЦА незак. Здавацца. Лес, каацца, бальшы. Ульянавічы.
КАЗА́ЦЬ незак. Казаць. Я яшчэ, як той къзаў, што магу, усё дзелаю. Чуцькі. Жыць цяпер хърашо, ні нада къзаць. Гарадзец. Мама къзала, што атніла мяне, а я прасі́ла сі́ські хоць раз. Партызаны, Алексінічы, Багданава, Гарадок, Дольдзева, Запруддзе, Каралевічы, Ульянавічы, Неўгадава. Каіць, ён памёршы. Дай ты, каець, вады ад пуду, крычаць дзеці. Запруддзе. А ён кець мне. Ульянавічы. Мы кааць ня помнім! Іна стала каць, што бульба зъражона. Міцюкова. Я ш ку [кажу]: пъмагчы ніхто ня хочыць. Малы Азярэцк. Вашы рукі крэпкія, я ку [кажу]. У мяне, ку, свае дзялы. Я ку, у каго я буду браць малако? Запруддзе. Я ку, чалавек гараваў – сі́льна харошы. Закур’е.
КАЗАЧЫ́Н м. Кажух, пашыты са шкуры казы. Ён і партны быў харошы, кужухі́, а тыя къзачыны такі́я шыў, атрызны такі́ ззадзі. Леснікова.
КАЗЕ́ЛЕЦ м. Дробная плотка. Казелец – сама маленькъя плотъчка, яна пяць гадоў будзіць расці́ і вотъчкая. Яна малінькъя ўжо с ыкрой. Багданава.
КАЗЕ́ЛЕЦ м. Казелец (расліна). Казелец горкі, каровы ні ядуць. Многа нарвуць, натопюць і рану прыкладалі, казелец мяса выядае. Каралевічы. Казелец па лугах, скот ня есць, дужа горкі. Каралі. Казельцам націралі рану, як раней у армію не хацелі ісці́. Чуцькі, Алексінічы, Буй, Ракаў Засценак.
КАЗЕ́ЛЬКІ, КАЗЁЛЬКІ мн. Тое ж. Казелькі жоўценькія, ногі націралі, распъхала нъга, балі́ць. Казелькі жоўценькага цвету. После вайны націралі ногу, і нага распахала і ў армію ні бралі. Запруддзе. Жоўтыя казёлькі дужа горкія, бувала клапы, блохі, і той вадой аблівалі – ядкая такая трава. Багданава, Закур’е. КАЗЕ́ЛЬЧЫКІ памянш. Казельчыкі жоўтыя па лугу, дужа горкія, як у вочы – есца, апарвалі клапоў, бувала клапы былі́. Багданава.
КАЗЕ́ЛЬКІ мн. Трыножак; драўляная падстаўка на трох ножках. Ліжакі́ на казелькі пастаўлены. Вялікі Азярэцк. Яны лупюць авец, къчаюць пъ зямле, а мы здзелалі казелькі і лупі́лі, і нашых прынялі́ ў сталовую, пътаму, што яны чыстыя. Міцюкова.
КАЗЁЛ м. Казёл; самец казы. Два казлы аказі́ла каза рабая. Запруддзе. Казёл прышоў і рукі ёй даваў лізаць. Багданава. КО́ЗЛІК памянш. Два козлікі каза аказі́ла, папатніла [адняла, адлучыла] сразу. Запруддзе.
КАЗЁЛ м. 1. Пашкоджанае вочка на клубнях бульбы. У бульбі пакуль казлы етыя павыкалупаіш. Марозаўка. Тады яе [бульбу] лупюць, каб ні было къзла і таўкуць. Запруддзе. Казлы ў бульбі ня выкълупъіць наша нявестка. Пожанькі. 2. Масляк (грыб). Сянно.
КАЗЁЛ м. 1. Козлы; прыстасаванне для пілавання дроў. Э́та казёл, на ём драва пі́люць. Нямойта. 2. Падстаўка такой формы для іншых мэт. Казёл ставіцца, ложыцца піраводзіна на яго ў хлеве, сараі, раньшы і па хатах. Вялікі Азярэцк.
КАЗЁЛ м. Казляк, масляк. Казлы слі́зенькія, пад сасонкамі. Багданава.
КАЗЁННЫ прым. Казённы, дзяржаўны. Казённы лес быў чысты, як пол. Цясішча. Не казённы дом, свой. Запруддзе.
КАЗІ́ННЫ прым. 1. Казіны. Казі́ннае малако нада раб’ёнку даваць. Запруддзе. Казі́ннае малако п’ю. Багданава. 2. Травяны чай. Казі́нны чай зраблю – гэта з травы чай. Нямойта.
КАЗІ́ЦЦА незак. Каціцца; нараджаць дзіцянят. Яны [козы] казі́ліся летъм. Міцюкова.
КАЗІ́ЦЬ зак. Акаціць. Тая двое казі́ла. Запруддзе.
КАЗЛЫ́ мн. 1. Козлы; прыстасаванне для пілавання дроў. Доскі пілі́лі, казлы былі́. Манголія. Нъ казлы ўложуць бярно і пі́люць. Серкуці. Ставюцца казлы, браўно ложыцца і такой прадольнай пілой рэжыцца. Нямойта. 2. Кроквы ў гаспадарчым будынку. Два казлы ставяць: адзі́н къла шчыта, другі́ къля сценкі, і прыбіваюцца доскі. Багданава. Цяпер казлы не становяць, а страпі́лы. Гарадзец. На паследні вянец казлы. Гарадзец. 3. Трыножак; прыстасаванне для падвешвання калыскі ў полі. Лубяначку-люлячку бяру, тры казлы – і на поле жаць жыта. Гляджу, каб стойка не павалі́лася. Цясішча.
КАЗЛЫ́ мн. Казелец. Казлы былі́: жоўцінькім цвітуць, высокія такі́я, горкія-горкія, настаівалі і аблівалі [ад клапоў]. Багданава, Партызаны.
КАЗЛЯ́К м. Казляк, масляк. Казлякі́ па дарогах растуць, з пяска вылязаюць. Каралі.
КАЗЛЯНЯ́ н. Казляня. Двое къзлят было. Каралі. Къзлянят паю чатыры разы. Багданава. КАЗЛЯНЁНАК памянш. Закруці́ўся казлянёнак – і засі́ліўся. Запруддзе.
КАЗНА́ ж. 1. Казна; дзяржаўная ўстанова, прадпрыемства. Яны ў казну мълако здаюць, дзешавей. Ракаў Засценак. 2. Дзяржава. Казна плаці́ла на дзеўку. Карпавічы.
КА́ЗНІЧАЦЬ незак. Караць, мучыць. І пувялі́ яго казнічаць, а на Паску ён у двіннаццаць часоў ночы аджыў. Буй.
КАЗЫМА́ТКА ж. экспр. Пабудова для матацыкла. Мы тут казыматку сыну пастроілі на мытацыкл. Багданава.
КАЗЫРА́ЦЬ незак. перан. 1. Казыраць, выхваляцца. Так казырала, што ад загавораў плячо ў суседа палучшала. Міцюкова. 2. Радавацца. Проска, ты далжна казыраць, што людзі да цябе прыходзяць. Нямойта.
КАЗЬБА́ ж. 1. Касавіца. С казьбы прыдзеш, вып’еш сок – харашо! Дольдзева. Пашоў с казьбы віцінар. Нямойта. 2. Кашэнне. Памагаіць іс казьбой, касі́ць во некаму. Марозаўка. Нінажорлівы ні толькі ў ядзе: у рабоце, у казьбе. Дольдзева.
КАЗЮ́ЛЬКА ж. Казелец. Жоўтая была, звалі казюлькі, горкая дужа, варылі і той вадой клапоў аблівалі, яна яткая, раз’ядала. Багданава.
КАЗЯ́ЎКА ж. Казяўка, кузурка. Къзяўкі, яны чорныя. Сукрэмна.
КАЙБА́ЙН м. Камбайн. На кайбайне работаў, на трактары. Запруддзе.
КАКЕ́ТКА ж. Какетка (танец). Была какетка, то што ў вочы глядзець нада. За рукі возьмуцца, адна ззаду, красі́вая гульня, рас-рас-рас. Багданава. Какетку ўдваі́х танцавалі, пад рукой мальца дзеўка круціцца. Самсоны. Какетку гулялі так: бяруцца за рукі, барышня папераду і аглядаіцца. Кавалі, Вялікі Азярэцк, Заазер’е.
КАКО́ШНІК м. Капытнік (расліна). Какошнік цвіці́ць белым цветам па балотах. Какошнік – трава белым цветам, як цюльпаны, цвіці́ць. Каралі. Какошнікам з вясны свінней кармі́лі, шыроканькае лі́сце. Багданава. Какошнік расце ў балоці дзе вада, свінням даём, на вадзе расце, лісткі́ на карні́. Леснікі, Запруддзе, Міцюкова, Фасаўшчына, Чуцькі.
КАЛА́, КАЛЯ́ прыназ. Каля. Раньшы жылі́ старыкі́ къла дзяцей. Марозаўка. Летась къла нас была ві́ґа. Гарадзец. Къла мяне ніхто ні зърабі́ў, акрамя сцікла ўсё сам рабі́ў. Жохава. Къла нас сажълку выкъпъў, і скот поім. Каралі, Дольдзева, Запруддзе, Кішуроўшчына, Міцюкова, Сукрэмна. А тут во равок касі́лі каля свайго гароду. Міцюкова.
КАЛАВУ́Р м. Начлег, пасьба коней уначы. Нъ кълавур і я ездзіла, на ўсю ноч. І бальшэя і малэя ездзілі. Нъ кълавур коні вадзі́лі. Кішуроўшчына.
КАЛАКО́ЛЬЧЫК м. Званочак (кветка). І калакольчыкі цвітуць, і рамашкі. Буй.
КАЛАНУ́ЦЬ зак. Страсянуць, скалануць. Къланула куст калі́ны, а ат яе пачкамі мятлікі. Малы Азярэцк.
КАЛАРА́Д м. Каларадскі жук. Жукі́ – каларад – усюдых на бульбі. Партызаны. Каларадаў наслалі. Буй.
КАЛАСАВА́ЦЦА незак. Каласіцца. Каласуецца жыта, тады можна гуркі́ сеяць. Гарадзец.
КАЛАСАВІ́КІ мн. Баравікі, якія растуць у час каласавання жыта. Запруддзе.
КАЛАСІ́ЦЦА незак. Каласіцца. Жыта къласі́цца, красуецца, патом наліваецца, спеіць. Розмыслава.
КАЛАСНІ́КІ мн. Баравікі, якія растуць у час каласавання жыта. Кълъсьнікі́ буваюць, як жыта къласуйіць. Пожанькі.
КАЛАТО́ЎКА ж. Калатоўка; прылада ў выглядзе палачкі з сучкамі на ніжнім канцы для размешвання стравы. Кълатоўка пяцізубовъя іс сасны. Кляпчэва. Кълатоўка дзіръвянъя і такі́я ръгачыкі. Дольдзева. Кълатоўкі з зубчыкамі з елкі дзелаюць, кулеш мішалі. Ракаў Засценак. Як дождж ў свадзьбу, тады кажуць: мъладуха кълатоўкі лізала, а ні пенкі ела (прыкмета). Багданава, Гарадзец, Запруддзе, Кляпчэва, Кішуроўшчына, Рэчкі. КАЛАТО́ВАЧКА памянш. Во калатовачка камы таўкці́. Багданава.
КАЛАТУ́ШКА ж. 1. Прылада для глушэння рыбы па першым лёдзе. Кълатушкъй стукні, іна і гатова [рыбіна]. Заазер’е. 2. Кіёчак з перакрыжаванымі палачкамі. Бойка дзірвянная была масла біць, і калатушка. Жохава.
КАЛАЎРО́Т м. 1. Калаўрот; прылада для ручнога прадзення кудзелі, якая прыводзіцца ў рух панажом. З кълаўрота снувалі кросны. Напралі, шпульку зматалі на кълаврот. Вялікі Азярэцк. 2. Свердзел. Калаўрот – дзі́ркі пракручваць, свярдлі́ць. Міцюкова. Кълаўрот быў, дзерава свярлі́ць. Жохава. 3. Вал з ручкай, на які намотваецца канат, ланцуг. Нейкім калаўротам коней вадзі́лі, рыбу даставалі. Закур’е. 4. Рухавік з кола, якое прыводзіць у бег санкі на лёдзе. Дзеці ўбіваюць жалезну ось, а раншы дзірвянную вось, у зямлю ці нъ сажълцы, кладуць на ось кълясо, прывяжуць жардзі́ну і дъ яе прывязыюць санъчкі, жардзі́ну круцюць. Гэта зваўся кълаўрот. Міцюкова. Кол убіваюць у зямлю, кълясо надзяюць, прывязваюць жэрць к санкам і кълясу, і адзі́н кълясо круціць кругом, астальныя сідзяць на саначках і іх ганяюць ўкругавую. Э́та кълаўрот. Запруддзе, Нямойта.
Поделитесь с Вашими друзьями: |