Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»


КАМУВА́СТЫ прым. Камлісты. Камувастае дзерава, многа суччаў на ём. Запруддзе. КАМУ́НА



старонка42/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   38   39   40   41   42   43   44   45   ...   51

КАМУВА́СТЫ прым. Камлісты. Камувастае дзерава, многа суччаў на ём. Запруддзе.

КАМУ́НА ж. 1. Камуна; група людзей, аб’яднаная для супольнага жыцця пры абагульненні працы і сродкаў вытворчасці. У трыццаць трэцюм камуны былі́ ў нас, патом калхозы. Там была кантора камуны. Нямойта. 2. мн. Назва мясціны. Каровы пашлі́ нъ Камуны. Нямойта.

КАМКА́ЦЬ, КАМЧЫ́ЦЬ незак. 1. Рабіць камякі, ляпіць. Як раньшы талакно малолі, змелюць, на вадзе халоднай замесіш, камкаіш яго ў кулаку і ядзі́ш с кулака. Багданава. 2. Мяць. Ні скручывай паўшубак і ні камчы. Жохава.

КАМУШО́К, КУМУШО́К м. Каменьчык. Мълако аттопіцца, выніш, сцэдзіш сыраватку, паложыш пад камушок. Міцюкова. Грыбы з друсліка ў дзежъчку пълажу, бяру марлічку і ў посныя масла пумачу, пу вярху пасыплю солі, пълажу дэнъчка, кумушок на верх і год стаі́ць. Сяргейкі. Цвёрдзенькія, як камушкі́ [пра грыбы]. Запруддзе.

КАМЫ́ толькі мн. 1. Бульбяная каша. Бульбы атваруць і патаўкуць і камы ядуць. Турава. Каб ты мне капусты поснай з апенькамі ды камоў бульбяных нагатавала, я б еў. Камы запраўлялі здорам, з параным бобам елі. Міцюкова. Камы таўклі́, з макам елі. Запруддзе. Камы будзем дзелаць с тушонкай. Багданава, Леснікова, Кляпчэва, Вялікі Азярэцк, Дуброўкі. 2. Каша з бобу ці гароху. Камы з бобу дзелаюць, ні квасоль, а боп паруць, тады таўкуць у ступе ці чугуне, дабаўляюць солі, цыбулю, у каго ёсь жыр, і таўкуць, і называюць камы. З бобу камы, боп варуць, тады таўкуць у ступі, дъбъўлялі муку, солі. Кішуроўшчына. 3. Каша з бобу і бульбы. З бобу дзелалі камы: напаруць бобу, і напаруць картошкі, і ў ступу солі нымношка пасолюць і таўкачом патаўкуць. Марозаўка. Бобу нъпаруць, бульбу – стаўкуць, намішаюць камоў гэтых. Багданава.

КАМЯ́ГА ж. Лодка, выдзеўбаная з тоўстага дрэва для лоўлі рыбы. Къмяга – лотка тъкая. Къмяга з дзеръва, тоўстая і выбіваецца такей сякерай загнутай. Запруддзе. У нас къмяга завецца, войстры носік, на ёй рыбу ловяць; па бірагах планкі прыбі́ты. Баравікі. І на камязі ні магу плысці, браўно таўстоя, як абняць, тады апцешуць, здзелаюць войстры, як лыч. Багданава.

КАМЯ́К м. Крупінка (пра нерассасанае рэчыва). Налаві́ла вужакаў, настояла, камякі́ не разышлі́ся саўсі́м, я бутылкі так і закапала. Марозаўка.

КАМЯНІ́ЦА ж. Брукаванка. Раньшы тут дарога была камяні́ца, не асфальт. Каралі.

КАМЯ́ШКА ж. Выдзеўбаная з тоўстага дрэва лодка для лоўлі рыбы. Камяшка ў яго была выдаўблінъя. Багданава. Лотка называіцца къмяшка. Заазер’е.

КАНА́ВА ж. Канава. З мужуком на кънавах былі́. Багданава.

КАНАВА́Л м. Канавал. Кънъвал вымаў ядры ў жъръбца. Заазер’е. Адамёнък Коля кънъвалъм быў. Пожанькі.

КАНА́ПА ж. Канапа. Э́та канапа, столяр здзелаў. Фасаўшчына.

КАНАПА́ТКА ж. Газоўка, газнічка; самаробная лямпа без шкла. Кънъпатка – лампъчка тъкая гарэла біс сцікла. Вічарушка была пры кънъпатцы. Дольдзева.

КАНАПА́ЦЕННЫ прым. Надзвычай плямісты; пакрыты плямкамі. У нас раслі́ серыя яблыкі: яны мяккія, кънъпаценныя, с серымі кропінкъмі, раннія яблыкі. Сянно.

КАНАПЕ́ЛЬКІ мн. Кураслеп. Канапелькі на полі, очань харашо, кагда мача ня йдзець. Каралевічы. Шышкі сталі есці, кънапелькі на полі, таўклі́, пръснакі́ пяклі́ [пасля вайны адразу]. Канапелькі шэранькія, як балі́ць сэрца настайваюць. Партызаны. Канапелькі – лікарственная трава ад мачавога пузыра, лячэбны, топюць і п’юць. Каралі. На пожнях канапелькі, дрыжаць, як каноплі, падобныя. Багданава, Алексінічы, Запруддзе, Каралевічы.

КАНАПЛІ́НА ж. Каліва канопляў. Буваіць канаплі́на, а буваіць пустая вісі́ць, німа на ёй канапель. Е́та тады звалі пасканні́ іх. Самсоны. ◊ З КАНАПЛІ́НУ. Вельмі маленькі, як зерне канапель. Можа з канаплі́ну корань астаўся. Нямойта.

КАНАПЛЯ́НКА ж. Канаплянка (птушка). Кънъплянка – яна ці́па въръб’я, жоўцінькъя галоўка ў кустарнікъх. Каноплі сі́льна любі́лі. Сянно.

КАНАПЛЯ́НКА ж. Пуга, звітая з пянькі, з вузельчыкамі. Ня ві ты етыя канаплянкі! Сянно.

КАНАПЛЯ́СТЫ прым. Плямісты. Кънъплясты конь у суседа быў. Запруддзе.

КАНА́ЎНЫ прым. Які расце ў канаве. Дзе тыя кънаўныя грыбы? Вялікі Азярэцк.

КАНА́ЦЬ незак. Канаць; набліжацца да канца. Як трудна, дык і канаець чалавек. Багданава.

КАНБА́Й, КАНБА́ЙН м. Камбайн. Кънбаі сталі, і лехчы стала мълаці́ць. Дуброўкі. Сярпамі жалі, не зналі які́ канбайн. Закур’е.

КАНБАНЁР м. Камбайнер. Канбанёры ўбіраюць і атвозяць. Гарадзец.

КАНВА́ ж. Канва; рэдкая сятчатая тканіна для вышывання крыжам. Па канве хрэсцікам вышывала. Запруддзе.

КАНВУ́ЛЬСІЯ, КУНВУ́ЛЬСІЯ ж. Канвульсія; сутаргі ва ўсім целе. Як канвульсія, кіпяці́ць півонь, даюць піць. Каралі. Канвульсія была, кі́нець у так [вось так]. Апечкі. Як канвульсія выкі́двалася, праліла ваду [праз дзірку]. Багданава. Кунвульсія ці прыпадак у нас звалі. Вялікі Азярэцк.

КАНГРЭ́НА ж. Гангрэна. Кангрэну патхапі́ў, кап сразу атняў нагу, а то бъяўся. Багданава.

КАНДАЛЫ́ мн. Абутак на драўлянай падэшве. На вечарынку ў кандалах прыйдзеш, басяком танцавалі. Цясішча.

КАНДА́ЛЬНІЦА ж. абраз. Пра сварлівую жанчыну. З жонкай як съсварыцца, дык ён на яе: къндальніца ты, ланцужніца. Ульянавічы.

КАНЕ́ЎНІК м. Знаўца, аматар коней. Я канеўнік болі цыгана. Сянно.

КАНЕ́Ц м. Ускраіна. Хата была на самум канцы. Запруддзе. Купі́лі на канцы дачу з Ленінграда людзі. Закур’е. Нъ канцу жывець дзет, ён унутры гадаваў. Багданава. У канцы поля кусты. Яны мішаюць пъхаць. Фасаўшчына. КО́НЧЫК памянш. У самым кончыку лесу кладбішча. Латыгаль. Пасодзіцца, дзе кончык, ранейшай бульбы. Нямойта.

КАНЕ́ШНА, КАНЕ́ШНІ прысл. Канешне. Ну, топім, канешна, харашо, каб ён запёкся. Серкуці. Канешні, гэты дзет вайны ня нюхаў. Неўгадава, Сянно.

КАНЁК м. Канёк, вільчык страхі. На крышу з дасок ці з жэсці канёк дзелаіцца. Гарадзец. После крышы канёк ставілі, кап снех ні забіваў. Міцюкова. Канёк, як карыцца, збіваюць, усцягуюць і прыбіваюць. Вялікі Азярэцк. Ві́льчык у канцы, а канёк пъвярху хаты, як карыцца. Фасаўшчына, Мянюцева.

КАНІ́КУЛЫ толькі мн. Канікулы. Мальцы цяпер у кані́кулах. Кляпчэва. Дзяўчыне кані́калы будуць, прыедзець сюды. Багданава.

КАНО́ПЛІ, КАНАПЛІ́ мн., КАНАПЛЯ́ ж. Каноплі. Нъ Къліду каноплі пад вакном сеілі, пакі́дъюць пад вакном, а тады хто ёй сасні́цца. Гарадзец. Ціпер канапель німа, рэдка хто кала яблань яго сеіць. Ад рвоты, ад дурні́ц ці ад базану, дык ў канопліх клалісі. Багданава, Гарадок, Заазер’е, Каралі. Закур’е. Кънапля ад даўлення. Дольдзева. Канаплі́ сеялі, цяпер звялі́ся. Дуброўкі.

КАНСЕ́РВІНА ж. Кансервы. Кансервіну, рыбіну прывязець, тушонку запраўляць. Леснікова.

КАНТ м. Кант; рабро ў дошцы або брусе. Цешуць на квадрат, на чатыры канта і ўкопаіцца ў зямлю [браўно]. Нямойта.

КА́НТАР, КАНТА́Р м. 1. Вагі. Кантар і пут быў і паўпуда быў. Тут хлеп, а тут кантар гэты. Фасаўшчына. Кантар – вясы, дзесяць кілаграм, болей. Як цялёнка здавала, важуць на кантары. Сукрэмна. 2. Від бязмена. Кантар тожа быў пудовы і на паўпуда, як каромысіл. На адзі́н бок гі́ру ету – кантар. Вялікі Азярэцк, Багданава. Кънтар быў, гі́ра такая, груз, калі́ роўна – тады пут. Вялікі Азярэцк, Гарадзец.

КАНТО́ПЛІ мн. Пантофлі. Кантоплі, хто шлэпкі [скажа]. Фасаўшчына.

КАНТУ́ЖАНЫ дзеепрым. Кантужаны. Вайна яго з’ела: кантужаны і ранены. Запруддзе. Два разы кантужана перуном была. Нямойта.

КАНТУ́ЖЫЦЬ зак. Кантузіць. Яго жонку кантужылі. Кішуроўшчына.

КАНУ́РКА ж. 1. Карункі. А гэта прышывалася канурка. Самі візалі. Фасаўшчына. 2. Элемент узору ў карунках. Кружъва візалі, кануркі такі́я ў кружэвах. Дольдзева.

КА́НУЦЬ зак. ◊ ЯК У ВАДУ́ КА́НУЎ. Бясследна прапасці, знікнуць. Прапаў як у ваду кануў. Вялікі Азярэцк.

КАНФЕ́ЦІНА ж. Цукерка. Бывала канфеціны ня з’еў ніводзін і не ві́дзіў яе. Мянюцева.

КАНЦАВЫ́ прым. Канцавы. З канцавэй хаты мужыкі́ прыходзяць у баню. Партызаны.

КАНЦЫ́ толькі мн. Канцы асновы, якія адразаюць пасля датыкання красён. Канцы атрэжаш і што-небудзь шыеш. Рэчкі. Канцы – дальшэ некуды ткаць. Леснікова. Увязнік дзелалі с канцоў кросін. Гарадзец.

КАНЧА́ЦЦА незак. Паміраць; вельмі дрэнна сябе адчуваць. Стала мне плоха, канчаюся. Вялікі Азярэцк. Дык ён жа дома саўсі́м канчаўся ў чацвер. Буй. Мамка мъя, я думала канчуся: ноч і дзень ні спала. Запруддзе, Нямойта.

КАНЧЫ́ЦЬ зак. Скончыць, закончыць. Калі́ ўзяўся, то кап канчыў. Вялікі Азярэцк. Я два класы канчыла. Неўгадава. Сын канчыў курсы нъ міханіка. Пожанькі.

КА́НЬКАЛА агульн. Хто настойліва, назойліва просіць. Канькала ты! Запруддзе.

КА́НЬКАЦЬ незак. Канькаць (пра птушку каню). Ваду просіць, канькаіць каня. Мянюцева.

КАНЮ́Х, КУНЮ́Х м. Конюх. Я канюх, я пасу, ня тронь къня. Чуцькі. Раньша ездзілі на начлех, німа канюха цяпер. Нямойта. Кунюхом быў дзень і ноч. Багданава.

КАНЮХО́ЎСТВА н. Догляд коней. У яго кънюхоўства: ужо къла коней дваццъць восім гадоў. Жохава.

КАНЮШЫ́НА ж. Канюшына. На канюшыне гатовы мёд бяроць пчъла. Вялікі Азярэцк, Багданава.

КА́НЯ ж. Каня (птушка). Каня дожджу просіць. Буй.

КАПА́ ж. 1. Капа; невялікі стажок сена, саломы і інш. Я пайду жаць, пяць коп нажну. Чуцькі. Шэсцьдзесят коп нажнем жыта. Закур’е. Шэсь коп нажала ячменю. Гарадок. Тры капы лёну скі́неш. Міцюкова. 2. Мера ў шэсцьдзясят адзінак, штук. У капе шэйсят снапоў. Чуцькі. Капа – шэздзісят снапоў, яец, гуркоў. Гуркі́ шчыталі къпамі. Вялікі Азярэцк. 3. Стажок ільну на чатыры бапкі. У капу складаюць чатыры бапкі. Вялікі Азярэцк.

КА́ПА ж. Скураное пакрыццё хамута. А зверху хамуці́ну пакрываюць – капа называецца. Сядзёлка – рэбры, капа зверху, зні́зу патні́к. Гарадзец.

КАПА́НІКІ, КО́ПАНІКІ мн. Санкі, палазы якіх не гнутыя, а зробленыя з дрэва, выкапанага з коранем. Капанікі – ета санкі с карней называлісі. Нямойта. Гнулі пълазы ці копанікі шукалі ў лясу. Ілі́ копанікі, корні такі́я ў лясу, выкапывълі. Звалі сані копънікі з бярозы, калі́ пълазы къпаныі. Гарадзец.

КАПАНУ́ЦЬ зак. Капануць, капнуць. На гародзе вуш, яна къпанула, ён – у траву. Леснікова.

КАПАЦІ́ЦЬ незак. Хутка бегчы, імчацца. Къпъці́ця зъ банкімі [каб здаць бутэлькі, слоікі]! Фасаўшчына.

КАПА́ЦЦА незак. 1. Капаючы, разграбаючы, рыцца ў чым-н. У гэтым шумі віраб’і́ къпаліся. Багданава. Я ішла жыта жаць, гляжу, там къпаюцца людзі. Самсоны. 2. Корпацца, важдацца. Хазяйства ета: капайся і капайся. Фасаўшчына.

КАПА́ЦЬ незак. 1. Выкопваць. Къпала картошку і ў бъразне радзіла. Вялікі Азярэцк. Саўсі́м бульбы ні капалі, прапаў гарод. Чуцькі. 2. Ускопваць. Адны бабы ў брыгадзі, къпалі лъпатамі зямлю. Сукрэмна, Запруддзе. 3. Разграбаць (пра курэй). Куры капаюць, німа спасу. Латыгаль.

КА́ПАЦЬ незак. 1. Капаць, крапаць. А ён [сок] па саломцы капаець, капаець. Багданава. 2. Дадаваць пакрысе. Зразу рублей двънаццъць пенсіі далі́, а тады дваццъць, а тады сорак, а прошлы гот ужо семдзсят – капалі пенсію. Партызаны.

КАПА́Ч м. 1. Капаніца; прылада для капання зямлі. Къпъчамі къпаюць бульбу, а тады рукамі. Неўгадава. 2. Прылада, якой скідаюць гной з воза. Къпач – сцягваюць гной. Чуцькі.

КАПА́ЧКА ж. Капаніца; прылада для капання зямлі. Капачка такая: накапай, накапай – і палі́. Запруддзе.

КА́ПАЧКА ж. Зусім, ніколькі. Капачкі ні помачы нет ат етых уколаў. Міцюкова.

КАПАШНУ́ЦЬ зак. Нарабіць шкоды. Дзетвара гэта трошку капашнула ў цэнтры [на Купалле]. Нямойта.

КАПАШЫ́ЦЦА незак. Корпацца. Во так капэшуцца. Міцюкова.

КАПЕ́ЙКА ж. 1. Грашовая адзінка. Найдзіш капейкі, еслі ляжыць номерам уверх, тады бяры, то будзіць прыбыль, а як уні́с номерам, то не падымай (прыкмета). Ляжыць две капейкі па дваццаць капеек, маліц узяў, а дзет кажыць: во, бяры, ты яшчэ сорак гадоў пражывеш (прыкмета). Ракаў Засценак, Гарадок. 2. Грошы, грашовыя сродкі. Сёстры памагалі капейкай, а я ім трудом. Савінічы.

КАПЕ́ЙЧЫНА ж. Капейчына. Як якая капейчына – усё яму аддаець. Міцюкова.

КАПЕ́ЛАК, КАПЁЛАК м. Невялікі выступ у печы. Капелак каля печы робяць. На капёлак стану і на печ, а так вісока. Багданава. На капёлку сядзь! Запруддзе.

КАПЕ́ЛЬ ж. Капеж; вада з дажджу або талага снегу, што сцякае са страхі. Цячэць капель. Буй.

КАПЕ́Ц м. Капец (бульбы). На семя закапываем у капец бульбу. Каралі. Бульба памёрзла ў къпцах. Партызаны. Капец, дзе картошку зъкапываюць. Марозаўка. Было многа бульбы, дык я закапывала ў капец. Запруддзе. Мой хъзяін къпаў яму, ніколі на голай зямлі́ капец ні дзелаў ні для бульбы, ні для гародніны. Дольдзева, Каралевічы, Розмыслава, Самсоны, Фасаўшчына, Закур’е.

КАПЕ́ШАЧКА ж. Горка зямлі, вырытая кратом. Крот рыіць нору, у яго капешъчка нібъльшая [атрымліваецца зверху]. Капешачка ў полі нібальшая. Багданава.

КАПЕ́ШКА ж. Капешка; невялікая капа (сена, саломы і інш.). Пашлі́ сена варочаць, капешкі дзве склалі. Заазер’е. Ці ты накрыла свае капешкі троху? Запруддзе. І сена цігалі на сабе, капешкі, у стох скі́дывалі. Леснікова. Два вазы асакі́ накасі́лі, у капешку склалі. Каралевічы, Розмыслава, Фасаўшчына, Гарадзец, Дольдзева, Кляпчэва. КАПЕ́ШАЧКА памянш. Клевер сушылі так. За касцом бабы ідуць і клевір за макушъчку і ў капешъчку ставюць. Пасохніць, а тады баба падойдзіць і дзірвяннымі ві́лъчкімі піраверніць і пышла. Міцюкова. Адну капешачку перасушыла травы. Латыгаль. Капешачкі сена складалі. Багданава.

КАПІ́РЫШЧА м. Вельмі стары маленькі дом. Капі́рышча такое за дом не шчытаю. Нямойта.

КАПІ́ЦЬ незак. Запасіць, збіраць. Капяць гэтыя грошы. Багданава.

КА́ПКА ж. Невялікая дзіцячая капа. Пялёнкі няслі́, распашонкі, капку, адзіялца – ну, хто што зможыць, той няслі́. Запруддзе.

КАПЛІ́ЦА ж. Капліца. І царква, і каплі́ца ў нас была, усё расцірабі́лі. Серкуці. Там каплі́ца стъяла, крыні́ца была. Вялікі Азярэцк. Туды ш смяротніка вазі́лі, ён там нъчуваў у каплі́цы. Серкуці. КАПЛІ́ЧКА памянш. Каплі́чка стъяла там, там, дзе крыні́чкі свянцоныя. Багданава.

КАПЛУ́Н м. 1. Каплун; пакладаны певень, якога адкормліваюць на мяса. Каплун такі́ бываіць – ні пяець, так ходзіць, і ні нясецца – нічога. Запруддзе. 2. Гермафрадыт. Каплун – ні курыца, ні пятух. Ён с курмі́ ні гуляіць. Багданава. Каплун у нас завецца: ён ні пятух, ні курыца. І ў людзей бываіць: ні малец, ні дзеўка. Гарадзец. 3. Пакладаны кабан. Каплун – еслі адно яйцо. Ад яго ні пакрываюцца сві́нні. Гарадзец.

КА́ПЛЯ ж. Трошкі, крыху. Вазьмі́ там каплю солі. Сукрэмна.

КАПНА́ ж. 1. Капа (сена, лёну і інш.) Копны сена растрасаім. Розмыслава, Дольдзева. 2. Мера лёну ў дзесяць снапоў. Лён ставілі ў копны, па дзесіць снапоў. Закур’е.

КАПНІ́ЦА ж. Пастка. Ціцірукоў лаві́лі ў капні́цы такея. Нямойта.

КАПРЫ́ЗЛІВЫ прым. Капрызны. Як два разы сі́ську даюць, то капрызлівы будзіць дзяцёнак. Запруддзе.

КАПРЫ́ЗНЫ прым. Тое ж. Ён дужа есць дрэнна, дужа капрызны. Кляпчэва. Баба капрызная дужа. Нямойта.

КАПТУ́Р м. Невялікі выступ каля нізу коміна. Каптур, з каптура комін. Ён каля коміна, шырэйшы. Фасаўшчына. Каптур во, у нас тры каптуры [у печы]. Е́та каптур, і ета, што хочаш паложыш: пер’я, яблыкі, абуванне. Багданава. Каптур каля коміна ў печы. Рулёўшчына, Алексінічы.

КАПТУ́ШКА ж. Газоўка, капцілка; самаробная лямпа без шкла. Каптушка – бутылъчка, ссучъна кудзелі, у кърасі́н абмочъна і гарыць. Фасаўшчына.

КАПУ́СНІК м. зб. Капуснае лісце. Лі́сце морквы – маркоўнік, буракоў – бурачнік, капусты – капуснік. Хлеб на капусніку пякуць. Гарадзец. Капуснік, бурашнік, маркоўнік – усё паядуць. Самсоны. Капуснік паткладалі, каб хлеб слез з лапаты. Дуброўкі.

КАПУ́СНІК м. 1. Бялян-капуснік. Мятлік, капуснік аткладуць яечкі на капусці. Гарадзец. 2. Капусны вусень. Мятыль лётъіць, а тады нъ капусці чървяк станіць, есь капусту тэй чървяк – капуснік. Вялікі Азярэцк.

КАПУ́СНІЦА ж. Бялян-капуснік. Капусніца [мятлік] – жоўценькая, белінькая. Вялікі Азярэцк.

КАПУ́СНЫ прым. Капусны. Хто кляновы ліст клаў пад хлеб, хто капусны, мукой падсыпалі. Чуцькі. Хлеб пяклі́ на аі́ры, на капусным лі́сце. Міцюкова. Клалі ліст капусны, тады хлеп харошы. Станюкі. Капуснъя лісці́на на ранку, і зъжыла. Партызаны, Гарадок, Цясішча.

КАПУ́СТА ж. 1. Капуста. У які́ дзень первы снех выпадзіць, тады садзі́ капусту (прыкмета). Лягушкі заквокчуць, тады садзі́ капусту (прыкмета). Гарадзец. Як капусту садзяць, то зразу камінь кладуць, гаворуць: расці́ каляна, як гэты камінь (прыкмета). Ракаў Засценак. Капусту содзюць на дзяды [напярэдадні Сёмухі]. Турава. Капусту нада садзі́ць у той дзень, як зазімак быў (прыкмета). Багданава. Капусту ў Вялі́ку суботу содзюць (прыкмета). Чуцькі, Гарадок. 2. Квашаная капуста. Кмі́ну туды, сахъру, маркоўкі – сырая капуста. Багданава. 3. Кіслы боршч з капусты. Капусту стаўлю варыць з мясъм. Неўгадава. Наеўся капусты, наеўся крупніку [больш страў на абед не варылі]. Гарадок.

КАПУ́СТКА ж. Кіслы боршч з капусты. Капусткі мае ні спыталі? Міцюкова.

КАПУ́СЦІНА ж. 1. Тое ж. На Прачысту елі гурок ці капусціну. Самсоны. 2. Адно каліва капусты. На гратку кладзі́ зразу камінь, а тады капусціну, садзі́ і скажы: расці́ кълянъя, як еты камінь (прыкмета). Ракаў Засценак.

КАПЦІ́ЛКА, КАПЦЕ́ЛКА, КАПЦЁЛКА, КАПАЦЕ́ЛКА ж. Газоўка, капцілка; самаробная лямпа без шкла. Капці́лка раньшы была. Багданава. Капцелка бес сцякла, блі́шаная, кнаток. Капцелка называлася, усё капці́ла. Карасі́ны нальеш, кноцік уцягнеш і гарыць. Гасі́ сваю капцелку. Савінічы, Вялікі Азярэцк. Капцёлкі былі́, сала налі́, кнот устаў і гарыць. Фасаўшчына. Капцёлка была, лучынкі, фіцялёк. Дольдзева. А я ўрокі вучыла пры къпацелцы. Багданава. КАПЦЁЛАЧКА, КАПЦЕ́ЛАЧКА памянш. Досвіту ўстанеш, капцёлачку возьмеш і лён абаб’еш. Міцюкова. У капцёлъццы трубъчка і кънацік. Яе ставілі на дошчъццы ў ёўні і тръпалі лён. Заазер’е. Бувала с къпцелачкай сядзі́м, прядзём. Самсоны. Малінькая капцелачка там блішчыць, а мама сядзі́ць і прадзе. Багданава, Заазер’е.

КАПЦІ́ЦЬ незак. Капціць, вэндзіць. Б’ець къбана, къпцяць – і рулет. Буй. Къпцяць, кап чэрві ні зъвялі́сь. Спецыяльна капцяць у Сянне што хочаш: окарак, сала. Багданава.

КАПЦЮ́ШКА, КАПТУ́ШКА ж. Газоўка, капцілка; самаробная лямпа без шкла. Вечар прадзеш пры капцюшцы. Апечкі. Каптушка – ета раньшы карасі́ны ні было, кнацік саўём іс кудзелі ў бляху, поснае масла ўваллём і гарыць. Фасаўшчына. КАПТУ́ШАЧКА, КАПАТУ́ШАЧКА памянш. Жыр налівалі, фі́цель устаўлялі і палі́лі, і свяці́лі – гэта каптушачкі. Алексінічы. Къпатушачка – у жалезіньку кудзелі уцягнуць, кірасі́ны нальюць і запалюць. Запруддзе.

КАПЧО́НКА ж. Тое ж. Капчонку паставяць, цёмна гарыць, а мы на памяць прадзем. Баравікі.

КАПЫ́Л м. 1. Драўляны брусок у полазе саней. Нъ чатыры вязы восем капылоў. Капылы стънаві́ліся ў полас. На два капылы дзелалі, нъзываліся пътсанкі. Чатыры къпылы на дным пълазу, а як сані длінней, то й пяць. Гарадзец. 2. Калодка, капыл; кавалак дрэва ў форме ступні, на якім рабілі абутак. Капыл жа нада нъ лапці. Каралевічы. Асную на капыл і спляту лапці. Мянюцева. Капыл на лапці з дрэва, плялі́ лапці. Гарадзец. Дралі лазу із лі́пніку і на капыл плялі́ з вяровачак. Дольдзева, Багданава, Міцюкова, Нямойта.

Нъ харошым къпылу і сапох харошый. Пожанькі.



КАПЫ́Л м. Матыка. Капыл ці капылка – апкапываць лехі. Жохава.

КАПЫ́ЛКА ж. Тое ж. Капусту капылкамі апкапыюць, картошку. Заазер’е.

КАПЫ́ЛЛЕ н. зб. Капылы ў санях. Запруддзе.

КАПЫЛЯ́ЦЬ незак. Матычыць. Капылка – зямлю капыляць. Заазер’е. КАПЫ́ЛЬ. Капануць, падматычыць. Зімля пад цыбуляй дыхаіць, дыхаіць, я капыль, капыль, а жаба каравая уцягніць у зямлю, цыбулю есць. Нямойта.

КАПЫ́Т м. 1. Капыт. Капыт у каровы і къня зъламі́ўся. Багданава. Капыты ў каровы летам заломяцца, абразаюць. Гарадзец. Капыты раздваіваны ў каровы. Міцюкова. І за капыты ніхто ні схвоціць – паляці́ш. Нямойта. 2. След, ямачка з-пад капыта. З капыта вады нъпілася. Закур’е.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   38   39   40   41   42   43   44   45   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал