Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»



старонка44/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   40   41   42   43   44   45   46   47   ...   51

КАССЁ н. Кассё; дзяржанне ў касе. Там къса біс късся, прасі́ў, кап ты пъкліпаў. Запруддзе. Кассё ета ў касы. Фасаўшчына. Кассё з елкі дзелълі. Леснікова, Манголія, Міцюкова.

КАСТАЛО́М м. Касталом (трава). Касталом – высокая трава, лі́сце шырокае, расцець і дзе ссоўваюць што, на шуметніках. Вялікі Азярэцк.

КАСТАПРА́Ў м. Кастапраў. Кастапраў тая бабушка. Розмыслава.

КАСТРА́, КАЙСТРА́ ж. Кастрыца. Лён мялі – къстра высыпаіцца. Къстра ўніз падала, калі́ мялі лён. Рэчкі. Нъ пъталок нъцягвалі кастру, бумагай засцілалі. Кастра ляці́ць са льна, астаецца кужаль. Кастры дадуць, так іна ў Сібі́р дыляці́ць [лёгкая, ветрам знясе]. Багданава. Лён трапаць і кастра атлятае, ляцела, хлачкам атвальвалася. Партызаны. Лі́сця, апі́лкі, кастру сыпалі на столь. Леснікова. Тады ўбіраць сталі, калі́ кастра була з ільну. Вялікі Азярэцк. Вытрапіш лён, кастры не будзе. Гарадзец. Зъгътъўляюць лёд і кастрой засыпюць. Нямойта. Кайстру выкі́двалі, калі-небудзь на хату ўсыплець. Чуцькі. Кайстрой пътсцілайім карові. Гарадок. КАСТРЫ́НКА памянш. Послі драчкі шчоткамі шчосывалі, нідзе ні кастрынкі, блісці́ць, эта кужаль. Дольдзева.

КАСТРЫ́ЦА ж. Тое ж. Кастрыца з лёну, лісцё, кап не сухое наверх насцілалі [як крышу рабілі]. Леснікова. Кастрыцу на хату ўсыпюць. Чуцькі.

КАСТЫЛІ́ мн., КАКТЫ́ЛЬ м. 1. Апора для чалавека пры хадзьбе; мыліца. На кастылях ідзець, атнялі нагу. Гарадзец. У той хаці і цяпер стаі́ць кактыль. Закур’е. 2. Папярочныя планкі, які забіваюцца ў сцяну пры снаванні. Кастылі́ ў сцену, гвоздзі, і снуем на сцяну. Апечкі.

КАСУ́ЛЯ ж. Казуля. У нас вядуцца зайцы, белкі, ваўкі́, харкі́, ласкі, гърнъстаі, лі́сы, рысі, мядзведзі, ласі́, касулі, къбаны. Сянно.

КАСЦЕ́Р, КАСЦЁР, КАСЦЯ́Р м. Брыца, курынае проса. Касцер расцець у жыці, калі́ зімля няўдобраная. Касцёр – плоскі. Багданава. На полі касцер радзі́ў, жыта дрэнная. Баравікі. Касцер радзі́ў, дзе ні́зкія мясца. Чуцькі. Былі́ такі́я ні́скія палі́, тады касцер пърасцець. Каралі, Гарадок, Станюкі.

КАСЦЕ́Р, КАСЦЯ́Р м. Амецце, адходы пры абмалоце. Касцеру голага дадуць, на вецер пусці́. Е́сці нічога ні было, палучыш касцяру. А хлеп ачышчаны, агульны касцер, ніякая зірна ні пъпъдала, толькі касцер. Фасаўшчына. Мы палучалі жменю касцеру. Завецца касцер, хутшае дабро! Нямойта. Касцяр – тыя атходы, як ціпер коням аддаюць, што ў жорнаў ня лезе. Багданава. Касцяру дзвесце грам давалі. Касцяру давалі, картошкі на трудадзень. Касцер адлітаець, краска адлітаець, жыта ложыцца кругом. Дольдзева. Хоць бы якога касцяру далі́. Цясішча. Дадуць касцяру, намелеш, хлеба напячэш і елі. Запруддзе. КАСЦЯРО́К памянш. Харошае далёка ляці́ць, бліжэй касцярок. Гарадзец.

Касцер – хлебу падмасцер. Розмыслава, Каралі.



КАСЦЁР, КАЙСЦЁР м. Вогнішча. І Купала было: кастры палі́лі. Самсоны. На поле хадзі́лі, палі́лі кастры тут. Гарадзец. Кайстры ръскладъвалі. Кішуроўшчына.

КАСЦЯ́НКІ мн. Касцяніцы (ягады). У нас ё чарні́цы, суні́цы, брусні́цы, малі́ны, късцянкі, жураві́ны, дурні́цы, жаві́ны. Кавалі, Заазер’е, Сяргейкі.

КАСЦЯНЫ́ прым. 1. Моцны, крэпкі. Баіньку, ні лажыся с краіньку, / А лажыся лі сцяны, / Будзе зубік касцяны (з дзіцячай калыханкі). Багданава. 2. Прыгатаваны з касцей жывёлы. Як ёсць касцяная мука, сыпюць у дабро, не стане курыца лі́цца [выліўкі несці]. Запруддзе.

КАСЦЯРА́ ж. Амеці; адходы пры малацьбе. Нада ш і с казной расшчытацца, а тады табе ці касцяры ці шумы якей дадуць. Заазер’е.

КАСЫ́ прым. Касы, касавокі. Касая яна, касэя вочы. Багданава. Быў касы мушчына Дубінец, калдун. Закур’е. У пълажэнні, як глядзі́ш у шчэлъчку, то будуць дзеці касыя (павер’е). Чуцькі.

КАСЯ́К м. Касяк, вушак. Ставіцца късяк у вакно і ў дзверы таксама. Касякі́ сам бацька ставіў. Серкуці.

КАТА́ННЕ н. Катанне. Э́та дзеці цяпер такоя катанне дзелаюць зімой. Фасаўшчына.

КА́ТАР м. Гастрыт. Баяўся гарачы хлеб есці – катар, гаварыў, будзіць. Чуцькі. КАТАРО́К памянш. Катарок прызнавалі. Партызаны.

КАТА́ЦЦА незак. Ездзіць. Ілья-прарок па небу катаецца, а чым яго там конь пітаецца. Запруддзе.

КАТА́ЦЬ незак. 1. Вазіць. Іна ўжэ знаіць, ён яе часта кътаіць. Буй. 2. Закатваць слоікі пры кансерваванні. Сі́зыя [калібію абутую] варым і кътаім [на зіму ў слоікі]. Сяргейкі.

КАТЛЯ́К м. Кругляк; тоўстае кароткае палена дроў. Рэзалі дровы, насі́ла катлякі́. Таўсты, таўсты кътляк, як пабі́ць яго? Багданава. Катлякоў машыну летась прывёз. Нямойта. КАТЛЯЧО́К памянш. Як катлячок быў малец, круглаві́дзенькі быў, усе чыста цягалі на руках. Партызаны.

КАТО́ВЫ прым. Каціны. Такая яго доля катова: на печцы ляжаць. Фасаўшчына.

КАТО́К м. Кола (у возе). Для буцяна спецыяльна каток, бърану наносяць. Леснікова. Там калеснікі жылі́, каткі́ дзелълі. Жохава. Каткі́ былі́, як і цяпер калёсы. Карпавічы. Мой і каткі́ нацягваў, і плугі́ рабі́ў. Цясішча, Багданава, Міцюкова.

КАТО́РЫ займ. 1. Каторы, які. Бяры, каторую хочъш. Заазер’е. 2. Некаторы. Старыя каторыя пъсталі́сі. Серкуці.

КАТО́РЫ-НІБУ́ДЗЬ займ. Нехта, хтосьці. І вянкі́ плялі́ каторыя-нібудзь. Гарадзец.

КАТУ́ЛЬ, КУТУ́Н м. Кругляк, калода. Атрэзаў катуль таўсты, як пабі́ць яго? Багданава. Браўно рэжуць на кутуны. Нямойта. КУТУЛЁК памянш. Атрэжыш кутулёк і даўбешку зробіш. Багданава.

КАТУ́Х м. Цёмны, малы пакой або хата. Мой катух трошачку лучшы, як яе, а ніхто не пойдзець. Мой катух трошачку лутша за твайго дома. Нямойта. КУТУШО́К памянш. Адгароджанае месца ў гаспадарчым будынку. У кутушок атсодзюць, тады поюць [цяляці]. Вялікі Азярэцк. Яна ўрочлівая: у кутушок глянула [мы гной вазілі], цялёнка назаўтрава прырэзалі. Нямойта. У кутушок іх падкі́нула. Запруддзе.

КАТУ́ШАШНЫ прым. Шпулечны. Катушышныя ні́ткі. Багданава.

КАТУ́ШКА ж. Шпулька; дэталь калаўрота, на якую намотваюцца ніткі. Хто заве шпулька, хто – катушка. Каралі.

КАТЭ́З м. Катэдж. Катэзы пастроілі, яны там жывуць. Міцюкова.

КАЎБАСА́, КІЛБАСА́, КЕЛБАСА́ ж. Каўбаса, кілбаса. Каўбасы – пярловыя, грэчневыя крупы, бульбы атці́снеш. Марозаўка. Раньшы ножым крышылі кілбасу, на лыка кішку надзеніш і пальцам торкаіш, піхаіш. Вялікі Азярэцк. Пърасёнка дзяржыш, то й кілбасу здзелъіш. Неўгадава. Кілбасы, кураціны з магазі́на я ня ем, а рыбіну з’ем. Чуцькі. Кілбасы даставайце і ешчэ. Багданава, Галашчакіна. Кілбас сваі́х было, мяса. Даець дзеду пару келбас. Закур’е.

КАЎБЫ́Р м. Гарлач. Ці каўбыр ці гърлачтое самъе. Багданава.

КА́ЎКАЦЬ незак. 1. Мяўкаць (пра ката). Кот каўкаіць, як есьці захочыць, у хату просіцца. Станюкі, Гарадзец. 2. Ціўкаць (пра куранят). Будуць цыпляты каўкаць, пішчэць і пішчэць. Запруддзе.

КА́ЎКНУЦЬ зак. Пікнуць; падаць голас. І жыць харашо, і багатыя, здаецца, людзі, і каб ідзе хто каўкнуў! Самсоны. Пелі многа, а ціпер ніхто ні каўкніць. Пяюць бабы жніво, а цяпер ніхто ні каўкніць. Каралі. Чаго ж ён на тваю матку дажа не каўкнець. Вялікі Азярэцк.

КАЎНЕ́Р, КУЎНЕ́Р м. 1. Каўнер. Што ты, кажуць, каўнер ні зашпі́ліш? Цяпер варатні́к завуць. Галашчакіна. С куўняром шылі мушчынам рубашкі. Заазер’е. Раньшы каўнер зваўся ў рубашкі, у штанах каўнер тожа. Нямойта. Каўнер такі́ стаючы, і планку вышывалі мушчынам, пылаценцы вышывалі. Леснікі, Каралі. 2. Пояс. У штаны нада каўнер ушыць. Каўнер і ў рубашкі. Жохава. Каўнер нада прышыць у штаны. Багданава.

КА́ФЛЯ, КА́ХЛЯ ж. Кафля. Кафля, печ апкладаіцца кафляй. Іна дорага стоіць. Сукрэмна. Шчыты с кафлі, кафля белінькъя, слі́зінькъя. Запруддзе, Станюкі. Акрашалі кахляй печ, кахля ёсць, хто змажнейшы. Нямойта. Кахлі выкапывалі, старынныя, гліняныя, белінькія, парънъя с кірпіча. Багданава.

КАХА́НАЧКА ж. Танец. Каханачка – удваёх танцуем, ударалі рукамі. Самсоны.

КАХА́ЦЦА незак. Кахацца. На ігрышчы ръзваджваюцца, къхаюцца. Вялікі Азярэцк.

КАХВАЙЧО́НКА ж. Фуфайка. Нада ш було купі́ць къхвайчонку. Мянюцева.

КАХ-КАХ-КАХ выкл. Гукі, якія перадаюць зумканне пчалінай маткі. Адна матка – ках-ках-ках, другая – вох-вох-вох. Кляпчэва.

КАЦЕ́ЛКА, КАЦЮ́ЛКА ж. 1. Вал; прыстасаванне ў калодзежы, на якое накручваецца ланцуг. У калодзісі ставюць вочып, а ў нас тут здзелъна нъ кацелку. Міцюкова. 2. Сувой (пра палатно). Пакатаюць у кацелкі палатно. Карпавічы. Пакатаюць у кацелкі і ў трупкі палатно. Карпавічы. 3. Вязка круглай формы. Цёрлі ў кацюлкі лён. Нямойта.

КАЦЕ́ЛКІ мн., КАЦЕ́ЛАК м. Брускі з колцамі, на якія падвешваюць ніты ў кроснах. Кацелкі, што зачапляеш ніты, увярху палкі, а за кацелкі палкі. Багданава. У краснах кацелкі былі́. Як на понаш уступіш, кацелак – круць. Гарадзец. Ніты да кацелак прывязваліся. Рэчкі. Кацелкі – ніты пъдвязываць. Заазер’е, Сукрэмна. КАЦЕ́ЛАЧКІ памянш. Кацелачкі вешаеш, як тчэш. Гарадзец.

КАЦЁЛ м. Чыгун. У кацёл курыцу паложыш, жыру наверх і ў печ, будзе тушънъя курыца. Буй. Вадзі́чка кіпячоная, кацёл стаі́ць. Савінічы.

КА́ЦІК м. Кругляк, калода. Кацік мятровы атразаіш, убіваіш сэрцаві́ну, і тады пъткладаіш, нажом рас, рас. Жохава.

КАЦІ́ННЫ прым. Каціны. Мы нъ каці́ннъй долі жывём. Ракаў Засценак.

КАЦІ́ЦЦА незак. Каціцца. Нарэжуць калясоў і качаюць палкамі, яно коціцца, ты яго адбіваеш [гульня]. Дольдзева.

КАЦІ́ЦЦА незак. Акочвацца (пра авечак). У хадзяйстве так учудзіць [Іван Купала]: авечкі коцяцца – неразвітых нараджаюць. Дольдзева. Авечкі дъвай каці́цца – двое, трое. Жохава.

КАЦІ́ЦЬ незак. 1. Перамяшчаць коцячы. Каці́ла з гароду да хаты, і хто б яе тушыў. Цясішча. 2. Скручваць у трубку (пра палатно). У трупкі не каці́ла палатно. Нямойта.

КАЦУБА́ТЫ прым. Даўганогі. А, кацубаты тэй уцёк. Дольдзева.

КАЦЮ́Х м. 1. Кругляк, калода. Кацюх – кусок дзеръва атрэжуць, ацешуць, во зътарануць дзверы. Гарадзец. КУЦЮ́ШКА ж. памянш. Куцюшкамі прывёс [дровы], пабі́ць нада толькі. Багданава. 2. Рулон (пра сена). Кацюхі́ етые дзень цягалі. Партызаны.

КАЦЯЛО́К м. Кацялок. Такі́ къцялок надзелі на трубу, штоп красівей было. Марозаўка. Давай кацялок соллі. Міцюкова.

КАЦЯНЁНАК м. Кацяня. А ці ні Лі́зін къцянёнак еты? Багданава. Кацянёнак быў малы, дак крысы з’елі. Ульянавічы.

КАЦЯ́ЦІНЫ прым. Каціны. Кажуць, што там шкурынку къцяціну дъ нагі́ [прывязваюць і гэта абараняе ад змей – у Сібіры]. Леснікова.

КАЧА́ЛКІ мн. Качалкі; прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны. У качалкі качалі бяллё, я іх і ні выкідаю. Ёй ужо дужа многа гадоў, етай качалкі. Каралі. У качалкі качалі, круглая такая і плоская з зубамі. Багданава. Къчалкъмі пъкъчаіш сваё, то мякінька, блішчыць [пра тое, што лепш імі палатно качаць]. Галашчакіна. На качалкі такі́я дзірвянныя качаіш, качаіш [скуты]. Багданава. А гэту качалку дзеці недзе знеслі́. Вялікі Азярэцк.

КАЧА́Н м. 1. Галоўка капусты. Къчаны радам на ніз у бочку нъкладаем. Вялікі Азярэцк. 2. перан. Клубок вос. Як пасціла кароў, нашлі́ къчан зві́ты осаў. О́сы ў дырачку ўлазіюць. Партызаны. ◊ СТРЫ́ГЧЫСЯ НА КАЧАНА́. Налыса. Хоць ты на къчъна стрыжыся. Нямойта.

КАЧА́ННЕ н. зб. Качаны. Качанне кладуць: рад капусты, рад качання. Запруддзе. Насячэш карыта качання і з’ядалі каровы. Закур’е. Вейся, расада, у качанне, дачня долечка – з венчання (з песні). Чуцькі.

КАЧАРГА́ ж. 1. Качарга. Качаргой зачапі́ў булку і выцяг. Чуцькі. Узяла качаргу і пор у вужаку. Къчарга на качарэжніку. А баба за ім – з качаргой. Багданава. Купі́ла баба къчаргу жар выгарнъвъць. Заазер’е. С таптуном стаі́ш, а ззаду йдзеш і б’еш, і б’еш къчаргою і ў таптун зъганяіш. Фасаўшчына, Дольдзева, Турава, Дуброўкі, Закур’е. 2. перан. абраз. Пра старую нязграбную жанчыну. Състарылісі дзве къчаргі́ і нікаму ні нада. Къчърга ты старъя! Чуцькі, Заазер’е. 3. экспр. Вінтоўка. А мама нъ яго гаворыць: на што ты гэту къчаргу вълачэш на печ? Серкуці.

КАЧАРЫ́ГА ж. Храпка. Качарыга адна, а лі́сту нету [на капусце]. Карпавічы.

КАЧАРЫ́ЖКА ж. Тое ж. Як зрэжуць качан – качарыжка на полі. Розмыслава.

КАЧАРЭ́ЖНІК, КАЧЭ́РЖНІК м. Качарэжнік. Къчарэжнік – дзе къчарга, чъпяла, ві́лкі. Багданава. У качэржніку – ві́лкі. Леснікова. Навяжыш на палку [памяло], яно стаі́ць у качарэжніку. Каралі. Къчарэжнік тады звяжуць вяроўкай ці палаценцам, кап высвутуў дзеўку (прыкмета). Вялікі Азярэцк. У къчарэжніку стъяла чъпіла з бярозавым чъпяльні́шчам, і гром даў пу бярозъвъму чъпяльні́шчу і ў дзверы выкаціўся. Ракаў Засценак. Качарэжнік кала печы, там і качарга, там і ві́лкі. Алексінічы, Дольдзева, Рэчкі, Сукрэмна, Фасаўшчына, Неўгадава.

КАЧА́ЦЦА незак. 1. Пераварочвацца з боку на бок (пра чалавека, жывёлу). Качаюся, качаюся – і засну. Партызаны. На ўсю сцяну пол сдзелаюць і ўсе къчаюцца. Дажынкі былі́, вянкі́ вілі́, а па іх къчалісі. Багданава. Тры дні пад стогам качаўся, дамоў не прыхадзі́ў, так напаі́ла яго самагонкай. Нямойта. Кот къчаіцца нъ ціплату (прыкмета). Чуцькі. 2. Хварэць. Троху с сэрцам качалася, хадзі́ла на ўколы. Партызаны. 3. Гадаваць (пра жывёлу). Нада было больш узяць свінёнкаў, хай ба качалісь, дзецям нада. Запруддзе.

КАЧА́ЦЬ незак. 1. Качаць. Нарэжуць калясоў і качаюць палкамі, яно коціцца, ты яго адбіваеш. Дольдзева. 2. Калыхаць, усыпляць дзіця. Адной нагой качаеш [дзіця], другой прасніцу круціш. Багданава. А тады ўжо былі́ калыскі такі́я, стъялі на палу, можна было къчаць. Запруддзе. 3. Скручваць. І высушыш, і тады ўжо ў трубку качалі [скуты]. Багданава.

КАЧУ́ЛКА, КАЧО́ЛКА ж. 1. Каток; драўляны кругляк, якім трамбуюць зямлю, гліну. Трамбоўкі такі́я, качулкі дзелалі, трамбувалі глі́ну роўнінька. Нямойта. Качулкі былі́ тры ў Э́дзі. Фасаўшчына. 2. Вал; прыстасаванне ў калодзежы, на якое накручваецца ланцуг. Дзелаюць крышу [у калодзежы], дзверку, ручку, качолку, цэп, вядро. Багданава. КАЧУ́ЛАЧКА памянш. Качулачкі дзірвянныя ставіў, у мурлыґу гулялі. Дольдзева.

КА́ША ж. Каша. Упярот кашу варылі, кашу сабіралі с трох калёд і дъвалі скату. Багданава. ○ БУЛЬБЯ́НАЯ КА́ША. Страва з тоўчанай варанай бульбы; пюрэ. Дасць кашы бульбянай, яна падходзіць, як дрожжы. Дольдзева. Бульбу патаўкуць, маку ўсыпюць і ў печ – каша з макам. Гарадзец.

Кашу маслам не спорціш. Вялікі Азярэцк. □ Кулеш і каша – гэта не ваша, а работа ваша. Запруддзе.



КАШАЛА́ПЫ прым. Касалапы. І чълавек жа бываіць къшълапы, калі́ ногі так у кучу. Буй. Къшълапый, калі́ наскі́ ўнутр, ногі крывэя трошку. У такога чълавека ступні́ біс пад’ёма. Сянно. Къшълапыя пяткі ўрозь, а наскі́ ўкучу. Самсоны.

КАШАЛЁК м. Кашалёк. За тую гармонь аддаў усі́ грошы з къшальком. Сянно.

КА́ШАЛЬ м. Кашаль. Кашаль, ну, забіваў на нет. Буй. Кашаль, халера, задрала. Каб табе кашаль грудзі адбі́ў (праклён). Запруддзе. Мац-і-мачаха ат кашлю. Леснікова. Кашъль быў і с кроўю, ажны чорныя кроў. Галашчакіна.

КАШЛЯНУ́ЦЬ зак. Кашлянуць. Каб дым праз рубашку рабёнку прайшоў і каб кашлянуў, тады палепшаіць. Партызаны.

КА́ШЛЯЦЬ, КАШЛЯ́ЦЬ незак. Кашляць. Як устаець, дык ён къшляіць, къшляіць. Прастыў ды кашляіць. Багданава. Хворы, кашляець, мёд усё п’ець. Вялікі Азярэцк. Я ж ужэ старэя, трэба і кашляць. Чуцькі. Къшляіць пърасёнак. Нямойта.

КАШНЕ́ н. нескл. Кашнэ. Кашне з мацір’яла шылі куплёнага. Буй.

КАШО́ЛКА ж. Кашолка. Плеціная кашолка з шырокага лыка для ягат. Для бульбы – з лазы. Запруддзе. Я́гъды бяруць у кашолкі. Дольдзева, Савінічы.

КАШТА́Н м. Каштан. Пат гэтым къштаном пъсядзі́м. Каштаны ні даюць ягадам спець. Марозаўка. Къштаны растуць у дзярэўні. Кішуроўшчына.

КАШУ́ЛЬКА ж. Кашуля. Кашульку даець – крэпка клянець: каб ты гэту ні знасі́ла, / Каб ты болі ні прасі́ла (з песні). Буй.

КАШЭ́ЛЬ м. Кашалёк. У старых людзей – гэта кашэль. Савінічы.

КВА́КАЦЬ незак. Кракаць. Вуткі квакаюць. Багданава.

КВАКТА́ЦЬ незак. Квактаць (пра курэй). У мяне адна квактала, прапала. Квактала адна курыца, ці не ашалела [так рана]. Партызаны. Іна квокчыць, сядзі́ць, ні нясецца, ходзіць, яйца ні нясець. Станюкі. Квокчуць куры, а цыплят не хочуць выседжваць. Чуцькі, Апечкі.

КВАКТА́ЦЬ, КВАКЧА́ЦЬ зак. Квакаць. Квакчаць лягушкі – не можна заснуць. Як растанець снех, квакчаць лягушкі, ноч ня можна заснуць, пакуль вуткі ні падні́муцца. Каралі. Лягушкі квокчуць. Гарадзец.

КВАКУ́ШКА ж. Жаба. Там пачуіш і сълъўя, і квакушку, і гулуба ляснога. Запруддзе.

КВА́РТА ж. 1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў. Кварта чэцьвяртовая. Пяць кварт наліла. Фасаўшчына. Кварту сёння можна выпіць. Вялікі Азярэцк. 2. Кубак, конаўка, кружка. Кварта – крушка такая. Дольдзева. Квартачкі медныя былі́, кварты. Каралі. Кварты раньшы былі́, ваду пілі́. Багданава. Тата і мы кубак ваду піць называім квартай. Серкуці. КВА́РТАЧКА памянш. Квартачкі медныя былі́, кварты. Каралі.

КВАС м. Квас. Атходы ат мукі́ замешываюць, пякуць праснакі́, каб сухі́ быў. У дзежку вады заліваюць, цаліком праснак, як ні бальшы і кі́сніць. Чараз дні тры пілі́ хлебны квас. Манголія. Хлеб сушылі аш патпаліцца, вады наліеш, смародніку ўкі́неш і хлеб укі́неш, і кі́снець усе разам – і квас. Вялікі Азярэцк. Квас у бочкі злівалі. Цясішча.

КВАСАЛЁЎНІК м. зб. Сцябліны фасолі. Рэска – і квасалёўнік, і бабоўнік, рэзалі і каровам давалі. Гарадзец.

КВА́СІЦЬ незак. 1. Квасіць; дабаўляць кіслаты ў страву. Квасілі муку ржаную, як хлеб пяклі́. Партызаны, Марозаўка. Як на бяллі́ [менструацыя], квасіць нельга капусту (прыкмета). Запруддзе. Квасілі бочкі квасу ў пост. Цясішча. 2. Паставіць кіснуць. Ні хачу малако квасіць, як сквасім – вяршок ня дужа бальшы. Марозаўка.

КВАСО́ЛЬ, ФАСО́ЛЬ м. 1. Фасоля (расліна). Боп с квасолем бъльшая разніца. Квасоль беленькі стъраесся садзі́ць. Гарадзец. Хто цыбулю, хто квасоль садзіць. Багданава. Тэя гады я квасоль садзі́ла. Ракаў Засценак. Квасоль не ўзышоў. Кавалі. Квасоль можа хто і садзіць, а я не саджу. Закур’е. Фасоль ёсь, ён родзіць у нас. Гарадзец. 2. Зерне фасолі. Суп с квасолям вару. Запруддзе. Квасоль ты нешта вынісла. Вялікі Азярэцк.

КВАСО́ЛЬНІК м. Суп з фасолі. Квасольнік с квасолі. Савінічы.

КВАСО́ЛЬНІКАВЫ прым. Які адносіцца, належыць фасолі. Квасольнікавае места. Жохава.

КВАСО́ЛЯ, ФАСО́ЛЯ ж. Фасоля. Квасоля, гуркі́ – усё счарнела. Партызаны. Квасоля на лясе расцець. Жохава. Квасолю не саджу, абрабатываць усе нада. Закур’е. Фасоль садзі́ла, бурачкі́ і боп. Запруддзе. Фасолі пасадзі́ла, памідораў лешку. Партызаны.

КВАСЬ ж. Кіслата, закваска. Называлася цеста, там квась была ў хлебі, ён такі́ патходзіць, рыхлы дзелаіцца. Вялікі Азярэцк. Ці харошая квась у хлебі? Рашчыну астаўлялі, штобы квась была. Ці харошъя квась у цябе ў хлеб? У аднэй ходзяйкі тъкая квась, у другей – другая. Дольдзева. Каб квась была [у дзежцы], выпараш, вымаеш, прасушыш, цыбуляй пратрош клепкі. Міцюкова. Квась рэская [у саладухі], з бульбай ем. Багданава.

КВАСЬ м. Тое ж. Скарынак падпаліш – квась жоўценькі. Міцюкова.

КВАЦЕ́РА, КВАРЦЕ́РА, КВАРЦІ́РА ж. Кватэра. Ці скора тая квацера? Запруддзе. Кварцера ў яго казённая. Партызаны. Ён нас у кварці́ру заводзіць. Багданава.

КВАЧ м. Квач, скрутак. Квач с трапкі здзелаіць, шаруіць сцены. Запруддзе.

КВА́ШАНІНА ж. Халадзец, студзень. Квашаніну варылі з ног, разальець у мі́ску, застыніць. Квашаніну варылі з касцей і ног. Гарадзец.

КВА́ШАНЫ прым. 1. Кіслы. Квашэная капуста. Міцюкова. 2. Які прызначаны для квашання. Дзешка квашаная, учыніш нанач, месіш, перакі́даеш на лапату – і ў печ. Сукрэмна.

КВЕ́ТКА ж. Кветка. Торкаюць кветкі каторы, а я ні сажу. Серкуці.

КВІРКНУ́ЦЦА зак. Паклапаціцца, падбаць пра сябе. А іна сем месіцаў у пълажэнні, а ні квіркнулася. Нямойта.

КВІТ м. Канец. Як серца слабое, тады квіт чалавеку. Заазер’е.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   40   41   42   43   44   45   46   47   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал