КВІТО́К м. 1. Талон. Далі́ мне квіток на ранген. Ульянавічы. 2. Квітанцыя. Бралі квіткі́, пойдзіш к пану, заплоціш за яго, тады пойдзіш у ягады. Мяцюцева.
КВО́ЛЫ прым. 1. Слабы. Кволыя індзюкі́, неяк эта ўрэмя лі́сы не ходзюць, не хватаюць іх. Латыгаль. Булі́ гусі-лебядзі, пъбаялісі гэты гот холаду і кволыя. Вялікі Азярэцк. КВО́ЛЕНЬКІ памянш. Хваравіты. Дзевачка кволенькая. Манголія. 2. Ломкі, крохкі. Суравежы, яны кволыі [ламаюцца].
КВО́ХАЦЬ зак. Квактаць. Курыца квохъіць. Каралевічы.
КВО́ЧКА ж. перан. Пра жанчыну, якая куляецца з адной нагі на другую. Бегла, як квочка тая. Чуцькі.
КЕ́ЛІХ м. Чарка. Е́та ш келіх, чарка на ношках і біз ножак. Алексінічы. Келіх на ношках. Нямойта. А келіхі гета куплёные былі́. Буй. КЕ́ЛІШАК памянш. Келішак – эта маленькі, грам шэсьдзесят. Келішак маленькі, на ношкі. Дольдзева.
КЕ́ЛЬМА, КЕ́ЛЬНЯ ж. Кельма; прылада ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для набірання і нанясення раствору на мур. Ягоныя кельмы ў іх. Савінічы. Кельня ў мъляра, каторы шчыкатурыць дъма, печкі. Запруддзе.
КЕ́ПІКІ толькі мн. Кпіны. Кепікі – гэта сьмяяцца нът табой. Савінічы.
КЕ́ПСКІ прым. Дрэнны. Сама хоць кепская, але даб’юся чаго нада. Партызаны, Савінічы.
КІ́БІС, КІ́БУС, ЧЫ́БІС м. 1. Кнігаўка. Кі́біс называлі, на зямле купінка, ямачку выкапаіць, сдзелаіць, яны крычаць. Леснікова. Прылітаюць буцян, скварцы, жавърънък, кі́бісы – кні́гаўкі называюцца. Вялікі Азярэцк. Кі́бусуў ня чутна цяпер. Кі́бусы ёсці, і так мала. Багданава. Кі́бус па полю ёсь, кігі́-кігі́ [крычыць]. Сянно. 2. перан. Пра цыбатага чалавека. Як цыбаты чалавек, кажуць: кі́біс і чыбіс ён. Нямойта.
КІВА́ЦЦА незак. Хістацца (пра падлогу). Ужо і пол сеў, уні́з ківаецца. Рэчкі.
КІ́ГАЎКА, КІГО́ЎКА ж. Кнігаўка. Кі́гаўка сквярці́ся стане. Буй. Кі́гаўкі на полі выводзяцца. Латыгаль. Кігоўкі, курупаткі былі́. Цясішча.
КІГІ́КАЎКА, КІГІ́КУЎКА ж. Тое ж. Кігі́каўка па балотах большу часць, а чалавека як уві́дзіць, будзе над чалавекам круці́цца і крычаць. Ракаў Засценак. Кігі́каўка малінькая: піць-піць-так. Нямойта. Кігі́куўка чубатъя скачыць і ўсё кі́-гі, кі́-гі. Сукрэмна.
КІ-ГІ́, КНІ-ГІ́ выкл. Гукі, якія выдае птушка кнігаўка. Кігі́чкі ўсе кі-гі́, кні-гі́ ў балоце. Розмыслава.
КІГІ́ЧКА ж. Кнігаўка. Кігі́чка па полю, паблі́зу ат балота. Ідзеш, яны праважаюць кілометра два, знаеш, што гняздо там. Розмыслава. Кігі́чка на полі на зямле гняздо дзелаіць, сабярэць нямножачка карэння. Міцюкова. Кігі́чкі ня любяць, калі́ людзі, крычаць. Лі́сы за і́мі ахоціліся. Леснікова.
КІ́ДАЦЦА, КІДА́ЦЦА незак. 1. Нападаць, накідвацца на каго-н. Сві́нні [дзікія] ні на кога ня кі́далісі. Багданава. 2. Аддаваць, калоць (пра боль). Ні так мне боль кі́даецца, спакайней засну. Нямойта. ◊ КІДА́ЦЦА ЯК РЫ́БА АБ ЛЁТ. Без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты. Кідаюся, кідаюся як рыба аб лёт. Багданава.
КІ́ДАЦЬ, КІДА́ЦЬ незак. 1. Кідаць, шпурляць што-н. І мы кідалі вянкі́, каноплі візалі. Нямойта. Ні кідайця ў ваду! Сянно. 2. Пакідаць. Яшчэ пойдзіць [на работу], дзяцей гэтых кі́нець. Заазер’е. А тую куклу кідаем на поле, кап к налеццю ўжэ ўражай быў. Багданава. Кі́нулі коній, а самі ў дзярэўню. Кі́нъла іх курыца і пъшла. Запруддзе. КІДЗЕ́ЛЬ. Хутка кінуць. Звяжуць сноп лёну і кідзель у машыну. Чуцькі. 3. Уводзіць аснову ў бёрда, ніт. У бёрда кідаеш вечар. Апечкі. ◊ КІДА́ЦЬ У ДЭ́СІКІ (ПАЎДЭ́СІКІ). Уводзіць 10 пасмаў (і іншую колькасць) у бёрда. Кі́даюць у дэсікі, паўдэсікі [як ткуць]. Гарадзец. ◊ КІ́ДАЦЬ НА КА́РТЫ. Варажыць. Я кі́дала ў іх [цыганак] на карты. Заазер’е.
КІЁК м. Кіёк. Вон с кійком пашла. Марозаўка. Кійка вазьму, лазі́ну якую вазьму і за ім. Партызаны. Мне стыдна, я ш так ні магу іці́, мне кіёк нада. Яны падбягуць, а я с кійком сяжу. Гарадзец. Яна паглядзела, што я на кійку, не хацела ў гетую пълату класці. На кійка апіраюся. Нямойта. Дубец тоўсты, як кіёк. Галашчакіна, Запруддзе, Кішуроўшчына. КІЁЧАК памянш. Падасць яму [дзеду] кіёчак, такі́ добры мальчанёнак. Запруддзе. А тады ўкусны эты кіёчак ссаць [з муравейніка]. Савінічы. Іна с кіёчкам ходзіць. Нямойта. КІЁЧАЧАК памянш. Ой, вісна, красна, што ты нам прынісла? / Маладым дзевачкам – па вяночачку, / Маладым жоначкам – па сыночачку, / Старым бабачкам – па кіёчачку (з песні). Чуцькі.
КІЁСАК м. Кіёск. Ці работъіць там кіёсък? Сянно.
КІЙ м. Кій. Што ты ў старца кі́я адбіраеш? Багданава.
КІЛА́ ж. Нарасць на капусце. Дзе капуста на мокрым месце сядзі́ць, яна с кілой. Розмыслава.
КІЛІ́ШАК м. Чарка. Кілі́шкі былі́ съмагонку піць. Леснікова. Кілі́шкі, кілі́шачкі былі́. Налі́ мне там кілі́шычък адзі́н. Запруддзе. Былі́ кілі́шкі, біз ношкі. Вялікі Азярэцк. Гэташкія кілі́шкі былі́. Закур’е. КІЛІ́ШАЧАК памянш. Бувалышныя людзі кілі́шъчък вып’я і до. Цясішча.
КІЛО́МЕТР м. Кіламетр. А мы ш за тры кілометры хадзі́лі на работу. Заазер’е.
КІЛУ́Н м. Кныр. З яйцъмі – ета свіння-кілун. Багданава.
КІ́ЛЬЯ н. зб. Прадаўгаватыя адросткі на капусце. Капуста пайшла ў кі́лья. Розмыслава.
КІНДЗЮ́К м. 1. Страўнік. Кіндзюк у жывату. Фасаўшчына. 2. Начынены мясам свіны страўнік. Кіндзюк – с сала, мяса, нада трошачкі падварыць і ў марлю палажу, звяжу і днушкай націскаю і пат камень. Пажараем у чугунку, кіндзюк накладаем. Жохава. Мяса кладуць у кіндзюк і падвешваюць. Парэчча. Яго ш абрэжыш, кілбасу здзелаіш, кіндзюк здзелаіш. Кіндзюк – мяса, прыправа, к лету яго блюдуць. Багданава. Трабух начынеш – гэта ўжо кіндзюк. Савінічы. Кіндзюк набіваем мясам. Мянюцева, Леснікова. 3. Начынены мясам мачавы пузыр. Кіндзюк – мяса кладуць у мачавы пузыр, дзі́рачку солем засыплю і зашыю. Парэчча. Кіндзюк – гэта сцуля начынюць і надумаюць яго. Алексінічы.
КІ́НУЦЦА, КІ́НАЦЦА зак. 1. Спусціцца. Павук, як нъ плахоя, то кі́ніцца ўніс [калі да яго звяртаюцца ў час спускання на павуціне і хочуць даведацца аб якой навіне, ён дае знаць (павер’е)]. Сукрэмна. 2. Разысціся. Мы с сястрой кі́нуліся, разбегліся ў розныя бакі́. Запруддзе. 3. Раптоўна ахопліваць. У плячо боль кі́нулася. Нямойта. 4. Пайсці. Куда ні кі́нься – халасцякі́, разлучнікі. Куды кі́нацца? І там, і там пяюць. Партызаны.
КІ́НУЦЬ зак. 1. Шпурнуць. Во й кі́нулі пат самы нос. Запруддзе. 2. Пакінуць, аставіць. Матка мълъка нам кі́ніць [паставіць у місцы на падлозе]. Алексінічы. Галень кі́ніш [паставіш ля хаты], а събакі сцягнуць і нъ суседуў двор зъцягнуць. Каму ш іна кі́ніць усё. Багданава. 3. Пакінуць без нагляду. Кі́нъла дзіця і пъшла ў ягъды. Міцюкова. Як жа дзіцёнка свайго кі́наць. Ульянавічы. 4. Перастаць займацца чым-н. Кі́нъла рабі́ць, то грыбоў ні стала. Некълі было хадзі́ць у грыбы. Іна мяне кі́нула ў хаце. Міцюкова. Гледзя на мяне і другі́я бабы кі́налі парыцца. Нямойта. 5. Раскінуць. Пъд бярозамі кі́нуў пълатку. Заазер’е. ◊ КІ́НУЦЬ НА КА́РТЫ. Паваражыць. Цётычка, кі́ньця нъ карты, укралі къня. Міцюкова. ◊ НІ КІ́НУЦЬ У ГРАЗЬ ЛІЦО́М. Апраўдаць надзеі, спадзяванні. І геты дзевер у гразь ні кі́нець ліцом. Партызаны.
□ Ззаду кінь – знойдзеш напераду. Запруддзе. □ Наперат кі́неш, а ззадзі найдзеш. Багданава, Запруддзе, Фасаўшчына. □ Напярод кінь – ззаду знайдзіш. Івоні.
КІ́ПЦІ мн. Кіпцюры. Кі́пці вялі́кія ў каршуна. Закур’е.
КІПЦЮРЫ́, КУПЦЮ́РЫ, КАПЦЮРЫ́ мн. 1. Кіпцюры. Карова малака ні дась, ласка яе кіпцюрамі дзярэць. Партызаны. Купцюры – дык яны ш у кажнай. Вялікі Азярэцк. Дзяруць купцюрамі лехі. Розмыслава. Ласка купцюрамі дзярэць карове па спіне. Партызаны, Чуцькі. Купцюры бальшэя ў мядзьведзя. Вялікі Азярэцк. Капцюры на нагах у курыцы. Буй. Сядзі́ць, капцюрамі дзярэць. Гарадзец, Багданава. 2. Ногці. Купцюры абрэж! Запруддзе.
КІПЯЧО́НЫ прым. Кіпячоны. Кіпячоная вада шчытаецца ні жывая. Каралевічы.
КІРАВА́ЦЬ зак. Кіраваць, упраўляць кім-, чым-н. Кіръваць канём нада. Гарадзец. Кіруе [плытом], уперадзе стаі́ць. Фасаўшчына.
КІРМА́Ш м. 1. Прастольнае свята пры царкве, касцёле. Неяк хадзі́лі на кірмаш, у цэркву. На Узнясення тады сабіраліся на кірмаш. На каждам празнік уездзілі на кірмаш, на Пятро, на Троіца. Карпавічы. Кірмашы былі́ каля цэркваў. Пънъвязуць усяго на кірмаш. Вялікі Азярэцк. У Уллянъвічы на кірмаш хадзі́лі на Възнясення. Мянюцева. Красна пятніца ў Вялікодную нядзелю. Тады кірмаш у Смыллянах. Міцюкова. У каждуй цэркві былі́ свае кірмашы. Ульянавічы. Як у нас у Машчонах была цэрква, так кірмаш быў, на Прачысту на эту. Самсоны. На кірмаш хадзі́лі, дзе цэрквы былі́. Цясішча. Кірмаш звалі, усё было, як свята – Троіца, Прачыстая. Заазер’е. Паедзім, кажыць, на кірмаш, на Троіцу ета було. Манголія. І кірмаш быў у Машчонах і царква, называліся не Машчоны, а Кішкі. Машчоны. На Ю́р’я быў кірмаш у Буі́, на Уздзві́жання: булкі, баранкі, канфеты былі́, танцы – усяго было. Парэчча. Ну во сабіраюцца людзі, пасля абедні – ну во гэта і кірмаш. Запруддзе. 2. Вялікі святочны базар. Усе прадавалі на кірмашы. Чуцькі. Кірмаш раньшы быў, цяпер базар. Нашы дзяды на празьнік ездзілі на кірмаш. Гарадзец. Людзей, як на кірмашы. Вялікі Азярэцк. Кірмашы былі́ старынныя, як увосінь, на старынныя святы. Дольдзева. Ю́пкі насі́лі, куды на кірмаш ішлі́. Нямойта, Багданава, Пустынкі. На кірмаш хадзі́лі ў Пачаевічы. Закур’е. 3. Шмат народу. Як назбіраецца кірмаш – мъладзёш папрыходзіць. Партызаны.
КІРМАШО́ВЫ прым. Пярэдні (пра зубы). Толъкі кірмашовыя зубы ў мяне. Партызаны.
КІРПІЧЫ́НА, КІРПІ́ЧЫНА ж. Цагліна. Ніхто кірпічыны ня можыць выдраць [з фундамента старой пабудовы]. Заазер’е. Кірпі́чына ўпала. Каралі.
КІСЕ́ЛЬ м. Аўсяны кісель. Кісель з аўса: авёс змеліць, укі́сніць, працэдзіць, цэд астаецца, паставяць здалеку, кіпі́ць, сала паджараць з цыбулькай – і елі. Гарадзец. Кісель варылі с аўса. Кісель высушыш, аптаўчэш, сі́там пасеіш, а тады ў жорны – мука, учынялі як бліны, ён скі́сне, варылі, правілі алеім. Каралі. Кісель з аўса елі, як пост. Буй. Кісель аўсяны варылі. Багданава.
КІ́СЕЛЬ ж. Закваска. Кі́сель ні тая, што ў дзерыві [у драўлянай бочцы, а не ў эмаліраванай выварцы]. Запруддзе.
КІ́СЛА прысл. Кісла. Кі́сла, аж Масква відаць. Запруддзе.
КІСЛАТА́ ж. 1. Закваска. Кіслаты німа, кінь рашчыны ў дзежцы! Цясішча. 2. Нешта вельмі кіслае. Кіслаты – Масква відаць. Запруддзе. 3. Кіслотнасць. Бувала і кіслоты ў людзей былі́ харошыя. Партызаны.
КІСЛІ́ЦЬ незак. Ставіць квасіцца. Як на бяллі́ – капусту не кісляць (прыкмета). Чуцькі.
КІ́СЛЫ, КІСЛЫ́Й прым. 1. Пракіслы. Смітана кіслая, прама што брага. Запруддзе. Такі́ кіслый хлеб. Партызаны. 2. перан. Пра дрэнны настрой. Кі́слае настраенне была. Нямойта.
КІСЛЯЦЦЁ н. Нешта вельмі кіслае. Кісляццё эта [парэчкі], сахару нада многа. Кляпчэва.
КІ́СНУЦЬ незак. Кіснуць. Сырадой стаі́ць, кі́сніць і сырыкваша. Заазер’е. Тады яе ў печы варуць [саладуху] і ў дзяжы кі́сніць. Фасаўшчына. Тады ў дзежачку, у хлебнічку і іна [саладуха] кі́сніць. Багданава. Цяпер паронкі пасяку, і яны ня кі́снуць, цяпер халонна. Неўгадава.
КІ́СЦІКІ мн. Кутасы. Кі́сцікі ў салфетцы. Нямойта.
КІСЬ ж. 1. Кісля. Часнаком цёрлі, кмі́нам, кісь каб перамяні́лася. Так лячылі дзежку. Гарадзец. 2. Закваска. У дубовуй бочкі луччы кісь дзержыць. Алексінічы. 3. Кіслая прыправа. У поліўку льюць сырвіткі, ці чарычку совусу, ці хлебны квас для кі́сі. Дольдзева.
КІТ м. Кіт, замазка для акон. Кіт вокны замазвалі, ён як мыла, брусочак, яго трошку пагрэіш, тады аблепліім вокна. Багданава.
КІТА́ ж. Снапок бобу. Кіта бобу. Розмыслава.
КІТО́ЎНІК м. Цяслярскі інструмент. Кітоўнік – такі́ шпірок адбіраецца, дзе сцякло ўстаўляіцца. Кітоўнікъм шпары выбіраць у рамі для сцякол. Гарадзец.
КІ́ШКА ж. Кішка. Лыка на кі́шку надзенеш і пальцам торкаеш, піхаеш. Кі́шкі вон, пуп, серца, пячонку варым. Буй. Кі́шкі чысцілі, я дык ножам чышчу. Багданава.
КІШЭ́НЬ ж. Кішэня. Спі́чкі ў кішані́. Гарадзец.
КІШЭ́ЦЬ незак. Рухацца, шавяліцца, варушыцца. Віраб’ёў у гнязьдзе аж кішаць. Рэчкі. ◊ АШ КІШЫ́ЦЬ. Вельмі многа. Апыленне здзелалі, а ў калхозніках аш кішыць [пра каларадскіх жукоў]. Жохава.
КЛА́ДБІШЧА н. Могілкі. Ішлі́ з Запъднай, вялі́ каровы, купі́лі там, і нъ кладбішчы нъчъвалі, і ні страшна было, ложымся сярот магі́лак. Вароны крычалі на кладбішчы, нехта памрэць (прыкмета). Усе на Паску на кладбішча. Гарадзец. Кладбішча перайшоў, стала плоха, павалі́ўся і ляжаў – спужаўся. Ну вот на Паску ходзяць у нас на кладбішча. Запруддзе. Там каля кладбішча была цэрква. Буй. На кладбішчы чабор расцець. Нямойта. Тут у нас кладбішча было нідалёчка. Тады яны адно кладбішча знасі́лі с аднаго месца на другое. Леснікова. Там старыннае даўняе кладбішча. Латыгаль. За кладбішчам мі́на ўзурвалася. Савінічы. На Раданіцу на кладбішча хадзі́лі ўсі. Самсоны. Кладзішча дзярэўня была, і кладбішча там. Серкуці, Партызаны. Во кладбішча за дзярэўняй. Закур’е.
КЛА́ДЗІНА ж. Падваліна. Чатыры кладзі тут на каменні, пад кладзіну каменне кладзецца. Дольдзева.
КЛАДЗЬ ж. Тое ж. Кладзі кладуць, а патом засцілаюць доскамі. Вялікі Азярэцк. Дзелалі кладзь і́лі падмоснікі, на іх клалі падлогу. Пат полъм кладзі. Нада пълъжыць – кладзі пат пол. На кладзі доскі ложым. Гарадзец.
КЛА́ДКА, КЛА́ТКА ж. 1. Перакладзіна праз раку, балота, гразкае месца. Пабіжалі пъ клатках, іна ўпала ў ваду. Кладка была рэчку перайці́. Запруддзе. Масці́ кладку, / Заві́ ў хатку. / Сыр на тарэлку, / Чарку гарэлкі, / Пару й каўбас / Пойдзем да вас (з песні). Баравікі. Клаткі пълажылі церас кънаву. Фасаўшчына. Кладкі памошчаныя. Закур’е. КЛА́ДАЧКА памянш. Прапусціць учыцельніцу, кладачку паложыць, кап мы прайшлі́. Фасаўшчына. 2. Невялікі драўляны памост на возеры, рэчцы і пад. для чэрпання вады і паласкання бялізны. Пайду нъ клатку, памыю плацця, там намошчына. Гарадок.
КЛАДО́ВАЯ ж. Кладоўка. Тады яго [мяса] павесіш на хаці ці ў кладовай – ну і вісі́ць зіму. Багданава.
КЛАДО́ЎКА ж. Тое ж. Кладоўка, там сала ў яшчыках. Марозаўка. Кладоўка, вокны бальшыя ў калідоры. Вялікі Азярэцк. Павынісла крушкі ў кладоўку. Багданава, Нямойта.
КЛА-КЛА-КЛА выкл. Гукі, якія перадаюць хлопанне крыламі. Буцян быў, ён кла-кла-кла, цэлае лета быў, як бы свойскі. Буцян кла-кла-кла крыламі на башні. Багданава.
КЛАНІ́ЦЦА незак. Кланяцца. Дожджык, дожджык, перастань, / Я паеду на Ярдань / Богу малі́цца, крэсту клані́цца (з дзіцячай песенькі). Багданава.
КЛАПАЦІ́ЦЦА незак. Клапаціцца, турбавацца, даглядаць. Іна за дзедам клапоціцца. Нямойта. Ну, клапаці́цца – ета забоціцца. Багданава.
КЛАПО́ЎНІК м. Клапоўнік (расліна). Нейкую траву завуць клапоўнік. Нямойта.
КЛА́СЦІ незак. 1. Складваць. Калі́ хто дровы кладзець, каб яны ні забурыліся, то кладзець клетку. Нямойта. На под дровы кладзеш. Багданава. Валкаватая сена на ноч трэба класці ў капешку, кап ні сагрэлася. Леснікова. 2. Хаваць (пакойнікаў). Е́тых ві́сельнікаў ні хувалі, ну а ціпер усі́х разам кладуць. Багданава. 3. Рабіць дах. Латы – як крышу кладуць, цешуць такі́я палкі, латы лацяць. Фасаўшчына. 4. Перакладаць (мохам). Клалі мохам, імшылі. Багданава. 5. Прыкладваць. Шапътнік кладу нъ гълаву і нъ карък – жару аццягъіць. Міцюкова. 6. Уцягваць. І ў выголку біз ачкоў укладзець. І я яшчэ неяк кладу, кладу і ўкладу. Багданава. 7. Несці (яйкі). У другі́ раз яны вадзі́ліся [ластаўкі] і другі́ раз клалі яі́чкі. Фасаўшчына.
КЛА́СЦІСЯ незак. 1. Укладвацца спаць. Кладзі́ся спаць! Турава. Пайду класціся, а большы часці лажыцца [скажуць]. У саўхозі, дзе большыя хазяйства, то куры класціся [скажуць]. Нямойта. На дзіван кладуся і сплю. Партызаны. І ходзіць, ні кладзецца. Серкуці. 2. Прыгінацца сцяблом да зямлі. У садзі і цімахвеіўка кладзецца. Турава. 3. Класціся на лячэнне. У Расні класціся хацела ў бальні́цу. Чуцькі.
КЛЕ́ВЕР, КЛЕ́ВІР м. Канюшына. На красным клеверы не дастаюць мёд пчолы. Вялікі Азярэцк. Па клеверу пчолы садзяцца: і белы есць, і розавы. Запруддзе. Клевір сушылі, таўклі́, праснакі́ пяклі́. Алексінічы. Клевер дзі́кі, беленькі, пахучы, небальшэнечкі. Багданава. Клевяры пакасі́лі. Баравікі. І тут во клевір пасеілі на зіму? Міцюкова. Карова як ідзець, то на клевер. Ракаў Засценак. Пчолы на лі́пу ляцяць, як цвіці́ць, на клевір. Закур’е.
КЛЕ́ЙКАСЦЬ ж. Клейкасць. Для клейкасці жменю мукі́ ўсыпіш і праснакі́ пяклі́ са шчаўлюка. Багданава.
КЛЕ́НЧЫЦЬ зак. Кленчыць, ныць. Кленчыць хто, еслі каму што цяшка. Кленчыць і хто жадны. Ня кленчы, жыва ты будзіш! Нямойта.
КЛЕ́ТКА ж. 1. Клетка. Клетка на птушак. Лавюць і ў клетку птушак пускаюць. Заазер’е. 2. Спосаб складвання колатых дроў. У клеткі роўнінькія дровы нада. Калі́ хто дровы кладзець, каб яны ні забурыліся, кладзець клетку. Нямойта. Клеткай дровы складаюць. Фасаўшчына. КЛЕ́ТАЧКА памянш. Невялікі чатырохвугольнік. Вырысуюць клетачкі і вышываюць. Запруддзе.
КЛЕЦЬ ж. Свіран. Клець – пастройка. У тую клець складаюць дабро. Засікі, сьві́ран звалі і клець – эта адно. Заазер’е. У клеці ў дзьвірах дзі́рка, каты лазюць. Каралевічы. У клеці хлеп дзіржалі. Серкуці. Згонюць каласкі́, саломіну, касцярок носюць у клеці, у мельніцу вазі́лі малоць насенне. Во тут стъяла клець наша. Гарадзец. Клеці ў кожнага былі́. Разьбі́та на засекі клець. Дабро ў засікі сыпалі ў клеціх, клеці былі́. Вялікі Азярэцк. Адна аддала клець, здзелалі з яе зімлянку. Мянюцева. Пака за стол садзі́цца – у клець вядуць, маладзён вёў (звычай). Леснікі, Манголія, Мянюцева, Фасаўшчына.
КЛЕ́ЧАСТЫ прым. Клятчасты. Ён у клечъстай рубасцы. Гарадзец.
КЛЕШЧ м. Клешч. Клешч увап’ецца, малінькі, можыць упі́цца, кроў п’юць і сам разадмецца. Жохава. Клешч ат’еў пчол. Ці ёсць клешч – па пяць пчол бралі з домікаў, вазі́лі ў Сянно, правяралі. Вялікі Азярэцк. Кляшчы на пчол навальваліся. Багданава. Клешч завёўся, пчолы прапалі. Латыгаль. Клешч садзі́цца пад крылышкі [пчалы] і душыць, пахожы на лляное семя, сам маленькі, а як быстра ходзіць. Клешч аканчацельна заеў пшчол. Закур’е.
КЛЕ́ШЧЫ толькі мн. 1. Металічны інструмент у выглядзе шчыпцоў для захопу і трымання гарачага металу. У кузні клешчы, малаток, зубі́ла. Мянюцева. 2. Драўляная частка хамута. Клешчы з дзеръва, бальшынство з бярозы дзелаюць, с чачоткі. Гарадзец. 3. Прылада для выціскання алею. Алей ці́снулі, клешчы дзелалі. Марозаўка.
КЛЕ́ШЧЫ мн. Клюшні. Рак клішчамі ўзяўся сваі́мі і дзяржыць. У рака клешчы. Багданава.
КЛЕ́ЯНЫ дзеепрым. Заклеены. Галошы клеяныя, расклеіліся. Запруддзе.
КЛЁН м. 1. Клён. Мязгу з клёна ссуць ці смокчуць. Багданава. 2. Кляновы ліст. На кляну пяклі́ хлеб, дужа харошы. Сукрэмна.
КЛЁП м. 1. Адцягнутае ў час кляпання вастрыё касы. Вузенькі, ціраз усю касу должан быць ад пяткі да носіка клёп. На вострай [бабцы] лучша клёп атцягаіцца. Нямойта. Клепіць на бабцы, клёп адцягваіць – і наводзіць. Партызаны. Глядзець трэба па клёпу, штоп клёп ішоў ат пяткі да наска роўнінька [тады каса лічыцца добра пакляпанай]. Леснікова, Фасаўшчына. 2. Лязо касы пасля кляпання. Клёп у касы харошы. Нямойта.
КЛЁПКА, КЛЕ́ПКА ж. Клёпка. Клёпка – досачка, што састаўляецца бочка ці дзешка. Багданава. Кубіл – ета раньшы быў, што адзежу складалі, во с такі́х во клёпак. Нямойта. У пайку клёпкі і дно. Вялікі Азярэцк. Фуганом клепкі дзелалі. Міцюкова.
КЛЁЦ, КЛЯЦ м. 1. Зуб у баране. Клёц – ета раньшы быў у баране. Дзірвяныя былі́ бароны, хто з дубу нацешыць кляцоў, а тады скакордзіць. Нямойта. Кляцы ў бърънах пъсаб’юцца. Жохава. Дзервянные бароны дзелалі, кляцы дзервянныя. Леснікова. 2. Металічны штыр, на які навязвалі кароў. Клёц – кароў нъвязываць. Заточаны, кальцо загнутая і ў зямлю зъгъняюць. Жохава.
КЛЁЦ м. Удзельнік аднайменнай гульні. Э́нікі, бэнікі, елі варэнікі, клёц (дзіцячая лічылка). Хто клёц, той выходзіць. Гарадзец.
КЛЁЦКІ мн. 1. Клёцкі. Клёцкі, хто надзярэць, надзелаіць бульбы бянэя, а хто мучанэя. Пываруцца, малаком навядзець і кажыць: «Я варыла сянні клёцкі». Нямойта. Клёцкі варылі і с картошкі, і с мукі́ можна была. Заазер’е. Дралі картошку, атцэжывалі, вымесіш, вымесіш і пакачаіш клёцкі. Багданава. Кусочкі цеста такея, як клёцкі. Кішуроўшчына. Перва дзелаюць клёцкі, хто з мукі́, як хто задумаў. Клёцкі дзяроныя накатаіць. Вялікі Азярэцк. На Саракі́ сорак клёцак з бульбы нада зрабі́ць (прыкмета). Міцюкова, Савінічы. 2. Абрадавая страва на памінках. Як памрэць чълавек, клёцкі дзелълі з мукі́. Савінічы. 3. Абрадавая страва на памінках, якая ўжывалася замест мучных клёцак. Размачы бублікі ў малаце, вот табе гатовые клёцкі. Заазер’е.
Поделитесь с Вашими друзьями: |