Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»


КЛІ́КАЦЬ незак. Клікаць. Клі́каць – гэта гукаць, дзе далёка ў лесі – клі́кай. Багданава. КЛІН



старонка46/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   43   44   45   46   47   48   49   50   51

КЛІ́КАЦЬ незак. Клікаць. Клі́каць – гэта гукаць, дзе далёка ў лесі – клі́кай. Багданава.

КЛІН м. 1. Клін. Клін во йдзе нада забі́ць, зацісаў клінок і забі́ў у тапарышча і ні зваліваецца. Нямойта. Бярэш жалеза, абгінаеш на клін, кусок жалеза ложыш і ўварыіш у гарне, кап жыткае, як вада. Жохава. 2. Спосаб крою, фасон пашыву. Дзвіноста лет нъзат у маёй мамы шылі спадні́цы ў кліны і косткі ўстаўлялі ў кажды клін. Фасаўшчына. КЛІНО́К, КЛІНО́ЧАК памянш. З кліночкаў – тапачкі. Пугуляй вечарынку – разлезуцца. Кляпчэва. ◊ НА КЛІН. Звузіцца. Серкуці.

КЛІНО́К м. Мяшочак трохвугольнай формы, у які зліваюць адтопленае малако. Клінок быў са свайго пълатна. Леснікова.

КЛОК м. 1. Жмуток. Сена клок на морду скі́нуў. Галашчакіна. 2. прысл. Няшмат, невялікая колькасць. Сена клок сушылі. Манголія. І сена клок ніхто ні прывязець, пакуль бутылкі ні пъставіш. Малы Азярэцк.

КЛОП м. Клоп. Калі́ клапы ёсь, я ні засну, любы сон разараць. Нямойта. Клапы, блохі – нейкая нуда, чалавеччое цела ядуць. Вялікі Азярэцк. Клапы раньша былі́. Багданава. Ці́сьнісся, як клоп у шчэлку. Партызаны.

КЛО́ПАТ м. 1. Клопат, турбота. Чалавек должан клопат прад’яўляць. Нямойта. Бачыць ўва сьне грошы – клыпаты будуць. Ракаў Засценак, Чуцькі. Тут клопат – у бальні́цы я ліжаць ня буду. Вялікі Азярэцк. Клопат вялі́кі быў тут. Партызаны. 2. часц. Няхай сабе. Вы ні ўжывіцё, клопат такі́, а ты ні мішайся, ні ўказывайся. Клопат такі́, паміраць скора. Багданава. Клопат такі́, што мужука німа, жыві́ сабе ды і ўсё. Каралевічы. Ай, клопът, жывіця ў тэй хаці. Гарадок. Ай, клопат, гультай сам сабе. Гарадзец. Клопат, я вам цяпер не нада. Нямойта.

КЛО́ЧЧА н. зб. Лахманы. Во чаго навяжуць якога клочча – во й хатуль. Клочча во павесіла. Багданава. Дзе якое клочча, усё пабралі. Запруддзе.

КЛУБ м. Культурна-асветніцкая ўстанова. Клуб у нас ёсць, а хто ў ім бываіць? Леснікова.

КЛУБ м. Клуб (у чалавека, жывёлы). У клубе балі́ць левая нага, як кальнець, прама дзет валіцца. Ульянавічы. У каровы клуп, і ў чалавека клуп. Нямойта. У клубах сасуды зъстудзі́ў, хочуць ногі атнімаць. Чуцькі. Нагу ў клубі пулумаў сын. Запруддзе. Уся нага ў клуб балі́ць. Багданава.

КЛУ́БАМ прысл. Клубком. Клубам рой. Запруддзе.

КЛУБКО́М прысл. Тое ж. Клубком ляці́ць рой, што шапка. Запруддзе.

КЛУБНІ́К м. 1. Месца, дзе растуць клубніцы. У нас у гародзе клубні́к зацві́ў, і мароз – яму вось што здзелалася [паказвае]. Вялікі Азярэцк. Дзе клубні́к, лісці́нкі хрэну. Багданава. 2. Клубніцы (ягады). У сына ёсць клубні́к, закатаець. Запруддзе. Клубніку трохі было. Каралевічы.

КЛУБНІ́КІ мн. Пералівы на целе ўкормленага каня. Клубні́кі піраліваюцца. О́чань жырны конь, у клубні́кі. Замошша.

КЛУБНІ́ЦЫ, КЛУБНІ́КІ мн. 1. Клубніцы (расліна). Насадзі́лі клубні́ц, атмяклі. Баравікі. Цвіцела клубні́ка. Ракаў Засценак. 2. Клубніцы (ягады). Пайшла клубні́кі атшчапаць – вуж ляжыць. Нямойта.

КЛУБО́К м. 1. Зматаныя ніткі ў форме шара. Хоць ні скора – па ні́таццы клубок найдзіш. Каралевічы. Клубок што пабольшы, то луччы. Закур’е. 2. Пра тое, што нагадвае форму шара. Рой къла яблыны, клубок такі́ за дзеръва дзяржыцца. Неўгадава.

КЛУ́МАК, КЛУМА́К, ХЛУМА́К м. Клунак, ношка. Клумак узіла, ношачку такую і пъшла вучыцца ў Сянно. Заазер’е. Яны [немцы] клумкі апшывалі, кандалы. Карпавічы. Клумак ускі́нуў. Вялікі Азярэцк. Сыбота прыходзіць, даеш клумак [сыну]. Нямойта. Клумак зірна возьмуць, забароўваюць і атсівалі [голыя мясціны]. Дольдзева. Мы толькі з маткай хлумакі збіраем, а тут немцы. Багданава.

КЛУ́МБАЧКА ж. Невялікая клумба. Клумбачкі каб хто стаптаў. Партызаны.

КЛУМЕ́ШНІК м. Той, хто нясе ношку. Клумешнікі ідуць. Вялікі Азярэцк.

КЛУ́МКА ж. Клунак, ношка. Нада ўзяць сваю клумку, клумачку. Нямойта. Е́та клумка, а сена насі́лі ў розвіны. Каралі. КЛУ́МАЧКА памянш. Картошкі вазьмёць якую клумачку. Івоні.

КЛУ́НЯ ж. Пуня. Да клуні снапы насі́лі. Баравікі.

КЛЫ́ГАЎКА ж. Кнігаўка. Клыгаўка ўсё клыгаіць на дошч. Багданава.

КЛЫ́ГАЦЬ незак. Кігікаць (пра кнігаўку). Клыгаіць клыгаўка ў балоці. Багданава.

КЛЫГУ́КА ж. Кнігаўка. Клыгука клыгыкае на дош. Багданава.

КЛЫГЫ́КАЦЬ незак. Кігікаць (пра кнігаўку). Багданава.

КЛЫК м. Ікол. У къбана ё клыкі́ чорныя, есьці ня можыць, выламываюцца. Багданава. Клыкі́ ў свінні́. Парэчча. У къбана клыкі́. Алексінічы.

КЛЫКУВА́ТЫЙ прым. З выступаючымі бакавымі зубамі (пра чалавека). Клыкуватый чълавек, калі́ збоку расцець зуб. Нямойта.

КЛЫЧКІ́ мн. Спарыння; хвароба злакавых раслін. Клычкі́ ў жыці зьбіралі на нейкъя лікарства. Савінічы.

КЛЫЧО́К м. Светлы ражок на курынай скуры. Так у ей [куры] начынаюць малодзенькія пёрышкі пускацца, такі́я клычкі́, клычкі́ па целу. Самсоны.

КЛЫ́ЧЫЦЬ незак. 1. Камячыць, шкуматаць, блытаць. Ты ш ня клыч яе, трасі́ харашо, а то клычыш кудзелю! Багданава. 2. Ціскаць. Ня клыч дзяцёнка. Возьміш на рукі ды ці́скаеш. Заазер’е.

КЛЮВА́ЦЬ незак. 1. Кляваць, дзяўбаць (пра птушак). Кураца клюець зярно. Розмыслава. Крук у вока ні клюнець. Нямойта. 2. Кляваць (пра рыбу). Харашо клюець рыба. Плоха клювала. Багданава.

КЛЮКА́ ж. Качарга. Як дам клюкой [качаргой]. Дуброўкі.

КЛЮ́НУЦЬ зак. 1. Клюнуць, дзеўбануць (пра птушак). А як клюніць [курыца зерне] і пойдзіць ваду піць, гаворыць [дзяўчына]: «Мой муш будзіць п’яніца» [гадалі на Каляды]. Дольдзева. 2. Клюнуць (пра рыбу). Ці клюнець рыба, ці не. Багданава.

КЛЮЧ м. Металічная прылада для адсоўвання і засоўвання засаўкі ў дзвярах. Ключы дзелалі, заставяць і атсуваюць [засаўку]. Багданава.

КЛЮЧ м. Крыніца. Ключы былі́, і вада ладная была. Буй. Там крыні́ца была, ключ работуў. Міцюкова.

КЛЮЧУВЫ́ прым. Крынічны. Ключувая въда з кріні́цы ў возіра цячэць. Гарадок.

КЛЮШНЯ́ ж. 1. Кумпяк; бядровая частка тушу (свіной). Клюшня – ета завуць, як заб’юць парасёнка. Хто лапатка, хто кумпяк. Нямойта. 2. Лапатка (у чалавека, жывёлы). Клюшня ў чълавека, а ў каровы, у свінні́ – заднія клюшня, пярэднія клюшня. Багданава. У къня нъ дзівятым гаду толькі яблычкі будуць бальшэя нъ задніх і пярэдніх клюшнях, а бакі́ будуць белыя, белаватыя. Сянно.

КЛЯВА́ЦЬ незак. 1. Кляваць, дзяўбаць (пра птушак). Кураца клюець зярно. Розмыслава. 2. Кляваць (пра рыбу). Ці клюнець рыба ці не. Багданава.

КЛЯВЕ́Ц м. Малаток для кляпання кос. Клявец – ім кліпалі, на бапку касу лажылі і кліпалі. Дольдзева. Клявец нібальшэнькі, спрытненькі. Багданава. Гэта бувала звалі клявец, цяпер мълаток. Заазер’е.

КЛЯВЯРЫ́ШЧА н. Канюшынішча. На клявярышчы ходзюць каровы. Жохава.

КЛЯ́МАР м. Скаба, жалезны прут для ўмацавання сцяны, плыта і інш. Клямары нада зжымаць. Жохава. Клямър зъбіваіцца ў браўно [і за яго замацоўваюць першыя віткі пры вязанні плыта]. Алексінічы.

КЛЯ́МАР м. Піла для наразання дошак. Клямар – ета прадольная піла рэзаць доскі. Нямойта.

КЛЯ́МКА ж. Клямка. Клямкі ў кузьні дзелалі. Багданава. На клямке вісі́ць на дзвярах, уродзі галава была прабі́та. Латыгаль. Клямка, слісачок у дзьвёрах, эта ёсьці. Запруддзе. Клямка была во палкай заторкнута. Запруддзе. За клямку і дзверы аткрываіць сам [кот]. Кляпчэва. Клямкай заляпаў. Каралі. Чэраз рэшата, чэраз клямку прагаварваюць (павер’е). Міцюкова. Прас клямку вады прыліла, дъчка паліжала – і палепшала (павер’е). Запруддзе.

КЛЯНІ́НА ж. 1. Клён. Кляні́на есь, а суседка ні разрашаіць сок браць. Партызаны. 2. Драўніна клёну. Тапарышча можна з бярэзіны, кляні́ны дзелаць. Жохава. 3. Кляновы сок. Кляні́ну спушчаюць – гэта кляновік, сок с клёну. Нямойта.

КЛЯНО́ВІК м. Кляновы сок. Кляновік – ета сок кляновы. Нямойта. Кляновік – сок с клёну ў рашку клалі [лілі]. Жохава.

КЛЯНО́ВЫ прым. 1. Які мае адносіны да клёна. Прапускалі с клёна сок кляновы. Багданава. Хто кляновы ліст клаў, хто капусны, хто мукой пасыпаў, як хлеб пяклі́. Чуцькі. У марце месяцы сок кляновы шоў, Ю́ра пачапі́ў дзве шкляначкі. Партызаны. Хлеп пяклі́ нъ кляновым лі́сці. Гарадок. 2. Зроблены з клёну. Кляновыі гнулі пълазы. Гарадзец.

КЛЯПА́ЦЬ, КЛІПА́ЦЬ, КЛЕПА́ЦЬ незак. Кляпаць, вастрыць лязо касы. На бапку пакладзеш і клепіш касу. Бапку уваб’еш і касу паложыш і клепіш. Багданава. Што клепюць – бапка, адна круглая, а другая войстрая. Нямойта. Клепіць ён касу, атбіваіць малатком. Запруддзе. Касу клеплюць на бапцы, клеплюць малатком. Розмыслава. На тупую бапку кліпаць, то пальцам дзяржыш і клепіш. Леснікова, Міцюкова, Партызаны. Клепюць касу. Касу клепалі на бапке. Кліпаць касу нада. Е́та бапка звалася, касу клалі, а тады кліпалі. Нямойта. Касу клеплюць. Сукрэмна, Манголія.

КЛЯСЦІ́, КЛЯ́СЦІ, КЛЯСЦЬ, КЛЯ́ЦІ незак. Праклінаць. Асталася ў дзяўкох, усё клянець, як хто да мяне прыедзіць з дзяцей. Алексінічы. Кляні́ – ды на сябе бяры! Вялікі Азярэцк. Клянець, мёртвъй клятбой кліла. Божа мой, як клянуць! Іна летам кліла, я ні чула. Нямойта. Хай клянець, сабе ў грудзі бярэць. Мы ні разу ні ругаліся, ні клялі́. Клянець, мяртвільнымі словамі гаворыць. Багданава. Як у вас крэпка клянуць? Сукрэмна. Маццы нільзя клясць свайго роднъга рабёнка, грэх спутъіць. Запруддзе. Не хачу кляці каго-небудзь. Гарадзец.

КЛЯТБА́, КЛІ́ТБА ж. Кляцьба, праклён. Мёртвъй клятбой кліла. Нямойта. Гэта харошая клятба. Міцюкова. Каб ты сонца не ві́дзела – клі́тба такая. Запруддзе.

КЛЯ́ТЫ толькі мн. Праклёны. Гэта дрэнныя кляты! Вялікі Азярэцк.

КЛЯ́ЎЗА ж. 1. Паклёп. Кляўза – нагаворыць абы-што. Багданава. 2. Ілжэц, нагаворшчык. Кляўза ты, кляўзаіш. Багданава.

КЛЯ́ЎЗАЦЬ незак. Паклёпнічаць. Кляўзаіць і кляўзаіць, які́ разгавор найдзіць. Заазер’е. Кляўзаіць, пустоя гаворыць, кляўза ты, кляўзаіш. Багданава.

КЛЯ́ЎШЫЦЬ незак. Пагрозліва махаць кулаком. Ну во кулаком кляўшыць, аткляўшыў. Багданава.

КЛЯ́ЧА ж. Кляча; пра худога заезджанага каня. Ходзіць тая кляча. Рассвет.

КМІН, ЦМІН м. 1. Кмен (расліна). Кмін пахучы ў гародзі, неяк у капусту ўжо не кладуць. Багданава. Кмін толькі рвала, пахніць. Запруддзе. 2. зб. Насенне расліны. Мяса парэжыш яго, прыправы прыдасі́, там і солі, кмі́ну, і цыбулі, часнаку. Капусту крышым, кмі́ну туды, маркоўкі. Багданава. У нас хто кмін, а хто цмін скажыць. Нямойта. Кмін у супы сыпюць. Запруддзе. Хъзяін коні пасціў, дык прывёс кмі́ну. Малы Азярэцк. Мама паложыць кмін, як кіпі́ць поліўка. Партызаны. А ўперат кмі́ну ўсыпіш і добра. Манголія. Кмі́ну наторкала. Міцюкова. Кмі́ну дабаўлялі ў хлеб. Дуброўкі. КМІНО́К памянш. У хлеп кмінку трошку сыпалі. Неўгадава.

КМІНІ́НА, КМІ́НІНА ж. 1. Каліва кмену. Толькі рвала кміні́ну. 2. Насенне расліны. Кмі́ніну ва ўсё сыпюць. Запруддзе.

КНІ́ГАЎКА ж. Кнігаўка. Кні́гаўка абычна. І чайка іх называюць. Багданава. Кні́гаўкі бывала, сколькі іх было, лётаюць па полі. Дольдзева. Кні́гаўкі па полю ёсь, пяець кігі́-кігі́. Сянно. Кні́гаўкі па балотах летаюць. Закур’е. Кні́гаўкі па балотах, па зямлі́ вядуцца. Дзе курганок, кні́гаўка клала яйца. Дуброўкі.

КНО́ПКА ж. Кнопка. Пугавак не прышывалі, на кнопках усё было. Каралі.

КНО́РАЗ, КНЫ́РАЗ, КНО́РАС м. Кныр. Кнорас – нялехчаны къбан, каторы пакрываіць свінаматак. Ён жа кноразъм, ён ніліхчаны. Нямойта. Свіння кныразоў хоча. Парэчча. Кнорас – къбан нікастрыравъны, кармі́лі на сала. Станюкі.

КНОТ м. Кнот. Кнот – фіці́ль ета цяпер. Нада купі́ць кнот. Нямойта. КНАТО́К, КНА́ЦІК памянш. Кнаток у капцелцы маленькі стаў. Багданава. Кнацік із ільна, у бульбіну ўвядзець і гарыць. Фасаўшчына.

КНУР м. Кныр. Як ні кастрыръвъны, то кнур. Каралевічы. Кнур непакладаны, а так къбан. Міцюкова. Нявылехчаны – кнур. Рассвет.

КНУТ м. Пуга. Кнут – ета пушка, дзі́рвяннае пугавейца і пугаўё. Нямойта.

КНУРЫ́ЦЬ незак. Спароўвацца. Свіння кнурыць. Латыгаль.

КНЯГІ́НЯ ж. Паненка. Княгі́ня – ета пра паненку, во княгі́ня кажуць. Во задаесся, княгі́ня! Нямойта.

КНЯ́ЖАСТВА н. У складзе княства. Пат княжаствам наша Беларусь была. Фасаўшчына.

КО́ГЦІ, КО́ХЦІ мн. Кіпцюры. Когці такі́е вострые, што іголкі. Ульянавічы. Когцямі апусці́ўся кот. Я́стръп къхцямі хвътаіць. Багданава. Когці, яны ва ўсіх ё. Леснікова.

КО́ДЛА н. Сям’я, род. А, гэта гавораць, Ю́ркава кодла. Леснікова. Усё кодла яго тут, там фамі́лія Гарбачы. Фасаўшчына.

КО́ЖА ж. 1. Скура. Кожа – ета як снятая. Фасаўшчына. Такая худая была, толькі зубы ды кожа. Алексінічы. Такі́ во кожы кусок вісі́ць і мяса [у каровы]. Багданава. Кожы въляліся, кароў резълі. Каралевічы. 2. Верхняе покрыва грыба. У свінней чорнъя кожа, а ў хрушчоў белъя кожа [пра грыбы грузды]. Рассвет.

КО́ЖАНЫ прым. Скураны. Лапці ў вайну былі́ кожъныя [са скуры валоў ці кароў]. Запруддзе. Хамуці́на кожънъя. Гарадзец.

КО́ЗЛІК м. Падстаўныя ножкі ў выглядзе козлаў пад лаву, памост. Козлік должън ставіцца пат галаву ліжака. Фасаўшчына.

КО́ЗНАЯ прым. Котная (пра казу). Козная каза. Багданава.

КО́ЗНЫ прым. Які добра косіць (пра касу). Кап купі́ў касу, ды козную. Леснікова.

КО́ЙКА ж. Ложак. А расказывалі дъмаві́к быў. Койку падамаіць. Ніякіх ні было коік даўней. Багданава. Дзірвянныя койкі былі́, у койкі дълявыя доскі, койка звязывалъся, даўней кръваць называлася. Гарадзец. Такі́ мароз, а я на койцы. Закур’е.

КОЙ-ХТО займ. Хтосьці, хто-небудзь. Ён коя-каго ўбіваў: лі́са, зайца заб’ець і тады пъ дзярэўні носіць, паказвае. Сянно.

КО́КА н. дзіц. Яйка. Не дасі́ мне кока, вырвуць табе вока, – так пелі валачобнікі. Міцюкова.

КО́КЛІШ, КО́КЛІЧ м. Коклюш. Кокліч быў, раньшэ дзеці балелі. Кокліш – дзеці балелі. Сахар палены давалі, керасі́н капалі на сахар, пакуль свае не выкашляець. Гарадзец.

КОЛ м. 1. Кол. Калом табе зямля! (праклён). Чаго ты стаі́ш, кап цябе колам паставіла (праклён). Вялікі Азярэцк. КО́ЛІК памянш. 1. Невялікі калок. Нада браць які́ колік і збіваць яблыкі. Савінічы. Ён дажа ні знаіць, як коліка зацісаць. Багданава. Стъяў колік бярозавы. Ракаў Засценак. 2. Невялікія калкі, убітыя ў сцяну, для снавання кроснаў. Колікаў наб’еш і бегаіш, і бегаіш [пры снаванні кроснаў]. Каралі. КО́ЛІЧАК памянш. На сцяну б’юць колічкі. Дольдзева. 2. Кій. Іна с колікам пакуль дапаўзе. Міцюкова. ◊ НІ КАЛА́ НІ ДВАРА́. Нічога не мець. Асталі́ся пъд аткрытым небам – ні къла ні двъра. Леснікова. Ні кала ні двара і адзі́н шынель у мяне быў. Леснікова.

КО́ЛАС м. Колас. Чорныя каласы ў пшані́цы ад молніі. Розмыслава. Вазмём тры къвыліны, тры жыціны, тры къласы. Багданава. Жыта ў рад пасцелюць, колъс у колъс і бі́лі цъпамі. Цясішча. Быў колъс у жыці, што ня можна було суўлъдаць (з падання). Ракаў Засценак. КАЛАСО́К памянш. Рвуць къласкі́ тры разы па тры і вады прыліваюць, як валасень на пальцы (з замовы). Багданава.

КО́ЛІКІ мн. Рэзкі, востры боль у жываце або ў баку. Колъкі ў баку, колъкі колюць. І колікі ў згародзе. Дольдзева.

КО́ЛІСЬ прысл. Некалі, даўней. Колісь палі́лі калясо. Сапруць, на жардзі́нку падымуць, сабяруцца той вечыр атмецюць. Гарадзец.

КО́ЛКІ прым. 1. Калючы, які колецца (барадой, вусамі). Уй, дзядзька колкі буську даў [вусы колюцца]. Партызаны. 2. Колкі, усыпаны чым-н. вострым. Дарога ш ні такая колкая була. Багданава.

КО́ЛЛЕ, КО́ЛЛЯ н. зб. 1. Калы. У нас плялі́ пляцень, колля ўбівалі і закладалі. Нямойта. Кольем па гулувах бі́ліся. Фасаўшчына. 2. Убітыя ў сцяну колікі, для снавання кроснаў. На сцяне колле ўваб’еш і снуеш. Заазер’е.

КОМ м. Ком, камяк. Раскълаці́ цеста так, кап камоў ні было. Заазер’е. Гной трэба рукамі растрэсці, каб ні былі́ камы. Багданава. Масла камамі, каб і нам давалі [пажаданне, калі б’юць масла]. Каралевічы. Ком глістоў малюсенькіх вышла. Ком агню выскачыў у разетку – аглушыла. Нямойта. Такі́я камы валюць [пра град]. Кужъль далежыцца шоўку. Што больш ляжыць, то аж блішчыць. А воўна далежыць гоўна. Што больш ляжыць, то саб’ецца ў камы. Закур’е.

КО́МІН, КАМІ́Н м. 1. Комін. На комін паставіш, іна там пракісаіць і пракісаіць дні тры-чатыры [саладуха]. Чараз комін глядзела, што за маладуха едзець. А ў нас каля коміна, як рой, звілі́ся [тараканы]. Багданава. На коміне, кладзі́ на комін сушыць. Цяпер у бані печ с къмяном. Нямойта. На печы на коміне свет. Міцюкова. Как так? Два коміна ў хаці і пабеліныя. Кулак! Дольдзева. Къмяноў ні было, хаты былі́ курныя. Фасаўшчына, Леснікова. У тэй хаце комін развалі́ўся. Закур’е. 2. Дымаход; адтуліна ў коміне, праз якую выходзіць дым. Комін на крышы, на страсе. Нямойта. Комін у печы, што дым ідзець. Партызаны. Комін нізакрыты, печ тапі́ла свякроўка. А тады пашчыкатурылі [печ], і ні стала нікуды дыму ісці́, акрамя ў комін. Багданава. На Купалу заткнуць комін. Партызаны. Гняздо звілі́ ў коміне. Закур’е. На трубу ў нас камі́н кажуць. Серкуці.

КО́НІК м. Жарабец, малады конь. Жърапка зліхчаюць – і конік. Багданава.

КО́ННА прысл. Вярхом, на кані. Е́здзілі конна, то зъ Нямойтую, къла Ціміразева па полю я ві́дзіў многа кургануў. Алексінічы. Калёсы доскамі забі́ў, ехаць цяжка, конна. Жохава. Е́халі далёка конна. Неўгадава.

КО́НСКІ, КО́НЬСКІ прым. Конскі. Конскі капыт, конскі волъс. Серкуці. Там касцей поўненька, і конскія чэрэп’я, і авеча. Багданава. Коньскія вадні́ звалісі, іх болі було. Нямойта. Там коньська кладбішча. Чуцькі. ○ КО́НЬСКІ ШЧАЎЛЮ́К. Конскае шчаўе. Красны коньскі шчаўлюк луччы ат паносу, ат каросты ён. Чуцькі. Коньські шчаўлюк ат паносу. Багданава. Карэнне коньскага шчаўлюка ат каросты. Баравікі.

КО́НТРА ж. Контра; нацягнутыя адносіны, незадаволенасць. У контры са мной дъчка, павёў чорт, па восені грошы сві́снала. З гестымі ў контрах была. Нямойта.

КО́НУС м. Зрэз, скос. Зубок [у граблях] зъръзаіш ззадзі – конус, к сабе штоп граблі́. Леснікова.

КО́НЧЫЦЦА, КАНЧЫ́ЦЦА зак. 1. Скончыцца, закончыцца. Бульба канчылъся, дъвай крапі́ву свінням. Чуцькі. Ну два месяцы пабудзіш з касцямі, косці канчылісі, ну тады адно сала. Багданава. Вайна канчылася і мой сын вярнуўшысі. Неўгадава. 2. экспр. Памерці. Пака за ўколам пабегла, ён кончыўся, тока айкнуў: ай-ай. Буй. Я думала кончусь. Запруддзе, Нямойта.

КОНЬ м. Конь. Тры гады ўжэ конь, яго запрагаюць, у бароны бяруць. У нас конь быў Ворлік краснінькій, Пъръслаўка, Пуп, Дундър. Я ўсігда с кънямі работаў. Запруддзе. Канямі пазвязуць усё у такі́. Вялікі Азярэцк. У кажнъга конь быў. На кънях прывозілі гаршкі́. Як толькі нъ балота можна в’ежджаць конімі. Багданава. Конь сні́цца – абман. Ракаў Засценак. На кладбішча з’едуць, як пакойніка вязуць, конь заржэць – уся сім’я вымрэць (прыкмета). Конь бяжыць на нейку бяду (прыкмета). Вязуць пакойніка, з двара, конь заржэць, біда будзіць (прыкмета). Каралевічы. Я многа коні глядзеў. Я быў мълады. Я коні ні бъяўся. Гарадзец. Дзяцей на канях вязем. Сваі́мі конямі ехалі. Неўгадава. Дзет гаварыў: «Будуць птушкі літаць, у галовы дзіўбаць, на жалезных коніх араць». Багданава. ◊ БЫЦЬ НА КАНІ́ І ПАТ КАНЁМ. Жыць добра і блага, быць у розных сітуацыях. Мы былі́ і на кані́, і пат канём. Нямойта, Дуброўкі.

Стары конь баразны ня порціць. Дольдзева, Гарадзец. □ Хто коні міняіць, у таго хамут гуляіць. Ульянавічы. □ На лечаным кані́ далёка ні праедзіш. Ульянавічы.



КО́ПАНІ мн. Сані, палазы якіх не гнутыя, а зроблены з дрэва, выкапанага з коранем. З ясені гнутыя копані, з яблыні, клёну. Леснікова.

КО́ПАНКА ж. Сажалка. У копънцы лён мачылі. Гарадок.

КО́ПАНКА ж. Выкапанае ў лесе сагнутае, зручнае для пабудовы калёс дрэва. С копанкі яго дзелаў, калясо. Станюкі.

КО́ПАНЫ, КАПА́НЫ дзеепрым. Выкапаны. У копънъй сажълцы мачылі лён. Гарадок. Тут къпаныя рэчка. Рэчкі.

КО́ПАНЬ ж. Сажалка. Копъні такі́я къпалі, дзе мачылі лён. Савінічы. Йдзе въда стаі́ць, там копънь. Самсоны.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   43   44   45   46   47   48   49   50   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал