Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»



старонка50/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   ...   43   44   45   46   47   48   49   50   51

КУЛЬДЫ́К-КУЛЬДЫ́К выкл. Вагацца (пра бляху). Кульдык-кульдык бляха, а крыса блясь з бляхі. Смаллянкі бляху кульдык-кульдык – і брэсь. Парэчча.

КУЛЬКО́М прысл. Кулём. Ён кульком з печы звалі́ўся. Нямойта.

КУЛЬ-КУЛЬ-КУЛЬ выкл. Выгукі, якімі падзываюць індыкоў. Куль-куль дамой. Бальшэя растуць індзюкі́. Жохава.

КУЛЬДА́ЦЦА незак. Куляцца, перакульвацца. Як першы гром, кульдаюцца тры разы. Кульдацца нада іці́ на лух. Запруддзе.

КУЛЬМАНЫ́, КУЛЬМА́НЫ толькі мн. Гулянне, складчына. Кульманы або склатчына звалі. Дольдзева. Як дажынаюць жыта, кульманы дзелаюць [гулянне], барана варуць, гарэлку п’юць. А днём як прыдумаім, кульманы здзелаць. Запруддзе.

КУЛЬНУ́ЦЦА зак. Упасці, паваліцца. Кульнуўся гълавой. Фасаўшчына. Конь атпрогсі – малады туды кульнуўсі, а яна туды, дык скора ён і памёр. Багданава. КУЛІ́К. Імгненна перакуліцца, паваліцца. І свіней бі́лі даўбешкай. Зачапі́лі, дзёрнулі, ён [кабан] – кулі́к, і завалі́лі. Жохава.

КУЛЬНУ́ЦЬ зак. Кульнуць, перавярнуць. Ві́лкамі кульнула вожыка. Міцюкова.

КУЛЬТУ́РА ж. Расліна, якая разводзіцца, вырошчваецца. Засікі ў клеці. На кожную культуру сваё. Фасаўшчына.

КУ́ЛЯ ж. Куля. Куля палец рассекла, раздрабі́ла косць. Леснікова. ◊ КАЧА́ЦЬ КУ́ЛЮ. Качаць шар. [Гульня, у якой удзельнічаюць дзве групы мужчын, што гоняць мячык, зроблены з дрэва ў бок праціўніка. Гоняць на доўгую адлегласць. Кулю качалі старыя мужчыны на свята]. Кулю къчалі старыкі́ на празнікі. С палкамі, дручкамі гонюць аш у другую дзярэўню. Куля была, як мяч. Патом ігрышча, музыка. Дольдзева. Кулі́ качалі, шары такі́я на далоню. Нас група, чалавек дзесяць-пітнаццаць, і другая група столькі. Адна група – мы за лі́шка, а другая – мы за цыта. Выкруціць пятой ямку метраў на дзесяць, і кожная група качаіць свой шар. Як адзі́н пападзець, то лі́шка, а ек два – то цыта. Вялікі Азярэцк.

КУЛЯВЫ́, КУЛЮВЫ́, КУЛІВЫ́, КУЛЕВЫ́ прым. Кулявы (пра салому). Крышу крылі саломай кулявой, аржаной. Міцюкова. Плялі́ с саломы кулявэй лупкі. Нямойта. Лупкі плялі́ з лазы і кулявэя саломы [круглыя]. Запруддзе. Салома кулювая дужа тоўста, няможна крыць хату. Дольдзева. Кулівая салома была. Багданава. Кулевая салома крышы крыць. Дольдзева.

КУЛЯ́ЦЦА незак. 1. Перакульвацца праз галаву. Як толькі первы гром пачуюць, то куляліся дзеці, сем рас нада было. Карпавічы. Як пабегуць каровы, ня можна ўправіцца, бяжыш за і́мі: і куляіся, і валяіся. Партызаны. Дзеці кулялісі абы-калі́. Куляліся, як гром ціръс гълаву, я съма кулялъся. Гарадзец. Занавеску к боку – яны [смалянкі, пацукі] куляюцца на шнюрку. Нямойта, Розмыслава. 2. Хадзіць, перавальваючыся з нагі на нагу. Куляіцца троху, ходзіць. Апохлі ногі і жавот, ногі, як калоды, іду – куляюся. Запруддзе. Куляіцца, як вутка, ідзець, нага за нагу піракульваецца. Вялікі Азярэцк. Куляецца, як вутка, – віх-віх. Міцюкова.

КУЛЯ́ЦЬ незак. Пераварочваць, перакульваць. Куляюць курыцу ат куту да парогу: меруць, на што пяець, пападаець гълава на парог – атсякаюць гълаву, а калі́ хвост – то хвост. Латыгаль. Куляюць куру ат куту, пападзецца хвост – хвост атсікаюць, гълава – гълаву атсікаюць. Партызаны. Цяпер казой меруць, куляюць яе і меруць. Фасаўшчына.

КУМА́ ж. Кума; хросная маці. Пайшла ў Прыветак да кумы, сеялі бульбу. Партызаны. Кума мая ляжала ў бальні́цы. Нямойта.

Галоднай куме хлеб на ўме. Вялікі Азярэцк.



КУМКУВА́СЦЕНЬКІ, КУМКУВА́СЦІНЬКІ прым. памянш. 1. Суквецісты. Краскі івана гулува нъ лугу, у іх кумкувасцінькъя гулува. Гарадок. 2. З сукаленцамі. Кумкувасценькая лъза. Каралевічы.

КУМПА́НІЯ, КУНПА́НІЯ ж. Кампанія. Кумпанія піць ёсць. Каралевічы. Дзе кумпанія, ён ня ідзець. Дольдзева. Каторы ў кунпаніі харошы, яму ш усё ідзёць, яму прама цаны німа. Вялікі Азярэцк. Сніць бульбу къпаць – кунпанія будзіць. Ракаў Засценак.

КУМПЯ́К, КУМПЮ́К, КУНПЯ́К м. Кумпяк. Задні – кумпяк, а пярэдняя – лъпатка. Фасаўшчына. У каго окаракі, а ў нас кумпякі́. Дольдзева. Хто ложыць на дно дзешкі адны кумпякі́, засыпаныя соллю. Міцюкова. Соллю сыпюць і падвешваюць кумпякі́. Кунпякі́ салі́лі, падвешывалі, на двор праветрываюць. Вялікі Азярэцк. Біс касцей мяса варылі, ат кумпюка адрэжуць мякоць для цэрквы [на Вялікдзень]. Карпавічы. Ат кумпюка крошачэк нарэжэць і кі́далі ў поліўку. Партызаны. Кунпяк, што палуччы мяса. Запруддзе. І кунпякі́, і кілбасы – усе забралі, асталася гладка з дзяцьмі́. Цясішча. КУМПЯЧО́К памянш. Кумпячок аднаму, другому – усе пааддаю. Запруддзе.

КУМЧА́СТЫ прым. Бугрысты. Смаршкі́ кумчастыя, караватыя, а страчкі́ ні ядуць. Нямойта.

КУНІ́ЦА, АКУНІ́ЦА ж. Куніца. Куні́ца тожа маленькая, такога цвета, як вавёрка, шэрая. Акуні́ца ў лесі водзіцца. Багданава.

КУНЯ́ЦЬ незак. Бубнець, буркатаць. Урочлівы, врэдны ён, будзе куняць і зноўдаць. Манголія.

КУ́ПА ж. Купіна. Па купах чонбар рос. Багданава.

КУ́ПАЛ, КУ́МПАЛ, КУ́МПАН м. Купал. Кумпан [з царквы] лез знімаць чалавек з Галавачоў. Усё с кумпаламі цэркві. На пяць этажоў кумпал. Сразу шыры, кругом свечкі гъраць, патом вужай, кругом свечкі гъраць, патом яшчэ вужай, там свечкі. А патом наверсі бъльшая свіча гарыць і зълаты купал. Ну ці ён зълаты ці пъзълачываны, я ні знаю. Нямойта.

КУПА́ЛА, КУПА́ЛЛЕ н. 1. Купалле. На Купалу русалку вадзі́лі, палі́лі агні́ ўсякія, і мазуты, і калёсы. Як Купала, баба тая лягушкай прыкі́нецца, учэпіцца за нагу, насмокчыцца мълака, як шапкай здзелаецца, круглая, як шапка, і карова здзелаецца нягоднай. На Купала малако адбіраюць у кароў. Партызаны. Палюць на Купалу кълясо, мазёнкі, нъ жардзі́ну трохі падымуць. На Купала ръсадзінку вырві, корънь атламі́ і біс кораня пъсадзі́, і калі́ іна будзіць расці́, то замуш выйдзіш (павер’е). Гарадзец. Ідуць, пяюць, вянкі́ ўюць на Купалу, запаляць кълясо ў жыта, пойдуць, пяюць. Алексінічы. На Купала песні пелі, а перад Купала варажылі. Парэчча. На Купала запёрлі ў хаці, драп – запёрта. Я ў вакно вылезла, тутацька аткрыла, а з нутры запёрта. Чуцькі. А Купала будзіць сядзьмога юля. Багданава. На Купала нада пъдваротніцу атърваць, мазёнку ўкрыць, бяросты туды нъкладуць, кап гарэла доўга. Запруддзе. На Купала бочкі смаляныя палі́лі. Леснікова. На Купалле жыта абнімалі, колькі ў жменю набярэш, счытаеш: у пару ці не ў пару. Частакол абнімаеш. Міцюкова, Ракаў Засценак. ◊ ІВА́Н КУПА́ЛА. Купалле. На Івана Купалу ўсё такое дзелаюць, кажуць: купала набідакурыла. Міцюкова.

У нас сягоння (заўтра) Купала, хто што здзелаў, – <усё> прапала. Багданава, Алексінічы, Вялікі Азярэцк, Мянюцева, Партызаны, Рэчкі, Самсоны, Чуцькі.



КУПА́ЛА ж. Купальнік (расліна). Тъкая тръва купала, рвём яе, кветка такі́мі бубенчыкамі, на ім пяць ліпясткоў, іна тъкая късмацінькъя, такі́я кручаныя лісточкі торкалі ў хату, пат столь і варожуць: калі́ буду жыць, то распусціцца, а памру – то ні распусціцца. Купала расло, і яго рвалі лячыць кароў, які́я мачылісі кроўю. Ракаў Засценак.

КУПА́ЛІНЫ прым. Купальскі. Купаліна ноч прашла. Ульянавічы.

КУПА́ЛІЦЬ незак. Адзначаць Купалле. Цэлу ноч будзе маладзёш купаліць. Розмыслава. Купаліла ноч, цяпер спаць хочаш. Ульянавічы. На Купалля мы ходзім купалім. Станюкі, Баравікі.

КУПА́ЛКА ж. Купальнік (расліна). Ці вы купалкі век не відалі, ці вы купала век ні гънялі. Запруддзе.

КУПА́ЛЬНЫ, КУПА́ЛНЫ прым. Купальскі. Купальную траву сабіралі, свяці́лі. Мянюцева. Бабы пяюць купалныя песні. Неўгадава. ◊ КУПА́ЛЬНЫ ІВА́Н. Купалле. На Купальнага Івана каму згародзіну раскі́неш, каму дзверы падапрэш, каб ня выляз, патом вянкі́ в’юць і кідаюць на ваду – куды замуш пойдзеш, а лягушка ўскочыць і патопіць. Міцюкова. На Купалнага Івана хадзі́лі пелі. Комін закрывалі, бочкі смаляныя палі́лі. Леснікова.

КУПА́ЦЦА незак. 1. Купацца (у вадзе). Ілля ўці́снула ў возіра лідня, тады ўжо ні купаюцца. Запруддзе. Ілля (Лля) укі́нець лідня – ніхто ні далжон купацца. Мусіць дваццъць шостъга мая піраплаўніца – пачынаюць купацца. Малы Азярэцк. Як пройдзіць свята піраплаўніца – можна купацца, гэта, къзалі, Бох піраплывець. Дольдзева. Да Ллі можна купацца. Ракаў Засценак. У жысь ні купаюсь у возіры закурскім [бо тапілася і баюся]. Закур’е. 2. Грэбціся ў пяску (пра курэй). Купаюцца ў пяску куры, дождж будзіць (прыкмета). Гарадзец. Калі́ куры ў пяску купаюцца – цёпла, пагода (прыкмета). Дольдзева. Яны [куры] любяць у пяску купацца. Фасаўшчына. 3. перан. Часта плакаць. Што дзеці – радуюся, а так у слізах купаюся. Баравікі.

КУПА́ЦЬ незак. Купаць, мыць. А купала іна іх [дзяцей] два разы па дні, рана й вечар, каб спалі. Заазер’е.

КУ́ПАЦЬКА ж. Невялікая колькасць, крыху, трошкі. Нейка купацька сахару была. Запруддзе.

КУ́П’Е, КУ́П’Я н. зб. Купіны. Куп’я на балоце поўна. Куп’я там, чонбар пахучы. Багданава. Куп’я, кусты, вуткі вылятаюць. Ульянавічы. На куп’і, у куп’і рваў. Гарадзец. Купіны, куп’е – асака расла там. Заазер’е. Куп’я стаі́ць у балоці. Гарадок.

КУ́ПЕНКА ж. Купіна. У сосніку, які́ мохом звался, купенкі такі́я былі́, жураві́ны раслі́. Багданава.

КУПЕ́Ц м. Купец. Купцоў німа на хату, цяпер казённыя. Вялікі Азярэцк. Купец – ён пръдаець. Нямойта.

КУ́ПІНА ж. 1. Купіна. Купіны па балоце, па іх жураві́ны. Багданава. Пасярод вады купіна высокая. Ульянавічы. На купінах чабор. Нямойта. 2. Няроўнасць, бугор. Купіны пі́лачкай зрэжам. Баравікі.

КУ́ПІЦЦА зак. Будзе купленым. Колькі іх яец тых нада – дзісятак купіцца. Нямойта.

КУПІ́ЦЬ зак. Купіць. Тры нні назат купі́ла чатыры парасёнкі, ды яны дорагі. Турава. Пърасёнъчка купі́ла, вутъчак, пісклінятък. Кішуроўшчына. Купі́ў ръссады і нъсадзі́ў капусты. Жохава. Маліц купі́ў у О́ршы за трыццъць пяць рублей аўчарку. Міцюкова.

КУ́ПКА ж. Група людзей. Пірасыпаліся людзі на групкі, так і сідзяць купкамі. Серкуці.

КУПКУВА́СЦІНЬКІ прым. памянш. Які мае акруглую форму. Мальчыкавъя трава ат нашні́ц, сі́нінькая, нападобіі васількоў, цвет большы, такая купянінькая, цвяты цвітуць, як юргі́ні, купкувасцінькія. Багданава.

КУПЛЁНЫ, КУ́ПЛІНЫ дзеепрым. 1. Куплёны. Куплёны въратні́к прышываюць. Буй. Любую выразку ці этажэрачку для кні́жък здзелае, лучша куплёнай. Багданава. Купліная гета зімля. Серкуці. Дзівяці́ хъзяйнуў купліный лес Сарока. Міцюкова. 2. н. Крамнае, не сваё. Раньшы ні куплёное ўсё было, самадзельно. Гарадзец. Куплёнага не зналі – усё сваё было. Закур’е.

КУПЛЯ́ЦЬ незак. Купляць. Дык нашы зямлю куплялі ў пана. Рэчкі. Я ўсё с пенсіі сабе купляю. Багданава.

КУПО́Н м. Устаўка з тканіны са спецыяльнай аддзелкай. Купон называлі [для кофты], вышытыя на грудзях, у рукувах. Фасаўшчына.

КУПЯ́НЫ прым. Які расце купкай, мае форму купіны. Бульба была купяная, красі́вая, а счарнела – мароз даў. Партызаны. КУПЯ́НІНЬКІ памянш. Іна [кветка] тъкая купянінькая, як юрґі́н. Багданава.

КУ́РА ж., КУ́РЫ мн. Курыца, куры. Кура пяець – на якую бяду. Латыгаль. Было холадна, панесла куром. Вялікі Азярэцк. Калі́ нагу паднялі куры – халодна (прыкмета). Дольдзева. Куры ва сне – забота, яі́чкі бі́тые – убыткі, харошые – прыбыль. Каралевічы. Сняцца куры – клопъты будуць, яйцы цэлыя – хърашо, а бі́тыя яйцы, то ўшчэрп. Ракаў Засценак. Немец палес зъ курмі́ пат печ. Закур’е. КУ́РАЧКА памянш. Куръчък завуць пыль-пыль-пыль. Запруддзе. Пяць курачак, а то ўсё петухі́. Партызаны. Курачкі ў нас ёсь, мясі́стыя, тоўсценькія. Старая Беліца. ◊ КУРА́М НА СМЕХ. Зрабіць што-н. недарэчна, дрэнна. Што ні зробіць – курам на смех. Запруддзе. ◊ КУ́РЫ КАЛО́ДЗЕШ АБЯРНУ́ЛІ. Пра адсутнасць вады ў калодзежы. Куры калодзеш абярнулі – няма вады ў калодзежы. Вялікі Азярэцк.

КУРА́ЖЫЦЦА незак. Жаліцца. Куражыўся дні тры, што нешта яму балі́ць. Партызаны.

КУРА́К, КУРА́Ч м., КУРАКІ́ мн. Пятля ў лапцях, куды зацягваліся аборы. Глухі́ курак есь у лапцёх, я яго ні закладу. Кляпчэва. У лапцях адзінаццъць куракоў. Нямойта. У лапцях з лазы такі́я плятуць куракі́. Заазер’е. Яно ўцягвалася ў куракі́, кругом, хрэст-нахрэст і пашол. Багданава, Алексінічы. Куракі́, каб дзяржаліся лапці. Дуброўкі. У лапці курач, за курач цъпляюцца. Багданава.

КУРАПА́ТА, КАРПА́ТА ж. Курапатка. Курапаты, цецерукі́, вуткі вадзі́ліся, лес быў бальшой, усё раскарчавалі. Курапатаў шэрых мала стала. Дуброўкі. Дъ вайны ў Запъднюй былі́ кълърадзкія жукі́, а кърпаты іх зьністожылі. Сянно.

КУРА́ПАЎКА ж. Вялікая жаба. У курапаўкі вочы бальшыя, яны нъ людзей бръсалісі. Нямойта. Курапаўка за мной галёпам-галёпам, а я яе сярпом пърнула. Вялікі Азярэцк.

КУРАСЛЕ́П м. Кураслеп. Кураслеп белым цвіці́ць. Гарадзец. Кураслеп белы, зялёнае лі́сце лапачкамі, нада знаць, што с нім дзелаць. Каралі.

КУРАСПЕ́ЛКА, КУРУСПЕ́ЛКА, КУРАСПЕ́ЙКА ж. 1. Ранні сорт бульбы, скараспелка. У нас ёсь «кураспелка», «снешка», «старт» – бульба. Баравікі, Жохава. Плахая бульба куруспелка, зварыш – ні разварваецца. Запруддзе. Кураспейка была, а белая прапала. Неўгадава. 2. Ранні сорт любой агародніны. Кураспелка нейкая плахая. Ранняя капуста, кураспелка, расцець і раскапліваецца, здзелаецца як друзлая, восеньская – харошая. Кураспелкі пасадзіш [раннія гуркі]. Запруддзе. Больш часці кураспелка была ў мяне, луччы родзіць. Ракаў Засценак. Кураспелка вышы пъднілася [а астатняя яшчэ малая ростам]. Вялікі Азярэцк.

КУРА́ТНІК м. 1. Куратнік. Куратнік – дзе куры сідзяць. Нямойта. Куратнік у людзей луччы, чым я жыву. Буй. КУРА́ТНІЧАК памянш. Куратнічак нада сдзелаць. Шосцікі ў куратнічку называюцца. Дольдзева, Заазер’е. 2. перан. Невялікая хатка. Баню перацягнуў, матку ў куратнік пасадзі́ў. Розмыслава.

КУРА́ТНЯ ж. Куратнік. Куры пайшлі́ на куросання ў куратню. Івоні.

КУРА́ЧЧА н. зб. Петлі ў лапцях, куды зацягваліся аборы. Курачча ў лапцях, аборы ўцягваюць. Алексінічы. Курачча – аборы ў лапцях. Савінічы.

КУРА́ШКА ж. Кавалак дрэва для акурвання пчол дымам. Курашкі, гніллё такоя сухоя. Ён з вірбалосіны дроў курашкі, іна агнём ні гарыць, а курыцца. Кішуроўшчына. Курашкі – лі́па ідзе гнілая, дупло ідзе. Лі́пу любляць. Вялікі Азярэцк.

КУРГА́Н м. 1. Узгорак, узвышша. На канцы ні́вы курган. Фасаўшчына. Курган у правай стъране. Каралі. КУРГАНО́К памянш. На курганок кні́гаўка клала яйца. Дуброўкі. 2. Месца пахавання ў форме старажытны магільнага насыпу. Тут тры ці два курганы, тых французаў тут пъхърані́лі, звезлі і пъхърані́лі. Чуцькі. Ёсь два вісокія, круглыя, французскія курганы лі Нямойты. Нямойта. Курганаў было многа французскіх у дзярэўні Спі́цы. Вялікі Азярэцк, Алексінічы. 3. Кучка, горка. Апенькі па днэй ні растуць, кургунамі. Гарадок. КАРГАНО́К памянш. Ён сее, як пасоджано, а ў міне къргънкамі. Багданава.

КУРДЗЮ́К м. Выступ у ніжнім бервяне, у замку вугла [нямецкага]. Курдзюк высікаіцца ў чыстым вугле. Баравікі.

КУР’Ё н. зб. Кураняты. Кур’ё малоя гэта глядзі́, каб ні выпаўзлі на дарогу. Запруддзе.

КУ́РКА ж. Невялікая курыца. Ты на адну душу сорак курак дзержыш. Каралевічы. Хоць курку якую сваю маеш. Цясішча. Заганяй курак у хлеў. Ат сваі́х курак яі́ц любіць. Багданава. Чорненькіе купі́ла куркі, як галавешкі. Чуцькі.

КУ́РКІ мн. Гаварушкі (грыбы). Куркі дробныя, жоўцінькія пъд нізом, растуць пу памёту, за мшком. Партызаны, Сяргейкі. Куркі нъ гнілым дрэві растуць, мы іх ня берым. Яны дробнінькія, жоўцінькія, заборъчкі къла вершыка зверху. Закур’е.

КУРКУ́ЛЬ м. Заможны, багаты чалавек. Куркулі́ зажытачныя, дом у іх, сад, грошы. Жохава.

КУР-КУР-КУР выкл. Гукі, якія перадаюць кваканне жаб. Там лужына, раншы скуты насі́ла бялі́ць, а там лягушкі кур-кур-кур [я іх баялася]. Запруддзе.

КУРКУРУ́ЗА ж. Кукуруза. Каровы харашо ядуць куркурузу. Запруддзе. Во ікая куркуруза! Марозаўка. Куркурузу садзі́лі. Сукрэмна.

КУРМЕ́ЛЬ м. Пячкур. Курмялі́ бальшыя ні растуць, яны толькі пъ пяску па мелкім. Нямойта. Курмель круглінькі, укусны, мяккі. Багданава. Жырны, як курмель. Фасаўшчына. КУРМЯЛЁК памянш. Але налаві́ў курмялькоў. Нямойта. Курмялёк мякінькі, сыцінькі, па чэцьвірці [даўжыні]. Багданава.

КУРНА́ЦЬ незак. Акунаць. Дзіця бяруць, вушкі і за носік заціскаюць і ў ваду курнаюць [стараверы]. Закур’е. КУРНУ́К. Хутка акунуць. Дзіця ў ваду курнук [так хрысцяць дзіця стараверы]. Закур’е.

КУ́РНІЦА ж. Вяндлярня. Гэта была курніца [дзе капцілі кумпякі]. Баравікі.

КУРНО́СЫ прым. Кірпаты. Курносы малец. Багданава. КУРНО́СЯНЬКІ памянш. На шутку з даўгі́м носам завуць курносянькім. Нямойта.

КУ́РНЫ прым. Курны (пра хату). Курная хата была, затопіць, коміна ні было, дзверы атчынеты, усё чорнае: і столь, і печ, і сцены. І́скры ляцяць. Багданава. Курныя хаты, дымныя, коміна ні было. Марозаўка. Хаты даўней з дымам – курныя. Фасаўшчына. У гънчара печка здаровая, хата курная. Леснікова, Дольдзева.

КУРНЯ́ЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Кот курняўкаіць – каў-каў. Фасаўшчына.

КУРО́САДНЯ, КУРУСА́ДНЯ, КРУСО́ДНЯ, КРУСА́ДНЯ КУРУСО́ННЯ, КУРО́САННЕ, КУРСО́ДНЯ, КУРСА́ДНЯ, КУРСУ́ДНЯ ж. Курасадня, седала. У хлеві куросадня, я ўсе павымела, павынесла ў гарод. Леснікова. Квактуха на курусадні сядзі́ць. Запруддзе. Крусодня — жэрдзіна тъкая, дзе куры сідзяць. І крусадня. Каралевічы. А там падзеланы жэрдачкі, пъляцелі на курсодню куры. Вялікі Азярэцк. Як содзюш ціплят то курсодня. Курусоння дзе куры садзяцца. Розмыслава. Стануць малаці́ць, яны зажырэўшыя, на куросанне не ўзляці́ць [курыца], уні́зе сядзе. Нямойта. Зарання на курсодня садзі́цца курыца. З начы, дзе куры, у курсадні бела, начынаюць лінаць. Самсоны. Як содзіш куру на яі́чкі утрам, ціпляты заранне на курсудню будуць садзі́цца. Багданава.

КУРО́ЧЫЦЬ незак. 1. Правяраць. Курочуць яе [бальніцу] нупувал, знялі́ глаўувъръча. Сянно. 2. Пераварочваць, калашмаціць. Прыйшоў паліцай і стаў курочыць, усё браў, што ні пападзець у рукі. Нямойта.

КУ́РТА ж. Кофта. Курту надзеніць і без рубахі. Багданава. Курта адна і спадні́к адзі́н быў. Запруддзе. Курта святошная ў мяне была, свае работы. Буй. Здзень курту. Міцюкова.

КУРТА́ТЫ прым. Бясхвосты. Куртатъя събака. Фасаўшчына.

КУ́РТКА ж. Кофта. Курткі, спадні́цы – усё дзелалі самі. Серкуці. Нектрыя гъварылі кохта, нектрыя – куртка. Леснікова. Яны пъпарэзалі маткіну куртку, а куклу ні далі́. Нямойта.

КУРАПА́ТКА, КУРУПА́ТКА, КУРПА́ТКА ж. Курапатка. Курапаткі яйцы елі. Курпатка жукоў [каларадскіх] есь. Ульянавічы. Курапаткі ёсь і цяпер. Курупатку мала сустрэніш. Багданава. На ахоту ходзюць за курапаткамі. Розмыслава, Дуброўкі. Курупаткі пайідаюць жукоў. Апечкі. Курупаткі ловюць, яны палезные, ёсь цяпер, але рэдка. Цясішча. Нъ курпатък ахоцілісі паны круглый гот [у Белавежскай пушчы]. Сянно.

КУРУЯ́ ж. Курыца з прыкметамі пеўня; гермафрадыт. Ні пятух, ні курыца ў мяне адзі́н раз была – куруя. Партызаны.

КУРЧА́ВЫ прым. Кучаравы. Такея курчавыя въласы ў яе, аж люба глянуць. Партызаны.

КУРЧО́НАК м. Кураня. Ні курчонка – нічаво ні было, згарэла. Цясішча. Прыехъла – ні курчонка, ні пърасёнка! [была зіму ў дачкі]. Кішуроўшчына, Баравікі. КУРЧО́НАЧАК памянш. Іна ні курчоначка ні дзяржыць, ні пърасёнъчъка. Багданава.

КУ́РЫВА, КУ́РАВА н. Курыва. А чаго мне куръва ні пълажылі? [сказаў у сне нябожчык]. Кап якога курыва пълажыць у магі́лу, кап не здъвалъся, што ходзіць. Ракаў Засценак.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   43   44   45   46   47   48   49   50   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал