КУ́РЫЦА, КУРЫ́ЦАж., КУ́РЫ мн. Курыца, куры. Калі́ пяецькурыца, то старые людзі меруць ат куту да парогу на што яна пяець. Калі́ пападзець галавой, то атсякаюць галаву, калі́ хвастом, то атсякаюць хвост і пускаюць (прыкмета). Латыгаль. На Паску, калі́ курыца знясе яйцо – няпеўнае. Каралевічы. Е́слі курыца запяець, то на бяду, можа і пажар быць. Сукрэмна. Трэба курэй выпусціць пъпасвіць. Багданава. Як курыца пяець, то скаці́на здохнець, то сам забалееш. Ракаў Засценак, Алексінічы, Буй, Кляпчэва, Нямойта, Фасаўшчына. У мяне адна курыца, падохлі нешта. Ульянавічы, Нямойта. У печ курыцу старую і мяса пастаўлю, то ўсё мяса аб’едзіць ат касці́. Неўгадава. Панясла куром, а юшку ні атчыні́ла, і дыму поўна хата. Вялікі Азярэцк. Тхор есь курэй. Багданава.
□ Курыца на сваю гълаву, на прычыну пяець. Запруддзе. □ На прычыну й курыца перніць. Каралевічы. □ Цяплёнак курыцу вучыць. Багданава.
КУРЫ́ЦЦАнезак. 1. Курыцца, тлець. Курашка агнём ні гарыць, а курыцца. Кішуроўшчына. 2. Удыхаць дым, абкурвацца. І сядзяць у дыму і курацца, і здаровыя бабы былі́, крэпкія. Багданава.
КУРЫ́ЦЬнезак. 1. Курыць. У нас і сын ня курыць. Заазер’е. Куруць цяпер дзеўкі – халеры. Запруддзе. Крапівы насушыш, у лістоўку закруціш і курылі ў парцізанах. Багданава. Маладыя раньшы дужа і не курылі. Закур’е. 2. Абкурваць дымам. Курылі дзіця травой свянцонай, што свяці́лі на Тройцу. На Буі́шчы ёсць бабка з іспугу курыць і вады даець. Апечкі. У хаце куруць свянцонай травой. Багданава. Сваі́мі яблынямі, як падгніюць, баюся курыць. Вялікі Азярэцк. 3. Падпальваць, апальваць. Курылі шэрсць на парогі, як спугаіцца [дзіцё сабакі] хто, кап панюхаць. Леснікі. Робюць тое, што събаку хто апстрыжэць, а тады куруць шэрсць яго [ад пуду]. Запруддзе.
КУРЭ́МШАЦЬнезак. Замешваць без рошчыны, без дражджэй (?). І бяз хлеба, і бяз дражжэй – курэмшаш. Міцюкова.
КУСА́Нм. Недаедзены кавалак хлеба. Суджоны-роджаны, прыхадзі́ ка мне начуваць, памажы кусан даядаць [пры варажбе]. Каралевічы.
КУСА́НАКм. Тое ж. Кусанък хлеба, ясі́ ды ні дъясі́. Савінічы. Добра варажыць, калі́ первы раз у хаце і каб там ела, кусанак вазьмі́ і каб там начуваць. Каралевічы. Кусанък хлеба ні кідай, паміць ціраіш (павер’е). Нямойта.
КУТм. 1. Покуць. У хату нясуць жмені дзве дабра і на куце ставюць. Запруддзе. У хату няслі́ первы сноп, на кут ставілі. Гарадзец. Вешаў вянок у куце брыгадзі́р. Карпавічы. Як мылі аттуль іс кута [падлогу]. Трэба ў кут мыць палы, каб ня вымыў людзей [пакойнік] (павер’е). Вялікі Азярэцк. Настолькі пяюць на парозе болей, чым на куце. Марозаўка. Мама мая ляжыць на куце – памёрла. Галашчакіна. Як сядзіце на куце – пачынайце [піць гарэлку]. Ульянавічы. Проста на куце абразы віселі. Алексінічы. Я ні разу пад кутом ні начавала, харашо пражыла. Самсоны, Багданава, Кляпчэва, Нямойта, Цясішча. Дзяцёнка здаровага бралі і пускалі: ідзі́, каб жысьць здаровая была (павер’е). У новую хату ікону ўносілі, клубочак брасалі на кут, каб жысьць ві́лася, як клубок. Дуброўкі. 2. Вуглавая частка пашы. У самъй кут зъгнаў кароў! Гарадок.
КУТАСЫ́мн. Кутасы. Хустка з кутасамі. Гарадзец. Кутасы папрышывала да хусткі. Каралі. Сучыла кутасы. Вялікі Азярэцк. КУТА́СІКІ памянш. Паясы плялі́ с шэрсці, кутасікі дзелалі. Заазер’е.
КУТО́Км. 1. Куток, вугал. Зъвярнуся я ў куток і тры чарачкі ў раток (з песні). Каралевічы. Въражбі́тка скъзала, што конь у дзярэўні, у цёмным кутку [яго схавалі зладзеі]. Міцюкова. Усе пу кутках сідзяць [пра спецыялістаў]. Багданава. 2. Уласная хата. Мужык памёр, дык іна хадзі́ла, кап ёй далі́ куток. Мянюцева. Я са свайго кутка нікуда. Дуброўкі.
КУТУВЫ́прым. Кутні. Кутувая, на куце кладзецца манета. Багданава.
КУ́ХЛІКм. Гарлач. Кухлік – ета такі́ гърлачык, хто мълако, хто на поля ваду браў, як жаць хадзі́ў. Алексінічы.
КУЦУ́ПАЛКАж. Кукса; астатак пакалечанай рукі. Куцупалка вісі́ць у яго. Гарадзец.
КУЦЦЯ́ж. 1. Крупяная каша. Раньшы ні каша, а куцця звалі. Куцця была з бобам. Вялікі Азярэцк. Куц’я ў іх, каша, поліўка, крупеня. Куцця – чыста выбіраюць пшані́цу, кіпіцяць яе, ні да гатоўнасці, із мёдам разводзюць. Карпавічы. Куццю варылі с крупы. Дольдзева. 2. Назва абрадавай стравы, прыгатаванай з ячных круп. Баба варыла куццю з ячмянных круп, на къляду куццю варылі. Дольдзева. 3. Абрадавая ежа на памінках. Хто з бъранкі дзелъіць ці з мукі́ куццю. Малы Азярэцк. Куцця нъ памі́нкъх. Савінічы. Куццю ядуць, як жалобны стол. У нас гэдак. Закур’е.
КУ́ЧАж. Горка. Камні зьбіралі і ў кучы ськідалі. Кішуроўшчына. ◊ НО́ГІ Ў КУ́ЧУ. Пра чалавека з прыціснутымі каленямі, пра касалапага. У яго ногі ў кучу, кашалапы ён. Буй.
КУ́ЧАРм. Фурман. Мой дзет работаў у пана кучърам. Рэчкі.
КУ́ЧАЧКА ж. памянш. Бабка (пра снапы). У кучачку ставілі снапоў пяць. Рэчкі.
КУ́ЧКАж. 1. Невялікая колькасць чаго-н. Жменю роўненька складаюць у кучку і зьвязываюць. Вялікі Азярэцк. Пъкъчаім гарох у кучкі. Каралі. Варушкі кучкамі растуць, малінькія, жоўцінькія. Нямойта. 2. Невялікая група людзей. Паліцаі ідуць такі́мі кучкамі, ацэпюць дзярэўню. Чуцькі.
КУШМЭ́Рм. Плецены кош для гаспадарчых патрэб. Кушмэр быў цэлы рыбы, многа, аш кішыць. Нямойта.
КУШУМІ́РКАж. Кашаміравая хустка. Дзьве хусткі кушумі́ркі на сьмерць астаўляю. Леснікова.
КУШЫ́Нм. Збан. Зьдзеланы з глі́ны кушыны. Буй.
КХЫ-КХЫ-КХЫвыкл. Гукі, якія перадаюць кашлянне. Ляжым. Аткрылъся хата і кхы-кхы, сеў за стол, узяў бутылку, сядзі́м за столъм, паеў і пашоў [апавяданне пра здань, як прыходзіў памерлы бацька]. Ракаў Засценак.
КЫР-КЫР-КЫРвыкл. Гукі, якія перадаюць хаду чорта. Сплю на сені. Чую па бэлькі кыр-кыр. Я тады крэпък быў. Як хваці́ў яго [чорта] за хвост і ап шулу дубовую! І забі́ў (з казкі). Сянно.
КЫР-КЫР-КЫРвыкл. Гукі, якія перадаюць паколванне пры болях у плячы. Кыр-кыр – рука балі́ць у плячы. Леснікова.
1 Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак / пад рэд. Р. І. Аванесава, К. К. Атраховіча, Ю. Ф. Мацкевіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – 320 с.; Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Карты / пад рэд. Р. І. Аванесава, К. К. Атраховіча, Ю. Ф. Мацкевіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1969, а таксама: Нарысы па беларускай дыялекталогіі / пад рэд. Р. І. Аванесава. – Мінск : Навука і тэхніка, 1968. – 415 с.
2 Бірыла, М. В. Да пытання аб тыпе і прынцыпах укладання беларускіх абласных слоўнікаў / М. В. Бірыла // Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР. Вып. V. – Мінск, 1958. – С. 116–144.
3 Там жа. С. 126.
4 Прадмова // Лепешаў, І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч. – Мінск : Беларус. навука, 2002. – С. 7–8.
5 Прадмова // Лепешаў, І. Я. Слоўнік беларускіх прыказак / І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч. – Мінск : Беларус. навука, 2002. – С. 33.
6 Для адрознення назвы вёскі Багданава Нямойтаўскага сельскага савета ад аналагічнай назвы вёскі Багданавіцкага сельскага савета выкарыстоўваецца надрадкоўны сімвал. Спасылка на вёску Багданава Нямойтаўскага сельскага савета мае выгляд Багданава1.
7 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нармат. давед. / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. – Мінск : Тэхналогія, 2009. – 699 с.