Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы І літаратуры філіял «Інстытут мовы І літаратуры імя Якуба Коласа І Янкі Купалы»



старонка6/51
Дата канвертавання15.05.2016
Памер6.25 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   51

АДГЭ́ТУЛЬ, АДГЕ́ТУЛЬ прысл. Адгэтуль, адсюль. А то яе німа – пагналі. Адгэтуль пагналі па дзярэўні людзей. Леснікова. Адгетуль вядуць дарогу. Адгетуль ваду вазі́лі. Манголія.

АДДА́ЦЬ зак. Аддаць. Адна аддала клець, здзелалі з яе зімлянку. Мянюцева. ◊ АДДА́ЦЬ БО́ГУ ДУШУ́. Памерці. Напі́ўся і аддаў богу душу. Гарадзец.

АДЗІЯ́ЛА н. Коўдра. Адзіяламі абкручваліся. Закур’е.

АДДЗІЛЯ́ЦЦА незак. Адрознівацца. Начоўкі ат карыта аддзіляюцца. Каралевічы.

АД’Е́СЦІ зак. Ад’есці, адгрызці. У курыцы тхор гълаву ад’еў. Партызаны.

АДДЗЕ́ЛЬНА прысл. Асобна. Іна аддзельна піталася. Леснікова. Хата у мяне ёсць, жыву аддзельна. Нямойта, Алексінічы.

АДЗЕ́РЖЫЦЦА зак. Затрымацца. Адзержыцца вясна да канца апрэля. Алексінічы.

АДЗЕ́РЖЫЦЬ зак. 1. Спыніць. У лясу адзержылі мяне: «Куды ідзеш?». Сукрэмна. Паліцай адзержыў каня і кажыць мне: «Давай гарэлку!». Запруддзе, Алексінічы. 2. Перапыніць, затрымаць. Мілі́цыя дъгнала і адзержыла машыну ужо къла О́ршы. Сянно. У Лук’янах іх адзержылі, паліцаеў, і кароў пазабіралі. Алексінічы, Пожанькі.

АДЗЕРВЯНЕ́ЦЬ зак. Адзеравянець; здранцвець, страціць адчувальнасць. Як вышла з балота, так мае ногі адзервянелі. Баравікі.

АДЗЕ́РЖАЦЬ зак. Затрымаць, запыніць. А ў Лук’янаві паліцаяў адзержалі і кароў атнялі́. Запруддзе.

АДЗІ́Н ліч. 1. Адзін; колькасць, якая абазначаецца лічбай 1. Ёсь адзі́н парасёнък, каровы нет. Карпавічы. Па адным чалавеку жывець. Вялікі Азярэцк, Алексінічы, Запруддзе, Міцюкова, Партызаны, Фасаўшчына. 2. прым. Аднолькавы, падобны. Страчкі́ аднэй формы съ смаршкамі, толькі вышэй. Серкуці. Мы аднаго бацькі дзеці. Міцюкова. 3. Асобна, без іншых, у адзіноце. Ня муш, ня дзеці – адна на свеці. Каралевічы. Жыву адна – ні людна. Міцюкова. 4. Тое, што ёсць, без наяўнасці чаго-н. другога. Там сасоннік адзі́н. Запруддзе. ◊ АДЗІ́Н АДНЫ́М. Зусім адзін (пра чалавека). Братоў пабі́лі, адна адным жыву. Вялікі Азярэцк. ◊ АДЗІ́Н РО́ДАМ. Толькі адзін. Адзі́н родам быў баравічок, къля бярэзіны рос. Партызаны.

Адно лечыць, а другоя калечыць. Нямойта.



АДЗІЧЭ́ЦЬ зак. перан. Астынуць. Пратаплю печ, а то адзічэла хата. Багданава.

АДДО́ХНУЦЬ зак. Здохнуць (пра жывёлу). Вясной аддохла усё: цялушка, авечкі і събака. Закур’е.

АДДУ́ХА, АДДЫ́ХА ж. Аддуха; кароткі перапынак для адпачынку. Дъяркі насі́лі нъ кароміслі зъ пяць кіломітруў мълако, а аттуль пірагон біз аддухі. Дуброўкі. Аддыхі ні было. Багданава.

АДДЫХНУ́ЦЬ зак. Даць адпачыць каму-н., чаму-н. Як карову аддыхнуць перад целевам, ні знаю. Партызаны.

АДЖЫ́ЛЫ прым. Пажылы. Дзед ужо аджылы. Багданава. У нас усе аджылыя. Чуцькі, Фасаўшчына.

АДЖЫ́ТЫ прым. Стары; старажытны. Гэта старадаўнія, аджытыя песні. Марозаўка.

АДЖЫ́ЦЬ зак. Ажываць; зноў станавіцца жывым. А на Пасху ён [Хрыстос] у двінаццаць часоў ночы аджыў, у съботу, наўпроць нядзелі. Буй. Аджыць можа чълавек, як гром заб’ець. Ульянавічы.

АДЖЫВА́ЦЬ незак. Вяртацца да жыцця. А ўсе птушкі аджываюць: вісна! Вялікі Азярэцк.

АДЖЫВА́ЦЬ незак. Паміраць, заканчваць жыццё. Дзярэўня аджываець, таму што старыя толькі астаюцца. Буй.

АДЗАЛЕ́ЦЬ зак. Памерзнуць. Днём як стаў град – адзалелі гуркі́. Каралевічы. Гуркі́ адзалелі, я узіла і къбачкоў пъсадзі́ла. Партызаны.

АДЗВА́ЦЦА зак. Адазвацца. Іду, прыслухаюся, а тады адзавуся. Івоні.

АДЗЫ́ЎКІ мн. Рэха, водгулле. Дзянёчък пяяла, дзе і песні бралісі, адзыўкі ішлі́ далёка. Неўгадава.

АДЗЫ́ЎЧЫВЫ прым. Чулы, спагадлівы. Ён сі́льна адзыўчывы: слухае і пъмагаіць. Фасаўшчына.

АДЗЕ́ЖА, АДЗЁЖА ж. Адзенне. Былі́ кублы. Кубел с клёпак, къла дна шырэй, дзве ручкі, крышка, зярно ссыпалі і адзежу. Адзежу, трупкі ў той кубіл клалі. Багданава. Кубіл тожа адзежу складалі, а сала ў яшчык. Нямойта. Ня дзёжы ні было, нічога пасля вайны ні было. Заазер’е. Кублы былі́ дзірывянные, бальшэя, для трубак, складвалі адзёжу. Каралі. Кублы – эта для адзёжы. Дольдзева.

АДЗЯВА́ННЕ н. Тое ж. І абуванне, і адзяванне купі́ла. Запруддзе.

АДЗЯЛІ́ЦЬ зак. Затлуміць. Адзялі́лі галаву дзеці. Каралевічы.

АДКАЗА́ЦЬ зак. Адпісаць; перадаць у спадчыну па завяшчанні. Ты мне хоць што пірад смерцю адкажы. Рэчкі.

АДКАЗА́ЦЬ, АТКАЗА́ЦЬ зак. 1. Адмовіць. І каждаму нада даць: ні адкажу. Савінічы. Нядзелі дзве на танцы ня пусцяць, як аткажаж. Партызаны. 2. Страчваць здольнасць да разумовай дзейнасці. Ужо у бабы гълъва атказыіць. Багданава.

АДКІ́ДЫВАЦЬ незак. Адкідваць. Будзем снапы адкі́дываць – адграбем ету траву. Каралевічы.

АДКІ́НУЦЬ зак. Пакінуць частку чаго-н. Адкі́нь цеста нъ сачэнь. Заазер’е.

АДКЛЮ́ЧВАЦЦА незак. Паводзіць сябе неадэкватна. Як пяны, адключваецца, дурны. Запруддзе.

АДКО́СЫ толькі мн. Развалы; рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці. Адкосы здзвігалі – гадзюк поўна. Апечкі.

АДКРАІ́ЦЬ зак. Адрэзаць. Адкрой харашэнька хлеба. Леснікова.

АДКРАСАВА́ЦЦА зак. Адкрасаваць, адцвісці. Як адкрасуецца, тады наліваецца зерне. Гарадзец.

АДКРЭ́ІЦЬ зак. Акрыяць, паправіцца пасля хваробы. Ён адкрэіў, во і жывець. Багданава.

АДЛАМІ́ЦЬ зак. Адламаць, аддзяліць без нажа кавалак чаго-н. Адламі́ла цёплага хлеба. Партызаны, Багданава, Міцюкова.

АДЛЕ́ГА, АТЛЕ́ГА ж. Адліга. Калі́ марозы бальшэя, а калі́ адлега. Вялікі Азярэцк. Атлега – с стрэх пъцякло. Багданава, Гарадок, Нямойта, Партызаны.

АДНАГО́ДАК м. Аднагодак, равеснік. Мікі́та і Е́ва будуць аднаготкі. Кавалі.

АДНАГО́ТКІ мн. Наготкі, календула. А гэта аднаготкі ў нас завуць, жоўцінькія. Багданава.

АДНАМА́СТЫ прым. Аднамасны. Аднамасты конь, сівы, як мышына. Розмыслава.

АДНЕ́КУЛЬ прысл. Аднекуль. Аднекуль узялі́сі такі́я крысы. Ульянавічы, Гарадзец.

АДНО́ часц. Толькі. У бульбі атходзяць адно стрэлачкі нейкія. Запруддзе, Нямойта, Ульянавічы.

АДНЯ́ЦЬ зак. 1. Адняць, пазбавіць здольнасці гаварыць, рухацца і пад. У дзеда паміць адняло. Багданава. Мову мне адняло. Каралевічы, Вялікі Азярэцк, Запруддзе, Мянюцева, Нямойта, Серкуці, Неўгадава. 2. Адлучыць, адняць дзіця ад грудзей. Як аднялі дзеўчыну, нам аддалі гъдъваць. Рэчкі, Заазер’е.

АДО́ЛІЦЬ зак. Адолець, перамагчы. Хвароба мяне адоліла. Гарадок.

АДПРА́ВА, АТПРА́ВА ж. Адправа (у царкве), набажэнства. Была раньшэ цэрква, адправа, Фядосія – адправа свята была. Кляпчэва, Нямойта, Савінічы. На ўсеношну хадзі́лі – адправа была ў цэркві. Цясішча. Празнік бальшэй, атправа будзіць у цэркві. Савінічы. Крышчэнне, ідзець бацюшка і атправу на возеры атпраўляець. Каралевічы. Была раньшэ цэрква, была атправа. Кляпчэва, Мянюцева, Нямойта, Цясішча.

АДПЯЧЫ́СЯ зак. Адпячыся. Хлеб адпёкся, скарынка атстала. Багданава.

АДРА́ЗУ прысл. Адразу. Вячэрышнія мълако с абедышнім змішаюць, то яно адразу і атсядзіцца. Турава.

АДРО́ЗНІВАЦЦА незак. Адрознівацца. Хрысці́ны ў йіх адрозніваюцца ад нашага. Карпавічы.

АДРУТУВА́ЦЬ зак. Адгуляць. Адрутувалі сваё. Запруддзе.

АДРУ́ЗЛЫ прым. Адрузлы. Адрузлы чалавек – гі́дкі. Нямойта, Вялікі Азярэцк.

АДСА́ЛІВАННІК м. Грыб, які засольваецца. Партызаны.

АДСА́ЛІНІВІК м. Тое ж. Набраў адсалінівікуў гладка вядро. Дольдзева.

АДСА́ЛЬНІК м. Тое ж. Адсальнікі – сьві́нні, грузды – сырэя солюць. Сяргейкі, Партызаны, Фасаўшчына.

АДСА́ДЖЫВАЦЬ, АТСА́ДЖВАЦЬ, АТСА́ДЖЫВАЦЬ незак. 1. Адсаджваць, саджаць нанава. Хто бурукамі адсаджываў. Запруддзе. Выпусціў събаку, ён скъпаў усе гуркі́, я атсажывала. Нямойта, Каралі, Цясішча. 2. Засаджваць асобныя лапіны. Людзі атсаджвалі бурукамі бульбу. Запруддзе. Бульба вымікла, прышлося атсаджваць. Багданава.

АДСАДЗІ́ЦЬ зак. Адбіць, пакалечыць. Адсадзі́лі яму ўсё ў сярэдзіне. Сянно.

АДСАДЗІ́ЦЬ зак. перан. Добра станцаваць. Мальцы адсадзяць дык адсадзяць «Барыню», спаць ні захочаш. Партызаны.

АДСАЛІ́ЦЬ зак. Засаліць. Пъдалешкі, дзе лешнік растуць, жоўцінькія, іх атваруць і адсолюць. Гарадок.

АДСЕ́ДАВА, АТСЕ́ДАВА прысл. Адсюль. Ён жывець кілометраў пяць адседава. Багданава. Атседава ён родам. Станюкі.

АДСЕ́ЛЬ прысл. Тое ж. Адсель ужо глі́ну возяць. Кляпчэва.

АДСМАРГНУ́ЦЬ зак. Адвязаць. Адсмаргні́ супоню. Гарадок.

АДСО́ЧЫЦЬ зак. Спусціць смалу. Смалы жыві́чнай з сасны вясной адсоч. Вялікі Азярэцк.

АДСТУ́П м. Прамежак паміж сцяной і печчу. За печчу адступ дзелълі, прымашчвълі дошкі, пясок сыпалі. Неўгадава.

АДСЯЧЫ́ зак. Адсячы, адрэзаць. Хто ножам, хто тъпаром гълаву адсячэць [курыцы]. Вялікі Азярэцк. ◊ ХОЦЬ <ТЫ> ГАЛАВУ́ АДСЯЧЫ́. Выказванне безнадзейнасці, немагчымасці зрабіць што-н. Хоць ты галаву ёй адсячы – ні хочыць у бальні́цу. Запруддзе.

АДТРЫБУ́ШЫЦЬ зак. эмац.-ацэн. Пабіць. Хлопца з другей дзярэўні адтрыбушаць, як пойдзіць з дзеўкай ні сваёй дзярэўні. Партызаны.

АДТУ́ЛЬ, АТТУ́ЛЯ прысл. Адтуль. Адыдзі́ся аттуля. Станюкі. ◊ НІ АДТУ́ЛЬ НІ АДСЮ́ЛЬ. Узяцца невядома адкуль. Ні адтуль ні адсюль – і воблака. Цясішча.

АДУВА́Н м. Адуванчык, дзьмухавец. Адуван папасеяўся. Запруддзе.

АДУВА́НЕЦ м. Тое ж. С адуванца варэнне варуць. Запруддзе.

АДУВА́НЧЫК, ДУВА́НЧЫК м. Тое ж. Адуванчыкі, як зацвіцяць, аж жоўта, як адцвіцяць, тады – пуховачкі. Леснікова, Багданава, Каралі, Леснікі, Чуцькі. Дуванчыкі паацвіталі. Сукрэмна.

АДУРНЕ́ЦЬ зак. Адурнець, адчуць сябе дрэнна. Крэпкъя курыва, ад яго адурнеіш. Жохава, Кішуроўшчына, Міцюкова, Нямойта.

АДУРНЕ́ЦЬ зак. Здурнець, рабіць незразумелыя ўчынкі. Адурнеў – і сам пайшоў з і́мі. Гарадзец, Нямойта, Рэчкі, Сянно.

АДУРНІ́ЦЬ, АДУРЫ́ЦЬ зак. ◊ АДУРНІ́ЦЬ (АДУРЫ́ЦЬ) ГАЛАВУ́. Надакучыць чым-н. Мне свае адурні́лі галаву дзеці. Запруддзе. Дождж адурыў ужо гълаву. Буй, Гарадзец.

АДХАВА́ЦЬ зак. Схаваць. Адхъваў ат яе пурусі́навый мъцір’ял і забыўся. Нямойта.

АДЧА́ЯЦЦА незак. Адчайвацца. А як адчаяцца – мамка мая любая! Савінічы.

АДЧЫНІ́ЦЬ, АТЧЫНІ́ЦЬ зак. Адчыніць. Адчыніць вокны, грамафон іграіць. Алексінічы. Пастукалі – пашла мама атчыні́ць. Серкуці, Багданава, Нямойта.

АДШАРА́ШЫЦЬ зак. эмац.-ацэн. Адрэзаць. Як смърганула сцяклом, так пяту адшарашыла. Багданава.

АДШЧАПІ́ЦЬ зак. перан. Знайсці. Каго дзе адшчаплю, каб падлогу памыў. Нямойта.

АДШЫВА́ЦЬ незак. Адшываць, пазбаўляцца каго-н. У яе былі хлопцы, но яна адшывала іх. Багданава, Партызаны.

АДЫСЦІ́СЯ зак. Адысці. Адыдзі́ся! Багданава.

А-Е́ выкл. Авой. А-е, ні хачу есці! Нямойта, Багданава, Розмыслава.

А-ЁЙ выкл. Тое ж. Ульянавічы.

АЖ часц. Ажно. Што больш ляжыць, то аж блішчыць. Закур’е.

АЖАВІ́НЫ мн. Ажыны. Было многа малі́н, чарні́ц, дурні́ц, брусні́ц, ёсь ажаві́ны. Закур’е, Багданава, Гарадзец.

АЖАВІ́НЫ мн. Жамерыны. Як зберыш дзягно, астанецца цё́мноё, ажаві́ны цёмныя, крупкъмі, іх – вон. Дольдзева.

АЖАРАБІ́ЦЦА зак. Ажарабіцца. Ажърабі́лася жаробка. Нямойта.

АЖО́ГА ж. Апёк. Ад ажогі вудыр ускочыў. Нямойта.

АЖЫ́ЦЦА зак. Абжыцца. Ажылі́сь мы там і жылі́, пънъсадзі́лі ўсяго. Ракаў Засценак, Цясішча.

АЗАЛАЦЕ́ЦЬ зак. перан. Азалаціцца, разбагацець. Каб яны чыста жалі канбайнам, азалацелі б ад дабра. Сукрэмна.

АЗВЯРЭ́ЦЬ зак. Азвярэць. Азвярэлі людзі за грошы. Партызаны.

АЗІ́МКА ж. Азімка, азімая пшаніца. Азі́мкі пасеіла, то ат варон адбі́цца нільзя. Сукрэмна, Запруддзе, Каралевічы.

АЗНО́БА ж. Дрыжыкі. Азноба бярэць, трасець. Багданава.

АЗЯЛІ́ЦЬ зак. ◊ АЗЯЛІ́ЦЬ ГАЛАВУ́. Страшэнна надакучыць чым-н. Азялі́лі гълаву дзеці. Запруддзе, Вялікі Азярэцк.

АІ́Р, АГІ́Р м. Аер. Аі́р кала сажалкі расцець. Каралі, Багданава, Гарадзец, Заазер’е, Кавалі, Леснікі, Сукрэмна, Дуброўкі, Закур’е. Як пяклі́ хлеб, агі́р, а не капусны ліст слалі. Гарадзец. Агі́р расцець у вадзе. Дольдзева, Алексінічы, Вялікі Азярэцк, Заазер’е, Запруддзе, Нямойта. ○ АІ́Р ДЗІ́КІ. Аер дзікі. Аі́р дзі́кі цвіці́ць палаві́на сі́нім, палаві́на – жоўтым. Каралі.

АКАЗА́ЦЦА зак. Адазвацца. «Бурона мая!» – я загаварыла, яна аказалася. Багданава, Вялікі Азярэцк, Жохава, Запруддзе, Міцюкова.

АКАЗІ́ЦЦА зак. Акаціцца (пра казу). Каза толькі ўчора аказі́лася. Запруддзе, Багданава.

АКАЛЕ́ЦЬ зак. перан. Астыць. Пакуль крупеня ні акалела, ем. Міцюкова, Леснікова, Турава.

АКАЛО́Т м. Абабітае са снапа зерне разам з каласкамі. Акалот – аббі́тае ўжэ ат снапоў. Нямойта.

АКАРЫ́ЦЬ зак. Акарыць. Акарыць жардзі́ну – здаравей будзіць, а то будзіць трухнуць пат карой. Нямойта.

АКА́СНЫ прым. Непаседлівы. Акасны маліц, лезіць усюды. Алексінічы.

АКАЦІ́ЦЦА зак. Акаціцца (пра авечку). Авечка акаці́лъся, дзве авечычкі прывіла. Міцюкова.

АКНО́, ВАКНО́ н. Акно. Абсада – уверсе акна. Гарадзец. Быў убі́ты гвозд, яны [ластаўкі] абляпі́лі яго і кала вакна дзелаюць гнёзды. Фасаўшчына. Прыцемна дзелаіцца – сяжу ў вакна. Багданава, Дольдзева, Заазер’е, Міцюкова, Рэчкі. Даъкарыла старшыні́ рой даць: мушчыны распісалі і столь, і хату да вакон разабралі. Партызаны. АКО́НЦА, ВАКО́ШАЧКА памянш. Аконцы ў курнай хаці затыкалі кацюхом; кусок дзеръва атрэжуць – і такі́ кацюх. Гарадзец. Маленькае вакошачка ў ёўні прарэзана. Нямойта, Леснікова. 2. Бездань; глыбокае, небяспечнае месца на балоце. Вокны былі́ нъ балоці, можна ўвалі́цца. Гарадзец, Заазер’е, Запруддзе.

АКО́ЎВАЦЦА незак. Акоўваць. Раньшы былі́ на дзіръвянным хаду калёсы, акоўваліся жалезъм. Гарадзец.

АКО́П м. Акоп. 1. У лесі выкапалі акоп такі́. Партызаны. І сістра ўцікла з акопаў. Алексінічы. 2. Невялікі вал, насып. Во такі́ акоп, а тут кънава. Партызаны.

АКРА́Й м. Акраец. Сама акрай хлеба з’ясі́, а ўсё раздасі́. Фасаўшчына, Гарадзец.

АКРА́ЕЦ м. Тое ж. Акраец атрэзалі ат булкі. Багданава. АКРА́ЙЧЫК, АКРАЮ́ШАЧКА памянш. Акрайчык атрэжыш хлеба. Гарадзец. Нада з’есці акрайчык, будзе сын Мікалайчык. Багданава. Акраюшачку хлеба прывяжэць к лупке, тады ідзець сеяць. Каралевічы.

АКРАМЯ́, АКРО́МЕ прыназ. Акрамя, апроч. Комін нізакрыты, печ тапі́ла свякроўка. А тады пашчыкатурылі [печ], і ні стала нікуды дыму ісці́, акрамя ў комін. Багданава. Акроме курэй, нічога не дзяржыць. Ульянавічы.

АКРЫ́ЦЬ зак. Акрыць, накрыць. Хлеп рушніком акрыюць. Рулёўшчына.

АКРЭ́ПНУЦЬ зак. Акрэпнуць, набрацца сіл. Нада падаждаць, пакуль акрэпнеш. Фасаўшчына.

АКУНУ́ЦЬ зак. Акунуць. Заторнець вушы і ў ваду яго акунець. Карпавічы.

АКУ́НЬ, О́КУНЬ м. Акунь. Пяць акунёў выцягнуў. Ёрш, як окунь, ён сама ўкусныя рыба. Багданава. О́кунь, яго чысціць плоха. Алексінічы, Багданава, Заазер’е, Фасаўшчына, Сянно. АКУНЁК памянш. Шчука дайжа акунькі́ з’есць. Багданава.

АКУРА́ТНЫ прым. Акуратны. Акуратны чълавек. Багданава, Гарадзец.

АКУ́РУВАЦЬ незак. Абкурваць, абдаваць дымам. Тъбакі нъсадзі́ў, акурувуў ёй пчол, і клішча німа. Сянно.

АКУ́ТЫ дзеепрым. Акаваны. Пълазы акутыя. Серкуці.

АКУ́ЧЫВАЦЬ незак. Акучваць. Бульбу акучывалі сахой. Манголія, Дуброўкі.

АКУ́ЧНІК, АКУ́ШНІК м. Акучнік; плуг для акучвання бульбы ці агародных раслін. Акучнік – картошку акучываць. Парэчча. Цяпер акучнікам бульбу ганяюць. Запруддзе. Дышла і ворчык – у акучніку эта. Нямойта, Манголія, Мянюцева, Савінічы, Сукрэмна. Браць спарней акушнікам: вужай, шырай можна. Нямойта. Акушнікам падмешываць бульбу. Алексінічы, Мянюцева.

АКЫ́Ш, АКЫ́ША выкл. Выгукі, якімі адганяюць свойскіх птушак. Акыш-акыш, во халера! Станюкі. Акыша у свой камыш! Партызаны, Апечкі, Жохава, Міцюкова, Ульянавічы.

АЛЕ́, АЛІ́ злучн. Але. Старэй за міне, але ён раскажыць пра жысь. Гаворыць, але за зубамі, ні ўсё пойміш. Серкуці. Любоў то любоў, але і дружба нада. Ульянавічы. Е́лі жывая прышла, алі́ купі́ла карову. Гарадзец, Алексінічы, Вялікі Азярэцк, Гарадок, Латыгаль, Міцюкова.

АЛЕ́, АЛІ́ часц. 1. Зусім. Ні хацеў вучыцца алі́ нічога. Заазер’е. 2. Так. Але атушылі пъжар. Дуброўкі.

АЛЕ́Й м. Алей. Наці́снулі алею. Нямойта, Неўгадава.

АЛЕ́НЬ м. Алень. Алень ёсь і лось. Марозаўка.

АЛЕ́ШНІК, ЛЕ́ШНІК м. 1. Алешнік, альховы лес. Распусці́ўся алешнік – год мокры. Каралевічы. Жоўтыя капыты па алешніку растуць. Партызаны. Алешнік гэты выкърчвалі. Баравікі. Варам пъзъварылі нібыта французаў, алешнік на тых кургънах расцець. Чуцькі, Нямойта, Сукрэмна. Лешнік пъвысікалі. Баравікі. 2. зб. Галінкі алешыны. Назбіраеш алешніку і зварыш, юшка нацягніць чорная і красілі. Сукрэмна.

АЛЕ́ШЫНА ж. Алешына, вольха. Алешына адна зъ балотым стаі́ць. Нямойта. Алешына, бярозіна, калі́ ёлка дзе. Багданава, Каралевічы, Кляпчэва, Міцюкова.

АЛЁС м. Мокрая, забалочаная мясцовасць. Алёс – эта сплашны лес, месца мокрае, як увалісся, то па ві́лкі. Запруддзе. Алёс – прама такоя ні́зкае места з травой, алешнікам. Гарадок. У алёс паедзем у алешнік. Алёс – там бабоўнік, балота. Багданава.

АЛІ́ФА ж. Аліфа. Мел і алі́фу мішаюць і абмазуюць вокны. Багданава.

АЛЬВЭ́С м. Альяс, алоэ. Альвэс з мёдам настаівала, як жывот забалі́ць. Нямойта.

АЛЬХА́ ж. 1. Алешына, вольха. Была альха къла речкі. Нямойта. Альха тутацькі кустарнікі ёсць. Міцюкова. У асноўным у лесі альха і асі́на. Запруддзе, Дуброўкі. 2. Альховыя дровы. Альхі́ нарэжаш, топіш печку. Дуброўкі.

АЛЬХО́ЎНІК м. Алешнік. Альхоўнік тутацькі ёсь. Міцюкова.

АЛЬША́НІК м. Тое ж. Узгор’е паросшы альшанікам. Вялікі Азярэцк.

АЛЯБА́СТ м. Алебастр. Алябаст з мукой змішаюць і ставяць, каб смалянак патраві́ць. Буй.

АМБА́Р, АНБА́Р м. Клець, свіран. Як сціна, так і пъталок рубі́ўся ў амбарах. Гарадзец. Амбар был, засікі надзелылі. Фасаўшчына. Амбар сушчэствуіць панскі, ні адна сотня лет яму, хацелі развалі́ць. Вялікі Азярэцк, Буй, Заазер’е, Каралевічы, Нямойта. У анбары былі́ засекі. Каралі, Леснікова, Станюкі.

АМІЯ́ЧАК м. Аміяк. Ні аднаго чарвячка ні астанецца, як аміячку ўнясеш. Дуброўкі.

Каталог: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   51




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал