АНДАРА́К, АНДРА́Км. Андарак. Андарак – с сукна ў заборачкі.Партызаны, Буй, Нямойта, Рэчкі. Дрыліх і андърак – тое самъе. Ракаў Засценак, Багданава, Запруддзе, Леснікі, Турава, Ульянавічы, Неўгадава. Андракі́ сукомныя насі́лі. Каралі.
АНЖЫНЕ́Р м. Інжынер. Анжынерам – на цвятным заводзе, дзе ціліві́зары цвятныя. Запруддзе.
АНІЯ́КІпрым. Аніякі, дрэнны, нічога не варты. А дома ён аніякі. Партызаны.
АНТО́НАЎКАж. Антонаўка (сорт яблыні). У мяне ёсь антонаўка белая, тры яблыны. Гарадок, Пожанькі.
АНУ́ЧА ж. Ануча. Анучамі ўверціш ногі і ходзіш. Алексінічы, Ульянавічы.
АНУ́ЧКАж. Тое ж. Анучкі каля боку ў печы сушылісі. Неўгадава.
АНЦІРЭ́СНАпрысл. Цікава. Анцірэсна, што ўсё пі́шыця? Партызаны.
АПА́ДКІтолькімн. Ападкі. Гэты месіц будзіць менш ападък. Мянюцева.
АПАЗНА́ЦЦА зак. Памыліцца, не распазнаць. Ты апазналася, я не Назар! Нямойта.
АПАЗО́РЫЦЦА зак. Абняславіцца, аганьбаваць сябе. Апазорылася тая варошка, усё шапталася з дачкой, нешта замышляла, а я яе – на мароз. Нямойта.
АПАЗО́РЫЦЬ зак. Зганьбіць. Апазорыў дзяцей, што сдзелыў! Рулёўшчына, Нямойта.
АПАЛІ́ЦЬзак. Абпаліць. Дзве бабы пайшлі́ ў венікі, найшла граза, адну забі́ла, а другую апалі́ла. Багданава.
АПАНАВА́ЦЬ, АПУНУВА́ЦЬ зак. Апанаваць, напасці ў вялікай колькасці. Блохі ката апанавалі.Каня апанавалі пчолы, ён у ваду. Закур’е. Як апунувалі нас вадні́, век і мух такіх не было! Запруддзе.
АПЕ́КУНм. Прыёмнае дзіця. Ён пубраў сабе апекунуў гудуваць, яны вырыстуць і папойдуць хто куда. Запруддзе.
АПЕ́НКА, АПЁНКАж. Апенька. Грыбоў поўна – апенак. Дуброўкі. Апенак бочку насалі́ў. Багданава. Апенкі, яны кустамі, ні па аднэй у рат. Багданава. Адзі́н год столькі апенак было, мішкамі насі́лі, вазі́лі. Латыгаль, Алексінічы, Вялікі Азярэцк, Гарадзец, Ракаў Засценак. Апёнкі кала пнёў растуць. Вялікі Азярэцк. Апёнкі насалі́лі бочку. Багданава, Латыгаль, Турава.
АПЕ́ЧКІ мн. Апечак; драўляны падмурак печы. З бярвенняў рубі́лі апечкі, у нямецкі вугал рубі́лі, пад ніс, пат печчу – патпечча. Гарадзец. Раньшы дзелалі апечкі пат печ, з бярвення рубі́лі, як калодзіш, у нямецкі угал, акуратненькія. Гарадзец. Печка ета на апечках, яны дзірвянныя. Дольдзева, Апечкі, Багданава, Рэчкі.
АПІ́ЛКІтолькі мн. Апілкі, пілавінне. Апі́лкі пъдмяці́, не прайсці́. Вялікі Азярэцк, Багданава.
АПІНА́ЦЬнезак. Апінаць, абцягваць. Гэта сетка для курэй: мы апінаем, кап куры ў гарот ня лезлі. Багданава.
АПІРА́ЦЫЯ, ПІРА́ЦЫЯж. Аперацыя. У яго быў катарак, яму дзелалі апірацыю. Багданава. У мяне ныъ назе была дзі́чка, пірацыю здзелалі. Сукрэмна.
АПЛІТА́ЦЬнезак. Аплятаць, прагна, са смакам есці. Аплітаіць крупеню. Самсоны.
АПЛІ́ЧКАж. Пяцелька для кручка ў адзенні. Аплі́чка – у спаднікі́ прышывалі. Аплічок і кручок – пара іх. Гарадзец.
АПКА́ПЫВАЦЬнезак. Абкопваць. І навозу вазі́ў, і апкапываў капец, кап ня змёрзла бульба. Фасаўшчына.
АПКАЛЯСІ́ЦЬзак. Абысці, аб’ехаць; пабываць у многіх месцах. У вайну апкълясі́ў усё! Сянно.
АПКАРМІ́ЦЬзак. Накарміць празмерна. Ці ні апкармі́ла, што здох. Турава.
АПКІ́ДВАЦЬ, АПКІ́ДЫВАЦЬнезак. Абкідваць ніткамі берагі тканіны. Як дырка – пад ніз бальшы лапік прышыюць, а тады апкі́дывалі кругом. Фасаўшчына. Ні́тъчкамі апкі́двалі петлі. Турава, Буй.
АПКЛАДА́ЦЬ незак. Абкладваць. Асъка на потсціль і апклъдаць капец бульбы. Гарадок. Ці саломай хто апкладаіць і апсыпаіць – то заваліна. Гарадзец.
АРАЛЁВЫ, РАЛЁВЫпрым. Прызначаны для арання (пра хамут). Пастромкі – у аралёвым хамуту. Гарадзец, Заазер’е. Ралёвы хамут для сахі́, для плуга, для бараны. У ралёвы хамут – вяровашныя гужы. Гарадзец.
АРА́ТЫ, РА́ТЫЙдзеепрым. Араны, узараны. Аратая зімля на полі – ралля. Фасаўшчына. Аблога – ні ратый лух. Гарадок.
АРА́ЦЬнезак. Араць. Тръва ў міне ў садзе ніякъя, даўно ъралі. Запруддзе. Арыце, конікі, самі, я ўжэ ўвесь. Нямойта. Німа сі́лы каму араць. Івоні. На сабе аралі, касі́лі, мужчын ні было ні аднаго. Рэчкі. Лацвей быкам араць. Гарадзец. Кап дош пашоў, дзеўкі ръздзіваліся, голыя дарогу аралі на крыжавухі, тры-чатыры плух цягнуць. Нямойта.
АРА́ЦЬнезак. Крычаць. Іна арэць на яго, крычыць. Багданава. Той арэць на ўсю дзярэўню. Манголія.
АРЖАНЫ́, РЖАНЫ́прым. Жытні, аржаны. З аржаной мукі́ саладуху варылі.Нада, каб аржаная мука з вадой съладжалася – мёду ўкі́неш. Багданава. Аржаное жыта даўгое. Гарадзец. Крылі саломай аржанэй хлеў, трасніком. Дольдзева, Запруддзе, Самсоны. Ржаная мука, варылі кулеш. Ржыная мука, на цёплінькай вадзі́чкі раскалоціш рэдзінька і тады пасярот печы паставіш, сахар сыпіш. Багданава. Як кулага робіцца: ржаная мука, размешаная, саладжаіць на загнецці. Міцюкова.
АРМЯ́Км. устар. Армяк; верхняя вопратка з даматканага сукна. Быў армяк, нъ яго ляжыш і спіш, як цэп. Алексінічы. Армякі́, кужухі́ пъўшупкі – ета верхняя адзежа. Гарадзец. Армяк насі́лі ад дожджу. Вялікі Азярэцк. Армякі́ насі́лі, длі́нныя, як асеннія польта. Алексінічы, Багданава, Баравікі, Каралі, Самсоны, Фасаўшчына, Дуброўкі.
АРМЯНІ́Нм., АРМЯНІ́НЫмн. Армянін. У нас і грузі́ны, і армяні́ны былі. Фасаўшчына.
АРУ́ДАВАЦЬнезак. Арудаваць, гаспадарыць. Умірла [жонка], я адзі́н арудую. Сукрэмна.
АРУ́ДЗІЯж. Зброя. Вялікі Азярэцк.
АРУ́ЖЫЯ ж. Тое ж. Усю аружыю парцізаны вынеслі. Вялікі Азярэцк.
АРУЖО́НЫпрым. Узброены. Шлі людзі аружоныя. Цясішча. Мы ні знаім, вы аружоны, хто вы ёсціка. Нямойта. У халатах белых аружоныя. Савінічы, Баравікі.
АРУЖА́ЦЦАнезак. Узбройвацца. Аружаюцца і бегаюць туды. Чуцькі.
АРУЖЫ́ЦЦАзак. Узброіцца. Мальцы йшлі к немцъм, штоб аружыцца. Закур’е.
А́РФА, ВА́РФАж. Арфа, веялка. На арфе чысцілі дабро. У арфісі́ты. Каралі. Варфа – машына была, чысцілі дабро. Рэчкі, Багданава, Нямойта.
АРФАВА́ЦЬнезак. Арфаваць; ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. Семя арфуем. Алексінічы.
АРХІ́Лм. Архіў. У архі́лъх нашоў выпісь мятрычыскую. Дольдзева.
АРШЫ́Нм. Адзінка меры, вымярэння. Гупка ат сцяны да сцяны, шэсь аршын [у сярэднім]. Вялікі Азярэцк. Аршын – эта семдзісят адна сотая метра. Фасаўшчына. Аршын – метар атмераны. Сукрэмна, Багданава, Дольдзева.
АРЭ́ЛІ, РЭ́ЛІтолькімн. Арэлі. Калыхаліся на арэлях, песні спявалі. Багданава. А Масленка – арэлі чапалі, калыхаліся, пелі. Манголія, Міцюкова, Нямойта, Партызаны. Дзень коўзаешся [робіш розную працу па пільных патрэбах], што на рэлях. Станюкі.
АРЭ́НДАж. Арэнда. Зямлю некаму ў арэнду браць. Буй.
АРЭ́Х м. Арэх. Арэхі трох сартоў былі́: раннія, срэднія, восіньскія. Пожанькі, Багданава. Арэхі, каторы палушчуцца, лазґуны. Каралевічы. АРАШО́К памянш. Сонца, сонца с тарэлачку, зъкаці́ся за елачку, сонца, сонца з арашок, зъкаці́ся за лясок [прыгаворваюць, калі колюць свіней]. Нямойта.
АРЭ́ХВАж. Матэрыял арэшніку (ляшчынніку). Абруч з арэхвы здзеланы. Міцюкова.
АРЭ́ШНІКм.1. Арэшнік, ляшчыннік. У нашым лесе бальшынство – арэшнік і ельнік. Вялікі Азярэцк, Запруддзе. 2. зб. Лясныя арэхі. Арэшніку там було многа, то нашчыпім, а тады зімой дзелім дзяцём. Партызаны.
АСА́, АСВА́ ж.,ВО́СВЫ, О́СВЫ, О́СЫ мн. 1. Аса. О́сы клубок звіваюць. Вялікі Азярэцк. Асва адна, а восвы гняздо звілі́. Запруддзе. Асва кусайіцца, шчас шчъка похніць. Сукрэмна. Асва здзелъла гняздо, пузыр такі́. Кішуроўшчына. О́свы дужа куслі́выя, па лісах, у малі́нніку. Каралі, Партызаны. 2. Шэршань [паводле настойлівага тлумачэння інфарманта]. Асвы яны крупныя. Багданава. ◊ ЯК АСВА́ (лезіць). Неадчэпна, дакучліва. Лезіць як асва ў вочы. Партызаны, Кішуроўшчына.
АСТРО́ЎКІтолькі мн. Пярэплат, азярод; прыстасаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны, травы і пад. Сена сушыць – астроўкі дзелъў у канцы [агарода].Гарох касі́лі, наб’юць гэтых астровак і сушуць. У нас гарох у астроўках склъдалі. Гарадзец, Багданава, Запруддзе, Сукрэмна.
АСТЫ́КАЛм.экспр. Вялікі кавалак. Такі́ астыкал кълбасы дала смалянкам. Партызаны.