АСУРО́ЧЫЦЬ зак. Сурочыць. Мінута дрэнная наскочыць і асурочыць. Запруддзе. У нас гавораць: асурочыў, вот на гэту мінуту сказаў і асурочыў. Запруддзе. Скажыць пат тэй мамент – асурочыць. Багданава. Асурочыў нехта маю сястру, прыхажу – ляжыць. Самсоны, Нямойта.
АСЦІЎЁ н. зб. Асцё. Асціўё з зірна – і з ячменя, і з аўса. Заазер’е, Дольдзева.
АСЦЮ́К м. Асцюк. У кучу змятуць асцюкі́ і веюць. Чуцькі. АСЦЮ́ЛЬКА ж. памянш. У жорны – зярно, змелім, прасеім на сі́та, дзе-нібудзь пападзецца асцюлька. Леснікова.
АСЦЯВУ́ЛІНА ж. Парушынка. У вока асцявуліна пъпала, баба языком дастала. Багданава.
АСЦЯРО́Б м. Расцяроб; месца, дзе расцерабілі лес, кусты. Асцяробы алешнікам зараслі́. Рассвет.
АСЫ́ПАЦЦА зак. Асыпацца. Чыстымі звёздамі асыпаліся. Каралевічы.
АСЫ́ПКА ж. Высыпка. Як асыпка – закіпяцяць сучкі́ і дзяцей купаюць. Каралі, Цясішча.
АСЬМІ́НА ж. Васьмушка; два пуды з паловай. Асьмі́на – два пуды с пълаві́най. Вялікі Азярэцк.
АСЬМУ́ШКА ж. Мера, роўная пяцідзесяці грамам. Асьмушка табаку – ета пяцьдзесят грам. Фасаўшчына.
АТАБРА́ЦЦА зак. Абабрацца. Не атабрацца ат жукоў етых. Багданава. Жукоў – атабрацца няможна. Ракаў Засценак.
АТАБРА́ЦЬ зак. Забраць. Атабралі ўсё ў яго. Закур’е.
АТА́ВА ж. Атава. Станіць атава – касі́ць нада. Партызаны. Атава будзіць у начале аўгуста. Партызаны. Атава – паследні ўкос. Розмыслава. Атава – эта другі́ ўкос. Кляпчэва. Трэці ўкос – атава. Запруддзе, Багданава, Гарадзец, Дольдзева, Міцюкова.
АТАГРАВА́ЦЦА незак. Адагравацца. Зямля атагравалася і сонца ні баялася. Партызаны.
АТАЗВА́ЦЦА зак. перан. Адгукнуцца. Атызвалісі варушкі, мы ж тожа старушкі. Вялікі Азярэцк.
АТА́РА ж. перан. Вялікі гурт людзей. Яны там атарай сгаварыліся. Запруддзе.
АТАРВА́ЦЦА зак. Сарвацца. На абрыці можыць атървацца конь. Гарадзец.
АТАРВА́ЦЬ зак. 1. Адарваць, нарваць. Я трусікам атарву травы. Партызаны. 2. Адарваць, нашчыпаць. Я магу атарваць цыбулі. Багданава. 3. перан. Выдзеліць (пра час). Можа атарвець які́ час сена пакасі́ць. Партызаны.
АТАТКА́ЦЬ зак. Выткаць. Яшчэ яна сваёй залоўцы ататкала дзве пакрывалы. Заазер’е, Карпавічы.
АТВЕ́ТНАСЦЬ ж. Адказнасць. Будуць убіваць друг друга, ніякай атветнасці. Вялікі Азярэцк.
АТВА́ЛЬЧЫК м. памянш. Здымная спінка ў санках. Атвальчык надзяю на санкі. Кляпчэва.
АТВАДЗІ́ЦЬ незак. Адводзіць, адмяраць. Постаць лёну раньшы атвадзі́лі, сотак дзесіць, пітнаццаць – як атвядзеш сам сабе. Заазер’е.
АТВАДЗІ́ЦЬ зак. Павадзіць некаторы час. Іх курыца прыняла, ътвадзі́ла і кі́нъла. Запруддзе.
АТВАЛІ́ЦЦА зак. Адваліцца, адпасці. Гарыць лучынка, яе ўторкніш, як у чыпялу, і начоўкі паставіш, яна туды атваліцца, кусок, і дым – на хату. Багданава, Партызаны.
АТВЕ́ДЫВАЦЬ незак. Адведваць, хадзіць у адведкі. Ходзюць, атведываюць, падаркі няслі́. Карпавічы.
АТВЕ́С м. Адвес, грунтвага. Атвес на вяровачку чапаецца. Дольдзева.
АТВЕ́СЦІ зак. Адвесці, правесці. Драчкай роўненька атвядзем па дашцэ. Нямойта, Вялікі Азярэцк.
АТВЕ́ЧАРАК м. Надвячорак. У атвечырку, сонца зъхадзі́ла, пашоў за конімі. Міцюкова.
АТВЕ́ЧАРКАМ прысл. Адвячоркам. Атвечаркам, як спраўлюся, сяджу ля курачак. Партызаны. Прыходзь атвечаркам. Каралевічы.
АТВЕ́ЧАРКУ прысл. Тое ж. Атвечарку нас бамбі́лі немцы. Багданава.
АТВІЧА́ЦЬ незак. Адказваць. Людзі як жнуць, то гавораць: памагай бох. А ён атвічаіць: спасі́ба. Запруддзе.
АТВЯЧЭ́Р’Е н. З вечара, адвячоркам. Ат атвячэр’я перабіралі чабор, дзед прывёз. Міцюкова.
АТВЕ́ЧАР’Я, АТВЕЧАР’Я́ прысл. Тое ж. З сынам насі́ла атвечар’я брыкет. Багданава. Атвечар’я скачуць. Багданава.
АТГЕ́ТУЛЬВА прысл. Адгэтуль, з гэтага месца. Машына атгетульва пъшла. Ульянавічы.
АТ’Е́ЗДЗІНЫ толькі мн. Абрад провадаў сватоў. На ат’ездзіны сватоў пелі песні. Баравікі.
АТ’Е́ТУЛЯ прысл. Адсюль. Ат’етуля немцаў атагналі, і мы зямляначку зрабі́лі. Алексінічы.
АТЖА́РЫЦЬ зак. экспр. Адлупцаваць, моцна пабіць. Атжарыла яго вяроўкай. Заазер’е.
АТКАЗА́ЦЬ зак. Завяшчаць. Ты мне хоць што перад смерцю аткажы! Рэчкі.
АТКА́ЗЫВАЦЬ незак. Паўтараць яшчэ раз. Атказывай назат. Машчоны.
АТКАЛАЦІ́ЦЬ зак. Атрэсці. Дошч пашоў, а то маліц аткълаці́ў бы вам ранетак. Кляпчэва.
АТКАЛО́ЦЬ зак. Уратаваць, вылечыць уколамі. Цяпер урачы атколюць, рэтка хто ўмірае. Багданава.
АТКАЛЫХА́ЦЬ зак. Ажывіць, вярнуць да жыцця. Мужыка ні аткалыхалі: памёр у бані, угарэў. Нямойта.
АТКАСІ́ЦЬ зак. Накасіць. Пойдзець рана, аткосіць сена і – на работу. Міцюкова. Там цяпера сена нъ казу ні аткосіш. Гарадзец, Багданава, Серкуці, Цясішча.
АТКАЧА́ЦЦА зак. Адхварэць, лежачы ў ложку. Сем нядзель аткачалася. Неўгадава.
АТКА́ШАВАЦЬ незак. Адкошваць; адпрацаваць на касьбе за што-н. Рас браў, нада аткашъвъць. Багданава.
АТКІ́НУЦЦА зак. Адкінуцца; перастаць цікавіцца, аддаліцца. Расхвалі́ў, расцані́ў, у яго сад бальшы, і я аткі́нулася ат тога і за етага пашла. Розмыслава.
АТКЛА́ДКА ж. Адкладанне. У мяне бъляць ногі, аткладка салей. Заазер’е. Аткладка салей у мяне ці бох яго знаіць што. Запруддзе.
АТКЛЯ́ЎШЫЦЬ зак. Пагрозліва памахаць кулаком. Ну во кулаком кляўшыць, аткляўшыў. Багданава.
АТКО́РМАЧНІК м. Адкормнік, адкормачнік. Багданава.
АТКО́РМНІК м. Тое ж. А тыя сві́нні, што аткормнікі, тыя стыяць. Заазер’е.
АТКО́СКІ толькі мн. Развалы; рама з трох жэрдак, якая кладзецца на сані для большай умяшчальнасці. Аткоскі, што на санкі ложуцца, і́лі завуць развалы. Гарадзец.
АТКРЫ́ЦЬ незак. Раскрыць (капец). Тады аткрылі капец і бульбу сеілі. Самсоны.
АТКРЭ́ЯЦЬ зак. Акрыяць. Толькі аткрэяў, а быў зъбалеў. Ульянавічы, Багданава.
АТКУ́ЛЬ прысл. Адкуль. Аткуль узяўся гэты пустырнік? Гарадзец.
АТКУПІ́ЦЦА зак. Адкупіцца. Як кончуць жыта жаць, сплятуць вяночак, цвятоў дабавяць, надзенуць, жэншчыны далжны аткупі́цца. Міцюкова. Аткупі́лісь троху ат бургамі́стра. Мы пайшлі́ аткупі́ліся [ад паліцыі]. Нямойта.
АТКУПІ́ЦЬ зак. Адкупіць. Тры хъзяіны хацелі аткупі́ць для дзяцей тую зямлю. Рэчкі. Яны аткупі́лі гэтую каплі́чку. Мянюцева. Я дом аткупі́ла. Неўгадава.
АТЛА́МВАЦЦА незак. перан. Моцна балець. Нага у міне атламваецца. Латыгаль, Савінічы.
АТЛАПА́ЦІЦЬ зак. экспр. Моцна пабіць. Ён яму атлапаціў. Закур’е.
АТЛА́С м. Атлас; гатунак тканіны. Кофта с атласу ружовая. Багданава.
АТЛЕ́ЖАЦЬ зак. Адляжаць, хварэючы, пэўны час правесці ў бальніцы (у пасцелі). Тры месяцы атлежала ў бальні́цы. Каралі, Запруддзе, Каралевічы, Ракаў Засценак.
АТЛЕ́ЎНІК м. Адлеўнік; гліняны гаршчок невялікага памеру. Атлеўнік – ета гліняны гаршчочак. Нямойта.
АТЛІ́Ў м. Адліў; умацаванне на даху для сцёку вады. Атлі́вы – дошкі пъ бъках, на крышы. Багданава, Запруддзе, Мянюцева.
АТЛІ́Ў м. Адвал, паліца ў плузе. Атлі́ў зямлю атвальвае. Гарадок.
АТЛУЧА́ЦЬ незак. Аддзяляць цяля ад каровы. Атлучаць цілёнка пъра. Нямойта, Запруддзе.
АТЛЯГНУ́ЦЬ зак. Адлегчы, адчуць палёгку, супакой. Выпіў і атлягнула мне пад грудзямі. Сянно, Леснікова.
АТМЕ́Л м. Водмель. Атмел ад беръга, а далі глыбшы. Гарадок.
АТМЕ́ЛЬ ж. Тое ж. Купаюцца, загараюць – атмель там. Машчоны, Вялікі Азярэцк.
АТМІРА́ЦЬ незак. перан. Адміраць, знікаць. Атмірае ета дзярэўня. Сукрэмна, Багданава, Буй, Гарадзец, Леснікова.
АТМУЛІВА́НЫ дзеепрым. Расфарбаваны. Плъшчані́ца – ікона такая ътмуліваная. Буй.
АТМЯ́КНУЦЬ зак. Вымакнуць. Дождж – уся бульба атмякніць. Чуцькі, Алексінічы, Багданава, Фасаўшчына.
АТМЯНІ́ЦЬ зак. Падмяніць. Я цябе, мама, атмяню, прыбягу к каровам. Партызаны.
АТМЯНІ́ЦЬ зак. Пазычыць. Атмяні́ця мне свайго хлеба. Заазер’е.
АТНІМА́ЦЬ незак. Вымаць. Сёліта я і вокна не атнімала падвойныя. Заазер’е.
АТНІМА́ЦЬ незак. Адразаць, ампутаваць. Нада атнімаць вам паліц, а то – заражэнне крыві́. Леснікова.
АТО́ злучн. Бо. Нада ш напіраменку есці, ато занудзіць. Баравікі.
АТО́ПКІ мн. Атопкі; зношаны, стаптаны абутак. Атопкі які́я надзену. Закур’е, Запруддзе, Ракаў Засценак.
АТО́РВАЦЬ незак. Пераворваць. Зернавыя аторвалі і пірасівалі ўсё. Ульянавічы, Багданава.
АТО́СЫ мн. Атосы; драцяныя або з жалезных прутоў, рэменю і інш. цяжы ў возе. Атосы с пянькі́ ві́лі. Міцюкова, Гарадзец.
АТПАТНЕ́ЦЬ зак. Запацець, запатнець. Атпатнелі вокны. Багданава.
АТПІ́САНЫ дзеепрым. Выпісаны, выключаны са складу жыхароў населенага пункта. Былі́ прыпі́саны к Гарадцу, а тады атпі́саны. Свечы.
АТПІ́СВАЦЬ зак. Адпісваць; адказваць на пісьмо. Пісьмо швагерцы атпі́сваю. Багданава.
АТПІХНУ́ЦЦА зак. перан. Пазбавіцца чаго-н. Мужчынам як закон – дай выпіць, вось я і атпіхнулася, шчытай, зрабі́ла вечар, як сын з арміі прыйшоў. Партызаны.
АТПЛА́КАЦЬ зак. Адплакаць. А нягошка, атплакала я первы гот. Малы Азярэцк. Хто пяець дзеўкаю, той атплачэць. Кляпчэва. Ні атплачаш зъ сталом, дак атплачаш за ўглом [пра маладую на вяселлі]. Каралевічы.
АТПРА́ВІЦЬ зак. ◊ АТПРА́ВІЦЬ СТОЛ. Аднесці на службу ў царкву памінальную ежу. Атправілі стол і павезлі хаваць. Фасаўшчына, Нямойта, Партызаны, Закур’е.
АТПРА́ЎКІ толькі мн. Провады, развітальны вечар. Калі́ атпраўкі атпраўляеш у армію, пяеш. Дуброўкі.
АТПРАЎЛЯ́ЦЬ незак. Адпраўляць, служыць набажэнства. На куце чорны хрэст становіцца, поп чытаіць кні́гу, атпраўляіць. Фасаўшчына. Бацюшка хадзі́ў па полю і атпраўляў, кап дошч пашоў. Нямойта, Гарадзец, Дольдзева, Запруддзе.
АТПУСКА́ЦЬ незак. Апускаць. Падымаюць і атпускаюць камні [у жорнах]. Марозаўка.
АТПУСЦІ́ЦЬ зак. Паслабіць, зрабіць менш нацягнутым. Нада табе тужэй – заці́снеш навой, нада – атпусціш. Алексінічы.
АТПУШЧА́ЦЬ незак. Адпускаць, змяншацца, сціхаць (пра боль, пачуцці і да т. п.). Галава атпушчае, як вып’ю таблетку. Марозаўка, Алексінічы, Неўгадава.
АТПРУГА́ЦЬ незак. Адхвастаць, набіць. А я тады кыня атпругаю. Галашчакіна.
АТПРЭ́ГЧЫСЯ незак. Адпрэгчыся. Конь атпрогсі – малады туды кульнуўсі, а яна туды, дык скора ён і памёр. Багданава.
АТПЯВА́ЦЬ незак. Адпяваць. Як пяюць, так і атпяваюць. Багданава.
АТПЯРЫ́ЦЬ зак. Абліць варам, кіпенем. Я курыцу атпярыла. Каралевічы.
АТРА́ВА ж. Атрута. Атравы панаставіла на мышък. Нямойта.
АТРАВІ́ЦЦА зак. Атруціцца. Гэта махамор – атравіссі. Запруддзе, Неўгадава.
АТРАВІ́ЦЬ зак. Атруціць. Кажуць, што яна яго атраві́ла. Запруддзе.
АТРАЗА́ЦЬ незак. Зрэзваць, касіць. А тады атръзаюць куркурузу і дзелаюць сінаж. Запруддзе.
АТРАКА́ЦЦА незак. Адрачыся; адмовіцца ад некага блізкага, часова спыніць адносіны. Яна атраклася і ні ехала к яму месяц. Запруддзе.
АТРА́НКІ прысл. Зранку. Во атранкі сабіралі. Манголія.
АТРАЎЛЯ́ЦЬ незак. Атручваць. А чым іх [тараканаў] атраўлялі, я ні знаю. Багданава.
АТРАЧА́ЦЦА незак. Цалкам аддавацца справе. Порыцца, порыцца, і ўся атрачаіцца, а затравела ўсё у гародзі. Багданава.
АТРО́Б’Я н. зб. Вантробы. Кап атроб’я з цябе павышла! (праклён). Запруддзе.
АТРО́ДДЗЯ н. эмац.-ацэн. Нашчадкі. Атроддзя ёсь йшчэ. Вялікі Азярэцк.
АТРО́ПКІ мн. Ніткі, спрадзеныя з горшых гатункаў ільну. Ткалі атропкамі і накрываліся. Запруддзе.
АТРО́СТАК, АТУРО́СТАК м. 1. Адростак, парастак. Яблыні павымерзлі, тады атросткі пусці́лі. Багданава. Рэдзька атросткі папускала на высадкі. Нямойта. Быў атростък і выръсла дробныя лясоўка. Рулёўшчына. Зімляная крыса атуросткі маладэя з’ела. Нямойта. АТРО́СТАЧАК памянш. Усе атростачкі з’ела крыса і зямлю перарыла. Нямойта. 2. Прыток. Наша рэчка – атростък Абълянкі. Нямойта. Рака гэта – атуростак. Нямойта.
□ Які́ пень, такі́ і атростак. Багданава, Нямойта.
АТРО́СЦЕ н. зб. Адросткі. Атросце такое пусці́лъся ў малі́ні. Мянюцева.
АТРУ́БАК м. Адрэз, кавалак тканіны. Бывала ні дарылі на хрэсьбіны, толькі атрубка палатна бабка прынясець. Запруддзе.
АТРУ́ТА ж. Атрута. Хто гэтую атруту насыпаў? Марозаўка, Багданава.
АТРУХНУ́ЦЬ зак. Адштурхнуць. Атрухну локцем, і ён павалі́ўся. Запруддзе.
АТРЫГА́ЦЦА незак. перан. Прыгадвацца. Хай яно ні атрыгаіцца тое, што было. Ульянавічы.
АТРЭ́ЗАЦЬ зак. ◊ ЯК АТРЭ́ЗАЎ. Катэгарычна (сказаць), рашуча прыпыніць якое-н. дзеянне. Сказаў як атрэзаў. Вялікі Азярэцк, Багданава.
АТСАСА́ЦЦА зак. Адсмактаць, адассаць. Цялёнак атсасецца дванаццаць дней і рэжуць. Дольдзева.
АТСЕ́ДЗЕЦЬ зак. Адседзець, адбыць, праседзець пэўны час. Дзень атседзяла пад замком у кладоўцы. Нямойта.
АТСЕ́КЧЫ зак. Адсекчы, аддзяліць, ударыўшы з размаху. Пашоў на работу – атарвалася нешта на заводзе, пальца атсекла. Запруддзе, Кляпчэва.
АТСЕ́СЦІСЯ зак. Адсесці, аддзяліцца, адстаць (пра малако, хлеб і да т. п.). Купі́ла малако, яно атселася. Сянно.
АТСКАЧЫ́ЦЬ зак. Адскочыць, адарвацца, адляцець. Крэпка пірагрэіш, жалеза атскочыць. Жохава.
АТСО́ХНУЦЬ зак. ◊ КАБ ТАБЕ́ МАЗГІ́ АТСО́ХЛІ. Клятва ў тым, што я зраблю, зрабіў і пад. або што не зраблю, не зрабіў і пад. чаго-н. Каб табе мазгі́ атсохлі! Буй, Запруддзе, Чуцькі.
АТССА́ЦЬ зак. Закончыць ссаць (пра цяля). Цялёнак ужо атссаіць [адсасе]. Заазер’е.
АТСТАЯ́ЦЬ зак. 1. Адстаяць, прастаяць нейкі час. Нада атстаяць вочарадзь. Чуцькі. 2. Прастаяць пэўны час і аддзяліцца (пра малако). Плеўка – на малацэ, як атстоіш, тапі́ць яго нада. Заазер’е, Розмыслава, Ульянавічы, Неўгадава.
АТСТРАПАЛІ́ЧЫЦЬ зак. экспр. Адбудаваць за кароткі час. Мъладэя атстръпалі́чылі хату на ўсі сто. Вялікі Азярэцк.
АТСТУПА́ЦЬ незак. Адступаць, адыходзіць. Пуні пъпалі́лі немцы, тады атступаць сталі. Запруддзе, Нямойта.
АТСУВА́ЦЬ незак. Адсоўваць. Нада было халадзі́льнік атсуваць. Багданава.
АТСЫ́ПАЦЬ зак. Аддзяліць раі пчол. Па тры раі́ атсыпалі пчол. Партызаны, Цясішча, Сянно.
АТСЫПА́ЦЦА незак. Аддзяляцца (пра рой пчол). Чатэры раі́ атсыпаліся, я пчолы ім аддала. Алексінічы, Запруддзе, Кішуроўшчына, Кляпчэва.
АТТА́НУЦЬ зак. Адтаяць. Як аттаніць зімля, тады яму лёхка выкъпаць. Багданава, Гарадзец, Карпавічы.
АТТА́НУЦЬ зак. Аддзяліцца. Скарынка аттанець ат хлеба. Багданава.
АТТА́ПЛІВАЦЬ незак. Заварваць. Аттапліваю зверыбой, тады п’ю. Апечкі.
АТТАПІ́ЦЦА зак. Аддзяліцца, стварожыцца. Аттопіцца малако, і тады – сырватка і тварох. Жохава, Каралевічы.
АТТА́ПЛЕНЫ дзеепрым. Адтоплены (пра малако). Аттапленае мълако – эта сыракваша. Каралевічы, Партызаны.
АТУГА́ выкл. Выгук, якім адганяюць ваўка. На ваўка крычаць «атуга!». Вялікі Азярэцк.
АТУСЮ́ЛЬ прысл. Адусюль. Атусюль пынъвязуць усяго на кірмаш. Вялікі Азярэцк, Гарадзец.
АТУ́ХНУЦЬ незак. Атухнуць, патухнуць. Вуглі́, попел выгарнуць, як атухнуць. Фасаўшчына.
АТУШЫ́ЦЬ зак. Патушыць, затушыць. Людзі набеглі, хату атушылі. Каралевічы. Пъка яго атушылі, на восімдзісят працэнтаў згарэў і памёр. Ракаў Засценак.
АТХАДЗІ́ЦЬ незак. Мінаць, праходзіць. Цяпер гэта ўсё атходзіць. Ульянавічы, Буй, Запруддзе, Леснікі, Міцюкова, Дуброўкі.
АТХА́ІЦЦА зак. Ачуняць. У Ві́цебску ў бальні́цы ліжала, цяпер атхаілъся трохі. Ульянавічы, Баравікі.
АТХВАСТА́ЦЬ зак. экспр. Моцна пабіць. Розмыслава.
АТХВО́ШЧЫЦЬ зак. Тое ж. Калі́ атхвошчыць [бацька], то больш ня йдзець к бацькам. Розмыслава.
АДХІНА́ЦЬ незак. Адхінуць, адвярнуць. Атхінай пілёрыначку, далжна цітрадзь ліжаць. Міцюкова.
АТХІ́НУЦЦА зак. перан. Адступіцца, адмовіцца. Усе атхі́нуліся ад яе. Запруддзе.
АТХІНУ́ЦЦА зак. Зручна ўладкавацца. На дзіване атхінуцца можна. Нямойта.
АТХО́Д м. Адходы, рэшткі пасля якой-н. вытворчасці. Як пераснуеш, то атхот ідзець, як ччэш кросны, яго матаеш на клубок. Вялікі Азярэцк.
АТХО́ДЗІЦЬ зак. Належаць. Кашу яму то, што яму атходзіла. Неўгадава.
АТХО́ДЗІЦЬ незак. Адходзіць, ісці, адпраўляцца куды-н. Матка атходзіць нъ работу, скажыць дзіцям: «Ты стаўчы круп, ты бульбы пачысці». Нямойта, Гарадзец.
АТХО́ДНІК м. Адыходнік. Атходнікі ў нас былі. Багданава.
АТХО́НАВАСТЫ прым. Адхоністы. У возеры ё беріх круты і атхонъвъсты. Гарадок.
АТЦАПНО́Е н. ◊ ДЗЕЛЯ АТЦАПНО́ГА. Зрабіць для прыліку. Дзеля атцапнога на хлеб кі́нуць. Міцюкова.
АТЦВІЦЕ́ЦЬ зак. Адцвісці. Чарэмшына толькі атцвіцела. Мянюцева.
АТЦЭ́ДЖВАЦЬ незак. Адцэджваць. Буду бульбу атцэжваць. Вялікі Азярэцк.
АТЦЯГА́ЦЦА незак. Кляпаць касу. На войстрай бапцы луччай клёп атцягаіцца. Нямойта.
АТЦЯГА́ЦЬ незак. перан. Вылечваць, выцягваць. Муку ржаную ссалачываюць, праснак здзелаюць, прыкладаюць, і атцягае рожу. Нямойта.
АТЦЯ́ЖКА ж. Хваравітае адчуванне, задышка. Як у грудзёх атцяжка, нада чабарок піць. Каралевічы.
АТЧАРАВА́ЦЬ зак. Зняць чары, варажбу. Заломы былі́ па жыту – шукалі такі́х дзядоў, хто мох атчъръваць. Дольдзева.
АТЧЫ́НЕТЫ дзеепрым. Адчынены. Коміна ні было, дзверы атчынеты, усё чорнае: і столь, і печ, і сцены. І́скры ляцяць. Багданава. Атчынеты вокны, грамафон іграіць. Алексінічы.
АТЧЫНЯ́ЦЬ незак. Адкрываць. Вокны атчыняюць. Багданава. Жарка, аччыняй баню. Нямойта.
АТШЧАПІ́ЦЦА зак. перан. Адчапіцца, пазбавіцца. Ён лезіць – не атшчапі́цца. Гарадзец, Нямойта.
АТШЧЫКНУ́ЦЬ зак. Адшчыкнуць, адарваць шчыпаючы. Атшчыкнуў лісток ясеня. Запруддзе. Атшчыкнуў лісток і кі́нуў. Партызаны, Вялікі Азярэцк, Нямойта, Ракаў Засценак.
АТШЧЫ́ПНУЦЬ зак. Тое ж. Мо атшчыпнеце яблыка – салоткае. Запруддзе.
АТШЧЫТА́ЦЬ зак. Адлічыць. Нескулькі атшчътаюць. Багданава.
АТШЧЫ́ТКА ж. Пералік. Хай бы нас пенсіянераў якую атсчытку дзелалі, а аўтобус пусці́лі. Вялікі Азярэцк.
Поделитесь с Вашими друзьями: |