Установа адукацыi
«Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Рэктар БДТУ прафесар
__________ I.М. Жарскi
«___» __________ 2009 г.
Рэгiстрацыйны № УД- 215/баз
ЦЕПЛАТЭХНIЧНЫЯ ўСТАНОўКI I АГРЭГАТЫ
ПРАДПРЫЕМСТВАў ВЯЖУЧЫХ РЭЧЫВАў I БУДАўНIЧЫХ
МАТЭРЫЯЛАў НА IХ АСНОВЕ
Вучэбная праграма
для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцi 1-48 01 01 «Хiмiчная тэхналогiя неарганiчных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў»
для спецыялiзацый 1-48 01 01 07 «Тэхналогiя будаўнiчых матэрыялаў на аснове вяжучых рэчываў», 1-48 01 01 08 «Тэхналогiя неарганічных палімерных звязвальных і кампазіцыйных матэрыялаў», 1-48 01 01 14 «Хiмiчная тэхналогiя вяжучых матэрыялаў»
Мiнск 2010
Складальнiк
А.А. Мячай – загадчык кафедры хiмiчнай тэхналогii вяжучых матэрыялаў
Установы адукацыi “Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт”, кандыдат тэхнiчных навук.
Рэцэнзенты:
Ю.Г. Паўлюкевiч – дацэнт кафедры тэхналогii шкла і керамiкi Установы адукацыi “Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт”, кандыдат тэхнiчных навук;
Л.М. Туроўскi - загадчык сектару цэменту Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскi навукова-даследчы iнстытут будаўнiчых матэрыялаў», старшы навуковы супрацоўнiк, кандыдат тэхнiчных навук;
Рэкамендавана для зацвярджэння:
Кафедрай хiмiчнай тэхналогii вяжучых матэрыялаў Установы адукацыi “Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт” (пратакол № 8 ад 22 чэрвеня 2009 г.);
Навукова-метадычным Саветам Установы адукацыi “Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт (пратакол № 1 ад 5.10. 2009 г.)
1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Дысцыплiна «Цеплатэхнiчныя ўстаноўкi i агрэгаты прадпрыемстваў вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове» з’яўляецца адной з асноўных спецыяльных дысцыплiн, якiя вывучаюцца студэнтамi спецыяльнасцi
1-48 01 01 «Хiмiчная тэхналогiя неарганiчных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» спецыялiзацый 1-48 01 01 07«Тэхналогiя будаўнiчых матэрыялаў на аснове вяжучых рэчываў», 1-48 01 01 08 «Тэхналогiя неарганічных палімерных звязвальных і кампазіцыйных матэрыялаў», 1-48 01 01 14 «Хiмiчная тэхналогiя вяжучых матэрыялаў»
Дадзеная дысцыплiна грунтуецца на асноўных раздзелах фундаментальных дысцыплiн: фiзiкi, вышэйшай матэматыкi, а таксама працэсаў i апаратаў хiмiчнай тэхналогii, агульнай хiмiчнай тэхналогii, цеплатэхнiкi хiмiчных вытворчасцяў. Дысцыплiна цесна звязана з другiмi спецыяльнымi курсамi: “Хiмiчная тэхналогiя вяжучых рэчываў”, “Гiдролiз i цвярдзенне мiнеральных вяжучых рэчываў”, “Тэхналогiя аўтаклаўных матэрыялаў i вырабаў”, “Тэхналогiя спецыяльных цэментаў i кампазiцыйных матэрыялаў тэхнiчнага прызначэння”, “Абсталяванне i асновы праектавання прадпрыемстваў вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове”, “Цеплавыя працэсы ў тэхналогii сiлiкатных матэрыялаў”.
Мэты дысцыплiны:
-
ведаць змест i задачы курса, яго ролю ў дадзеных тэхналогiях i ў сiстэме падрыхтоўкi iнжынераў-хiмiкаў-тэхнолагаў па дадзенай спецыяльнасцi;
-
мець уяўленне аб сучасным узроўнi i структуры энергазатрат у дадзеных тэхналогiях у нашай краiне i за мяжой;
-
умець ажыццяўляць выбар цеплатэхнiчнага абсталявання ў залежнасцi ад розных фактараў;
-
ведаць шляхi ўдасканалення канструкцыi i арганiзацыi цеплавых працэсаў з пункту гледжання энергазберажэння;
-
умець складаць цеплавыя i эксергетычныя балансы i разлiчваць асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi абсталявання;
-
ведаць перспектыўная цеплатэхнiчнае абсталяванне.
Задачай дысцыплiны з’яўляецца вывучэнне канструкцыi, прынцыпу дзеяння i арганiзацыi рэжыму работы цеплатэхнiчнага абсталявання, набыццё навыкаў яго цеплатэхнiчных разлiкаў.
Па вынiках вывучэння дысцыплiны студэнт павiнен ведаць:
-
канструкцыю i прынцып дзеяння цеплатэхнiчнага абсталявання;
-
рэжымы работы цеплатэхнiчнага абсталявання i iх узаемасувязь з тэхналагiчнымi працэсамi;
-
шляхi ўдасканалення канструкцыi цеплатэхнiчнага абсталявання.
Дысцыплiна забяспечвае ўменне:
-
правiльна ажыццяўляць выбар цеплатэхнiчнага абсталявання ў залежнасцi ад розных фактараў;
-
аналiзаваць рэжым работы цеплатэхнiчнага абсталявання i вызначаць шляхi яго ўдасканалення;
-
складаць цеплавы баланс цеплатэхнiчнага абсталявання;
-
выкарыстоўваць эксергетычны метад тэрмадынамiчнага аналiзу цеплатэхнiчнага абсталявання;
-
разлiчваць асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi ўстановак i агрэгатаў.
Вучэбны план прадугледжвае для вывучэння дысцыплiны 190 гадзiн, з iх 84 аўдыторных. Размеркаванне вучэбнага часу па вiдах заняткаў: лекцыi -
50 гадзiн, практычныя заняткi – 34 гадзiны, курсавое праектаванне - 20 гадзiн.
2. прыкладны тэматычны ПЛАН
№
тэмы,
раздзела
| Назва раздзелу, тэмы |
Колькасць аўдыторных гадзiн
|
лекцыi
|
практычныя (семiнарскiя) заняткi
|
|
Уводзiны.
|
2
|
|
1
|
Раздзел 1. Сушылкi.
|
10
|
4
|
1.1
|
Барабанныя сушылкi.
|
6
|
4
|
1.1
|
Пнеўматычныя i распыляльныя сушылкi, размольна-сушыльныя ўстаноўкi, сушылкi з кiпячым i вiбракiпячым слоем, віхуравыя, камерныя i тунэльныя сушылкi
|
4
|
|
2
|
Раздзел 2. Цеплатэхнiчныя ўстаноўкi для дэгiдратацыi i цеплавiльготнай апрацоўкi.
|
16
|
10
|
2.1
|
Гiпсаварыльныя катлы.
|
4
|
4
|
2.2
|
Запарнiкi i самазапарнiкi.
|
2
|
|
2.3
|
Аўтаклавы.
|
6
|
4
|
2.4
|
Прапарвальныя камеры.
|
4
|
2
|
3
|
Раздзел 3. Пячныя агрэгаты для вытворчасцi вяжучых рэчываў.
|
22
|
20
|
3.1
|
Шахтавыя печы.
|
4
|
4
|
3.2
|
Вярчальныя печы мокрага спосабу вытворчасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi.
|
6
|
6
|
3.3
|
Вярчальныя печы сухога спосабу вытворчасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi.
|
6
|
6
|
3.4
|
Ахалоджвальнiкi вярчальных печаў.
|
4
|
2
|
3.5
|
Перспектыўныя цеплатэхнiчныя ўстаноўкi.
|
2
|
2
|
Разам:
|
50
|
34
|
3. змест вУчэбнага матэрыялАў
Уводзiны
Змест i задачы курса, яго роля ў хiмiчнай тэхналогii вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове. Значэнне курса ў сiстэме падрыхтоўкi iнжынераў-хiмiкаў-тэхнолагаў па дадзенай спецыяльнасцi. Кароткi агляд развiцця цеплатэхнiчных установак, якiя выкарыстоўваюцца ў хiмiчнай тэхналогii вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове, i iх класiфiкацыя. Уяўленне аб сучасным узроўнi i структуры энергазатрат у дадзенай тэхналогii ў нашай краiне i за мяжой. Сувязь дысцыплiны з Дзяржаўнымi праграмамi iнавацыйнага развiцця РБ на 2007-2010 гады i развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх паселiшчаў на 2007-2010 гады.
Раздзел 1. Сушылкi
1.1. Барабанныя сушылкi. Прызначэнне, класiфiкацыя i тыпавыя рэжымы работы сушылак, якiя выкарыстоўваюцца ў хiмiчнай тэхналогii вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове.
Канструкцыя i прынцып дзеяння барабанных сушылак. Корпус, апоры, разгружальная камера, ушчыльняльныя прыстасаваннi, прывад, топка, змешвальная камера. Унутраныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Праматок i супрацьток. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi барабанных сушылак. Удзельны расход цеплаты, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы. Прыклад аналiтычнага разлiку барабаннай сушылкi.
1.2. Пнеўматычныя i распыляльныя сушылкi, размольна-сушыльныя ўстаноўкi, сушылкi з кiпячым i вiбракiпячым слоем, віхуравыя, камерныя i тунэльныя сушылкi. Канструкцыя i прынцып дзеяння пнеўматычных i распыляльных сушылак, размольна-сушыльных установак, сушылак з кiпячым i вiбракiпячым слоем, віхуравых, камерных i тунэльных сушылак. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi, перавагi i недахопы.
Выбар тыпу сушылак у залежнасцi ад розных фактараў. Кантроль i прынцыпы аўтаматызацыi работы сушылак. Шляхi ўдасканалення канструкцыi i арганiзацыi цеплавых працэсаў у сушылках.
Раздзел 2. Цеплатэхнiчныя ўстаноўкi для дэгiдратацыi i цеплавiльготнай апрацоўкi
2.1. Гiпсаварыльныя катлы. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння гiпсаварыльных катлоў, запарнiкаў i самазапарнiкаў. Катлы перыядычнага i бесперапыннага дзеяння. Рэжымы варкi гiпсу. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асаблiвасцi цеплаабмену. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход цепланосьбiта, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы. Прыклад аналiтычнага разлiку катла.
Вярчальны барабан. Прызначэнне, рэжымы работы, перавагi i недахопы.
2.2. Запарнiкi i самазапарнiкi. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння млыноў сумешчанага памолу i дэгiдратацыi. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Перавагi i недахопы.
2.3. Аўтаклавы. Прызначэнне, класiфiкацыя, канструкцыя i прынцып дзеяння аўтаклаваў. Корпус, пад’ёмны i паваротны механiзмы, апоры, баянетнае колца. Цыкл работы аўтаклаваў. Асаблiвасцi цеплаабмену. Перапуск пары. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход пары, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Тэхнiка бяспекi пры рабоце з аўтаклавамi. Прыклад аналiтычнага разлiку аўтаклава.
2.4. Прапарвальныя камеры. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння прапарвальных камер. Устаноўкi перыядычнага i бесперапыннага дзеяння. Камеры ямавага тыпу, касетныя i пакетныя ўстаноўкi, маланапорныя тэрмаформы. Гарызантальныя, палiганальныя, вертыкальныя прапарвальныя камеры i камеры з розным узроўнем зон. Цеплавiльготная апрацоўка бетону ў адчыненай i зачыненай металiчных формах. Электранаграванне ТЭНамi. Выкарыстанне газападобнага цепланосьбiта. Награванне токамi высокай частаты. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi прапарвальных камер. Перавагi i недахопы.
Раздзел 3. Пячныя агрэгаты
для вытворчасцi вяжучых рэчываў
3.1. Шахтавыя печы. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння шахтавых печаў. Шахта, механiзмы загрузкi i выгрузкi. Перасыпныя, газавыя i паўгазавыя печы. Шахтавыя печы для вытворчасцi вапны i высокаабпальнага гіпсу. Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход палiва, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы шахтавых печаў. Прыклад аналiтычнага разлiку шахтавай печы. Эксплуатацыя шахтавых печаў.
Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння вярчальных печаў. Корпус, футэроўка, апоры, пылавая камера, разгружальная галоўка, ушчыльняльныя прыстасаваннi, прывад.
3.2. Вярчальныя печы мокрага спосабу вытворчасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Вярчальныя печы мокрага спосабу вытворчасцi цэментнага клiнкеру i вапны i iх класiфiкацыя. Канструкцыйныя асаблiвасцi. Унутрыпечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Ланцуговыя завесы, ячэйкавыя, перасыпныя, цыклоiдныя, экранiруючыя цеплаабменнiкi. Прызначэнне, тыпы, асаблiвасцi цеплаабмену. Перавагi i недахопы. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Канцэнтратар шламу, фiльтр-падагравальнiк, сiстэма “распыляльная сушылка – дэкарбанiзатар”. Канструкцыя i прынцып дзеяння. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход цеплаты, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы.
3.3. Вярчальныя печы сухога спосабу вытворчасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Вярчальныя печы сухога спосабу вытворчасцi цэментнага клiнкеру i вапны i iх класiфiкацыя. Канструкцыйныя асаблiвасцi. Запечныя цеплаабменныя прыстасаваннi. Канвеерны кальцынатар, цыклонныя, шахтавыя, шахтава-цыклонныя цеплаабменнiкi, цыклонныя цеплаабменнiкi з дэкарбанiзатарам. Прызначэнне, тыпы, канструкцыя i прынцып дзеяння. Асаблiвасцi цеплаабмену. Байпасная сiстэма. Структура цеплавога i эксергетычнага балансау. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход цеплаты, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы.
Эксплуатацыя вярчальных печаў. Рамонт, тэхнiчны агляд, распал. Прыклад аналiтычнага разлiку вярчальнай печы. Параўнальная характарыстыка шахтавых i вярчальных печаў.
3.4. Ахалоджвальнiкi вярчальных печаў. Ахалоджвальнiкi вярчальных печаў. Барабанныя, рэкуператарныя, каласнiковыя, шахтавыя ахалоджвальнiкi. Прызначэнне, канструкцыя i прынцып дзеяння. Асновы канструкцыйнага i тэхналагiчнага разлiкаў. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана - Шаргута. Асаблiвасцi цеплаабмену. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Удзельны расход паветра, цеплавы, тэхналагiчны i эксергетычны ККДз. Перавагi i недахопы. Выбар ахалоджвальнiка ў залежнасцi ад розных фактараў.
3.5. Перспектыўныя цеплатэхнiчныя ўстаноўкi. Перспектыўныя цеплатэхнiчныя ўстаноўкi. Печы хуткаснага абпальвання. Канструкцыя, прызначэнне, класiфiкацыя i прынцып дзеяння. Асаблiвасцi цеплаабмену. Структура цеплавога i эксергетычнага балансаў. Дыяграма Грасмана – Шаргута. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi. Перавагi i недахопы. Газатурбiнныя ўстаноўкi i вобласцi iх выкарыстання. Канструкцыя, прызначэнне i прынцып дзеяння. Асноўныя цеплатэхнiчныя паказчыкi.
4. iнфармацыйная частка
1. Курсавы праект
Мэтай выканання курсавога праекта з’яўляецца замацаванне ведаў, атрыманых студэнтамi на лекцыях i практычных занятках. Курсавы праект павiнен садзейнiчаць пашырэнню навукова-тэхнiчных ведаў у вобласцi цеплатэхнiчнага абсталявання прадпрыемстваў вяжучых рэчываў i будаўнiчых матэрыялаў на iх аснове, а таксама падрыхтаваць iх да выканання тэхналагiчнага раздзелу дыпломнага праекта.
Прыкладная тэматыка курсавых праектаў
-
Разлiк сушыльнай устаноўкі.
-
Разлiк гiпсаварыльнага катла бесперапыннага (перыядычнага) дзеяння.
-
Разлiк аўтаклава без перапуску (з перапускам) пары.
-
Разлiк прапарвальнай камеры.
-
Разлiк шахтавай печы для вытворчасцi вапны (гіпсавых вяжучых).
-
Разлiк вярчальнай печы мокрага (сухога) спосабу вытворчасцi цэментнага клiнкеру (вапны, гіпсавых вяжучых).
-
Разлiк цыклоннага цеплаабменнiка вярчальнай печы з дэкарбанiзатарам (без дэкарбанiзатара).
-
Разлiк печы з кiпячым слоем.
-
Разлiк ахалоджвальнiка вярчальнай печы (барабаннага, рэкуператарнага, каласнiковага).
2. Прыкладная тэматыка практычных заняткаў
-
Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў барабаннай сушылкi.
-
Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў, разлiк кропкi расы i асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў барабаннай сушылкi.
-
Складанне эксергетычнага балансу барабаннай сушылкi. Дыяграма Грасмана – Шаргута.
-
Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў гiпсаварыльных катлоў.
-
Складанне эксергетычнага балансу гiпсаварыльных катлоў. Дыяграма Грасмана – Шаргута.
-
Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметраў аўтаклава.
-
Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў аўтаклава.
-
Складанне эксергетычнага балансу аўтаклава. Дыяграма Грасмана – Шаргута.
-
Складанне цеплавога балансу i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў прапарвальнай камеры.
-
Складанне эксергетычнага балансу прапарвальнай камеры. Дыяграма Грасмана – Шаргута.
-
Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў шахтавай печы.
-
Складанне эксергетычнага балансу шахтавай печы. Дыяграма Грасмана – Шаргута.
-
Разлiк канструкцыйных i тэхналагiчных параметра вярчальных печаў мокрага i сухога спосабаў вытворчасцi.
-
Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў, разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў i разлiк кропкi расы вярчальных печаў.
-
Складанне эксергетычнага балансу вярчальных печаў. Дыяграма Грасмана – Шаргута.
-
Складанне матэрыяльнага i цеплавога балансаў, разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў запечных цеплаабменных прыстасаванняў вярчальных печаў сухога спосабу вытворчасці
-
Складанне эксергетычнага балансу запечных цеплаабменных прыстасаванняў вярчальных печаў сухога спосабу вытворчасці. Дыяграма Грасмана – Шаргута.
-
Складанне цеплавога i эксергетычнага балансаў i разлiк асноўных цеплатэхнiчных паказчыкаў ахалоджвальнiкаў вярчальных печаў. Дыяграма Грасмана – Шаргута.
3. Пералiк рэкамендавальнай лiтаратуры
Асноўная -
Плышевский С.В. Тепловые процессы в технологии силикатных материалов. – Мн.: УО «БГТУ», 2006.-331 с.
-
Мечай А.А. Плышевский С.В. Теплотехнические расчеты в технологии вяжущих веществ. – Мн.: УО «БГТУ», 2007.-178 с.
-
Никифорова Н.М Теплотехника и теплотехническое оборудование предприятий промышленности строительных материалов и изделий.- М.: Высшая школа, 1981.-271 с.
-
Перегудов В.В. Роговой М.И. Тепловые процессы и установки в технологии строительных изделий и деталей.- М.: Стройиздат, 1983.-416 с.
-
Мазуров Д.Я. Теплотехническое оборудование заводов вяжущих материалов.- М.: Стройиздат, 1982.–288 с.
-
Павлов В.Ф., Павлов С.В. Основы проектирования тепловых установок.- М.: Высшая школа, 1987.-143 с.
Дадатковая
1. Монастырев А.В., Александров А.В. Печи для производства извести.- М.: Стройиздат, 1979.-312 с.
2. Балдин В.П. Производство гипсовых вяжущих веществ.- М.: Высшая школа, 1983.-135 с.
Поделитесь с Вашими друзьями: |