Цікавыя навіны мая



Дата канвертавання15.05.2016
Памер28.68 Kb.
Цікавыя навіны мая

Ёсць у кожнага народа падзеі і даты, якія ён не забывае. Для беларускага народа адной з такіх дат з’яўляецца Вялікая Айчынная вайна. Напярэдадні свята Перамогі ў бібліятэках Хоцімскай РБС прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна памяці “Подзвігу жыць вечна” для старшакласнікаў СШ №2.

З дапамогай электроннай прэзентацыі і кніжнай выставы “Вайна. Перамога. Памяць” рабяты ўспомнілі важныя даты і падзеі тых суровых для нашай краіны гадоў. На працягу мерапрыемства гучалі паэтычныя радкі пра мужнасць і стойкасць, пра подзвіг і Перамогу. Упэўнена і правільна адказвалі рабяты і на пытанні ваенна-гістарычнай віктарыны.
8 мая ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Салдат вайны не выбірае”. Вядучыя мерапрыемства расказалі вучням 5 класа СШ №1 як пачалася вайна і што прынесла яна нашаму народу. Многа гаварылася аб ахвярах фашысцкіх варвараў і аб тым, як на барацьбу з ненавісным ворагам падняліся ўсе – ад малага да вялікага. Салдатамі былі жанчыны ў тыле, замяніўшыя мужчын каля станка, дзеці, якія змагаліся побач з дарослымі ў партызанскіх атрадах, і канешне ж адважныя байцы Савецкай арміі.

З вялікім інтарэсам рабяты глядзелі дакументальную стужку “Хатынь”. А потым хвілінай маўчання ўшанавалі памяць паўшым героям.

Ваенныя песні, прагучаўшыя ў час мерапрыемства, не пакінулі нікога абыякавымі. Школьнікі праслухалі песні “Свещенная война”, “Синий платочек”, “День Победы”.

У Бяседавіцкай СБ флоры і фаўны праведзена літаратурная гадзіна “Напісана вайной – ушанавана літаратурай”. Асноўнай тэмай мерапрыемства стала творчасць беларускіх пісьменнікаў - удзельнікаў і відавочцаў ваеннай пары. Гэта ўсім вядомыя класікі беларускай літаратуры – Васіль Быкаў, Іван Навуменка, Іван Чыгрынаў. Хтосьці з іх ваяваў на фронце – гэта Васіль Быкаў, хтосьці пайшоў у камсамольскае падполле – Іван Навуменка, а Іван Чыгрынаў перажыў вайну ў роднай вёскі, не будучы яшчэ дзесяцігадовым падлеткам. Усё перажытае імі адлюстравалася ў іх творах, аб якіх і ішла гаворка.

Закончылася мерапрыемства праглядам дакументальнай стужкі “За каждую пядь белорусской земли” аб вызваленні Хоцімскага раёна.
Сям’я – галоўнае ў жыцці для кожнага з нас, а яе стварэнне – важная місія, адведзеная чалавеку. 15 мая ў Міжнародны Дзень сям’і ў дзіцячай бібліятэцы прайшло сямейна-забаўляльнае свята “Мы – семья, а это значит, справимся с любой задачей!”. Біблятэкары вялі размову з сямікласнікамі аб гісторыі свята і асновах, на якіх трымаецца моцная сям’я – узаемаразуменні, працалюбстве, павазе. Прапанавалі паўдзельнічаць у разнастайных турнірах і конкурсах. Напрыклад, усе разам разгадвалі займальную крыжаванку “Родственник”. Конкурс “Кулинарный” паказаў сапраўдных матуліных памочнікаў. Самыя кемлівыя праявілі сябе ў конкурсе “Устами младенца”. Свята прайшло цікава і весела, а на развітанне ўсе яго госці атрымалі салодкія пачастункі.
У Забялышынскай СБ сямейным вечарам адпачынку “Сям’ю з’яднаць здолее мудрасць кніг” распачаўся агляд-конкурс “Чытанне – карыснае захапленне” на лепшае масавае мерапрыемства, прысвечанае Году кнігі. Бібліятэкары гасцінна расчынілі свае дзверы ўсім чытаючым сем’ям, якіх аб’яднала любоў да кнігі. Гэта пяць сямейных пар: сем’і Будзянковых, Жураўлёвых, Яроменых, Папраўка, Старавойтавых. Праграму вечара склалі літаратурныя віктарыны і конкурсы: “Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі”, “Мае першыя кніжкі”, “Казачны карагод”, канцэртныя нумары, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Дома культуры.

Да Міжнароднага Дню сям’і ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава-парада “Есть чудо на земле с названьем гордым Книга!”. Увазе прысутных прапанавана падборка кніг па пытаннях сям’і і яе ролі ў выхаванні дзіцяці.



За актыўны ўдзел у мерапрыемстве ўсе сем’і атрымалі Дыпломы і падарункі. Добрае пажаданне прагучала ад дырэктара Хоцімскай РБС Касталонавай Р.А.

У канцы свята ўсе разам зрабілі сумесны фотаздымак на памяць. І, канешне ж, завяршэннем сустрэчы стала смачнае святочнае чаяванне.
Каталог: modules -> document -> file
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
file -> У дзень сям’і
file -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь
file -> Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь»
file -> Раённы Цэнтр культуры “Мир” 14 лютага
file -> Цікавыя навіны лютага
file -> “Жамчужыны восеньскага саду”
file -> Цікавыя навіны красавіка 26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі
file -> Раённы Цэнтр культуры “Мир”


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал